Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ «

В

ЫБАРЫ ў мясцовыя Саветы дэпутатаў як фактар павышэння эфектыўнасці работы мясцовага кіравання і самакіраван ня» — такая тэма чарговага Дня інфармавання, які адбудзецца 18 сакавіка.

У

ДЗЕЛЬНІКІ 45га Зорнага паходу, прысвечанага 65годдзю Вя лікай Перамогі, збяруцца 19 сакавіка ў актавай зале універсі тэта. Кульмінацыяй мерапрыемства стане ўручэнне байцам лепшага зорнага атрада сертыфіката на экскурсійную паездку ў Гродна. Яшчэ адзін падарунак — літаратурнамузычную кампазіцыю — падрых тавалі для студэнтаў творчыя калектывы з Жодзіна.

Н

Чацвер, 18 сакавіка 2010 года

№ 4 (1071)

ДЫНАСТЫЯ — ГЭТА ПАНАШАМУ

АЛЬПІНІСТЫ «ПАКАРЫЛІ» ФДП

ДУЭТ ТАЛЕНТАЎ

Стар. 2

Стар. 4

Стар. 4

АД ПРЫЗВАННЯ ДА ПРЫЗНАННЯ Днямі БДПУ прымаў гасцей з усіх куткоў Беларусі: адбыўся першы ў гісторыі Рэс публіканскі злёт педагагічных дынастый. Гэта сапраўды унікальнае мерапрыемства дазволіла выказаць шчырую ўдзячнасць не проста асобным людзям, а цэлым сем’ям, якія прысвяцілі сваё жыццё выхаванню, адукацыі, педагогіцы, навуцы і асвеце. Вераніка МАНДЗІК

А ФАКУЛЬТЭЦЕ беларускай філалогіі і культуры прайшоў се мінар па выкарыстанні інтэрактыўнай дошкі на ўроках бела рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. Са сваімі напрацоўкамі перад студэнтамі, выкладчыкамі і гас цямі факультэта выступіла настаўнік гімназіі № 7 сталіцы М. М. Грыневіч.

З

АПРАШАЕМ будучых абітурыентаў БДПУ на Дзень адчыне ных дзвярэй, які адбудзецца 10 красавіка ў актавай зале (вучэб ны корпус № 3). Пачатак у 12.00.

•Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) алігафрэнапеда гогікі, клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, педагагічнай псіхалогіі (0,75), прыкладной псіхалогіі, вакалу, тэорыі і гісторыі культуры; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) сацыяльнай пе дагогікі, мастацкай і педагагічнай адукацыі (2), мастацкай і пе дагагічнай адукацыі (0,75), спартыўнапедагагічных дысцыплін, эксперыментальнай фізікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фартэпіяна, эканаміч най тэорыі і эканамічнага выхавання, фізічнага выхавання і спорту, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, інфарматыкі і асноў электронікі, вакалу (0,75), сучасных еўрапейскіх моў, са цыяльнай педагогікі, сацыяльнай псіхалогіі, клінічнай і кан сультатыўнай псіхалогіі. Да ўдзелу ў конкурсе на замяшчэнне пасад старшага выклад чыка, выкладчыка дапускаюцца прэтэндэнты, якія маюць вучо ную ступень, званне або стаж практычнай работы. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

Распачаў сустрэчу Міністр аду кацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў, які ў прывіталь ным слове да ўдзельнікаў злёту разважаў над тым, што ж такое педагагічная дынастыя і чым кіруюцца людзі, якія з пакален ня ў пакаленне выбіраюць пра фесію настаўніка. — Мне здаецца, адказаць на гэта пытанне дапаможа адна гісторыя. Акцёр Ралан Быкаў звярнуўся аднойчы да свайго на стаўніка і калегі С. К. Масквіна: «Я ведаю, што акцёр павінен мець надзвычай глыбокую інтуі цыю, працаваць на падсвядо масці. А ці можна яе неяк раз віваць?» На што атрымаў адказ: «Што такое падсвядомасць — я не ведаю. Але думаю, што трэба развіваць свядомасць, і тады пад

ёй штонебудзь знойдзецца». Відаць, і сапраўды ў аснове кож най педагагічнай дынастыі ля жыць свядомы выбар прафесіі яе заснавальнікам. Дарэчы, блізкасць настаўніцкай і акцёрскай прафесій падчас ме рапрыемства падкрэсліва лася неаднойчы. Не выпад ковым, відаць, быў і выбар вядучых сустрэчы. Імі сталі народны артыст Беларусі, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Генадзь Ві тальевіч Гарбук і актрыса гэтага ж тэатра, выканаль ніца галоўнай ролі ў фільме «Анастасія Слуцкая» Свят лана Зелянкоўская. «Мы ўвесь час падкрэслі ваем, — працягвае сваю

думку Аляксандр Міхайлавіч, — што школа не можа забяспечыць якаснае развіццё асобы без узае мадзеяння з сям’ёй — і наадва рот. Мне здаецца, што педагагіч ныя дынастыі — найбольш яркі (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


ДЫНАСТЫЯ — ГЭТА ПА НАШАМУ! Даўней лічылася справай гонару, калі сын працягваў дзейнасць свайго бацькі, пераймаў пра фесійнае майстэрства і, вядома ж, у нечым яго пераўзыходзіў. Так ствараліся цэлыя дынастыі кавалёў, ганчароў, мастакоў… На шчасце, гэтая традыцыя існуе і сёння. Яна вельмі трывалая ў педагагічнай прафесіі, дзе ў спадчыну пакідаюцца здольнасць і жаданне аддаваць іншым свае веды, свой досвед і нават часцінку сваёй душы. Прыкладаў таму знойдзецца нямала, і адзін з іх — выкладчыцкая сям’я дэкана факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ Сяргея Ула дзіміравіча Якавенкі. Адпраўным пунктам для гэтай педагагічнай дынас Педагагічная прафесія стала сямейнай каштоўнасцю тыі стаў 1936 год, калі дзед Сяргея Уладзіміравіча Анд і для сына Уладзіміра Андрэевіча — Сяргея Уладзіміра рэй Сямёнавіч пачаў працаваць настаўнікам пачатко віча Якавенкі. Ён, як вы ўжо здагадаліся, таксама скон вай школы ў Дубровенскім раёне Віцебскай воб ласці. Потым пачалася вайна, у якой ён удзель нічаў з першага да апошняга дня. Пасля Пера могі працаваў на розных пасадах у пачатко вай школе Аршанскага раёна да 1980 г. Гэта быў шчыры, адказны і душэўны чалавек. Ме навіта ён пакінуў сваім спадкаемцам любоў да прафесіі педагога. Яго сын Уладзімір Андрэ евіч, які зведаў жахі фашысцкіх канцэнтра цыйных лагераў, пасля вайны пайшоў па сля дах бацькі. Ён скончыў фізікаматэматычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, у Інстытуце фізікі АН БССР абараніў кандыдацкую дысер тацыю і на працягу дваццаці дзевяці (!) гадоў працаваў дэканам фізфака ў нашым універсі тэце. І зараз У.Я. Якавенка не спачывае на лаў рах: ён — прафесар кафедры агульнай і тэарэ Дынастыя Якавенкаў: Сяргей Уладзіміравіч, тычнай фізікі. За добрасумленную і плённую Уладзімір Андрэевіч, Юлія і Ірына Аляксандраўна працу яму прысвоена ганаровае званне «Зас лужаны работнік народнай адукацыі БССР». Акрамя таго, гэты выдатны педагог і навуковец узнага чыў фізічны факультэт. І гэту эстафету пераняла дачка роджаны ордэнам «Знак пашаны», нагрудным знакам Юлія — студэнтка другога курса фізфака. Сям’я Яка «Вынаходнік СССР», Ганаровай граматай Савета венкаў верная не толькі абранай прафесіі, але і наву Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нават цяжка ўявіць, чальнай установе… Я не магла не задаць Сяргею Уладзі якая колькасць настаўнікаў фізікі падрыхтавана пры міравічу пытанне: ці выпадкова тое, што БДПУ стаў яго непасрэдным удзеле! для яго другім домам?

— Сапраўды, з педуніверсітэтам звязана шмат лёса вызначальных для мяне і маіх блізкіх падзей. Гэта месца, дзе пазнаёміліся мае бацькі: мама таксама за канчвала тады яшчэ МДПІ імя М. Горкага, толькі бібліятэчны факультэт. Тут працуе і жонка — яна дацэнт кафедры алігафрэнапедагогікі факультэта спе цыяльнай адукацыі. На фізічным факультэце вучылі ся мае стрыечныя цётка і дзядзька, які і зараз выкла дае фізіку ў школе. А стрыечная сястра скончыла фа культэт пачатковай адукацыі… Галоўнае — ніхто не шкадуе пра свой, як мне здаецца, галоўны жыццёвы выбар, ва ўсіх лёс склаўся вельмі ўдала і паспяхова. Што гэта — выпадковасць, наш агульны лёс ці проста свядомы выбар? Магчыма, усё адразу, але хутчэй за ўсё — апошняе. І свядомасць тут прадугледжвае веданне таго, што насамрэч кожны з нас хоча ад жыцця. На мой вы бар, безумоўна, паўплываў прыклад бацькоў, і пад гэ тымі словамі магла б падпі сацца і Юля. Аднак, нягле дзячы на тое, што ў школе дзяўчына вучылася ў профіль ным класе, ніхто ёй не на вязваў ні будучую спецыяль насць, ні навучальную ўста нову. Калі браць пад увагу, што лёс — гэта нешта мац нейшае за нас, то, магчыма, менавіта ён вызначыў пераемнасць педагагічнай прафесіі ў маёй сям’і. Але ёсць тое, што ў сілах ча лавека і залежыць ад яго. У дадзеным выпадку — уласны выбар, за які кожны адказвае перш за ўсё перад сабой. Вераніка МАНДЗІК

АД ПРЫЗВАННЯ ДА ПРЫЗНАННЯ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

і ўдалы прыклад перасячэння гэ тых дзвюх ліній. Варта проста ўдумацца ў сэнс слоў «сям’я пе дагогаў», каб зразумець, якія ў іх закладзены багатыя традыцыі, паважлівыя адносіны да сваёй справы, прафесіі, свайго роду… Я вельмі рады, што вы згадзіліся прыняць удзел у злёце, расказаць пра свае дынастыі. Дзякуй, што паказваеце нам прыклад, узор, на які трэба раўняцца». На злёт сабралася дзевяць пе дагагічных дынастый. Рыхтую чыся да сустрэчы, іх прадстаўнікі старанна вывучалі гісторыю свай го роду, складалі радавод. Так, у сям’і Марыны Вячаславаўны Станішэўскай, выкладчыка жы вапісу, малюнка і кампазіцыі ў Мінскім дзяржаўным прафесій натэхнічным каледжы дэкара тыўнапрыкладнога мастацтва імя М. Кедышкі, дакладную гісто рыю роду ведаюць ажно з 1743 2

года. Радавое дрэва настаўніцкай сям’і дырэктара СШ № 22 г.Віцеб ска Паўла Фёдаравіча Коршака ва было «пасаджана» ў 1915 г. і мае 12 моцных парасткаў. Прад стаўнікі роду працавалі і працу юць у СанктПецярбурзе, Маскве, Рызе, Полацку, Віцебску… Пача ла дынастыю Ганна Мікалаеўна Слабава, якая выкладала яшчэ на нядзельных рабочых курсах. Што цікава — разам з Надзеяй Крупскай. Калі б можна было сабраць прадстаўнікоў педагагіч най дынастыі ЗубковыхДабра вольскіх з Магілёўскай вобласці ўсіх разам, атрымаўся б калек тыў невялікай школы. У сям’і Піпко з Маларыцкага ра ёна адразу шасцёра мужчын абралі педагагічную прафесію! З’ява,згадзі цеся, унікальная. Мікалай Цімафе евіч, выкладчык працоўнага наву чання і фізічнага выхавання, стаў прыкладам для трох сыноў, якія свядома пайшлі бацькавым шля

хам і перадалі эстафе ту сваім дзецям — Эду арду і Сяргею. Муж насць, разважлівасць, здаровы прагматызм — такімі якасцямі вало даюць мужчыны з ды настыі Піпко. А яшчэ яны сапраўды адда ныя сваёй прафесіі. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны настаўнік Бе ларусі Дз.А. Касценіч больш за со рак гадоў адпрацаваў у Вяляціцкай школе Барысаўскага раёна. Яны з жонкай паходзяць з сем’яў, з якіх выйшлі 26 настаўнікаў. У Вяляці чах закладзены парк народнай сла вы, працуе музей «Сялянская хат ка», адчынена карцінная галерэя і нават ёсць… сваё зорнае неба! Дзмітрый Аляксандравіч здзейсніў даўнюю мару: разам з вучнямі ства рыў з валуноў унікальную карту зорнага неба. Урокі астраноміі пра ходзяць надзвычай цікава!

Кожны настаўнік ганарыцца сваімі выпускнікамі. Ніна Васіль еўна Пінчук з Петрыкаўскага ра ёна можа пахваліцца сваімі «зор нымі» выхаванцамі, сярод якіх дыпламат Ніна Мазай, пісьмен ніца Святлана Алексіевіч, пры зёр Алімпійскіх гульняў Натал ля Стасюк. Аднак, лічыць настаў ніца, неабавязкова, каб вучні хапалі з неба зоркі — больш важ на, каб сталі добрымі людзьмі… Уручаючы педагагічным ды настыям Беларусі памятныя падарункі, старшыня Беларус кага прафесійнага саюза ра

ботнікаў адукацыі і навукі А.А. Бойка выказаў падзяку рэк тару БДПУ, прафесару П.Дз. Ку харчыку і ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства. Сапраўды, прыклад, які нам паказваюць цэлыя настаўніцкія сем’і, нат хняе, захапляе, а галоўнае — даказвае, што быць педагогам прэстыжна. Мне здаецца, та кія злёты варта праводзіць як мага часцей і запрашаць на іх выпускнікоў сталічных школ — гэта была б самая лепшая пра фарыентацыйная работа. 18 сакавіка 2010 г.


Педагагічны дэбют Не за гарамі той час, калі сённяш нія пяцікурснікі пераступяць парог школы ці іншых навучальных і вы хаваўчых устаноў у якасці паўнапраў ных настаўнікаў. Свае педагагічныя сілы яны ўжо выпрабавалі падчас практыкі, але так хочацца яшчэ раз упэўніцца, што ты — сапраўдны спе цыяліст... Студэнты выпускных кур саў усіх спецыяльнасцей факультэ та эстэтычнай адукацыі атрымалі та кую магчымасць, прымаючы ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства «Я — настаўнік». Конкурс уключаў тры выпрабаванні. «Візітка» рыхтавалася загадзя: кожны з удзельнікаў павінен быў расказаць пра сябе, пра настаўніцкую прафесію, выхаваўчы па тэнцыял таго віду мастацтва, з якім звязана яго спецыяльнасць, а таксама раскрыць сут насць уласнага педагагічнага дэвізу. Вікта рына «Размінка» ўключала 2 блокі задан няў. У першы ўваходзілі пытанні па эстэты цы, краязнаўстве, педагогіцы і псіхалогіі. Другі блок прадугледжваў праверку прафесій ных якасцей, уменняў творча вырашаць пе дагагічныя праблемы. Студэнты павінны былі працягнуць сказ выхаваўчага характа ру. У апошнім выпрабаванні канкурсанты атрымалі наглядныя матэрыялы (рэпрадук цыі карцін, музычныя запісы, апісанні аб радаў і г. д.) і праз 15 хвілін прадэманстра валі ўласнае вырашэнне фрагмента ўрока па дадзеным творы мастацтва. Кожны з удзель нікаў меў групу падтрымкі ў складзе 4 чала век, якія дапамагалі адказваць на пытанні віктарыны і выступалі ў ролі «вучняў» пад час дэманстравання канкурсантамі фрагмен та ўрока. Ацэньвала прафесійнае майстэрства кан курсантаў кампетэнтнае журы, якое ўзна чаліў дэкан факультэта эстэтычнай адука цыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт М.А. Пазднікаў. Улічваліся ўзровень раз вітасці творчых здольнасцей будучых на стаўнікаў, валоданне сучаснай адукацыйнай сітуацыяй, уменне карыстацца спецыяльнай навуковай тэрміналогіяй і інш. Па выніках правядзення конкурсу дыпломам І ступені ўзнагароджана студэнтка спецыяльнасці «Музычнае мастацтва. Сацыяльная педаго гіка» Вераніка Дрозд, дыплом ІІ ступені ат рымала студэнтка спецыяльнасці «Выяўлен чае мастацтва і чарчэнне. Народныя мас тацкія промыслы» Вольга Котава, а трэцяе месца заняла студэнтка спецыяльнасці «Сусветная і айчынная культура. Рытмі ка. Харэаграфія» Ксенія Вяршына. Гэты конкурс значна павысіў цікавасць студэн таў факультэта эстэтычнай адукацыі да прафесіі выкладчыка вучэбных прадметаў эстэтычнага цыкла. Ю. ЗАХАРЫНА, загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва 18 сакавіка 2010 г.

•Да 65годдзя Вялікай Перамогі

М. К. Сцепаненкаў:

«ГАЛОЎНАЕ — КАБ ПРАЦА ПРЫНОСІЛА КАРЫСЦЬ» Ёсць людзі, у характары якіх дзіўным чынам спалучаюцца, з аднаго боку, мужнасць, настойлі васць і вытрымка, а з другога — жыццярадаснасць, спагадлівасць і жартаўлівасць. Да гэтай кагорты адносіцца і доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адука цыі Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў. У час Вялікай Айчыннай ён быў партызанам, падрыўніком, мінёрам і снайперам, атрымаў два цяжкія раненні, адно з якіх ледзь не спыніла жыццё гэтага смела га чалавека. Але ваенныя нягоды не пазбавілі былога франтавіка аптымізму і ўмення радавацца самым простым рэчам. Так, нашу размову ён пачаў не з успамінаў пра баявыя дзеянні, а з аповеду пра тое, як аднойчы злавіў на Балтыйскім моры 25 судакоў… Вераніка МАНДЗІК

Апошні бой — складаны самы

А між тым у гады ваеннага ліхалецця Мікалай Капіто навіч не раз балансаваў на мяжы жыцця і смерці. Не злічыць усіх баёў і дыверсійных падрыўных аперацый. Але, як спяваецца ў песні, апошні бой самы складаны, таму, відаць, пакідае ў памяці найбольш трывалы след. З таго моманту прайшло шэсцьдзесят пяць гадоў, а здаец ца, быццам было ўчора… — Партызанскія злучэнні былі аб’яднаны з 3м Беларускім фронтам, у складзе якога я, радавы ар тылерыйскай батарэі, прайшоў ад ракі Бярэзіны да Пілау. Памятаю, як пасля чатырох дзён штур му Кёнігсберга горад нарэшце быў узяты. Нашай радасці не было межаў: нам здавалася, што вайне канец. Але пасля непрацяглага перапынку войскі з баямі рушылі на разгром немцаў у бок Пілау. На вузкім паўвостраве была сканцэнтравана вялізная варожая групоўка, і кожны адваяваны кіламетр даваўся нам надзвычай складана. Праз тыдзень баёў у нашай батарэі застаўся ўкамплек таваным разлік толькі ад ной гарматы. Аднойчы, пас ля чарговага залпу снарадаў, гармату добратакі засыпа ла пяском, і камандзір зага даў мне яе пачысціць. Спус Кастрычнік 1944 г. ціўшыся па траншэі на бе М. К. Сцепаненкаў — раг, я ўбачыў двух забітых камандзір снайперскага ўзвода салдат. Як былы снайпер, ад разу зразумеў, што страляў мой «калега». Пасля паглядзеў у бок мора і ўбачыў, што сярод хваляў гайдаецца нейкі прадмет — як аказалася, гэта быў нямецкі снайпер і карэкціроўшчык. Я папрасіў у камандзіра дазвол на тое, каб расстраляць мішэнь, але мне было адмоўлена. Мы сталі вяртацца ва ўкрыцце, і ў гэты момант у наш бок паляцелі рэактыўныя снарады. Я не паспеў схавацца, і раптам мяне так стукнула па пазваночніку, што я выпрастаўся і ўпаў нерухомы. З двума асколкамі ў целе мяне адвезлі ў палявы шпіталь.

Як гартавалася сталь

Змагацца з ворагам няпроста, але часам бывае яшчэ скла даней перамагчы самога сябе. Мікалаю Капітонавічу не раз удавалася і гэта. Незвычайная вытрымка і цярплівасць спа трэбіліся яму ў шпіталі. Хворым з раненнем брушной по ласці нельга было на працягу дзесяці дзён піць — уявіце, як можна вытрымаць такую смагу! Многія пакутавалі на ка шаль, а кашляць таксама было забаронена — гэта магло каштаваць жыцця. Тут было як на фронце: загадалі, што нельга, значыць — нельга. І ў гэтым змаганні Мікалай Капі тонавіч аказаўся пераможцам: сіла волі і прага жыцця ака заліся мацнейшымі нават за інваліднасць. Пасля Пера могі будучы прафесар яшчэ на працягу трох гадоў штодзён на сутыкаўся з небяспекай: працаваў сапёрам, разам з пры зыўнікамі знаходзіў і абясшкоджваў міны. Тут як ніколі былі патрэбныя арганізаванасць, карпатлівасць і асцярож

насць. Аднак загартаванаму ваенным жыццём франтавіку гэтых якасцей было не пазычаць.

«Правільная» педагогіка

Патрэба вучыцца праявілася ў М.К. Сцепаненкава яшчэ ў раннім дзяцінстве. Старэйшы брат не дазваляў малому Міколку браць свае падручнікі, таму даводзілася ўначы цішком выцягваць з торбачкі яго кніжкі і сшыткі. Пасту пова навучыўся разбіраць і пісаць літары. «У майго бацькі была вялізная кніга «Матэрыялы партыйных з’ездаў і кан ферэнцый» — вось такі быў мой першы буквар,— успамінае Мікалай Капі тонавіч. — Шлях у шко лу праходзіў па цаліне, таму пераадолець гэтыя тры кіламетры можна было толькі ў бацькавых валёнках. Дзеці смяяліся з майго абутку, а настаў ніца гаварыла: «Вы не на валёнкі глядзіце, а на тое, як добра хлопец вучыц ца». «Правільная» педа гогіка маіх настаўнікаў, іх падтрымка сталі для мяне яшчэ адным стымулам здабываць веды. І я вучыўся на адны пя цёркі… Пасля вайны на працягу трох гадоў займаўся самас тойна і вырашыў здаць экстэрнам дзесяць экзаменаў за курс сярэдняй школы. Дзеля такога рэдкага выпадку на іспыты прыехаў нават інспектар аблана». Пазней М.К. Сцепаненкаў скончыў Смаленскі педінсты тут і працаваў дырэктарам сярэдняй школы. Ён успамінае, як выкладчык па гісторыі педагогікі ацаніў яго адказ у тры балы. Гэты, здавалася б, прыкры выпадак адыграў важную ролю ў лёсе будучага акадэміка. «Я вырашыў даказаць, што ведаю прадмет на «выдатна», і таму заканспектаваў усе пер шакрыніцы. Гэта дапамагло мне паступіць у аспірантуру Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.І. Герцэна ў СанктПецярбурзе (зараз — Расійскі дзяржаўны педагагіч ны універсітэт імя А.І. Герцэна), дзе быў конкурс 13 чалавек на месца». З 1974 года і па сённяшні дзень Мікалай Капітонавіч пра цуе ў нашай alma mater. За свой доўгі век ён дапамог станаў ленню немалой колькасці кандыдатаў і дактароў навук. Ся род яго вядомых выпускнікоў — Міністр адукацыі А.М. Радзь коў, дэкан факультэта педагогікі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта В.П. Таранцей, першы прарэктар Брэсцкага дзяр жаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна Г.М. Сендзер, дакта ры навук з Польшчы, кандыдаты навук з Кубы, В’етнама, Сірыі. У М.К. Сцепаненкава больш за дзве сотні друкаваных работ, і ніводная з іх не напісана «для ліку». Самае галоўнае — каб праца прыносіла сапраўдную карысць. Усё сваё жыццё ён кіруецца такім прынцыпам, і ў гэтым, як мне здаецца, заключаецца самая мудрая філасофія жыцця. 3


•Як жывеш, куратар?

Здымак на памяць (у першым радзе Э. Б. Ліпень і А. А. Малама)

АЛЬПІНІСТЫ «ПАКАРЫЛІ» ФДП

Даўно вядома, што выхоўваць трэба не праз забарону, а на станоўчых прыкладах. Гэтай простай ісцінай кіравалася дацэнт кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў і адна часова куратар Т.А. Бічанкова, калі арганізоўвала сустрэчу слухачоў і выкладчыкаў ФДП з бела рускімі альпіністамі — людзьмі, для якіх здаровы лад жыцця і хобі непадзельныя.

На мерапрыемства завіталі Эдуард Бярнардавіч ЛІПЕНЬ і Антаніна Андрэеўна МАЛАМА. Э.Б. Ліпеня называюць легендай беларускага альпінізму. Заслужа ны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжна роднага класа, ён быў удзельнікам шматлікіх міжна родных экспедыцый, не раз пакараў Гімалаі. Зараз Эду ард Бярнардавіч працуе анестэзіёлагамрэаніматолагам у Дзіцячым хірургічным цэнтры. А.А. Малама, па спе цыяльнасці хімік, у альпінізм прыйшла студэнткай другога курса тэхналагічнага інстытута. Ужо ў сталым узросце скончыла школу інструктараў і прысвяціла сябе трэнерскай дзейнасці. У мінулым годзе беларуская дру жына пад яе кіраўніцтвам удзельнічала ў Міжнарод ным фестывалі альпіністаў «Dolomites women 2009», на якім заняла прызавое месца. Размова з такімі неардынарнымі людзьмі атрыма лася для нас вельмі пазнавальнай. На працягу больш

чым дзвюх гадзін мы разам з апавядальнікамі пера жывалі найцікавейшыя моманты іх альпінісцкай бія графіі. Аднойчы на вышыні больш як 5000 метраў адзін са спартсменаў атрымаў траўму чэрапа. Эдуард Бярнардавіч, не з’яўляючыся нейрахірургам і не маю чы спецыяльнага медыцынскага інструмента, выка наў вельмі складаную аперацыю і выратаваў чалаве чае жыццё. Ён быў удзельнікам Гімалайскай міжна роднай экспедыцыі на Эверэст і разам з альпіністамі СССР, ЗША і Кітая пакарыў гэтую самую высокую гор ную вяршыню. Нам асабліва прыемна, што Э.Б. Лі пень пакінуў на Эверэсце капсулу са жменькай зямлі, якая была ўзята са святога для кожнага беларуса мес ца — кургана Славы. Адкрыццём для нас з’явілася і тое, што беларуская каманда адолела самую непры ступную гару ў Гімалаях — Канчэнджангу вышынёю 8586 метраў і ўзняла там сцяг Беларусі.

•Валанцёры — героі нашага часу

«МЫ Ў АДКАЗЕ ЗА ТЫХ, КАГО ПРЫРУЧЫЛІ»

Гэтыя словы сталі дэвізам дзейнасці студэнтаўваланцёраў, якія з асабістага вопыту ведаюць: дапамо га патрэбна не толькі людзям, але і жывёлам. Студэнцкае навуковае таварыства факультэта прыродазнаўства арганізавала круглы стол, дзе абмяр коўвалася адно з самых спрэчных і хвалюючых грамадскасць пытанняў — праблема бяздомных жывёл. Перад гэтым была праведзена значная падрыхтоўчая работа: сабраны подпісы ў падтрымку будаўніцтва прытулка для бяздомных жывёл Мінска, арга нізаваны дабрачынныя акцыі. На сустрэчу былі запрошаны дырэктар КВУП «Фауна горада» Ю.Э. Ліпніцкі, старшыня таварыства «Эгіда» Н.А. Бялянава і многія іншыя людзі, неабыя кавыя да праблемы, гатовыя дапамагчы і сло вам, і справай. Удзельнікі ўсведамлялі, што нельга абмяжоўвацца толькі пошукам для жывёл новых гаспадароў. Перш за ўсё павінны быць створаны законы, якія б абаранялі бра тоў нашых меншых. Многа гаварылася пра этычны бок эўта назіі. Што гэта? Вымушаная мера або звык лы метад вырашэння праблемы? Дзе пачынаецца тая мяжа, якую нельга пераступаць? Дыспут атрымаўся надзвычай ажыўленым. Многія гаспадары сабак і кошак лічаць, што «Фауна горада» з’яўляецца прытулкам для жывёл, дзе іх утрымліваюць бясконца доўга. Між тым перапаўненне прытулка прывяло б да паралічу яго дзейнасці, таму эўтаназія тут разглядаецца як неабходная мера. Валанцёры па магчымасці выкупляюць жывёл і пасяляюць іх у так званыя «хаткі» на час пошуку новых гаспадароў. Многія студэн ты выказалі жаданне далучыцца да валан цёрскага руху. Мы выказваем удзячнасць усім удзельні кам мініканферэнцыі за тое, што вырашылі ўнесці свой уклад у вырашэнне дадзенай праблемы. Памятайце, што і вы можаце ўра таваць жыццё істоце, якая стане вашым са мым адданым сябрам. А. МАРЦІНКЕВІЧ, магістрантка факультэта прыродазнаўства

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by

Нашы госці аказаліся надзвычай жыццярадаснымі і эрудзіраванымі людзьмі. Няма сумнення ў тым, што альпіністам можа стаць толькі сапраўды загартава ны і вытрыманы чалавек, які да ўсяго яшчэ і дбае пра сваё здароўе. Т. БІЧАНКОВА, дацэнт кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, М. МАЛІКАЎ, слухач ФДП

•Ведай нашых!

ДУЭТ ТАЛЕНТАЎ

Фартэпіянны дуэт В.А. Вінярскай і С.В. Савінай — унікальны творчы саюз старшых выкладчыкаў фа культэта эстэтычнай адукацыі. Тры гады таму адора ныя піяністкі, выпускніцы БДПУ сталі дыпламанткамі міжнароднага конкурсу «Сучаснае мастацтва і аду кацыя» ў Маскве. Амбіцыі маладых выкладчыкаў былі звязаны з выканальніцкім мастацтвам: жадан не выказаць сваё творчае «я» аб’яднала іх у фартэ піянны дуэт. Ансамблевае музіцыраванне — спецыфічны від выканальніцтва, які патрабуе ад музыкантаў псіхалагічнай сумяшчальнасці і блізкіх мастацкіх пазіцый. Штодзённыя сумесныя рэпетыцыі выпрацоўва юць вельмі тонкія, літаральна інтуітыўныя механізмы ўзаемадзе яння паміж піяністамі, і толькі з гэтага ўзроўню зладжанасці пачы наецца ўзыходжанне да мастацтва ігры дуэтам. Сёння В.А. Вінярская і С.В. Савіна ўжо прайшлі гэты шлях. Яны могуць ганарыцца сваімі лаўрэацкімі званнямі, атрыманымі на міжнародных конкурсах, прызнаннем музыкантаў розных краін. Яны аўтарытэтныя выкладчыкі на сваіх кафедрах (харавога дырыжыра вання і фартэпіяна), маюць рэпутацыю прафесіяналаў з мабільным інтэлектам, шырокім кругаглядам, дзелавой актыўнасцю. У рэпертуар дуэта ўваходзяць творы Л.В. Бетховена, І. Брамса, Э. Грыга, Дз. Шастаковіча, Г. Гарэлавай і іншых кампазітараў. Вы канальніцкая манера піяністак вабіць гарманічным спалучэнем ду хоўнай энергіі і выбуховага тэмпераменту, мастацкай вобразнасцю. Нядаўні поспех фартэпіяннага дуэта звязаны з выступленнем на міжнародным конкурсе музыкантаўвыканаўцаў у Кіеве, дзе Віняр ская і Савіна занялі 2е месца. Дзе б ні ігралі таленавітыя піяністкі, яны заўсёды прадстаў ляюць свой універсітэт, дастойна падтрымліваючы яго твор чы імідж. Іх падзвіжніцтва — наглядны прыклад пастаяннага прафесійнага ўдасканалення, прыклад, які ўражвае студэнтаў і выхоўвае высокія ідэалы служэння музычнаму мастацтву і педагогіцы. Ю. НАВАСЁЛАВА, дацэнт кафедры фартэпіяна Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 194. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 18.03.2010 г. у 9.00.

nastaunik 4(1071)  
nastaunik 4(1071)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement