Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 17 чэрвеня 2010 года «КУРАТАР БДПУ2010»

Стар. 2

•Навіны БДПУ П

АДВЕДЗЕНЫ вынікі мінулагодняга Рэспублікан скага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі пяцідзесяці шасці вышэйшых навучальных устаноў краі ны. Гонар БДПУ на конкурсе абаранялі 83 студэнты, дзе вятнаццаць з якіх атрымалі 1ю катэгорыю, трыццаць чатыры — 2ю і дваццаць шэсць — 3ю. Чатыры чалавекі сталі лаўрэатамі. Па гэтых паказчыках мы пераўзышлі многія вядучыя ВНУ сталіцы.

Н

АПРЫКАНЦЫ мінулага месяца адбыўся справаз дачнавыбарчы сход пярвічнай арганізацыі БДПУ РГА «Белая Русь». Старшынёй на новы тэрмін абраны прарэктар па вучэбнай рабоце Ю.А. БЫКАДОРАЎ. На сённяшні дзень гэта грамадская арганізацыя налічвае сто членаў. За апошні навучальны год пры яе ўдзеле праведзены два агульнауніверсітэцкія конкурсы: ара тарскага майстэрства і конкурс на лепшага куратара студэнцкай групы.

Н

АВУКОВЫ семі нар для кірую чага складу БДПУ, прысвечаны новай рэ дакцыі Закона Рэс публікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуа цыі», прайшоў 10га чэрвеня ў сценах на шай alma mater. Перад прысутнымі выступіў доктар філалагічных навук, пра фесар, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Яку ба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі А.А. Лукаша нец. У дакладзе былі закрануты пытанні гісторыі фар міравання беларускіх правапісных нормаў, а таксама акрэслены асноўныя змяненні і дапаўненні, узаконе ныя ў новай рэдакцыі.

С

ЁННЯ, 17га чэрвеня, адбудзецца чарговы Дзень інфармавання на тэму «Умацаванне барацьбы з п’янствам і алкагалізмам». Дадатковая тэматыка для сталіцы — «Гандаль, сфера паслуг і бытавое аб слугоўванне ў г. Мінску: праблемы і перспектывы раз віцця».

М

АЙСКІМІ днямі адбыўся Рэспубліканскі кон курс мастацкай творчасці студэнтаў вышэй шых навучальных устаноў, прысвечаны 65годдзю Вялікай Перамогі. У намінацыі «Паэзія» дыплом першай ступені атрымала студэнтка факультэта бе ларускай філалогіі і культуры Наталія ПЯТРОЎ СКАЯ. Віншуем пераможцу!

№ 9 (1076)

ІНТУІЦЫЯ НЕ ПАДВЯЛА!

МУЗЫКА Ў ТВАЁЙ ДУШЫ

Стар. 3

Стар. 4

МІНСК — БАКУ: СЯБРОЎСТВА ПРАЦЯГВАЕЦЦА БДПУ мае даўнія і трывалыя сувязі з Бакінскім славянскім універсітэтам. Гэта, бадай, самая маладая ВНУ ў Азербайджане: нядаўна БСУ адзначыў свой 10"гадовы юбілей. Аднак, нягле" дзячы на ўзрост, універсітэт шырока вядомы ў сусветнай адукацыйнай прасторы сваімі навуко" вымі школамі, высокакваліфікаванымі выкладчыцкімі кадрамі. У межах пагаднення, падпіса" нага паміж нашымі навучальнымі ўстановамі, праводзіліся шматлікія сумесныя мерапрыем" ствы. У снежні 2009 г. дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам, прафесарам П.Дз. Кухарчыкам наведала БСУ з мэтай канчаткова вырашыць пытанне адкрыцця ў гэтым універсітэце Цэнтра беларускай мовы і культуры. І вось 4"га чэрвеня 2010 г. такі Цэнтр адкрыўся. В. СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта рускай філалогіі Ва ўрачыстай цырымоніі пры маў непасрэдны ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лука шэнка, які асабіста перарэзаў чыр воную стужку і зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей. На мерапрыем стве прысутнічаў і рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык. Ад крыццю Цэнтра папярэднічала знамянальная падзея ўручэння Прэзідэнту РБ мантыі і дыплома Ганаровага доктара Бакінскага славянскага універсітэта. А.Р. Лу кашэнка выступіў перад выклад чыкамі і студэнтамі універсітэта з лекцыяй. Ва ўтульнай аўдыторыі Цэнтра размясціліся шафы з кнігамі, тры камп’ютэры і прынтар, інтэрактыў ная дошка, карты Беларусі, партрэ ты нашых знакамітых суайчынні

каў. На самым бачным месцы — герб, сцяг і гімн нашай краіны. Зараз у кожнага беларуса, які ака заўся ў сталіцы Азербайджана, з’я вілася магчымасць наведаць гэты невялікі куток, пагар таць кнігі, паслухаць бе ларускія песні, даведац ца пра навіны ў роднай старонцы, пачуць пранік нёныя словы пра сваю Радзіму. Адкрыццё Цэнтра бела рускай мовы і культуры будзе садзейнічаць аб’яд нанню людзей, выхаван ню паважлівых адносін да духоўных традыцый.

Гэта падзея павінна стаць пралогам новага этапу ў развіцці міжнарод нага супрацоўніцтва ў галіне куль туры, адукацыі, навукі, эканомікі і ў іншых сферах дзейнасці. Упэўне ны, што тут заўсёды будзе гучаць бе ларуская мова, словы пра вольную Белую Русь, краіну блакітных азёр і белых буслоў, пра смелы, мужны і працавіты народ. У наступным навучальным годзе на базе нашага універсітэта чака ецца адкрыццё Цэнтра азербайджан скай мовы і культуры. Плануецца выкладанне беларускай мовы ў Бакінскім славянскім універсітэце і азербайджанскай мовы — у нашай навучальнай установе.


ПА ЗАКОНЕ ТРОХ «А» Можна доўга спрачацца пра тое, якім павінен быць сапраўдны куратар. Нехта скажа, што галоўнае — арганізатарскія здольнасці, кампетэнтнасць і дзелавітасць. Іншы будзе даводзіць, што студэнты цэняць куратара"сябра, дарадчыка, які выслухае, зразумее, дапаможа выбраць правільнае рашэнне. А хтосьці ўпэўнены, што куратарам можа быць толькі творчы, з неардынарным складам мыслення чалавек, з якім ніколі не бывае сумна і з якім можна ажыццявіць самыя крэатыўныя ідэі… Фіналісты конкурсу прафесійнага майстэрства «Куратар БДПУ — 2010» даказалі, што можна з поспехам сумяшчаць усе гэтыя якасці. Сапраўды, фінал атрымаўся надзвычай яркім і запамінальным дзя" куючы таму, што кожны ўдзельнік паказаў уменне кіравацца законам трох «А»: арганізаваць, адчуць, абаяць. Магчыма, скептыкі заявяць: «Ну хіба самоўства фіналістам не займаць — а можа конкурс, у якім заданні рыхтуюц значыць, іх выхаванцы знаходзяцца ца загадзя, выявіць арганізатарскія пад надзейнай апекай. здольнасці яго ўдзельнікаў?» Дазволю Нарэшце, трэці кампанент названай сабе не пагадзіцца і катэгарычна заяў вышэй формулы яскрава праявіўся пад ляю: можа. Справа ў тым, што да «візіткі» час апошняга задання конкурсу. Твор і «творчага фрыстайлу» куратары рых чы фрыстайл паказаў непаўторнасць і таваліся не ў адзіночку, а разам са сваёй абаяльнасць усіх удзельнікаў, дапамог групай. Вось тут і праявіўся першы кам завяршыць той вобраз, які склаўся ва панент нашай формулы: уменне аргані ўяўленні гледачоў пра кожнага з іх. Тым заваць студэнтаў, павесці іх за сабой, захапіць, натхніць. Мяркуючы па тым дзействе, якое разгор твалася на сцэне, кожны з фіналістаў авалодаў гэтым уменнем проста выдатна. Куратар і студэнты сталі сапраўдным згуртаваным калектывам, дзе цэніцца асоба і творчая індывіду альнасць, дзе кожны мае магчымасць самарэаліза цыі і дзе няма «лішніх» людзей. Згадзіцеся, гэта сапраўднае майстэрства. Другое заданне фіналу конкурсу прадугледжвала вырашэнне складанай пе дагагічнай сітуацыі. Фіна лісты не мелі часу на роз дум — патрэбна было дзей нічаць неадкладна і канст Пераможца конкурсу «Куратар БДПУ2010» А. В. Жураўская руктыўна. Самыя розныя педагагічныя сітуацыі, з якімі кожны ку больш што ўсе выступленні былі арыгі ратар можа сутыкнуцца ў любы момант, нальнымі і неслі ў сабе нейкую адмет дэманстравалі на сцэне ўдзельнікі ка ную ідэю. Так, пад умелым кіраўніцт манд КВЗ розных гадоў нашага універсі вам Алены Віктараўны Жураўскай, тэта. Тут канкурсанты змаглі паказаць, выкладчыка кафедры прыродазнаўчых ці ўмеюць яны адчуваць унутраны стан дысцыплін ФПА, студэнты 102й групы сваіх выхаванцаў, наколькі ў іх развітая пераўтварыліся ў мадэльераў і дызай інтуіцыя і ці хапае ім педагагічнага во нераў: на суд гледача была прадстаўле пыту — адным словам, уступіў у дзеянне на калекцыя моднага адзення. Фраг мент традыцыйных беларускіх вячорак другі складнік нашага закону. Нялёгка прыйшлося куратарам: трэ узнавіла выкладчык кафедры сацыяль ба было праявіць тонкі псіхалагізм, най педагогікі ФСПТ і куратар 232й знайсці патрэбныя словы і прымусіць групы Наталля Вячаславаўна Панама" студэнта да іх прыслухацца. Аднак ака рэнка. Нацыянальныя касцюмы, вясё залася, што невырашальных праблем лыя і энергічныя песні і танцы — выс для нашых выкладчыкаў проста не існуе. тупоўцам сапраўды ўдалося перадаць Ім удалося адгаварыць дзяўчыну ад па каларыт даўніх часоў і энергетыку на ездкі за мяжу, дзеля якой яна збірала роднага мастацтва. Танец у нацыянальных строях выка ся кінуць вучобу. Яны змаглі знайсці агульную мову з бацькамі студэнткі, налі і студэнты 103й групы матфака – якім не падабаецца, што іх дачка суст выхаванцы выкладчыка кафедры прык ракаецца са старшакурснікам. Ад дэп ладной матэматыкі і інфарматыкі Амі" рэсіі быў выратаваны студэнт, які на Хамідавіча Уазіза. Аднак гэта быў толькі што расстаўся з дзяўчынай — толькі адзін момант яркага шоу, у якім, варта было проста паказаць «адварот нібы ў калейдаскопе, мяняліся карцінкі: ны бок медаля» ў іх адносінах. Што ж, вось Амін Хамідавіч выходзіць на сцэну знаходлівасці, жыццёвага вопыту і кра пад джазавую музыку, вось ён вырывае 2

сэрца з гру дзей (не важ на, што яно плюшавае, галоўнае — ідэя!) і до рыць яго гле дачам, а вось удзячныя і бязмерна шчаслівыя студэнты прысвячаюць свайму куратару песню, дзе называюць яго не іначай, як анёлам ахоўнікам… Такую любоў можна заслу жыць толькі шчырасцю і пазітыўнасцю, а гэтымі якасцямі А. М. Уазіз валодае спаўна. Выкладчык кафедры агульнай і дзіця чай псіхалогіі факультэта дашкольнай адукацыі Ірына Адамаўна Белакурская прымусіла ўсіх на хвіліну вярнуцца ў цу доўны свет дзяцінства і ўспомніць, пра што мы марылі энную колькасць гадоў таму. Калі разабрацца, мары дарослых і дзяцей у многім падобныя. А галоўнае — вельмі часта менавіта педагог дапамагае ажыццяўленню запаветных жаданняў. Таму, упэўнена Ірына Адамаўна, быць настаўнікам — гэта і ёсць сапраўднае ча раўніцтва. З гэтым згодны і яе выхаван цы — студэнты 101й групы, якія, пера апрануўшыся ў казачных герояў, узні малі настрой гледачам у зале. Выкладчык кафедры алігафрэнапеда гогікі Марына Іванаўна Бычанок свой творчы фрыстайл арганізавала ў выгля дзе своеасаблівай справаздачы ў музыч

ла разам са сваімі студэнтамі «напісаць» куратарскую справаздачу Анастасія Сяргееўна Рускіх, выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства, ку ратар 11й групы. Атрымалася незвы чайная тэатральнамузычная кампазі цыя — аповед пра тыя нялёгкія сітуа цыі, вырашыць якія дапамагла сваім студэнтам Анастасія Сяргееўна.

Выступае Н. В. Панамарэнка

Дзякуючы старшаму выкладчыку ка федры этналогіі і фалькларыстыкі Ана" толю Віктаравічу Дрыгіну і 25й групе факультэта эстэтычнай адукацыі гледа чы адправіліся на завочнае гістарычнае рандэву з вядомымі людзьмі, якія ў свой час таксама былі куратарамі. Праўда, не студэнцкай групы, а, напрыклад, спартыўнай секцыі. Гэта пра сённяш няга прэм’ерміністра Расіі У. Пуціна, які, да таго ж, у студэнцкія гады любіў спяваць песні пад гітару. Анатоль Віктаравіч у гэтым плане таксама не промах — і на гітары сыграў, і песню праспяваў. А вось зорка індыйскага кіно Мітхун Чакраборці ў свой час кіраваў студэнцкай тэатральнай групай. Кура тар і яго выхаванцы тут жа пераўвасо біліся і выканалі танец у індыйскім стылі… Адным словам, нашым курата рам усё пад сілу! Ці трэба гаварыць, які нялёгкі выбар стаяў перад журы конкурсу! І ўсё ж рашэн не было прынята: першай стала А. В. Жу раўская, другое месца заняў А. В. Дрыгін, у тройку лепшых увайшла Н. В. Панамарэн

У цэнтры — А. С. Рускіх

най форме. Мы даведаліся, чаму наву чылася яе 101я група за год куратар ства. А яшчэ ўпэўніліся, што «важней за ўсё — надвор’е ў групе». Паспрабава

ка. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў з тым, што феерычнае шоу пад назвай «Ку ратар БДПУ — 2010» адбылося! Вераніка МАНДЗІК 17 чэрвеня 2010 г.


Калі чуеш, што дзяўчына займаецца самба, адразу ўзнікаюць асацыяцыі са спартыўнымі танцамі. І зусім забываеш, што самба — гэта яшчэ і від ба" рацьбы. Мне здаецца, мая суразмоўца магла б з поспехам выконваць самы папулярны танец бразільскіх карнавалаў, але яна выбрала іншы шлях. Зна" ёмцеся: майстар спорту па дзюдо і самба, неаднаразовая прызёрка чэмпія" натаў свету і Еўропы, пераможца шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку Гульняў краін Балтыі і СНД, студэнтка 4"га курса факультэта фізічнага выхавання Кацярына ФІЛІНОВІЧ. У мінулым годзе яна заняла першае месца па вольнай барацьбе на Рэспубліканскай універсіядзе. Гэта ўнушальны, але далёка не поўны спіс яе званняў і перамог. Аднак памяць найбольш трывала захоўвае самае першае спаборніцтва…

ІНТЭРНЕТ: «ВУЧЭННЕ — СВЕТ…» Днямі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў інтэрнет"алімпі" яды, прысвечанай 65"годдзю Вялікай Перамогі. Мерапрыемства такога фармату было арганізавана нашым універсітэтам упершы" ню. Яно не толькі садзейнічала патрыятычнаму выхаванню мо" ладзі, але і паслужыла прафарыентацыйным мэтам.

Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

ІНТУІЦЫЯ НЕ ПАДВЯЛА! — У першы раз я выступі ла ў сваім родным горадзе — Лепелі. На той момант мне было каля трынаццаці і я амаль год празаймалася ў секцыі дзюдо. Прыйшла туды зза цікавасці ўслед за сваім братам, але ў адрознен не ад яго засталася і стала шмат трэніравацца. Першае спаборніцтва прынесла і першае прызавое месца — тады я стала трэцяй.

— Гэта паслужыла для цябе стымулам? — У некаторым сэнсе. З дзевятага класа мяне пры нялі ў вучылішча алімпій скага рэзерву, дзе прыходзі лася працаваць у вельмі на пружаным рэжыме. Тут я

загартавалася маральна і фізічна, навучылася дысцып лінаванасці і цярплівасці. Гэ тыя якасці спатрэбіліся мне і надалей, у тым ліку і для ву чобы ў нашым універсітэце. — Каця, ты з’яўляешся чле нам зборнай БДПУ па дзюдо і вольнай барацьбе. А як складваюцца адносіны з «ка легамі па цэху»? — Мы ставімся адзін да ад наго даволі прыязна. Канку рэнцыя і спар тыўны азарт з’яўляюцца не пасрэдна ў час па ядынку, але гэта толькі 5—10 хвілін. Увогуле, са многімі дзяў чатаміспартс менкамі я сяб рую, мы адна адну разумеем, падтрымліваем. Так што абыхо дзіцца без «палак у колы»! — Што пад штурхнула да па ступлення мена віта ў педагагічны універсітэт? — Мне часта задаюць такое пытанне, і я заўжды адказ ваю: гэта было інтуітыўнае рашэнне. Сапраўды, выбар навучальнай установы пера да мной стаяў, але я амаль адразу спынілася на БДПУ.

•Аддзел кадраў

Цяпер, паспрабаваўшы сябе ў педагагічнай дзейнасці, ра зумею, што інтуіцыя не пад вяла. Ужо год я працую кіраўніком гуртка ў Дзіця чым юнацкім клубе фізічнай падрыхтоўкі № 19. Мне зда ецца, што кожны студэнт па вінен яшчэ падчас вучобы на быць сапраўдны педагагічны вопыт — гэта дапаможа паз бегнуць расчараванняў у пра фесіі. Я сваёй працай задаво лена і ўжо атрымала неафі цыйнае запрашэнне на пра цу па размеркаванні! — Ці значыць гэта, што твая галоўная спартыўная вышыня пакорана? — Не люблю загадваць, тым больш што ў спорце гэта справа няўдзячная. Пакідаць трэніравацца я, вядома ж, не збіраюся, але для мяне не губляюць важнасці і іншыя рэчы: каханне, сям’я, сяб ры… Цудоўна, калі можна ўсё гэта спалучаць! — І на развітанне… — Хочацца павіншаваць жаночую зборную БДПУ па вольнай барацьбе з трэцім месцам на Рэспубліканскай універсіядзе. А яшчэ — вы казаць удзячнасць дэкану фа культэта фізічнага выха вання М. М. Круталевічу і майму трэнеру Ю. М. Паву кову за ўсебаковую пад трымку і разуменне.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска"выкладчыцкага саставу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, этналогіі і фалькларыстыкі; загадчыка кафедры (д.н., 23 разр. АТС) агульнай і тэарэтычнай фізікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) алігафрэнапедагогікі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, аздараўленчапрафілактычнай работы, прыкладной матэматыкі і інфар матыкі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) германараманскага мовазнаўства, фізічнай геаграфіі, са цыяльнай педагогікі, прыкладной псіхалогіі, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

17 чэрвеня 2010 г.

Кіраўнікамі праекту выступілі прарэктар па навуковай рабоце, доктар палітыч ных навук В. В. Бушчык, а таксама прарэктар па вучэбнай і інфармацыйнааналі тычнай рабоце В. М. Зелянкевіч. Непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прынялі начальнік упраўлення падрыхтоўкі навуковапедагагіч ных кадраў вышэйшай кваліфікацыі Дз.І. Навумаў, загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі А. Ф. Рацько і многія іншыя. Такая форма работы, як інтэрнет алімпіяда, патрабуе адпаведнага праграмнага забеспячэння, і з гэтай задачай цу доўна справіліся студэнты фізічнага факультэта В. У. Жуковіч і А. В. Шынкароў. Усяго ў алімпіядзе прыняло ўдзел амаль семсот чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі (Мінск, Віцебск, Ваўкавыск, Барысаў, Баранавічы), а таксама Расіі. Трэба адзначыць, што актыўнасць праявілі не толькі мінчане, але і школьнікі з раённых цэнтраў і вёсак. Пасля першага тура прадоўжылі барацьбу за прыза выя месцы 263 чалавекі. Трыццаці з іх, што набралі найбольшую колькасць балаў, былі ўручаны дыпломы I, II і III cтупені, столькі ж юных аматараў гісторыі атрымалі пахвальныя водзывы. Выступаючы перад гасцямі, В. В. Бушчык адзначыў, што гістарычны факультэт БДПУ з’яўляецца вядучым у сістэме гістарычнай адукацыі краіны, а тэма Вялікай Айчыннай вайны надзвычай глыбока і плённа даследуецца ў сценах нашай alma mater. Інтэрнеталімпіяда паказала, што і сучасная моладзь добра арыентуецца ў падзеях 65гадовай даўніны. Як заўважыў А. Ф. Рацько, сёлетняя алімпіяда — толькі адна форма работы са школьнікамі. Напрыклад, сталі ўжо традыцыйнымі штогадовыя рэспубліканскія навуковапрактычныя канферэнцыі, прысвечаныя гісто рыі Вялікай Айчыннай, якія праводзяцца на базе гімназіі № 174 г. Мінска. «Далу чайцеся да навуковай дзейнасці, прымайце ўдзел у канферэнцыях, дасылайце свае працы, — звярнуўся Аляксандр Фёдаравіч да прысутных. — Гэта дапаможа вам стаць студэнтамі нашага факультэта, каб далей развіваць гістарычную навуку». Дарэчы, падобныя інтэрнеталімпіяды ў хуткім часе будуць праводзіцца не толькі па гісторыі, але і па астатніх вучэбных прадметах. Гэта выклікана тым, што школьнікі праявілі зацікаўленасць да такой формы праверкі сваіх ведаў. Цалкам верагодна, што ўдзел у прадметных алімпіядах паўплывае на выбар буду чай прафесіі і падштурхне да паступлення менавіта ў наш універсітэт. Наш кар.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ Набор ажыццяўляецца на вочную і завочную формы атры мання адукацыі. Выпускнікам магістратуры прысуджаецца акадэмічная ступень магістра. Дакументы прымаюцца з 28 чэрвеня па 5 ліпеня 2010 года па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Уступныя іспыты прой дуць з 6 ліпеня па 12 ліпеня 2010 года. Пералік спецыяльнасцей i неабходных дакументаў, патра баванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экзаме наў і залічэння ў магістратуру можна знасці на сайце БДПУ http://bspu.unibel.by. 3


МУЗЫКА Ў ТВАЁЙ ДУШЫ У апошні час у канцэртным жыцці факультэта эстэтычнай адукацыі ўсё большую папулярнасць набываюць такія формы і метады працы, якія садзейнічаюць развіццю агульнай і прафесійнай культуры будучага настаў" ніка, пашырэнню яго кругагляду, фарміраванню ўстойлівай матывацыі да музычна"выканальніцкай дзейнасці. Мне здаецца, што тандэм «Настаўнік — вучань» уяўляе сабой тую самую наймацнейшую прафарыентацый" ную платформу, на якой выбудоўваецца не толькі прафесійны рост, але і даверлівыя адносіны паміж педагогам і студэнтам. У гэтым маглі ўпэўніцца ўсе, хто прысутнічаў на канцэрце лаўрэата міжнародных конкурсаў, выкладчыка кафедры фартэпіяна І. М. АПАЛІНСКАЙ і студэнткі 203"й групы Ганны ГРЫШЧАНКА. І. КУШНЯРЭВІЧ, выкладчык кафедры фартэпіяна Актавая зала ў вучэбным корпусе на вул. Мяснікова, 5 у прамым сэнсе замерла ў чаканні. Год напружанай працы, хва ляванняў, радасці… І вось выканаўцы на сцэне. Гучыць музыка Ф. Шапэна, Р. Шу мана, Дж. Гершвіна. У зале пануе атмас фера дабрыні, адкрытасці, своеасаблівага яднання выканаўцаў і слухачоў. Поспех любога пачынання шмат у чым вызначаецца паступовасцю, зацікаўленасцю, ступенню адказнасці ў ажыццяўленні мэты. А творчы патэнцыял студэнта стымулюецца індывідуальнасцю выкладчыка. Адметнай якасцю Ірыны Міхайлаўны з’яўляецца тое, што яна — педагог, які іграе: азнаямленне

студэнта з новым творам пачынаецца ме навіта з яго выканання выкладчыцай. Для Ірыны Міхайлаўны канцэртныя выступленні — справа прывычная, але выкананне ў рамках дадзе нага праекту адбылося ўпершыню. Гнуткасць, вы танчанасць, элегантнасць, пачуццёвасць — вось толькі некаторыя рысы яе цудоўнай ігры. Выкананне Санаты № 1 Роберта Шума на з першых тактаў зачара вала слухачоў.

•Служба 101

Канцэртнае выкананне Скерца № 2 Ф. Шапэна патрабавала ад Ганны Грыш

чанка, вучаніцы І. М. Апалінскай, прая вы мастацкай сталасці, здольнасці сама стойна асэнсаваць і паднесці найсклада нейшы твор сусветнай мастацкай культу ры. Выступленне сапраўды атрымалася яркім, арыгінальным, цікавым. Пры выкананні знакамітай «Рапсодыі ў стылі блюз» Дж. Гершвіна для двух ра яляў настаўніца і вучаніца дэманстравалі спробы авалодання незвычайна багатай гукавай палітрай. Абсалютна вольнае рытмічнае дыханне выклікала ні з чым непараўнальнае пачуццё, быццам музы ка, якую ты чуеш, нараджаецца тут, у тваёй прысутнасці, у гэтую хвіліну. На пружанне, якое нараджала цішыню, па заканчэнні выступлення выклікала буру апладысментаў. Россыпы цюльпанаў, галантныя ружы, віншавальныя словы калег і студэнтаў — усё гэта сведчыла пра тое, што свята скончылася. Але полымя творчай натх нёнасці, запаленае гэтым майскім днём, безумоўна, дасць моцны імпульс для но вых здзяйсненняў і новых перамог.

•Вучэбнавыдавецкі цэнтр паведамляе

КУРЭННЕ Ў ГРАМАДСКІХ МЕСЦАХ АБМЕЖАВАНА Бяспека і здароўе грамадзян — адзін з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. У большасці краін Еўропы ўжо даўно існуюць сур’ёзныя абмежаванні для грамадзян, якія кураць. Пэўныя захады, што павіны спрыяць памяншэнню аб’ё маў спажывання тытунёвых вырабаў, прадугледжаны і ў нашай краіне. Так, на падставе артыкула 38 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2002 года № 28 забараняецца курэнне ў наступных месцах агульнага карыстання: — ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання; — на аб’ектах грамадскага харчавання, акрамя тых, якія рэалізу юць тытунёвыя вырабы і маюць памяшканні з сістэмай вентыляцыі; — у памяшканнях органаў грамадскага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, устаноў; — на ўсіх вакзалах, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях метрапалітэна; — ва ўсіх відах грамадскага транспарту, вагонах цягнікоў, на суднах, у самалётах (за выключэннем цягнікоў дальняга накіра вання, суднаў і самалётаў, у якіх прадугледжаны месцы, спецы яльна прызначаныя для курэння). Сумесная пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Бе ларусь і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 22 красавіка 2003 года № 23/21 забараняе размяшчаць спецыяльна прызнача ныя для курэння месцы: — у туалетных пакоях; — у выбухованебяспечных і пажаранебяспечных памяшканнях; — на шляхах эвакуацыі (на лесвічных клетках, калідорах) бу дынкаў; — на тэрыторыі і ў будынках прадпрыемстваў, у якіх курэннне не дапускаецца супрацьпажарнымі патрабаваннямі. У адзначаных мес цах павінны быць вывешаны адпаведныя забараняючыя знакі. В. ЦАРОЎ, старшы інспектар СПЧ"38 Маскоўскага РАНС

Рэдакцыйная калегія навукова"метадычнага часопіса «Весці БДПУ» запрашае Вас да супрацоўніцтва і прапануе падпісацца на часопіс на другое паўгоддзе 2010 г.

Навуковаметадычны, рэцэнзаваны, штоквартальны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэрве ня 1994 года. Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Часопіс уключаны ў Пе ралік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь. У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзяць вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі вучоныя з БДПУ і іншых ВНУ краіны. Рэдкалегію часопіса ўзначальвае рэктар нашага універсітэта, член карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар П. Дз. Кухарчык. Аўтарамі часопіса з’яўляюцца вучоныя, педагогі, выкладчыкі, аспіранты з навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама з далёкага і блізкага замежжа. Аснову публікацый скаладаюць навуковаметадычныя даследаванні ў галіне пе дагогікі, псіхалогіі, гісторыі, філалогіі, эканомікі, сацыяльнапалітычных і іншых навук. Больш падрабязную інфармацыю пра часопіс «Весці БДПУ» Вы зможаце атрымаць на сайце БДПУ (htth://izdat.bspu.unibel.by/vesti_series.htm) ці па тэл.: 2197812; 2278974. ЧАСОПІС ВЫДАЕЦЦА Ў ТРОХ СЕРЫЯХ «Весці БДПУ. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія» √ Для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 40100 руб., індэкс 74806; √ Для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 41708 руб., індэкс 748062.

«Весці БДПУ. Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфар" матыка. Біялогія. Геаграфія» √ Для індывідуальных пад пісчыкаў — кошт 31600 руб., індэкс 74832; √ Для прадпрыемстваў і ар ганізацый — кошт 32906 руб., індэкс 748322.

«Весці БДПУ. Серыя 2. Гісто" рыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Куль" туралогія» √ Для індывідуальных пад пісчыкаў — кошт 40200 руб., індэкс 74816; √ Для прадпрыемстваў і ар ганізацый — кошт 41688 руб., індэкс 748162. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226"40"19 www.bspu.unibel.by

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 574. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 17.06.2010 г. у 9.00.

nastaunik 9(1076)  
nastaunik 9(1076)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement