Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 16 верасня 2010 года 32 АДВАЖНЫЯ ВАЛАНЦЁРЫ

ЛЕТА52010: НІ МІНУТЫ СПАКОЮ

КЛАСІКА НА СЦЭНЕ БДПУ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Ведай нашых! Ужо даўно стала аксіёмай сцвярджэнне пра тое, што сучасны выклад чык ВНУ абавязкова павінен актыўна займацца навуковай дзейнасцю. Гэта неабходная ўмова яго прафесійнага росту і самарэалізацыі. І сту дэнты БДПУ прывыклі да таго, што часта яны рыхтуюцца да семінараў, выкарыстоўваючы падручнікі і манаграфіі сваіх выкладчыкаў. Аднак нядаўна адбылася падзея, якая яшчэ раз паказала, што плён інтэлекту альнай дзейнасці нашых навукоўцаў запатрабаваны не толькі ў Бела русі, але і далёка за яе межамі. Гаворка ідзе пра выхад у свет у прэстыж ным лонданскім выдавецтве Taylor & Francis Group англамоўнага двух томніка «Перадавая фізіка элементарных часціц» прафесара кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі нашага ўніверсітэта А. М. БАЯРКІНА.

«ПЕРАДАВАЯ ФІЗІКА» ПЕРАДАВОГА ПРАФЕСАРА Навуковая спадчына Алега Міхайлавіча багатая: яго кнігі выдаваліся ў на шай краіне, у Расіі, а так сама ў Амерыцы. У боль шасці яны прысвечаны

фізіцы элементарных часціц і касмалогіі. Чарго вае грунтоўнае даследаван не аб’ядноўвае ў сабе вынікі папярэдняй працы і будзе карысным для ўсіх, хто хоча даведацца, як насам рэч уладкаваны свет, у якім мы жывём. Кнігі, як вядо ма, не пішуцца з чыстага аркуша, тым больш працы па фізіцы часціц, якая ўяў ляе сабой асноўны спосаб пазнання законаў прыро ды. Часам ідэі нараджаюц ца і шліфуюцца намаган нямі шэрагу вучоных, што працуюць у адным кірунку. Алег Міхайлавіч удзячны

сваім калегамаднадумцам, сярод якіх і нашы суай чыннікі А. Панкоў і В. Ці хаміраў. Дарэчы, цікавы факт. У 1994 годзе А. М. Баяркін разам з нямецкім прафеса рам Д. Райнам апубліка ваў артыкул, прысвечаны сонечным успышкам. На вукоўцы паказалі, што падчас успышак значна па вялічваецца паток анты нейтрына, які ідзе ад Сон ца. Ён можа выклікаць павышэнне актыўнасці прыроднага ядзернага рэ актара, што знаходзіцца ў цэнтры нашай пла неты. Гэтую гіпотэзу вы карысталі стваральні кі знакамі тага фільма «2012», дзе паказана глабальная экалагічная катастрофа. А вось кні га «Перада вая фізіка элементар ных час ціц» заціка

№ 11 (1078)

віла не кінасцэнарыстаў, а студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў фактычна ва ўсім свеце: зараз яна пра даецца ў трыццаці міжна родных Інтэрнеткрамах і карыстаецца вялікай па пулярнасцю. Аўтар працуе над стварэннем дадатку, у якім будуць змешчаны задачы да першага і друго га тамоў. Думаю, студэн ты, у якіх выкладае Алег Міхайлавіч, павінны гана рыцца сваім таленавітым і дасведчаным педагогам. Наш кар.

1га верасня: З ПАЧЫНАМ! Вядома, што ў лю бой справе самае га лоўнае – яе пачатак: ад таго, наколькі ўда лым, грунтоўным і цікавым ён будзе, за лежыць увесь астатні ход рэчаў. Ці трэба казаць, што пачатак новага навучальнага года – падзея надзвы чай важная і хвалю Першавераснёўскае інтэрв’ю ючая, таму, відаць, ён дае рэктар БДПУ, прафесар П. Дз. Кухарчык і супадае са святам, якое аб’ядноўвае мноства людзей самых розных прафесій і ўзростаў, – Днём ведаў. Для студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ першы дзень верасня сапраўды асаблівы: ён не проста дае старт вучэбнаму семестру, а адкрывае новую старонку ўніверсітэцкага жыцця – такога шматстайнага, не пазбаўленага складанасцей, але бясконца цікавага. І ўсім, хто будзе ўпісваць сюды свае імёны, вядома ж, не пашкодзіць порцыя аптымізму, гумару і добрага на строю. Што і меў магчымасць атрымаць кожны, хто пераступіў парог на шай alma mater 1га верасня 2010 года. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

•Віншаванні•Віншаванні•Віншаванні Ад усёй душы віншую рэктара БДПУ, прафесара П. Дз. Кухарчыка, увесь пра фесарскапедагагічны і студэнцкі калек тыў універсітэта з 1 верасня – Днём ведаў! У гэты дзень, як і заўсёды, у студэнц кую сям’ю прыйдзе маладая змена, для якой пачнецца доўгі і цікавы шлях у свет навукі і будучай прафесіі. Ёсць спецыяльнасці, да якіх мы заўсё ды адносімся з асаблівай пашанай і пава гай. І прафесія педагога – адна з іх. Вы кладчыкі вучаць мудрасці, перадаюць жыццёвы вопыт, сеюць зярняты дабрыні і чысціні. Яны аддаюць студэнтам частку свайго сэрца. Таму ў навучальных уста новах працуюць толькі тыя, для каго пе дагогіка – стан душы. Шчыра жадаю ўсім здароўя і дабрабыту! З глыбокай павагай Заслужаны дзеяч навукі, членкарэс пандэнт НАН Азербайджана, рэктар БСУ, прафесар К. М. АБДУЛАЕЎ

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! У гэты святочны дзень дазвольце мне ад імя калектыву Маскоўскага гарад скога педагагічнага ўніверсітэта і ад сябе асабіста павіншаваць Вас, выкладчы каў, студэнтаў Беларускага дзяржаўна га педагагічнага ўніверсітэта імя Максі ма Танка, з пачаткам 2010—2011 наву чальнага года, з Днём ведаў! Прафесарскавыкладчыцкаму складу дасылаем найлепшыя пажаданні моцна га здароўя, творчых поспехаў і ажыццяў лення самых смелых планаў. Студэнтам жадаем не забываць, што веды і практычныя навыкі, якія яны могуць атрымліваць у Вашым універ сітэце, – гэта залог іх будучага дабра быту і прафесійнага росту! Яшчэ раз віншую Вас з пачаткам наву чальнага года! Рэктар МГПУ, прафесар В. В. РАБАЎ


ТРЫЦЦАЦЬ ДВА АДВАЖНЫЯ ВАЛАНЦЁРЫ ФСА Адвага – дабрачыннасць, па прычыне якой людзі робяць добрыя справы. Арыстоцель У большасці з нас існуюць стэрэатыпы наконт людзей з асабліва сцямі псіхафізічнага развіцця. Так, яны маюць неабходнасць у паста янным наглядзе, фізічнай і псіхалагічнай дапамозе. Аднак той, хто зазірнуў за адваротны бок медаля, набыў упэўненасць, што асаблівае дзіця не толькі патрабуе клопату, увагі і любові, але і можа стаць са мым сапраўдным і верным сябрам.

П

РАВУЧЫЎШЫСЯ год ва ўніверсі тэце на факультэце спецыяльнай адукацыі, я атрымаў магчымасць бліжэй пазнаць дзяцей з асаблівасцямі псіхафі зічнага развіцця. Я працаваў валанцёрам у дзіцячым летніку на базе Мінскага га радскога цэнтра карэкцыйнаразвіваюча га навучання і рэабілітацыі, прымаў удзел у арганізацыі адпачынку дзяцей, правядзенні разнастайных мерапрыем стваў… Мы з разуменнем і радасцю адгук нуліся на заклік падараваць цяпло сваіх сэрцаў дзецям. У летніку адпачывала 35 дзяцей розна га ўзросту. Камусьці з іх было складана «

рухацца, нехта з цяжкасцю гаварыў. Але ўсіх аб’ядноўвала імкненне дапамагчы адзін аднаму і «свайму» валанцёру. Яны ад чувалі, калі табе маркотна або нешта тур буе. І, як гэта ні дзіўна, заўсёды былі гато вы прыйсці на дапамогу шчырым позіркам, ціхім дотыкам, патрэбным словам. Мне, вядома ж, хацелася спадабацца дзецям, зацікавіць іх, захапіць. Крыху па разважаўшы, прыйшоў да высновы, што буду кантактаваць з імі на роўных. І вось ён, першы дзень працы дзіцячага летніка на тэрыторыі аграсядзібы «Навінка», што пад Мінскам. Адкрыццё змены супала з Днём абароны дзяцей, у святкаванні яко га ўдзельнічалі зоркі беларускай эстрады, знакамітыя тэлевядучыя, заслужаныя танцавальныя калектывы. Для жадаю чых працавалі разнастайныя майстар класы, прапаноўвалася адшукаць скарб на востраве, палавіць рыбу, зрабіць іке бану, сфатаграфавацца ў нацыянальным 2

адзенні народаў свету і шмат іншага. Тут былі і святочны канцэрт, і частаванне сал дацкай кашай, і знаёмства з дзецьмі. А яшчэ шмат эмоцый…» ВЕЛЬМІ хвалявалася, калі ўпер « шыню трапіла ў летнік. Перажы вала, што магу не спадабацца, што ў мяне нічога не атрымаецца, што не буду ведаць, як правільна сябе паводзіць. Напэўна, та кія сумненні заўсёды будуць папярэдні чаць знаёмствам. Аднак у чарговы раз я пераканалася, што гэтыя дзеці незвы чайныя. Яны надзвычай жыццярадас ныя, ветлівыя, адкрытыя да зносін і ўсяго новага. Не паспяваеш апамятацца, а яны тут жа пытаюцца: «Як цябе завуць?» Пачына юць знаёміцца, паказ ваюць свае любімыя рэчы. Расказваюць, што рабілі ўчора і чым збіра юцца заняцца заўтра. І, безумоўна, гучыць дзіцячае «Давай пагуля ем!» Яны вельмі давер лівыя, слухаюць кож нае тваё слова, памята юць усе твае абяцанні, чакаюць, калі ты змо жаш удзяліць ім увагу. Вядома, як у любой справе, мы сутыкнуліся з цяжкасцямі. Першай перашкодай на шляху ўсталявання маіх кантактаў з На дзяй было яе «паглыб ленне ў сябе». Раптам, без усялякай прычыны, яна пачынала глядзець у адну кропку і нават не міргала. Пачына еш яе ўгаворваць, прасіць, каб «апрытом нела»… Аднак з гэтым мы справіліся. Про ста, як заўважу прыкметы «самапаглыб лення», бяру дзяўчынку за руку і спакой на, гледзячы ёй прама ў вочы, гавару: «Надзя, не трэба так рабіць, спыніся». Не паверыце, у нас атрымалася! Другой «цяжкасцю» стала харчаванне. Дзіця адмаўлялася есці тыя стравы, што гатавалі ў сталовай. Змесціва маленькага партфеля дзяўчынкі палохала: чыпсы, вя лікая колькасць шакаладных цукерак, пя чэнне, жавальныя гумкі і г. д. Бацькі самі хваляваліся, што дачка не пагаджалася есці нічога, акрамя гэтага. Кожны сняданак, абед, падвячорак пачынаўся аднолькава: «Надзейка, сонейка, зайчык, ну з’еш кава лачак!» У адказ было чутно ціхае, але ўпэў ненае «Не». Але і тут маленькая перамога! Пасля доўгіх угаворванняў Надзя пакрысе пачала есці садавіну і піць кампот.

Я

Вы запытаецеся, чаму мы называем сябе адважнымі? Па той простай прычы не, што сярод байцоў атрада было васям наццаць першакурснікаў, якія выра шылі акунуцца ў прафесію і пайсці на непасрэдны кантакт з дзецьмі. Паверце, гэта няпроста. Былі і такія, хто сышоў з дыстанцыі, не змог перамагчы псіхала гічны бар’ер. А ў чым адвага студэнтаў старэйшых курсаў? Ды ў тым, што, перажыўшы «ба явое хрышчэнне» раней за нас, яны свядома і безагаво рачна зноў прыйшлі на да памогу дзецям з асабліва сцямі псіхафізічнага раз віцця, прыйшлі, каб весці іх няхай да маленькіх, але пе рамог. Працоўны семестр быў вельмі насычаным разна стайнымі мерапрыемствамі, у якіх прымалі ўдзел усе – дзеці, валанцёры, адмініст рацыя, бацькі. Ніхто не змог застацца абыякавым у дзень Няптуна. Дзеці пра дэманстравалі свае таленты ў мерапрыемстве «Зорка Га лівуда» і знайшлі сваю ідэ альную пару! Хацелася б выказаць удзячнасць адмі ністрацыі гарадскога ЦКРНіР за псіхалагічную і метадычную падтрымку, за разуменне. Працоўная змена аб’яднала і зрабіла сябрамі самых розных сту дэнтаў усіх курсаў. Зрабіла іх паўнацэннымі членамі студэнцкага руху ФСА «Роўнасць». « РАЖАННІ ў нас былі толькі ста ноўчыя. Я вельмі моцна палюбіла дзяцей. Лаўлю сябе на думцы, што мне не ўсё роўна, што робіць цяпер маленькі Саша і ці спаў сёння днём Сярожа. Так, гэтыя дзеці сталі маімі сябрамі, бо разам з імі мы на працягу месяца вучыліся адзін у аднаго... жыццю. Застаецца менш за хвіліну да фіналь най песні. Мы з’яўляемся ў ваеннай фор ме, я выконваю прыгожае сола, Ігар па чынае спяваць, нам падпяваюць. Апла

У

дзіруюць, усміхаюцца, нехта нават плача. Я іграю і хачу хоць трошкі прадоўжыць гэтую хвіліну, бо ведаю і разумею, што пас ля песні ўсё скончыцца. Адно надае бадзё расці – мы сталі шчырымі сябрамі… У дзень закрыцця летніка, развітваю чыся з Надзеяй, я моцна абняла яе і на вушка сказала «Дзякуй!». Магчыма, мая новая сяброўка да канца не зразумела маіх паводзін. Але я ведаю, чаму я ёй гэта кажу!»

Мы дакладна ўпэўнены, што не спынім ся на дасягненнях гэтага лета! Мы бу дзем здзяйсняць маленькія перамогі штодня. Бо, як сказаў Р. Ралан, трэба кожную раніцу пачынаць новую бітву або працягваць учарашнюю. Сваімі ўспамінамі падзяліліся: Надзея КАРАНЕЎСКАЯ, камандзір педатрада «Роўнасць», Дар’я БУЕЛЬ, Маргарыта МАЛЬКОВА і Канстанцін ШЭЎЧЫК, байцы педатрада

16 верасня 2010 г.


Самы першы атрад у летніку, як і першы клас у шко ле, ніколі не забываецца, бо менавіта з гэтымі дзецьмі табе належыць пражыць змену, як у дружнай сям’і…

Жыццё, падобнае на казку А наогул, што такое летнік? Гэта не толькі рэжым дня, начныя дзяжурствы і ранішнія планёркі. Гэта не толькі агульныя і атрад ныя мерапрыемствы, конкурсы і спартландыі. Летнік – гэта цэлае жыццё. Дзе яшчэ за 18 дзён, якія так хутка пралятаюць, можна паспець пазнаёміцца, пасябраваць, закахацца, стаць «не разлі вада»? Дзе, калі не ў летніку, можна паказаць усе свае таленты і адкрыць у сабе вялікую колькасць здольнасцяў? Дзе яшчэ можна з’явіцца ў абліччы Бабы Ягі для «Кліпшоу», а ўжо на наступ ны дзень стаць самай абаяльнай і прывабнай у конкурсе «Міс Летнік»? Летнік для дзяцей – гэта казка, увасобленая ў рэчаіснасць, для важатых – гэта праца па ператварэнні рэчаіснасці ў казку. Калі ты едзеш у летнік упершыню, то ў поўнай меры не зможаш разабрацца ў моры пачуццяў. Гэта і трывога перад нечым новым, і боязь не справіцца, і прадчуванне чагосьці незабыўнага, грандыёз нага, чароўнага. З часам летнік становіцца другім домам, дзеці ў атра дзе – членамі адной вялікай, шчаслівай сям’і. І ты перажываеш ма ленькае, кароткае, але вельмі насычанае жыццё са сваімі радасцямі і расчараваннямі, са сваімі перамогамі і паражэннямі. І вось ты нават не заўважыў, як прывык да ўсяго гэтага, і ўжо сам разам з дзецьмі хаваеш слёзы перад аўтобусам, які верне вас назад, у рэчаіснасць. А летнік назаўсёды застанецца казкай. Казкай са шчас лівым канцом. Кажуць, што лета – гэта маленькае жыццё. Значыць, дзіцячы летнік – гэта чароўная казка ў гэтым маленькім жыцці. Ганна ЯСКЕВІЧ, студэнтка 4га курса ФПА, баец педагагічнага атрада «Данка»

ХТО Ў «ЦЕРАМЕ» ЖЫВЕ? Лета – самая цудоўная пара, калі можна цалкам аддац ца сваёй прафесіі і паглыбіцца ў творчасць. Кожны раз, калі навучальны год завяршаецца, студэнты факультэта дашкольнай адукацыі пачынаюць рыхтавацца да працы з дзецьмі. Сёлета педагагічны атрад ФДА дэманстраваў свой вопыт і майстэрства ў летніку «Церамок».

ЛЕТА2010: НІ МІНУТЫ СПАКОЮ! Калі летам вы паспелі паляжаць на канапе, утаропіўшыся ў столь, у тэлевізар ці кам п’ютар, пашпацыраваць з сябрамі па горадзе ці схадзіць у кінатэатр, то ў студэнтаў 3га курса такога адпачынку не было. Яны праходзілі педагагічную практыку ў якасці вы хавацеляў. Многім упершыню давялося працаваць важатымі, хоць, здаецца, яшчэ ўчора яны самі адпачывалі ад вучобы ў летніках. Напярэдадні паездкі большасць студэнтаў жылі прадчуваннем таго, што яны атрымаюць магчы масць цудоўна расслабіцца пасля сесіі, а заадно падзарабіць крыху грошай і атрымаць доўгачаканую адзнаку за практыку. Вочы сталі вялікімі пасля таго, як з’явіўся натоўп дзяцей з вялізнымі сум камі за плячыма, якія яны з за давальненнем узвалілі на важа тых, сваіх новых «татуль» і «ма мачак». Спусцілі студэнтаў на зямлю школьнікі і рэаліі непад’ёмнай працы, якая праз тыдзень у ка госьці выклікала слёзы, а ў не кага нават істэрыку. Хацелася сабраць рэчы і ехаць дадому, але падтрымалі старэйшыя, якія шчыра падзяліліся важацкім во пытам. І яшчэ праз тыдзень і самі практыканты ўцягнуліся ў, зда валася б, невыносны графік, на ват пачалі атрымоўваць асалоду ад працы. Адным упершыню ўда лося выспацца, а другім — адвесці душу з хлопцамі на футбольным полі. Змораныя за дзень дзеці – шчасце важатага! На жаль, гэта га не разумелі бацькі дзяцей, якія тэлефанавалі з Мінска, прыяз джалі, каб самім павыхоўваць

нас, важатых. Відаць, не ўсе з іх яшчэ ўсвядомілі, што летам ад пачываюць ад свайго маленькага «нячысціка», а ў атрадзе важата га не менш за 20 такіх чарцянят. І кожнага трэба падняць рані

зламалі, то насякомае ў ложку, то зубной пастай абмазалі, то адно аднаму вушыгубы прака лолі... Пра праблемы з курэннем і каханнем я ўвогуле маўчу, бо гэта вечныя філасофскія тэмы!

цай на зарадку, пакарміць не калькі разоў на дзень, і за кож ным трэба сачыць штохвіліны, і з кожным трэба падрыхтаваць нейкае творчае заданне да агуль нага ў летніку мерапрыемства, і кожнага трэба пакласці спаць – і так 21 раз за змену. І штодзень дзеці ствараюць перашкоды гра фіку, плану работы: то ў яго мабільнік забралі, то ўдарылі, то проста пакрыўдзілі, то нешта

У канцы змены лілі слёзы і дзеці, і важатыя. Не паверыце, ад таго, што прыйшоў час рас ставацца з тымі, каго палюбілі за апошні месяц. І гэтая хвіліна вартая ўсіх намаганняў, якія давялося прыкласці. Мы не ха валі слёз любові, шчырага сяб роўства, адным словам, шчасця. Алесь МОЙСКІ, студэнт факультэта беларускай філалогіі і культуры

Прыемнае + карыснае = ...летнік! Студэнты, таксама як і школьнікі, з першымі промнямі сонца чакаюць вакацый. Але, як вядома, лета мае ўласцівасць пралятаць непрыкметна… І вось першага верас ня. Студэнты вяртаюцца ў шумны мегаполіс і ўліваюцца ў рытм звыклага жыцця. Аднак успаміны пра важацкую працу ў летніках яшчэ доўга будуць саграваць і вы клікаць добры настрой.

У склад атрада ўваходзіла чатыр наццаць студэнтаў 2–5 курсаў. Яго байцы мелі сваю форму – блакіт ныя шалікі з выявай кветкі і эмб лемы ФДА. Нашы студэнты што дня праводзілі ў летніку мерапры емствы, у захапленне ад якіх пры ходзілі не толькі дзеці, але і ўвесь педагагічны калектыў. Гэта было няцяжка, бо яны займаліся любі май справай. Так, у гуртку «Уме лыя ручкі» студэнтыважатыя ра зам з дзецьмі выраблялі дамавіч коў, якіх у канцы змены падарылі ўсім работнікам летніка. Нават для педагогаў са стажам гэта было не чакана і вельмі прыемна. 16 верасня 2010 г.

Некаторыя студэнты праца валі ў летніку ўпершыню, і для іх змена стала сапраўднай шко лай жыцця. Вольга Фядзюк, на прыклад, прызнаецца, што педа гагічнае лета, напоўненае пазіты вам з самай раніцы і да позняга вечара, было лепшым у яе жыцці, а камісар атрада Вольга Папілі на ганарыцца паспяховай рабо тай сваіх байцоў. І калі тваё лета прайшло крэ атыўна і цікава, значыць, ты адзін з нас! Ганна ДРЫК, студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі

Сярод тых, хто здолеў сумясціць «прыемнае з карысным», – студэнт 402й групы факультэта прыродазнаўства Цімафей БЛАХІН: – Спадарожным ветрам мяне занесла ў ДАЛ «Маяк». Сябры мяне не разумелі: «Табе не шкада часу? Давай лепш …» Адкажу шчыра – не шкадую. Мне было цікава выпрабаваць сябе ў новай ролі, атрымаць вопыт працы з дзецьмі, бо для маёй будучай прафесіі гэта вельмі важна. Каштоўныя парады давала адміністра цыя, а таксама старшы педагог, які курыраваў нашу працу ў арганізацыйным плане. Што да дысцыпліны, то даводзілася выхоўваць сябе самому. Вельмі спадзяюся, што выпадзе шанц вярнуцца сюды зноў. Пра сваю працу ў аздараўленчым цэнтры падзялілася карэспандэнт факультэцкай газеты «FEST» Паліна СТРЭЛЬЧЫК: – Гэта было цудоўна! Нават улічваючы тое, што я скончыла ўсяго два курсы і трошкі хвалявалася, ці хопіць узроўню майго прафесіяналізму. Аднак з першага дня адміністрацыя і калектыў аднесліся да нас добразычліва і накіроўвалі нашы намаганні ў патрэбнае рэчышча. Здавалася, што змена скончылася вельмі хутка, аднак ужо дома зразумела, што атрымала вялікі не толькі прафесійны, але і жыццёвы вопыт. Адміністрацыя летнікаў, у якіх працавалі нашы студэнты, высока ацаніла ўзровень іх педагагіч нага майстэрства, уменне знайсці індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, працавітасць і добра сумленнасць. На імя рэктара БДПУ, прафесара П. Дз. Кухарчыка прыйшло шмат падзяк, у якіх не толькі адзначаецца выдатная падрыхтоўка будучых настаўнікаў, але і выказваецца спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва. 3


1га верасня: З ПАЧЫНАМ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Родны ўніверсітэт сустракаў сваіх выхаванцаў як самых сап раўдных зорак – чырвоная дыва новая дарожка, бясконцыя ўспышкі фотакамер, ап ладысменты, мініінтэр в’ю, кветкі… Ну чым вам не кінафестываль у Кан нах! Праўда, «зоркі» па водзілі сябе даволі сціпла, асабліва перша курснікі, якія не чакалі такой увагі да сябе. У іх вачах можна было ўба чыць разгубленасць на палову з цікавасцю і ра дасцю. Бліцапытанне некаторых прадстаўні коў маладой змены паказала, што яны прыемна здзіўлены такім па зітыўным прыёмам, які разагнаў хваляванне і страх перад той не вядомасцю, якая пакуль яшчэ ха ваецца для іх за словамі «студэнц кае жыццё». А каб першакурснікі

не забываліся пра свой галоўны абавязак – вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца, – кожнаму ўру чалі сімвалічны падарунак – кава

лачак граніту. Таго самага, які да вядзецца грызці на працягу пяці гадоў. Так што, шаноўныя, васт рыце зубы! Непадробная радасць чытала ся на тварах выкладчыкаў, што ўсміхаліся студэнтам і ахвотна

давалі інтэрв’ю, у якіх жадалі сваім выхаванцам перш за ўсё ву чыцца на «выдатна». А для гэта га, безумоўна, трэба мець моцнае здароўе, быць у добрым настроі, ну і… вялікае жа данне пазнаваць новае. На заканчэнне застаец ца дадаць, што, назіраю чы за гэтым шумным і вясёлым дзействам, я, напэўна, упершыню пашкадавала, што сёле та ўвайшла ў педунівер сітэт не студэнткай, а супрацоўніцай. Вядома, значнасць свята ведаў для мяне ад гэтага не паменшы лася. І таму ў цэлым пазітыўны настрой разбаўляецца ноткамі настальгіі… Аднак сумаваць няма калі. З Днём ведаў, БДПУ! Плён нага, цікавага, карыснага, вясёла га навучальнага года! Вераніка МАНДЗІК

Свята ведаў, паспяхова распачатае раніцай 1 верас ня, прадугледжвала шмат сюрпрызаў. Бадай, самым прыемным з іх стала выступленне на сцэне актавай залы БДПУ артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Яны прыйшлі ў нашу alma mater, каб павіншаваць першакурснікаў з пачаткам навучальна га года і адначасова адкрыць 91ы тэатральны сезон. Лепшага падарунка ад рэктарата сваім студэнтам і быць не магло, тым больш што ўвазе гледачоў была прадстаў лена знакамітая, усімі любімая, вывераная часам і, не пабаюся гэтага слова, неўміручая «Паўлінка».

КЛАСІКА НА СЦЭНЕ БДПУ У ролі Адольфа Быкоўскага — Алег Гарбуз

ГЛЯДЗІЦЕ НА ПЕРШЫМ Паглядзіце, на першым курсе столькі таленавітых і крэатыўных студэнтаў! «Н» ужо пісаў і пра прызёраў прадметных школьных алімпіяд, і пра пераможцаў разнастайных спартыўных турніраў. Сёння мы хочам расказаць пра работу, якая вядзеццца па рас крыцці талентаў і азнаямленні ўсіх першакурснікаў са студэнцкім жыццём. Маладзёжнымі арганізацыйнымі структурамі БДПУ быў праведзены цыкл сустрэч са студэнтамі, якія сёлета да нас паступілі. Мэта такіх мерапрыем стваў – не проста расказаць пра студэнцкае жыццё і зацікавіць яшчэ зусім «зялёных» першакурснікаў, а прапанаваць ім цудоўную альтэрнатыву: або 5 гадоў проста правучыцца, або правесці гэты час з карысцю для сябе і для роднага ўніверсітэта. Акрамя таго, но вая змена атрымала цудоўную магчымасць даведац ца, куды ім можна звярнуцца па самых розных пы таннях, якія іх могуць хваляваць падчас вучобы. З першакурснікамі сустрэліся супрацоўнікі сацы яльнага педагагічнага цэнтра БДПУ, прадстаўнікі ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, прафса

Фінальнае дэфіле ўдзельнікаў конкурсу «DziKaVaTa»

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

юзнага камітэта студэнтаў і пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ». Студэнцкі цэнтр творчасці і спорту расказаў пра тое, што 5—6 кастрыч ніка адбудзецца прагляд новых сіл, якія з’явіліся ва ўніверсітэце. Пасля асобна спартыўны клуб «Педагог» распавёў пра спартакіяду і секцыі, якія існуюць у БДПУ, клуб «Юнацтва» прадставіў інфармацыю пра творчыя праекты і калектывы, што дзейнічаюць на базе ўніверсітэта, а цэнтр інфармацыйнамасавых ка мунікацый расказаў пра газету «Шкаляр» і студэнцкі прэсцэнтр. Узорам паспяховага студэнцкага жыцця для першакурснікаў можа служыць Кацярына Аў сейчык, выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры. Кацярына расказала, як, будучы студэнт кай, прыдумала і рэалізавала ўласны праект — кон курс моднага адзення «DziKaVaTa». Сёлета ўжо ў пяты раз гэты праект праводзіцца на міжнародным узроўні. Вынікі сустрэч падвёў сакратар ПА ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» БДПУ Андрэй Навасад: «Мне здаецца, што вельмі важна далучаць першакур снікаў да студэнцкага жыцця. Яны павінны ведаць і пра штаб працоўных спраў, і пра тэрытарыяльна добраахвотную дружыну, і пра іншыя арганізацыі, каб прыходзіць і працаваць на карысць нашага ўнівер сітэта. Я з задавальненнем расказваю, што наша арга нізацыя дае магчымасць раскрыцца студэнтам не толькі ў БДПУ, але і на раённых, гарадскіх і рэспуб ліканскіх конкурсах, дзе яны могуць ствараць ста ноўчы імідж педагагічнаму ўніверсітэту». У мінулым годзе мы перамагалі ў шматлікіх кон курсах і спадзяёмся, што першакурснікі працягнуць слаўныя традыцыі БДПУ. Мы чакаем іх з самымі крэатыўнымі ідэямі, якія дапаможам рэалізаваць. Алесь МОЙСКІ 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by

Як адзначыў рэктар БДПУ, прафесар П. Дз. Кухарчык, такая не звычайная падзея за 96 гадоў існавання нашай навучальнай устано вы адбылася ўпершыню. Звяртаючыся да першакурснікаў, Пётр Дзмітрыевіч заўважыў: «Толькі той, хто любіць вучыцца, будзе пас пяховым у сваім жыцці. Памятайце, што студэнцтва – самая леп шая пара, таму трэба імкнуцца быць паспяховым у вучобе, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім і творчым жыцці ўніверсітэта, і тады вы абавязкова зоймеце годнае месца ў нашай краіне». Павіншаваць будучых настаўнікаў з Днём ведаў прыйшоў генераль ны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Іванавіч Палякоў. Госць выказаў падзяку за магчымасць знаходзіцца на ўтульнай сцэне БДПУ і пажадаў першакурснікам, каб усе цяжкасці, што паўстануць перад імі на працягу студэнцкага жыцця, пераадольваліся лёгка і ўмацоў валі волю і дух. І вось, нарэшце, перад гледачамі разгортваецца тэатральнае дзейства. Вядучы – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь У. Рагаўцоў – зна ёміць нас з персанажамі камедыі. Упэўнена, што пераважная боль шасць прысутных чытала п’есу Янкі Купалы, а вось яе тэатральную пастаноўку, відаць, бачылі толькі адзінкі. Тым больш цікава назіраць, як ажываюць любімыя літаратурныя героі, таленавіта ўвасобленыя артыстамі тэатра. Вось прыгажуня Паўлінка (В. Гарцуева) сумуе без свайго каханага – Якіма Сарокі (С. Чуб). А вось з’яўляецца Сцяпан Крыніцкі (А. Гарцуеў), які сварыцца на дачку за няправільны выбар жаніха. Найбольш прыхільна гледачы сустракаюць сямейную пару Пустарэвічаў – Пранцыся (народны артыст СССР Г. Аўсяннікаў) і Ага ту (Т. Міронава), якія з’яўляюцца галоўнымі носьбітамі гумару ў ка медыі. Асабліва хацелася б адзначыць выдатную ігру Алега Гарбуза, які выконваў ролю фанабэрыстага і дурнаватага «шляхціца» Адольфа Быкоўскага. Дасціпны народны гумар, якім прасякнута п’еса, і цудоў нае выканальніцкае майстэрства артыстаў зрабілі сваю справу: уся зала шчыра смяялася з трапных жартаў персанажаў камедыі. Мне здаецца, вельмі сімвалічна, што ў сваё студэнцкае жыццё прад стаўнікі маладой змены ўвайшлі, так бы мовіць, праз дзверы мас тацтва. Гэты дзень, безумоўна, запомніцца ім надоўга, калі не назаў жды, бо цяжка знайсці па сіле эмацыянальнага ўздзеяння нешта больш моцнае, чым сапраўднае, высокае тэатральнае майстэрства. Вераніка МАНДЗІК Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 833. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 16.09.2010 г. у 9.00.

nastaunik 11(1078)  
nastaunik 11(1078)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement