Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 11 лістапада 2010 года ДНІ БДПУ Ў ГДУ

КАФЕДРЫ ПСІХАЛОГІІ — 60!

КАЭФІЦЫЕНТ КРЭАТЫЎ НАСЦІ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Навіны БДПУ З

ЛЁТ студэнцкіх педагагічных атрадаў пройдзе 11 лістапада ў актавай зале ўніверсітэта. У рам# ках мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджанне леп# шых байцоў, камандзіраў і атрадаў, якія заявілі пра сябе падчас трэцяга працоўнага семестра. Пачатак — у 18.00.

Т

ЭМА чарговага Дня інфармавання — «Праграма са# цыяльна#эканамічнага развіцця краіны на 2011– 2015 гг. — новы воблік беларускай дзяржавы». Дадатко# вая тэматыка для сталіцы — «Клопат аб здароўі людзей, павышэнне ўзроўню і якасці медыцынскага абслугоўван# ня насельніцтва — залог здаровага грамадства». Дата пра# вядзення — 18 лістапада.

№ 14 (1081)

П. Д. Кухарчык:

«У БДПУ ЎСЕ СТУДЭНТЫ ЛЕПШЫЯ! » Напрыканцы кастрычніка ў межах семінарапрактыкума «Школа журналістыкі БДПУ» прай шла прэсканферэнцыя з удзелам адміністрацыі ўніверсітэта і высокапастаўленых гасцей. «Роля студэнцкай ініцыятывы ў выхаваўчай рабоце ВНУ і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай па літыкі» — так гучала тэма канферэнцыі. Ганна БАРАДЗІНА

Ф

ЕСТЫВАЛЬ КВЗ БДПУ запрашае аматараў сту# дэнцкага гумару ў актавую залу 17 лістапада. Шоу пачнецца а 19#й гадзіне.

Н

АРОДНЫ студэнцкі тэатр «Мы» 25 лістапада прад# ставіць гледачам спектакль «Барвовы востраў» па матывах аднайменнага твора М. Булгакава. Дзея адбу# дзецца ў актавай зале. Пачатак — у 19.00.

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (д.н., 23 разр. АТС) гісторыі Бе# ларусі, рускай і зарубежнай літаратуры; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) узроставай і педагагічнай псіхалогіі, беларускай літаратуры (0,75); старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) фар# тэпіяна. Да ўдзелу ў конкурсе на замяшчэнне пасады стар# шага выкладчыка дапускаюцца прэтэндэнты, якія маюць вучоную ступень, званне або стаж практыч# най работы. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

Адказваючы на пытанні студэнтаў, госці мерапры# емства дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыя# нальнага сходу Рэспублікі Беларусь, былы прарэк# тар БДПУ Ігар Васільевіч Карпенка і начальнік ад# дзела па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталь Пятровіч Брэль распавялі пра перспектывы і прабле# мы сучаснай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Бе# ларусь. А яшчэ — пра сту# дэнцкія ініцыятывы,

якія падтрымліваюцца ўрадам і грамадскімі ар# ганізацыямі. Сярод іх нямала тых, у якіх тан# каўцы прымаюць самы актыўны ўдзел: педагагіч# ныя і валанцёрскія атра# ды, Прэм’ер#ліга КВЗ, спецыялізаваная змена «Зрабі свой выбар», пра# ект «Мінская змена» (дзе студэнты становяцца дуб# лёрамі кіраўнікоў выкан# камаў і службаў) і іншыя. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

На здымках: падчас прэсканферэнцыі


•Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ па пытанні «Аб стане і мерах па далей# шым удасканаленні фізічнага выхавання студэнтаў універсітэта» выступілі за# гадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А.А. Балай і дэкан факультэта фізічнага выхавання М.М. Круталевіч. Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклады, Савет адзначае, што ва ўніверсітэце праводзіцца значная работа па фізічным вы# хаванні студэнцкай моладзі, створаны неабходныя ўмовы для эфектыўнага пра# вядзення заняткаў. Зроблены капітальны рамонт спартыўнага комплексу (басейн і спартыўная зала ў корпусе № 3), рамонт спартыўных залаў у корпусе № 7, абста# лявана спартыўная зала на базе інтэрната № 2, ажыццяўляецца рамонт спартыў# най залы ў корпусе № 11. Агульнаўніверсітэцкай кафедрай фізічнага выхавання і спорту заняткі па дыс# цыпліне «Фізічная культура» праводзяцца са студэнтамі 1–4 курсаў усіх факультэ# таў у аб’ёме 560 гадзін. На факультэце фізічнага выхавання праходзяць навучанне 1703 студэнты, у тым ліку на дзённай форме атрымання адукацыі 634 чал., завоч# най — 1069 чал. Каля 10 % студэнтаў уваходзяць у склад зборных і нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту. Кафедры працуюць па новых вучэбных праграмах для асноўнага, спецыяльнага і спартыўнага аддзяленняў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі. Выкладан# не дысцыплін ажыццяўляецца з выкарыстаннем традыцыйнага і інавацыйнага па# дыходаў да арганізацыі вучэбнага працэсу. Праводзіцца маніторынг фізічнага стану студэнтаў для мэтанакіраванага выкарыстання гэтых дадзеных пры правядзенні заняткаў. Разам з тым Савет адзначае, што не ў поўнай меры вырашана праблема ўкамп# лектавання кафедраў штатнымі выкладчыкамі з вучонымі ступенямі і званнямі. Патрабуе ўдасканалення сістэма вучэбна#метадычнага забеспячэння заняткаў са студэнтамі, якія маюць адхіленні ў стане здароўя, адпрацоўкі прапушчаных за# няткаў, медыцынскага агляду студэнтаў, распрацоўкі працэдуры па атрыманні выпускнікамі факультэта фізічнага выхавання спартыўных разрадаў і судзейс# кай катэгорыі. Па абмеркаваным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову.

•Дні БДПУ ў ГДУ

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з’яў ляецца ўстановай са сталымі і трывалымі традыцыямі. І адна з іх — пра вядзенне Дзён БДПУ ў іншых ВНУ. У межах гэтага праекта адбываецца абмен вопытам работы з калегамі, знаёмства з дасягненнямі ў навуковай і вучэбнаметадычнай рабоце, правядзенне адкрытых лекцый, сустрэ чы з творчымі калектывамі і многае іншае.

У першы дзень лістапада Дні БДПУ праводзіліся ў Гомельскім дзяржаўным універ# сітэце імя Францыска Скарыны. Іх можна лічыць лагічным працягам сяброўскіх сувя# зей дзвюх ВНУ: Дні Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзілі на пляцоўцы нашай установы вясной гэтага года. Праграма Дзён БДПУ была даволі насычанай. Цёпла віталі ва ўніверсітэце дэлега# цыю нашай ВНУ. Вядучыя прафесары БДПУ, дактары навук правялі адкрытыя лек# цыі: А.М. Баяркін расказаў будучым фізікам пра будову і эвалюцыю Сусвету; В.Д.Ста# рычонак пазнаёміў філолагаў з новымі тэндэнцыямі і напрамкамі развіцця рускай мовы на рубяжы стагоддзяў; І.І. Цыркун вёў размову з псіхолагамі аб развіцці інава# цыйнай адукацыі як педагагічнай праблемы; У.У. Шлыкаў азнаёміў матэматыкаў з новымі канцэпцыямі школьнага курсу геаметрыі. Дэлегацыя БДПУ з цікавасцю наведала выставу, размешчаную ў фае актавай залы, экспанаты якой расказалі пра дасягненні выкладчыкаў і студэнтаў у розных сферах універсітэцкага жыцця. Кульмінацыяй праекта «Дні БДПУ ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце» стаў кан# цэрт творчых калектываў і выканаўцаў. Перад яго пачаткам выступілі рэктар ГДУ А.У. Рагачоў і рэктар БДПУ П.Д. Кухарчык, якія адзначылі важнасць інтэграцыйных працэсаў у адукацыйнай сферы і выказалі надзею на іх далейшы працяг. У канцэртнай праграме прымалі ўдзел вядучыя дацэнты кафедры вакалу А. Масквіна і М. Александ# ровіч, а таксама зоркі нашага ўніверсітэта: эстрадная спявачка Ганна Шаркунова, ан# самбль беларускай песні, музыкі і танца «Рэй», вакальны ансамбль «Модус», акардэа# ністы#віртуозы У.Бубен і У. Федарук і іншыя. В. СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі

СЕМІНАР НАВУКОВЫХ КІРАЎНІКОЎ МАГІСТРАНТАЎ Дзевятнаццатага кастрычніка адбыўся семінар для навуковых кіраў нікоў магістрантаў на тэму «Методыка і тэхніка навуковага даследаван ня». У ім прынялі ўдзел першы прарэктар А.І. Андарала, начальнік ву чэбнаметадычнага ўпраўлення В.А. Зайцаў, загадчык кафедры педа гогікі І.І. Цыркун, а таксама 70 навуковых кіраўнікоў магістрантаў. А. НАВУМАВА, метадыст вышэйшай катэгорыі Ключавым дакладам семінара было вы# ступленне прафесара І.І. Цыркуна. Ён звярнуў увагу слухачоў на тыповыя цяж# касці, з якімі сутыкаюцца магістранты пры напісанні дысертацыі. Так, фармулёў# ка тэмы даследавання павінна складацца па наступнай схеме: мэтавы кампанент, інавацыя, удакладняльная прыкмета. Пры гэтым не рэкамендуецца ўжываць наступныя словы: «вывучэнне», «даследа# ванне», «да пытання». Іван Іванавіч ад# значыў, што больш уважлівымі трэба быць пры аглядзе літаратуры па тэме ма# гістарскага дысертацыйнага даследаван# ня. На жаль, вельмі часта агляд навуко# вай літаратуры зводзіцца толькі да апі# сання праблемы ў інтэрпрэтацыях іншых даследчыкаў, а высновы фактычна паў# тараюць асноўны тэкст. Праблемай з’яў# ляецца слабае выкарыстанне замежных крыніц, што істотна адбіваецца на якасці працы. Дакладчык спыніўся і на недахо# пах у метадалагічным блоку дысертацый# нага даследавання, якія заключаюцца ў няведанні і няўменні магістранта выка# рыстоўваць навуковыя метады пазнання, што прыводзіць да неэўрыстычных мадэ# ляў і нездавальняючых доказных выні# каў. Так, апарат навуковага даследаван# 2

ня павінен складацца з праблемы, тэмы, актуальнасці, аб’екта, прадмета, задачы, гіпотэзы і значэння дадзенага даследаван# ня для навукі. Аднак слабая прапрацоў# ка ў вызначэнні задач даследавання (на# прыклад, іх залішняя колькасць) пераг# ружае працу, надае ёй аморфны характар. А адсутнасць гіпотэзы даследавання робіць дысертацыю трывіяльнай. У выні# ку палажэнні, якія выносяцца на абаро#

ну, становяцца дыфузнымі і занадта аб’ёмнымі. Аб’ектыўна гэта прыводзіць да няўдалай пабудовы навуковага даклада на абароне, не дае выразнага ўяўлення аб прак# тычнай значнасці даследавання. Такім чы# нам, слабы ўзровень метадалагічнай пад# рыхтоўкі дысертантаў і недыферэнцырава# насць узроўняў штодзённага і навуковага пазнання абумоўліваюць праблему якасці дысертацыйнага даследавання. У ходзе семінара адбылася грунтоўная дыскусія па яго праблематыцы. Дацэнты В.І. Сляпкова і В. М. Капцэвіч вызначылі асноўныя праблемныя зоны ў сістэме пад# рыхтоўкі магістрантаў ва ўніверсітэце і акрэслілі магчымыя шляхі пераадолення гэтых цяжкасцей.

П. Д. Кухарчык:

«У БДПУ ЎСЕ СТУДЭНТЫ ЛЕПШЫЯ!» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Рэктар БДПУ, прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, разважаючы пра выніковасць працы студэнцкага актыву, пахваліў нашых спартсме# наў, якія ўсё часцей займаюць пры# завыя месцы на п’едэстале перамож# цаў, а таксама высока ацаніў твор# чыя здольнасці нашых студэнтаў. Разам з прарэктарам па вучэбнай, са# цыяльнай і выхаваўчай працы Свят# ланай Іванаўнай Копцевай яны прыйшлі да высновы, што студэнтам трэба праяўляць яшчэ большую ініцыятыву ў навуцы, і тады мы змо# жам ганарыцца пераможцамі не толькі спартыўных, але і прадмет# ных алімпіяд. У заключэнне прэс#канферэнцыі Ігар Васільевіч Карпенка выказаўся пра сучасную моладзь наступнымі словамі: «Хто кажа, што моладзь за# раз не тая, той сам састарэў». Госці і прадстаўнікі рэктарата яшчэ раз падкрэслілі тую вялікую адказ# насць, якая кладзецца на плечы ма# ладога пакалення, і паабяцалі пад# трымаць студэнцкія ініцыятывы на ўсіх узроўнях — пачынаючы з уні# версітэцкага конкурсу праектаў і за# канчваючы рэспубліканскімі і між# народнымі мерапрыемствамі. 11 лістапада 2010 г.


•Віншуем!•Віншуем!•Віншуем!•Віншуем! ШАНОЎНЫ МІКАЛАЙ КАПІТОНАВІЧ СЦЕПАНЕНКАЎ! Вы аддалі нашаму ўніверсітэту большую частку пасляваеннага жыцця. Вашы глыбокія веды, высокая эрудыцыя, духоўнасць і інтэлігентасць вывелі на шырокую дарогу прафесійнай дзейнасці дзесяткі вучняў. Сёння яны працуюць у розных краі# нах свету: Беларусі, Польшчы, В’етнаме, Сірыі, на Кубе і інш. На працягу ўсіх гадоў дзейнасці Вы шчодра аддавалі сілы, энергію, веды і вопыт удасканальванню справы выхавання падрастаючага пакалення і развіццю педа# гагічнай навукі. Ваш нялёгкі жыццёвы шлях ад настаўніка да прафе# сара, акадэміка Міжнароднай акадэміі тэхнічнай аду# кацыі з’яўляецца прыкладам для маладога пакалення педагогаў#даследчыкаў. Нягледзячы на перажытае, Вы захоўваеце бадзёрасць духу і аптымізм. Шчыра віншуем Вас с 85#годдзем! Жадаем доўгіх гадоў жыцця, здароўя, асабістага шчасця і сямейнага цяпла! Рэктарат, прафкам, супрацоўнікі кафедры педагогікі ПАВАЖАНЫ ІВАН ІВАНАВІЧ ЦЫРКУН! Ваша працавітасць і самаадданасць у працы, творчая ініцыятыва, невычэрпная энергія здабылі Вам заслужаны аўтарытэт не толькі сярод вучоных нашай рэс# публікі, але і далёка за яе межамі. Вы з’яўляецеся акадэмікам Міжнароднай ака# дэміі навук вышэйшай школы і Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук. Міжна# родным бібліяграфічным цэнтрам у Кембрыджы Вы ўключаны ў спіс 2000 лепшых вучоных XX стагоддзя. У выніку вашых тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў сфарміраваў# ся новы навуковы кірунак — інавацыйная педагогіка, створана навуковая школа «Мадэліраванне і арганізацыя інавацыйнай адукацыі». Ідэі распрацаванай Вамі куль# турна#праксіялагічнай канцэпцыі і дыдактычнай сістэмы інавацыйнай падрыхтоўкі педагогаў забяспечылі стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь прынцыпова новых нарма# тыўна#метадычных дакументаў у галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі. Вашы фундаментальныя навуковыя працы па педагогіцы істотна ўзбагацілі тэо# рыю і практыку падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Яны стварылі навуковы падму# рак для даследаванняў аспірантаў, магістрантаў і на# стаўнікаў#даследчыкаў. Сваёй плённай педагагічнай дзейнасцю Вы ўнеслі знач# ны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыя# лістаў. Пад вашым кіраўніцтвам многія выпускнікі БДПУ абаранілі магістарскія і кандыдацкія дысертацыі і па# поўнілі слаўную плеяду навукоўцаў нашай краіны. Віншуем Вас з 60#годдзем! Жадаем поспехаў на прафе# сійнай ніве, здароўя і дабрабыту. Няхай мір і шчасце будуць вернымі спадарожнікамі вашага жыцця. Рэктарат, прафкам, супрацоўнікі кафедры педагогікі СЛОВА НАВУКОВАЕ, ПЕДАГАГІЧНАЕ, ЧАЛАВЕЧАЕ Слова Паўла Міхайлава — навуковае, педагагічнае, чалавечае — у кантэксце ка# федры беларускага мовазнаўства нашага ўніверсітэта набывае асаблівы сэнс. Яно — у працы сямі кандыдатаў навук (цэлая навуковая школа!), якія паспяхова аба# ранілі дысертацыі пад кіраўніцтвам П.А. Міхайлава. Яно — у дапаможніках для школ і ВНУ. Яно — у творчых набытках Паўла Аляксандравіча як загадчыка ка# федры, кандыдата філалагічных навук, дацэнта. Вядомы беларускі дыялектолаг, спецыяліст у галіне лінгвагеаграфіі, анамас# тыкі, этналінгвістыкі, навуковай тэрміналогіі, Павел Міхайлаў нястомна ства# рае сваім прыкладам, думкамі, пачуццямі апірышча светласці і жыццёвай муд# расці. У юнацтве Павел умеў будаваць хаты, і адчуванне вышыні, дасягнутай розумам, здольнасцямі і выключнай працавітасцю, ніколі не пакідала яго. Да такой вышыні ён імкнецца далучаць калег#выкладчыкаў і студэнтаў. Да ягонага асэнсавання сумлення і шчырасці прыслухоўваюцца знявераныя. Зразумець, падтрымаць, дапамагчы — ды# наміка гэтых дзеясловаў адчуваецца ў лёсе кожнага, каму на раздарожжы пашчасціла сагрэцца шчодрым агеньчыкам Паўла Міхайлава... Агеньчыкам, народ# жаным у кастрычніку. Старонкі сёлетняй юбілейнай восені П.А. Міхайлава напоўнены яркімі колерамі ўжо спраўджанага і яшчэ задуманага. Таму і не спыняецца лёгкасць навуковага, педагагічнага, чалавечага палёту. Няхай жа ягоны пра# цяг будзе па#восеньску плённым! Таццяна СТАРАСЦЕНКА

11 лістапада 2010 г.

Нам — 60! Значэнне прадметаў псіхолагапедагагічнага цыкла ў сістэме падрых тоўкі настаўнікаў цяжка пераацаніць. Разам са спецыяльнымі дысцып лінамі яны ўтвараюць тое ядро, тую базу, на якой грунтуецца прафе сійная кампетэнтнасць педагога. Няважна, кім вы рыхтуецеся стаць: філолагам, матэматыкам ці прыродазнаўцам — без ведаў па псіхалогіі вам не абысціся. Якасную псіхалагічную падрыхтоўку студэнтаў БДПУ вось ужо на працягу шасцідзесяці гадоў забяспечвае кафедра псіха логіі. Юбілейная дата стала нагодай для таго, каб перагарнуць ста ронкі гісторыі, вызначыць набыткі, зрабіць падсумоўванне… У гэтым нам дапамагла загадчык кафедры псіхалогіі М.Ф. БАКУНОВІЧ. — Мілана Фёдараўна, гісторыя кафедры — гэта перш за ўсё гісторыя лю дзей, якія стаялі каля яе вытокаў. Раскажыце, калі ласка, з чаго і, галоўнае, з каго ўсё пачыналася. — Спачатку ў МДПІ імя А.М. Горкага існавала адзі# ная кафедра педагогікі і псіхалогіі. Самастойным структурным падраздзя# леннем кафедра псіхалогіі стала ў 1950 годзе, узна# чаліў яе М.Я. Мышко. З 1964 г. і на працягу дзесяці гадоў загадчыкам кафедры быў доктар філасофскіх на# вук, прафесар В.М. Ка# валгін. У гэты час пры на# шай навучальнай установе была адкрыта навукова# даследчая лабараторыя па вывучэнні педагагічных і псіхалагічных праблем прафарыентацыі. Наступ# ным кіраўніком кафедры стаў Ф.І. Івашчанка, док# тар псіхалагічных навук, прафесар. Яго пераемнікамі былі прафесар Л.М. Ро# жына, дацэнт Н.А. Цыр# кун, прафесар Ю.А. Кала# мейцаў. Вы ж разумееце, шэсцьдзесят гадоў — сур’# ёзны перыяд, цяжка пера# лічыць усіх людзей, якія плённа і самааддана праца# валі на карысць кафедры. Вось толькі некаторыя ву# чоныя, імёны якіх увасаб# ляюць айчынную псіхала# гічную навуку: В.Е. Смір# ноў, Я.Л. Каламінскі, Т.М. Савельева, В.М. Казу# боўскі, Л.А. Пяргаменш# чык, Л.І. Шумская, А.П. Ерась… — Мне здаецца нату ральным, што любая арга нізацыя ў сваім развіцці зведвае перыяды росквіту і спаду. Ці можна тое ж ска заць пра кафедру псіхалогіі як самастойную струк турную адзінку? — Не памылюся, калі скажу, што педагагічная дзейнасць супрацоўнікаў кафедры заўжды забяс#

печвала высокі ўзровень псіхалагічнай падрых# тоўкі будучых настаўні# каў. Тым не менш, можна выдзеліць два перыяды гісторыі развіцця кафед# ры, якія вызначаюцца плённай дзейнасцю ўсяго прафесарска#выкладчыц# кага калектыву, яго ўкла# дам ва ўдасканаленне сістэмы вышэйшай адука# цыі краіны. Першы — гэта 60 — 70#я гг., калі ка# федрай кіраваў В.М. Ка# валгін. Галоўным дасяг# неннем гэтага часу трэба лічыць тое, што наш уні# версітэт быў уключаны ў праграму ЮНЕСКА па праблемах прафарыентацыі моладзі. Другі вехавы перы# яд — гэта 80 — 90#я гг., калі загадчыкам кафедры працавала Л.М. Рожына. Ён характарызуецца фар# міраваннем новага пады# ходу да вучэбна#метадыч# най і навукова#даследчай работы кафедры. У вучэб# ны працэс з 1990 г. былі ўведзены новыя курсы («Псіхалагічныя асновы педагагічнага майстэр# ства», «Асновы псіхады# ягностыкі», «Асновы практычнай псіхалогіі»), а таксама аўтарскія спец# курсы, створаныя на базе навуковых даследаванняў выкладчыкаў («Псіхала# гічны аналіз у літаратур# ным творы», «Праца і фарміраванне асобы» і інш.). Акрамя таго, у гэты пе# рыяд кафедра вырашала важную дзяржаўную зада# чу — падрыхтоўку прак# тычных псіхолагаў для ўстаноў адукацыі: спачатку ў рамках сістэмы павышэн# ня кваліфікацыі, пасля — на музычна#педагагічным факультэце і, нарэшце, у форме дадатковай спецы# яльнасці для ўсіх студэнтаў універсітэта. — З якімі вынікамі ў ву чэбнай, метадычнай і на

вуковай рабоце сустракае кафедра свой юбілей? — За ўвесь перыяд існа# вання кафедры былі пад# рыхтаваны чатыры дак# тары і 37 кандыдатаў псіхалагічных навук. На сённяшні дзень дысерта# цыйныя даследаванні вы# каналі 4 выкладчыкі. Спадзяюся, што іх даслед# чая работа будзе паспяхо# ва працягвацца. Супра# цоўнікі кафедры чытаюць студэнтам наступныя спецкурсы і спецсеміна# ры: «Асновы практычнай псіхалогіі», «Псіхалінг# вістыка», «Развіццё паз# навальных працэсаў школьнікаў», «Сацыяль# на#псіхалагічны трэнінг зносін», «Псіхалогія твор# часці», «Тэорыі асобы», «Псіхалогія журналі# стыкі», «Гістарычная псіхалогія». На працягу апошняга на# вучальнага года на кафед# ры выкарыстоўваліся но# выя інтэрактыўныя формы выхаваўчай работы са сту# дэнтамі. Складзены дзве электронныя базы: відэа# фільмаў (па псіхалогіі ся# мейнага выхавання) і прэ# зентацый на розную тэма# тыку, а таксама электрон# ная бібліятэка для студэн# таў і выкладчыкаў. Нашы супрацоўнікі аказваюць ку# ратарскую і псіхалагічную дапамогу выхавацелям і студэнтам інтэрнатаў у рамках дзейнасці «Псіха# лагічнай студыі». Сустракаючы сваё 60 годдзе, кафедра працяг вае плённа працаваць, кваліфікавана і прафе сійна вырашаць пастаў леныя задачы, дапама гае фарміраванню пра фесійнай кампетэнт насці спецыялістаў, станаўленню ўнутрана багатай, духоўна раз вітай Асобы. Гутарыла Вераніка МАНДЗІК 3


Каэфіцыент •Вучэбна#выдавецкі цэнтр паведамляе Рэдакцыйная калегія навукова<метадычнага часопіса «Весці БДПУ» Вас да супрацоўніцтва і паведамляе, што падпіска на выданне крэатыўнасці запрашае на першае паўгоддзе 2011 г. ажыццяўляецца да 24 снежня 2010 г. Той, хто набываў квіток на сёлетні канцэрт з цікавай і шматабяцальнай назвай «IQ 200.10», ведаў, што ён робіць. Гэтыя грошы дакладна былі патрачаны недарма. На што гледачы спадзяваліся — тое і атрымалі: тузін не стандартных ідэй, мора крэатыву і гумару, крыху эпата жу і, у выніку, проста цудоўны настрой. Знайсці незвы чайнае ў звычайным, новае ў вядомым — вось да чаго імкнуліся ўдзельнікі канцэрта. І гэта ў іх атрымалася. Заінтрыгаваць гледачоў арганізатары змаглі яшчэ да пачатку мерап# рыемства. Кожны, хто ўваходзіў у актавую залу, не мог не звярнуць увагі на дзяўчат у канцэртных касцюмах, якія застылі паміж радамі крэслаў і не рэагавалі на тое, што адбываецца навокал. Было адчуванне, што яны гуляюць у вядомую дзіцячую забаву «Мора хвалюецца раз…». Аднак як толькі ў зале патушылі святло і аб’явілі пра пачатак канцэрта, нерухо# мая «кампазіцыя» распалася, каб выканаць энергічны танец для гледа# чоў. Такі нечаканы «заход» яшчэ больш падагрэў глядац# кую зацікаўленасць. Калі прагучалі першыя акорды, якія з’яўляюцца візітнай карткай вядомага конкурсу дызайнерскага адзення «DziKaVaTa», усе пад# рыхтаваліся да паказу якой# небудзь экстравагантнай ка# лекцыі. І тут на сцэну выхо# дзяць… намеснікі дэканаў роз# ных факультэтаў! І толькі тады стала зразумелая гуль# ня слоў — нашай увазе быў прадстаўлены праект «DэKaNaTa». Дзеля справяд# Філіп Смялоў — чалавекаркестр лівасці трэба адзначыць, што нашы любімыя выкладчыкі цудоўна выглядаюць не толькі за рабо# чым сталом ці за кафедрай, але і на подыуме. Шкада толькі, што для іх не стварылі якую#небудзь адмысловую дызайнерскую калекцыю. Гурт «Дыямант» вырашыў перанесці прысутных у 90#я гг. мінулага стагоддзя. Кароткія спадніцы, высокія абцасы, начосы, ярка падведзе# ныя вочы і вусны… І, вядома ж, суперхіт тых часоў — знакамітая песня «Бухгалтар». Не прымусілі чакаць сябе і фанаты — падскочылі да сцэны і пусціліся ў скокі. Вось да іх накіроўваюцца супрацоўнікі службы ахо# вы — тыя самыя хлопцы, якія на ўсіх мерапрыемствах стаяць ля дзвя# рэй з дужа сур’ёзнымі тварамі. Падыходзяць і… таксама пачынаюць танца# ваць! Вось што значыць аб’яднальная сіла музыкі! Аднак, напэўна, больш за ўсіх нас здзівіла «Ярыца». Мы прывыклі бачыць удзельнікаў калектыву ў традыцыйных народных строях, але на гэты раз касцюм дапаўняўся эклектычнай у дадзеным выпадку кеп# кай. Аказалася, што гэта зусім невыпадкова: музыканты ўдарылі па струнах — і вось вам суперхіт дзён сённяшніх, які ўжо добра#такі пас# пеў набіць аскому. І тым не менш зала напявала няхітрае «Пам#пам амерыкана» і шчыра смяялася з гэтага жартоўнага нумара. Далей — болей. Вось на сцэне супрацоўнік ДАІ дэманструе цудоўнае валоданне жазлом, а пасля спыняе матацыкліста (!), падсаджваецца на матацыкл і разам яны спакойна выязджаюць з актавай залы ў фае. А вось з’яўляецца і сам кароль поп#музыкі, які, як вядома, жывы і будзе жыць вечна. Пра знешняе падабенства вобразаў гаварыць не будзем, а таньчыў новаспечаны Майкл Джэксан сапраўды добра — на# ват знакамітая месяцовая паходка атрымалася як у зоркі эстрады. За што артыст і атрымаў сваю порцыю апладысментаў. Усе ведаюць, што IQ — велічыня, якой вымяраецца ўзровень інтэ лекту чалавека. Калі б увялі велічыню, якая вызначае ступень крэ атыўнасці, то, безумоўна, яе паказчыкі ва ўдзельнікаў і арганіза тараў такога нестандартнага канцэрта проста зашкальвалі б. Сёлетні «IQ» трэці па ліку і, можна сказаць, ён ужо стаў адной з традыцый БДПУ — традыцый творчасці, гумару і цікавых ідэй. Вераніка МАНДЗІК

Навукова#метадычны, рэцэнзаваны, штоквартальны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэрвеня 1994 года. Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь. У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзяць вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі вучоныя з БДПУ і іншых ВНУ краіны. Рэдкалегію часопіса ўзначальвае рэктар нашага ўніверсітэта, член# карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар П.Д. Кухарчык. Аўтарамі часопіса з’яўляюцца вучоныя, педа# гогі, выкладчыкі, аспіранты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама з далёкага і блізка# га замежжа. Аснову публікацый скаладаюць навукова#метадычныя даследаванні ў галіне педагогікі, псіхалогіі, гісторыі, філалогіі, эканомікі, сацыяльна#палітычных і іншых навук. Больш падрабязную інфармацыю пра часопіс «Весці БДПУ» Вы зможаце атрымаць на сайце БДПУ (htth://izdat.bspu.unibel.by/vesti_series.htm) ці па тэл.: 219#78#12; 227#89#74. ЧАСОПІС ВЫДАЕЦЦА Ў ТРОХ СЕРЫЯХ «Весці БДПУ. Серыя 1. Пе дагогіка. Псіхалогія. Філало гія» • Для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 42280 руб., індэкс 74806; • Для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 43902 руб., індэкс 748062.

«Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліта логія. Сацыялогія. Эканомі ка. Культуралогія» • Для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 42320 руб., індэкс 74816; • Для прадпрыемстваў і ар# ганізацый — кошт 43968 руб., індэкс 748162.

•Служба 103 Якое шчасце жыць без цыгарэты! Запытайце ў самага заўзятага курца, ці ўхваляе ён курэнне сваіх дзяцей. «Вядо ма ж, не!» — пачуеце ў адказ. Якое дзіўнае хобі: захапляючыся ім, мы перыядыч на спрабуем ад яго пазбавіцца і робім усё магчымае, каб не дапусціць фарміраван ня тытунёвай залежнасці ў тых, хто нам неабыякавы. Тысячы людзей увогуле шка# дуюць, што пачалі курыць, і пе# ракананы: гэта пустая трата грошай і часу. Аднак працяг# ваюць курыць. Імкнучыся не задумвацца пра захворванні, курцы жывуць з усведамлен# нем таго, што запаўняюць улас# ныя лёгкія канцэрагеннымі смоламі, паступова атручваюць свае крывяносныя сасуды, па# жыццёва прыгаворваюць сябе да смуроднага дыхання, пацям# нелых зубоў і прапаленага адзення. І ў той жа час абура# юцца, калі грамадства забара# няе ім курыць на тэрыторыі ВНУ ці школы, бальніцы ці тэ# атра, у метро і г. д.

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

«Весці БДПУ. Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфар матыка. Біялогія. Геаграфія» • Для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 34380 руб., індэкс 74832; • Для прадпрыемстваў і ар# ганізацый — кошт 35694 руб., індэкс 748322.

Большасць прыйшлі да высно# вы, што пачалі паліць, дэманст# руючы бацькам сваю даросласць. Для некаторых цыгарэта з’явіла# ся неад’емнай часткай стылю «Cool», да якога так імкнецца су# часная моладзь. Самыя дапытлі# выя шукаюць глыбінны псіхала# гічны сэнс, нешта накшталт «фрэйдысцкага сіндрому». А част# ка курцоў лічыць, што дыхаць дымам — гэта проста звычка. Дзе ж логіка? Чалавек дастаткова лёг# ка адмаўляецца ад сваіх звычак. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ма# шыны рухаюцца па левым баку дарогі ў адрозненне ад іншых краін Еўропы і Амерыкі. Выязджаючы за мяжу, англічане адразу ж паз#

баўляюцца ад гэтай звычкі без асаблівых праблем. Лічыцца, што працэс ад# маўлення ад нікаціну пакут# лівы. Аднак на самай справе гэта не так. Усвядоміўшы нікацінавую залежнасць і прычыны яе ўзнікнення, вы кінеце курыць «па ліку тры». А праз тры–чатыры тыдні здзівіцеся, чаму курылі так доўга. І, нарэшце, зразумееце, ЯКОЕ ШЧАСЦЕ ЖЫЦЬ БЕЗ ЦЫГАРЭТЫ! С. КАРЖОВА, галоўны ўрач УАЗ «5я гарадская стаматалагічная паліклініка»

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 2264019 Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 968. email: nastaunik@bspu.unibel.by ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 11.11.2010 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 14(1081)  
nastaunik 14(1081)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement