Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска$выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) агульнай біялогіі, педа гогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, беларускага і рускага мо вазнаўства, агульнага і рускага мовазнаўства, новай і найноўшай гісторыі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) педагогікі вы шэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, народных інструментаў, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, фізічна га выхавання і спорту (2); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў, беларус кага і рускага мовазнаўства, агульнай і дыферэнцыяльнай псіха логіі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі.

Чацвер, 21 кастрычніка 2010 года

№ 13 (1080)

У ФАРМАЦЕ ЧАТА

КОЖНАЯ СТРАТА — ГЭТА ЗНАХОДКА

ГУКІ МІНУЎШЧЫНЫ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

З УКРАІНЫ З ЛЮБОЎЮ Наш універсітэт па праву можа ганарыцца цесным супрацоўніцтвам, а таксама сяб$ роўскімі адносінамі з вядучымі ВНУ краін блізкага і далёкага замежжа. Асабліва цесныя кантакты ў нас наладжаны, вядома ж, з педагагічнымі навучальнымі ўстановамі. Асаблі$ вае месца сярод іх займае Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава (Кіеў). Нагадаю, што рэктар БДПУ, прафесар П. Д. Кухарчык з’яўляецца Ганаровым прафесарам гэтага ўніверсітэта, а рэктар НПУ В. П. Андрушчанка атрымаў такое званне ў нас. Вельмі прыемна, што нашы ўзаемныя стасункі не абмяжоўваюцца навукова$педа$ гагічнай працай, а ахопліваюць яшчэ і культурна$мастацкую сферу. Так, напярэдадні самага цёплага і шчырага свята — Дня маці — нашы кіеўскія сябры вырашылі павінша$ ваць студэнтаў і супрацоўнікаў БДПУ. Вераніка МАНДЗІК

Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г . Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

•Спартыўны навігатар В

ІНШУЕМ студэнтаў факультэта фізічнага выхавання наша га ўніверсітэта, якія сталі пераможцамі і прызёрамі чэмпія нату свету па самба (Тбілісі, Грузія)! Гэта — трэцякурснік Аляк сандр Кокша (І месца), першакурсніцы Яўгенія Зайцава і Вольга Малейка (ІІ месца), а таксама студэнтка 3га курса Лэйла Абасава (ІІІ месца). Трымайма сцяг БДПУ!

З

АВЯРШАЕЦЦА праграма «Універсіяды2010» — галоўнага спаборніцтва студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краіны. Днямі рэдакцыя «Н» атрымала звесткі адразу пра тры бліску чыя перамогі нашых спартсме наў. «Золата» роднаму ўнівер сітэту заваявала зборная БДПУ па футболе (трэнер — С. А. Трас ко), «срэбра» — жаночая зборная па футболе (трэнер — І. І. Булы гіна), «бронзу» — жаночая збор ная па баскетболе (трэнер — Т. В. Харашылава). Vivat героям спорту! На здымку: кубак «Універсія ды2010» па футболе трымае трэнер С. А. Траско.

Справа ад рэктара БДПУ П. Д. Кухарчыка — Пасол Украіны Р. П. Бяссмертны

На мерапрыемства завітаў Над звычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раман Пятровіч Бяссмертны, дэ легацыю з НПУ ўзначаліў першы прарэктар Віктар Паўлавіч Бех. З прывітальным словам да гас цей звярнуўся рэктар БДПУ, пра фесар П. Д. Кухарчык, які адзна чыў, што з кіеўскімі калегамі мы супрацоўнічаем вельмі плённа: нашы студэнты прымалі актыў ны ўдзел у навуковапрактычных канферэнцыях, што праводзіліся ў НПУ, у сваю чаргу выкладчыкі гэтага ўніверсітэта чыталі ў нас лекцыі на філфаку і на факуль

тэце спецыяльнай адукацыі. Пётр Дзмітрыевіч расказаў пры сутным, што спадар Пасол — так сама выхаванец Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава (у свой час скончыў гістарычны факультэт), таму праблемы адукацыі і выха вання яму вельмі блізкія. І сап раўды, у сваім выступленні Ра ман Пятровіч гаварыў пра знач насць педагагічнай працы, пра тое, што прадстаўнікі дзвюх са мых важных прафесій не маюць права на памылку — гэта на стаўнікі (інжынеры душы) і ўрачы (інжынеры цела) . Нельга

пераацаніць каштоўнасць якас ных педагагічных ведаў, якія дазваляюць не толькі спазнаць душу дзіцяці, але і ў пэўнай сту пені аказаць уплыў на яе фармі раванне. Таму вельмі паказаль на, што дзве вядучыя педагагіч ныя ВНУ краінсуседак, якія маюць важкія набыткі ў сферы адукацыі і выхавання, дзеляцца сваім вопытам — як навуковым, так і мастацкім. Услед за ўступнай афіцыйнай часткай мерапрыемства распача лася частка віншавальная — канцэрт народнага вакальна (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• Канферэнцыі • Канферэнцыі • Канферэнцыі • Канферэнцыі • Канферэнцыі ШКОЛА фізічнага К ЭКСПЕРЫМЕНТА Кастрычніцкімі днямі ў Мінску на базе вядучых ВНУ сталіцы прайшла XI міжнародная канфе$ рэнцыя краін Садружнасці «Сучасны фізічны практыкум». Адна з чатырох яе секцый працавала на базе нашага ўніверсітэта, што стала сведчаннем важкага ўкладу вучоных і метадыстаў БДПУ ў справу падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне эксперыментальнай фізікі. Канферэнцыя трады Лабараторыі фізфака наведалі ўдзельнікі канферэнцыі цыйна пачалася пленар ным пасяджэннем. Жы вую цікавасць прысут ных выклікаў даклад дэ кана фізічнага факультэ та нашага ўніверсітэта В. І. Януця. У сваім вы ступленні Віктар Іосі фавіч звярнуўся да праб лемы фізічнага практы куму ў педагагічнай ВНУ, расказаў пра новыя стандарты фізічнай аду кацыі. У параўнанні з папярэднімі яны пра дугледжваюць узмацнен не эксперыментальнай падрыхтоўкі выкладчыка фізікі. тодыкі выкладання фізікі ВНУ і ўста Так, на эксперыментальнае навучан ноў павышэння кваліфікацыі кад не павінна адводзіцца больш чым трэ раў, вытворцы фізічнага абсталяван цяя частка ад усяго вучэбнага часу. ня з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, На фізфаку нашага ўніверсітэта гэтае Германіі, Узбекістана, Казахстана. патрабаванне рэалізуецца ўжо з пер Была праведзена выстава ўзораў шага года навучання праз інтэнсіўную і распрацовак сучаснага фізічнага аб падрыхтоўку да фізічнага эксперы сталявання, прыбораў і спецыяль мента на спецкурсе «Камп’ютарнае за най вучэбнай літаратуры, што пры беспячэнне самастойнай працы». А на значаны для сярэдніх агульнаадука чацвёртым курсе студэнты вывучаюць цыйных устаноў. дысцыпліну «Спецыяльны фізічны У рабоце секцыі прынялі ўдзел практыкум», якая дапамагае ім ава супрацоўнікі і студэнты фізічнага лодаць прыёмамі навуковадаследчай факультэта, выкладчыкі школ работы на сучасным фізічным абста і гімназій. Былі заслуханы і абмер ляванні. Гэта асабліва актуальна для каваны 26 дакладаў. Адбыліся сярэдняй школы, дзе акрамя лаба цікавыя дыскусіі па праблемах выкладання фізікі ў школах і ВНУ Беларусі і замежжа, абмен думкамі і вопытам работы. Сярод трох леп шых выступленняў абраны даклад нашых навукоўцаў — дацэнта ка$ федры агульнай і тэарэтычнай фізікі І. У. Дзядзюлі і выкладчыка кафедры інфарматыкі і асноў элек$ тронікі С. М. Барайшука. Ён рэка мендаваны да друку ў прэстыжным

раторнага і фізічнага эксперымен таў значная ўвага ўдзяляецца ву чэбна і навуковадаследчай дзей насці вучняў. Канферэнцыя прадугледжвала працу чатырох секцый, адна з іх — «Фізічны практыкум у школе» — была арганізавана на базе фізічнага факультэта БДПУ. Лабараторыі фізфака наведалі ўдзельнікі секцыі і госці — спецыялісты ў галіне ме 2

АМІТЭТ па адукацыі Мінгарвыканкама, БДПУ і грамадскае аб’яднанне «Дыялог Еў разія» 22 кастрычніка праводзяць на базе нашага ўніверсітэта міжнародную навуковую канферэн цыю «Трансфармацыя адукацыі і светапогляду ў сучасным свеце». Пленарнае пасяджэнне пачы наецца а 10й гадзіне ў канферэнцзале (аўд. 482, вучэбны корпус № 2).

Круглы стол у фармаце чата

навуковым часопісе «Фізічная аду кацыя ў ВНУ» (Масква). Трэба сказаць, што нашы госці пра явілі вялікую зацікаўленасць да ар ганізацыі і правядзення заняткаў у фізічных лабараторыях, адзначылі належны стан іх матэрыяльнатэхніч нага, метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння. Удзельнікі секцыі вы казалі самыя лепшыя ўражанні пра БДПУ, сказалі шмат цёплых слоў у адрас супрацоўнікаў і студэнтаў. Пры падвядзенні вынікаў работы было прынята рашэнне аб тым, што на базе фізічных факультэтаў вяду чых педагагічных ВНУ краінудзель ніц павінны стварацца рэсурсныя цэнтры па методыцы выкладання фізікі. У выніку работы канферэнцыі наладжаны кантакты з многімі за межнымі спецыялістамі ў галіне су часнага фізічнага экспрымента. Таццяна БОХАН На здымку: выступае акадэмік Расій скай акадэміі навук А. М. Крохін, адзін са стваральнікаў першага паўправад ніковага лазера.

Днямі вучоныя факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у правядзенні круглага стала ў фармаце чат$ зносін, які быў арганізаваны ў рамках двух$ тыднёвай міжнароднай навукова$практыч$ най канферэнцыі «Сучасная дашкольная адукацыя: рэаліі і перспектывы». Работу ў фармаце чата забяспечыў цэнтр інфарма$ цыйных тэхналогій БДПУ, навуковае каар$ дынаванне праекта ажыццяўляла дэкан фа$ культэта дашкольнай адукацыі Л. М. Вара$ нецкая, работай міжнароднай секцыі «Іна$ вацыйныя тэхналогіі развіцця дзіцяці ў кан$ тэксце мнагамернасці адукацыйнага асярод$ дзя» кіравала доктар педагагічных навук, прафесар БДПУ Н. С. Старжынская.

Арганізатары навуковага форуму — Міністэрства навукі і адукацыі Украіны, Нацыянальная акадэ мія педагагічных навук Украіны, Нацыянальны пе дагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава, Інсты тут развіцця дзіцяці НПУ — зрабілі ўсё неабходнае, каб даць магчымасць вучоным розных краін у галіне дашкольнай адукацыі абмеркаваць шэраг актуаль ных тэм. Сярод іх: «Інавацыйныя тэхналогіі раз віцця дзіцяці ў кантэксце мнагамернасці адукацый нага асяроддзя» і «Псіхалагічнае суправаджэнне ста наўлення асобы дзіцяці ў розных сацыяльных інсты туцыях»; «Сучасныя тэндэнцыі падрыхтоўкі спецы ялістаў для сферы дашкольнай адукацыі». Праблемы і перспектывы развіцця дашкольнай адукацыі сумесна з украінскімі і расійскімі калегамі абмяркоўвалі вучоныя кафедраў агульнай і дашколь най педагогікі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, мето дык дашкольнай адукацыі. Д. ДУБІНІНА, загадчык кафедры методык дашкольнай адукацыі 21 кастрычніка 2010 г.


•14 кастрычніка — Дзень маці Так ужо склалася, што педагагічныя ВНУ маюць пераваж$ на «жаночы» твар, і наш універсітэт не з’яўляецца выключэн$ нем з гэтага правіла: у нас вучацца на дзённай форме атры$ мання адукацыі і працуюць 8807 жанчын. Таму другім па знач$ насці святам (пасля Дня настаўніка, вядома ж) многія наза$ вуць 8 Сакавіка. Аднак не варта забываць, што галоўнае прыз$ ванне жанчыны на зямлі — быць маці. А значыць, Дзень маці— самае важнае свята для матуль і іх дзяцей. Многім студэнткам БДПУ яшчэ пашчасціць пачуць у свой адрас слова «мама», а вось некаторыя ўжо набылі новы сацы яльны статус. Прычым нярэдка дзеткі нараджаюцца ў сем’ях, дзе і муж, і жонка вучацца ў нашым універсітэце. У лідарах тут фізічны факультэт: ён можа пахваліцца ажно васьмю такімі сем’ямі. І ўсё ж часцей адзін з бацькоў набывае адукацыю, а другі працуе, каб забяспечыць сям’ю. Такіх пар больш за ўсё на факультэце беларускай і рускай філалогіі (17), нямала на ФСПТ (10) і на факультэце пачатковай адукацыі (8). Агульная ж коль касць студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія сумяшчаюць вучобу і бацькоўскія абавязкі, — 153.

Ахова мацярынства і дзяцінства заўжды была адным з самых важных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Жанчыны$маці, якія працуюць у нашым універсітэце, таксама маюць шэраг ільгот, што замацаваны ў Калектыўным дагаворы паміж прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў БДПУ і ўстановай адукацыі «Бела$ рускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Вось некаторыя яго палажэнні. 5. Рэжым працы i адпачынку 5.2.18. Прадастаўляць штогод работнікам БДПУ — адзінокім маці, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, адпачынак у зручны для іх час. 5.2.23. На падставе арт. 265 ПК: — за кошт уласных сродкаў Наймальніка прадастаўляць маці, якая выхоўвае двух і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па яе заяве штомесячна адзін дадатковы свабодны ад працы дзень з захаваннем заработнай платы, а для жанчын з ліку ПВС адпа ведна зніжаць вучэбную нагрузку; — за кошт уласных сродкаў Наймальніка прадастаўляць маці, якая выхоўвае трох і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (дзіця

інваліда — ва ўзросце да 18 гадоў), па яе заяве адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэд няга дзённага заробку, а для жанчын з ліку ПВС адпаведна зніжаць вучэбную нагрузку. 5.2.24. Прадастаўляць маці, якая выхоўвае дзіця ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, па яе заяве штомесячна адзін дадатковы свабодны ад працы дзень без захавання заработнай платы. 7. Арганізацыя адпачынку і санаторнакурортнага лячэння 7.3. Бакі прыйшлі да пагаднення: 7.3.1. Часткова аплачваць пуцёўкі для адпачынку дзяцей работнікаў БДПУ не часцей чым адзін раз у год. Пры гэтым аплата бацькамі пуцёвак ў летні дзіцячы аздараўленчы лагер не павінна перавышаць 10 % ад кошту пуцёўкі. Ільготы прадугледжаны таксама палажэннямі аб парадку выкарыстання фонду матэрыяльнай дапамогі Установы аду кацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максiма Танка» і прафкама работнікаў БДПУ.

«Калі страціў каня — то гэта знаходка»

ЮЙ Юань:

Прэстыжнасць навучальнай установы вызначаецца многімі паказчыкамі, і не апошнюю ролю тут адыгрывае тое, наколькі яна запатрабаваная ў прадстаўнікоў іншых краін. Штогод вучыцца ў БДПУ выказваюць жаданне грамадзяне самых розных краін блізкага і далёкага замежжа, прычым многіх з іх цікавіць не толькі дыплом спецыяліста, але і магчымасць атрымаць навуковую ступень. Сярод апошніх — аспірантка кафедры культуры мовы і міжкультурных камунікацый ЮЙ Юань. Два гады таму кітаянка пакінула радзіму, каб набыць якасныя веды, павысіць свой прафесій$ ны ўзровень і, вядома ж, удасканаліць валоданне рускай мовай. Усе яе спадзяванні спраўджваюцца, пра што Юань ахвотна расказала падчас нашай размовы. — Юань, не магу не запытацца: што азна чае тваё імя? — Я ўжо прывыкла да таго, што ў беларусаў маё імя асацыіруецца з назвай грашовай адзінкі. Аднакслова«юань»укітайскаймовемаенекалькі значэнняў, і адно з іх — «крыніца». Таму сімво ліка дадзенага імені заключаецца ў тым, што яго носьбіт павінен стаць крыніцай ведаў, прыга жосці, духоўнага хараства… Спадзяюся, што я большменш адпавядаю гэтым крытэрыям. — Я ведаю, што ў сябе на радзіме ты скончы ла педагагічны ўніверсітэт і паспела папраца ваць выкладчыкам. — Так, выкладаць рускую мову я стала ў 1999 годзе, адразу пасля заканчэння ПаўночнаЗа ходняга педагагічнага ўніверсітэта ў горадзе Ланьчжоу (правінцыя Ганьсу). У школе я вучы ла ў якасці замежнай англійскую мову і хацела звязаць з ёю свой лёс, аднак для залічэння на адпаведную спецыяльнасць мне не хапіла балаў. Калі ж прапанавалі вучыцца па спецыяльнасці «Руская філалогія» — згадзілася, хоць не веда ла паруску ні слова. Згадзілася — і пасля ні разу пра гэта не пашкадавала. У кітайцаў ёсць пры казка, сэнс якой зводзіцца да наступнага: калі ты згубіў каня, ведай, што гэта не страта, а зна ходка. І сапраўды, я не ажыццявіла мару выву чаць англійскую мову, затое атрымала цудоў ную магчымасць стаць дасведчаным спецыял істам у галіне рускай філалогіі і ўдасканальваць свае веды ў краіне, дзе руская мова — адна з дзвюх дзяржаўных. Вартасць маёй знаходкі не параўнальна большая, чым вартасць страты! — А як жа ты апынулася ў БДПУ? — Прапрацаваўшы ва ўніверсітэце тры гады, я зразумела, што трэба павышаць свой прафесійны ўзровень,іпаступілаўмагістратуру.Дарэчы,сістэ ма вышэйшай адукацыі на маёй радзіме і тут, у Беларусі, істотна адрозніваецца. Так, ва ўнівер сітэце нашы студэнты вучацца чатыры гады, а 21 кастрычніка 2010 г.

ў магістратуры — тры. Пасля абароны магістарс кайдысертацыі паметодыцы выкладання рускай мовы заканамерна паўстала пытанне пра магчы масць далейшага развіцця. Аднак я не забывала і пра асабістае жыццё — выйшла замуж і нарадзі ла дачку. Між тым маю кандыдатуру прапанавалі для навучання ў Беларусі па абмене ў рамках пагад нення, заключанага паміж міністэрствамі адукацыі нашых краін. Так я атрыма ла шчаслівую магчымасць стаць аспіранткай БДПУ. — Калі не памыляюся, не толькі аспіранткай, але і выкладчыкам? — Так, у гэтым годзе мне дазволілі працаваць на палову стаўкі, выкладаць першакурснікам факуль тэта беларускай і рускай філалогіі кітайскую мову. Гэта ўзаемакарыснае су працоўніцтва: студэнты атрымоўваюць першас ныя звесткі пра мову ад яе непасрэднага носьбіта, а я ў працэсе нашых зносін удасканальваю свае маўленчыя навыкі. — Дарэчы, ты цудоўна размаўляеш паруску. Відаць, гэтаму спрыяе моўнае асяроддзе? — Так, гэта ў першую чаргу. Акрамя таго, яшчэ падчас выкладчыцкай працы ў Кітаі я ства рыла ўласную сістэму вывучэння граматыкі рус кай мовы, якая спрашчае нялёгкую задачу ава лодання граматычнымі нормамі. Дададзім да гэ тага і тое, што я працую перакладчыкам пры Па сольстве КНР у Рэспубліцы Беларусь. Гэта вельмі добрая моўная практыка, якая дапамагае перш за ўсё пашырыць мой слоўнікавы запас. — І ўсё ж на першым месцы для цябе зараз — навуковая работа.

— Безумоўна. Тэма маёй дысертацыі — «Вы ражэнне моўнага этыкету ў рускай і кітайскай мовах». Проста не ўяўляю сабе, як бы я спраў лялася з даследаваннем, калі б не дапамога май го навуковага кіраўніка — загадчыка кафедры культуры мовы і міжкультурных камунікацый Ірыны Пятроўны Кудраватых. Ведаеце, я была прыемна здзіўлена тым, наколькі адказна ста

вяцца выкладчыкі вашага ўніверсітэта да сваёй працы, наколькі ўважлівыя яны да сваіх выха ванцаў. Я ў поўнай меры адчула гэта і на сабе. Ірына Пятроўна стала для мяне і настаўнікам, і сябрам, і дарадцай… Памятаю, дзесьці праз паў года працы над дысертацыяй я проста «заблу дзіла» ў навуковых канцэпцыях і падыходах, разгубілася, не ведала, у якім кірунку трэба рухацца. Ірына Пятроўна дапамагла мне ва ўсім разабрацца, падказала патрэбную літаратуру, умацавала ўпэўненасць у сваіх сілах. Часам ча лавеку не хапае простага і шчырага слова пад трымкі, і так важна, калі гэтае слова сказана пат рэбнымчалавекамупатрэбнычас…Язахапляюся

Таццяна БОХАН

гэтай жанчынай, яе педагагічным тактам, прафе сійнай дасведчанасцю, жыццёвай мудрасцю. Ду маю, наша сустрэча — гэта падарунак лёсу. Уво гуле, мне вельмі пашанцавала, што я вучуся і пра цую менавіта ў БДПУ, а яшчэ больш пашанцава ла на людзей, з якімі я маю тут стасункі. Сярод маіх калегсуайчыннікаў пануе меркаванне, што вучыцца ў вашым універсітэце вельмі складана, што тут прад’яўляюцца высокія патрабаванні да ведаў і ўменняў. І гэта сцвярджэнне справядлі вае. Аднак той, хто сапраўды хоча здабываць веды,сустракаетакуюпадтрымкуідапамогу,што можна пераадолець любыя цяжкасці. Нават су седка па пакоі ў інтэрнаце перад маёй чарговай сустрэчай з кітайскай дэлегацыяй у пасольстве часам не спіць усю ноч, выпраўляе памылкі ў тэк стах перакладаў. Мяне акружаюць вельмі добра зычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу і словам, і справай, і парадай. — Юань, напэўна, за два гады пражывання ў Беларусі ў цябе склалася пэўнае ўяўленне пра нашу краіну? — Скажу нават больш: да Беларусі ў мяне ўзніклі асаблівыя, вельмі цёплыя пачуцці. За час майго пражывання тут я паспела заўважыць, што ў беларусаў моцна развіта адчуванне самакаштоў насці жыцця. Тут людзі імкнуцца не толькі да матэрыяльнага дабрабыту, але і не забываюць пра духоўнае, умеюць цаніць кожны пражыты дзень, знаходзіць прыгажосць у самых, здавалася б, звычайных рэчах. Не хачу паказацца банальнай, аднак не магу не адзначыць хараство беларускай прыроды. Столькі колераў, адценняў, пераліваў! Памятаю, мне давялося мець зносіны з дэлегацы яй кітайскіх мастакоў, якія заўжды лічылі, што масленыя пейзажы беларускіх майстроў, выка наныя ў яркіх фарбах, — не што іншае, як пера большванне, гіпербала. І толькі прыехаўшы ў Беларусь, мае суайчыннікі ўпэўніліся, што пры рода тут сапраўды багатая на яркія колеры і пры гожыя краявіды. Ды што тут казаць — ваша пры рода мне нават сніцца! — Ці можаш ты сябе назваць шчаслівым ча лавекам? — Думаю, што так. Я атрымоўваю адукацыю ў прэстыжным універсітэце, сустракаю ўсеба ковую падтрымку адміністрацыі і выкладчы каў, вакол мяне знаходзяцца шчырыя і добра зычлівыя людзі… Вядома, не хапае маёй сям’і, аднак мы ўсё ж зрэдку бачымся. А самае галоў нае — ужо зараз я запатрабавана як спецыяліст. І за гэта трэба сказаць вялікі дзякуй БДПУ! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

3


НЕЎМІРУЧЫЯ ГУКІ МІНУЎШЧЫНЫ У нас сяголета — свяціся! Так, дзякуй Богу, паджыліся! Я. Колас «Новая зямля» Духмяны хлеб, вянок са спелага жыта, сявенька з устаўленай у ёй свечкай, святочныя песні — усё гэта неад’емныя атрыбуты восень$ скага земляробчага свята Багач. Свята, якое ў народнай культуры адзначае заканчэнне ўборкі зерневых культур. Ужо традыцыйна студэнты, выкладчыкі і госці факультэта беларускай і рускай філа логіі адзначаюць Багача. «Сёння мы, гарадскія жыхары, адарваны ад традыцыйных вясковых клопатаў, але і наша жыццё падпарадкавана тым самым векавым, прырод ным рытмам. І асабліва гэта бачна ў адукацыйным працэсе. Звычайна восенню мы падводзім вынікі нашай дзейнасці за мінулы год, калі здадзены экзамены, закончыла ся летняя практыка. Мы пераходзім спачатку з класа ў клас, потым з курса на курс, што становіцца пацвярджэннем чарговай ступені нашай сталасці. Восень для нас з’яў ляецца часам усведамлення, асэнсавання пройдзенага этапу. Давайце ж на хвілінку прыпынімся і паглядзім, з якімі здабыткамі прыйшлі ў новы навучальны год, і паду маем, якую праграму зможам ажыццявіць у годзе наступным», — такімі ўрачыстымі словамі адкрыла свята выконваючы абавязкі загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі культуры, дацэнт Вольга Анатольеўна Вараб’ёва. Праграма Багача была як заўсёды насычанай і цікавай. Тут і народныя танцы, і святочныя вершы, са сваёй арыгінальнай праграмай выступіў гурт аўтэнтычных спе ваў «Гуда». Актыўныя, неўтаймаваныя, шчырыя студэнты факультэтаў беларускай і рускай філалогіі, матэматычнага, прыродазнаўства, пачатковай адукацыі прадэман стравалі добрыя набыткі ў музычнай, паэтычнай, мастацкай, дэкламацыйнай твор часці. Журы свята ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў прызамі. Амаль кожны атрымаў кнігу Васіля Быкава «Знак бяды» на англійскай мове, каб студэнты маглі папоўніць свае веды не толькі па беларускай літаратуры, але і па англійскай філалогіі. Васіль Дзянісавіч Старычонак, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі, шчыра ўсміхаўся, назіраючы за ўдзельнікамі Багача, выказваў словы павагі і ўдзячнасці ўсім яго арганізатарам: «Любое дрэва пачынаецца з каранёў, без каранёў немагчыма дрэва, немагчыма кветка, немагчыма жыццё. Вось і гэта свята — нашы карані, наша жыццё. Хацелася б пажадаць усім студэнтам, выкладчыкам, паважаным гасцям свята багата га жыцця — і ў здароўі, і ў каханні, і ў працы». Таццяна ШЫМУК, студэнтка 304 групы факультэта беларускай і рускай філалогіі

З УКРАІНЫ З ЛЮБОЎЮ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

харавога ансамбля «Купава» (мастацкі кіраўнік — Яўгенія Чугунова), які быў створаны пяць гадоў таму на базе Інсты тута ўкраінскай філалогіі. У 2008 годзе гэты калектыў стаў лаўрэатам кіеўскага

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

гарадскога конкурсу народнай творчасці. У Мінск ансамбль прыехаў з канцэртнай праграмай, у аснову якой пакладзены ўкраінскія, а таксама і беларускія народ ныя песні, што выконваліся пераважна акапэльна. Увазе слухачоў былі прад стаўлены не калькі жанравых разнавіднасцей народных песень — каляндарна абрадавыя (прыс вечаныя святу Купалля, якое, між іншым, і дало назву калек тыву), жартоў ныя, а таксама і рэлігійныя. Нельга не адзна чыць высокі ўзро вень выканальніц 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226$40$19 www.bspu.unibel.by

•ВВЦ БДПУ паведамляе 1. Развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялаў асо$ бы будучага педагога: культурна$праксіялагічны канцэпт : манаграфія / П.Д. Кухарчык, І.І. Цыркун, А.І. Андарала і інш.; пад агульнай рэдакцыяй І.І. Цыркуна. — Мінск : БДПУ, 2010. — 232 с. У манаграфіі асаблівая ўвага ўдзяляецца распрацоўцы культурнапраксіялагічнага канцэпта як ствараючай ма дэлі развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялаў. Прадстаўлены дыдактычны інструментарый, які ўключае метады, формы і дыягнастычныя сродкі. 2. Паліталогія : вучэб.$метад. дапаможнік / Г.В. Карзенка, В.А. Зенчанка, Э.Р. Іофэ і інш.; пад рэд. Г.В. Карзенка, В.А. Зенчанка. — Мінск: БДПУ, 2010. — 276 с. У дапаможніку разглядаюцца тэарэтычныя аспекты і да юцца метадычныя рэкамендацыі па выкладанні курса «Па літалогія» ў вышэйшай навучальнай установе. У аснову структуры дысцыпліны пакладзены прынцыпы модульнага навучання. 3. Дзелавыя зносіны і моўная культура сучаснага вык$ ладчыка : дапаможнік / В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2010. — 260 с. У дапаможніку разглядаецца спецыфіка дзелавых зносін, публічнага выступлення, тэлефонных размоў, вядзення дзе лавой перапіскі і кантактаў у Інтэрнэце. Даецца характа рыстыка асноўных норм сучаснай рускай мовы. Прыво дзяцца кароткія слоўнікі арфаэпіі, дзелавых тэрмінаў, іншамоўных слоў, асабовых імёнаў, словазлучэнняў. 4. Студэнцкая навука як фактар асабовага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста : матэрыялы VІ студэнцкай навуковай канферэнцыі, Мінск, 23 красавіка 2010 г. / Бел. дзярж. пед. ун$т імя Максіма Танка; рэдкал. В.В. Бушчык і інш. — Мінск: БДПУ, 2010. — 288 с. У зборніку прадстаўлены матэрыялы даследаванняў сту дэнтаў БДПУ, прысвечаныя праблемам педагагічных, псіха лагічных, гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін.

кага майстэрства гасцей: чысціню шмат галоснага спеву, плаўнасць і меладыч насць гучання, эмацыянальны кантакт са слухачом. Артыстам удалося данесці да прысутных непаўторны каларыт украінскага народнага мастацтва, вык лікаўшы пры гэтым самыя розныя эмо цыі, настроі, уражанні. Асабліва пры емна было пачуць родную і блізкую кож наму з нас «Купалінку», прыязна сустрэ ла зала і ўсім вядомую беларускую пес ню пра тое, як у полі «пасварылісь тры дзявічанькі». Нікога не пакінула раўна душным візітоўка ансамбля «Купава» — песня «За нашым стадолам», у якой на раўне з народнымі матывамі нечакана і арыгінальна прасочваліся джазавыя інтанацыі. Частка канцэртных нумароў была не пасрэдна звязана са святам нашых ма туль. Адзін з іх — песнязварот да Маці Божай, прысвечаная Пакровам, якую

выканала госця з НПУ, аспірантка Рус лана Лоцман. Дарэчы, у бліскучым выка нанні Русланы прагучала і надзвычай ме ладычная закарпацкая народная песня. Напэўна, кожны ў думках прысвяціў са маму дарагому на свеце чалавеку песню «Матуліна кашуля», якая прагучала ў выкананні адной з салістак ансамбля «Ку пава». Выказваючы ўдзячнасць артыстам за цудоўны канцэрт, П. Д. Кухарчык пад$ крэсліў, што паміж нашымі народамі няма межаў ні для песні, ні для мовы (прагра$ ма амаль цалкам выконвалася па$ўкраін$ ску, аднак слухачам усё было зразумела без перакладчыкаў). Сапраўды, песня мае свае ўласныя мастацкія сродкі выражэн$ ня, якія пераадольваюць моўныя бар’е$ ры. Спадзяюся, неўзабаве мы атрымаем магчымасць пацвердзіць гэту ісціну і па$ радаваць нашых сяброў і супрацоўнікаў беларускай музыкай і спевамі.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2010. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 897. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 21.10.2010 г. у 9.00.

nastaunik 13(1080)  
nastaunik 13(1080)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement