Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

ВІНШУЕМ! За плённую навуковапедагагічную дзейнасць, знач ны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спе цыялістаў аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь загадчыку кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій Веры Ана тольеўне КАПРАНАВАЙ. Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03. 11. 2009 г.

Навіны БДПУ

С

ЁННЯ, 12 лістапада, у 14.00 пачынаецца V Справа здачнавыбарчая канферэнцыя Пярвічнай прафса юзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ.

А

МАЛЬ праз тыдзень, 20 лістапада, універсітэт адзначыць 95годдзе з дня адкрыцця Настаўніц кага інстытута ў Мінску. У сувязі з гэтай знамянальнай датай нас чакаюць урачыстае пасяджэнне Савета БДПУ і святочны канцэрт. Акрамя таго, рашэннем рэктара ўсім штатным работнікам універсітэта будзе выплачана прэ мія ў памеры 0,5 тарыфнага акладу.

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў агульнай і дзіцячай псіхалогіі (д.н., к.н., 22 разр. АТС), гісторыі старажытных цыві лізацый і сярэднявечча (д.н., 22 разр. АТС); старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (3), матэматыкі і мето дыкі выкладання матэматыкі, тыфлапедагогікі, ме тодыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) філасофіі, су часных еўрапейскіх моў. Да ўдзелу ў конкурсе на замяшчэнне пасад старшага выкладчыка, выкладчыка дапускаюцца прэтэндэнты, якія маюць вучоную ступень, званне або стаж прак тычнай работы. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

Чацвер, 12 лістапада 2009 года

№ 15 (1064)

ВЕЧНАЯ ВЯСНА

ГІМН МАЦІ

СВЕТЛАЯ ПЕСНЯ

Стар. 3

Стар. 3

Стар. 4

АДУКАЦЫЯ БЕЗ МЕЖАЎ Навучанне і сацыялізацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафі зічнага развіцця — справа няпростая і адказная. Стварэнне і выкарыстанне адмысловых камп’ютэрных праграм і тэхна логій робіць гэты працэс больш эфектыўным і рацыяналь ным, стварае дадатковыя магчымасці для развіцця кожнай асобы, якая мае спецыяльныя адукацыйныя запатрабаванні. Вераніка МАНДЗІК Днямі на ФСА адбылася надзвы чай важная падзея — адкрыццё ла бараторыі па развіцці інфармацый ных тэхналогій у спецыяльнай аду кацыі «Адукацыя без межаў». Рэк тар БДПУ, прафесар П. Дз. Кухарчык падчас выступлення перад прысут

нымі адзначыў: «Гэты праект у шмат разоў больш высакародны за многія іншыя, бо прызначаны дапамагаць дзецям, якія маюць асаблівую пат рэбу ў нашай падтрымцы». Пад гэ тым выказваннем маглі б падпісац ца ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці — і стваральнікі лабараторыі, і госці мерапры емства, бо кож ны з іх не па чут ках ведае, якія цяжкасці ўзнікаюць пад час навучання такіх дзетак. Дэкан факуль тэта С. Я. Гайду кевіч прыгада

Дэкан ФСА С. Я. Гайдукевіч

ла, што праца над праектам пачала ся са стварэння рабочай групы, у склад якой увайшлі прадстаўнікі БДПУ, Міністэрства адукацыі Рэс публікі Беларусь і Інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхна логіях у адукацыі (Расія, г. Масква). Было прынята рашэнне, што наш уні версітэт мае найлепшы патэнцыял для рэалізацыі задуманага. Галоўны інфармацыйнааналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бе ларусь закупіў для вучэбнай лабара торыі стандартнае апаратнае абсталя ванне. Набыць спецыяльнае абсталя ванне і праграмнае забеспячэнне да памог замежны партнёр — Швейцар (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

ІНТЭРНЕТ — ТЭТАТЭТ Нарэшце здзейснілася — у БДПУ адкрыўся клас электроннай бібліятэкі! Гэта доўгачака ны падарунак рэктарата нашым студэнтам да знамянальнай даты ў жыцці універсітэта. Наш карэспандэнт зацікавіўся: чым выклікана не абходнасць такога новаўвядзення і якія маг чымасці яно дасць будучым педагогам? Рэктар БДПУ, прафесар П. Дз. КУХАРЧЫК: — Нягледзячы на выдатны кніжны фонд, якім вало дае універсітэт, мы адкрываем яшчэ і электронную біблія тэку, бо атрыманне студэнтамі інфармацыі на электрон ных носьбітах — практыка не заўтрашняга, а ўжо сён няшняга дня. Дый для школьнікаў камп’ютэр і Інтэрнет сталі звыклай справай. Так што, я лічу, у плане інфарма цыйных тэхналогій нашы выпускнікі павінны быць на галаву вышэйшымі за сваіх выхаванцаў. Напачатку я асабіста буду сачыць за тым, каб электронная бібліятэка выкарыстоўвалася на поўную магутнасць і была запат рабавана ў студэнтаў і выкладчыкаў. Дырэктар бібліятэкі Н. П. СЯТКОЎСКАЯ:

— Толькі што завершана праца па абсталяванні памяш кання, у якім карыстальнікі будуць мець доступ да элект роннай базы. Гэта 114ы пакой трэцяга вучэбнага корпуса. Ужо зроблены рамонт, закуплена новая мэбля, устаноўле ны 20 камп’ютэраў з падключэннем да лакальнай сеткі універсітэта і Інтэрнету. Бібліятэка змяшчае ў электрон ным выглядзе вучэбнаметадычныя выданні выкладчыкаў (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Прарэктар В. М. Зелянкевіч і работнікі бібліятэкі


•Афіцыйная хроніка Адбылося чарговае пасяджэнне Савета БДПУ. Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад дэкана факультэта А. В. Касовіча «Стан і шляхі ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі сту дэнтаў факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій», члены Савета адзначылі, што дзейнасць прафесарскавыклад чыцкага складу факультэта накіравана на падрыхтоўку спе цыялістаў, здольных вырашаць шырокі круг псіхолагапе дагагічных задач з усімі катэгорыямі насельніцтва. Тэарэтычная і практычная падрыхтоўка студэнтаў факуль тэта грунтуецца на выкарыстанні традыцыйнага і інавацый нага падыходаў да арганізацыі вучэбнага працэсу. Выкладчыкі факультэта сістэматычна абнаўляюць змест вучэбных планаў і праграм з улікам сучасных патрабаванняў. У значнай ступені фарміраванню прафесійнай кампетэн тнасці студэнтаў факультэта садзейнічае ўдзел у рабоце сту дэнцкага навуковага таварыства, у навуковапрактычных канферэнцыях, конкурсах прафесійнага майстэрства, алім піядах. Адметнай рысай ідэалагічнай і выхаваўчай работы з’яўляецца актыўнае ўключэнне студэнтаў у валанцёрскую і дабрачынную дзейнасць, удзел у сацыяльных праектах і праграмах. Па абмеркаваным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову.

АДУКАЦЫЯ БЕЗ МЕЖАЎ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

скае ўпраўленне па развіцці і супрацоўніцтве ў Мінску. У вы ніку ў жніўні 2008 г. была ство рана лабараторыя. Дарэчы, прадстаўнікі Упраўлення Пауль Руег (кіраўнік праграм) і Дзітрых Дрэйер, якія прысутнічалі на яе адкрыцці, маглі на свае вочы пабачыць, як выкарыстоўваюц ца на практыцы тэхналогіі спе цыяльнага навучання. «На сённяшні дзень у распара джэнні вучэбнай лабараторыі знаходзіцца шэсцьдзесят сем пра грам, дванаццаць з якіх маюць на вучальны характар, астатнія — развіццёвы, — расказвае загад чык лабараторыі Л. Г. Астрэй ка. — Мы ствараем каталогі, дзе змешчаны калекцыі ўсіх дапа можных сродкаў і праграмнага за беспячэння з іх кароткім апісан нем, каб настаўнік, улічваючы

ўзрост і спецыфіку развіцця вучня, мог выбраць адпаведныя рэсурсы». Многія методыкі распрацоўва юцца на базе ўстаноў адукацыі рэспублікі. Напрыклад, у Цэнтры карэкцыйнаразвіццёвага наву чання і рэабілітацыі Кастрычніц кага раёна створана праграма на вучання малодшых школьнікаў з цяжкімі парушэннямі зроку ра боце з камп’ютэрам, забяспеча ным тэхналогіяй моўнага сінтэзу. У лабараторыі ёсць дапамож ныя сродкі для асоб з парушэн нямі апорнарухальнага апарату (хворае дзіця можа кіраваць кам п’ютэрам, злёгку датыкнуўшыся да сэнсарнага экрана, які выкон вае ўсе функцыі мышкі), слыху (праграма «SpeechViewer 3» выка рыстоўваецца для развіцця і ад наўлення моўных і галасавых функцый), зроку (тэкставы матэ рыял ператвараецца ў аўдыёфай

лы, якія можна перапісаць на электронны носьбіт і слухаць дома) . Плануецца стварыць аўдыё варыянт усёй праграмы сярэдняй школы, ужо ёсць 11 адаптава ных падручнікаў. Адна з мето дык, распрацаваных выкладчы камі нашага універсітэта, накіра вана на развіццё зрокавага ўспры мання прасторавых прыкмет. Пасля прэзентацыі магчымас цяў разнастайных інфармацый ных тэхналогій удзельнікі ме рапрыемства абмеркавалі ўбача нае. Спадар Пауль Руег быў пры емна здзіўлены аб’ёмам выкана най працы і адзначыў прафесія налізм і кампетэнтнасць ства ральнікаў вучэбнай лабарато рыі. Прагучала спадзяванне на тое, што яна возьме на сябе каар дынацыю выкарыстання інфар мацыйных тэхналогій ва ўстано вах спецыяльнай адукацыі.

ІНТЭРНЕТ — •Да 65годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ТЭТАТЭТ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

БДПУ (метадычныя дапаможнікі, канспекты і курсы лекцый, лаба раторныя работы, кантрольныя заданні і інш.). Паколькі іх аўта ры — работнікі універсітэта, то і маёмаснае права на такога кштал ту публікацыі належыць ВНУ, якая адкрывае для свабоднага до ступу ўласныя распрацоўкі. Акрамя таго, з’явіцца магчы масць карыстацца электроннымі варыянтамі выданняў, якія зна ходзяцца ў бібліятэцы ў абмежа ванай колькасці ці больш не пе равыдаюцца, а таксама кнігамі, што маюць павышаны попыт, гістарычную каштоўнасць і г. д. Для ЭБ закуплена каля 500 ліцэнзійных мультымедыйных падручнікаў і навучальных праг рам. Ёсць доступ да паўнатэкста вай базы дадзеных «Эксперт». Электронная бібліятэка змяш чае каталог на базе аўтаматызава най бібліятэчнаінфармацыйнай сістэмы «МАRКSQL», які адлюст роўвае фонд бібліятэкі з 1991 года (каля 90 000 бібліяграфічных за пісаў) і дапамагае аператыўна да ведацца пра наяўнасць і месцазна ходжанне таго ці іншага дакумен та, атрымаць прамы доступ да ма тэрыялаў. У бліжэйшы час стане магчымым выкарыстанне рэсур саў «Віртуальнай чытальнай залы» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе размешчаны сусветныя элект ронныя інфармацыйныя рэсурсы па розных галінах навукі. Прарэктар па вучэбнай і інфар мацыйнааналітычнай рабоце В. М. ЗЕЛЯНКЕВІЧ: 2

— Мы будзем папаўняць фон ды электроннай бібліятэкі знешнімі і ўнутранымі рэсурсамі па профілях усіх факультэтаў і спецыяльнасцей, якія ёсць ва уні версітэце. Спачатку электронны каталог і паўнатэкставыя матэры ялы электроннай бібліятэкі бу дуць даступныя карыстальнікам толькі ў лакальнай сетцы. У пер спектыве мы плануем прадас тавіць студэнтам і выкладчыкам магчымасць працаваць з тэкстамі і праз сайт бібліятэкі ў Інтэрнеце па паролі або па нумары чытацка га білета. Так што да электрон ных кніг атрымаюць доступ і сту дэнты завочнай формы навучання. Хутка мы ўвядзем такую пас лугу, як электронная дастаўка да кументаў (ЭДД), г. зн. іх пера сылка з фондаў бібліятэкі на адра сы электроннай пошты нашых чы тачоў па іх запытах. На сайце http://library.bspu.unibel.by:90/ са снежня г. г. штомесячна бу дуць праводзіцца выстаўкі но вых паступленняў. Валерый Міхайлавіч пад крэсліў, што забяспечыць уні версітэт сучаснай тэхнікай — гэта толькі пачатак на шляху інфар матызацыі. Галоўнае — наяў насць і якасць саміх электрон ных рэсурсаў, а найперш — куль тура і нават патрэба іх выкарыс тання. Так што выбар за вамі: працаваць паранейшаму або да лучыцца да кагорты найбольш прасунутых карыстальнікаў і ацаніць усе выгоды сучасных інфармацыйных дасягненняў.

Днямі на кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ прайшоў сумесны з ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» і іншымі ўстановамі ўрачысты круглы стол, прыс вечаны 85годдзю з дня нараджэння ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, выдатнага вучонага, доктара гістарычных навук, прафесара, былога загадчыка кафедры гісторыі КПСС МДПІ імя А. М. Горкага Аляксандра Мікалаевіча МАЦКО. На пасяджэнне была запрошана дачка вучонага, кандыдат гістарычных навук Т. А. Папоўская.

Аляксандр Мікалаевіч не толькі даследаваў гісто рыю, але, можна сказаць, сам яе ствараў, абара няючы нашу Радзіму ў часы ліхалецця. Яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх ордэн Ай чыннай вайны ІІ ступені. У пасляваенны перыяд А. М. Мацко працаваў на радыё, вучыўся ў Рэспуб ліканскай партыйнай школе і Мінскім дзяржаў ным педагагічным інстытуце, вывучаў гісторыю Кампартыі Польшчы і Заходняй Беларусі, а таксама барацьбы савецкага народа су праць фашызму. Значную частку свайго жыцця вучоны прысвяціў педагагічнай працы: выхаванню студэнтаў і падрых тоўцы навуковагістарычных кадраў. Ён быў адным з заснавальнікаў кафедры, ад якой бярэ свой пачатак сучасная кафед ра айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ. Гэта толькі некаторыя факты біяграфіі Аляксандра Мікалаевіча, якія даюць нам уяўленне пра гэтую неардынарную асобу. Поўная карціна можа быць саткана са слоўуспамінаў яго калег і сяброў, а таксама з мастацкага вобраза юнага патрыёта, які створа ны ў кнізе Я. І. Крамко «Атрад „Камсамольскі“». За круглым сталом сабраліся прыхільнікі та ленту вучонага: сябры, вучні, калегі і пасля доўнікі. Адбылася шчырая размова пра чалаве ка, які пакінуў глыбокі след не толькі ў беларус кай навуцы, але і ў лёсах многіх людзей. Вядома каля 30 кандыдатаў гістарычных навук, якія аба ранілі дысертацыі пад яго кіраўніцтвам. Ініцыя тар пасяджэння, адзін з вучняў А. М. Мацко, а зараз акадэміксакратар секцыі гуманітарных навук НАН Беларусі, прафесар А. А. Каваленя заўважыў, што Аляксандра Мікалаевіча адрозні вала не толькі навуковая дасведчанасць, глыбокая жыццёвая мудрасць, але і шчырая прыродная

сціпласць, адданасць і апантанасць педагога. Галоўны рэдактар Беларускага гістарычнага часопіса В. Ф. Кушнер успамінае: «Ён паспяваў усюды: быў вядомым грамадскім і партыйным дзеячам, навукоўцам, загадчыкам кафедры, а таксама клапатлівым бацькам для сваіх дачу шак — Таццяны і Людмілы». Шмат цёплых слоў у адрас вучонага сказаў загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі,

Справа — прафесар А. М. Мацко (фота з архіву)

доктар гістарычных навук В. А. Пілецкі. Ён, у пры ватнасці, адзначыў мужную грамадзянскую пазі цыю А. М. Мацко. З першых дзён вайны семнацца цігадовы юнак аказаўся сярод групы камсамоль цаўпадпольшчыкаў, а потым, у якасці камандзі ра аддзялення партызан, удзельнічаў у шматлікіх баявых аперацыях. Лепшыя чалавечыя якасці і аспекты навуко вай, творчай і грамадскай дзейнасці прафесара А. М. Мацко адзначаліся і ў выступленнях іншых удзельнікаў пасяджэння. У жыцці кожнага з іх Аляксандр Мікалаевіч адыграў прыкметную ролю, і ўсе з удзячнасцю ўспаміналі гэтага ЧА ЛАВЕКА і НАСТАЎНІКА. Супрацоўнікі кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі 12 лістапада 2009 г.


ВЕ ЕЧ ЧН НА АЯ Я В ВЯ ЯС СН НА А В Я майстар распавядаць розныя гісторыі. Самае складанае для мяне — вылучыць, якую ж расказаць гэтым разам. Напэўна, лепш па чаць з замалёвак — яркіх, жыццёвых. І тады ўсё, што патрабуецца ад чытача, — гэта ўключыць уяўленне і прасякнуцца маёй ідэяй. Як вядома, жыццё не стаіць на мес цы, усё развіваецца і ўдасканальваец ца. Напрыклад — кінематограф. Быва юць моманты, калі нам складана выз начыць, дзе пачатак, што знаходзіцца ля вытокаў, але мы сапраўды ведаем, што канца гэтай з’яве быць не можа. Уявіце, што мы ўсе ў вялізнай зале: цяжкія шчыльныя шторы не даюць дзённаму святлу пракрасціся ў памяш канне, промень пражэктара высвятляе адзін за другім кадры нямога кіно. На гле дача з экранаў пранікліва глядзіць дзяў чына з арыгінальнай прычоскай. Акам паніятар грае вясёлую музыку, гераіня ўсміхаецца. Ага, па зале прабег шум: гэта ж Даша ЯСКЕВІЧ. Субтытры перадаюць яе словы: «Я не добраахвотнік, я вязень прыроджанага пачуцця сацыяльнай спра вядлівасці. Валанцёрства дазваляе зас тавацца чалавекам. Вучыць любіць насам рэч. Дапамагае бачыць і прымаць людзей такімі, якія яны ёсць. Гэтага досыць». Добраахвотніцкая дзейнасць на факуль тэце спецыяльнай адукацыі існавала заў сёды, але, як любы працэс, яна мае пе раломны перыяд. Гэта можна параў наць з сітуацыяй, калі адзін з харыс таў раптам вырашае выступіць з сольнай партыяй, каб на даць песні даскана ласць і элемент пра фесіяналізму. Так так, вы правільна думаеце, я вяду раз мову пра Дар’ю. У 2005 годзе, падчас навучання на трэцім курсе ФСА, сваю дзей насць яна характарызавала так: «Я пра цую ў псіханеўралагічным інтэрнаце № 3 (Навінкі). Чым мы з сябрамі займаемся? На першым месцы, вядома, мастацкая майстэрня «Хата». Пасля — гульнёвая андрагогіка. Гэта неверагодна весела, даз валяе самому заставацца ў дзяцінстве. Што да арганізацыі летнікаў, то тут мы робім усё: ад заключэння дагавораў з адміністрацыяй да забеспячэння догля ду за дзецьмі». Яна праводзіла гутаркі са студэнтамі малодшых курсаў нашага факультэта, па казвала сутнасць дзейнасці валанцёраў, запрашала супрацоўнічаць, падтрымліва ла тых, хто жадаў і не рашаўся… Стоп камера. Запалілі святло. Пра цаўнікі сцэны адправілі музыку ў залу, перанеслі фартэпіяна за кулісы, чым здзівілі публіку, і зноў патушылі лямпы. З усіх бакоў пачуўся скрыгат і лёгкі шум. 12 лістапада 2009 г.

Паступова памяшканне стала напаўняц ца гукамі. Новы кадр. — Усё ўзялі, нічога не забыліся? — пы таецца светлавалосая дзяўчына ў маладо га чалавека, які хутка апранае світэр. — Оля, я ўжо некалькі разоў праверыў. Узялі ўсё. Куды ж збіраецца маладая сямейная пара ў нядзельную раніцу? На рынак па агародніну? Да сваякоў на сняданак? Можа, проста на шпацыр? Не здагадаеце ся! А едуць яны ў горад Рэчыца да дзяцей, з якімі Вольга ПШАНІЧНІК пазнаёміла ся ў дзіцячым рэабілітацыйнааздараўлен чым цэнтры «Пціч», дзе яна працавала ў

якасці валанцёра педагагічнага атрада «Роўнасць» улетку 2008 года. За два апош нія гады дзяцей наведвала не толькі Воль га, але і яе родныя, знаёмыя, сябры. Яны купляюць фарбы і фламастары, бяруць з сабой караоке і вялікай вясёлай кампані яй едуць да дзетак. На фірме мужа калегі таксама не засталіся абыякавымі, яны ак тыўна дапамагаюць фінансава. Па тэле фоне я дапытвалася ў Олі: «Чаму для цябе так важна валанцёрства?». Яна думала думала і раптам гаворыць: «Аднойчы ў мяне моцна змерзлі рукі, і калі Таня (дзяўчынкаінвалід з Рэчыцкага інтэрна та) дакранулася да іх, я сказала: «Ты што, Танечка, у мяне рукі вельмі халод ныя». Дзяўчынка зірнула на мяне і сцісну ла іх у сваіх маленькіх цёплых далоньках яшчэ мацней». Вось так — не бываюць рукі халоднымі ў людзей з гарачым сэрцам… Антракт. Амаль як у тэатры. Натоўп выходзіць прагуляцца да буфета, абмер

каваць убачанае. Дзяўчына з сонечнай ку чаравай галавой усміхаецца шырока, ад крыта. Некаторыя з прысут ных ведаюць яе — гэта Ната ша ЖДАНОВІЧ. Яна — лідэр добраахвотнай групы студэн таў, якая наведвае цэнтр карэк цыйнаразвіццёвага навучан ня і рэабілітацыі Цэнтральна га раёна Мінска. Тут навучаюц ца дзеці з цяжкімі і множнымі парушэннямі ў развіцці, многія з якіх маюць ДЦП. Валанцёры арганізуюць іх вольны час, аказваюць дапамогу педагагіч наму персаналу, падтрымліва юць бацькоў. За гэтыя гады яны сталі адной сям’ёй, таму студэнты не маглі не скарыстаць магчы масці разам з дзецьмі павінша ваць дарагіх матуль з іх святам. І, пэўна, Наташа так прамяні ста ўсміхаецца таму, што абмяр коўвае разам з Аленай ЗУБ РЫЦКАЙ і іншымі студэнтамі сцэнарый Новага года, які яны плануюць правесці. Алена — праменьчык нашага вялікага агульнага сонца ў добраахвот ным аб’яднанні «Роўнасць». Ну вось, пачуўся апошні зва нок, гледачы ў прадчуванні но вых уражанняў вяртаюцца на свае месцы. Акрамя гуку на іх абвальваецца яркая вясёлка ко лераў. На экране хол 7га корпу са нашага універсітэта. І там адбываецца нешта сапраўды ўражлівае. Прабрацца да цэнтра падзей вельмі складана. Студэнты, што спазняюцца на заняткі, аўтаматычна запавольваюць крок і зварочваюць не на права, да ліфтаў, а ў процілеглы бок — да групы пакупнікоў. Нават свежыя булачкі не здольныя выклікаць такую ціка васць, як выставапродаж прац майстэр няў БелАДДІіМІ (Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецямінвалідам і маладым інва лідам). Усе разглядаюць тавар, радзяцца, удакладняюць кошт, вырашаюць, які вы раб набыць — той або іншы, і ў выніку пазычаюць у сяброў грошы да стыпендыі, забіраючы абодва. А выбар цудоўны: тут і запісныя кніжачкі, і выдатныя карціны, і чахлы для мабільных тэлефонаў, і сала

мяныя кветкі, ёсць нават торбы для ноўт букаў і капялюшыкі. А самае галоўнае – усё зроблена сваімі рукамі. Асноўны кан сультант — Лідзія ШАБУНЬКО. Выклад чыкі таксама не стаяць убаку, выбіраючы нешта для сябе ці для сяброў. З розных кут коў Беларусі прыязджаюць да нас выдат ныя вырабы, каб прынесці ў наша жыццё маленькі цуд. Таму што, разумеючы, з якой дбайнасцю і стараннасцю выканана кож ная дэталь, колькі ўкладзена ў выраб душы, немагчыма прайсці міма. Варта дадаць пару слоў пра Лідзію Ша бунько. Яна з’яўляецца кіраўніком усяго добраахвотнага руху на нашым факуль тэце. А ў склад адной толькі «Роўнасці» ўваходзяць дзевяць груп! Нядаўна Лідзія разам з іншымі далучылася да выдатна га нямецкабеларускаўкраінскага праек

та «18+», удзельнікі якога плануюць вы пусціць газету пра жыццё людзей з асаблі васцямі псіхафізічнага развіцця. Курыруе працу выкладчык кафедры сурдапедагогікі Святлана Яўгенаўна ПЯТРОЎСКАЯ. Валянцін Катаеў заўсёды шукаў веч ную вясну. Валанцёры апынуліся на крок наперадзе — яны знайшлі яе. Вечная вяс на глядзіць на нас вачыма дзіцяці, якое сваімі далонькамі сагравае нечыя душы. Глядзіць лістамі і паштоўкамі, што пішуць дзеткі, глядзіць вачамі Лідзіі Ры гораўны СЯЧКОЎСКАЙ, у якой за ўсё баліць сэрца. Глядзіць вялізным вечным сонцам, якое кожную хвіліну нараджае праменьчык, каб асвятліць ім новага чалавека, запаліць новага валанцёра. Наталля ХРАНОЎСКАЯ

«Гімн маці» Чацвёрты год запар у Дзень маці кафедра сацыяльнай педагогікі праводзіць конкурс сачыненняў «Гімн маці», які займае сваё асобнае месца ў прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў. Многае аб’ядноўвае студэнтаў у гэты дзень, і перш за ўсё тое, што сацыяльны педагог — гэта спецыяліст па ахове мацярынства і дзяцінства, па аказанні дапамогі сем’ям. Да ўрачыстай цырымоніі падвядзення вынікаў конкурсу яго арганізатары падрыхтавалі выстаўку студэнцкіх літаратурных твораў — вершаў, песень, лістоў, якія ў далейшым будуць захоўвацца на кафедры ў выглядзе рукапіс най кнігі «Гімн пра маці». Падзякі пераможцам уручалі: член Нацыяналь най камісіі па правах дзіцяці, доктар педагагічных навук, прафесар В. У. Чэ чат і загадчык кафедры сацыяльнай педагогікі В. В. Мартынава. А. ХАДАСОК, выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі, кіраўнік клуба маладой сям’і 3


•Культура маўлення

•STOPкадр

Тым, хто жадае набыць прадукт самага высокага га тунку або атрымаць паслугу гэткага ж узроўню, заўсё ды можна даць стандартную параду: ідзіце ў цэнтр го рада і арыентуйцеся на найбольш шыкоўную вітры ну. І хоць не ў нашых правілах задавольвацца мізэр ным, аднак студэнцкія кішэні часцей грукочуць звяз камі ключоў, а не звонкай манетай. Выйсце адно: да вядзецца пабегаць у пошуках задавольвання сваіх высокіх спажывецкіх амбіцый, бо закон «хто шу кае, той знаходзіць», як правіла, працуе без збояў. Існуе безліч разнастайных месцаў, дзе вы атрымаеце жаданае за сімвалічную (або каля таго) плату.

Слова не верабей: выпусціш – не зловіш Яшчэ з антычнасці вядома выслоўе: загавары са мной — і я скажу, хто ты. Сапраўды, мова — адзін з найбольш важ ных паказчыкаў агульнай культуры кожнага чалавека, а настаўніку, педагогу проста неабходны навыкі маўлен чай, прафесійнакамунікатыўнай дзейнасці. Таму мы ад крываем на старонках газеты новую рубрыку пад назвай «Культура маўлення», якую будзе весці дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Наталля Пятроўна ЛОБАНЬ. Апошнія гады пазначаны ўвагай да выкладання на многіх факуль тэтах ВНУ краіны, у тым ліку і ў нашым універсітэце, такіх дыс цыплін, як «Культура маўлення», «Рыторыка», «Асновы прамоў ніцкага майстэрства і культура маўлення». Тэрмін «культура маў лення» трывала замацаваўся ў нашы дні ў лінгвістычных працах, падручніках і слоўніках. Ён абазначае найперш сукупнасць пэўных камунікатыўных якасцей маўлення, а таксама ўменне эфектыўна іх выкарыстоўваць у канкрэтных умовах зносін. Да асноўных ка мунікатыўных якасцей маўлення адносім правільнасць, даклад насць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціню, багацце (разнастайнасць), выразнасць і некаторыя іншыя. Пытанні культуры слова, мовы цікавілі чалавека з даўніх часоў. Правілы гутаркі, маўлення складаліся ў народзе стагоддзямі. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні і перадаць свае назіранні, вывады ў запамінальнай, дасціпнай форме – праз пры казкі, прымаўкі і да т. п. Народ даўно заўважыў, што мова – найваж нейшы сродак зносін, і выказаў гэтую думку вобразна, дасціпна: язык і да Кіева давядзе; невядомая дарога на канцы языка. Народная муд расць характарызуе такія асноўныя якасці маўлення, як дакладнасць, трапнасць: прамовіў, як стрэліў; сказаў, як цвіком прыбіў; змястоў насць: пустая гаворка не пагаворка; звязнасць, лагічнасць выказ вання: сказаў, як звязаў; гаворыць, як з кніжкі бярэ. І наадварот, недарэчная, незмястоўная гаворка заслугоўвае асуджэння: язык аб зубы біць; сказаў, як пугаю па вадзе пляснуў. Тут і ацэнка таго, хто ўмее гаварыць, любіць трапнае слова: без прыказкі і з лаўкі не зваліцца; язык як у адваката; скажа, як мёд пакажа. Тут і пра таго, хто можа балюча параніць словам: сказаў, як цвік у сэрца ўбіў; ска заў, як жарам у вочы сыпануў. Народная мудрасць перасцерагае нас: слова не верабей: выпусціш — не зловіш. Як бачым, «народныя рэкамендацыі» ахопліваюць самыя істот ныя аспекты ўжывання слова і даюць нам зразумець, што яно любіць, каб з ім абыходзіліся ўважліва, з адказнасцю, бо яно тоіць вялікую сілу, «лечыць і калечыць», можа выклікаць радасць і сму так, смех і слёзы, спагаду і гнеў… Нам не раз даводзілася чуць, што чалавека сустракаюць па адзежы, а пазнаюць, ацэньваюць па розуме. Гэта значыць, па тым, што ён гаворыць і як ён гаворыць. У народзе ў такім выпадку кажуць: не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу; пазнаюць нашу дачку і ў андарачку; не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве. Кож ны дзень нас ацэньваюць, пра нас мяркуюць не толькі па тым, як мы выглядаем, што мы робім, але і па стылі нашага маўлення, па нашай мове, па сказаным слове. І гэта не выпадкова. Наша маўленне адлю строўвае нашу інтэлігентнасць або неінтэлігентнасць, гаворыць пра наш узровень адукацыі, выхавання, культуры. У маўленні чалавек праяўляецца як асоба. І гэта асабліва важна памятаць буду чым настаўнікам, бо ўменне ўступаць у зносіны з іншымі чле намі грамадства, выступаць публічна ўваходзіць у разрад іх прафесійнадзелавых якасцей.

Лекцыя па матэматыцы, у аўдыторыі лектар і 3 студэнты. Неўза баве ўстаюць 5 чалавек і выходзяць. Лектар: — Вось зараз прыйдуць яшчэ двое, і ўвогуле нікога не застанецца. Новая акцыя дэканата: «Набяры тры хвасты і атрымай кірзавыя боты».

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Калі канкрэтызаваць прабле му, пазначыўшы за аб’ект «жа данняў» сінематограф, можна выявіць не самае катастрафічнае становішча рэчаў: час ад часу «кіношнае пытанне» вырашаюць розныя акцыі, мініфэсты, раза выя паказы эксклюзіву. Да ня даўняй пары арганізацыю выса каякасных праглядаў браў на сябе клуб «Феномены Кіно», які базаваўся ў кінатэатры «Ракета». Але прыгадаем словы старажыт ных: тое, што мае пачатак, мае і канец — і не станем здзіўляцца згортванню гэтага праекта. І што ж? Выказванне пра тое, што «свя тое месца пустым не бывае», спра цавала не горш: авангард вытан чанага кінапаказу зараз заняты фармацыяй, якая называе сябе «Cinemascope» і шырокім фрон там вядзе бой з пасрэднасцю на вялікіх экранах. Заняўшы пазі цыі ў кінатэатры «Перамога» і

«Цэнтрвідэа», праект актыўна дзейнічае ўжо больш за восем ме сяцаў; першы ўдар быў нанесены яшчэ ў лютым раннімі працамі Рамана Паланскі. Рэгулярныя паказы праходзяць у «Перамозе» кожную сераду ў сем гадзін ве чара. Праектары, размешчаныя на ніжнім узроўні такой, у пра мым сэнсе слова, блізкай для сту дэнтаў педуніверсітэта «Сталі цы», працуюць штодня. Дзей насць «Cinemascope» не пакутуе на коснасць: дадатковыя паказы, а таксама адмысловыя акцыі, якія праходзяць па іншым гра фіку, не рэдкасць. Заўсёды трэба быць напагатове! Так, у адзін з вераснёўскіх уікэндаў гледачы адваявалі сабе пару лішніх сеан саў «Псіха» Альфрэда Хічкока, а з шостага па восьмае лістапада былі арганізаваны пазачарговыя сустрэчы з нагоды гадавіны Кас трычніцкай рэвалюцыі. У гэтым

месяцы праект плануе паказ прац французскіх майстроў сярэдзіны дваццатага стагоддзя на тэму мо ладзевых бунтаў, якія вызнача юць палітычныя хваляванні тых часоў. А ў снежні нас чакае дру гая частка рэтраспектывы вялі кага Хіча. І, што яшчэ больш пазітыўна, знаходзяцца сілы, гатовыя скласці канкурэнцыю «Cinemas cope» ў надзённым пытанні пад трымання жыццяздольнасці сапраўднага кіно ў Мінску: дзе вятнаццатага кастрычніка ў к/т «Піянер» запусцілі новы праект, названы «Формула кіно», які таксама абяцае працаваць стала і ў лепшых традыцыях. А па колькі вышэй згадвалася ўжо не адна фраза з разраду вечных мудрасцяў, дазвольце даць апошнюю параду: «Шукайце — і набудзеце!» Аляксей Н. КАВАЛЕНКА

Светлая песня, што сілы дае… Звычайны восеньскі дзень — у кожнага свае турботы, свае асабістыя справы. Усё ў горадзе жыве па графіку: крамы, транспарт, людзі… І таму кожнае адхіленне ад штодзённага распарадку не можа не прыцягнуць да сябе ўвагі. Менавіта такім вык лючэннем з правіла было рэзкае павелічэнне колькасці маладых людзей ля Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. А справа вось у чым: ужо чац вёрты год у сценах Акадэміі праводзіцца конкурс аўтарскіх вершаў і песень «Гімн alma mater», на якім маладыя патрыёты спаборнічаюць у майстэрстве ўслаўлення сваіх устаноў адукацыі і абраных прафесій. У гэтым годзе на суд аўтарытэтнага журы, у склад якога ўвайшлі галоўны рэдактар газеты «На стра же» С. У. Хрыпач, адзін з заснавальнікаў конкурсу А. С. Мельнікаў і паэтпесеннік К. П. Цыбульскі, свае творы прадставілі студэнты вядучых ВНУ краі ны. Конкурс пачаўся ўступным словам начальніка Акадэміі МУС РБ генералмаёра міліцыі Івана Сця панавіча Сяргея, які пажадаў усім удзельнікам твор чых поспехаў і адзначыў, што месца для паэзіі і му зыкі знойдзецца ў кожным сэрцы і ў кожнай сітуацыі. За тры гадзіны мерапрыемства гледачы пачулі шмат цёплых слоў і пранікнёных мелодый. Хоць студэнты БДПУ і не носяць пагонаў і нашы вак, у іх свая, на першы погляд нябачная, служба. Менавіта педагогамтворцам наканавана выхоўваць сапраўдных грамадзян. Для студэнта гістарычнага факультэта Яўгена ПАЦА яна пачынаецца з універ

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

сітэта. Малады паэт упэўнены, што перад ім «усе адкрыты шляхі і дарогі», за што ўдзячны роднаму БДПУ і прысягае яму на вернасць. За кароткі час, які студэнты і курсанты правялі разам, кожны з іх зразумеў, што ў абранай прафесіі чалавек павінен быць не проста майстрам, але твор цай, і тады яго працу ацэняць належным чынам. Доказам гэтай думкі стаў этап вызначэння лепшых і ўзнагароджанне ўсіх удзельнікаў. «Сто трэцяя група — на выхад!» — прагу чаў недзе побач камандны голас, і разам з кур сантамі да дзвярэй накіраваліся студэнты — іх чакалі пакінутыя рэфераты і курсавыя. Але кожны нёс у душы часцінку хараства і шчы расці, якімі была напоўнена зала Акадэміі ў звы чайны восеньскі дзень канца кастрычніка .

Ірына АНДРЫЕВІЧ

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 1144. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 12.11.2009 г. у 9.00.

nastaunik 15(1064)  
nastaunik 15(1064)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement