Page 1

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ВЫПУСК

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 30 снежня 2010 года

№ 16—17 (1083—1084)

ДАРАГІЯ СЯБРЫ! У наш час шмат гавораць пра неабходнасць ат( рымання вышэйшай адукацыі і пра тыя перспек( тывы, якія адкрываюцца перад выпускнікамі ВНУ. Атрыманне вышэйшай адукацыі ўсё часцей разглядаецца як самая надзейная асабістая інве( стыцыя. Будучая кар’ера, прафесійны і асабовы рост у сучасных умовах вызначаюцца, у першую чаргу, наяўнасцю спецыяльных ведаў і ўменнем эфектыўна выкарыстоўваць іх на практыцы. Звязаўшы свой лёс з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка, вы зробіце адзін з найважнейшых жыццёвых вы( бараў — станеце прафесіяналамі ў галіне педага( гічнай дзейнасці. Наш універсітэт мае высокі ста( тус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў сістэме педагагічнай адукацыі, таму атрымаць ганаровае права называцца студэнтам БДПУ змо( гуць самыя мэтанакіраваныя, крэатыўныя, пра( цавітыя маладыя людзі. За дзевяноста шэсць гадоў у Беларускім дзяр( жаўным педагагічным універсітэце імя Максі( ма Танка склаліся свае традыцыі навучання, сфарміраваліся ўласныя навуковыя школы. Мы ставім перад сабой задачу падрыхтоўкі пра( фесійна адукаванай, творчай, патрыятычна арыентаванай настаўніцкай і выкладчыцкай эліты. Дыплом БДПУ — адзін з самых прэс( тыжных на адукацыйнай прасторы, а нашы

выпускнікі заўсёды запатрабаваны на рынку працы. Многія вядомыя педагогі, дзеячы куль( туры, мастацтва, навукі, органаў дзяржаўна( га кіравання ў свой час з’яўляліся студэнтамі нашага ўніверсітэта і з гонарам адзначаюць гэты факт у сваіх біяграфіях.

Сёння Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівер( сітэт імя Максіма Танка актыўна ўкараняе новыя адукацыйныя тэхналогіі, сучасныя метады і фор( мы навучання, якія абапіраюцца на цесную інтэг( рацыю адукацыі, навукі і практычнай дзейнасці. Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для фарміра( вання асобы, якая валодае сучаснымі ведамі і кам( петэнцыямі, усведамляе сваю адказнасць за заўт( рашні дзень краіны. Прафесарска(выкладчыцкі склад БДПУ — гэта вядомыя ў Рэспубліцы Бе( ларусь і за яе межамі навукоўцы і спецыялі( сты, якія любяць і ведаюць сваю справу. Рэалізацыя нашых агульных ідэй залежыць не толькі ад тых, хто зараз належыць да студэнцка( га калектыву Беларускага дзяржаўнага педагагіч( нага ўніверсітэта імя Максіма Танка, але і ад вас, нашы будучыя студэнты! Жадаю вам годна, абапіраючыся на асабісты запас ведаў, інтэлекту і эрудыцыі, вытрымаць ус( тупныя выпрабаванні. Удачы і поспехаў вам, бу( дучыя студэнты БДПУ! Рэктар БДПУ, прафесар

П. Д. Кухарчык


Я ГАНАРУСЯ БДПУ! Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з'яўляецца адной са старэйшых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. За 96 гадоў дзейнасці мы падрыхтавалі дзесяткі тысяч высокакваліфікаваных педагогаў. БДПУ сёння — гэта ўнікальны вучэбна(навукова( метадычны комплекс, які аб’ядноўвае 13 факультэ( таў і інстытут павышэння кваліфікацыі і перапад( рыхтоўкі кадраў. На дзённай і завочнай формах ат( рымання адукацыі падрыхтоўка педагагічных кад( раў ажыццяўляецца больш чым па 70 спецыяльнас( цях — гэта магчымасць выбару і прадбачлівага пла( навання сваёй будучай кар’еры. Агульная колькасць студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і слухачоў БДПУ складае больш за 20 тысяч чалавек. Вучэбны працэс забяспечваюць 1250 выкладчыкаў, з іх 560 — дакта( ры і кандыдаты навук. У апошнія гады наш універсітэт ператварыўся ў сап( раўдны міні(горад са сваёй унікальнай атмасферай і правіламі жыцця. БДПУ сёння — гэта 11 вучэбных карпусоў, 7 інтэрнатаў, а таксама бібліятэка, фонды якой налічваюць 1,3 млн экзэмпляраў кніг і перыядычных выданняў, камп'ю( тарызаваныя чытальныя залы, музей гісторыі ўніверсітэта, планетарый, адзін з нямногіх у Еўропе маятнік Фуко. У нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы для паспяховай вучобы: кабіне( ты і лабараторыі маюць неабходнае для работы абсталяванне і доступ да сеткі Інтэрнэт. Так, на фізічным факультэ( це створана вучэбная лабараторыя тэх( нічнай творчасці, на ФСА — лабарато( рыя «Адукацыя без межаў», якая мае на мэце ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у спецыяльную адукацыю, на факультэце беларускай і рускай філалогіі функцыянуюць кабінет польскай мовы, цэнтр літуаністыкі і цэнтр азербай( джанскай мовы і культуры. Як вы ведаеце, тэорыю нельга аддзяліць ад прак( тыкі, і таму студэнты, асабліва прырода( знаўчых спецыяльнасцей, проста абавязаны мець усе неабходныя ўмовы для набыцця практычнага вопыту. Гэтай мэце служыць аграбіястанцыя ў Зялёным, дзе ажыццяўля( юцца вучэбныя і вытворчыя практыкі, а яшчэ — праходзяць спартыўныя спаборні( цтвы і зборы, выязныя семінары і турыстыч( ныя злёты. Пасля капітальнага рамонту спартыўнай залы і басейна нашы студэнты маюць магчы( масць займацца фізкультурай і спортам у су( часных камфортных умовах. Як частка сістэмы бесперапыннай педа( гагічнай адукацыі БДПУ праз магістрату( ру, аспірантуру і дактарантуру ажыццяў( ляе падрыхтоўку навукова(педагагічных кадраў. Аспірантамі і дактарантамі наша(

га ўніверсітэ( та з’яўляюц( ца амаль 300 чалавек. Ва ўніверсітэце функцыяну( юць 4 саветы па абароне доктарскіх і кандыдац( кіх дысерта( цый, выклад( чыкі і студэн( ты вядуць актыўную навукова(

даследчую работу па прыярытэтных накірунках раз( віцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь. Адной з задач універсітэта з’яўляецца стварэнне паў( нацэнных умоў для раскрыцця патэнцыялу студэнтаў. Сярод 103 клубных фарміраванняў, ансамбляў, аркес( траў, тэатраў, эстрад( ных і вакальных гур( тоў, студый дызайну і клубаў па інтарэсах вы абавязкова знойдзеце штосьці сваё! Ва ўнівер( сітэце працуе 10 спар( тыўных секцый і туры( стычны клуб «Гары( зонт», так што добрая спартыўная форма вам гарантавана. Нашай навучальнай установай назапашаны значны вопыт міжна( роднага супрацоўніцт( ва: сёння БДПУ пад( трымлівае вучэбныя, навуковыя і творчыя сувязі з уні( Першыя Гульні Садружнасці. Сустракаюцца каманды па мініфутболе версітэтамі і арганізацыямі з 24 краін свету. У вас, шаноўныя выпускнікі і нашы будучыя абітурыенты, ёсць патэнцыял, здольнасці і жа данне стаць класнымі дасведча нымі спецыялістамі і проста роз набакова развітымі людзьмі. А БДПУ прадастаўляе вам магчы масці рэалізаваць самыя смелыя памкненні і амбіцыі. Дык давайце ж супрацоўнічаць! А. АНДАРАЛА, першы прарэктар БДПУ

2

ЛЕТАПІС БДПУ 1914, 21 лістапада — Афіцыйнае адкрыццё Мінска( га настаўніцкага інстытута. Да заняткаў прыступілі 30 чалавек. Педагагічны калектыў складаўся з ды( рэктара і 7 выкладчыкаў. Тэрмін навучання — 3 гады. 1915, верасень — Інстытут эвакуіраваны ў Ярас( лаўль. 1918, 22 верасня — Інстытут рээвакуіраваны ў Мінск. Педагагічнаму савету прадпісана прыступіць да рэарганізацыі Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. 1919, 15 верасня — Паводле пастановы Часовага Бе( ларускага нацыянальнага камітэта інстытут аб’яўле( ны Мінскім беларускім педагагічным інстытутам. 1920, жнівень — Мінскі беларускі педагагічны інстытут рэфармаваны ў Мінскі інстытут народнай адукацыі (вышэйшая навучальная ўстанова ў 1920— 1921 гг.), які вёў падрыхтоўку педагагічных работні( каў у галіне школьнай адукацыі і для дашкольных устаноў. 1921, 20 чэрвеня — На пасяджэнні педагагічнага савета прынята рашэнне аб рэарганізацыі інстытута ў педагагічны факультэт БДУ. 1921, 30 кастрычніка — Урачыстае адкрыццё БДУ. Падрыхтоўка педагагічных кадраў з вышэйшай аду( кацыяй ажыццяўляецца на факультэце грамадскіх навук, які створаны на базе Мінскага інстытута на( роднай адукацыі. 1929, кастрычнік — Пры педфаку БДУ адкрыта пер( шае ў рэспубліцы завочнае аддзяленне. 1931, 28 ліпеня — Педагагічны факультэт БДУ вы( лучаецца ў самастойную адзінку — Беларускі дзяр( жаўны вышэйшы педагагічны інстытут. 1936 — Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя А. М. Горкага. 1944, 29 ліпеня — Праз некалькі тыдняў пасля выз( валення сталіцы БССР ад нямецка(фашысцкіх захоп( нікаў у МДПІ імя А. М. Горкага ўзнаўляюцца пера( пыненыя вайной заняткі. 1948 — На базе факультэта замежных моў МДПІ ствараецца Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. 1972, 28 верасня — За вялікія дасягненні ў пад( рыхтоўцы выкладчыцкіх кадраў і навуковай дзей( насці Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 1975 — На базе бібліятэчнага факультэта МДПІ ства( раецца Мінскі інстытут культуры. 1978, 15 снежня — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага ўзнагароджаны Ганаро( вай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 1982, 6 снежня — МДПІ адзначаны Ганаровай гра( матай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 1993, 8 верасня — Мінскаму дзяржаўнаму педага( гічнаму інстытуту імя А. М. Горкага прысвоены ста( тус універсітэта. 1994 — Адбылася ўрачыстая сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. 1995, 10 кастрычніка — Указам Прэзідэнта Рэс( публікі Беларусь Беларускаму дзяржаўнаму педага( гічнаму ўніверсітэту прысвоена імя Максіма Танка. 1997 — Універсітэт узнагароджаны Ганаровым дзяр( жаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. 2004 — У фае БДПУ пры спонсарскай падтрымцы выпускнікоў устаноўлены маятнік Фуко, які асвяціў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. 2007 — БДПУ стаў паўнапраўным членам Еўразій( скай асацыяцыі ўніверсітэтаў. 2009 — Універсітэт адсвяткаваў сваё 95(годдзе. 30 снежня 2010 г.


ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 227$79$86, 227$80$09. Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар. Факультэт беларускай і рускай філалогіі даў пуцёку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў; на радыё і тэлеба( чанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова(даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; рэкламных агенцтвах і пера( кладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях. Студэнты нашага факультэта — адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх творчых праектах, займаюцца навукова( даследчай працай, ладзяць вандроўкі па Беларусі, праводзяць літаратур( ныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры. Дэвізам факультэта ва ўсе часы былі якасць адукацыі і сацыяльная ад( казнасць. Мы ўпэўнены, што нашы выкладчыкі дапамогуць і новай кагорце студэнтаў набыць трывалыя, грунтоўныя веды, якія ў будучым забяспечаць паспяховы кар’ерны рост.

МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 227$79$13, 200$80$62. Дэкан — Уладзімір Уладзіміравіч ШЛЫКАЎ, доктар педагагічных навук. Падрыхтоўка настаўнікаў матэматыкі ў нашым універсітэце вялася з 1947 года, хоць годам нараджэння матэматычнага факультэта лічыцца 1974(ы. Сён( ня на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі мы рыхтуем выклад( чыкаў па спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка». Многія з выпускнікоў матфака БДПУ працуюць у пазашкольных установах і ўпраўленнях адукацыі, навукова(даследчых установах, лабараторыях кам( п’ютарнага і псіхолага(педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстано( вамі і прадпрыемствамі. Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспеч( ваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць матэматыку, інфарматыку ў агульнаадукацыйных і спецыяльных школах, гімназіях, ліцэ( ях, каледжах і ВНУ. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовай праграмавання высокага ўзроўню С++, С#, Java дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Шматузроўневая сістэма на( вучання — ваш шанц атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры. Сардэчна запрашаем на факультэт!

ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 200$95$62. Дэкан — Віктар Іосіфавіч ЯНУЦЬ, кандыдат фізіка$матэматычных навук, дацэнт. Фізіка — гэта навука, якая з’яўляецца асновай усіх прыродазнаўчых на( вук. Без фізікі нельга ўявіць развіццё новых тэхналогій і навукова(тэхнічны прагрэс. У ХХІ стагоддзі фізіка шырока выкарыстоўвае сучасны матэматычны апарат. Стварэнне фізічных тэорый нельга ўявіць без прымянення найноў( шых камп’ютарных тэхналогій. Фізічны факультэт вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях: «Фізіка. Інфар матыка», «Фізіка. Матэматыка», «Фізіка. Тэхнічная творчасць». Грунтоў( ныя веды, якія ўключаюць і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, можна атрымаць на любой з іх. Пасля заканчэння ўніверсітэта многія нашы вы( пускнікі працуюць не толькі ва ўстановах адукацыі, але і ў навукова(да( следчых інстытутах, на вытворчасці, у банкаўскай сферы, розных бізнес( структурах. На факультэце штогод папаўняецца матэрыяльна(тэхнічная база, закупляецца новае абсталяванне. Гэта азначае, што студэнты працуюць у сучасных лабараторы( ях на самым лепшым абсталяванні. Усе лабараторыі звязаны паміж сабой камп’( ютарнай сеткай. На сайце факультэта выкладзены электронныя варыянты прак( тычна ўсіх лекцыйных курсаў, што чытаюцца выкладчыкамі факультэта. Студэн( ты маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай БДПУ і іншых навучальных уста( ноў, займацца навуковай працай, удзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях. Мы запрашаем паступаць на наш факультэт тых, хто хоча звязаць сваю будучыню з фізікай, матэматыкай, мае схільнасць да тэхнічнай творчасці, жадае асвоіць асновы інфармацыйных тэхналогій. 30 снежня 2010 г.

Кацярына САПОЖНІКАВА, кіраўнік гуртка студэнцкага клуба «Юнацтва», выпускніца 2009 г.: — Факультэт беларускай і рускай філалогіі назаўсёды застанецца для мяне тым месцам, куды імкнецца сэрца, дзе з усмешкай і добразычлівасцю сустракаюць любімыя выкладчыкі. Факультэт дапамог раскрыць мой творчы патэнцыял. Падчас навучання ва ўніверсітэце я прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, з’яўлялася арганізатарам шматлікіх творчых праектаў, фестываляў, акцый, канцэртаў, злётаў, уваходзіла ў склад студэнцкага савета і першаснай арганізацыі ГА БРСМ факультэта і ўніверсітэта, удзельнічала ў гульнях КВЗ, спектаклях і пастаноўках народ( нага студэнцкага тэатра «МЫ», была членам лепшага педагагіч( нага атрада ў нашай краіне «Вет( разь» і многае іншае. Дзякуючы сваёй актыўнай жыццёвай пазі( цыі, а таксама стараннай вучобе я была размеркавана на працу ме( навіта ў маю родную alma mater. Я рада, што мой факультэт ся( род іншых вылучаецца самабыт( насцю, у студэнцкім асяроддзі па( нуе творчая атмасфера, выклад( чыкі і студэнты аб’яднаны ў адно моцнае філалагічнае братэрства. Сяргей ЛЫСЕНКА, кіраўнік гуртка Мінскага гарадскога Палаца дзяцей і моладзі, вы$ пускнік 2009 г.: — Матфак — мой родны дом! Я зразумеў гэта не тады, калі толькі паступіў, і не тады, калі ўжо скончыў ВНУ. Усведамленне прыйшло недзе «пасярэдзіне», на 3(м курсе. Калі задумацца, то факультэт даў мне прытулак на пэўным, я лічу, лепшым этапе майго жыцця. Мяркуйце самі: выкладчыкі, нібыта бацькі, нястомна мяне вучылі — акуратнасці, працавітасці, самастой( насці і пунктуальнасці. Старшакурснікі ж, нібыта браты і сёстры, падказвалі, што і як уладка( вана ў гэтым свеце, як трэба сябе паводзіць. Сваім малодшым сябрам я сам дапамагаў спасці( гаць жыццё… Многія ведаюць, як прыемна вяртацца дадому пасля доўгай паездкі. Вось і я, калі завітаю на родны факультэт, трапляю ў па(хатняму цёплую атмасферу, у палон шчаслівых успамінаў. Кожная аўдыторыя захоўвае таяміцу, як і кожны пакой у родным доме. Вось у гэтай, напры( клад, мы не маглі сябе дрэнна паводзіць, бо з партрэтаў на сценах за намі ўважліва сачылі Даламбер і Кашы. А колькі радасных імгненняў прынесла нам актавая зала! Гэта і сцэнічны вопыт падчас прэзентацыі першакурснікаў, і Дзень матэматычнага факультэта, калі пасля першай здадзенай сесіі на вачах ва ўсёй сям’і цябе пасвячаюць у студэнты і ты ўрачыста вымаў( ляеш словы клятвы. І, вя( дома ж, гэта «Развіталь( ная гастроля» пятага кур( са, калі перад патраба( вальным гледачом не ад( чуваеш боязі, упэўнена га( ворыш дзякуй усім вы( кладчыкам(бацькам, жа( даеш удачы першакурсні( кам(братам. Ведаеце, калі надышоў час пакідаць наш агуль( ны дом, не было ніякага сумнення: у нас усё атры( маецца. Выкладчыкі падрыхтавалі з нас сапраўдных спецыялістаў, здольных вырашаць лю( быя задачы, прычым не толькі прафесійныя, але і жыццёвыя. Кожны з нас уладкаваўся туды, куды хацеў. І цяпер, сустракаючыся са сваімі аднакурснікамі, чую, наколькі яны ўдзячныя матэматычнаму факультэту за рознабаковыя ўменні і навыкі. Нехта расказвае, як у стасунках з людзьмі яму дапамагаюць веды па псіхалогіі, якія ён тут набыў. А хтосьці настаўнічае ў школе і дзеліцца з дзеткамі сакрэтамі матэматычнай навукі. Зараз я пераступаю парог БДПУ ўжо не ў якасці студэнта, а ў якасці выпускніка. Гляджу на першакурснікаў і бачу, як ім, яшчэ зусім маладым і нявопытным, дарогу ў жыццё даюць мае любыя выкладчыкі. Я ім нават трошкі зайздрошчу: яны змогуць перажыць тыя ж цудоўныя імгненні, што і я ў свой час… Сяргей БАРАЙШУК, дацэнт кафедры інфарматыкі і асноў электронікі БДПУ, выпускнік 2003 г.: — Яшчэ ў школе я марыў займацца фізікай, таму і паступіў на адпаведны факультэт вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. БДПУ стаў маім лёсам: тут я вучыўся, пасля, працуючы настаўнікам, абараніў магістарскую дысертацыю, а сёлета стаў кандыдатам фізіка( матэматычных навук. Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць майму навуковаму кіраўніку, прафесару Ігару Серафімавічу Ташлыкову. Яго жыццёвая мудрасць, прафесійная кампетэнт( насць разам з маёй працавітасцю, жаданнем стаць дасведчаным спецыялістам і прагрэсіў( ным навукоўцам прынеслі свой плён. Сёння я з гонарам магу сказаць, што ў мяне цудоўна склалася не толькі прафесійнае, але і асабістае жыццё. Дзякуй табе, родны фізфак, за магчы( масць самарэалізацыі, за ўсебаковую падтрымку, за тысячы шчаслівых лёсаў! 3


ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11, тэл. 341$39$18, 341$19$67. Дэкан — Людміла Мікалаеўна ВАРАНЕЦКАЯ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях: «Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — педагог; дзённая, завочная, завочная скарочаная формы атрымання адукацыі), «Дашкольная адукацыя. Выяўленчае мастацтва» (кваліфікацыя — педагог, выкладчык; завочная форма атрымання адукацыі), «Дашкольная адукацыя. Фізічная культура» (ква( ліфікацыя — педагог, выкладчык; завочная форма атрымання адукацыі), «Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія» (кваліфікацыя — педагог, педагог(псіхолаг; завочная, завочная скарочаная формы атрымання адукацыі); «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі» (прысуджэнне ступені «магістр педагагічных навук»; дзённая і завочная формы атрымання адукацыі). Выпускнікі ФДА з кваліфікацыяй «Педагог» працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай аду( кацыі на пасадах выхавальніка, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, загадчыка да( школьнай установы. Кваліфікацыя «Педагог, выкладчык» дае выпускніку магчымасць праца( ваць на пасадах выхавальніка навучальнай установы; настаўніка школы ці школы(інтэрната; педагога(арганізатара; метадыста пазашкольнай ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай устано( вы, рэгіянальнага, вучэбна(метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі; выкладчыка сярэдняй спецыяльнай установы, прафесійна(тэхнічнага вучылішча, рэгіянальнага цэнтра прафесійнай адукацыі, вучэбнага цэнтра; кіраўніка гуртка (клуба па інтарэсах, секцыі, студыі, турысцкай групы). Выпускнікі з кваліфікацыяй «Педагог(псіхолаг» могуць працаваць педагогамі(псіхола( гамі ва ўстановах адукацыі.

ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267$91$05. Дэкан — Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. На працягу паловы стагоддзя факультэт пачатковай адукацыі застаецца прывабным для тых, хто вырашыў звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў. Студэнцкая сям’я нашага факультэта налічвае каля 1200 чалавек, якія набываюць веды па спецыяльнасцях: «Пачатковая адукацыя» (дзённая і завочная формы з поўным тэрмінам навучання; завочная форма са скарочаным тэрмінам — для асоб, якія маюць профільную сярэднюю спецыяльную адукацыю); «Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура» (дзённая і завочная формы). Грунтоўныя веды, а таксама магчымасць разнастайнага самавыяўлення дазваляюць выпуск( нікам факультэта дасягаць значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Яны працуюць у школах, каледжах, ВНУ, некаторыя з іх адкрылі свае студыі, кіруюць дамамі творчасці. Запрашаем на факультэт тых, чыё прызванне — развіваць асобу дзіцяці, фарміраваць асноўныя вучэбныя ўменні і навыкі, выхоўваць культуру паводзін… увогуле, адкрываць перад дзецьмі ўсё багацце і разнастайнасць свету.

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 263$78$96. Дэкан — Леанід Абрамавіч ПЯРГАМЕНШЧЫК, доктар псіхалагічных навук, прафесар. «Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!» — місія факультэта псіхалогіі. На сённяшні дзень гэта вялікі калектыў, які аб’ядноўвае каля 80 выкладчыкаў і больш за 1900 студэнтаў. Факультэт рыхтуе спецы( ялістаў па чатырох спецыялізацыях спецыяльнасці «Псіхалогія»: «Псіхалогія. Педагагічная псіхало гія» (дзённая (на бюджэтнай і платнай аснове) і завочная (на платнай аснове) формы атрымання адукацыі); «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (дзённая форма атрымання адукацыі на бюджэтнай і платнай аснове); «Псіхалогія. Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці» (дзённая і завочная формы атрымання адукацыі на платнай аснове); «Псіхалогія. Псіхалогія сямейных адносін» (дзённая і завоч( ная формы атрымання адукацыі на платнай аснове). У 2011 г. упершыню ў Рэспубліцы Беларусь будзе праведзены набор на спецыяльнасць «Практычная псіхалогія» (дзённая (на бюджэтнай і платнай аснове) і завочная (на платнай аснове) формы атрымання адукацыі) з тэрмінам навучання чатыры гады, што адпавядае патрабаванням Балонскага працэсу. Усе выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага адпаведнай спецыялізацыі, а таксама выкладчыка псіхалогіі. Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхало( гія» атрымліваюць спецыялізацыю педагога(псіхолага. Спецыяліст у галіне псіхалогіі прадпрымаль ніцкай дзейнасці працуе ў якасці менеджара па персанале, удзельнічае ў распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаніі, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікоў факультэта са спецыялізацыяй «Сацыяльная псіхалогія» можна сустрэць у ВНУ, на( вукова(даследчых інстытутах, сістэме МУС, у цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Яны могуць працаваць іміджмейкерамі, кансультаваць палі( тычных лідараў, падбіраць кадры для ўстаноў і арганізоўваць РR(акцыі. Спецыяліст у галіне псіхалогіі сямейных адносін можа праявіць свае здольнасці ў цэнтрах сацыяль( на(псіхалагічнай дапамогі сям’і, дыягностыка(рэабілітацыйных, жаночых, крызісных, сексалагіч( ных цэнтрах, іншых арганізацыях. Педагагічны псіхолаг і педагогпсіхолаг ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць ва ўстановах адукацыі. Яны як «адвакаты дзяцінства» наладжваюць стасункі паміж дзіцяці, бацькамі і педаго( гамі, садзейнічаюць фарміраванню псіхалагічнай культуры асобы і грамадства. 4

Ірына МАРХЕЛЬ, кіраўнік фізвыхавання дзіцячага садка № 375 г. Мінска, выпускніца 2010 г.: — Многія з нас, выпускнікоў ФДА, яшчэ да атрымання дыпло( ма аб вышэйшай адукацыі не па чутках ведалі, што такое праца з дзецьмі. Аднак будні маладога спецыяліста заставаліся нечым невядомым, тым, што адкрывае дарогу ў будучыню, сцежкі да якой мы пратоптвалі на працягу пяці гадоў вучобы ў БДПУ. І вось пер( шага ліпеня я пры( ступіла да працы ў якасці выхаваце( ля. Прызнаюся шчыра: я хутка пе( растала адчуваць сябе практыкан( там, які толькі імкнецца на( ладзіць зносіны з дваццаццю «ча( мучкамі», і адкрыла ў сабе спецыяліста, здольнага паразумецца з дзеткамі. Я не раз узгадвала словы педагогаў роднага факультэта, якія заўсёды імкнуліся данесці да нас адну простую ісціну: каб на( ладзіць кантакт з дзецьмі, неабходна ЎЗНЯЦЦА да іх узроўню. Ра( ней я не разумела сапраўднага сэнсу гэтых слоў, а ўсвядоміла яго толькі падчас працы, калі стала несці адказнасць за цэлую групу дзетак, якія вераць мне ва ўсім. Выхавальніцай я працавала да ве( расня, а сёння з’яўляюся кіраўніком фізвыхавання. І вельмі рада, што дзякуючы мудрым педагогам майго факультэта я здолела заўва( жыць у дзіцячых вачах іскру, у словах — казку, у сэрцы — любоў… Наталля АНТАНОВІЧ, аспірантка і выкладчык кафедры бела$ рускага і рускага мовазнаўства БДПУ, выпускніца 2006 г.: — З дзяцінства я марыла стаць настаўніцай пачатковых класаў. Пас( ля заканчэння школы вырашыла паступаць на факультэт пачатковай адукацыі БДПУ. Калі апынулася ў яго сценах, то канчаткова ўпэўніла( ся — гэта маё! Ву( чыцца было ціка( ва. Перад намі, студэнтамі, рас( крывалася шмат магчымасцей: можна было пра( явіць свае здоль( насці і ў вучобе, і на навуковай ніве, і ў грамадскім жыцці. Факуль( тэт даў сур’ёзную прафесійную пад( рыхтоўку. Пасля заканчэння БДПУ я не губляла сувязь з родным факультэ( там. Працуючы настаўнікам пачатковых класаў, прымала ўдзел у навукова(практычных канферэнцыях, вучылася ў магістратуры. А цяпер — я рада вярнуцца на родны факультэт у якасці выкладчыка. Максім БАРТАШЭВІЧ, вядучы спецыяліст па рабоце з перса$ налам Гандлёва$прамысловай групы «ВестОстЮніан», бізнес$ трэнер у галіне развіцця продажу, выпускнік 2008 г.: — Веды, атрыманыя на факультэце псіхалогіі, складаюць аснову маёй прафесійнай дзейнасці сёння. У першую чаргу, гэта дысцыпліна «Тэо( рыя і методыка правядзення трэ( нінгу», вучэбныя курсы па сацы( яльнай псіха( логіі, псіхалогіі асобы, а таксама педагагічнай псі( халогіі як аснове выкладання ўво( гуле. Хацелася б таксама адзна( чыць, што мне на практыцы спатрэбіліся веды, атрыманыя ў праблем( най групе «Трэнінг для трэнераў» пад кіраўніцтвам Таццяны Андрэеўны Дзем’янковай. Я лічу, што праблемныя групы на факультэце псіхалогіі даюць унікальную магчымасць паспрабаваць сябе ў максімальнай коль( касці напрамкаў і выбраць той з іх, які найбольш імпануе менавіта табе. 30 снежня 2010 г.


ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226$40$25, 226$40$26. Дэкан — Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ, доктар гістарычных навук. Гістарычны факультэт — адзін з найстарэйшых у нашым універсітэце: ён быў ство( раны яшчэ ў 1918 г. Сёння на факультэце займаюцца 1186 студэнтаў дзённай і завоч( най формаў атрымання адукацыі. Факультэт вядзе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях: «Гісторыя», «Гісто рыя. Сацыяльнапалітычныя дысцыпліны», «Гісторыя. Геаграфія». Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню профільных дысцыплін: сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гісторыі славянскіх народаў і інш. Студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя. Геаграфія», знаёмяцца не толькі з арганізацыяй і гісторыяй грамадства, але і з працэсамі ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, уплывам на іх актыўных змен навакольнага асяроддзя. На спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльнапалітычныя дысцыпліны» вывучаецца шэраг прадметаў, звязаных з развіццём сацыяльна(палітычнай думкі, а таксама дапамож( ных гістарычных дысцыплін: археалогіі, эпіграфікі, храналогіі, крыніцазнаўства і інш. Падчас навучання студэнты ўсіх спецыяльнасцей праходзяць цікавыя практыкі: гісторыка(краязнаўчую, археалагічную, музейна(архіўную; пасля трэцяга курса — педагагічную ў летніках Беларусі; на чацвёртым і пятым курсах — педагагічную ў школах. Нашы студэнты прымаюць актыўны ўдзел у жыцці клубных фарміраванняў: ка( манда КВЗ, ваенна(патрыятычны клуб «Памяць», гісторыка(краязнаўчы клуб «Ды( ярыуш», літаратурнае аб’яднанне «Дзеці RA», студэнцкае навуковае таварыcтва «Astrum doctrine», студыя ўсходняга танца, валанцёрскі клуб «Данка». На гістарычным факультэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі. У іх ліку — 10 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 33 кандыдаты навук, дацэнты. Гістарычны факультэт БДПУ чакае ўсіх тых, хто неабыякавы да гісторыі сваёй краіны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам!

ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Мяснікова, 5, вуч. корпус № 4, тэл. 200$56$10; вул. Магілёўская, 37, вуч. корпус № 5, тэл. 227$38$10. Дэкан — Таццяна Сямёнаўна БАГДАНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Факультэт эстэтычнай адукацыі БДПУ створаны ў верасні 2009 года шляхам аб’яд( нання музычна(педагагічнага факультэта і творчых спецыяльнасцей былога факуль( тэта народнай культуры. У новым навучальным годзе мы будзем ажыццяўляць набор па наступных спецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва» (дзённая форма атрымання адука( цыі), «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны» (дзённая форма атрымання адукацыі), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графі ка» (дзённая форма атрымання адукацыі), «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія» (дзённая і завочная формы атрымання адукацыі), «Вы яўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы» (дзённая і за( вочная формы атрымання адукацыі), «Музычнае мастацтва. Сацыяльная педа гогіка» (завочная форма атрымання адукацыі), «Сусветная і айчынная культу ра. Фальклор» (завочная форма атрымання адукацыі). Рознабаковыя веды, атрыманыя на факультэ( це эстэтычнай адукацыі, дазваляюць нашым вы( пускнікам працаваць у школах з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка(эстэ( тычнай накіраванасці, ССНУ, у дашкольных ус( тановах і ўстановах да( датковай адукацыі. Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі самых розных творчых калектываў: аркестра народных інструментаў, народнага ансамбля беларускай песні і музыкі «Ярыца», харэагра( фічнага ансамбля «Рэй», ансамбля цымбалістаў «Вярба», вакальнай групы «Дыя( мант» і інш. Амаль усе мерапрыемствы ўніверсітэта праходзяць з удзелам студэн( таў факультэта эстэтычнай адукацыі. Многія нашы выпускнікі сталі не толькі вядомымі педагогамі, музыкантамі, ма( стакамі, харэографамі, але і артыстамі эстрады – напрыклад, Алёна Свірыдава, Ган( на Шаркунова і інш. 30 снежня 2010 г.

Вольга ПРЫЁМКА, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства СШ №40 г. Мінска, выпускніца 2009 г.: — У дзяцінстве многія дзяўчынкі гулялі ў школу: садзілі ў радок сваіх Барбі і пачы( налі пераказваць тое, пра што самі нядаўна даведаліся на ўроках. Гэтаксама забаўля( лася і я, часцей з малодшай сястрой, пакуль тая сама не пайшла вучыцца ў школу і наадрэз адмовілася ў яе гуляць… Потым, у старэйшых класах, калі ўсе мае сябры планавалі стаць менеджарамі, юры( стамі, эканамістамі і яшчэ кімсьці там, мне вельмі хацелася быць падобнай на Жанну Віктараўну — разумную, энергічную настаўніцу гісторыі. І вось цяпер я сама настаўнік гісторыі… На першым курсе ўніверсітэта будучая прафесія ўяўляецца справай аддаленай буду( чыні, аднак з кожнай лекцыяй, кожным іспытам яна набліжаецца да нас. БДПУ дае вельмі многае для нашага рамяства — вучыць падбіраць патрэбныя словы, уважліва ставіцца адзін да аднаго, акумуліраваць свае сілы і ісці да пастаўленай мэты, быць першымі і лепшымі. Работа ў школе — адна з самых творчых. Кожны дзень, кожны ўрок можна нешта прыдумваць, рэалізоўваць свае задумкі не толькі ў навучальным працэсе, але і ў выхаваўчай рабоце. І атрымліваць ад гэтага вялізнае задавальненне! Вядо( ма ж, я шмат працую — рыхтуюся да ўрокаў, чытаю, прыдумваю мерапрыемствы, праводжу класныя гадзіны і бацькоў( скія сходы, хаджу ў паходы, працую разам з дзецьмі на су( ботніках… Аднак калі бачу, што вуч( ням цікавы мой прадмет, што яны прагнуць даведацца пра нешта новае, што даражаць маім даве( рам, то стомленасць знікае сама па сабе. Я працую не так даўно — толькі другі год, але мне здаецца, што гэта маё прызванне і маё хобі, якое, дарэчы, стала дас( тойна аплачвацца. Таму я жадаю і вам знайсці сваё месца ў жыцці, месца, якое зробіць вас шчаслівымі. Ганна ШАМІГАВА, настаўнік па класе фартэпіяна СШ № 1 г. Мінска, выпускні$ ца 2007 г.: — Усе мы жадаем, каб наша жыццё было яркім і захапляльным. Калі мы разуме( ем, што для нас сапраўды важна і што нам цікава, да чаго мы маем схільнасці, якія ў нас таленты і як мы можам іх развіваць, тады ў нас узнікае мара. Мара, ажыцця( віўшы якую, мы рэалізуем сябе як асобу, як чалавека. Так наша жыццё будуецца ад здзяйснення да здзяйснення, і так мы праходзім свой асабісты шлях да самарэаліза( цыі. Шлях, які прыносіць нам радасць, робіць нас шчаслівымі і напаўняе жыццё сэнсам. Выбар ВНУ для паступлення і, адпаведна, будучай прафесіі — адзін з першых і са( мых сур’ёзных, якія даводзіцца рабіць выпускнікам школ, гімназій і ліцэяў. Гэты выбар у многім вызначае наш далейшы шлях. Мой пачаўся з паступлення ў БДПУ ў 2002 г. на спецыяльнасць «Музычнае мастацт ва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны», якая адкрылася на тады яшчэ музычна( педагагічным факультэце. Прафесарска(выкладчыцкі склад у нас быў цудоўны, цікавыя дысцыпліны, канфе( рэнцыі, канцэрты… Сумаваць не даводзілася. Аднак проста вучыцца — гэтага ж недас( таткова, ці не так? Ёсць і другі бок медаля — гэта студэнцкае жыццё, якое насычана актыўнай работай студэнцкага савета, прафкама, грамадскіх арганізацый. Асабіста я была старастай групы, затым старшынёй студэнцкага савета факультэта, а затым і ўніверсітэта. Запомнілася вельмі многае! Нашы акцыі, канцэрты, мерапрыемствы, студэнцкія праекты, выязныя семінары актыву, зорныя паходы, конкурсы… Самае галоўнае ва ўсім гэтым — набыццё бясцэннага вопыту кіравання, дзелавых зносін, планавання і проста павышэнне свайго асабістага патэнцыялу, што вельмі важна ў прафесіі педагога. Адным словам, наш універсітэт прадастаўляе аптымальныя ўмовы для раскрыцця творчага, навуковага патэнцыялу, развіцця лідарскіх якасцей і асабо( вага росту студэнтаў. Скончыла любімы факультэт, атрымала дыплом з адзнакай і вырашыла паступіць у аспірантуру. Сёння я працую ў ДУА «Агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г. Мінска» настаўнікам па класе фартэпіяна. Распрацавала адукацыйны праект, які выйграў грант на прэмію Мінгарвыканкама. Я ганаруся, што вучылася ў БДПУ, дзе атрымала не толькі добрыя веды, але і цудоў( ную магчымасць творчай і прафесійнай самарэалізацыі. Цяпер, я думаю, у вас не заста( нецца сумневу, які шлях абраць і да здзяйснення якой мары імкнуцца! І, як сказаў У. Фолкнер, «заўсёды марце і імкніцеся да большага, чым вы ведаеце, чым можаце дасягнуць. Не жадайце быць лепшымі за сваіх папярэднікаў або сучаснікаў. Імкніцеся быць лепшымі за саміх сябе». 5


Прыёмная камісія: 2009417, 2009204 ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267$92$57, 267$97$73. Дэкан — Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. У склад БДПУ ўваходзіць адзіны ў Рэспубліцы Беларусь факультэт, які рыхтуе ўнікальных спецыя( лістаў, здольных забяспечваць псіхолага(педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафі( зічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факультэта заўсёды запатрабава( ныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна(педага( гічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях. На дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка па чатырох ас( ноўных і трох дадатковых спецыяльнасцях: «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» (кваліфікацыя — настаўнік(лагапед, педагог(псіхолаг); «Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — сур( дапедагог); «Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — тыфлапедагог); «Алігафрэна педагогіка. Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — алігафрэнапедагог); «Алігафрэнапедагогіка. Ла гапедыя» (кваліфікацыя — алігафрэнапедагог, настаўнік(лагапед).

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227$84$77. Дэкан — Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. Ты любіш прыроду і жадаеш яе зразумець? Цябе хвалююць экалагічныя праблемы і цікавяць таям( ніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Цябе ва( бяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Што ж, тады табе да нас — на факультэт прыродазнаўства! У 2010 годзе будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па наступных спецыяльнасцях: «Геаграфія. Бія логія», «Геаграфія. Экскурсійнакраязнаўчая работа», «Біялогія. Хімія» (дзённая форма атрымання адукацыі); «Геаграфія. Ахова прыроды», «Геаграфія. Экскурсійнакраязнаўчая работа» (завочная фор( ма атрымання адукацыі). На факультэце працуе высокакваліфікаваны педагагічны склад: 45 дацэнтаў і 7 прафесараў. Для чытання лекцый запрашаюцца вядучыя навукоўцы НАН Беларусі. Студэнты могуць займацца наву( ковай дзейнасцю на базе лабараторый факультэта, а таксама шматлікіх навуковых устаноў, з якімі мы супрацоўнічаем, прымаць удзел у канферэнцыях і публікаваць вынікі даследаванняў у зборніках навуковых студэнцкіх работ. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на вучэбных палявых практыках — у прадмесці Мінска на агра( біястанцыі «Зялёнае», на стацыянарах у Лепелі, Нясвіжы, Мядзелі. Грунтоўныя веды па геаграфіі, біялогіі, хіміі, экалогіі, краязнаўстве, сучасных метадах аховы асяроддзя дазваляюць нашым выпуск( нікам працаваць не толькі настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці наву( чэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі, але і абраць навуковую ці выкладчыцкую дзейнасць, прымяніць свае здольнасці ў сістэме Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ці Міністэрства спорту і турызму. Чакаем вас у аўдыторыях нашага факультэта!

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА' ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200$15$22. Дэкан — Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Кожны чалавек, які жыве на зямлі, унікальны сваімі здольнасцямі і схільнасцямі. І калі вы ўжо вызначыліся з выбарам прафесіі і гатовыя дапамагаць вырашаць няпростыя сацыяльна(педагагіч( ныя, псіхалагічныя і сацыяльныя праблемы, — ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльна(педага( гічных тэхналогій. Факультэт, які рыхтуе сацыяльных педагогаў, практычных псіхолагаў, спецыялі( стаў па сацыяльнай і выхаваўчай рабоце. Дапамагчы словам і справай, садзейнічаць таму, каб кожны паверыў у сябе — галоўная задача спецыялістаў, якія скончылі наш факультэт і працуюць у сістэме адукацыі — у дашкольных, ся( рэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, цэнтрах пазашкольнай адука( цыі, сацыяльна(рэабілітацыйных цэнтрах, дзіцячых дамах і прытулках, установах сістэмы МУС, цэнтрах сацыяльнай абароны насельніцтва, грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях. Факультэт сацыяльна(педагагічных тэхналогій — гэта сапраўдная самабытная і творчая сям’я студэнтаў і выкладчыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе не толькі ў вучобе і навуковай рабоце, але і ў валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці, грамадскім жыцці і спорце. Магчымасць увайсці ў нашу дружную сям’ю і стаць непасрэдным удзельнікам самых цікавых падзей і сацыяльных праектаў, раскрыць у сабе Сусвет талентаў ёсць і ў вас. Дзверы ў краіну ведаў адкрыюць для вас высокакваліфікаваныя спецыялісты ФСПТ, сярод якіх дактары навук, вядомыя ва ўсім свеце. 6

Анастасія ЛУТОХІНА, настаўнік$дэфектолаг Мінскага гарадскога ЦКРНіР, выпускніца 2009 г.: — Абраўшы ў 2004 г. факультэт спецыяльнай адукацыі БДПУ, я з кожным днём усё больш упэўніваюся ў правільнасці рашэн( ня. Вось ужо другі год я працую настаўнікам(дэфектолагам у Мінскім гарадскім цэнтры карэк( цыйна(развіваючага навучання і рэабілітацыі. У мяне вельмі ціка( вая прафесія, бо я — асаблівы на( стаўнік, які дапама( гае дзецям з асаблі( васцямі псіхафізічна( га развіцця адчуваць сябе камфортна і ўпэў( нена ў паўсядзённым жыцці. Маю пра( фесійную дзейнасць нельга назваць про( стай, бо каб дабіцца вынікаў, трэба прык( ласці шмат намаганняў, пры( мяніць разнастайныя веды ў галі(

не медыцыны, спецыяльнай псіха( логіі, карэкцыйнай педагогікі. Аднак чым складаней дасягаецца поспех, тым большае задавальнен( не ад работы. Я заўсёды з удзячнас( цю ўзгадваю свае студэнцкія гады ва ўніверсітэце, дзе набыла не толькі запатрабаваныя прафесій( ныя веды, але і багаты вопыт куль( турна(масавай работы ў моладзе(

вых арганізацыях, педагагічных атрадах, валанцёрскіх групах.

Таццяна ЗЯНОВІЧ, настаўніца хіміі СШ № 30 г. Мінска, выпускні$ ца 2010 г.: — У кожнага чалавека ёсць успаміны, якія саграваюць душу і ўзнімаюць настрой. Для мяне гэта перш за ўсё — навучанне ў БДПУ на факультэце, які адчыняе дзверы не толькі ў свет навукі, але і ў свет творчых адкрыццяў, прыгажосці наваколля. Вядома ж, я маю на ўвазе факультэт прыродазнаўства. Я ніколі не думала, што буду педагогам. А вось цяпер, працуючы ў школе настаўніцай хіміі, кожны дзень сутыкаюся з пытаннямі маіх вучняў: чаму хлор — газ, а бром — вадкасць? Ці залежыць хуткасць хімічнай рэакцыі ад кан( цэнтрацыі рэчыва? На ўсе гэтыя і іншыя пытанні з лёгкасцю можна адказаць дзякуючы тым ведам, якія я атрымала на факультэ( це прыродазнаўства. Зорныя паходы, паля( выя практыкі, дні зда( роўя, студэнцкія форумы, семінары, творчыя праек( ты — гэта толькі малы пералік таго, што дазволіла мне рэалізавацца. Па(добраму зайздрошчу студэнтам, якія зараз вучацца, бо найлепшыя адкрыцці і прафесійныя вышыні ў іх яшчэ наперадзе. Няхай і вашы мары і планы знойдуць увасабленне ў сценах нашага факультэта. Вольга СЯРГУШКІНА, выкладчыца кафедры германа$раманскага мо$ вазнаўства БДПУ, выпускніца 2008 г.: — Добра памятаю, як прыняла рашэнне паступаць на факультэт сацыяльна(педагагічных тэхналогій БДПУ. У той час я яшчэ вучылася ў 10(м класе. Мяне заўсёды цікавілі псіхалогія, педагогіка, замежныя мовы. І хоць я мела даволі цьмянае ўяўленне, хто такі сацыяльны педагог, але дакладна разумела, што хачу дапамагаць людзям. У на( дзеі, што мае мары спраўдзяцца, я абрала ФСПТ. І не памылілася. Адной з асаблівасцей майго роднага факультэта з’яўляецца еднасць. За гады навучання студэнты становяцца не проста доб( рымі сябрамі, а сапраўды дружнай сям’ёй. І ў гэтым, на мой погляд, вялікая за( слуга адміністрацыі фа( культэта. Ніводзін студэнт тут не застаецца без увагі. Толькі дзякуючы нашаму факультэту я знай( шла сваё месца ў жыцці. Дзякуй табе, ФСПТ! 30 снежня 2010 г.


Наш сайт: www.bspu.unibel.by ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 227$49$74. Дэкан — Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Наш факультэт — адзін з самых маладых ва ўніверсітэце. Ён быў створаны ў верасні 2009 года ў выніку рэарганізацыі факультэта народнай культуры. Але, нягледзячы на маладосць, мы ўжо маем пэўныя традыцыі. Закладзены яны неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі — выклад( чыкамі і студэнтамі. Сярод студэнтаў і выпускнікоў факультэта — прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету, пераможцы этапаў Кубка свету, сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту. Факультэт фізічнага выхавання — гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У новым навучальным годзе на факультэце будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка кадраў па наступных спецыяльнасцях: «Фізічная культура. Фізкультурнааздараўленчая і турысцкарэкрэацыйная дзей насць»; «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)»; «Фізічная культура (ля чэбная)»; «Спартыўнапедагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)»; «Спартыўнатурысцкая дзей насць (менеджмент у турызме)». Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ў навучальных установах, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў — турыстычныя агенцтвы, фізкультурна(аздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы і інш. Мы запрашаем да сябе ўсіх тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам, прапаган( дай здаровага ладу жыцця.

Аляксандр КАТЛОЎСКІ, чэмпіён свету па самба, трэнер па ба$ рацьбе дзіцяча$юнацкай спартыўнай школы Першамайскага раёна г. Мінска, выпускнік 2010 г.: — За гады вучобы на факуль( тэце я атрымаў грунтоўныя веды, набыў уменні і навыкі, неабходныя ў будучай прафесіі. Магу смела сказаць, што на фа( культэце фізічнага выхавання сабраны бліскучы педагагічны калектыў, які валодае высокімі прафесійнымі якасцямі і з’яў( ляецца прыкладам для перайман( ня. Тут вучыцца шмат спарт( сменаў, якія прадстаўляюць уні(

версітэт на рэспубліканскіх і сусветных універсіядах, пер( шынствах Еўропы, свету і алімпійскіх гульнях, дзе за( ваёўваюць медалі вышэйшай пробы. Хачу выказаць падзяку фа( культэту і ўніверсітэту за тое, што дапамагаюць нам, будучым спе( цыялістам, знайсці сваё месца ў жыцці і стаць сапраўднымі пра( фесіяналамі.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Караля, 16а, вучэбны корпус № 6; тэл. 200$71$03. Дэкан — Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Асноўнай задачай факультэта з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Акрамя гэтага, наша дзей( насць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, на адаптацыю да навучан( ня ў ВНУ, на дапамогу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы, Цэнтр дыстанцыйнай адукацыі і прафарыентацыі. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Замест сумоўя можна прадастаўляць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, ма( юць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўныя залы, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў. На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ працуюць педагагічныя класы. У 10—11 класах навучанне ажыццяўляецца па асобных вучэбных планах, у якіх шмат увагі надаецца паглыб( ленаму вывучэнню дысцыплін уступных іспытаў. У Цэнтры дыстанцыйнай адукацыі і прафесійнай арыентацыі ўсе жадаючыя могуць якасна падрыхта( вацца да паступлення ў ВНУ і ССНУ рэспублікі. На працягу ўсяго года дзейнічаюць вячэрнія, завочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных групах, а непас( рэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя курсы. ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ рыхтуе абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ Дзённая форма навучання Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў — з 20 жніўня. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю. Тэл. 200(71(03. ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ Для арганізацыі факультатыўнага навучання ў 10—11 класах агульнаадукацыйных устаноў. Тэрмін навучання — 2 гады. Прыём заяў — з 20 чэрвеня.

ЦЭНТР ДЫСТАНЦЫЙНАЙ АДУКАЦЫІ І ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ Дзённыя курсы (заняткі з 16.00) Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Курсы выхаднога дня Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Завочныя курсы Тэрмін навучання — 7 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсы Тэрмін навучання — 6 месяцаў. Прыём заяў з 1 кастрычніка.

Курсы ў малакамплектных групах Тэрмін навучання — 6 і 4 месяцы. Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 3 студзеня. Курсы працягласцю 3, 5 і 4 месяцы Прыём заяў з 3 студзеня. Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і ўступнымі экзаменамі Тэрмін навучання — 2 тыдні. Прыём заяў з 1 красавіка.

З кастрычніка па красавік праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Тэл.: 2007103, 2264447, 3064443. 30 снежня 2010 г.

НАШ ВЫБАР — ЯКАСНАЯ АДУКАЦЫЯ! За БДПУ — будучыня! Штогод вялікая колькасць мала$ дых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваец$ ца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе наш любімы ўніверсітэт. За права звацца студэнтамі БДПУ ў 2010 г. змагаліся 2544 абітурыенты (1929 чалавек — на бюджэтныя месцы), 43 з якіх пра( ходзілі па(за конкурсам, а 152 залічаны па мэтавых накіраваннях. Што тычыцца завочнай формы навучання, то на 615 бюджэтных і 1525 платных месцаў была пададзена 2821 заява. Нагадаем, што на завоч( ную бюджэтную форму атрымання адукацыі могуць прэтэндаваць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстано( ву і паступае на адпаведную ці роднасную спецыяльнасць або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці(інваліды, інваліды I і ІІ групы. На першы курс універсітэта ў мінулым годзе паступілі трыццаць чатыры прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Украіны, Літвы, В’етнама, Эстоніі і Туркменістана. Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму навучання зафіксаваны на спецыяльнасці «Лагапедыя. Сацыяльная псіхалогія» (311), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (265), «Сацы яльная педагогіка. Практычная псіхалогія» (265), «Выяўленчае мас тацтва. Камп’ютарная графіка» (28,4). На спецыяльнасць «Фізічная культура. Фізкультурнааздараўлен чая і турысцкарэкрэацыйная дзейнасць» 11 абітурыентаў залічаны без экзаменаў — такое права прадастаўляецца пераможцам і прызё( рам чэмпіянатаў свету і Еўропы. Для атрымання другой вышэйшай адукацыі ва ўніверсітэт пас( тупіў 21 чалавек. Кожны пяты абітурыент дзённай бюджэтнай формы навучання скончыў сельскую ўстанову адукацыі. Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль двум з па ловай тысячам маладых людзей пашчасціла сёлета стаць сту дэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары! С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі 7


ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ КАДРАЎ Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267$14$41. г. Мінск, вул. Голубева, 26/2, вучэбны корпус № 9; тэл. 271$57$10. Дырэктар — Ганна Фёдараўна КЛІМОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Свет змяняецца з такой хуткасцю, што немагчыма ўсё жыццё абыходзіцца некалі атрыманымі ведамі, таму ХХІ стагоддзе можна смела назваць Эпохай Бесперапыннай Адукацыі. Той, хто не хоча назаўсёды застацца на «стартавых» прыступках кар’ернай лесвіцы, павінен кожны дзень рабіць хаця б адзін крок на шляху да сама( ўдасканалення. Перавагі ІПКіПК БДПУ ацаніла вялікая колькасць настаўнікаў і выкладчыкаў нашай краіны. Штогод каля 2000 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 850 набыва( юць тут новую спецыяльнасць. Па шэрагу спецыяльнасцей навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўна( га бюджэту пры наяўнасці накіравання ўпраўлення адукацыі. Мы ажыццяўляем прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў дзённай формы навучання ВНУ Рэспублікі Беларусь па наступных спецыяльнасцях: «Практычная псіхалогія», «Тыфлапедагогіка», «Сурдапедагогіка», «Алігафрэнапедагогіка», «Інтэг раванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі», «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адука цыі», «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання», «Жэставая мова», «Матэматыка», «Інфарматыка», «Дашкольная адукацыя», «Педагагічная дзейнасць спецыялі стаў», «Сацыяльная педагогіка», «Лагапедыя», «Псіхолагапедагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці», «Пачат ковая адукацыя». У 2011 годзе пачнецца перападрыхтоўка па спецыяльнасці «Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзей насці» з прысваеннем кваліфікацыі культуролаг(аніматар з правам работы на пасадах кіраўніка турыстычнай групы, гіда(перакладчыка, экскурсавода. Залічэнне на спецыяльнасці перападрыхтоўкі — па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання). Даведкі па тэл. 267$14$41, 263$98$16; http://ipk.bspu.unibel.by; e$mail:ipk@bspu.unibel.by

АДУКАЦЫЯ ДЛЯ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ У ІПКіПК нам давалі выключна практыкаарыента( ваныя веды. Спецыялізаваныя курсы эканамічнага і адміністрацыйна(гаспадарчага профілю ў Інстытуце чытаюць вядучыя спецыялісты з БДЭУ і Акадэміі кіра( вання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, што да( зваляе ўдасканаліць вопыт прыняцця рашэнняў у сфе( ры кіравання. Заняткі па псіхолага(педагагічных дыс( цыплінах дапамаглі сістэматызаваць і структурыра( ваць асабісты вопыт працы. Выкладчыкі Інстытута па( вышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, як заўсёды, на вышыні! Ірына ДРОЗД, дырэктар СШ № 96 г. Мінска

ПЕРАЛІК СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ, ПА ЯКІХ БУДЗЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЦЦА НАБОР У БДПУ Ў 2011 ГОДЗЕ МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Матэматыка. Інфарматыка Завочная форма атрымання адукацыі: – Матэматыка. Інфарматыка ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізіка. Матэматыка – Фізіка. Тэхнiчная творчасць – Фізіка. Інфарматыка ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА Дзённая форма атрымання адукацыі – Біялогія. Хімія – Геаграфія. Біялогія – Геаграфія. Экскурсійна(краязнаўчая работа Завочная форма атрымання адукацыі: – Геаграфія. Ахова прыроды – Геаграфія. Экскурсійна(краязнаўчая работа ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Гісторыя (тэрмін навучання 4 гады) – Гісторыя. Геаграфія – Гісторыя. Сацыяльна(палітычныя дысцыпліны Завочная форма атрымання адукацыі: – Гісторыя ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура (тэрмін навучання 4 гады) – Беларуская мова і літаратура. Журналістыка – Беларуская мова і літаратура. Англійская мова – Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова – Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура – Руская мова і літаратура (тэрмін навучання 4 гады) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская) Завочная форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Руская мова і літаратура

ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя (тэрмін навучання 4 гады) Завочная форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя – Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія – Дашкольная адукацыя. Фізічная культура ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі – Пачатковая адукацыя (тэрмін навучання 4 гады) – Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура Завочная форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя – Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія – Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія – Псіхалогія. Псіхалогія сямейных адносін – Псіхалогія. Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці – Практычная псіхалогія (тэрмін навучання 4 гады) Завочная форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія – Псіхалогія. Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці – Псіхалогія. Псіхалогія сямейных адносін – Практычная псіхалогія ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Музычнае мастацтва (тэрмін навучання 4 гады) – Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны (тэрмін навучання 3 гады) – Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія (тэрмін навучання 4 гады) – Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы – Выяўленчае мастацтва. Камп'ютарная графіка Завочная форма атрымання адукацыі: – Музычнае мастацтва. Сацыяльная педагогіка – Сусветная і айчынная культура. Фальклор

220809, г. Мінск$50, вул. Савецкая, 18, п. 127. Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226$40$19

i

www.bspu.unibel.by e$mail:nastaunik@bspu.unibel.by

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

– Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы – Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА$ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія – Сацыяльная педагогіка. Выхаваўчая работа ва ўстановах аду( кацыі (тэрмін навучання 4 гады) – Сацыяльная работа (тэрмін навучання 4 гады 6 месяцаў) Завочная форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія – Сацыяльная работа ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія – Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя – Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі: – Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія – Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя – Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыя ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізічная культура. Фізкультурна(аздараўленчая і турысцка( рэкрэацыйная дзейнасць (тэрмін навучання 4 гады) – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўлен( чая) (тэрмін навучання 4 гады) – Фізічная культура (лячэбная) (тэрмін навучання 4 гады) – Спартыўна(педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура) (тэрмін навучання 4 гады) – Спартыўна(турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) (тэрмін навучання 4 гады) Завочная форма атрымання адукацыі: – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Спартыўна(турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Рэдактар 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 800 экз. Зак. № 1111. Падпісана ў друк 28.12.2010 г. у 9.00.

nastaunik 16-17(1083-1084)  

news BSPU of name M Tank