Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

М

іжнародны конкурс дызайнерскага адзення «ДзіКаVаТa» адбудзецца 29 красавіка ў актавай зале БДПУ. У мерапрыем­ стве прымуць удзел прадстаўнікі педагагічных універсітэтаў Вільнюса і Масквы, шэрагу беларускіх навучальных устаноў і цэнтраў паза­ школьнай работы. Пачатак у 18.00.

А

матараў аэробікі запрашаем 30 красавіка ў актавую залу універсітэта, дзе ў рамках спартакіяды БДПУ пройдзе штога­ довы кубак па гэтым відзе спорту. Пачатак у 13.00.

A

дбылася чарговая прэ зентацыя «Электроннай бібліятэкі». На гэты раз гасцямі аддзела аўтаматызацыі сталі вы­к ладчыкі кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і аздараўленчапрафілактычнай работы факультэта фізічнага выха­ вання на чале з яе загадчыкам — дацэнтам В.Е. Васюком. На здымку: кансультуе загадчык аддзела аўтаматызацыі Т.В. Маслёнак.

В

іншуем Аляксандра КАЛЧУКА (ФСПТ) з перамогай у кон курсе «Містэр BSPU»!

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) філасофіі, фартэпіяна, лагапедыі, беларускай літаратуры, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускага мовазнаўства, педагагічнай псіхалогіі, лагапедыі, гісторыі Беларусі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) інфарматыкі і асноў электронікі, спартыўнапедагагічных дысцыплін, медыкабіялагічных асноў фізічнага выхавання, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, мастацкай і педагагічнай адукацыі, народ­ ных інструментаў, агульнай біялогіі, прыватных методык; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) эканамічнай тэорыі і экана­ мічнага выхавання, заалогіі, фартэпіяна (0,75), харавога дырыжыра­ вання, вакалу, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі (2), мастацкай і педагагічнай адукацыі (2), спартыўнапедагагічных дысцыплін, сучасных еўрапейскіх моў, агульнага і рускага мовазнаўства, куль­ туры мовы і міжкультурных камунікацый, фізічнага выхавання і спорту (3), філасофіі, замежных моў (0,75), прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды (0,75). Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

Чацвер, 29 красавіка 2010 года

дні навукі ў БДПУ

25 гадоў тэатру

Стар. 2

Стар. 4

№ 6 (1073)

«вечар» — прадмова да світанку Стар. 4

«Каложскі благавест»: эпілог

У радасці свая вясна, і калі стане вясновай душа – народзіцца радасць. М. Стральцоў

Так ужо ўладкавана наша жыццё, што шчасце — не перманентны стан чалавека, а толькі асобныя моманты, імгненні і эпізоды. Шчасце нельга купіць, але кожны з нас у стане падзяліцца сонечным настроем з тым, хто знаходзіцца побач. І зведаць пры гэтым ні з чым не параўнальнае пачуццё радасці. Думаю, пад гэтымі словамі маглі б падпісацца ўсе прадстаўнікі дэлегацыі БДПУ, якая днямі наведала Ждановіцкі дашкольны дзіцячы дом, каб падараваць яго жыхарам кавалачак шчасця. Вераніка Мандзік Нагодаў для такой сустрэчы было больш чым дастаткова. Папершае, мы прывезлі з сабой падарунак — тэлевізар. Але, як адзначыла прарэктар па вучэб­ най, выхаваўчай і сацыяль­ най рабоце С.І. Копцева, ён не зусім звычайны: зводны хор нашага універсітэта «Натхненне» атрымаў гэты тэле­візар за перамогу ў кон­ курсе праваслаўных спеваў «Каложскі благавест». Вось чаму наш падарунак можна лічыць сімвалам дабрыні, душэўнай цеплыні і спагады. Ідэя перада­ чы тэлевізара ў дзіцячы дом выспела ў саміх студэнтаў, была падтрыма­ на рэктаратам і ўзгоднена з начальнікам упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Т.І. Данілевіч. А ганаровая місія ўскладзена на народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Яры­ ца», які да таго ж падрыхтаваў свой уласны сюрпрыз. Высту­ пленне ансамбля стала для даш­ калят сапраўдным святам: ужо пасля першай песні многія сталі падпяваць і падтанцоўваць, а пад задзірыстую і вясёлую польку з прыпеўкамі, забыўшыся пра сарамлівасць, разам з дзяўчатамі ў нацыянальных касцюмах пусціліся ў скокі. У вачах дзяцей свяцілася непадробная радасць — тая самая, вясновая і шчы­ рая — і гэта, у сваю чаргу, стала падарункам для нас, прысутных.

А яшчэ хлопчыкі падрыхтавалі невялічкі канцэрт: то, як бравыя салдаты, спявалі пра гатоўнасць абараняць Радзіму, то, як вя­ сёлыя маракі, танцавалі пад

часцей, дзеці будуць вас чакаць». Дарэчы, многія супрацоўнікі дзіцячага дома — нашы выпускнікі, ды і сама Тамара Васільеўна мае ажно тры (!) ды­

знакамітае «Яблочко». Дырэктар дзіцячага дома Та­ мара Васільеўна Красоўская вы­ казала ўдзячнасць і артыстам, і рэктарату БДПУ за тое, што адным шчаслівым момантам у жыцці дзетак стала больш. «Яны надоўга запа­мінаюць такія мерапрыем­ ствы, захоўваюць станоўчыя эмоцыі. Бо самае важнае для на­ шых выхаванцаў (а ўсе яны сацы­ яльныя сіроты) — зносіны з новымі людзьмі, атмас­ фера радасці і весялосці. Пры­ язджайце да нас

пломы БДПУ: філалагічнага фа­ культэта, ФДА і ФСА. Яна з такой любоўю расказвала пра сваю пра­ цу, выхаванцаў дзіцячага дома, што я ў чарговы раз упэўнілася: наша alma mater можа ганарыцца спецыялістамі, якім дае пуцёўку ў прафесію. А яшчэ я зразумела,


студэнцкая навуковая вясна Якія асацыяцыі звязаны ў вас са словазлучэннем «навуковая канферэнцыя»? Не кожны студэнт займаецца актыўным навуковым пошукам, бо лічыць гэты занятак сумным. Паспрабуем паспрачацца з такім скептыкам, тым больш што для гэтага ёсць добрая нагода: 23 красавіка нам давялося прысутнічаць на VI студэнцкай навуковай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асабовага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста», у якой таксама змаглі праявіць сябе вучні мінскай гімназіі № 22 і школ Вілейскага раёна. Перад пачаткам канферэнцыі зала знаходзілася ў хвалюючым чаканні: нехта напаўголасу перагаворваўся з суседам, нех­ та праглядаў даклад, яшчэ раз адзначаючы ключавыя моманты. Студэнты разам з вы­ кладчыкамі нешта горача абмяркоўвалі. Сапраўды, на навуковай канферэнцыі ўсе роўныя, усе маюць права сказаць сваё слова, данесці думку. І ты незаўважна для сябе пранікаешся гэтай атмасферай супрацоў­ ніцтва і адзінства, пачынаеш хвалявацца разам з незнаёмай дзяўчынай, якая ў като­ ры раз прабягае позіркам тэкст дакладу... Адкрываючы пасяджэнне, прарэк­ тар па навуковай рабоце В. В. Бушчык звярнуў увагу на тое, што павышэнне ўзроўню нашай навукі залежыць не толькі ад выкладчыкаў, але і ад студэнтаў. І станоўчая дынаміка ў гэтым напрамку ёсць. Ужо зараз студэнты актыўна за­ ймаюцца даследчыцкай дзейнасцю. Трэба адзначыць, што гэта справа нялёгкая. Недастаткова адкрыць нешта новае, трэ­ ба яшчэ і ўмець абараніць, абгрунтаваць гэтую «навізну», бо ў далейшым яна можа ўздзейнічаць на развіццё розных галін навукі. Васіль Васільевіч падкрэсліў, што за высокія дасягненні ў вучэбным,

грамадскім і навуковым жыцці студэнты атрымліваюць ганаровыя граматы, ды­ пломы, грашовыя прэміі, да таго ж маюць магчымасць надрукаваць вынікі сваіх даследаванняў. Перспектыўныя праекты фінансуюцца, выходзяць на міжнародны ўзровень, атрымліваюць патэнты.

Па выніках работы ў секцыях былі вызначаны лепшыя даклады навуковай канферэнцыі. Іх аўтары будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры 70 000, 60 000, 50 000 руб. Першае, другое і трэцяе месца ў сваіх секцыях занялі: Т.Выскварка (ФСА), М.Рак (ФСА), А.Фандо (ФСПТ) — секцыя № 1, А.Круглік (ФП), К.Восіпава (ФСПТ), Н.Артаева (ФДА) — секцыя № 2, Т.Бортнік (ФСПТ), А.Сарокін (гістфак), А.Бармін (ФСПТ) — секцыя № 3, Ф.Трафімовіч (рус.філ.), Н.Таўгень (рус. філ.), Н.Пушкарова (бел. філ. і культ.) — секцыя № 4, А.Францкевіч (матфак), Дз. Сільвановіч (фізфак), А.Клімец (матфак) — секцыя № 5,

Мы не станем пералічваць імёны ўсіх да­к ладчыкаў і іх навуковыя тэмы — гэту інфармацыю вы можаце атрымаць, азнаёміўшы­ся з праграмай канферэнцыі. Хочацца сказаць пра іншае. Нам стала зразумела: людзі, якія займаюцца на­ вукай, шукаюць адказы на нашы з вамі пытанні, працуюць дзеля ўсяго грамадства. Асабліва ўразіла выступленне кандыда­ та гістарычных навук В.П. Паўлоўскай

ШУКАЛЬНІКІ СКАРБАЎ… СЛОВА «Вы будзеце далей працягваць лепшыя традыцыі факуль­ тэта беларускай філалогіі і культуры. Поспехаў на ніве слу­ жэння роднаму слову!» — такімі словамі вітаў удзельнікаў студэнцкай навуковапрактычнай канферэнцыі дэкан фа­ культэта Ф.С. Шумчык. На гэта мерапрыемства ўпершыню былі запрошаны школьнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Пасля своеасаблівага майстаркласу ад дацэнтаў Дз.В. Дзятко, А.І. Лугоўскага, Н.П. Лобань удзельнікі канферэнцыі, а іх, дарэчы, было больш за 70 чалавек, працягнулі работу ў секцыях. Прыемна здзівілі школьнікі. Было бачна, што вучняў хвалююць праблемы і перспектывы развіцця беларускай мовы і літаратуры. Аўтары лепшых дакладаў атрымалі дыпломы. Для многіх гэта першая ўзнагарода за поспехі ў навуцы. Я ў гэтым упэўнілася, пагутарыўшы з дзесяцікласніцай СШ № 87 г.Мінска Кацярынай Вашкевіч: — Нам ёсць куды расці! Некаторыя тэмы ўдзельнікаў я нават заканспектавала, таму што палічыла іх арыгінальнымі і цікавымі. Мне спадабаўся цёплы прыём, добрая арганізацыя і ветлівасць гаспадароў. Увогуле, сам універсітэт спадабаўся. Вось і падумала: ці не паступіць мне сюды? Што ж, запрашаем! Дзверы БДПУ заўжды адчынены для маладых і таленавітых. Наталія ПЯТРОЎСКАЯ,

2

на тэму «Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці моладзі». Вольга Пятроўна гаворыць апантана, раскрывае сваю ідэю дакладна і лаканічна, размаўляе з усёй залай, адказвае на нямыя пытанні, нібыта чытае думкі, прыводзіць прыклады, якія прымушаюць прысутных міжволі ківаць галовамі. Хочацца сказаць: «Чаму на даклад адведзена толькі 15 хвілін? Гава­ рыце, Вольга Пятроўна, гаварыце яшчэ!» Пачуўшы, што дакладчык В. Жалез­ някова — аспірантка кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, я падумала: застало­ ся толькі зрабіць разумны выгляд, бо са школы я мала што памятаю. Але Вольга

гаварыла пра тое, як яна ішла да сваіх ад­крыццяў, як працавала над сабой, якіх дасягнула поспехаў. Так, тэма даклада як нельга лепш адпавядала зместу: «Ад на­ вуковага пошуку — да адкрыцця». Пасля пленарнага пасяджэння пача­ лася работа секцый, а мы яшчэ доўга разважалі над тым, што ў кожнага ёсць магчымасць праявіць сябе, і стартаваць трэба як мага раней. Студэнцкая навука — гэта не

СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ: ПРАФЕСІЙНЫ ДЭ-

Красавіцкія дні для факультэта спецыяльнай адукацыі аказаліся надзвычай плённымі: на працягу аднаго месяца тут адбыліся адразу дзве навуковапрактычныя канферэнцыі. Акрамя таго, з 19 па 23 красавіка на ФСА праходзіў тыдзень факультэта, напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі. У рамках работы студэнцкай навуковапрактычнай канферэнцыі «Спецыяльная адукацыя: прафесійны дэбют» з да­кладамі выступілі 60 удзельнікаў, сярод якіх былі студэнты і магістранты з ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны. Госці з Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук В.І. Суво­ равай прэзентавалі сістэму спецыяльнай адукацыі ў Расіі. Асаблівую цікавасць у аўдыторыі выклікала праблема падрыхтоўкі кадраў для работы з такімі дзецьмі ў МГПУ. Праблемнае поле канферэнцыі было прадстаўлена ча­ тырма секцыямі. У несумненным выігрышы апынуліся тыя інфармацыйныя паведамленні, якія суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі. Святочны канцэрт стаў заключным этапам не толькі канферэнцыі, але і ўсяго тыдня ФСА. Канцэртная праграма была пабудавана такім чынам, каб расказаць гасцям з Масквы, Кіева, КамянецПадольска, Віцебска і Гродна пра жыццё факультэта. Алена ПЛАКСА, выкладчык кафедры

толькі фактар асабістага і прафесіянальнага развіцця будучага спецыяліста, але і фак­ тар перспектыўнага развіцця грамадства ў цэлым. Наталля ХРАНОЎСКАЯ, ТацВідаць, уяўленне пра тое, якой была сёлетняя студэнцкая навуковая канфе­ рэнцыя, не будзе поўным без уражанняў удзельнікаў секцый. Слова — студэнтцы 4га курса ФП Таццяне Янушцы: — Студэнцкая навуковая канферэн­ цыя яшчэ раз даказала, што пытанні сучаснай псіхалогіі хвалююць не толькі студэнтаўпсіхолагаў, але і будучых сацы­ яльных педагогаў, настаўнікаў фізічнай культуры і нават гісторыкаў. Гэта выявілася падчас работы секцыі «Тэарэтычныя і пры­ кладныя аспекты сучаснай псіхалогіі». Студэнты прапанавалі вялікую колькасць даследаванняў, звязаных з творчасцю, эма­ цыйным інтэлектам і г. д. А ўжо кантынгент даследуемых і наогул быў бязмежны: гэта і цяжарныя жанчыны, і дзеці малодшага школьнага ўзросту, і людзі з недахопамі ў інтэлектуальным развіцці. Хочацца адзначыць непадробную зацікаўленасць студэнтаўдаследчыкаў у распрацоўцы сваёй тэмы. Вядома, далёка не ўсе пра­ блемы былі агучаны і раскрыты, але мяне гэта толькі радуе. Значыць, ёсць новыя навуковыя вяршыні, якія будуць пакараць маладыя розумы. Значыць, у сучаснай псіхалагічнай навукі вялікая, і галоўнае,

«САМАЕ ГАЛОЎНАЕ — ПРЫВІВАЦЬ ЛЮБОЎ ДА НАВУКІ…» Гэтымі словамі Мішэля Мантэня кіруюцца ў сваёй дзейнасці выкладчыкі факультэта дашкольнай адукацыі. Па даўняй традыцыі вясной на факультэце праводзяцца Дні навукі. Нядаўна адбылася чарговая канферэнцыя пад назвай «Гарманізацыя псіхафізічнага і сацыяльнага развіцця дзяцей». У ёй разам са студэнтамі ФДА бралі ўдзел прадстаўнікі іншых факультэтаў БДПУ, а таксама маладыя навукоўцы з Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна і Ровенскага дзяржаўнага гуманітарнага універсітэта. Свае навуковыя працы даслалі студэнты Інстытута развіцця дзяцінства Нацыянальнага педагагіч­ нага універсітэта імя М.П. Драгаманава. Для першакурснікаў у рамках работы канферэнцыі быў арганізаваны круглы стол «Першыя крокі ў навуку», падчас якога адбылася змястоўная размова з вядомымі вучонымі нашага факультэта — прафесарамі Н.С. Старжынскай і Л.А. Кандыбовічам. Студэнты з цікавасцю слухалі аповед пра жыццёвы і прафесійны шлях знакамітых навукоўцаў. Напярэдадні памятнай даты — 65годдзя Вялікай Перамогі — дацэнт, кандыдат гістарычных навук Т.Ю. Калядзінская правяла сярод студэнтаў конкурс навуко­ вых прац «Вялікая Айчынная вайна ў жыцці маёй сям’і і малой радзімы». Студэнты другога курса бралі ўдзел у рабоце секцыі «Гульня і сацыяльнае развіццё дзяцяці». У якасці гас­ цей тут прысутнічалі супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра гульні і цацкі, якія выступілі з прэзентацыяй навуковапрактычнай дзейнасці цэнтра. Трэба адзначыць, што сёлета не засталіся ўбаку і студэнты завочнай формы атрымання адукацыі: іх даследаванні былі прадстаўлены ў форме стэндавых дакладаў. Па выніках работы канферэнцыі выдадзены зборнік матэрыялаў. Т. ПЕТРЫКЕВІЧ, старшыня СНТ факультэта дашкольнай адукацыі 29 красавіка 2010 г.


Днямі ва універсітэце адбыўся навуковаметадалагічны семінар для выкладчыкаў кафедраў грамадазнаўчых дысцыплін, на якім выступіў доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, акадэміксакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕНЯ. Зыходная ўстаноўка дакладчыка заключалася не ў тым, каб прачытаць змястоўную лекцыю для слухачоў, а каб абмяняцца думкамі з калегамі, паспрабаваць разам знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Тэма Вялікай Айчыннай вайны паранейшаму хвалюе і даследчыкаў, і літаратуразнаўцаў; не застаюцца ўбаку выкладчыкі і студэнты нашага уні­версітэта. Мільёны дзяцей і ўнукаў удзельнікаў той вайны імкнуцца знайсці найбольш вычар­ пальную і аб’ектыўную версію падзей 65гадовай даўніны. Прафесар А.А. Каваленя расказаў прысутным пра свой удзел у прадстаўнічай міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі, якая праходзіла ў Маскве і прысвячалася 65й гадавіне Вялікай Перамогі над германскім фа­ шызмам. Усе найважнейшыя гістарычныя падзеі без вы­ключэння з цягам часу перажываюць этап пе­ раасэнсавання. І калі адны гісторыкі імкнуцца пера­гледзець падзеі Другой сусветнай вайны ў святле раней невядомых фактаў, то другія хочуць

задаволіць пэўныя палітычныя і ідэалагічныя інтарэсы. Пазіцыя беларускіх вучоных (і ўсё больш даследчыкаў пагаджаюцца з намі) у тым, каб не замоўчваць непрыемныя факты і падрабязнасці. А яшчэ — паглядзець на гісторыю праз суб’ектыўнае ўспрыняцце падзей іх удзельнікамі: партызанамі, дзецьмі, салдацкімі маці. Такі падыход дапаможа паказаць вядомыя падзеі ў зусім новым ракурсе. Сімвалічна, што тэма Вялікай Айчыннай вай­ ны, якая раней распрацоўвалася перш за ўсё гісторыкамі старэйшага і сярэдняга пакаленняў, усё больш хвалюе маладых даследчыкаў. Гэтая цікавасць сведчыць пра жаданне зразумець улас­ ную гісторыю дзеля таго, каб рухацца далей, бо без гістарычнай памяці пакаленняў немагчыма ствараць сучаснасць і будучыню. Ірына НІКІЦІНА, загадчык кафедры філасофіі

заголовок Эфектыўнасць і якасць адукацыі залежаць ад многіх фактараў. Для тых, хто вывучае замежную мову, самае важнае — магчымасць мець зносіны з яе непасрэднымі носьбітамі. Студэнтамлітуаністам з факультэта беларускай філалогіі і культуры ў гэтым плане пашанцавала: яны праходзяць педагагічную практыку ў Пяляскай прыватнай сярэдняй школе, дзе навучанне цалкам адбываецца палітоўску. Але галоўнае — вось ужо каторы год яны ўдасканальваюць свае веды і ўменні ў Вільнюскім педагагічным універсітэце, з якім нашу alma mater звязваюць даўнія сяброўскія і дзелавыя адносіны. Нядаўна студэнты і выкладчыкі ВПУ завіталі ў госці да нас: адны — каб атрымаць новы вопыт, другія — каб перадаць яго. Вераніка МАНДЗІК Да ліку апошніх адносіцца выкладчыца факультэта літуаністыкі ВПУ Лілія Александровіч. Правёўшы некалькі заняткаў з нашымі студэнтамі, яна адзначыла высокі ўзровень іх ведаў: « Я працавала з другім і пятым курсам, у асноўным мы займаліся развіццём вуснага маўлення, разглядалі найбольш эфектыўныя спосабы і прыёмы навучан­ ня літоўскай мове. Дзяўчаты цудоўна справіліся, я вельмі задаволена. Мы выбіралі нейкую тэму, цікавую для студэнтаў, і, абмяркоўваючы яе, вывучалі новыя моўныя канструкцыі. Падчас аднаго з заняткаў я

Усё глыбей у гісторыю адыходзяць падзеі 1941—1945 гг. Аднак тэма Вялікай Айчыннай вайны пры гэтым не толькі не становіцца менш актуальнай, але, наадварот, з’яўляецца прадметам павышанай цікавасці. І сёння, калі краіна рыхтуецца да святкавання 65й гадавіны з дня Вялікай Перамогі, гэтай праблеме ўдзяляецца асаблівая ўвага.

У

толькі афіцыйную лічбу, якая ўвайшла ў падручнікі (370 ты­ сяч чалавек), але і найноўшыя дадзеныя — 374 тысячы. У цэлым усе ўдзельнікі спра­ віліся з заданнямі вельмі добра, паказалі сваю дасведчанасць і шырокі кругагляд. Самымі лепшымі ў індывідуальным заліку аказаліся наступныя студэнты: І.Ю. Мікалаеў і А.Я. Махнач з факультэта прыродазнаўства (I і II месцы ад­ паведна), а трэцяе месца заняла М.У. Чарвінская (факультэт бе­ ларускай філалогіі і культуры). Вы лічыце, што таксама ня­б лага арыентуецеся ў гістарычных падзеях? У вас ёсць магчымасць праверыць свае веды і адказаць на некалькі пытанняў, якія былі прапанаваны ўдзельнікам алімпіяды. 1. Хто стварыў першы партызанскі атрад у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны? 2. Які раённы цэнтр БССР пер­ шым быў вызвалены Чырвонай Арміяй? 3. У гонар чаго ці каго ўзведзены Курган славы на шашы Мінск — Масква? (У гонар франтоў, якія вызвалялі Беларусь)

29 красавіка 2010 г.

«Вайна вачыма дзяцей» і г.д. Ім хочацца ведаць, як дзейнічалі партызаны і падпольшчыкі, як жылі савецкія людзі ў палоне і на акупаванай тэрыторыі, бы­ тавыя падрабязнасці і многае іншае. Разважаючы, студэнты самастойна прыйшлі да высновы, што сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці вучаць жыць па самых высокіх мерках маральнасці і патрыятызму. ласную ацэнку ваен ным падзеям нельга даць без ведання дакладных фактаў — бітваў, дат, персаналій. Наколькі студэнты арыентуюцца ў тэарэ­ тычным матэрыяле па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны? Ад­ казаць на гэтае пытанне дапа­ магла алімпіяда, арганізаваная кафедрай айчыннай і сусветнай гісторыі. Удзел у ёй прынялі студэнты з усіх факультэтаў БДПУ (акрамя гістарычнага), і ўпершыню разам з імі свае сілы паспрабавалі старшакласнікі сталічных школ. Апрача тра­ дыцыйных адкрытых і закры­ тых тэстаў, былі прапанаваны і іншыя заданні. Дастаткова складана аказалася знайсці памылкі ў гістарычным даку­ менце. Затое пры выкананні астатніх заданняў удзель­н ікі паказалі сваю эрудыцыю. На­ прыклад, адказваючы на пытан­ не «Якая колькасць партызан дзейнічала на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вай­ ны», адна студэнтка ўказала не

(Камарын)

кія ж аспекты ваеннай тэматыкі цікавяць сучас­ ную моладзь? У чым заключа­ ецца сакрэт яе актуальнасці? Менавіта гэтым пытанням быў прысвечаны круглы стол, пра­ ведзены сярод першакурснікаў факультэта сацыяльнапедага­ гічных тэхналогій. Падчас гутаркі выявілася, што сту­ дэнты імкнуцца павысіць уз­ ровень сваіх ведаў пра вайну, а галоўнае — захаваць памяць пра яе падзеі. Многія прыносілі фота­здымкі , лісты, узнагаро­ ды сваіх сваякоў, якія зрабілі ўнёсак у Вялікую Перамогу. Гэта можна растлумачыць некалькімі прычынамі. Папершае, амаль кожная сям’я панесла страты ў выніку ваенных дзеянняў, і памяць беражліва ўтрымлівае ўспаміны пра тых, хто загінуў. Падругое, у гісторыі Вялікай Айчыннай ёсць яшчэ «белыя плямы», а моладзь хоча ведаць усю праўду пра вайну. Акрамя таго, кожны добра ўсведамляе, што галоўная задача чалавецт­ ва — захаванне міру і бяспекі на Зямлі, без чаго ўсё астатняе губляе сэнс. Нельга не звярнуць увагу і на тэматыку індывідуальных прац студэнтаў: яна істотна адрозніваецца ад той, што распрацоўвалася папярэднімі пакаленнямі. Сучасная моладзь цікавіцца такімі праблемамі, як «Цана Перамогі», «Удзел жанчын у ваенных падзеях»,

(В.З.Корж)

Я

Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ, дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі

дала такое заданне: зрабіць рэкламу свайго універсітэта. Мы знайшлі столькі пунктаў, за якія можна пахваліць БДПУ! Гэта і зручнае месца размяшчэння, і выдатная матэрыяльнатэхнічная база, і высакаклас­ ныя спецыялісты, а яшчэ — дух творчасці і маладога запалу, якім нібы прасякнуты тут кожны сантыметр. А для нас, вядома, вельмі важна тое, што БДПУ — адзіная на тэрыторыі Беларусі навучальная ўстанова, дзе існуе спецыяльнасць «Літоўская мова». Чым жа запомніўся тыдзень, праведзены ў сценах нашай наву­ чальнай установы, студэнтам ВПУ? Аказалася, станоўчых эмоцый і ўражанняў ім хопіць надоўга! Вадзім Хлебародаў, 2гі курс, спецыяльнасць «Руская філалогія і міжкультурныя камунікацыі»: «Мы стараліся наведваць лекцыі па прадметах, якія не прадугледжаны нашымі вучэбнымі планамі. Напрыклад — дзяржаўная дзейнасць, падрыхтоўка да выхаваўчай працы ў летніку. Аднак асабіста для мяне галоўнай мэтай паездкі было пагля­дзець, як ажыццяўляецца студэнцкае самакіраванне ў вашым універсітэце (я сам з’яўляюся старшынёй савета свайго фа­ культэта). Я быў прыемна здзіўлены такой колькасцю найцікавейшых мерапрыемстваў, якія праходзяць у БДПУ, а таксама надзвычай высокім узроўнем іх правядзення. І гэта пры тым, што па вялікім ра­ хунку ўсё арганізуюць і ўвасабляюць самі ж студэнты! Мы з сябрам, напрыклад, як прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва ўвайшлі ў склад журы на конкурсе «Міс факультэта рускай філалогіі». Эмоцыі проста б’юць цераз край! Дзякуючы гэтай паездцы я поўны новых ідэй, думак, планаў і пастараюся ўсё гэта ўвасобіць на сваім факультэце. Вы мяне проста натхнілі!» Дзіяна Казлова, студэнтка філалагічнага факультэта: З задаваль­ неннем наведалі лекцыі па ўводзінах у мовазнаўства, хоць гэты курс прайшлі ўжо год назад. Проста мы даведаліся, што ў вас яго чытае прафесар А.А. Гіруцкі, па падручніку якога мы займаліся ў сваім універсітэце. Самі разумееце, адна справа — чытаць дапаможнік, і зусім іншая — паслухаць «жывую» лекцыю! Нам запомніцца добрая арганізацыя паездкі і проста фантастычная культурная праграма. Праўда, нават не хочацца пакідаць ваш універсітэт — мы ўжо марым 3


Я, ты, ён, яна... Разам — «МЫ!» Гісторыя любой навучальнай установы складаецца з сістэмы традыцый. І чым больш стракатае і шырокае іх кола, тым ярчэйшы летапіс. Калі з кнігі ўліковых запісаў пра БДПУ выкінуць старонкі, звязаныя з тэатрам «Мы», яна заўважна патанчэе: творчая лабараторыя, якая прайшла шлях ад факультэцкай каманды КВЗ да народнага тэатра, жыве ўжо чвэрць стагоддзя . Разабрацца ў аповесці пра «Мы» і прачытаць схаванае паміж радкамі нам дапамог стваральнік і нязменны мастацкі кіраўнік тэатра Ігар Васільевіч КАРПЕНКА, былы прарэктар БДПУ, а зараз — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Аляксей Н. КАВАЛЕНКА — Ігар Васільевіч, з чаго пачыналася гісторыя «Мы»? — Ва універсітэце, тады інстытуце імя А.М. Горкага, на гістарычным факультэце існавала група аднадумцаў, чыя суполь­ насць патрабавала нейкага афармлення. Так і з’явіўся тэатр «Мы». Яго гісторыя пачалася 1 красавіка 1985 года. Тады сваім выступленнем мы аднавілі факультэц­ кую традыцыю правядзення «Гумарын». Наш тэатр прайшоў шлях ад камічных студэнцкіх мініяцюр да паўнавартасных пастановак, першай з якіх стала «Сабака на сене» Лопэ дэ Вега. — Як Вы лічыце, што з’яўляецца галоўным набыткам тэатра?

Уладзімір Лявонцьевіч ДРОЗД Заўчасна пайшоў з жыцця Уладзімір Лявонцьевіч ДРОЗД — выпускнік ма­ тэматычнага факультэта БДПУ, кан­ дыдат педагагіч­н ых навук, дацэнт, вы­ датны вучоныметадыст. Больш за дзесяць гадоў ён узначальваў кафедру прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, быў для нас і найвялікшым аўтарытэтам, і настаўнікам, і ўзорам творчых адносін да навукі. Уладзімір Лявонцьевіч многае паспеў зрабіць у сваім жыцці, пакінуў глы­ бокую і непаўторную навуковую спадчыну, стварыў калектыў, з якім прайшоў вялікі шлях ад вытокаў агульнай справы да шы­ рокага прызнання ўсіх дасягненняў. Гэтага цудоўнага чалавека шчыра паважалі калегі і любілі студэнты факультэта пачатковай адукацыі. Светлая памяць пра Уладзіміра Лявонцьевіча захаваецца ў многіх пака­ леннях выпускнікоў і работнікаў нашага універсітэта. Кафедра прыродазнаўчанавуковых

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

— Галоўнае дасягненне — гэта тая духоўная эвалюцыя, якая адбываецца з акцёрамі ў працэсе працы, і абуджэнне ў нашых гледачах сапраўднага інтарэсу да жыцця. Я не лічу ўхваленне публікі найлепшым вынікам. Куды больш важна «зачапіць» чалавека за жывое, няхай ён на­ ват і застанецца незадаволеным. Галоўнае, каб глядач задумаўся, паразважаў. — Які склад трупы тэатра «Мы» і як ён фарміруецца? — За час існавання праз нашу «кухню» прайшло каля 150 выпускнікоў БДПУ, за­ раз у складзе трупы каля трыццаці чалавек. Я не думаю, што можна ацаніць патэнцыял чалавека за адну сустрэчу, таму першапачат­

ковы адбор не з’яўляецца сур’ёзным экзаме­ нам. Значна больш складана замацавацца ў калектыве. Для гэтага трэба праяўляць актыўнасць, працаваць над сабой. — Раскажыце, калі ласка, пра фестывальнае жыццё тэатра. — За 25гадовую гісторыю «Мы» бачылі ў многіх гарадах Беларусі, а таксама ў Кіеве, Ялце, Курску. Ужо два гады запар тэатр удзельнічае ў рабоце фестывалю ў Днепрапятроўску. У 2008 г. «Мы» ўзялі там Гранпры, у 2009 — прэмію «За леп­ шую рэжысуру», другую па значнасці. — Вашы сённяшнія калегі папоўнілі глядацкае кола «Мы»? — Так, некаторыя з іх наведваюць спектаклі тэатра. Напрыклад, нашым гледачом з’яўляецца вядомы дзеяч белару­ скай тэатральнай сцэны і парламентарый Генадзь Давыдзька. — Ці здаралася так, што ў студэнтаўакцёраў узнікалі цяжкасці з вучобай зза захаплення тэатрам? — Часам так адбывалася, але я не стам­ ляюся паўтараць: «Калі не можаш спалу­ чаць вучобу і тэатр — вучыся!» — Што Вы плануеце ўвасобіць на сцэне ў будучым? — Наконт планаў распавядаць не лю­ блю. Скажу толькі, што ёсць жаданне па­ працаваць з творамі Маякоўскага. — Вашы пажаданні артыстам і гледачам. — Акцёрам тэатра скажу: «Уздымайце гледача да свайго ўзроўню, а каб гэта атры­ малася, трэба многае ўмець, ведаць, пера­ жыць». Гледача папрашу часцей задумвац­

Я — звычайны студэнт факультэта дашкольнай адукацыі, які атрымоўвае дадатковую спецыяльнасць «Фізічная культура» і любіць смажаную бульбу і кефір у неабмежаванай колькасці. Аднак пасля азнаямляльнай практыкі, што прыпала на другі год навучання, я атрымаў столькі новых эмоцый і ўражанняў, што проста не магу не падзяліцца імі з чытачамі «Н».

Я веру!

У нашым свеце, поўным будзённай мітусні, ёсць чароўнае месца, дзе час, боль, клопаты, адвечныя праблемы за­ стаюцца перад уваходам. Гэта дзіцячы садок. Толькі там забываешся пра радок у пашпарце, дзе ўказаны год твайго нара­ джэння. Толькі там можаш зняць маску акцёра і проста стаць самім сабой. Не скажу, што ў дзяцінстве я быў фанатам гэтай установы. І, шчыра ка­ жучы, да гэтага моманту не ўяўляў сабе ўсяго маштабу работы педагога. Хто мог прадбачыць, што мудрагелісты лёс знойдзе мяне і за руку прывядзе сюды зноў? Дзіцячы садок — гэта нешта значна большае, чым проста каляровыя сцены і дзіцячы гоман. Гэта атмасфера радасці, смеху і ўзаемаразумення, ад якой мы, дарослыя, прыходзім у захапленне. Калі ў жыцці вас ніхто не пускае блізка ў свой унутраны свет — накіроўвайцеся ў садок. Там вас прымуць, нібыта людзей, з якімі сябравалі вечнасць. Толькі ў двух месцах на свеце можна перажыць дагэтуль нязведаныя пачуцці — на п’едэстале Алімпійскіх гульняў і пры ўваходзе ў групу дзіцячага садка, калі дзеці хорам зацягваюць ваша поўнае

«ВЕЧАР» — ПРАДМОВА ДА СВІТАНКУ У рамках дагавора аб супрацоўніцтве Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрасіў студэнтаў і выкладчыкаў нашага універсітэта на творчую сустрэчу з драматургам Аляксеем Дударавым і рэжысёрам Валерыем Раеўскім. А каб уражанне ад наведвання беларускага храма Мельпамены было больш поўным, гасцям прапанавалі паглядзець спектакль «Вечар». Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі выканаўцаў вядучых роляў — на­ роднага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава, народнага артыста Беларусі Генадзя Гар­ бука, артыстку Тамару Міронаву і, вядома ж, аўтара п’есы Аляксея Дударава. На сцэну да купалаўцаў падняліся студэнты. Букеты кветак і шчырыя словы падзякі сталі красамоўным сведчаннем таго, як вы­ сока ацанілі будучыя педагогі майстэрства акцёраў і рэжысёрскую работу Валерыя Раеўскага. Рэакцыя моладзі натхніла Аляксея Дударава. Ён прызнаўся, што не без хва­ 220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

лявання назіраў за гледачамі зза куліс, прыслухоўваўся да «дыхання» залы, сачыў за рэакцыяй публікі. Драматург выказаў шчырую ўдзячнасць студэнтам нашага універсітэта за ўвагу, настрой на філасофскае асэнсаванне ўбачанага. Хутка Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы зачыніцца на капітальны рамонт. І пакуль памяшканне тэатра буд­ зе абнаўляцца, мы зможам сустракацца з любімымі акцёрамі і спектаклямі на іншых тэатральных пляцоўках, у тым ліку і на сцэне актавай залы БДПУ.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

імя. На жаль, у дзіцячы свет атрымліваюць уваходны білет і сапраўдныя злодзеі. А як яшчэ назваць бацькоў, якія прыходзяць па дзяцей у нецвярозым стане? Прааналізаваўшы сітуацыю, я раблю выснову, што педагогу абавязкова трэба весці з растлумачальную работу бацькамі. Хіба вы не верыце, што некага можна перавыхаваць, а жыццё зрабіць лепшым? Я вось веру… І зусім не важна, што я пакуль што толькі звычайны студэнт, які любіць смажаную бульбу і кефір у Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 338. Падпісана ў друк 29.04.2010 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. Башмакова

nastaunik 6(1073)  
nastaunik 6(1073)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement