Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Ведай нашых!

Адбыліся спаборніцтвы па грамадзянскай аба роне санітарных дружын Маскоўскага раёна ста ліцы. Сандружына БДПУ заняла першае месца і была ўзнагароджана кубкам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Спаборніцтвы праходзілі ў 5 этапаў. На першых правяра лася аснашчэнне дружыны і ўменне ім карыстацца. На на ступных этапах дэманстраваліся навыкі дзе янняў у ачагах камбінаванага і хімічнага па ражэння, інфекцыйнага захворвання. На завяршальным этапе санітарныя дружыны паказалі глыбокія тэарэтычныя веды. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 14 каманд. Санітарная дружына БДПУ 3га чэрве ня будзе прадстаўляць Маскоўскі раён на гарадскіх спаборніцтвах па грамадзянс кай абароне. П. ГУК, начальнік першага аддзела, начальнік штаба ГА

Чацвер, 27 мая 2010 года

№ 8 (1075)

СВЕТ ДЗЯЦІНСТВА

НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ

АД ПАЛЕССЯ — ДА ГІМАЛАЯЎ

Стар. 3

Стар. 4

Стар. 4

ЛІТОЎСКІ КУТОК У БДПУ Вось ужо на працягу дванаццаці гадоў наша alma mater рыхтуе настаўнікаўфілолагаў па спе цыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Літоўская мова». За гэты час шмат было зроблена для ўмацавання і развіцця партнёрскіх адносін паміж БДПУ і Вільнюскім педагагічным універ сітэтам. Чарговы крок у гэтым кірунку — стварэнне Цэнтра літуаністыкі пры кафедры беларус кага мовазнаўства факультэта беларускай філалогіі і культуры, урачыстае адкрыццё якога ад былося днямі з удзелам вялікай колькасці гасцей. Вераніка МАНДЗІК

На мерапрыемства былі запрошаны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас, ды рэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы, членкарэспандэнт НАН Беларусі, прафесар А. А. Лукашанец, а таксама дэлегацыя з ВПУ на чале з прарэктарам па вучэбнай рабоце Вітаўтасам Бернатасам. Цырымонія пачалася з прывітальнага слова дэкана фа культэта беларускай філалогіі і культуры Ф. С. Шумчы ка, пасля чаго спадар Пасол разам з рэктарам БДПУ, пра фесарам П. Дз. Кухарчыкам перарэзалі сімвалічную чыр воную стужку і прысутныя ўвайшлі ў свежаадраманта ваны кабінет, на дзвярах якога красуецца шыльда з над Спартыўны навігатар пісам «Цэнтр літуаністыкі». Што і казаць, гэта падзея стала сапраўды важнай, зна CITIUS, ALTIUS, FORTIUS кавай як для нас, так і для літоўскіх калег, ды і, урэшце, 15 мая ў галоўным спартыўным збудаванні для абедзвюх краін. Пра гэта гаварыў і П. Дз. Кухарчык: сталіцы — мнагапрофільным культурнаспар «Нашы народы заўжды жылі ў згодзе і паразуменні, і мне рэктар якога Альгірдас Гайжуціс стаў першым Ганаро тыўным комплексе «Мінск–Арэна» былі на вельмі прыемна, што і зараз мы з лёгкасцю наладжваем вым прафесарам БДПУ. Мы маем добрыя сувязі не толькі званы пераможцы Рэспубліканскай універсія ў філалогіі, але і ў галіне прыродазнаўчых дысцыплін. ды 2009 года. Прыемна адзначыць, што спарт плённае супрацоўніцтва. Асабліва гэта тычыцца нашых (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.) даўніх сяброў з Вільнюскага педагагічнага універсітэта, смены Беларускага дзяржаўнага педагагічна га універсітэта імя Максіма Танка занялі 5е агульнакаманднае месца сярод зборных 42 ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Брава, ГДУ,

Падвядзенне вынікаў мінулага года стала прэлюдыяй да ўрачыстага адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды 2010 і стартам для спаборніцтваў бягучага каляндарнага года. Так, больш за 300 студэнтаў накіраваліся ў Цэнт ральны спартыўны комплекс Віцебска, дзе праводзіліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Дарэчы, спартсмены БДПУ занялі там 5е месца. Спаборніцтвы праводзіліся і на мінскіх пляцоўках. На сённяшні дзень мы можам гаварыць пра поспех зборнай БДПУ па вольнай барацьбе: 2е месца ў хлопцаў і 3е ў дзяўчат. Някепскія вынікі паказалі каратысты — яны сталі пятымі ў агульнакамандным заліку. Заслужаную «бронзу» заваявалі нашы студэнты ў спартыўным арыен таванні. Што да плыўцоў і аматараў грэкарымскай ба рацьбы, то тут 6е і 7е месцы адпаведна. Старт круглагадовай Універсіяды2010 адбыўся. І ня хай алімпійскі дэвіз Citius, Altius, Fortius, што перакла даецца як «Хутчэй, вышэй, мацней», трактуецца не толькі як фізічнае пераўзыходжанне, але і як мараль ная моц і стойкасць на шляху да спартыўных перамог. Наш кар.

або Гомельская феерыя Нядаўна дзверы БДПУ імя Максіма Танка шырока расчыніліся для гасцей — мы сустракалі выкладчыкаў і студэнтаў Гомельскага дзяр жаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках абмену вопытам паміж ВНУ. Ад канцэрта, які падрыхтавалі гамяльчане, усе чакалі чагосьці незвычайнага, але прад стаўленыя ў актавай зале нумары пераўзышлі самыя смелыя чаканні... Мерапрыемства пачалося з выступлення яго ініцыятара — Міністра адукацыі Рэс публікі Беларусь А.М.Радзь кова. Ён падкрэсліў вялікае значэнне падобных сустрэч у развіцці сферы адукацыі: яны будуць садзейнічаць не толькі абмену вопытам, але і ўзбагачэнню творчага па тэнцыялу названых наву

чальных устаноў. Сваё сло ва выказалі і рэктары абе дзвюх ВНУ. Першыя хвіліны дзеян ня, якое адбывалася на сцэ не, хочацца без долі сумнен ня назваць сярэдневяковай танцавальнатэатральна літаратурнафеерычнай па станоўкай. Нават не адразу прыйшло разуменне таго, што адбываецца за заслонай прыглушанага святла. Ад нак больш здзівіла тое, што выступоўцы ў адным нума ры здолелі адлюстраваць цэлую эпоху! (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


ПЕДАГАГІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ: ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ Традыцыйная міжнародная канферэнцыя пад назвай «Педагагічная адукацыя ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў» у чарговы, чацвёр ты раз адбылася ў сценах нашай alma mater. Яна, як і заўжды, сабрала вучоных з розных краін, зацікаўленых у павышэнні якасці педагагіч най адукацыі з улікам сучасных сусветных тэндэнцый. Праблемы пошу ку новых рэсурсаў паляпшэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі настаў ніка і выпрацоўкі прагнозаў развіцця сістэмы навучання і выхавання для нашай краіны з’яўляюцца вельмі актуальнымі. Іх вырашэнню са дзейнічаюць адпаведныя міжнародныя навуковапрактычныя канфе рэнцыі, у тым ліку і тая, што прайшла нядаўна ў БДПУ. Удзел у форуме прынялі навукоўцы з Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях адукацыі (г. Цуг, Швейца рыя), Расійскага дзяржаўнага універсітэ та імя Эмануіла Канта (г. Калінінград), Псіхалагічнага інстытута РАА (г. Маск ва), шэрагу расійскіх дзяржаўных педа гагічных універсітэтаў. Выступілі прад стаўнікі класічных і профільных універ сітэтаў, абласных інстытутаў развіцця адукацыі з усіх рэгіёнаў нашай рэспублікі, а таксама дырэктары сталічных школ і гімназій. Распачаў пленарнае пасяджэнне рэк тар БДПУ, прафесар П. Дз. КУХАРЧЫК, які выступіў з прывіталь ным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі. «Мы падт рымліваем развіццё кантак таў у сферы педагагічнай на вукі і адукацыйнай прак тыкі, бо яны садзейнічаюць пашырэнню інфармацый най прасторы, інтэграцыі навуковых дасягненняў і перадавога вопыту, — пад крэсліў Пётр Дзмітрыевіч. — Думаю, што сённяшняя кан ферэнцыя будзе садзейні чаць узаемаабмену навуко вай інфармацыяй, наладж ванню цеснага супрацоўніцтва ў галіне інавацыйнай адукацыйнай практыкі». У працэсе развіцця нацыянальных сістэм педагагічнай адукацыі выяўляюцца агуль ныя для розных краін праблемныя пунк ты. Асобныя з іх былі закрануты высту поўцамі на пленарным і секцыйных пася джэннях. Так, пра асаблівасці класічнай і інавацыйных мадэляў адукацыі, а такса ма пра іх каштоўнасную сутнасць гаварыў загадчык кафедры педагогікі БДПУ, пра фесар І. І. ЦЫРКУН. Ні для каго не сакрэт, што каштоўнасці адукацыі змяняюцца ў працэсе развіцця грамадства. Калі напа чатку мінулага стагоддзя мы марылі пра тое, што прыйдзе «царства» машын, то сён ня заўважаем, што тэхналагічныя нова ўвядзенні не зрабілі чалавека шчаслівым. Наадварот, прыярытэты інфармацыі і тэхнікі сталі насіць разбуральны характар. Ва ўмовах гэтага кантэксту стваралася класічная мадэль адукацыі, якая заклю чаецца ў перадачы навучэнцам назапаша нага вопыту, лагічна завершаных сістэм ведаў і правілаў. Аднак у апошнія гады інтэнсіўнае павелічэнне аб’ёму інфармацыі прывяло да таго, што нават вучоныя ад ной галіны ведаў не заўсёды разумеюць на вуковую мову сваіх калег. А што ўжо гава рыць пра вучняў школ! Праблемы мэт і зместу адукацыі сталі яшчэ больш скла 2

школах. Зыходнай пазіцыяй, асабліва на пачатковым этапе, з’яўляецца перажытая фізічная з’ява. Па прычыне таго, што большасць дзяцей займалася да 6га кла са музыкай, фізіку пачынаюць вывучаць з акустыкі, з гукаў. Далей выкладаецца оптыка. На падставе серыі фізічных дос ледаў па змене колераў дзеці выводзяць заканамернасці не лагічна, а нібыта «ад чуваючы» і «перажываючы» іх. Пачына данымі. Незадаволенасць сучаснай адука ючы з 10га класа фізіка вывучаецца з вы цыяй зараз ахоплівае ўвесь свет. Яе крызіс карыстаннем навуковага падыходу. Пазнаёміўшыся з перадавымі педагагіч найбольш выразна характарызуецца на ступнымі эпітэтамі: бездухоўная, абстрак нымі інавацыямі, мы з дапамогай дырэк тная, неэфектыўная, фармальная. Аднак тара гімназіі № 29 г. Мінска В. В. ПШЫ ёсць прыклады педагагічных інавацый, КАВА звярнуліся да праблем, якія тычац якія арыентаваны на духоўныя запатра ца ўдасканалення падрыхтоўкі будучых баванні асобы, яе найвышэйшыя каштоў педагогаў. Недахопы, што існуюць у такой насці. Гэта перш за ўсё школа заўтрашня падрыхтоўцы, вельмі выразна праяўляюц ца менавіта падчас працы ў навучальных га дня ЭйСіІ і вальдорфская школа. У першым выпадку прасочваецца ары установах. Зыходзячы з вопыту работы з ентацыя на сістэму універсальна прызна маладымі спецыялістамі і настаўнікамі са ных каштоўнасцей. Вызначана 60 самых стажам, наш госць акрэсліў агульныя пат важных рыс характару, якія неабходна рабаванні да педагагічных кадраў. «Нам сфарміраваць у вучняў. Іерархія ў іх на патрэбны настаўнік з акрэсленай прафе сійнай пазіцыяй, які валодае глы бокімі прадметнымі ведамі; на стаўнік, які ўмее планаваць сваю пе дагагічную дзейнасць; настаўнік, здольны арганізаваць творчую дзей насць на ўроку; настаўнік, што мае ўстойлівы псіхалагічны стан». У адпаведнасці з гэтымі патра баваннямі неабходна пэўным чы нам карэкціраваць падрыхтоўку педагагічных кадраў. У прыват насці, рыхтаваць спецыялістаў, якія ўмеюць дзейнічаць не стэрэа тыпна, працаваць у камандзе і ў той жа час захоўваць індывідуаль Выступае прафесар І. І. Цыркун ныя рысы, валодаць лідэрскімі і ступная: сумленне, суцэльнасць, шчы арганізатарскімі якасцямі. Увогуле ж трэба адзначыць, што праб расць, руплівасць, асабістая адказнасць, адвага, рашучасць і г. д. Праграма адука лемнае поле канферэнцыі было надзвы цыі па кожным прадмеце максімальна чай шырокім: ад педагагічнай творчасці індывідуалізавана, яна гнутка падладж да кампетэнтнаснага падыходу, ад дыдак ваецца пад асабістую непаўторнасць кож тычных асноў самаадукацыйнай дзей нага вучня. Школьнік можа адначасова насці студэнтаў да кіравання пазнаваль быць у пятым класе па англійскай мове, у шос тым — па матэматыцы і сёмым — па прыродазнаў стве. Вучоба ператвараец ца ў серыю дастаткова дробных і відавочна да сягальных мэт і ўскладае адказнасць за іх дасяг ненне на самога вучня. Зусім іншая педагагіч ная сістэма навучання, якая таксама прыводзіць да рэалізацыі высокіх каштоўнасцяў, прадстаўлена ў валь ным працэсам пры дыстанцыйным наву дорфскіх школах. Тут няма культу сучас чанні. І ўсё ж, мне здаецца, крыніцай по най тэхнікі, з пашанай гавораць пра рас спеху ў школе заўсёды з’яўлялася і з’яў ліны і вельмі крытычна — пра тэлевіза ляецца асоба настаўніка. Таму ў рэшце ры і іншыя прадукты масавай культуры. рэшт усе гэтыя пытанні зводзяцца да Дзецям прывіваюцца прасякнутыя жы якаснай падрыхтоўкі педагагічных кад вым пачуццём адносіны да прыроды, раў, чым дастаткова паспяхова і займа любоў да вясковага жыцця. У якасці ецца наша alma mater на працягу не ад прыкладу Іван Іванавіч расказаў пра асаб наго дзесятка гадоў. Вераніка МАНДЗІК лівасці вывучэння фізікі ў вальдорфскіх

•2010 — год якасці Бягучы год аб’яўлены ў рэс публіцы годам якасці, а зна чыць, усе сферы нашага жыц ця, у тым ліку і навука, павін ны адпавядаць самым высокім патрабаванням. Якія ж якас ныя змяненні адбываюцца ў выкладанні гісторыі і як яны ўплываюць на эфектыўнасць вучэбнавыхаваўчага працэсу? З такім пытаннем рэдакцыя «Н» звярнулася да доктара гістарычных навук, прафесара нашага універсітэта, галоўнага рэдактара навуковаметадыч нага часопіса «Гісторыя: праб лемы выкладання» Мікалая Іосіфавіча МІНІЦКАГА. — Вырашэнне праблемы якасці гістарычнай адукацыі, безумоўна, звя зана з далейшым абнаўленнем яе змес ту, удасканаленнем методыкі выкла дання і паглыбленнем выхаваўчага ўздзеяння гісторыі як вучэбнага прад мета. У змесце адукацыі для гісторы каў асаблівую важнасць набываюць новыя факты і аб’ектыўныя ацэнкі мінулага. Методыцы трэба абапірац ца на інавацыйныя адукацыйныя тэх налогіі, якія адпавядаюць стандартам сусветнай навукі. Што да выхавання гісторыяй, то тут галоўнае месца па вінны займаць тыя духоўныя каштоў насці, што фарміруюць грамадзяніна патрыёта, адухоўленага ідэаламі даб рыні і справядлівасці. У сучаснай методыцы адбываюцца істотныя змены. У ліку найбольш важкіх задач трэба назваць умацаван не яе статусу як навукі. Гэта адбыва ецца за кошт развіцця міждысцыплі нарнай сувязі методыкі з іншымі га лінамі ведаў — філасофіяй, кагнітыў най псіхалогіяй, інфарматыкай… Я ўпэўнены, што метады канструя вання ведаў, распрацаваныя гэтымі навукамі, дазволяць значна павысіць эфектыўнасць вучэбнавыхаваўчага працэсу. У якасці прыкладу можна прывесці выкарыстанне кагнітыўных тэхна логій, сутнасць якіх заключаецца ў су вязі пазнавальных працэдур і структур ведаў, узятых з розных навуковых галін. Канкрэтныя распрацоўкі кагні тыўных спосабаў захоўвання і пера працоўкі вучэбнай інфармацыі дазваля юць зрабіць апошнюю больш кампакт най, а аперацыі з ёю — больш эфектыў нымі. Так, можна ўдасканаліць струк туру зместу сучаснага падручніка, у выніку чаго яго аб’ём значна памен шыцца без паніжэння інтэлектуальна развіццёвага патэнцыялу. Гэтым кірункам у вызначанай сту пені ўжо займаюцца канкрэтныя структуры Інстытута гісторыі НАН Бе ларусі, а таксама адпаведныя кафед ры гістарычнага факультэта нашага універсітэта, дзе працуюць высокаква ліфікаваныя кадры і ёсць неабходнае абсталяванне. 27 мая 2010 г.


СВЕТ ДЗЯЦІНСТВА, У ЯКІМ ЁСЦЬ МЕСЦА І ТАБЕ Нават цяжка сабе ўявіць, якім бы стала наша жыццё, калі б людзі раптам забыліся, што такое чалавечнасць, спагадлівасць і ўзаемападтрымка. Даўно вядома, што самыя лепшыя лекі — прыязнае слова і шчырая ўсмешка. А як яны неабходны дзецям, што маюць цяжкія захворванні! Многія з іх знаходзяцца пад апекай Беларускага дзіцяча га хоспіса, дзе апошнім часам частымі гасцямі сталі студэнты нашага універсітэта. Вераніка МАНДЗІК Лечыцца трава ад спёкі ліўнем, людзі ласкай лечацца людской. Пімен Панчанка

Чацвёртакурсніцы факультэ та сацыяльнапедагагічных тэхналогій Таццяна КАРОТ ЧАНКА і Інга ВЕЦЯОРАЦ упер шыню трапілі сюды восенню мінулага года, калі праходзілі педагагічную практыку. Прак тыка скончылася, а жаданне працаваць з дзецьмі, дапамагаць ім набы ваць упэўненасць у сваіх сілах толькі ўзрасло. Таму дзяўча ты сталі актыўна суп рацоўнічаць з хоспі сам у якасці валанцё раў, пры іх непасрэд ным удзеле было пра ведзена шмат самых розных мерапрыем стваў. Дзеці палюбілі сваіх старэйшых сяб ровак і кожны раз з нецярплівасцю чака юць новай сустрэчы. Таццяна і Інга адказваюць ім узаемнасцю. – Дзеці, з якімі мы працуем, маюць даволі абмежаванае кола зносін. Таму нават звы чайная, здавалася б, падзея на бывае для іх асаблівую важ насць, прыносіць шмат станоў

чых эмоцый. Гэта можа быць паход у кінатэатр, заапарк ці невялікая фотасесія… Мы ра зам малюем, спяваем, пас тавілі нават мюзікл пад назвай «Музычная краіна». Дзеці з на шай дапамогай ствараюць сцэ нічныя касцюмы і дэкарацыі.

Гэта патрабуе ад іх вялікіх на маганняў, а кожнае выступ ленне становіцца хвалюючым і запамінальным момантам іх жыцця. Блізіцца міжнароднае свята — Дзень абароны дзяцей, да якога мы падрыхтавалі ля лечны спектакль. Лялек, якія

будуць удзельнічаць у паста ноўцы, нашы выхаванцы так сама пашылі самі. Наша дзейнасць, з аднаго боку, цікавая і займальная, а з другога — яна патрабуе на яўнасці цэлага комплексу псіхолагапедагагічных ведаў. Мы павінны ўмець распазнаваць і карэкціраваць настрой дзіцяці, дапамагаць яму спраўляцца са стра хамі і стрэсамі. Кожны выхава нец патрабуе індывідуальнага падыходу, з кож ным трэба знайсці агульную мову. Нам здаецца, што тут як нельга лепш можна пры мяніць набытыя веды на практыцы. Дзяўчаты ўпэўнены, што кожны чалавек здольны на добрыя ўчынкі. Прыслухайце ся да сябе, да свайго сэрца, — і яно абавязкова скажа вам тое ж самае.

ЛІТОЎСКІ КУТОК У БДПУ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Спадзяюся, што адкрыццё і функцыянаванне цэнтра будзе садзейні чаць не толькі выдатнай падрыхтоўцы нашых студэнтаў, але і стане важкім унёскам у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва». З гэтай думкай пагадзіўся і спадар Пасол; Эдмінас Багдонас паабяцаў усебаковую падтрымку ў матэрыяльным забеспячэнні цэнтра і арганіза цыі яго працы. А пакуль зрабіў невялікі падарунак — некалькі кніг на літоўскай мове, адна з якіх прысвечана славутым мясцінам Беларусі. Ад імя ўсяго калектыву ВПУ выступіў прарэктар па вучэбнай рабо це Вітаўтас Бернатас. «Кожны раз мы з вялікім задавальненнем пры язджаем у БДПУ. Тут такі цёплы і гасцінны прыём, што здаецца, нібы ты ў сябе дома. Нагода для сённяшняй сустрэчы вельмі прыем ная і адначасова вельмі важная. Я лічу, што адкрыццё такога цэнт ра — з’ява унікальная, бо не ведаю іншых замежных навучальных устаноў, дзе б рыхтавалі спецыялістаў у галіне літуаністыкі. Літоў ская мова як прадмет навукі даследуецца ў многіх універсітэтах, але гэта іншая справа. Мы, ў сваю чаргу, таксама рыхтуем спецыялістаў па беларускай мове, і гэта дазваляе ажыццяўляць абмен студэнтамі для праходжання практыкі, арганізоўваць сумесныя канферэнцыі і іншыя форумы. Таму хочацца пажадаць далейшых поспехаў і ў на шай агульнай працы, і ў развіцці літуаністыкі ў БДПУ». Заключным акордам мерапрыемства стаў невялікі канцэрт, пад рыхтаваны студэнтамілітуаністамі і вельмі прыхільна прыняты гасцямі. А пасля новаадкрыты цэнтр прыняў, як кажуць, «баявое хрышчэнне»: заняткі для другакурснікаў тут правялі дырэктар Інсты тута мовы Літоўскай акадэміі навук Іяланта Забарскайтэ і загадчык кафедры літоўскай мовы ВПУ Рэгіна Рынкаўскене.

Брава, ГДУ, або Гомельская феерыя (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

«Сказанне аб Скарыне» — гэта фрагмент тэатральна харэаграфічнай кампазіцыі, за якую ў 2008 годзе ан самбль «Радзімічы» стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу студэнцкай творчасці «Артвакацыі». Рэжысёр пастаноўкі Аляксандр Лысянкоў выконваў галоўную ролю — нашага першадрукара Францыска Скарыны. І зусім не здзіўляе той факт, што глядач знаходзіўся ў стане кагнітыўнага шоку ў лепшым сэнсе гэтага слова: Скарына, выяву якога мы не раз бачылі ў кнігах, апы нуўся перад намі на сцэне. Задуменная поза, эмацый ная прамова, друкарскі станок, шэсце з велізарнай Бібліяй па зале… Ад праўдзівасці дзеяння па скуры па беглі мурашкі. Дарэчы, ансамбль «Радзімічы» завяршаў канцэртную праграму карцінай з музычнахарэаграфічнага спектак ля «Палеская ваколіца». «Незвычайныя заручыны» — менавіта так называлася карціна — проста захапілі аўдыторыю гледачоў. Цікава, колькі часу спатрэбілася ўдзельнікам калектыву, каб аддыхацца пасля такіх энергічных танцаў? На жаль, немагчыма знайсці сло вы, каб зрабіць камплімент выканаўцам. Сказаць, што іх праца таленавітая, захапляльная, з удала інтэрпрэ 27 мая 2010 г.

таванымі народнымі танцамі, — гэта не сказаць нічо га, а проста канстатаваць факт. Нумар стаў не кропкай канцэртнага выступлення, а паставіў шэраг клічнікаў ва ўражаннях гледачоў. Аднак паміж першым і апошнім нумарамі было шмат іншых цікавых выступленняў, пра якія хацелася б рас казаць тым, хто не меў магчымасці прысутнічаць у той момант у зале. Сваімі вакальнымі здольнасцямі гледачоў парада вала і здзівіла народная капэла «Дзянніца» пад кіраў ніцтвам дырыжора Мікалая Казлова. Гэты калектыў з’яўляецца лаўрэатам Міжнародных фестываляў у Польшчы, Галандыі, Германіі. Уразілі не толькі вы сокая ступень прафесіяналізму ў акапэльным выка нанні музычных твораў, выдатнае валоданне парты турамі, але і акцёрскія здольнасці ўдзельнікаў калек тыву, уменне захапіць слухача адным толькі по зіркам, які прымушае застыць у чаканні нечага не звычайнага. Рэпертуар капэлы даволі разнастайны: царкоўная музыка, народныя матывы, класічныя спе вы. Сваёй харызмай, экспрэсіўнасцю прыцягвае ўвагу дырыжор капэлы Мікалай Казлоў. Па ўзмаху яго рукі «Дзянніца» адразу ж ажывае: спявае, танцуе, перат

Дні ГДУ у нашым універсітэце не абмежаваліся толькі канцэртнай праграмай. Перад студэнтамі БДПУ выступілі з лекцыямі вядучыя прафесары го0 мельскай вну: загадчык кафедры беларускай літара0 туры І. Ф. Штэйнер, члены0карэспандэнты НАН Беларусі Л. А. Шамяткоў і А. М. Сердзюкоў. вараецца ў адзіны механізм, дзякуючы майстэрству якога трапляеш у дзівосны свет музыкі. «Запаліла» залу выступленне лаўрэаткі Рэспублі канскага фестывалю творчасці студэнтаў замежных краін «ФАРТ бай» Джылды Гелашвілі, якая выка нала песню «I’l survive» з рэпертуару Глорыі Гейнер. Склалася ўражанне, што на сцэне тая самая спявач ка, пад песні якой некалі танцавалі і плакалі амеры канцы. Па ўсім было відаць, што гамяльчане выкладваліся на сцэне на ўсе сто працэнтаў, каб здзівіць і парада ваць прысутных сваім майстэрствам, і гэта ў іх атрымалася. Кожны нумар, кожнае выступленне за хапляла і ўражвала, было запамінальным. У верасні адбудзецца яшчэ адна сустрэча нашых універсітэтаў, толькі гаспадар і госць памяняюцца месцамі. Няма сумневу, што БДПУ ўдасца не толькі падтрымаць зададзеную планку, але і пераўзысці яе. Уражаннямі падзяліліся Эла ВУСІК, Святлана МАМАЙ 3


•Да 65годдзя Вялікай Перамогі! Не пакідай мяне Май — асаблівы месяц. Падчас святкавання Дня Перамогі нас пера паўняюць глыбокія эмацыйныя перажыванні: горыч страт, што прынес ла Вялікая Айчынная, удзячнасць тым, хто аддаў сваё жыццё за мір ва ўсім свеце, павага да тых, хто здолеў выстаяць у гэтай жудаснай вайне. Гэтыя пачуцці нанова змаглі перажыць больш за трыста студэнтаў і вык ладчыкаў БДПУ, якім рэктарат нашага універсітэта падараваў білеты на спектакль па п’есе Аляксея Дударава «Не пакідай мяне» ў выкананні артыстаў Драматычнага тэатра Беларускай Арміі. Спектакль закранае най больш актуальныя пы танні, якія нам, будучым педагогам, давядзецца аб мяркоўваць са сваімі выха ванцамі. Гэта праблемы, звязаныя з маральным вы барам чалавека ў экстрэ мальных абставінах, яго адвагай і пачуццём патрыя тызму, а таксама адносі намі паміж людзьмі. Перад намі паўсталі мала дыя людзі таго часу, поўныя моцы духу і гатоўнасці аба

раніць сваю Радзіму. Яны здолелі зрабіць тое, што ў мірныя часы не паддаецца асэнсаванню. Слухаючы іх гісторыі, мы міжволі параў ноўвалі сябе з героямі спек такля, пытаючыся: «А ці змог бы я так?» Галоўныя героі — атрад маладых дзяўчат, якія разам са сваім камандзірам павінны былі выканаць заданне, маг чыма, апошняе ў іх жыцці… Мы аддаём ім даніну павагі за стойкасць і мужнасць, праяў

•УБУіФ паведамляе Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 90 ад 26 лютага 2010 г. з 1 студзеня г.г. устаноўлены наступныя памеры студэнцкіх стыпендый: сацыяльная — 82 503 руб., імянная — 235 722 руб., вучэбная — 117 920 руб. пры сярэднім бале паспяховасці 5,5–6,0; 129 712 руб. (6,0–8,0); 153 296 руб. (8,0–9,0);

леныя пры падрыхтоўцы і выкананні баявой задачы. Мы, гледачы, якія дзякую чы выдатнай ігры акцёраў сталі сведкамі гэтых падзей, амаль не дыхаючы, са слязьмі на вачах назіралі за тым, што адбывалася на сцэне. Пасля спектакля кожны з нас яшчэ доўга знаходзіўся пад уздзеян нем убачанага і перажытага. Вольга КАЦУБА, Дыяна СУЛІМА, студэнткі факультэта эстэтычнай адукацыі

Ад Палесся да Гімалаяў «Ваколіца. Ад Палесся да Гімалаяў» — так называецца чарговая выстава М. М. Рыжыкава, якая адкрылася днямі ў Рэс публіканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» і прымеркавана да 70годдзя майстра. Яе аснову складаюць палотны, напісаныя ў творчых вандроўках па Бела русі і Непале. Шырокі, шматпланавы па каз мастацкай дзейнасці М. М. Рыжыкава прадэманстраваў шматграннасць яго та ленту, творчую апантанасць, майстэрства і сталасць мастака. Мікалай Максімавіч Рыжыкаў — імя ў беларускім выяўленчым мастацтве вядо мае: ён актыўна працуе ў станкавай і кніжнай графіцы, у акварэльным і алей ным жывапісе. Палотны Мікалая Рыжы

176 880 руб. (9,0–10,0). У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1695 ад 24 снежня 2009 г. павялічыліся стыпен дыі аспірантаў і дактарантаў. На сён няшні дзень іх памер складае 611 680 руб. і 735 765 руб. адпаведна. Н. ШАРСТАБІТАВА, намеснік начальніка УБУіФ

МОРА КЛІЧА! Завяршаецца навучальны год, і мы — студэнты і выкладчыкі — ужо крыху прытаміліся. Канец вясны і надыход сесіі яшчэ раз нагадваюць пра тое, што трэба адысці ад руцінных спраў і адпачыць. Па традыцыі ў канцы мая факультэт пачатковай адукацыі праводзіць на Мінскім моры выязны Дзень здароўя. Добры настрой, яркія ўражанні — і актыўны адпачынак забяспечаны! Вось і сёлета, нягледзячы на кепскае надвор’е, эмацыянальная атмасфера на ФПА была цудоўная. Яшчэ ў электрычцы студэнты надзьмулі паветраныя шарыкі, і таму наш шлях вельмі нагадваў бягучую вясёлку. Па дарозе мы спявалі песні і прыпеўкі. Праграма свята пачалася з ушаноўвання лепшых спартсменаў факультэта і прад стаўлення каманд. Трэба аддаць належнае вынаходніцтву нашых студэнтаў, бо чаго каштуюць такія яркія і неардынарныя назвы, як «Дынаміт», «Шалёныя пчолкі», «М&М’s», каманда імя Г. Малахава і інш. А далей у праграме — разнастайныя спаборніцтвы. Спартландыя выявіла самых хуткіх, «паласа перашкод» — самых арганізаваных і сабраных. Аматары камандных гульняў выступілі ў пляжным валейболе. Аднак самым запамінальным стаў творчы конкурс, у якім кожная група прадставіла свае арыгінальныя нумары на спартыўную тэматыку. У выніку дзякуючы актыўнасці і знітаванасці каманды 1е месца заваявала 101я група. Сваімі ўражаннямі ад свята падзялілася самая спартыўная і актыўная студэнтка другога курса Алеся КУЛІК: — Я лічу, што ў жыцці трэба паспяваць усюды: і ў вучобе, і ў спорце! Таму Дзень здароўя для мяне — адно з самых любімых мерапрыемстваў. Гэта заўсёды незабыўныя імгненні, шчаслівыя хвіліны і вясёлы бляск у вачах студэнтаў. Алена ШАБАН, студэнтка факультэта пачатковай адукацыі

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Слухачам факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі пашанцавала: заняткі ў іх праводзяць сапраўдныя майстры сваёй справы. Так, тон касці выяўленчага мастацтва будучых настаўнікаў вучыць спасцігаць чалавек, на рахунку якога 12 персанальных выстаў — старшы выклад чык кафедры МВ інтэграваных школьных курсаў Мікалай РЫЖЫКАЎ.

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by

кава знаходзяцца ў Нацыянальным мас тацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва, Музеі Вялікай Ай чыннай вайны, Выставачным аб’яднанні Міжнароднай канферэнцыі мастакоў (Мас ква), Дырэкцыі выстаў мастацкага фонда Расійскай Федэрацыі (Масква) і інш. На творчым рахунку мастака больш за 80 рэспубліканскіх, замежных і міжна родных выстаў. М. Рыжыкаў з’яўляец ца старшынёй творчага аб’яднання «Ве расень», членам Рады Беларускага саю за мастакоў. Ён узнагароджаны медалём «За доблесную працу», медалём Саюза мастакоў Беларусі «За ўклад у выяўлен чае мастацтва», шматлікімі Ганаровымі граматамі і дыпломамі. Юбіляра павіншавалі Міністр культуры Бе ларусі Павел Латушка, вядомыя беларускія ма стакі, а таксама выклад чыкі і слухачы факуль тэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі разам з яго дэканам С. У. Якавенка. В. ДАКУЧЫЦ, намеснік дэкана ФДП

•Культура маўлення

ТРЭБА ЗНАЦЬ, ШТО І ЯК СКАЗАЦЬ

Вядомы сатырык Яўген Петрасян у адным са сваіх выступленняў згадвае, што сапраўдная творчасць — гэта калі «што» і «як» прыходзяць да цябе адначасова. Сапраўды, веданне таго, што і як трэба гаварыць, заўсёды вы гадна вылучала таленавітых людзей, людзей з добрым пачуццём гумару. А як сябе адчувае ў гэтым выпадку ся ня амонімаў і паронімаў з’яўляецца іх гу рэднестатыстычны чалавек? Кажуць, што кавая тоеснасць або падабенства, а такса ён занадта лянівы розумам або занадта за ма блізкасць знешняй, вонкавай структу няты справамі, каб удасканальваць да ры. Сэнс такіх слоў павінен выяўляцца кладнасць і выразнасць свайго маўлення. ясна і дакладна, інакш узнікае непраду У яго слоўнікавым запасе ёсць пэўная коль гледжаная двухсэнсоўнасць выказвання. касць дзеясловаў, жменька назоўнікаў і Напрыклад, у сказе «Старшыня і заатэхнік некалькі «зашмальцаваных» прыметні адбіраюць лепшую жывёлу» незразумела, каў. А між тым веданне сінанімічных ба з якім значэннем ужыта слова адбіраюць: гаццяў і магчымасцяў мовы, умелы выбар ,выбіраюць, ці то ,забіраюць,? Неадрознен патрэбнага слова — адзін з фактараў, што не амонімаў і паронімаў у вусным маў забяспечваюць дакладнасць нашага маў ленні — частая памылка: «выразаць апен лення. Уменне выбраць адзінапатрэбнае дыцыт» замест «выразаць апендыкс», слова ў пэўнай маўленчай сітуацыі — па «скампраментаваць кагосьці» замест «скам казчык высокай культуры мовы. праметаваць кагосьці», «дыялектычны Яшчэ адзін фактар, які абумоўлівае да слоўнік» замест «дыялектны слоўнік»… кладнасць маўлення — гэта веданне мна Не трэба баяцца, шаноўныя сябры, газначнасці слова. У працэсе зносін мна імкнення да свежасці і арыгінальнасці. газначнасць слова патэнцыяльна стварае Старайцеся пазбягаць збітых і сцёртых пэўную цяжкасць, калі той, хто гаворыць, слоў: у мове ёсць трапныя «залацінкі», забывае (або проста не ведае) усе ці некато якія моцна трымаюцца сваімі каранямі за народную глебу. рыя значэнні моўнай адзінкі. Дакладнасць і вуснага, і пісьмовага маў Н. ЛОБАНЬ, дацэнт кафедры лення забяспечваецца таксама веданнем беларускага мовазнаўства аманіміі і параніміі. Прычынай змешван Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 430. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 27.05.2010 г. у 9.00.

nastaunik 8(1075)  

news BSPU of name M Tank

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you