Page 1

З 95@ГОДДЗЕМ, РОДНЫ УНІВЕРСІТЭТ!

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 26 лістапада 2009 года

№ 16 (1065)

Президент Республики Беларусь Коллективу учреждения образования «Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка»

Дорогие друзья! Сердечно поздравляю вас с 95летием со дня основания Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка. Ваше учебное заведение является одним из старейших педагогических вузов страны, крупнейшим центром подготовки кадров для учреждений образования различных уровней, теоретических и прикладных исследований. За прошедшие годы его выпускниками стали более 130 тысяч высококвалифицированных специалистов, внесших огромный вклад в дело обучения и воспитания подрастающего поколения во всех регионах Беларуси. Убежден, что ваш дружный, сплоченный коллектив и в дальнейшем будет плодотворно трудиться, развивать добрые тради ции своего университета, решать те важные задачи, которые сегодня ставят перед системой образования государство и общество. Желаю вам крепкого здоровья, счастья, новых успехов в учебе и труде во имя процветания родной Беларуси. 20 ноября 2009 года

Александр Лукашенко

Аляксандр Радзькоў:

Пётр Кухарчык:

«НЯМА ЗАДАЧ — НЕЦІКАВА ЖЫЦЬ!..»

«ЮБІЛЕЙ ЯШЧЭ НАПЕРАДЗЕ»

20 лістапада ў актавай зале БДПУ панавала ўрачыстая атмасфера. Шчы рыя словы віншаванняў, святочны і ўзнёслы настрой, усмешкі на тварах… І, вядома ж, вялікая колькасць гасцей,

якія прыйшлі павіншаваць нашу alma mater з днём нараджэння. Сярод іх – міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. РАДЗЬКОЎ. У пачатку свайго выс туплення Аляксандр Міхайлавіч адзна чыў, як важна педагогу своечасова выз начыць патэнцыял дзіцяці, чалавека, асобы. Сапраўды, гэтая нялёгкая задача па плячы толькі высокакласным спецы ялістам. Некалі здавалася, што навуко ватэхнічны прагрэс зробіць прафесію на стаўніка непатрэбнай. Аднак з надыхо дам эры радыё, тэлебачання, Інтэрнэту нічога не змянілася – мы паранейшаму не можам абысціся без педагога. І вось ужо 95 гадоў БДПУ рыхтуе настаўніцкія кадры, прычым робіць гэта выдатна. Поспехі ў адукацыі, эканоміцы, палі тыцы і іншых сферах жыцця залежаць ад вынікаў працы настаўніка, таму якас

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Паважаны Аляксандр Міхайлавіч! Паважаныя калегі! Дарагія госці! Дазвольце ад вашага імя падзякаваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь за такую высокую ацэнку работы калектыву уні версітэта. У той жа час хачу сказаць, што віншаванне Кіраўніка дзяржавы – гэта магутны стымул для далейшай плённай работы. Гартаючы летапіс нашага слаўнага уні версітэта, учытваючыся ў кожны яго ра док, аналізуючы значныя даты і падзеі, разумееш: у ім адлюстраваны найваж нейшыя этапы гісторыі краіны – гады Расійскай імперыі, савецкі перыяд, су верэнная Рэспубліка Беларусь. Архіўныя матэрыялы сведчаць, што студэнты Мінскага настаўніцкага інсты тута мелі магчымасць атрымаць глыбо

кія і ўсебаковыя веды. Напрыклад, ву чэбны план літаратурнамастацкага ад дзялення ўключаў такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, гісторыя мастац тваў, агульнае мовазнаўства, педагогі

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2—3.)


БДПУ — 95 гадоў! Пётр Кухарчык: «ЮБІЛЕЙ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Аляксандр Радзькоў:

«НЯМА ЗАДАЧ — НЕЦІКАВА ЖЫЦЬ!..» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ная падрыхтоўка будучых педагогаў – задача дзяржаўнай важнасці. Вядома, перш за ўсё гаворка ідзе аб прафесій най кампетэнцыі, якая павінна спалу чацца з адказнасцю, грамадзянскай па зіцыяй кожнага з нас. Нездарма Прэзі дэнт Рэспублікі Беларусь вызначыў два асноўныя моманты, ад якіх залежыць прагрэс у адукацыі, — яе якасць на ўсіх этапах і выхаваўчы аспект. – Статус вядучага мае далёка не кож ны універсітэт, – працягвае сваю дум ку Аляксандр Міхайлавіч. – Менавіта ён сведчыць пра высокі ўзровень пра цы ўсяго калектыву і якасць падрых тоўкі яго выпускнікоў. У адпаведнасці з пастаўленымі перад БДПУ задачамі неабходна, каб методыкі, якія тут рас працаваны, і навуковыя даследаванні, якія праводзяцца яго вучонымі, сталі здабыткам вышэйшых навучальных устаноў усёй краіны, дапамагалі зна ходзіць адказы на цяжкія пытанні сённяшняга дня. Так, нас непакоіць той факт, што адукацыя страчвае сваю фундаментальнасць, што мы недапрацоўваем у падрыхтоўцы на стаўнікаў прыродазнаўчанавукова га профілю (фізікаў, матэматыкаў і г.д.), а таксама ў арганізацыі са цыяльнай і псіхалагічнай службы. Калектыў вашага універсітэта на працягу дзевяноста пяці гадоў рых туе спецыялістаў у сферы адукацыі, прычым робіць гэта сапраўды пра фесійна. Тут працуюць вучоныя, якія знаходзяць адказы на самыя складаныя пытанні. Жадаю, каб і надалей вам спадарожнічаў поспех ва ўсіх пачынаннях, у вырашэнні актуальных праблем навучання і выхавання, бо менавіта БДПУ – вя дучая навучальная ўстанова краі ны, якая адказвае за якасць педага гічнай адукацыі ва ўсёй Беларусі, – яшчэ раз падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч. — Няма задач — не цікава жыць! 2

ка і гісторыя навуковага светасузірання, тэорыя і псіхалогія мастацкай творчасці. У розны час у Мінскім настаўніцкім інсты туце працавалі будучы прэзідэнт Беларус кай акадэміі навук, гісторык Усевалад Ігна тоўскі, а таксама заснавальнік беларускага мовазнаўства, аўтар трохтомнай працы «Бе ларусы» акадэмік Яўхім Карскі. Плённымі для навучальнай установы былі 1920я гг. Вучэбны працэс на педагагі чным факультэце БДУ забяспечвалі вядо мыя гісторыкі У.І. Пічэта, Д.А. Жарынаў, У.М. Перцаў; філолагі І.І. Замоцін, Я.І. Ба рычэўскі; хімікі М.А. Прыляжаеў, М.М.Гай дукоў; у галіне фізікі – Я.Я. Сіроцін; астра номіі – А.А. Міхайлоўскі. Усё большыя і большыя запатрабаванні народнай гаспадаркі рэспублікі ў педагагіч ных кадрах прадвызначылі пераўтварэнне пе дагагічнага факультэта ў самастойную вы шэйшую навучальную ўстанову – Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут. Нягледзячы на цяжкія 1930я гг., інсты тут не толькі выстаяў, але і здолеў пад рыхтаваць вялікую колькасць настаўні каў. А з 1934 г. пачалася падрыхтоўка на вуковапедагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вай ны многія выкладчыкі, студэнты і супра цоўнікі інстытута паўсталі на абарону сва ёй Айчыны. Мы памятаем подзвіг кожна га ветэрана і ўдзельніка той далёкай і блізкай вайны. Мы ўдзячны тым, хто яшчэ ў страі і працягвае верна выконваць свой прафесійны абавязак. Гэта прафесары Фё дар Іванавіч Івашчанка, Мікалай Капіто навіч Сцепаненкаў, Віталь Міхайлавіч Фамін, старшыня Савета ветэранаў БДПУ прафесар Фёдар Рыгоравіч Кітуновіч. З сярэдзіны 1960х гг. пры падтрымцы Савета ветэранаў традыцыйнымі стано вяцца зорныя паходы па месцах баявой славы беларускага народа. Сёння гэта свое асаблівая візітоўка нашага універсітэта. Не менш маштабныя задачы перад інсты тутам паўсталі пасля вайны. Многае для яго аднаўлення і далейшага развіцця зрабіў дырэктар Максім Васільевіч Мака

рэвіч. Да сярэдзіны 1950х гг. у інстытуце зноў аднавілася перапыненае вайной інтэн сіўнае і насычанае жыццё. Быў пабудаваны вучэбны корпус № 2, ад ноўлена актавая зала, створаны новыя ка бінеты і лабараторыі. У значнай ступені гэта заслуга Івана Емяльянавіча Лакіна, які кіраваў у той час інстытутам. Гэты чалавек

валодаў фенаменальнай памяццю. Ён ведаў амаль што ўсіх студэнтаў інстытута. Пачатак чарговага этапу ў развіцці інстытута звязаны з рэалізацыяй Паста новы ЦК КПБ ад 28 жніўня 1954 г. «Аб паляпшэнні падрыхтоўкі педагагічных кадраў у рэспубліцы і аб развіцці Мінскага педагагічнага інстыту та імя А.М. Горкага». Пастано вай прадугледжвалася значнае павелічэнне прыёму студэнтаў, арганізацыя падрыхтоўкі настаў нікаў па новых спецыяльнасцях, умацаванне матэрыяльнатэхніч най базы, укамплектаванне інсты тута высокакваліфікаванымі на вуковымі кадрамі. Гэта пастанова была паспяхова выканана. Калі ў 1957–1958 навучальным годзе на дзённым і завочным аддзяленнях вучылася 4 тыс. студэнтаў, то ў 1972–1973 навучальным годзе – ужо каля 9 тыс. чалавек. У 1960я гг. былі пабудаваны два новыя інтэрнаты. Гэта дало магчымасць забяспечыць жыллём 58 % іншагародніх студэнтаў. У гэтыя ж гады быў адкрыты спартыўны комплекс, які ўключаў басейн і спартыўную залу. Да пачатку 70х гг. мінулага стагоддзя Мінскі педагагічны інстытут імя А.М. Гор кага становіцца вядучай ВНУ педагагічна га профілю ў рэспубліцы і адной з найбуй нейшых педагагічных устаноў краіны. За поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфіка ваных спецыялістаў для народнай гаспа даркі Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім Указам ад 28 верасня 1972 г. узнага родзіў інстытут ордэнам Працоўнага Чыр вонага Сцяга. У пачатку 1970х гг. ва ўсёй краіне быў ажыццёўлены пераход да ўсеагульнай ся рэдняй адукацыі, што значна павысіла статус сярэдняй школы, а ад вышэйшай школы патрабавала рашэння новых задач. У 1970–1980я гг. інстытут павялічыў пры ём студэнтаў, значна ўмацаваў матэрыяль натэхнічную базу. Так, калі ў 1972 г. у склад інстытута ўваходзіла 7 факультэтаў, то ў 1993 г. іх колькасць павялічылася да 13. Былі створаны такія факультэты, як музычнапедагагічны, дэфекталагічны, дашкольнай адукацыі, дауніверсітэцкай

падрыхтоўкі, падрыхтоўкі і перападрых тоўкі кадраў народнай асветы, факультэт сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі. Значны асабісты ўклад у развіццё на шага універсітэта ўнеслі знакамітыя ву чоныя і педагогі Ф.М. Янкоўскі, М.С. Яў невіч, Б.М. Гурскі, К.А. Кулінковіч і мно гія іншыя. Нельга абысці ўвагай і заслугі рэктараў інстытута – Фрола Парфір’евіча Шмыга ва, Аляксандра Цімафеевіча Караткевіча і Леаніда Ніканоравіча Ціханава. Фрол Парфір’евіч Шмыгаў да назна чэння на пасаду рэктара Мінскага педін стытута быў ужо вопытным работнікам вышэйшай школы, адным з арганізата раў вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы, рэктарам Мінскага інстытута замежных моў. У свой час Фрол Парфір’евіч быў удзельнікам падзеі, якая мае сусветную гістарычную значнасць. Знаходзячыся ў складзе дэлегацыі БССР на канферэнцыі

ў СанФранцыска, ён паставіў свой подпіс на канчатковым варыянце тэксту Стату та Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З імем Аляксандра Цімафеевіча Ка раткевіча звязаны 15 гадоў паступаль нага руху ад інстытуцкага да універсі тэцкага тыпу адукацыі. Наша ВНУ адна з першых у рэспубліцы ўвяла шматуз роўневую сістэму падрыхтоўкі кадраў праз бакалаўрыят, магістратуру, аспі рантуру і дактарантуру. Дзякуючы на маганням Аляксандра Цімафеевіча быў узведзены вучэбны корпус № 1. Сёння гэта адзін з найпрыгажэйшых будын каў сталіцы і візітная картка універсі тэта. За гэтыя гады колькасна павялі чыўся і якасна змяніўся прафесарска выкладчыцкі склад. І зусім заканамерна, што ў 1993 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага быў пераўтвораны ў Бела рускі дзяржаўны педагагічны універсітэт, тым самым атрымаўшы высокі статус і адказную місію – быць флагманам педа гагічнай адукацыі і педагагічнай думкі, арганізатарам вядучых навуковых школ па педагогіцы і псіхалогіі ў Рэспубліцы Беларусь. 26 лістапада 2009 г.


БДПУ — 95 гадоў!

ЯШЧЭ НАПЕРАДЗЕ» З 1993 г. ВНУ ўзначаліў Леанід Нікано дзіцца выхаваўчая і ідэалагічная работа равіч Ціханаў. За гады яго кіраўніцтва сярод студэнтаў і выкладчыкаў. змянілася знешняе аблічча БДПУ, удас Як вы ведаеце, тэорыю нельга аддзяліць ад практыкі, і таму студэнты, асаб ліва прыродазнаўчых спецыяльнас цей, проста абавязаны мець усе не абходныя ўмовы для набыцця прак тычнага вопыту. З гэтай мэтай быў завершаны капітальны рамонт аг рабіястанцыі ў Зялёным. Здадзена ў эксплуатацыю першая чарга бу дынка ІПКіПК, створаны новыя ла бараторыі на фізічным факультэце. Пасля капітальнага рамонту каналілася яго структура. У гэты час былі былі зноў адкрыты спартыўная зала і ба адкрыты факультэты псіхалогіі і народ сейн. Нашы студэнты атрымалі магчы най культуры, сацыяльнапсіхалагічны масць займацца фізкультурай і спортам цэнтр, аддзел выхаваўчай работы, у сучасных камфортных умовах. Пасля здадзены ў эксплуатацыю вучэбны кор ўвядзення ў эксплуатацыю двух сту пус № 8. Леанід Ніканоравіч стаяў ля вы дэнцкіх інтэрнатаў павялічылася забяс токаў стварэння агульнауніверсітэцкага печанасць іншагародніх студэнтаў жы выдавецкага цэнтра, часопіса «Весці лой плошчай. Палепшаны ўмовы пражы БДПУ». вання ў іншых інтэрнатах. Згодна з зац Па выніках дзяржаўнай атэстацыі 1996 г. верджаным рэктаратам планам працяг універсітэт атрымаў статус вядучай наву ваецца рамонт аўдыторнага фонду, інтэр чальнай установы ў сістэме педагагічнай натаў, культурнамасавых і спартыўных адукацыі. За асобыя дасягненні БДПУ ў аб’ектаў БДПУ. сацыяльнакультурным развіцці краіны Як вы бачыце, і за апошнія гады было Указам Прэзідэнта ў лістападзе 1997 г. уні зроблена нямала. версітэт быў узнагароджаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. Набыткам і гонарам нашага універсі тэта заўсёды былі і застаюцца яго заслу жаныя работнікі. У гэтай зале прысутні чаюць людзі, якія на пастаяннай аснове працуюць у БДПУ ўжо больш за 30 гадоў. Вынікі іх дзейнасці знайшлі адлюстра ванне ў стварэнні фундаментальных на вуковых напрамкаў і падрыхтоўцы кад раў вышэйшай кваліфікацыі. У галіне педагогікі гэта прафесары І.А. Новік і Паважаныя калегі! І.І. Цыркун, у галіне псіхалогіі – прафе У пачатку свайго выступлення я сказаў сары Я.Л. Каламінскі і Л.М. Рожына, у пра тое, што сёння мы адзначаем памят галіне айчыннай гісторыі – прафесары ную для універсітэта дату, але ні разу не В.М. Фамін і А.М. Люты. выкарыстаў слова «юбілей». Юбілей яшчэ У цэлым за 95 гадоў свайго развіцця уні наперадзе. Але каб дастойна яго сустрэць, версітэт падрыхтаваў звыш 130 тысяч спе ужо сёння нам неабходна засяродзіцца на цыялістаў. Сярод выпускнікоў універсі выкананні чарговых задач. тэта больш чым 200 заслужаных настаў Якія ж задачы на сённяшні дзень з’яў нікаў Беларусі, 7 Герояў Савецкага Саюза ляюцца найбольш актуальнымі? і Герояў Сацыялістычнай Працы, сотні Неабходна пастаянная работа над удас выдатных вучоных, дзяржаўных дзеячаў, каналеннем вучэбнага працэ вядомых паэтаў і пісьменнікаў. су, актыўным укараненнем і На сённяшні дзень на дзённай і завоч выкарыстаннем сучасных най формах атрымання адукацыі вучыц адукацыйных тэхналогій, ца звыш 20 тыс. студэнтаў, магістран інтэрактыўных метадаў наву таў, аспірантаў і слухачоў. У структуры чання і выхавання, стварэн універсітэта працуюць 14 факультэтаў, нем электронных падручні 73 кафедры, Інстытут павышэння ква каў і вучэбнаметадычных ліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. комплексаў, развіццём дыс Вучэбны працэс забяспечваюць 1250 танцыйнай адукацыі. выкладчыкаў, з іх 560 – дактары і кан Да стагоддзя універсітэта дыдаты навук. мы павінны павялічыць Ужо другі год мы працуем па новых колькасць дактароў навук, адукацыйных стандартах і вучэбных пла якія працуюць ва універсітэце на паста нах. Працягваецца маштабная работа па яннай аснове, істотна павысіць удзель інфарматызацыі адукацыйнага асяроддзя ную вагу кандыдатаў навук, галоўным ва універсітэце. Аб’ём фінансавання на чынам за кошт эфектыўнай работы аспі вуковадаследчай працы ўзрос у 2,3 раза. рантуры і дактарантуры. Неабходна пад На дастаткова высокім узроўні право воіць аб’ём навуковых даследаванняў за 26 лістапада 2009 г.

кошт бюджэтнага і гасдагаворнага фінан савання. Паважаныя калегі! Сацыяльнаэкана мічныя ўмовы, у якіх сёння працуе уні версітэт, істотна змяніліся. Мы павінны навучыцца працаваць ва ўмовах пазабюд жэтнага фінансавання. Умацаванне вучэбнаматэрыяльнай базы і сацыяльнай інфраструктуры універсітэ та немагчыма без далейшага нарошчван ня інфармацыйных рэсурсаў у бібліятэках

і на кафедрах, павелічэння колькасці мес цаў у інтэрнатах. Як вядучы педагагічны універсітэт мы павінны праяўляць ініцыятыву ў пытан нях узаемадзеяння з агульнаадукацыйнай школай, больш цесна супрацоўнічаць па такіх напрамках, як захаванне педагагіч ных класаў, стварэнне філіялаў кафедраў, ацэнка вынікаў педагагічных практык, актыўнае далучэнне таленавітай моладзі да ўдзелу ў творчых праектах, школах ма ладога вучонага. Наш прамы абавязак – ствараць сучасныя падручнікі для агуль наадукацыйнай школы. Толькі так мы зможам значна павысіць эфектыўнасць ра боты па арыентацыі моладзі на педагагіч ныя прафесіі. Неабходна больш дынамічна развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, асабліва ў сферы абмену выкладчыкамі і студэнтамі. Наш універсітэт павінен адпавядаць міжнароднай сістэме менеджменту якасці адукацыі. Паважаныя калегі! Я хачу, каб дэвіз «Я ганаруся БДПУ!», які аднойчы пра панавалі нашы таленавітыя студэнты, стаў агульным дэвізам, і каб яго змог шчыра вымавіць кожны студэнт, аспі рант, выкладчык, супрацоўнік універ сітэта.

Дарагія сябры! Я жадаю ўсім нам далей шай плённай працы на карысць Беларус кага дзяржаўнага педагагічнага універсі тэта імя Максіма Танка і Рэспублікі Бела русь. Здароўя і дабрабыту! З Днём універсітэта вас, дарагія сябры!

УЗНАГАРОДЖАНЫ Юбілейным медалём «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка фашысцкіх захопнікаў»: Кухарчык П. Дз.; Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Андарала А. І., Кузняцоў А. У.; Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»: Зелянкевіч В. М.; Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: Бондар В. А., Дабранскі В. М., Камароўская Т. Я., Сцепаненкаў М. К., Торхава Г. В., Чэчат В. У.; Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: Алоўнікава Н. Г., Вабішчэвіч І. А., Варанецкая Л. М., Закрэўская Л. Л., Івашчанка Ф. І., Казінец Л. А., Клімовіч Г. Ф., Лісава М. І., Шасцітка І. У., Шкуцько Л. Л., Шуканава З. М., Якавенка С. У.; Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь: Саклакоў У. І., Сыты У. П.; Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: Пазнікаў М. А.; Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: Васіленя В. С., Каваліў В. В., Навасёлава Ю. Б.; Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь: Навагродскі В. Я.; Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь: Круталевіч М. М.; Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта: Багданава Т. С., Ядлоўскі У. В.; Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта: Быкадораў Ю. А., Гайдукевіч С. Я.; Ганаровай граматай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў: Давыдзенка Л. М., Зайцаў В. А., Каламінскі Я. Л.; Ганаровай граматай камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама: Луцэвіч А. А.; Ганаровай граматай упраўлення культуры Мінгарвыканкама: Аляксейчык В. А., Папова Н. М., Шаталава Н. М.; Ганаровай граматай Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска: Папковіч В. А., Шынкарэнка У. А.

3


БДПУ — 95 гадоў!

РОДАМ З ПЕДАГАГІЧНАГА

ВЫКЛАДЧЫКАЎ, СТУДЭНТАЎ І СУПРАЦОЎНІКАЎ УНІВЕРСІТЭТА ПАВІНШАВАЛІ: √ старшыня Рэспублікан скага савета рэктараў вышэй шых навучальных устаноў, рэктар Беларускага дзяржаў нага эканамічнага універсі тэта У.М. Шымаў; √ старшыня Цэнтральна га камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аду кацыі і навукі А.А. Бойка; √ старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарадско га выканаўчага камітэта У.К. Шчэрба; √ начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абласно га выканаўчага камітэта Т.І. Данілевіч; √ рэктары ўстаноў адука цыі «Маскоўскі гарадскі педагагічны універсітэт», «Мінскі дзяржаўны лінг вістычны універсітэт», «Гродзенскі дзяржаўны ме дыцынскі універсітэт», «Магілёўскі дзяржаўны уні версітэт імя А. Куляшова», «Гомельскі дзяржаўны уні версітэт імя Францыска Ска рыны», «Мазырскі дзяржаў ны педагагічны універсі тэт», ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацы яльных адносін», «Беларус каРасійскі універсітэт» √ і многія іншыя.

Бацькоў пазнаюць па іх дзецях – так і наш універсітэт ведаюць перш за ўсё па найбольш вядомых выпускніках, якія гучна заявілі пра сябе ў навуковым, культурным, палітычным жыцці краіны. Як самыя ўзорныя сыны і дочкі, яны не забываюць родны парог і па магчымасці вяртаюцца ва ўлонне сваёй alma mater. Тым больш калі ёсць такая прыемная нагода, як дзень нараджэння БДПУ. Вераніка МАНДЗІК

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар КАРПЕНКА не здрадзіў педагагічнаму прызван ню. Вось ужо каторы год ён пра цягвае кіраваць народным сту дэнцкім тэатрам «Мы». Якім ба чыць відны палітычны дзеяч мінулае і сучаснасць роднага яму універсітэта? Пра гэта мы пага варылі з Ігарам Васільевічам не задоўга да пачатку ўрачыстасці. – Вы не толькі закончылі наш універсітэт, але і доўгі час у ім працавалі. Як Вы ацэньваеце ўзро вень падрыхтоўкі, якую БДПУ дае сваім выхаванцам? – Разумееце, падрыхтоўка педа гога – гэта не толькі нейкая сума ведаў, але і пэўны асабісты і сацы яльны вопыт. Якім чынам яны су

адносяцца? Пытанне не з простых, але, відаць, усё гэта адбываецца ў плане прафесійнага станаўлення, у практычнай дзейнасці. Напрыклад, у час майго навучання былі моцныя грамадскія арганізацыі, якія давалі магчымасць фарміраваць неабход ныя любому выкладчыку якасці (лідэрскія, камунікатыўныя і г.д.). Мне давялося працаваць у камса мольскай арганізацыі інстытута, выкладаць на кафедры, ды і зараз я маю педагагічную нагрузку. Так што дэпутацтва не перашкаджае мне быць у курсе сучасных адука цыйных працэсаў. – Што можаце сказаць пра людзей, якія Вас вучылі і з якімі Вы разам працавалі? – Без сумнення, тут вырасла цэ лая плеяда цудоўных педагогаў, вучоных, работнікаў сферы куль туры. Заўжды добрым словам ус памінаю сваіх выкладчыкаў: Я.А. Марголіна, М.Д. Каўшарава, А.М. Лютага, В.М. Фаміна і многіх іншых. Я ўпэўнены, што і маё палітычнае станаўленне ад былося дзякуючы універсітэту і пад трымцы яго рэктараў: А.Ц. Карат кевіча, Л.Н. Ціханава і, безумоў на, П.Дз. Кухарчыка. – Усё рухаецца, змяняецца, і БДПУ ўжо не той, якім быў не

калькі гадоў таму. Якія пераме ны заўважылі асабіста Вы? – Сапраўды, жыццё не стаіць на месцы, сама аб’ектыўная рэаль насць нараджае новыя падыходы, ставіць новыя задачы. На сён няшні дзень педуніверсітэт дастат кова гнутка рэагуе на патрабаванні рынку педагагічных кадраў, а гэта значыць, што адкрываюцца новыя спецыяльнасці, карэкціруецца падрыхтоўка будучых настаўнікаў у змястоўным плане. Мне здаецца, што ў БДПУ ўмеюць захоўваць традыцыі і прыўносіць нешта новае. І ў гэ тым заслуга кожнага пака лення, якое прыходзіць сюды працаваць ці вучыцца.

Дырэктар ДНУ «Інстытут гісто рыі НАН Беларусі», прафесар ка федры айчыннай і сусветнай гісторыі Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕНЯ сказаў шмат добрых слоў у адрас нашага універсітэта. І на гэта ў яго ёсць нямала падстаў. – На сённяшні дзень семдзесят працэнтаў супрацоўнікаў Інсты тута гісторыі Нацыянальнай ака дэміі навук – гэта выпускнікі

гістарычнага факультэта БДПУ. Яны ведаюць педагогіку, псіхалогію, чалавечыя камуні кацыі, умеюць працаваць з людзьмі, і гэта мне як дырэкта ру вельмі імпануе і дапамагае. Я ганаруся тым, што я і многія мае калегі скончылі менавіта гэ тую навучальную ўстанову. Большасць маіх аднакурснікаў зараз працуе ў школе, але ёсць ся род іх і дзяржаўныя дзеячы, і на вукоўцы. Гэта яшчэ адно сведчан не грунтоўнасці, фундаменталь насці падрыхтоўкі выпускнікоў педуніверсітэта. Я бясконца ўдзячны ўсім педагогам, якія зрабілі нас не толькі сапраўднымі спецыялістамі, але і выхавалі добрыя чалавечыя якасці. Выкладчыкі кафедры айчын най і сусветнай гісторыі БДПУ, на якой я працую ўжо шмат гадоў, ідуць у нагу з найноў шымі дасягненнямі гістарычнай адукацыі. Ды і ўвогуле, па ўзроўні развіцця гуманітарных навук мы не ўступаем ніводнай з навучальных устаноў Еўропы. З цікавасцю назіраю за мала дой зменай: сённяшнія студэн ты ў параўнанні з намі больш актыўныя і адкрытыя. Гэта над звычай разумныя і кемлівыя людзі, якія імкнуцца спасціг нуць самую складаную, як мне здаецца, прафесію на свеце – пе дагагічную. Хочацца пажадаць ім поспеху ў гэтай нялёгкай справе, а ўсяму універсітэту – далейшага росквіту і плённай працы.

масці з'явіцца на сцэне сваёй alma сям'і, былы школьны педагог, які mater. Выступленне нашага нядаўняга ўжо больш за дзесяць гадоў працуе ў госця Георгія Калдуна абвергла праві летніках у якасці выхавальніка, будзе заў Гэтым вечарам рознабаковую талена ла з'яўлення на сцэне толькі "сваіх". сёды прыняты і абагрэты педуні вітасць прадэманстравалі не толькі Але ж і чужым Георгія назваць цяжка. версітэтам. На жаль, нават карнавалы ў Рыодэ нашы студэнты, але, што яшчэ больш Чалавек, выхаваны ў настаўніцкай Жанейра заканчваюцца. Не стаў выклю прыемна, і выкладчыкі. чэннем і наш урачысты вечар. Але па Вакальныя нумары і працяглае выс верце дасведчанаму чалавеку: у БДПУ тупленне танцавальнага калектыву свята доўга чакаць не давядзецца. І не "Рэй" вярнулі публіку ў свет традыцый забудзьцеся параіць усім сваім знаё най беларускай культуры. Народныя, мым старшакласнікам паступаць ме але ўжо не беларускія, матывы прагу навіта ў нашу ВНУ, бо тады яны ат чалі яшчэ раз сіламі дуэта віртуозных рымаюць унікальную магчымасць акардэаністаў: два ўсім вядомыя Ула адсвяткаваць яе стагоддзе! Ну, а мы дзіміры, Бубен і Федарук, у чарговы раз застаемся вернымі тым пачуццям, прымусілі грацыёзна «лётаць» свае ма што падаравала знамянальная дата гутныя інструменты. Аднак фінальная сённяшняй восені. І яшчэ раз нагадаю, частка мерапрыемства адступіла ад кан што лічба мінулага сезона не якаяне цэпцыі раней прадстаўленых нумароў: будзь прыгожанькая "васемнаццаць", а аўдыторыя перанеслася ў рэаліі сучас ганаровая і ўрачыстая — 95! най беларускай эстрады. Так, выпуск Аляксей Н. КАВАЛЕНКА ніца былога музычнапедагагічнага факультэта Аня Шаркунова, як заўсё ды, не магла не выкарыстаць магчы Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

СВЯТА НА ЎСЕ 100! Чым універсітэт адрозніваецца ад жанчыны? Спадарыням заўсёды ва семнаццаць, а вось ВНУ свой узрост не ўтойваюць і нават ганарацца ім. Аднак гэта не важна, галоўнае, што мы з вамі валодаем дакладнай інфармацыяй: дваццаць першага лістапада Беларускаму дзяржаўна му педагагічнаму універсітэту імя Максіма Танка споўнілася раўнют ка дзевяноста пяць. І не заўважыць набліжэння гэтай знамянальнай даты было немагчыма. Канферэн цыі, выстаўкі, канцэрты і г.д. — на ўсім быў адбітак дзвюх запавет ных лічбаў, якія рыхтавалі нас да лагічнай кульмінацыі. І вось, нарэшце, прыйшоў дваццаты дзень лістапада, у які БДПУ афі цыйна распачаў урачыстасці з нагоды свайго 95годдзя!

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 1234. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 26.11.2009 г. у 9.00.

nastaunik 16(1065)  
nastaunik 16(1065)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement