Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 7 кастрычніка 2010 года

№ 12 (1079)

ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ БДПУ

ДОМА І СЦЕНЫ ДАПАМАГАЮЦЬ

ПАД КУПАЛАЎСКУЮ ЛІРУ

Стар. 2

Стар. 4

Стар. 4

Шаноўныя калегі! Шчыра віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка! У першыя дні кастрычніка мы ўшаноўваем нашых дарагіх педагогаў і выклад чыкаў — тых, для каго адукацыя і выхаванне падрастаючага пакалення не толькі штодзённы абавязак, але і ганаровае прызванне. Гэта мудрыя, таленавітыя, добразычлівыя людзі, на якіх хочацца быць падобнымі. І сапраўды, шчаслівы той, хто ў сваім жыцці сустрэў чалавека, на асабістыя і прафесійныя якасці якога можна раўняцца, каго можна назваць сваім духоўным настаўнікам. Педагагічная адукацыя ўвесь час удасканальваецца, мяняюцца і патрабаванні да настаўніка ХХІ стагоддзя. Сёння ён павінен выступаць не толькі носьбітам глыбокіх ведаў, але і стваральнікам перадавых адукацыйных інавацый. Жадаю вам, паважаныя калегі і будучыя настаўнікі, моцнага здароўя, даб рабыту, невычэрпнай творчай энергіі і нястомнага імкнення да пастаўле ных мэт! З павагай, рэктар Пётр Кухарчык

«ТРЫУМФ» ДЛЯ МАКСІМАЛІСТАЎ Жыццё не здаецца нам сумным і аднастайным дзякуючы таму, што будні чаргуюцца са святамі, плённая праца — з цікавым адпачынкам. Спартсменам нашага ўніверсітэта пашанцавала на двайную нагоду для ўрачыстасці, радасці і пазітыўнага настрою: акурат напярэдадні прафесійнага свята ўсіх настаўнікаў у сценах нашай alma mater ад былося падвядзенне вынікаў юбілейнай 55й і ўрачыстае адкрыццё 56й спартакіяды БДПУ. Узнагароды знайшлі сваіх герояў, сярод якіх — і студэнты, і выкладчыкі, і трэнеры. Вераніка МАНДЗІК

•Навіны БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ, прафесара П. Д. Кухарчыка за по" спехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна"выхаваўчага працэсу і ў сувязі з пра" фесійным святам — Днём настаўніка ўсім штатным работнікам універсітэта выплача" на прэмія ў памеры 0,5 тарыфнай стаўкі. Нагадаем, што ў верасні з мэтай сацыяльнай абароны і для закупкі сельскагаспадар" чых прадуктаў кожны з нас атрымаў матэрыяльную дапамогу ад рэктарата ў памеры 100 000 руб.

П

А ТРАДЫЦЫІ напярэдадні Дня маці валанцёры БДПУ праводзяць акцыю «Шчы" рая восень». Восьмага верасня з 13.00 да 14.00 у фае галоўнага корпуса кожны жадаючы можа пакінуць падарунак для дзяцей"сірот і інвалідаў.

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (д.н., 23 разр. АТС) педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій; загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) хіміі, фізічнай геаграфіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) педагогікі (2), інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, беларускага мовазнаўства, тэорыі і гісторыі культуры, агульнага і руска" га мовазнаўства; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) этналогіі і фалькларыстыкі, педа" гогікі, замежных моў (0,75), фізічнага выхавання і спорту (2), беларускага мовазнаўства (0,75), агульнага і рускага мовазнаўства, харавога дырыжыравання (2), сурдапедагогікі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) педагагічнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226$46$59.

Выступае Анастасія Самусевіч

Распачалося мерапрыемства міні"парадам, які адкрылі лепшыя спартсмены нашага ўніверсітэта, чэмпіёны Еўропы і свету, удзельнікі Алімпійскіх гульняў, пераможцы сус" ветных універсіяд… Хіба пералічыш усе тытулы і ўзнагароды гэтых людзей? Ды рабіць гэтага і не варта, бо іх імёны гавораць самі за сябе: Юрый Шаюноў, Анастасія Самусевіч, Павел Санковіч, Аляксандр Бірук, Марыя Смалячкова, Мікалай Шубянок, Максім Міха" левіч, Ганна Драбеня, Марыя Кузняцова. «Вы праславілі не толькі педагагічны ўнівер" сітэт, але і ўсю нашу рэспубліку, — з такімі словамі звярнуўся да тытулаваных спартсме" наў рэктар БДПУ, прафесар П. Д. Кухарчык, — таму дазвольце ад імя ўсіх прысутных сказаць вам шчыры дзякуй. Хочацца адзначыць працу выкладчыкаў і трэнераў, дзякую" чы якім наша навучальная ўстанова годна прадстаўлена ў спартыўным жыцці краіны. Жадаю вам новых перамог і дасягненняў, поспеху ва ўсім, моцнага здароўя!» Пасля прывітальнага слова Пятра Дзмітрыевіча адбылося ўзнагароджанне перамож" цаў і прызёраў зборных факультэцкіх каманд у кожнай з трох груп. Фанфары гучалі для прадстаўнікоў фізічнага факультэта (першае месца ў трэцяй групе), у другой групе лепшымі сталі матэматыкі, а ў першай — студэнты 3—5 курсаў факультэта фізічнага выхавання. Што ж, віват пераможцам, уладарам мяча, штангі ды іншага спартыўнага інвентару! (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


•Афіцыйная хроніка АБ ВЫНІКАХ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ 2010 г. (З даклада прарэктара па вучэбнай рабоце Ю. А. Быкадорава на Савеце БДПУ)

У 2010 г. прыём у наш універсітэт ажыццяўляўся на 45 спецыяльнасцей і спецыялізацый дзённай і 33 спецыяль" насці і спецыялізацыі завочнай формы атрымання адукацыі. План прыёму для навучання на дзён най форме атрымання адукацыі на ўмовах бюджэтнага фінансавання ў апошнія гады стабілізаваўся на ўзроўні 935 месцаў (у параўнанні з 2003 г., калі набор быў найвышэйшы, скарачэнне складае 30 працэнтаў). Вынікі залічэн" ня не заўсёды адпавядалі планавым лічбам. Адной з прычын недавыканан" ня плана як раней, так і сёння з’яўля" ецца недастатковая прафарыентацый" ная работа. Трэба адзначыць, што і план мэтавага прыёму ў 2010 г. быў выкананы на 99,4 %, аднак агульная колькасць залі" чаных мэтавікоў значна пераўзыходзіла мінулагоднія лічбы. План пазабюджэтнага прыёму сёлета склаў 1690 чалавек. Ён, натуральна, мае тэндэнцыю да павелічэння. Калі прааналізаваць прыёмныя кам" паніі мінулых гадоў, то дакладна пра" сочваецца тэндэнцыя памяншэння попы" ту на спецыяльнасці філалагічнага і фізіка"матэматычнага цыклаў, што пры" мушае задумацца пра перспектывы як асобных спецыяльнасцей, так і факуль" тэтаў. Відавочна лідзіруюць па запатра" баванасці ў абітурыентаў спецыяльнасці фізічнай культуры і псіхалогіі, а такса" ма выяўленчае мастацтва, камп’ютарная графіка, лагапедыя, спецыяльная псіха" логія. Некалькі гадоў таму мы скарачалі пры" ём на спецыяльнасці «Дашкольная аду" кацыя» і «Пачатковая адукацыя» як на незапатрабаваныя. А сёння становішча карэнным чынам змянілася дзякуючы ўвядзенню 4"гадовага тэрміну навучання. Калі ў 2006 г. на дзённую форму атрыман" ня адукацыі на першы курс факультэта дашкольнай адукацыі былі залічаны ўсяго толькі 106 абітурыентаў, то ў 2010"м іх колькасць павялічылася больш чым удвая — 260. Таксама на факультэт па" чатковай адукацыі, дзе ў 2006 г. было 85 першакурснікаў, у 2010 г. залічана 154 ча" лавекі. Год ад году павялічваецца працэнт за" лічаных сярод тых, хто падаў заяву на прыём ва ўніверсітэт. Гэта азначае, што не ўсе былыя абітурыенты маюць адноль" кава высокі ўзровень падрыхтоўкі. Ёсць першакурснікі з вельмі добрай падрых" тоўкай: сумарны конкурсны бал звыш 200 мае 771 чалавек (37 %), звыш 250 балаў — 193 (9 %), звыш 300 — 24 (1,1 %). А ёсць тыя, каму яшчэ нале" жыць прывіць сур’ёзнае і адказнае стаў" 2

ленне да вучобы, дапамагчы адаптавац" ца да новых умоў. Што да завочнай формы атрымання адукацыі, то план прыёму для наву" чання ў 2010 г. за кошт бюджэтнага фінансавання склаў 615 чалавек, на ўмовах аплаты — 1525 (павелічэнне ў параўнанні з 2009 г. — 425 чалавек). Студэнтамі на ўмовах бюджэтнага фінансавання стаў 561 чалавек, на ўмовах аплаты — 1390.

*** Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад прарэктара па вучэбнай рабоце Ю. А. Быкадо" рава «Аб выніках прыёмнай кампаніі 2010 г.», Савет БДПУ адзначае, што прыёмная кампанія сёлета прайшла ва ўніверсітэце на належным узроўні. Рэктаратам, факуль" тэтамі, сакратарыятам прыёмнай камісіі праведзена значная работа па ажыццяў" ленні набору студэнтаў. Упершыню была арганізавана і паспяхова прайшла рэгістра" цыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні з дапамогай аўтаматы" заванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання». У той жа час былі адзначаны нізкія конкурсы на шэраг спецыяльнасцей. Па абмеркаваным пытанні Савет універсітэта прыняў адпаведную пастанову. *** На сваім пасяджэнні члены Савета БДПУ зацвердзілі: √ прапановы па новым складзе саветаў па абароне кандыдацкіх дысертацый у га" ліне псіхалагічных і гістарычных навук; √ хадайніцтва аб вылучэнні аўтарскага калектыву ў складзе дацэнта кафедры народных інструментаў У. П. Бубена і старшага выкладчыка гэтай жа кафедры У. Р. Федарука на саісканне спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва; √ далучэнне факультэта рускай філалогіі да факультэта беларускай філалогіі і культуры; перайменаванне факультэта беларускай філалогіі і культуры ў факультэт беларускай і рускай філалогіі; √ Палажэнне аб нагрудным знаку «За ўклад у развіццё БДПУ».

ПАЛАЖЭННЕ аб нагрудным знаку «За ўклад у развіццё БДПУ»

Сёлета ў рэспубліцы адкрыты дзве но" выя ВНУ. Такім чынам, на сённяшні дзень 55 вышэйшых навучальных ус" таноў (45 дзяржаўнай формы ўласнасці і 10 — прыватнай) пачалі канкурэнт" ную барацьбу за абітурыента. У такіх умовах перад нашым універсітэтам стаіць задача сканцэнтраваць нама" ганні на актывізацыі прафарыента" цыйнай работы з мэтай фарміравання паўнавартаснага кантынгенту і забес" пячэння нармальнага функцыянаван" ня ўстановы адукацыі. У БДПУ паступова разварочваецца прыём замежных грамадзян. У 2010 г. на першы курс залічана 27 прадстаўнікоў Туркменістана. Збіраюцца паступаць яшчэ чацвёра. Вучацца ў нас расіяне, літоўцы, кітайцы, нават эстонец і в’ет" намка. Развіваць гэты напрамак магчы" ма толькі пры наяўнасці дастатковай колькасці месцаў у інтэрнатах для зася" лення студэнтаў"замежнікаў. Тут вялі" кае спадзяванне на атрыманне ўніверсі" тэтам новага інтэрната. Факультэт даўніверсітэцкай падрых" тоўкі ператварыў сістэму педагагічных класаў у сярэдніх агульнаадукацыйных установах у сістэму класаў факульта" тыўнага навучання з педагагічным профілем. Гэтую сістэму трэба прапа" гандаваць і пашыраць. Але галоўнае, у прафарыентацыйную работу трэба ўклю" чацца ўсім выкладчыкам і студэнтам, актыўней далучаць да яе настаўнікаў школ. Ад гэтага залежыць будучае на" шага ўніверсітэта.

1. Нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» (далей — нагрудны знак) зацвяр" джаецца ў мэтах захавання і развіцця традыцый установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (далей — БДПУ). 2. Нагрудным знакам узнагароджваюцца супрацоўнікі БДПУ за: √ значныя поспехі ў арганізацыі і ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, рэаліза" цыю адукацыйных праграм вышэйшай і прафесійнай адукацыі, а таксама адпавед" ных праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; √ укараненне ў адукацыйны працэс інавацыйных форм і метадаў арганізацыі і правядзення заняткаў і кантролю ведаў, перадавога педагагічнага вопыту, новых тэхналогій, якія забяспечваюць развіццё самастойнай працы студэнтаў, індывідуа" лізацыю іх навучання; √забеспячэнне адзінства навучання і выхавання, фар" міраванне інтэлектуальнага, культурнага і маральнага развіцця асобы; √ дасягненні ў навукова"даследчай дзейнасці, поспехі ў практычнай падрыхтоўцы кандыдатаў і дактароў на" вук, укараненне сучасных дасягненняў навукі і тэхнікі ў адукацыйны працэс; √ поспехі ў арганізацыі фінансава"гаспадарчай дзей" насці, развіцці і ўмацаванні матэрыяльна"тэхнічнай і эксперыментальна"вытворчай базы БДПУ; 3. Нагрудным знакам узнагароджваюцца грамадзяне за пастаянную і актыўную дапамогу БДПУ ў падрыхтоў" цы высокакваліфікаваных кадраў і развіцці матэрыяль" на"тэхнічнай базы. 4. Ініцыятыва ўзнагароджання нагрудным знакам зы" ходзіць ад структурных падраздзяленняў БДПУ. 5. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным зна" кам абмяркоўваецца на пасяджэнні Савета БДПУ і зац" вярджаецца загадам рэктара. 6. Уручэнне нагруднага знака і пасведчання да яго праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы рэктарам БДПУ. 7. Узнагароджанаму нагрудным знакам выплочваец" ца грашовая прэмія (у межах сродкаў, якія прадугле" джаны фондам заработнай платы) у памеры 7 базавых велічынь. 8. Аб узнагароджанні нагрудным знакам праводзіцца запіс у працоўнай кніжцы супрацоўніка БДПУ. 9. Інфармацыя аб узнагароджанні нагрудным знакам публікуецца ў газеце «На" стаўнік». 10. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не праводзіцца. Дублікаты не выдаюцца. 7 кастрычніка 2010 г.


Характарызуючы сваіх выкладчыкаў, мы часцей за ўсё ўжываем словы «дасведчаны», «справядлівы», «та ленавіты». Сапраўды, гэтыя якасці важныя для кожнага педагога. Аднак, як мне здаецца, не лішнім будзе і пачуццё гумару, і багаты жыццёвы вопыт. З такім чалавекам можна пагаварыць на любую тэму, спытаць парады… Сярод выкладчыкаў БДПУ вельмі шмат надзвычай цікавых людзей, і да аднаго з іх — дацэнта кафед ры педагогікі ВШіСВТ Л. Л. Падольнай — рэдакцыя «Н» звярнулася напярэдадні Дня настаўніка з просьбай падзяліцца непрыдуманымі гісторыямі з уласнага жыцця.

УСМЕШКА ЯК ЛЕПШЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ПРЫЁМ Ларыса Леанідаўна крочыць па жыцці з гумарам. Гэта дапамагае ёй і ў прафесіі. Дарэчы, Ларыса Леанідаўна прысвяціла працы ў БДПУ 35 гадоў, а яшчэ нядаўна адзначыла свой юбілей. Вось некалькі цікавых выпадкаў з яе выкладчыцкай практыкі: — Аднойчы на іспыце па гісторыі адукацыі студэнт расказваў пра тое, што па загадзе Расійскай імператры" цы французскі філосаф Дэні Дзідро рас" працаваў праект сістэмы народнай аду" кацыі. Пытаюся, які быў далейшы лёс гэтага дакумента і чую ў адказ (даслоў" на): «Ну, Кацярына І была жанчынай, а таму выкінула паперы. Навошта ёй гэты галаўны боль?» Як тут не

ўсміхнуцца? Наогул, смех, жарт і доб" ры настрой настаўніка перадаюцца вуч" ням і ствараюць ста" ноўчую эмацыяналь" ную атмасферу для працы. Часта гумар дапамагае знайсці выйсце з нечаканых сітуацый. Аднойчы на лекцыі бачу: студэнт" ка нешта вяжа. Не ро" бячы заўвагі, мяняю рытм чытання: то па" вышаю, то паніжаю голас... Праз хвіліну аўдыторыя перастае канспектаваць і здзіўлена глядзіць на мяне. Тлумачу,

што стараюся трапіць у такт вязанню: вонкавае — вываратнае, вонкавае — вы" варатнае. Пасмяяліся ўсе разам, і больш падоб" нага не здаралася. Ларыса Леанідаўна прызналася, што нека торыя падзеі, ура жанні і пачуцці выхо дзяць «за межы» прозы, і тады ёй на дапамогу прыходзіць паэзія. Сён ня ў рубрыцы «Радкі, падказаныя Музай» мы прапануем вашай увазе вершы Лары сы Падольнай.

«ТРЫУМФ» ДЛЯ МАКСІМАЛІСТАЎ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Цяжка ўявіць сабе падрыхтоўку добрага спартсмена ці перс" пектыўнай каманды без працы выкладчыкаў і трэнераў. Іх да" сягненні не засталіся па"за ўвагай у гэты святочны дзень. Грама" тамі былі ўзнагароджаны загадчык кафедры спартыўна"педага" гічных дысцыплін С. Я. Юранаў, старшы выкладчык Я. А. Пі" махін, выкладчык Н. В. Курловіч, а таксама старшы выклад" чык кафедры фізічнага выхавання і спорту Т. В. Харашылава, выкладчык гэтай жа кафедры П. Г. Солтан. Ганаровую грамату БДПУ атрымаў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхаван" ня і спорту У. Л. Дарашэвіч. У барацьбе за званне самых моцных, вынослівых і спрытных пры" малі ўдзел не толькі студэнты. Спартакіяда праводзілася і сярод выкладчыкаў ды супрацоўнікаў на кожным факультэце. Вынікі гэтай гонкі за лідарствам аказаліся наступнымі: трэцімі сталі прад" стаўнікі фізічнага факультэта, другое месца занялі гісторыкі, а на самай высокай прыступцы п’едэстала — факультэт эстэтычнай аду" кацыі. Вось такія яны, нашы выкладчыкі — не толькі разумныя і дасведчаныя, але яшчэ і спартыўна падрыхтаваныя! Сёлета на галоўным свяце ўсіх спартсменаў нашага ўніверсітэ" та адбылася знакавая падзея: упершыню быў прадстаўлены сцяг спартакіяды БДПУ. Урачысты вынас гэтай сімволікі капітанам зборнай каманды факультэта фізічнага выхавання і ўзняцце сця" га Рэспублікі Беларусь паклалі адлік новым рэкордам і перамо" гам, іншымі словамі — распачалі чарговы спартыўны год у на" шай alma mater. Права павіншаваць усіх прысутных з гэтым святам атрымала майстар спорту міжнароднага класа па сучас" ным пяцібор’і, чэмпіён свету ў камандным першынстве, удзель" ніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне Анастасія Самусевіч. Яна падзякавала Пятру Дзмітрыевічу за ўсебаковую падтрымку і са" дзейнічанне спартыўнаму руху ў БДПУ, пажадала ўніверсітэту далейшага росквіту, а студэнтам — няспынна імкнуцца напе" рад, не спыняцца на дасягнутым. Услед за афіцыйнай часткай мерапрыемства пачаліся спартыў" ныя спаборніцтвы, якія дадалі адрэналіну і іх непасрэдным удзельнікам, і балельшчыкам, і членам журы. У традыцыйнай спартландыі змагаліся тры каманды: студэнтаў матэматычнага факультэта, выкладчыкаў фізічнай культуры і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Эстафеты патрабавалі ад спартсменаў не толькі хуткасці, але і ўважлівасці, спрыту ды трапнасці. Чаго варта, напрыклад, наступнае заданне: сабраць у абручы шэсць прадметаў спартыўнага інвентару (а гэта валейбольны і тэнісны 7 кастрычніка 2010 г.

мячы, скакалка, брусок, палка і ракетка), прабегчы і перадаць іх наступнаму члену каманды, пры гэтым трымаць толькі ру" камі і ніводнага не ўпусціць. Нягледзячы на актыўную пад" трымку сваіх балельшчыкаў, матэматыкі не здолелі перамагчы сапернікаў і сталі трэцімі. Каманда выкладчыкаў аказалася ў «залатой сярэдзіне», а вось грамадскія арганізацыі выбралі самых моцных прадстаўнікоў, якія выступілі проста бліскуча і па праву занялі першае месца. Кубак БДПУ па валейболе дас" таўся зборнай камандзе выкладчыкаў і супрацоўнікаў, якая абыграла студэнцкую зборную з лікам 2:1. Што ж, першыя фінішы пройдзены, першыя ўзнагароды за ваяваныя, радасць першых перамог акрыляе і натхняе на но выя дасягненні. Мы чакаем ад 56й спартакіяды БДПУ і ад крыцця новых спартыўных талентаў, і захапляльных спа борніцтваў, і, безумоўна, бліскучых вынікаў!

Радкі, падказаныя Музай Ларыса ПАДОЛЬНАЯ

*** Когда"нибудь из памяти моей сотрутся дни любви и дни печали, и долгими бессонными ночами я перестану думать о тебе. Когда"нибудь мелодию любви сменю я на осенние сонаты, и тишина желтеющего сада навеет упоительные сны. Когда"нибудь наступит день и час: моя душа устанет от полета и рухнет вниз, не слушая пилота, когда"нибудь… но только не сейчас! *** Три шага до рампы… взлёт или паденье? Конец мизансцены. Я принял решенье. Чужая судьба, как змеиная кожа. Я сброшу ее: ну, сколько же можно? Мне авторский текст не дает отдышаться, нельзя сотни раз умирать и рождаться. И роли, что сыграны, давят на плечи… Три шага до рампы… мне зал рукоплещет! *** Я сама всё решила. Вьюга в танце кружила. Я тебя отпустила. Всё шутила, шутила, Всё смеялась: одной будет легче и проще. Ну, и что же, что осень? Были в жизни и вёсны. А когда за тобою дверь тихонько закрылась, сердце просто остановилось. *** Мы с тобой танцуем фламенко. Взгляды – шпаги, а руки – змеи, и тела говорят откровенно, что словами сказать мы не смели. А в лучах твоих глаз согрелась и тихонько душа запела. В такт гитаре, смеясь и плача, в голубое небо взлетела. И парила душа свободно, в тополях запутался ветер. Ты сегодня – моя находка, ну а завтра – моя потеря. На щеке блеснет расставанье, кастаньеты вздохнут: «Ах, неверный!» Это будет потом, а сегодня в апельсиновой роще полночной мы с тобой танцуем фламенко. *** В твоем городе снег заметает следы, И огни фонарей почти не видны. Помнишь? Две души, как планеты, с орбиты сошли, Обретая друг друга в усталой тиши. Слышишь? Самолет оторвался почти от земли, И не дни, а столетья меж нами легли.

Пераможца спартландыі — зборная грамадскіх арганізацый

3


Дома і сцены дапамагаюць Менавіта так гаворыць народная мудрасць. Наўрад ці нехта будзе ас прэчваць сцвярджэнне, што ўніверсітэт для кожнага студэнта БДПУ з часам робіцца другім домам. Таму вельмі важна, каб у ім было не толькі прыгожа і ўтульна, але яшчэ і мелася ўсё неабходнае для эфектыўнага навучання. Мы вырашылі праверыць, чым жа дапамагаюць родныя сце ны — аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі — будучым настаўнікам. Нас чакала шмат чаго цікавага... Найперш завіталі ў госці на факультэт спецыяльнай адука цыі. Сама яго назва гаворыць пра тое, што для падрыхтоўкі спецыялістаў патрэбна адмыс" ловае абсталяванне. Вось, на" прыклад, студэнты вучацца чытаць метадам дотыку кнігі, надрукаваныя рэльефна"кроп" кавым шрыфтам Брайля. А вось праходзяць заняткі ў кабінеце жэставай мовы — тут па спецы" яльных плакатах можна выву" чыць дактыльны алфавіт. Нам паказалі і некаторыя «навінкі», напрыклад, прыстасаванне, якое дазваляе сляпым людзям самастойна перамяшчацца, не натыкаючыся на перашкоды. Гэты невялікі прыборчык па" чынае вібрыраваць, як толькі блізка ўзнікае чалавек або нейкі прадмет . Усё названае — толькі кропля ў моры: літараль" на ў кожным кабінеце шафы за" поўнены рознага кшталту ме" тадычнымі дапаможнікамі. Увогуле ж на факультэце створана інфармацыйна"аду" кацыйнае асяроддзе, якое спрыяе паляпшэнню якасці вучэбнага працэсу. На выра" шэнне гэтай задачы працуюць не толькі кабінеты, але і… ка" лідоры! Так, мы ўбачылі кар" ту, якая адлюстроўвае геагра" фію спецыяльнай адукацыі — у якіх гарадах Беларусі ёсць карэкцыйна"развіваючыя на" вучальныя ўстановы. Ну і, вя" дома ж, разнастайныя стэн" ды, прысвечаныя, напрык" лад, валанцёрскай дзейнасці або ідэалагічнай рабоце. На ад" ным з іх адлюстраваны ўсе дзяржаўныя ўзнагароды, якія ёсць у нашай краіне. Так што будучыя спецыялісты з першага курса бачаць, да чаго ім варта імкнуцца!

Студэнты факультэта даш кольнай адукацыі ў сценах род" нага корпуса па вуліцы Кабуш" кіна таксама адчуваюць сябе як дома. І гэта не дзіўна: яны ж рыхтуюцца да працы з самымі маленькімі, а ўсё, што звязана з дзяцінствам, абавязкова грэе душу і выклікае самыя лепшыя эмоцыі і ўспаміны. Трапіўшы ў гэты чароўны свет, мы такса" ма пранікліся яго цеплынёй. У кабінеце дэкаратыўна" прыкладнога мастацтва — леп" шыя ўзоры студэнцкіх работ з саломкі, а таксама вырабы з пластыліну, пап’е"машэ, ма" люнкі. Паглядзіш на гэтую прыгажосць — і самому так і хочацца ўзяць у рукі пэндзаль. А вось кабінет музыкі і харэа" графіі. Усё, здавалася б, звы" чайна і проста – раяль, сцэна, на сценах — малюнкі, што ад" люстроўваюць гісторыю мас" тацтваў. Зусім іншае ўражанне ўзнікае пасля таго, як пабу" дзеш тут на занятках, асабліва калі трапіш на залік па хара" вым мастацтве, што праходзіць у выглядзе фестывалю вакаль" най музыкі. Фразу «спяваюць усе» можна без долі іроніі ад" несці да кожнага дашфакаўца. Мы не маглі прайсці міма выс" тавы студэнцкіх фотаработ пад назвай «Зялёная хваля» і з за" мілаваннем разглядалі цікавыя кадры, на якіх адлюстраваны браты нашы меншыя. На фа" культэце ганарацца спартыў" нымі дасягненнямі, таму адпа" ведны стэнд — на самым бач" ным месцы. Сваіх герояў трэба ведаць у твар ці хаця б па імё" нах! Трэцім прыпыначным пунк" там нашага «турнэ» стаў вучэб" ны корпус на вуліцы Магілёў" скай, дзе размясціўся факуль

Калектыў нашага ўніверсітэта выказвае глыбокае спачу ванне родным, блізкім, калегам старшыні Савета ветэранаў БДПУ, заслужанага настаўніка БССР, заслужанага работ ніка БДПУ, прафесара Фёдара Рыгоравіча КІТУНОВІЧА. Калектыў работнікаў і студэнтаў гістарычнага факультэта смуткуе па прычыне заўчаснай смерці старшага выкладчы ка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі Сігізмунда Пятровіча БАРАДЗІНА і выказвае шчы рае спачуванне яго родным і блізкім.

тэт эстэтычнай адукацыі. Асаблівасць аўдыторый тут заключаецца ў тым, што ледзь не ўвесь іх інтэр’ер — гэта дып" ломныя работы студэнтаў.

пельскую дуду і зараз вучыцца наёйграць.Мынаведаліііншыя майстэрні (саломапляцення, га" белена, мастацкага тэкстылю і г. д.), але калі зайшлі ў кабінет мастацкай адукацыі, дзе сабра" ны лепшыя работы па ўсіх васьмі напрамках, то ад такой колькасці прыгожых і ўнікаль" ных рэчаў у нас проста пераха" піла дыханне. Нібы трапляеш у казку, у нейкае нерэальнае за" чараванае царства… Асобна трэба сказаць пра спецыяльнасць «Выяўленчае

Кажуць, Янка Купала па сваёй натуры быў чалавекам вельмі гасцінным і добразычлівым. Калі так, то, відаць, яму б спадабалася свята паэзіі, якое 22 верасня ладзіў на яго радзіме ў Вязынцы факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ. «Звіні, купалаўская ліра!» — так назвалі арганізатары гэта мера прыемства, прымеркаванае да пасвячэння першакурснікаў у студэнты. І пажаданне спраўдзілася: ліра сапраўды пачала звінець галасамі ўдзельнікаў імпрэзы — выкладчыкаў і першакурснікаў. На свята былі запрошаны і студэнты старэйшых курсаў, а таксама вучні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 157 г. Мінска. Спецыяльнымі гасцямі мерапрыем ства сталі пісьменнік, галоўны рэдактар дзіця чага часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі і пісьменнік Мікола Маляўка.

ПАСВЯЧЭННЕ ПАД КУПАЛАЎСКУЮ ЛІРУ

За ганчарным кругам чацвёртакурснік С. Чубрык

У кабінеце чарчэння і тэхніч" най графікі ўсе дапаможнікі — і метадычныя, і выставачныя экзэмпляры — зроблены ру" камі студэнтаў. У кабінеце мультымедыйных тэхналогій у адукацыі выкарыстоўваюць найноўшую тэхніку — інтэрак" тыўную дошку. Аднак нам гэ" тае памяшканне запомніцца перш за ўсё тым, што мастац" кае афармленне цэлай сцяны з графіту выканана адным сту" дэнтам, і гэта таксама дыплом" ны праект. Паколькі на факуль" тэце існуе дадатковая спецы" яльнасць «Народныя мастац$ кія рамёствы», то для кожна" га напрамку створана асобная майстэрня. Ніколі не бачылі ткацкага станка? Завітайце ў майстэрню ткацтва — заадно і паглядзіце, як ствараюцца ручнікі, абрусы, паясы… У майстэрні керамікі і скульп" туры на нашых вачах малады і таленавіты ганчар, чацвёрта" курснік Сяргей Чубрык з ка" валка гліны стварыў прыгожы гладыш. Хлопец, дарэчы, са" мастойна рэканструяваў ле"

мастацтва. Камп’ютарная графіка», першы выпуск якой быў зроблены ў мінулым годзе. Нашы спецыялісты надзвычай запатрабаваны, а плёнам іх дзейнасці зацікавіўся, у пры" ватнасці, Нацыянальны мас" тацкі музей Беларусі. Зараз вырашаецца пытанне пра ты" ражыраванне дзесяці дыплом" ных праектаў, сярод якіх — «Князі Святаполк"Мірскія», «Калекцыя японскага мастац" тва», «Калекцыя Івана Хруцка" га» і г. д. Гэтыя працы вызна" чаюцца высокім прафесійным узроўнем, для іх знойдзены цікавыя мастацкія вырашэнні. Вось такі каларытны і непаўторны воблік у кож нага факультэта. Яго ства раюць памяшканні, у якіх праходзяць заняткі, аднак у першую чаргу — студэн ты і выкладчыкі. Менавіта яны штодзённа робяць сапраўдныя цуды — магчы ма, гэта твор мастацтва, а можа быць, шчаслівая ўсмешка дзіцяці… Вераніка МАНДЗІК

•Служба 101 За перыяд студзень–верасень 2010 г. у краіне адбы" лося 6147 пажараў, у агні загінулі 645 чалавек. Ра" ботнікі МНС выратавалі 834 чалавек. Паважаныя грамадзяне, будзьце асцярожны з агнём, не рызыкуйце сваім жыццём! В. ЦАРОЎ, старшы інспектар СПЧ38 Маскоўскага РАНС

Праграма свята была даволі насычанай. Ужо з дзесяці гадзін раніцы са сцэнічнай пляцоўкі гучалі вершы знака" мітых гасцей, адбылася прэзентацыя іх кніг, а пасля пад гучныя апладысменты першакурснікаў пасвяцілі ў студэн" ты факультэта беларускай філалогіі і культуры. Далей — канцэрт мастацкай самадзейнасці, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы факультэта. Парадаваў шматлікую аў" дыторыю і конкурс чытальнікаў, але найбольш, здаецца, гледачам спадабалася пастаноўка ўрыўка з п’есы Я. Купа" лы «Прымакі». Уладзімір Ліпскі быў настолькі ўражаны, што падняўся на сцэну падараваць ружы выканаўцам га" лоўных роляў — студэнтам чацвёртага курса Алесю Мой" скаму і Алене Паляковай. Але на гэтым свята не скончылася. Далей усіх чакала экскурсія ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, наведванне выставы дэкаратыўна"прыкладнога мастацт" ва народных майстроў пад назвай «Каляндарнае кола на" родных святаў, апетых у творчасці Янкі Купалы». Развітвацца з Вязынкай удзельнікі і госці свята не спяша" ліся, быццам сам пясняр не хацеў адпускаць вясёлую грама" ду са сваіх родных мясцін. Для студэнтаў першага курса гэта паездка — сапраўдны падарунак: замест звычайнага ўручэн" ня заліковак атрымалася ўрачыстая падзея. Адміністрацыя факультэта паабяцала, што паспрабуе і ў наступным годзе правесці такое мерапрыемства. Спадзяёмся, свята паэзіі ў Вязынцы стане добрай традыцыяй. Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

ААТ «Беларусбанк» прапануе

Тэрміновы ўклад у беларускіх рублях «НОВЫ 2010» Магчымасці ўкладу √Атрыманне высокага працэнтнага даходу. На пра" цягу першых 3 месяцаў захавання — 16% гадавых, стаўка фіксаваная. Па заканчэнні першых 3 месяцаў — стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3,5% гадавых. √Папаўненне на працягу ўсяго тэрміну захавання як наяўнымі грашыма, так і безнаяўнымі пералічэннямі. √ Расходаванне без змянення агульнага даходу па ўкладзе: • з дня завяршэння першых 6 месяцаў захавання ўкладу — у любым памеры; • у перыяд з 4"га па 6"ы месяц захавання ўкладу — у межах астатку капіталізаванага даходу. Звяртайцеся ў аддзяленне банка 333 (вучэбны корпус БДПУ № 2). Тэл.: 226$44$89.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

220030, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 871. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 07.10.2010 г. у 9.00.

nastaunik 12(1079)  

news BSPU of name M Tank

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you