Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Віншуем!

Чацвер, 18 лютага 2010 года

№ 2 (1069)

ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЗА 2009 г.

ЗОРНЫЯ ВАКАЦЫІ

«ДРЭВА СЯБРОЎСТВА» Ў БДПУ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

АЛІМПІЙСКАЕ «ЗЯЛЁНАЕ» Наяўнасць трывалых і ўсеагульна любімых традыцый — адна з прыкмет сталасці. З другога боку, кожнае наступнае пакаленне прыўносіць у іх непаўторны запал мала досці. Усё гэта ў поўнай меры адносіцца да спартыўных мерапрыемстваў, спаборніцт ваў, святаў і асабліва да Дзён здароўя, якія штогод праводзяцца ў БДПУ. Сёлета я ў чарговы раз упэўнілася: быць здаровым, моцным і прыгожым пад сілу кожнаму, і та кое імкненне ў студэнтаў і выкладчыкаў нашай alma mater — таксама традыцыя!

Вераніка МАНДЗІК

Шчыра віншуем вучоных факультэта прыродазнаўства і калектыў кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі за высокія паказчыкі ў навукова/даследчай рабоце па выніках 2009 г.

•Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў эканамічнай тэорыі і эканамічнага выха вання, культуры мовы і міжкультурных камунікацый (д.н., 23 разр. АТС); сацыяльнай псіхалогіі, прыкладной матэматыкі і інфарма тыкі (к.н., д.н., 23 разр. АТС); прафесараў кафедраў (д.н., 22 разр. АТС) агульнай і тэарэтычнай фізікі, методык дашкольнай адукацыі; дацэнтаў кафедраў эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхаван ня (0,75), славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі, беларускага і рускага мовазнаўства (2), паліталогіі і права, дапа можных гістарычных дысцыплін і метадалогіі выкладання гісто рыі, сучасных еўрапейскіх моў, клінічнай і кансультатыўнай псіха логіі (к.н., 20 разр. АТС); этналогіі і фалькларыстыкі (20 разр. АТС); старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) псіхалогіі, замежных моў, фізічнай геаграфіі, агульнай і дашкольнай педагогікі, тэорыі і гісторыі культуры, рускай і зарубежнай літаратуры, спецыяльнай пе дагогікі і псіхалогіі, народных інструментаў (2), мастацкай і педагагіч най адукацыі, методыкі выкладання школьных інтэграваных курсаў; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту, асноў медыцынскіх ведаў, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, прык ладной матэматыкі і інфарматыкі, методыкі выкладання школь ных інтэграваных курсаў (2), методык дашкольнай адукацыі, заа логіі (0,75), беларускага і рускага мовазнаўства. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г.Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226%46%59.

Фота А. Скорыкавай

Пагодным зімнім днём 13 лю тага на аграбіястанцыі «Зялё нае» было людна і весела: святоч ны настрой актыўна падтрымлі валі творчыя калектывы, а ба дзёрасці прыдаваў шчыры ма

розік. Ці даводзілася вам хоць раз у жыцці змагацца з мядзве дзем, а тым больш перамагчы ляснога жыхара? Удзельнікі ме рапрыемства мелі такую магчы масць, і, трэба сказаць, нават не каторыя прадстаўні цы слабога полу ака заліся мацнейшымі за касалапага. Аматары менш экстрэмальнага адпачынку маглі пра верыць сябе на мет касць: патрапіць дро цікам у «яблычка» ці мячыкам па «вавёр цы». Ну і, вядома ж, атрымаць за гэта прыз! А яшчэ кожны мог узяць напракат лыжы і пакарыстац ца тым, што зіма ў гэ тым годзе выдалася надзвычай снежная. Але самае галоўнае дзейства разгортвала

ся на спартыўнай пляцоўцы: тут студэнты ўсіх факультэтаў, а таксама выкладчыкі спаборні чалі ў сіле, спрытнасці, хуткасці і вынослівасці. Пераадольванне турысцкай паласы перашкод, стральба з пнеўматычнага піста лета, лыжныя эстафеты, пера цягванне каната — чым вам не зімовыя Алімпійскія гульні? І ў Ванкувер ехаць не трэба! «Хлеба і відовішчаў!» — прасілі людзі ў старажытнасці, ды і нашы з вамі сучаснікі не ад маўляюцца ад такой «прагра мы». Першая частка жадання была рэалізавана праз частаван не ўсіх прысутных самай сапраўд най, гарачай салдацкай кашай. Асабліва своечасовым такое пад сілкаванне аказалася для тых, хто патраціў шмат энергіі падчас спартыўных спаборніцтваў. Што да другой часткі вышэйзгаданай просьбы, то яна таксама была (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4)


НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ БДПУ Ў 2009 ГОДЗЕ Інфармацыя пра навуковую дзейнасць універсітэта за мінулы год сведчыць, што прафесарскавыкладчыцкі склад нашага універсітэта працуе дастаткова напружана. У план навукова даследчых работ уні версітэта ў 2009 г. былі ўключаны 173 тэмы (у 2008 г. — 181). З іх у галіне пры родазнаўчых навук — 37 навуковых тэм, што склала 21 % ад агульнай колькасці ўключаных у план (у 2008 — 38 ці 20,5 %); гуманітарных — 51 або 30 % (у 2008 — 46 ці 25,5 %); псіхолага педагагічных — 86 або 49 % (у 2008 — 97 ці 54%).

У мінулым годзе мы прымалі ўдзел у вы кананні 11 навуковых праграм. Са срод каў, вылучаных Міністэрствам адукацыі, былі прафінансаваны 52 навуковыя пра екты з агульным аб’ёмам фінансавання 997,0 млн руб. У іх ліку па дзяржаўных праграмах — 31 праект з аб’ёмам фінан савання 680,0 млн руб.; па асобных пра ектах фундаментальных і прыкладных даследаванняў — 7 (аб’ём фінансавання 106,0 млн руб.); па даследаваннях, накіра ваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэр ства адукацыі, — 9 (аб’ём фінансавання — 185,0 млн руб.); гранты для маладых вучоных — 5 (аб’ём фінансавання — 26,0 млн руб.). Дадаткова тры НДР мы выконвалі ў рамках Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Бе ларусі». Акрамя таго, у 2009 г. БДПУ прыступіў да выканання галіновай навукова тэхніч най праграмы «Сучаснае адукацыйнае асяроддзе» па двух раздзелах у рамках 8 навуковых праектаў. Па выніках конкурсаў, праведзеных Беларускім рэспубліканскім фондам фун даментальных даследаванняў, вучоныя універсітэта ў мінулым годзе распрацоў валі 11 праектаў (у 2008 г. — 17). КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ Усяго ў 2009 г. нашы супрацоўнікі вы конвалі 76 фінансуемых НДР на суму 1 393 811 тыс. руб. (Дыяграма 1). Агуль ны аб’ём фінансавання навукі ў БДПУ склаў 1 419 611 тыс. руб. пры наступным размеркаванні па крыніцах фінансаван ня: √ бюджэтныя асігнаванні Міністэрства адукацыі — 997 000 тыс. руб.; √ іншыя крыніцы бюджэтнага фінан савання — 25 800 тыс. руб. У мінулым годзе завершана выкананне 21 навукова даследчай працы. Аб’ём іх фінансавання быў роўны 242,0 млн руб. 2

Як ацэньваюць нашы супрацоўнікі сваю навуковую і метадычную работу? Гэта відаць з інфармацыі, якая была ат рымана пры апытанні 178 супрацоўні каў чатырох факультэтаў (фізічнага, матэматычнага, гістарычнага і рускай філалогіі). Так, на пытанне анкеты «Ці ўдзель нічаеце Вы ў распрацоўцы і ўкараненні прагрэсіўных тэхналогій і метадаў на вучання?» сцвярджальна адказалі 70 % рэспандэнтаў, 23 % указалі, што ўдзель нічаюць часткова. На другое пытанне «Ці рыхтуеце Вы падручнікі і вучэбныя д а п а Дыяграма 1 можнікі?» далі адказ «Так» — 72 %, «Часткова ўдзельнічаю» — 16 %. І на трэцяе пы танне анкеты «Ці ўдзельні чаеце Вы ў выкананні навуковых даследаван няў?» сцвярджальна адказалі 73 %, ча сткова ўдзельнічаюць 17 %. Гэтыя дадзеныя сведчаць, што нашы супрацоўнікі дастаткова актыўна працу юць у плане навукова метадычнага забес пячэння вучэбнага працэсу, павышэння яго якасці. НАВУКОВАВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙ НАСЦЬ Вынікі навуковых даследаванняў зна ходзяць адлюстраванне ў публікацыях і ўкараняюцца ў вучэбна выхаваўчы пра цэс БДПУ, іншых педагагічных ВНУ рэс публікі, агульнаадукацыйных школ і дашкольных устаноў. У 2009 г. выдадзена 29 манаграфій, 12 падручнікаў і 78 вучэбных дапаможні каў для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі, 252 вучэб ныя выданні для вышэйшай і сярэдняй школы без грыфа Міністэрства адукацыі, апублікавана 1157 навуковых артыкулаў і 665 тэзісаў дакладаў.

Вучоныя універсітэта прымаюць актыў ны ўдзел у арганізацыі і правядзенні на вуковых і навукова практычных канфе рэнцый. За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 6 міжнародных мера прыемстваў (5 канферэнцый, 1 семінар), 8 рэспубліканскіх (6 канферэнцый, 2 се

мінары), 20 універсітэцкіх, 18 з якіх — студэнцкія канферэнцыі. Стала трады цыйным правядзенне на базе універсітэта мерапрыемства «Танкаўскія чытанні» з далучэннем шырокай навуковай грамад скасці. У красавіку 2009 г. на факультэце рускай філалогіі прайшла II міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», арганіза ваная сумесна з кафедрай беларускай філа логіі і міжкультурных камунікацый Вільнюскага педагагічнага універсітэта. Таксама стала традыцыйным правядзен не агульнауніверсітэцкай студэнцкай кан ферэнцыі, агульнауніверсітэцкай канфе рэнцыі маладых вучоных. У справаздач ным годзе мы правялі і агульнауніверсі тэцкую канферэнцыю ПВС. План навуковых мерапрыемстваў на 2010 г. зацверджаны. Мы мяркуем пра весці 9 міжнародных канферэнцый і семі нараў, 8 рэспубліканскіх, 5 агульнаунівер сітэцкіх, 9 студэнцкіх — усяго 31 навуко вае мерапрыемства. ПАДРЫХТОЎКА КАДРАЎ ВЫШЭЙ ШАЙ КВАЛІФІКАЦЫІ Аспірантура БДПУ ажыццяўляе пад рыхтоўку спецыялістаў па 59 навуковых спецыяльнасцях 15 галін на вукі. Падрыхтоўка спецыя лістаў педагагічнага профілю ажыццяўляецца па 17 спе цыяльнасцях. На 1 лютага г.г. у аспірантуры навучала ся 188 чалавек (у т.л. на воч най форме навучання — 113 чал.). У 2008 г. — 172 і 114 чалавек адпаведна. У 2009 г. у дактарантуру універсітэта прынята 4 ча лавекі. Усяго ў дактаранту ры навучаецца 7 чалавек. Найважнейшую ролю ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі адыгры вае якасны склад навуковых кіраўнікоў і кансультантаў. Навуковае кіраўніцтва ас пірантамі, а таксама кансультаванне дак тарантаў ажыццяўляюць 1 член карэс пандэнт, 48 дактароў і 40 кандыдатаў па розных галінах навукі. Напярэдадні святкавання Дня беларус кай навукі выказваю падзяку Табліца 1 прафесарам за значны ўклад, які яны ўнеслі ў падрыхтоўку наву кова педагагічных кадраў вы шэйшай кваліфікацыі: Каламінскаму Якаву Львовічу, які падрыхтаваў 8 дактароў і 40 кандыдатаў навук; Фаміну Віталію Міхайлавічу, які падрыхтаваў 5 дактароў і 31 кандыдата навук; Новік Ірыне Аляксандраўне, якая падрыхтавала 6 дактароў і 20 кандыдатаў навук; Давыдзенка Леаніду Мікалаевічу, які падрыхтаваў 4 дактароў і 15 кандыда таў навук; Лютаму Анатолію Міхайлавічу, які пад рыхтаваў 19 кандыдатаў навук; Рожынай Ліліі Мікалаеўне, якая пад рыхтавала 15 кандыдатаў навук;

Космачу Генадзю Аркадзьевічу, які падрыхтаваў 1 доктара і 13 кандыдатаў навук; Цыркуну Івану Іванавічу, які падрых таваў 9 кандыдатаў навук. У 2009 г. ва універсітэце было падрых тавана 24 кандыдаты навук, у тым ліку 17 для нашай установы. Лідэрам з’яўля ецца гістарычны факультэт. Гісторыкі ўмеюць распрацоўваць і вельмі якасныя дысертацыйныя даследаванні. Так, па выніках штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшую доктарскую і канды дацкую дысертацыі, які праводзіць ВАК, кандыдацкая дысертацыя гісторыка А.Г. Цымбала была прызнана лепшай у на мінацыі «гуманітарныя навукі». НДРС У 2009 г. было праведзена 114 навукова метадычных мерапрыемстваў для раз віцця НДРС, у тым ліку 18 навукова прак тычных канферэнцый, 27 выстаў навуко вых прац студэнтаў, 37 аглядаў конкур саў, 22 прадметныя алімпіяды. Дзевяноста восем (у 2008 г. — 97) сту дэнтаў нашага універсітэта прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе наву ковых работ. Найбольшая колькасць Табліца 2

студэнцкіх навуковых прац — 68 (74 %) была прадстаўлена па псіхалогіі, педа гогіцы і методыках выкладання асобных дысцыплін. Па папярэдняй інфармацыі працы 18 студэнтаў атрымалі 1 катэгорыю (у 2008 г. — 13), 4 з іх разглядаюцца як лаўрэа ты; 33 працы аднесены да 2 й катэгорыі і 26 прац — да 3 й. Такім чынам, з 98 навуковых прац 81 атрымала высокую ацэнку. Апублікавана 247 артыкулаў, 589 тэзі саў дакладаў, аўтарамі (сааўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты. Разам з тым апытанне студэнтаў, пра ведзенае падчас атэстацыі, паказала, што не ўсё ў гэтай сферы добра. Так, на пытан не анкеты «Ці ўдзельнічаеце вы ў наву ковай, творчай працы?» сцвярджальна адказалі 16% студэнтаў матэматычнага факультэта, 11% студэнтаў фізічнага фа культэта і 38% студэнтаў факультэта эс тэтычнага выхавання; указалі, што ўдзельнічаюць часткова, адпаведна 45, 32 і 36 працэнтаў ад агульнай колькасці апытаных. Дзякую ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за напружа ную і плённую працу ў мінулым годзе. 18 лютага 2010 г.


•Да 65 годдзя Вялікай Перамогі

Перад студэнтамі выступае ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны прафесар М. К. Сцепаненкаў

«Зорны паход» — гэта не проста традыцыя БДПУ імя Максіма Танка. Гэта мноства палымяных сэрцаў, натхнёных подзвігам беларускага народа. Гэта пачуццё ўласнага дачынення да гісторыі, якое ўжо ў 45ы раз паклікала «зорнікаў» у дарогу па мясцінах баявой славы беларусаў. Кожны «Зорны паход» — незабыўная, непаўторная старонка жыцця любога студэнта. Што ж, слова — яго ўдзельнікам!

ЗОРНЫЯ ВАКАЦЫІ ЁСЦЬ КАНТАКТ! Ужо другі год запар факультэты пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання накіроўваліся ў «Зорны паход» зводным атрадам «Ёсць кантакт!». Мне запомніўся візіт у гімназію №1 горада Мядзела, якая носіць імя славута га беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі. Тут мы наве далі музей, у якім сабраны звесткі не толькі пра жыццё вы і творчы шлях паэта, але і пра гісторыю горада. Матэ

рыялы адной з залаў звязаны з выпускнікамі гімназіі, сярод якіх ёсць заслужаныя настаўнікі і прафесары, ак цёры тэатра і кіно. Працягам гэтай сустрэчы стала літа ратурна музычная імпрэза, прысвечаная творчасці Мак сіма Танка. Пасля, вядома ж, быў і наш канцэрт, на якім мяне перапаўняў гонар за родны БДПУ, упэўне насць, што выступленне студэнтаў не пакіне гледачоў абыякавымі. А гэта значыць — ёсць кантакт! І будзе ён, пакуль жыве ў нашай alma mater дзіўная, незвычайная і такая неабходная для многіх студэнтаў традыцыя — «Зорны паход». Таццяна ПРЫШЧЭПАВА, факультэт пачатковай адукацыі «ЗОРНЫ ПАХОД» ПАГАЛІВУДСКУ Нашаму зводнаму атраду факультэтаў эстэтычнай і спе цыяльнай адукацыі пашанцавала адправіцца ў падарож жа па маляўнічых кутках гасціннага Пухавіцкага раёна.

Зорны атрад прымае ветэран вайны, мастак К. В. Барысавец 18 лютага 2010 г.

Пасля чарговай экскурсіі мы прыехалі ў Праўдзінскую ся рэднюю школу даваць свой апошні канцэрт. Калі аўтобус пад’ехаў да школы, і я ўбачыла вялізную колькасць дзя цей з паветранымі шарамі, усю маю стомленасць як рукой зняло. Аказалася, што вучні падрыхтавалі для нас клят ву ўдзельніка «Зорнага паходу», якую мы з радасцю пры нялі. А калі мы зайшлі ў школу, то ўбачылі, што дзеці выстраіліся ў дзве шарэнгі, утварыўшы калідор, — мена віта так праходзяць па чырвонай дарожцы зоркі Галіву да. Нас чакала яшчэ мноства сюрпрызаў, у тым ліку выступ ленне школьнікаў, пасля якога быў арганізаваны круглы стол. «Зорны паход» — гэта фантастычна!!! Віталіна БІДЗЮК, факультэт эстэтычнай адукацыі

канцэрт, калi падтрымаць нас прыехалi дэканы факуль тэтаў і адказны сакратар прыёмнай камiсii С.І.Васiлец. У многіх школах нас як будучых маладых спецыялістаў запрашалі на працу. Нават адразу прапаноўвалi жыллё ў новых катэджах! Студэнтам, якiя не прымалi ўдзелу ў паходзе, не зразу мець, наколькi гэтае мерапрыемства збліжае, аб’ядноў вае, выхоўвае любоў да Радзiмы i нашых суайчыннікаў. З нецярплівасцю чакаю наступнай зiмы, каб зноўку ад правіцца ў «Зорны»! Вольга МАЗУРА, фiзiчны факультэт

ЦУДА З ПАЦЕРАК ПАЧАТАК ЖЫЦЦЯ Ветэраны.. З кожным годам іх становіцца ўсё меней, і Зорны паход — гэта чатыры незабыўныя дні, незаменны таму кожны ўспамін, кожнае слова набываюць асаблі вопыт зносін з людзьмі рознага ўзросту, культурна гістарыч ная асвета. Самым яскравым момантам 45 га «Зорнага па вую каштоўнасць. Пра сваё жыццё нашы суразмоўцы расказвалі ахвот ходу» для ўсяго нашага атрада стала наведванне Дома дзіця на, але было відаць, што ваенныя раны не зажылі, яны чай творчасці ў вёсцы Ігрушка. Сапраўдныя творы мастац адгукаюцца болем у сэрцы. Больш за ўсё запомнілася тва, зробленыя з пацерак, дрэва, пластыліну і паперы, пры сустрэча з Канстанцінам Фёдаравічам Барысаўцом. Пер вялі нас у захапленне. Мы нават папрысутнічалі на занят шае, што кідаецца ў вочы, калі завітаеш да яго, — мно ках па пляценні, дзе на свае вочы змаглі пабачыць, як ства ства прыгожых карцін на сценах. Канстанцін У добры шлях! Фёдаравіч прызнаўся, што заўсёды захапляўся пейзажамі, а яго любімы мастак — Шышкін. Але развіваць здольнасці ў маладосці не дазво ліла вайна. Ды і пасля яе трэба было думаць пра тое, як пракарміць сям’ю. Таму Канстанцін Фёдаравіч усё пасляваеннае жыццё прысвяціў працы ў сферы адукацыі. Апошнія гады ён вык ладаў ва універсітэце на пасадзе прафесара ка федры эканамічных навук. На пенсію выйшаў у 70 гадоў, тады ж і пачаў займацца любімай справай. Зараз мастаку 89 гадоў, у яго прахо дзяць персанальныя выставы ў Жодзіна. К.Ф. Барысавец упэўнены, што ў семдзесят яго жыццё толькі пачалося, а значыць, юбілеяў раецца хараство. Асобную падзяку мне хацелася б выка яшчэ будзе многа. Я ўдзячная «Зорнаму паходу» за сустрэчы з сапраўды заць усім выкладчыкам гэтага «Палаца талентаў» за тое, цікавымі людзьмі, якія ведаюць смак жыцця і ўмеюць што яны прывіваюць новаму пакаленню пачуццё прыгожа га. Мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што здольнасці чалавека цаніць кожную яго хвіліну. Ганна БАГУМІНСКАЯ, бязмежныя, і гэта падштурхнула нас да новых творчых ідэй. факультэт беларускай філалогіі і культуры Ведаеце, зусім не сорамна вучыцца ў малодшых! Аксана УЖВІН, АТРАД ЭЙНШТЭЙНАЎ факультэт прыродазнаўства Зорны паход — гэта такая падзея ў жыццi студэнта, у ПАКУЛЬ ГІСТОРЫЯ ЖЫВЕ якой уражвае не тое што кожны дзень, але кожнае новае iмгненне. Дзесяць канцэртаў за чатыры днi — «Зорны паход» — з’ява унікальная не толькі для такой папулярнасцi могуць пазайздросцiць мно БДПУ, але і для ўсёй нашай краіны. Мне здаецца, нівод гія зоркі эстрады. Цяжка перадаць словамі, якi нае іншае мерапрыемства не дае студэнтам столькі маг неверагодны энергетычны зарад атрымліваеш ад чымасцяў уславіць родны універсітэт, наведаць цікавыя выступленняў, асабліва ведаючы, што яны зна мясціны нашай Бацькаўшчыны, праявіць свае таленты, ёмяць людзей з нашым родным унiверсiтэтам! пасябраваць з новымі людзьмі, а яшчэ адчуць подых У гэтым годзе мы ўпершыню ездзiлi ў паход збор гісторыі, слухаючы скупыя аповеды ветэранаў і вязняў най камандай фiзiчнага i матэматычнага фа страшнай вайны 1941—1945 гг. Я вельмі ўдзячны адміністрацыі Стаўбцоўскага раёна культэтаў «Дзеці Эйнштэйна». Калі шчыра, спа чатку многiя аднеслiся да iдэi аб’яднання скеп за цёплую і сардэчную сустрэчу, за магчымасць пабачыц тычна. Але, нягледзячы на сумненнi i насуперак ца з ветэранамі і ад усёй душы падзякаваць ім за ўсё, што лютым маразам, за гэтыя некалькi дзён мы яны, рызыкуючы сваімі жыццямі, зрабілі для нас. настолькi параднiлiся, што асобных атрадаў ужо Дзмітрый КАЧЭРГА, не ўяўляем. Прыемным сюрпрызам стаў апошнi факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій 3


Днямі БДПУ стаў удзельнікам культурнасяброўскай акцыі, арганізава най па ініцыятыве Ізраільскага культурнаінфармацыйнага цэнтра і пры свечанай святу Ту бі Шват — Новы год дрэваў. Гэта свята сімвалізуе пачатак вясны. Яго ведаюць і шырока адзначаюць не толькі ў Ізраілі, але і за межамі краіны. Асабліва ён папулярны сярод эколагаў, удзельнікаў грамадскіх пры родаахоўных арганізацый, паколькі прысвечаны ахове прыроды і наваколь нага асяроддзя, дае магчымасць нагадаць людзям пра экалагічныя прабле мы і маральныя аспекты нашага існавання на Зямлі. У гэты дзень тысячы жыхароў Ізраіля выходзяць на вуліцы і высаджваюць дрэвы, і гэта трады цыя не пакідае абыякавымі ўсіх, хто беражліва ставіцца да прыроды.

«ДРЭВА СЯБРОЎСТВА» Ў БДПУ

Праблеме экалагічнага выхавання ў нашым універсітэце заўжды ўдзялялася асаб лівая ўвага: спецыялістаў па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя рыхтуе факуль тэт прыродазнаўства, але асновы гэтых дысцыплін выкладаюцца ўсім будучым педаго гам. Сапраўды, фарміраванне новага экалагічнага светапогляду з’яўляецца прыяры тэтным у педагагічнай дзейнасці. І для нашай краіны, якая зведала наступствы чарно быльскай аварыі, гэта асабліва актуальна. Студэнты экалагічнага клуба БДПУ супрацоўнічаюць з міжнароднымі і рэспубліканскімі грамадскімі прыродаахоўнымі арганізацыямі і разам са студэнтамі іншых ВНУ актыўна ўдзельнічаюць у розных акцыях, мерапрыемствах, накіраваных на захаванне прыродна га багацця Зямлі. На базе аграбіястанцыі «Зялёнае» штогод праходзяць студэнцкія свя ты «Дзень птушак», «Дні прыроды». Таму акцыя, прысвечаная Ту бі Шват, безумоўна, стала значнай падзеяй у гісторыі нашага універсітэта, а таксама стымулам для развіцця супрацоўніцтва і сапраўднага росквіту экалагічнага руху. З пачуццём глыбокай удзячнасці мы прынялі падарунак — экзатычную пальму, своеасаблівае «Дрэва сяброўства», якое сімвалізуе прыналежнасць і неабыякавасць да агульнай праблемы аховы прыроды. Разам з тым дазволю сабе выказаць упэўненасць, што гэтая пальма стане своеасаблівым паслом доб рай волі ў развіцці экала гічнага руху і будзе бераж ліва перадавацца новым пакаленням студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ. Таццяна БОНІНА, намеснік дэкана факультэта прыродазнаўства

АЛІМПІЙСКАЕ «ЗЯЛЁНАЕ»

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

выканана. Цяжка ўявіць сабе больш эфектнае відовішча, чым спальванне на вогнішчы імправізаванай «матухны зімы». Кожны мог адчуць на сабе магіч нае ўздзеянне язычніцкіх абрадаў нашых продкаў. А калі дадаць да гэ тага карагоды, песні і народныя гульні — вуаля, сапраўдная Масле ніца! Так што, спадзяёмся, хутка снег растане, з’явіцца першая веснавая

расліннасць, і аграбіястанцыя «Зялё нае» зноў будзе адпавядаць сваёй назве. Нарэшце надышоў час узнагароджваць самых самых, пераможцаў спартыўных спаборніцтваў. Прызы для іх былі прадастаў лены рэктаратам нашай ВНУ, прафсаюзнымі камітэтамі ра ботнікаў і студэнтаў, а таксама грамадскім аб’яднаннем БРСМ. У турысцкай паласе перашкод самымі спрытнымі і хуткімі аказаліся студэнты факультэта дашкольнай адукацыі, а вось у лыжнай эстафеце і сярод вы

кладчыкаў, і сярод студэнтаў перамог фа культэт фізічнага выхавання. Лепш за ўсё з пнеўматычнага пісталета страляе выкладчык кафедры фізічнага выхаван ня і спорту В.П. Круталевіч. Студэнты

гісторыкі Аляксандр Карпіцкі і Іван Грыцкевіч занялі ў гэтым спаборніцтве, але ўжо сярод студэнтаў, першае і другое месцы адпаведна. У дартсе не было роў ных Т.В. Харашылавай, Г. В. Палякову і Андрэю Кавальчуку. Лепшым спартс менам граматы і падарункі ўручаў рэк тар БДПУ прафесар П. Дз. Кухарчык, які павіншаваў усіх прысутных з тым, што чарговае свята здароўя і маладосці прай шло на «ўра».

ЖЫЦЦЁ, НЕПАДУЛАДНАЕ ЧАСУ Цяжка прамаўляць гэтае балючапакутлівае слова «быў». Цяжка мірыцца з ім у адносінах да Міхася Станіслававіча Яўневіча. Як не любіў ён дзеясловы прошлага часу! Заўсёды імкнуўся апярэдзіць гадзіну, месяц, год, каб многае паспець у навуцы, у выкладчыцкай працы, у сям’і. Доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны на стаўнік Беларусі, выдатнік народнай асветы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Запаветнымі словамі ягонай душы сталі словы беларускай мовы, даследа ванню якой ён прысвяціў усё сваё жыццё. У гэтым былі ягоная радасць і натхненне. Гады дзяцінства Міхася Станісла вавіча прайшлі ў вёсцы Кліны Бялы ніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў простай сялянскай сям’і. Прырода навакольных мясцін заўсёды захап ляла хлопчыка, а яшчэ ён чуйна ўслухоўваўся ў матчыны песні, у га ворку бацькоў. Часам нараджаліся ўласныя паэтычныя радкі на роднай мове, прысвечаныя хараству Радзі мы. Столькі хацелася зрабіць, пра столькі сказаць! Пасля школы Міхась Станіслававіч вучыўся на літаратур ным факультэце Магілёўскага настаў ніцкага інстытута. На жаль, пачалася Вялікая Айчынная вайна, таму інсты тут давялося скончыць толькі ў 1945 годзе. Ветэран Вялікай Айчыннай, М.С.Яўневіч ніколі не выкрэсліваў з

памяці бясконцыя выпрабаванні тых жахлівых дзён, калі штохвілю экза менаваўся на мужнасць. Пасля вайны была вучоба на стацы янары і завочным аддзяленні філала гічнага факультэта Магілёўскага пед інстытута. Закончыўшы яго, Міхась Станіслававіч працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры, дырэкта рам Радчыцкай школы на Сто ліншчыне, а пазней — завучам і ды рэктарам у школах Валожына і Бары сава. Як знайсці падыход да няўрым слівай дзіцячай душы, як навучыць чалавечнасці, як правільна правесці ўрокі — з такімі пытаннямі настаўнікі пастаянна звярталіся да Міхася Ста ніслававіча. І ён заўсёды дапамагаў, раіў, падтрымліваў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Жаданне глыбей спазнаваць Слова прывяло М.С.Яўневіча ў аспірантуру кафедры беларускай мовы Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Гор кага. Адразу пасля заканчэння аспі рантуры, у 1956 годзе, Міхась Станіс лававіч паспяхова абараніў кандыдац кую дысертацыю, і з гэтага часу яго лёс быў назаўсёды звязаны з вышэйшай школай.Менавітанашамупедагагічна му універсітэту М.С.Яўневіч аддаў усе свае сілы, веды і здольнасці. Менавіта тут назапашваўся матэрыял для док тарскай дысертацыі, якую Міхась Ста ніслававіч абараніў у 1981 годзе. Многія настаўнікі школ, ліцэяў і каледжаў Рэспублікі Беларусь па сённяшні дзень памятаюць заняткі Міхася Станіслававіча, захоўваюць

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

ягоныя падручнікі, па якіх больш за трыццаць гадоў школьнікі Беларусі вывучалі родную мову. А колькі было зроблена М.С.Яўне вічам для студэнтаў філолагаў ВНУ! Гэта шматлікія вучэбныя праграмы, падручнікі, дапаможнікі. Бывала, дапазна заседжваўся на кафедры, каб яшчэ раз зверыць напісанае, вы правіць створанае, каб адкрыць у Сло ве новыя сэнсавыя і эмацыйныя маж лівасці. Здавалася б, адкуль браліся сілы? А яны — ад прагі працаваць,

даследаваць, вывучаць беларускую мову і даносіць яе да кожнага студэнта. Пакінуць Слова... Пакінуць па мяць... Прафесар М.С.Яўневіч шмат увагі аддаваў падрыхтоўцы навукова педагагічных кадраў па беларускім мовазнаўстве. Пад ягоным кіраўніц твам аспіранты паспяхова абаранялі кандыдацкія дысертацыі па розных аспектах беларускага мовазнаўства. Дыпломы кандыдатаў філалагічных навук падпісваліся Міхасём Станісла вавічам і як старшынёй Савета па аба роне кандыдацкіх дысертацый пры нашым універсітэце. Слованепамірае.Асаблівакаліяно— ад сэрца. Шчырага, самаадданага. Больш за дзесяць гадоў Міхась Ста ніслававіч загадваў кафедрай беларус кага мовазнаўства. І свой родны педа гагічны універсітэт, сваю кафедру лічыў вялікай каштоўнасцю ў жыцці. Міхась Станіслававіч быў... Асобай рознабаковай і творчай. Ёсць... У сваіх шматлікіх навуковых працах. Будзе... У вечнай памяці вучняў, студэнтаў і калег выкладчыкаў.

Таццяна СТАРАСЦЕНКА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Газета надрукавана Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 108. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 18.02.2010 г. у 9.00.

nastaunik 2(1069)  
nastaunik 2(1069)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement