Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 4 сакавіка 2010 года КАЛІ НАТХНЯЕ ALMA MATER

БДПУ — ПАЗА КАНКУ РЭНЦЫЯЙ

УРОК ПРАЦЯГ ВАЕЦЦА

Стар. 4

Стар. 4

Стар. 3

•Афіцыйная хроніка

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выка$ нанне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў навукова$дас$ ледчай дзейнасці, заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай рабоце ўзна$ гароджаны: медалём «За працоўныя заслугі» Копцева С. І., прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце, Цыркун І. І., загадчык кафедры педагогікі, Шлыкаў У. У., дэкан матэматычнага факультэта, Януць В. І., дэкан фізічнага факультэта; Медалём Францыска Скарыны Бубен У. П., дацэнт кафедры народных інструментаў, Бушчык В. В., прарэктар па навуковай рабоце, Люты А. М., загадчык кафедры гісторыі Беларусі, Старычонак В. Дз., дэкан факультэта рускай філалогіі.

№ 3 (1070)

Дарагiя жанчыны! Сардэчна вiншую вас з цудоўным святам вясны і прыгажосці! Вы — захавальнiцы хатняга ачага, наш надзейны тыл і апора. Ад імя мужчынскай паловы калектыву БДПУ прымiце ў гэты сакавіцкі дзень цёплыя словы ўдзячнасцi і самыя найлепшыя пажаданні. Дзякуй вам за шчодрасць i пяшчоту, цеплыню вашых рук i ззянне вачэй. Нiзкi паклон за вашу працу, цярпенне, мудрасць i самаадданасць! Дарагія жанчыны! Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця, надзейных спадарожнiкаў мужчын, дастатку ў вашых дамах, удачы i новых поспехаў у працы. Будзьце заўсёды ўвасабленнем прыгажосці і дасканаласці! З павагай, рэктар БДПУ прафесар

П. Дз. Кухарчык

МАЕ УНІВЕРСІТЭТЫ •Навіны БДПУ Рашэннем Савета БДПУ ад 21 верасня 2009 г. рэктару Нацыянальнага педагагіч$ нага універсітэта імя М.П. Драгаманава, доктару філасофскіх навук, прафесару, члену$ карэспандэнту НАН Украіны, заслужанаму дзеячу навукі і тэхнікі Украіны В.П. Андрушчанку было прысвоена званне «Ганаровы прафесар БДПУ». І вось днямі, калі на чарговым пасяджэнні Савета універсітэта Віктару Пятровічу ўручылі дып$ лом і мантыю ганаровага прафесара, ён звярнуўся да прысутных cа словамі падзякі: — Паважаны Пётр Дзмітры евіч! Паважаныя калегі! Класік літаратуры Тарас Шаў чэнка некалі сказаў: «У кожна га свая доля і свой шлях шырокі…». І ў мяне свой шлях. Я распачаў яго ў вайс ковай часці, што на вуліцы Якуба Коласа слаўнай сталіцы Бе ларусі. Перад дэмабі лізацыяй мае браты беларусы, з якімі мы сябруем па сённяшні дзень, прывялі мяне сюды, у педагагічны універсітэт: «Пасту пай — будзеш ву чыцца». І я таксама гэтага вельмі хацеў. Аднак, як і ў боль шасці вясковых дзяцей, грошаў было няшмат. Бацька параіў: «Паміж нашым Канатопам (мы жылі ў вёсцы непадалёку) і Кіе

вам пусцілі электрычку. Ты ж за тры грыўні зможаш да нас прыехаць па бульбу, яйкі, дый нам лягчэй будзе цябе навед

дзяржаўнага педагагічнага уні версітэта імя Максіма Танка, студэнтам якога я ў свой час так марыў стаць?!

У У

КАЗАМ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня г.г. сты пендыя навучэнскай моладзі павялічана на 5 %. Пераразлік за студзень—люты будзе зроблены ў сакавіку. АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П.Дз. Кухарчыка і ў сувязі з надыходзячым святам 8 Сакавіка ўсім жанчынам універсітэта выплачана матэрыяльная дапамога ў паме ры 65 000 руб.

Д

НЯМІ ў БДПУ адбыўся апошні, чацвёрты этап I Гульняў Са дружнасці сярод педагагічных ВНУ краін СНД па баскетболе (жанчыны). У спаборніцтве ўдзельнічалі каман ды нашай alma mater, НПУ імя М.П. Драгаманава, Бакінскага славянска га універсітэта, а таксама Маскоўска га гарадскога педагагічнага універсі тэта. Мы ўжо паспелі заваяваць адну з узнагарод Гульняў: у мінулым годзе мужчынская зборная па міні футбо ле прывезла з Кіева серабро. А зараз віншуем жаночую зборную БДПУ па баскетболе з залатым медалём. Малайцы, дзяўчаты! Трымайма сцяг перамогі і надалей!

Н

ваць». Вось так я абраў Кіеўскі універсітэт. І вось як павярнуўся лёс… Хто б мог прадбачыць, што мяне абяруць ганаровым прафе сарам БДПУ — Беларускага

Дзякуй, Беларусь! Дзякуй, Пётр Дзмітрыевіч, члены Савета БДПУ, прысутныя! Для мяне гэта найвялікшы гонар і найвя лікшы давер! І я абяцаю рабіць (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

А МІНУЛЫМ тыдні гасцямі БДПУ сталі ўдзельнікі злёту вы датнікаў – вучні агульнаадукацыйных устаноў рэспублікі, якія дабіліся высокіх выні каў у вучобе, перамож цы алімпіяд па інфар матыцы, члены Бела рускай лігі інтэлекту альных клубаў.


МАЕ УНІВЕРСІТЭТЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

усё, што залежыць ад мяне, каб нашы народы жылі ў згодзе і дружбе! Каб выхоўваліся новыя пакаленні людзей, якія будуць адзін для аднаго як родныя браты і родныя сёстры! Каб мы праца" валі разам дзеля Яго Вялікасці Настаў"

ніка, выхавальніка дзяцей новага па" калення — добрых, верных, справядлі" вых, галоўнай дамінантай якіх стала б падтрымка людзей, гуманізм, вера, на" дзея і любоў. Дзякуй вам, дарагія сябры!

ВІНШУЕМ! Вучоная Рада Нацыянальнага педагагічнага уні" версітэта імя М.П. Драгаманава ўзнагародзіла меда" лём «М.П. Драгаманава» ў сувязі з 175"годдзем НПУ наступных работнікаў нашага універсітэта: Андарала А. І., Гайдукевіч С. Я., Капранаву В. А., Кухарчыка П. Дз., Старычонка В. Дз., Цыркуна І. І. за асабісты важкі ўнёсак у развіццё сувязей паміж БДПУ і НПУ.

•2010 — Год якасці! СІСТЭМА МЕНЕДЖМЕНТУ ЯКАСЦІ — НОВЫ ЭТАП У РАЗВІЦЦІ УНІВЕРСІТЭТА Стварэнне сістэм менеджменту якасці ў вышэйшых навучальных ус2 тановах рэспублікі стала надзённай задачай са снежня 2008 г., калі ўступіў у дзеянне загад Міністэрства адукацыі № 1000. Гэты дакумент прадпісвае ўсім ВНУ Беларусі арганізаваць працу па фарміраванні і афар2 мленні універсітэцкіх СМ якасці. Усе патрабаванні да СМ якасці любога прадпрыемства і арганізацыі вызначаны дзяр" жаўным стандартам СТБ ISO 9001"2009 «Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні». У адпаведнасці са стандартам трэба распрацаваць і падтрымліваць у працаздольным стане сістэму дакументаў, якія пацвярджаюць высокую якасць праводзімых ва ўста" нове работ. Гэта датычыць як працэсаў падрыхтоўкі спецыялістаў, так і працэсаў на" вукова"даследчай, міжнароднай, рэдакцыйна"выдавецкай дзейнасці, вучэбна"метадыч" нага, фінансавага, бібліятэчнага забеспячэння. У адпаведнасці са стандартам СТБ ISO 9001"2009 у рамках стварэння СМ якасці уні" версітэта павінны быць распрацаваны самыя разнастайныя дакументы. Сярод іх: «Місія універсітэта», «Палітыка ў галіне якасці», «Кіраўніцтва па якасці», а таксама шматлі" кія стандарты універсітэта, у якіх апісаны рэалізуемыя на практыцы працэсы. Рэка" мендацыямі Міністэрства адукацыі для апісання дзейнасці універсітэтаў вызначаны асноўныя (агульнай колькасцю 7), кіруючыя (3), забяспечваючыя (17) працэсы, працэ" сы маніторынгу і вымярэння якасці (5). Паралельна са стварэннем СМ якасці універсі" тэта павінна праводзіцца работа па давядзенні да супрацоўнікаў інфармацыі аб меры адказнасці і паўнамоцтваў пры забеспячэнні якасці ўсіх працэсаў. Трэба адзначыць, што стандарт СТБ ISO 9001"2009 уяўляе сабой зборнік дастаткова агуль" ных апісанняў праводзімых работ і распрацоўваемых дакументаў і не ўтрымлівае рэальных алгарытмаў стварэння такіх дакументаў. У сувязі з гэтым этап распрацоўкі дакументаў СМ якасці універсітэта патрабуе далучэння самага шырокага кола работнікаў усіх сфер універ" сітэцкай дзейнасці, прычым распрацоўшчыкі павінны прайсці адпаведнае навучанне. З мэтай надання сістэмнасці ў пытаннях распрацоўкі СМ якасці ў нашым універсітэ" це створаны Савет па каардынацыі кіравання якасцю адукацыі ў БДПУ, ствараюцца аўтарскія калектывы па распрацоўцы універсітэцкіх стандартаў, з ліку работнікаў універсітэта будзе створана група экспертаў"аўдытараў, будуць назначаны і пройдуць навучанне ўпаўнаважаныя па якасці ў падраздзяленнях. Па выніках распрацоўкі СМ якасці універсітэта ў канцы каляндарнага года да нас павінны прыйсці знешнія аўдытары, якія прааналізуюць сістэму і вынесуць свой вер" дыкт на прадмет магчымасці выдачы адпаведнага сертыфікату міжнароднага ўзору. У Рэспубліцы Беларусь ужо ёсць паспяховы вопыт сертыфікацыі універсітэцкіх СМ якасці ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Чакае вялікая праца, але няма сумневу, што і наш універсітэт дастойна будзе прадстаўлены сярод сертыфікаваных рас+ працоўшчыкаў універсітэцкіх СМ якасці. Ю. БЫКАДОРАЎ, прарэктар па вучэбнай рабоце 2

•Адзіны дзень інфармавання У сераду, 18 лютага ў БДПУ прайшоў чарговы Дзень інфармавання на тэму «Палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы абароны». У рамках гэтага мерапрыемства адбылася сустрэча студэнтаў2пяцікурснікаў з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама М.С. ЦІЦЯНКОВЫМ, стар2 шынёй камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама У.К. ШЧЭРБАМ, а так2 сама з ваенным камісарам г. Мінска А.З. РАМАНЕНКАМ. Вераніка МАНДЗІК Распачалася сустрэча выступленнем Анатоля Захаравіча Раманенкі, якое асабліва зацікавіла прадстаўнікоў моц" най паловы студэнцтва. Справа ў тым, што многіх выпускнікоў універсітэта чакае іх грамадзянскі абавязак — служ" ба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Бела" русь, і ў сувязі з гэтым узніклі некато" рыя пытанні. Напрыклад, хто з прызыў" нікоў мае права праходзіць службу ў рэзер" ве? Нагадаем, што яна прадугледжвае двух" гадовыя ваенныя зборы (для асоб з вы" шэйшай адукацыяй) працягласцю ў ме" сяц — паўтара. Аказалася, што тут уліч" ваецца перш за ўсё сямейнае становіш" ча: калі малады чалавек мае жонку і дзіця або з’яўляецца адзіным карміль" цам у сям’і. А яшчэ палкоўнік нагадаў, што час вайсковай службы залічваецца ў тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні. Аднак большасць пытанняў да гасцей, безумоўна, была звязана з размеркаван" нем, якое адбудзецца зусім хутка. Якія спецыяльнасці запатрабаваны ў сталі"

Выступае М. С. Ціцянкоў

цы? Ці можа быць размеркаваны сту" дэнт, які вучыўся платна? Запыты з якіх устаноў — дзяржаўных ці прыват" ных — задавольваюцца ў першую чар" гу? Калі сістэматызаваць інфармацыю, то атрымаецца наступная карціна. Размеркавацца ў мінскія арганізацыі і ўстановы можна толькі пры наяўнасці рэгістрацыі па месцы жыхар" ства ў сталіцы. Часовая рэгіст" рацыя або рэгістрацыя ў Мінскім раёне ў дадзеным вы" падку не падыходзяць. Уладзімір Канстанцінавіч Шчэр2 ба растлумачыў, што ў адпавед" насці з заканадаўствам маладо" га спецыяліста абавязаны забяс" печыць жыллём. А для сталіцы гэта пытанне праблемнае, і ка" мітэт па адукацыі такімі фінан" савымі сродкамі не валодае. Да" рэчы, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць права на льготны крэ" дыт і бязвыплатную аднаразовую суб" сідыю пры будаўніцтве жылля. Іншых

ільгот у «кватэрным пытанні» для ма" ладых спецыялістаў, на жаль, не пра" дугледжана. Калі ў вас ёсць запыт з педагагічнай на" вучальнай установы, то форма яе ўлас" насці (дзяржаўная ці прыватная) значэн" ня не мае. А вось запыты з арганізацый, якія не адносяцца да сферы адукацыі, мо" гуць быць задаволены толькі пры ўмове запаўнення ўсіх месцаў у педагагічных ус" тановах. На сённяшні дзень цяжка прагназа" ваць, якія спецыяльнасці будуць запат" рабаваны школамі Мінска: сітуацыя становіцца больш"менш яснай напры" канцы вучэбнага года. Праўда, вы" пускнікі факультэта дашкольнай аду" кацыі могуць не хвалявацца: яны без працоўнага месца не застануцца даклад" на. Як адзначыў Міхаіл Сяргеевіч Ціцянкоў, вось ужо чатыры гады ў сталіцы назіраецца натуральны прырост насельні" цтва — а значыць, будуць будавацца но" выя школы, дзіцячыя садкі і адпаведна з’явяцца новыя працоў" ныя месцы. Калі вы атрымоўваеце адукацыю на платнай аснове, то адпрацоўваць два гады вам зусім неаба" вязкова. Але можна вы" карыстаць магчымасць набыць статус маладога спецыяліста пры наяў" насці вакансій. Так, у мінулым годзе было раз" меркавана 29 студэнтаў" платнікаў. Так што выбі" райце — шукаць працу самастойна ці выкарыстаць дапамогу дзяржавы. Напрыканцы сустрэчы госці падзяка" валі рэктару БДПУ прафесару П.Дз. Ку" харчыку за высокакваліфікаваных спе" цыялістаў, якіх рыхтуе педуніверсітэт — у тым ліку і для сталіцы. А яшчэ адзна" чылі, што такая адкрытая размова да"

зваляе зарыентавацца ў праблемах, якія хвалююць выпускнікоў — без дзвюх хвілін настаўнікаў. 4 сакавіка 2010 г.


Фёдар Івашчанка:

•Да 65"годдзя Вялікай Перамогі

«ЖЫЦЬ ТРЭБА ТАК, БЫЦЦАМ СМЕРЦІ НЕ ІСНУЕ!» Нельга абмінуць свой лёс, сваё сапраўднае прызванне. І Фёдар Іванавіч ІВАШЧАНКА не стаў выключэннем з гэтага правіла. Выдатны педагог, доктар псіхалагічных навук, прафесар прайшоў Вялікую Айчынную, ваяваў у складзе палка авіяцыі далёкага дзеяння, зрабіў шмат паспяховых баявых вылетаў. А ў мірны час аддаў сваё сэрца педагогіцы… Гэта чалавек, у якім удала спалучаюц2 ца выдатны вучоны і таленавіты, мудры педагог. Да яго часта звяртаюцца па дапамогу не толькі студэнты, але і калегі па працы. Напярэдадні юбілею гэты легендарны чалавек падзяліўся з карэс2 пандэнтам «Н» успамінамі пра свой шлях у прафесію і даў некаторыя карысныя парады студэнтам. — Фёдар Іванавіч! Раскажыце, калі ласка, як Вы прыйшлі ў пе+ дагогіку? — Я пачаў зусім з іншай спецы" яльнасці: у 1938 годзе паступіў у Бібліятэчны інстытут у Харкаве, што ва Украіне, і правучыўся 3 гады. Але вайна ўнесла свае карэк" тывы. Навучанне я заканчваў ужо на факультэце рускай мовы і літа" ратуры Нальчыцкага педагагічна" га інстытута. Падчас вайны служыў збройні" кам, а пазней мяне накіравалі ў апе" ратыўны аддзел штаба 3"га гвардзей" скага Смаленска"Бранскага Чырва" насцяжнага палка авіяцыі далёка" га дзеяння. Пасля дэмабілізацыі на" стаўнічаў у школе пры Дзіцячай пра" цоўнай выхаваўчай калоніі МУС ва Уладзікаўказе. Выкладаў рускую мову і літаратуру, нямецкую мову. Працаваць з выхаванцамі гэтай ус" тановы было няпроста… — Як удавалася наладжваць зносіны? — У многім мне дапамог вопыт Макаранкі — я зачытваўся пра" цамі гэтага выдатнага педагога, вывучаў тонкія псіхалагічныя

равання даследчыцкіх уменняў у наву" чэнцаў. Гэтыя вынікі былі апублікава" ны ў манаграфіі, навізна і навуковая значнасць якой былі адзначаны прэмі" яй імя К.Д. Ушынскага. — З якога часу Ваш лёс звязаны з БДПУ? — У сакавіку 1973 г. я абараніў док" тарскую дысертацыю на тэму «Псіха" логія працоўнай дзейнасці старэйшых школьнікаў», а ў наступным пры" ступіў да працы на пасадзе загадчыка кафедры псіхалогіі МДПІ імя А.М. Горкага. З таго часу маё жыццё цесна звязана з педа" Івашчанка Фёдар Іванавіч гагічным уні" Старшы сяржант авіяцыйнага палка далёкага дзеяння. Баявыя ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, версітэтам. Я медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Берліна», «За ганаруся тым, што сеяў ра" ўзяцце Кёнігсберга». зумнае, добрае перыментальна атрыманымі і вечнае ў душах студэнтаў, перажыў фактамі і паспяхова абараніць у разам з імі хвіліны натхнення. І зараз 1952 г. кандыдацкую дысерта" вельмі задаволены, што займаюся лю" цыю. Затым выкладаў у Стаўра" бімай справай. Сапраўды, БДПУ для польскім педагагічным інстыту" мяне — другі дом. — Фёдар Іванавіч, не сакрэт, што це, праводзіў даследаванні на базе вучнёўскіх вытворчых бры" некаторыя студэнты баяцца ісці гад. Мне давялося распрацаваць на педагагічную практыку. Падка+ некалькі арыгінальных мето" жыце, калі ласка, як справіцца з гэ+ дык, выявіць асаблівасці фармі" тай праблемай? нюансы. Гэта дазволіла мне лепш зразумець псіхалогію дзяцей. Аднак без промахаў у рабоце ўсё ж не абыходзілася — ведаў не хапала. Тады я вырашыў паступаць у аспірантуру пры Інстытуце псіхалогіі АПН РСФСР. Вучоба ў такіх майстроў псіхалогіі, як А.М. Лявонцьеў, А.А. Смірноў, Б.М. Цяплоў, Л.І. Бажовіч, А.Р. Лурыя дазволіла мне аба" гульніць вопыт работы з беспры" тульнікамі, узбагаціць яго экс"

— Я лічу, што студэнтам трэба чытаць поўны курс педагагічнай псіхалогіі. Яна ўтрымлівае шмат навуковых звестак пра тое, як фар" міраваць станоўчую матывацыю да навучання, як эфектыўна вы" карыстоўваць псіхалагічныя веды ў працэсе навучання і выхавання ў розныя ўзроставыя перыяды, як дапамагаць вучням фарміраваць і рэалізоўваць праграмы самавыха" вання, якія кампетэнцыі павінны быць сфарміраваны ў настаўніка. Не апошнюю ролю ў працэсе пад" рыхтоўкі студэнтаў да прафесійнай дзейнасці адыгрывае распрацоўка курсавых і, асабліва, дыпломных праектаў. Я сваім выхаванцам заў" сёды раю браць маладаследаваныя тэмы па псіхалогіі выхавання, бо лічу, што калі вы будзеце ведаць, як навучыць вучня здабываць веды, то ў самастойнай працы ў вас усё атрымаецца.

— Гэта значыць, самаўдаска+ наленне павышае самаацэнку… — Так. Студэнты, якія арыента" ваны на асобаснае ўдасканаленне і прафесійнае майстэрства, актыўна імкнуцца пашыраць свае веды і ўменні. Тыя, хто наведваў мой аў" тарскі спецкурс «Метадалогія наву" ковага даследавання», пайшлі ву" чыцца далей — у магістратуру і ас" пірантуру. Яны пераканаліся, што навука — гэта цікава. — Ваш жыццёвы дэвіз. — Жыць трэба так, быццам смерці не існуе! Наталля ПЯТРОЎСКАЯ P.S. У Дзень абаронцаў Айчыны кафедра псіхалогіі арганізавала семі+ нар, прысвечаны 90+годдзю з дня на+ раджэння прафесара Ф. І. Івашчанкі. Калегі з ВНУ сталіцы прыйшлі па+ віншаваць юбіляра і разам з ім аб+ меркаваць актуальныя пытанні псіхалогіі выхавання.

КАЛІ НАТХНЯЕ ALMA MATER Што ні кажыце, а харавое выкананне любога музычнага твора аказвае неверагоднае эмацыя2 нальнае ўздзеянне на слухача. Узмах рукі дырыжора — і некалькі дзесяткаў галасоў зліваюцца ў гарманічную плыню, якая заварожвае і перадае проста фантастычны энергетычны пасыл. Мне здаецца, што сіла музыкі — гаючая і стваральная — найбольш поўна перадаецца менавіта харавым калектывам. Прынамсі, да такой высновы я прыйшла пасля праслухоўвання аднаго з канцэртаў зводнага хора БДПУ з паэтычнай назвай «Натхненне». Яго кіраўнік, выкладчык кафедры харавога дырыжыравання Ларыса Мікалаеўна ЯДЛОЎСКАЯ ведае, як узнікае сап2 раўднае мастацтва. — Наш калектыў быў арганізаваны роўна год назад — 7"га сакавіка 2009 г. Ужо ў красавіку мы прынялі «бая" вое хрышчэнне»: паспяхова выступілі на фестывалі «На" дзея — 2009», які праходзіў у Мінску з удзелам прафесій" ных і самадзейных хораў сталічных ВНУ. Увогуле, ня" гледзячы на маладосць, «Натхненне» мае багаты канцэр" тны вопыт. Нам апладыравалі і ў БДПУ, і ў Белдзярж" філармоніі, і ў Чырвоным касцёле… Але, бадай, найбольш значным для сябе мы лічым удзел у IX Фестывалі права" слаўных спеваў «Каложскі благавест», што праходзіў у Гродне. У горад над Нёманам з’ехалася сорак харавых калектываў з шасці краін свету, а ў складзе журы былі прадстаўнікі пяці краін. Адчуваеце ўзровень? Дык вось, у намінацыі «Свецкія хары» мы занялі трэцяе месца і вярнуліся дадому з падарункам — тэлевізарам. Пасля нядоўгіх разважанняў вырашылі перадаць яго ў адзін з дзіцячых дамоў. 4 сакавіка 2010 г.

Я лічу, што поспех любога харавога калектыву зале" жыць ад некалькіх фактараў. Першае — гэта ўдзельнікі. Пры адборы мы кіруемся наяўнасцю ў прэтэндэнта і музычнай адукацыі, і вакальных здольнасцей. Але га" лоўнае — трэба сапраўды любіць музыку, жыць ёю. Толькі ў гэтым выпадку падчас выступлення ствараец" ца атмасфера шчырасці і суперажывання. А без гэтага нельга: слухач заўважае фальш не толькі ў нотах, але і ў эмоцыях. Яшчэ адзін важны складнік — рэпертуар. Ён павінен быць канкурэнтаздольным, цікавым для саміх харыс" таў і дастаткова складаным у тэхнічным плане. Наш рэпертуар рознапланавы: ад знаменнага распеву (гэта самы старажытны пласт духоўнай музыкі) і апрацовак народных песень да твораў сучасных кампазітараў. Дзяўчаты прымаюць самы непасрэдны ўдзел у адборы твораў. Часам іх палохае складанасць выканання, але

я вучу не пасаваць перад цяжкасцямі, і пасля некалькіх рэпетыцый на змену страху прыходзіць упэўненасць у сваіх сілах. Дарэчы, наконт рэпетыцый. Здараецца, што да вы" ступлення трэба падрыхтавацца за кароткі прамежак часу, і тады даводзіцца збірацца кожны дзень. Памятаю, дзяўчаты рэпетыравалі нават падчас канікулаў. Цяпер вы разумееце, чаму я гаварыла пра любоў да музыкі… Вядома, чалавечы голас — інструмент вельмі тонкі, таму на сцэне трэба ўмець справіцца з хваляваннем, каб пака" заць высокі выканальніцкі ўзровень. Мне здаецца, што назва нашага калектыву сімваліч" ная. Сапраўды, ніводная творчая задумка не можа ажыц" цявіцца без натхнення. Таму гэта не проста назва, гэта наш стрыжань і стан душы. Калі дзяўчаты бачаць вынік сваёй працы, адчуваюць яе запатрабаванасць — іх вочы пачынаюць гарэць прагай новых творчых здзяйсненняў. А значыць — мы на правільным шляху і наперадзе яшчэ шмат новых выступленняў. Відаць, у гэтага цудоўнага калектыву сімвалічная не толькі назва, але і дата заснавання — якраз напярэ+ дадні 8 Сакавіка. Хочацца пажадаць, каб музыка вясны, натхнення і прыгажосці пасялілася ў сэрцы кожнай прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва. Вераніка МАНДЗІК 3


БДПУ — ПАЗА КАНКУРЭНЦЫЯЙ!

Тыдзень роднай мовы Міжнародны дзень роднай мовы, які праводзіцца кож$ ны год пад эгідай ЮНЕСКА, не абмінуў і наш універсітэт. А каму ж як не факультэту беларускай філалогіі і куль$ туры праводзіць урачыстасці з гэтай нагоды! Улічваючы актуальнасць пытання, мы пашырылі межы ме рапрыемства і аб’явілі Тыдзень роднай мовы. Пяці дзён хапіла і на святочныя імпрэзы, і на круглыя сталы, і на сустрэчы з вядо мымі людзьмі Беларусі. Сярод іх — кіраўнік калектыву па рас працоўцы новай рэдакцыі «Правілаў беларускай арфаграфіі і пун ктуацыі», дырэктар Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі, член карэспандэнт Акадэміі навук А.А. Лукашанец. Нехта па спрабаваў свае сілы ў алімпіядзе па беларускай мове, а хтосьці наведаў паэтычную гасцёўню «Белая квецень кахання»… Вынікі ж падводзілі на навуковым семінары «Асветнікі зямлі беларус кай». Прысутныя прыйшлі да высновы, што асвету трэба несці не толькі праз мову і літаратуру: і фізіка, і хімія, і біялогія спрыя юць самаўдасканаленню і развіццю асобы. Важная роля пры гэ тым адводзіцца выкладчыку, яго неабыякавасці да сваёй справы, творчаму падыходу да яе. Калі б прадстаўнікі ЮНЕСКА прысутнічалі на мерапрыемствах, яны б пагадзіліся, што гэта быў сапраўдны Асветніцкі тыдзень у імя роднай мовы. Ганна БАГУМІНСКАЯ

Вы вучыцеся на матэматычным факультэце, але адчуваеце неадольную прагу журна$ лісцкай творчасці? Вы марыце выпусціць уласную газету і зрабіць яе самым папуляр$ ным (ну, хаця б у сценах роднага універсітэта) выданнем? Што ж, цуды існуюць: і тэхно$ лаг, і эканаміст, і біёлаг можа стаць сапраўдным журналістам. Калі і вы апантаныя гэтай ідэяй, то праект «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі» менавіта для вас! Тры дні ў спартыўна аздараў ленчым комплексе «Брыганціна» бурліла жыццё. Раніцай і ўдзень праходзілі семінары і трэнінгі, а ўначы, набраўшыся новых ведаў і падключыўшы крэатыў, восем каманд стваралі ўласную газету. Акрамя таго, 40 універсітэтаў удзельнікаў прывезлі на конкурс свае выданні. Дэлегацыя БДПУ

была нешматлікай, але даўно вя дома, што галоўнае — не коль касць, а якасць. Дыпломамі былі адзначаны га зеты «Шкаляр» (агульнауніверсі тэцкае выданне), «KLIO» (гіста рычнага факультэта), «Дзеці Фуко» і «Студэнтка» (абедзве — факультэта беларускай філалогіі і культуры).

•Культура маўлення ДОБРА ВЕДАЙ ТОЕ, ПРА ШТО ГАВОРЫШ Новы вучэбны семестр 2010 г. упэўнена набраў разгон. У вас, сябры, як заўсёды, шмат розных спраў і клопатаў. Але мы спадзяёмся, што вы знойдзеце хвілінку для таго, каб пра$ чытаць гэтую рубрыку і яшчэ раз задумацца над тым, што і як мы гаворым. Задумацца… і ўспомніць, што нельга нават уявіць інтэлігентнага, адукаванага, культурнага чалавека без добрага ведання мовы, а дасягнуць пэўных поспехаў у гэтым ён можа толькі ў тым выпадку, калі будзе актыўна працаваць над сабой, самаўдасканальвацца. Пра тое, якое важнае значэнне мае выбар трапнага, дакладнага сло ва, сведчаць шматлікія выказванні вядомых нам людзей і іх багаты творчы вопыт. Так, М.Чарнышэўскі падкрэсліваў: «Што няясна ўяў ляеш, тое няясна і выкажаш; недакладнасць і заблытанасць выразаў сведчаць толькі пра заблытанасць думкі». Л.Талстой пісаў (жартам, вядома, але ж…): «Калі б я быў царом, то выдаў бы закон, што пісьменнік, які ўжыў слова без ведання яго значэння, пазбаўляецца права пісаць і атрымлівае сто ўдараў розгаў». Добра падмеціў К.Чор ны: «Мова — жывая істота. Яна жыве, а не існуе. Адным словам мож на вельмі шмат выказаць або тым жа самым словам нічога не сказаць». «Дакладнаць слова, — адзначаў К.Федзін, — з’яўляецца не толькі пат рабаваннем здаровага густу, але перш за ўсё — патрабаваннем сэнсу». Няма сумненняў: дакладнасць выказвання прызнаецца адной з найважнейшых якасцей маўлення. Маўленне дакладнае тады, калі словы і выразы ўжыты з уласцівым ім значэннем. Недакладнае ж іх выкарыстанне выклікае няправільнае ўспрыманне тэксту, скажае сэнс выказвання, дэзінфармуе слухача (чытача). Ідэальна, калі ў звязным маўленні словы і выразы ўжываюцца з адным пэўным значэннем. Гэта значыць, што выказванне не павінна выклікаць непажаданай двухсэнсоўнасці, інакш… Інакш мы маем моўныя казусы накшталт вось гэтых, якія ўжо сталі «ўзорнымі»: «Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі» (ці то прывесці ў належны выгляд, ці то набыць, аформіць расход на іх?), «Тут нараджаюцца хімікі», «У адзенні не абслугоўваем», «Боты вырабляюцца са скуры заказчыка». Узнікае пытанне, а ці існуюць нейкія пэўныя лінгвістычныя ўмовы, што могуць забяспечыць дакладнасць маўлення? На гэтае пытанне, шаноўныя сябры, мы паспрабуем адказаць пры нашым наступным спатканні на старонках газеты. Да сустрэчы! Н. ЛОБАНЬ, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Падчас узнагароджвання вык ладчык Інстытута журналістыкі БДУ А.А. Градзюшка адзначыў, што вялікая колькасць дыпло маў для БДПУ не выпадковая, бо тут сапраўды моцна развіты сту дэнцкі перыядычны друк. На шыя выданні цікавыя і зместам, і афармленнем, а іх галоўная ад метнасць — літаратурныя ста ронкі і нават цэлыя праекты. Гэта з’яўляецца сведчаннем таго, што мы не толькі журналісты, але і сапраўдныя мастакі слова. Студэнты белфілаўцы БДПУ, якія атрымоўваюць да датковую спецыяльнасць «Жур налістыка», на гэтым конкурсе ў чарговы раз даказалі: іх май стэрства і прафесіяналізм — па за канкурэнцыяй! Ганна БАГУМІНСКАЯ

•Як жывеш, куратар? УРОК ПРАЦЯГВАЕЦЦА, або Наша першая зіма ў Беларусі Сёння мы ідзём у мастацкі музей. Мы — гэта група туркменскіх навучэнцаў, якія прыехалі ў Беларусь, каб атрымаць вышэйшую адукацыю, і я, іх куратар. Мае выхаванцы вучацца на факультэце даунівер сітэцкай падрыхтоўкі. Я вельмі хачу, каб яны вы вучылі рускую мову, каб змаглі кантактаваць з су размоўцам, які гаворыць па беларуску, каб даведа ліся пра нашу краіну як мага больш. Гэта разум ныя, сур’ёзныя, мэтанакіраваныя маладыя людзі з добрай душой і ярка выражаным пачуццём узае мадапамогі. Яны паважаюць традыцыі сваёй радзі мы, але ім цікавыя — я пераканалася ў гэтым — культура і гісторыя Беларусі. Нядаўна наша група падрыхтавала мерапрыем ства ў выглядзе вуснага часопіса «Мы з Туркмені стана». Мы перагарнулі старонкі туркменскай гісто рыі, геаграфіі, культуры, адукацыі… Здавалася, што мерапрыемства падышло да лагічнага завяр шэння. Але, адкрыўшы дошку, я прапанавала турк менам прачытаць напісанае на ёй. Гэта былі радкі «Спадчыны» Янкі Купалы: Ad pradziedau spakon viakou Mnie zastalasia spadchyna… Маладыя людзі з іншай краіны чыталі па бела руску дарагія нам словы. Чыталі дастаткова пра вільна, з ледзьве заўважнымі фанетычнымі недак ладнасцямі і самі здзіўляліся і радавалі��я, што ў іх гэта атрымалася. Сакрэт жа заключаўся ў тым, што

220809, г. Мінск$50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226$40$19 www.bspu.unibel.by/newspaper

тэкст быў напісаны лацініцай, літары якой знаё мы кожнаму туркмену, як нам кірылічнае пісьмо. Першы поспех у вывучэнні мовы натхніў усіх пры сутных на прачытанне іншых вершаў знакамітага паэта. Верш «А хто там ідзе?» прагучаў на рускай, беларускай і туркменскай мовах. Інтэрнацыянальная сустрэча мела свой працяг. Цяпер ужо беларуская група запрасіла нас да сябе. «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» — такой была тэма завочнай экскурсіі. …У мастацкім музеі мае шумныя навучэнцы сцішы ліся. Асцярожна, нібыта ступаючы па дарагім турк менскім дыване, пераходзілі яны ад карціны да кар ціны, глядзелі, вывучалі, захапляліся і спяшаліся па дзяліцца пачуццямі, якія ўзніклі ад успрымання ма стацкіх твораў — набытку нашай рэспублікі. – Як прыгожа… і як жа холадна! — гаворыць Чынар. — Уяўляеце, Лілія Мяфодзьеўна, гэта наша першая зіма ў Беларусі. Нам расказвалі, што ў вас бывае холадна. Але, ведаеце, усё ж нам… цёпла, таму што тут народ добразычлівы, людзі шчырыя. Нам падабаецца тут вучыцца. …Цямнее. На горад апускаецца вечар. Мы вярта емся дадому. Мы стаміліся, але як хораша адпачылі! Здаецца, сталі нават крыху лепшымі і дабрэйшымі. Л. ПЯТРОВА, выкладчык рускай мовы, куратар групы замежных слухачоў ФДП

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 147. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 04.03.2010 г. у 9.00.


nastaunik 3(1070)