Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска$выкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) паліталогіі і права, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісто рыі, хіміі, фізічнай геаграфіі, замежных моў (0,5); старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) псіхалогіі, сурдапедагогікі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, аздараўленчапрафілактычнай работы, агульнай і дыферэнцыяльнай псіхалогіі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў, германараманскага мовазнаўства, методык дашкольнага выхавання, прыкладной матэма тыкі і інфарматыкі, лагапедыі, этналогіі і фаль кларыстыкі, спартыўнапедагагічных дыс цыплін, асноў дэфекталогіі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226*46*59.

•Віншуем! Па выніках галіновай Рэспубліканскай спартакія ды работнікаў вышэйшых навучальных устаноў сістэ мы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наш універсітэт заняў першае месца ў складзе зборнай гу манітарных ВНУ. Свой уклад у агульную перамогу ўнеслі каманды БДПУ па валейболе і мініфутболе (1е і 3е месцы адпаведна), а таксама ўдзельнікі тур злёту.

Кубак трымаюць капітаны зборных каманд Дз.А. Ігнатовіч (злева) і С.А. Траско

Чацвер, 29 кастрычніка 2009 года

№ 14 (1063)

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ЛІТВЕ

ЛЕПШЫ ВАЛАНЦЁРСКІ АТРАД

ПЕРАПІС? ТАК!

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

РАЗВІЦЦЁ — ЗАЛОГ ПОСПЕХУ «Педагагічная адукацыя і навука: гісторыя і сучаснасць» — менавіта пад такой назвай 21 кастрычніка прайшла Рэспубліканская навукова$практычная канферэн$ цыя, прысвечаная 95$годдзю БДПУ. Наша alma mater вызначае на сённяшні дзень прыярытэты і арыенціры падрыхтоўкі настаўнікаў і навукоўцаў, але яна ж адказ$ вае і за якасць гэтай падрыхтоўкі. І тут аднолькава важныя ўсе кампаненты: пра$ фесійная кампетэнцыя спецыялістаў, метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, выхаваўчая праца з будучымі педагогамі і нават медыка$ псіхалагічныя праблемы аховы здароўя. Гэтыя і іншыя аспекты навукова$педагагі$ чнай дзейнасці былі закрануты дакладчыкамі на пленарным пасяджэнні і сталі прад$ метам абмеркавання падчас работы секцый. Вераніка МАНДЗІК У сваім выступленні рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. КУ$ ХАРЧЫК нагадаў прысутным гісторыю БДПУ, якая пачалася 21 лістапада 1914 г.: у гэты дзень да занят каў прыступілі першыя студэнты Мінскага настаўні цкага інстытута. Пераходзячы да тэм, якія актуаль ныя для сучасных педагогаў, Пётр Дзмітрыевіч раска заў прысутным пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца на стаўнікі падчас працы ў школе. Частая змена вучэб ных праграм і значнае павелічэнне аб’ёмаў пазаклас най работы — вось праблемы, якія ў першую чаргу акрэслілі фіналісты Рэспубліканскага конкурсу «На стаўнік года2009» на сустрэчы ў рэктараце вядучай педагагічнай навучальнай установы краіны. Не заста лося паза ўвагай Пятра Дзмітрыевіча і пытанне якасці прафесійнай падрыхтоўкі сённяшніх магістрантаў. Напрыклад, у Расійскай імперыі наяўнасць навуко вай ступені магістра лічылася дастатковай падставай для назначэння яе ўладальніка на пасаду кіраўніка кафедры. Зараз сітуацыя змянілася. Аднак нягледзя чы на тое, што паступленне ў ВНУ, а затым у магістрату ру набыло масавы характар, гэта не вызваляе універсі тэт ад яго галоўнага прызначэння — забяспечваць гра мадства высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Пра стан і перспектывы развіцця навуковай дзей насці ў БДПУ расказаў прарэктар па навуковай рабо$ це В.В. БУШЧЫК. Ён адзначыў, што ў сучасным свеце інфармацыя хутка старэе, а таму паспяховы выклад чык — гэта вучоныдаследчык, які актыўна распра цоўвае вызначаную праблему ў сваёй галіне навукі. Вынікі навуковай дзейнасці за апошнія гады сведчаць, што ў навуковым плане прафесарскавыкладчыцкі склад універсітэта працуе дастаткова напружана: у 2007—2009 гг. вяліся даследаванні па 11 праграмах. У рэспубліцы добра вядомы створаныя ва універсітэце навуковыя школы фізікі функцыянальных пакрыц цяў (прафесар І.С. Ташлыкоў), псіхалогіі асобы (пра фесар Л.М. Рожына), агульнай тэорыі мовы (прафе сар А.А. Гіруцкі), мадэлявання і арганізацыі інава цыйнай адукацыі (прафесар І.І. Цыркун), тэорыі і ме тодыкі навучання і выхавання (прафесар І.А. Новік)

Выступае прафесар П. Дз. Кухарчык

і інш. Аднак, як заўважыў Васілій Васільевіч, праб лемы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі і сёння захоўваюць сваю актуальнасць. Пра тое, якім чынам арганізоўваецца інфармацый нае забеспячэнне навучальнага працэсу ў БДПУ, рас казаў у сваім выступленні прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна$аналітычнай рабоце В.М. ЗЕЛЯН$ КЕВІЧ. Было адзначана, у прыватнасці, што галоўны недахоп нашых інфармацыйных рэсурсаў – гэта іх разнароднасць. Таму з 2006 г. пачалося ўкараненне праграмы АІСБ MARK*SQL, якая выкарыстоўваецца для комплекснай аўтаматызацыі бібліятэчнаінфар мацыйных працэсаў. Днямі ва універсітэце адкрые дзверы для наведвальнікаў новая зала электроннай бібліятэкі, якая дасць магчымасць карыстальнікам праз Інтэрнет знайсці ўсе неабходныя электронныя рэсурсы. Праведзена работа па арганізацыі дыстанцыйнага навучання, на першым этапе яно разглядаецца не як самастойная форма адукацыі, а як тэхналогія ў кла січных формах арганізацыі навучальнага працэсу. Палемічны тон размовы, зададзены ў самым пачат ку рэктарам, прафесарам П.Дз. Кухарчыкам, спадарож нічаў усёй канферэнцыі. А гэта значыць, што гаварылі адкрыта і пра дасягненні, і пра недахопы. Пётр Дзмітрыевіч паабяцаў, што выяўленыя і абмеркава ныя праблемы будуць прадстаўлены ў Міністэрства адукацыі, а іх эфектыўнае вырашэнне залежыць ад на шых сумесных намаганняў.


•Выдадзена ў ВВЦ

Перапіс? Так! Перапіс насельніцтва — важная старонка ў жыцці любой дзяржавы. Дзякуючы гэтаму маштабнаму статы$ стычнаму даследаванню Беларусь зможа планаваць сваю будучыню, абапіраючыся на мінулае і сучаснасць. Значную частку працы выконваюць і студэнты БДПУ. З 14 па 24 кастрычніка яны праводзілі апытан не жыхароў Маскоўскага раёна сталіцы, а зараз займаюцца першаснай апрацоўкай дадзеных. Агульныя ж вынікі перапісу будуць падведзены ў 2011 годзе. Згодна з імі скарэкціруецца сацыяльнаэканамічная палітыка дзяржавы: выявяцца ўмовы жыцця ў розных рэгіёнах Беларусі, узровень адукацыі, сацыяль ны статус насельніцтва… Стане відавочнай патрэбная колькасць дзіцячых садкоў, школ, бальніц і іншых грамадскіх устаноў. Кіраўніцтва факультэтаў пайшло насустрач студэнтамперапісчыкам і распрацавала графікі кансуль тацый па прапушчаных занятках, тэматычныя заданні па прадметах. Дэканаты з усёй адказнасцю падрыхтавалі студэнтаў да ўдзелу ў самым глабальным даследаванні дзесяцігоддзя.

«Акалдаваны» БДПУ

Не паспела яшчэ актавая зала астыць ад учарашняга (праект «З восені ў лета»), як на яе зноў перакулілі цэбар кіпячага мастацтва. 22 кастрычніка госцем педага$ гічнага універсітэта стаў Георгій КАЛДУН, які павіншаваў нас з 95$годдзем alma mater. У нашых пенатах Калдун$старэйшы апынуўся невыпадкова. Ён таксама педагог: у 1997 годзе атрымаў чырвоны дыплом БДУ і працаваў некалькі гадоў па спецыяльнасці — настаўнікам геаграфіі. Акрамя таго, ужо з дзесятак гадоў адзін месяц спявак праводзіць у летніку ў якасці важатага. Сёлета Георгій Аляксанд$ равіч, як называюць яго дзеці, таксама «правёў» змену. Аднак гэта не перашка$ джае яго дзейнасці на музычнай ніве: Калдун працягвае даваць канцэрты і выпус$ кае студыйны альбом. Дыск з яго запісамі вы можаце знайсці і праслухаць у любы час, а вось канцэрт — справа унікальная, пра яго гаворка і пойдзе.

Аляксей Н. КАВАЛЕНКА Мерапрыемства выклікала ажыятаж, індыкатарам якога служылі натоўпы, што сабраліся ля дзвярэй. Я не быў сведкам су стрэчы з першым касманаўтам, але калі артыст выйшаў на сцэну, магчыма, адбылося нешта падоб нае: зала абрушылася сцяной ап ладысментаў, паўтарыўшы іх па завяршэнні фронттрэку. Калдун вельмі камунікабельны выка наўца: адразу ўступіў у кантакт з публікай, аб’явіўшы канцэрт «хатнімі пасядзелкамі». Георгій растлумачыў, што ідэя падобных сустрэч узнікла ў яго вясной гэта га года пасля гастроляў па «сіня вокай». Паўза паміж другой і трэ

цяй кампазіцыямі паказала, што Калдун можа трымаць публіку ў сваіх руках на сто працэнтаў: ён быў натуральны ў сваіх актыў ных зносінах з залай, адкрыта расказваў пра сітуацыі з асабіста га вопыту, адказваў на самыя раз настайныя запіскі. І планка была ўтрымана да самага завяршэння канцэрта. Назіраючы гэта, стано віцца зразумелым, чаму артыст, акрамя іншага, працуе ў якасці вядучага. Падобны настрой, пра цавітасць і самааддача выкліка юць павагу, улічваючы, што Ге оргій знаходзіўся на сцэне ў хво рым стане і часам быў вымуша ны пакідаць яе, каб выпіць ку бачак гарбаты. Гэтыя паў зы паспяхова запаўнялі музыканты групы «Hush», выконваючы інструмен талы, каверы і ўласныя песні. Рэпертуар Калдуна ў большасці сваёй складаўся з рамантычных, шчымлі вых кампазіцый. Гэта цяжка было суаднесці з ашаламляльным пачуццём гумару, якое дэманстравалі артысты на сцэне, прычым у рэчышчы самаіроніі. Адпачыўшы хвілін 10— 12, Георгій Калдун ва ўсё тым жа рэжыме вольнага кантакту пагаварыў з ка

рэспандэнтам «Н» пра сваё педа гагічнае мінулае і сёння. Так, спявак расказаў, што час, які ён правёў некалі ў якасці школь нага настаўніка, стаў для яго станоўчым вопытам, пасля яко га засталіся, несумненна, добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі. На пытанне пра педагагічны сакрэт Калдунастарэйшага Георгій сціпла адказаў: «Я не так доўга працаваў у школе, каб фармулі раваць рэцэпты паспяховага на стаўніка і тым больш агучваць іх насельніцтву БДПУ. Памойму, ёсць два тыпы педагогаў: на стаўнікі і ўрокадаўцы. Каб не апынуцца ў шэрагу другіх, трэ ба любіць сваю прафесію, што і рабілі заўсёды мае бацькі, якія ўсё жыццё працавалі школь нымі настаўнікамі». У канцы гутаркі спявак і ўсё ж наш калега павіншаваў педагагічны універсітэт з 95год дзем, пажадаў нашым студэн там часцей сустракаць на сваім шляху «моцных» і таленаві тых выкладчыкаў, а таксама дадаў: «Набывайце болей сап раўдных, карысных у будучым ведаў. І правядзіце час ва уні версітэце так, каб ён застаўся ў вашай памяці максімальна насычаным, цікавым і пазі тыўным!»

P. S. Георгій Калдун, як і абяцаў у час канцэрта, выйшаў да нашых студэнтаў, сваіх слухачоў, на самы адкрыты кантакт, якога ён зусім не баіцца і не пазбягае. Я ж, праходзячы па дажджлівых і халодных вуліцах вячэрняй сталіцы, быў сагрэты хвалямі чароўнай атмасферы, якую стварыў наш госць.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

220809, г. Мінск$50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226$40$19 www.bspu.unibel.by/newspaper

Бялоўскі, Г.Г. Мультымедыйныя тэхналогіі: лабарат. практыкум / Г.Г. Бялоўскі, В.М. Зелянкевіч. — Мінск: БДПУ, 2009. — 192 с. У дапаможніку разглядаюцца сферы прымянення мультымедыя, яе праграмныя і апаратныя сродкі, фарма ты мультымедыяфайлаў і асаблівасці іх апрацоўкі. Змеш чаны практычныя заданні, якія дазваляюць ацаніць уз ровень засваення тэарэтычнага і практычнага матэрыялу. Старасценка Т.Я. Стылістыка беларускай мовы: ву$ чэб.$метад. дапам. / Т.Я. Старасценка, В.В. Урбан, Ф.С. Шумчык. — Мінск: БДПУ, 2009. — 219 с. У дапаможніку разглядаюцца пытанні тэарэ тычнага і практычнага характару, якія выяўля юць спецыфіку функцыянальных стыляў і асаблі васці ўжывання сродкаў лексікі, марфалогіі і сінтаксісу беларускай літаратурнай мовы. Багданава, Т.С. Асновы хоразнаўства: вучэб. да$ пам. / Т.С. Багданава. — Мінск: БДПУ, 2009. — 132 с. Грыф МА У дапаможніку разглядаюцца пытанні пра тыпы і віды хароў, асноўныя элементы харавой гучнасці, тэхналагічныя прыёмы арганізацыі і правядзення вакальнахаравой работы. Матэрыял структурыра ваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі дысцыпліны. Здароўеахоўныя тэхналогіі ў адукацыі дзяцей з асаб$ лівасцямі псіхафізічнага развіцця: вучэб.$метад. да$ паможнік / С.Я. Гайдукевіч, В.В. Радыгіна, І.Ю. Еўда$ кімава і інш. — Мінск: БДПУ, 2009. — 196 c. У дапаможніку змешчаны матэрыялы, якія за бяспечваюць усведамленне і практычнае рашэнне ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу задач захавання і ўмацавання здароўя дзяцей з асабліва сцямі псіхафізічнага развіцця. Адрасуецца студэнтам факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ, спецы ялістам у гэтай галіне, бацькам дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Шымбалёў, А.А. Планеты Сонечнай сістэмы: дапа$ можнік / А.А. Шымбалёў. — Мінск: БДПУ, 2009. — 80 с. У дапаможніку адлюстраваны асноўныя праб лемы планеталогіі. Разглядаюцца пытанні, звяза ныя з Сонечнай сістэмай. Прадстаўлены матэма тычныя выкладкі і звесткі з гісторыі навукі пра нябесныя целы і сістэмы нябесных цел, іх паходжан не, будова, законы руху ў хімічным складзе. Адрасуецца студэнтам БДПУ, якія вывучаюць аст раномію, навучэнцам гімназій, каледжаў, школ, аспірантам і выкладчыкам. Капранава, В.А. Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі: прагр.$метад. комплекс / В.А. Капранава, М.І. Дземідовіч, Л.Л. Падольная; пад рэд. В.А. Капра$ навай. — Мінск : БДПУ, 2009. — 120 с. Праграмнаметадычны комплекс змяшчае ву чэбнатэматычны план і праграму раздзела «Гісто рыя адукацыі і педагагічнай думкі» курса «Педа гогіка», а таксама матэрыялы да кіруемай самас тойнай працы студэнтаў. Сучасная руская мова: фанетыка, фаналогія, ар$ фаэпія, графіка, арфаграфія, словаўтварэнне: дапа$ можнік / В.Дз. Старычонак, Т.В. Балуш, В.Я. Гарба$ цэвіч і інш.; пад рэд. В.Дз. Старычонка. — Мінск: БДПУ, 2009. — 139 с. У дапаможніку, напісаным у свеце сучаснай на вуковай парадыгмы, асвятляюцца актуальныя пытанні фанетыкі, фаналогіі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі і словаўтварэння. Факультэт беларускай філалогіі і культуры, кафедра беларускага мовазнаўства глыбока смуткуюць з прычыны заўчаснай смерці вык$ ладчыка кафедры беларускага мовазнаўства ЛАЎРЭНАВА Аляксан$ дра Ігаравіча і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Газета надрукавана Выходзіць раз у два тыдні ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». на беларускай мове. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Тыраж 1000 экз. Заказ № 1080. ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Падпісана ў друк 29.10.2009 г. у 9.00. БДПУ бясплатна.


•Міжнароднае партнёрства

Днямі наш універсітэт наведаў доктар педагагічных навук, пра% фесар, віцэ%прэзідэнт Расійскай акадэміі адукацыі В. А. БОЛАТАЎ. Перад сваімі калегамі Віктар Аляксандравіч выступіў з дакладам «Рэформа педагагічнай адукацыі».

Прафесар спыніўся на праблемах развіцця педагагічнай адукацыі і адпаведных структурных змен ва ўмовах рынкавых рэформ Расіі, разгледзеў сітуацыю, якая склалася ў сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі настаўніцкіх кад' раў, вызначыў крытэрыі ацэнкі якасці профільнай адукацыі. Віктар Аляксандравіч адказаў на шматлікія пытанні прафесарска'выкладчыц' кага складу, якія датычылі статусу педагагічнай адукацыі, запазычання прагрэсіў' нага замежнага вопыту падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў, лінгвістычнай пісьмен' насці спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, асаблівасцей развіцця педагагічнай навукі. Наш кар.

Новых сяброў набывай, а старых не забывай Далёка не першы год БДПУ падтрымлівае дзелавыя сувязі з ВНУ Украіны, у першую чаргу Нацыянальным педагагічным універсітэ% там імя М.П. Драгаманава, а таксама Данецкім нацыянальным уні% версітэтам. А ў пачатку кастрычніка спіс партнёраў папоўніўся яшчэ адной вышэйшай навучальнай установай — Мелітопальскім дзяржаў% ным педагагічным універсітэтам імя Б. Хмяльніцкага. «Ёсць усе пад% ставы лічыць, што ўзаемадзеянне будзе плённым», — такое меркаван% не выказаў падчас размовы з Веранікай МАНДЗІК першы прарэктар МДПУ Марк Веніямінавіч ЕЛЬКІН. Слова — госцю.

Перспектывы супрацоўніцтва абмяркоўваюць першыя прарэктары БДПУ і МДПУ — А.І. Андарала і М.В. Елькін (злева)

— Мы даўно марылі наладзіць партнёрскія сувязі з ВНУ Беларусі. З вашым універсітэтам я пазнаёміўся спачатку віртуальна, праз сайт у Інтэрнеце. Адразу зразумеў, што мы вельмі блізкія па духу, па вучэбна'выхаваўчых задачах, якія даводзіцца вырашаць. Вы клапоціцеся перш за ўсё пра захаванне агульначалаве' чых маральна'этычных каштоўнасцей, а гэта ідэя прыярытэтная і для нас. Я асабліва добра разумею яе значнасць, бо мая сям’я мае педагагічны стаж амаль у паўтары сотні гадоў (настаўнічаць пачынаў мой дзед, за ім — бацька, а зараз мы з жонкай працягваем традыцыю). Акрамя таго, як вядома, БДПУ — вядучая педагагічная ВНУ Беларусі. Таму я выступіў з ініцыятывай наладзіць супрацоў' ніцтва і вельмі задаволены, што з вашага боку сустрэў зваротную зацікаўленасць. Дагавор, заключаны паміж нашымі універсітэтамі, носіць рамачны характар, практычнае ажыццяўленне яго палажэнняў ускладаецца на кафедры і факультэ' ты. Так, падчас візіту М.В. Елькіна вялася размова пра абмен студэнтамі гістфака і факультэта прыродазнаўства для праходжання вучэбнай практыкі. Як адзначыла дэкан факультэта прыродазнаўства Н.У. Навуменка, гэта было б асабліва карысна для маладых географаў і біёлагаў: студэнты'беларусы атрымалі б магчымасць назіраць за прыроднымі працэсамі, якія адбываюцца ў стэпавай зоне, а калегі'ўкраінцы — за асаблівасцямі расліннага і жывёльнага свету нашых лясоў. Наталля Уладзіміраўна лічыць, што варта падумаць пра сумесную распрацоўку вучэбна'метадычных комп' лексаў, падручнікаў і праграм. Разглядалася таксама і пытанне пра абмен студэнтамі для праходжання педагагічнай практыкі ў летніках абедзвюх краін. Марк Веніямінавіч ахвотна распавядаў пра свой універсітэт, дзе ён у свой час вучыўся і дзе працуе не адзін дзесятак гадоў. Я даведалася, напрыклад, што меліто' пальскія студэнты ездзяць вярхом (тут ёсць свая конна'спартыўная школа) і не здаюць экзаменаў (у навучанні выкарыстоўваецца крэдытна'модульная сістэма). І што цікава: каб пераздаць нейкую дысцыпліну на больш высокую адзнаку, трэба набраць па гэтым прадмеце вызначаную колькасць балаў. Прычым пераздаць мож' на толькі, скажам, з чацвёркі на пяцёрку і г. д. У астатнім жа жыццё будучых педагогаў амаль не адрозніваецца ад жыцця нашых студэнтаў: на кожным факуль' тэце дзейнічае студэнцкі савет, арганізоўваецца педагагічная практыка ў школах… Ну і, вядома ж, універсітэт мае традыцыйна жаночае аблічча: 69% дзяўчат супраць 31% хлапечага братэрства. Зрэшты, спадзяемся, што ў хуткім часе сваімі ўражан' нямі будуць дзяліцца нашы танкаўцы, вярнуўшыся з Мелітопаля пасля практыкі. 2

БЕЛАРУСКАЯ МОВА — У ЛІТВЕ Без сумнення, сяброўства і супрацоўніцтва — гэта тыя рэчы, без якіх немагчыма сабе ўявіць развіццё сучаснай педагагічнай сферы. Асабліва калі такое партнёрства трывалае і ўзаемакарыснае. Гэтыя словы ў поў% най меры адносяцца да БДПУ і Вільнюскага педагагічнага універсітэта. Днямі мы ў чарговы раз прымалі літоўскіх гасцей і нашых даўніх знаё% мых: дэкана філалагічнага факультэта ВПУ Гінтаўтаса КУНДРОТАСА і дырэктара Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Лілію ПЛЫГАЎКУ, якая прэзентавала сваю кнігу «Беларуская мова ў Літве: сацыякультурны і лінгвістычны аспекты». Карэспандэнт «Н» наведаў гэтае мерапрыемства і выкарыстаў магчымасць даведацца з першых вуснаў пра перспектывы далейшага ўзаемадзеяння. Вераніка МАНДЗІК З’яўленне такой кнігі — яшчэ адно сведчанне пашырэння і развіцця бела' руска'літоўскіх стасункаў. Што да аду' кацыйнай сферы, то нарадзіліся яны ў 1991 г., калі ў Вільнюскім педагагічным універсітэце быў адкрыты факультэт славістыкі (цяпер — філалагічны), а на ім створана кафедра беларускай мовы. З гэтай пары ВПУ і БДПУ звязваюць тры' валыя партнёрскія адносіны. У пачатку свайго выступлення Лілія Леанідаўна выказала падзяку адмініст' рацыі універсітэта, а таксама факультэ' там беларускай і рускай філалогіі за шматгадовую метадычную дапамогу ў арганізацыі вывучэння беларусістыкі. Аўтар манаграфіі адзначыла, што кніга пабачыла свет у многім дзякуючы і наву' ковай, і проста чалавечай падтрымцы В.Дз. Старычонка. Жыццё нашай госці склалася так, што яна вось ужо амаль два дзесяткі гадоў працуе на дзве краіны: Беларусь — яе Бацькаўшчына, а Літва — другі дом. Нездарма і навуковае даследа' ванне Л. Плыгаўкі прысвечана вывучэн' ню маўлення «літоўскіх» беларусаў, коль' касць якіх згодна з перапісам складае каля сарака дзвюх тысяч. З іх чатырнаццаць з паловай тысяч назвалі роднай мовай бе' ларускую. У кнізе паказана не толькі рэгіянальная спецыфіка беларускай мовы, але і яе ўплыў на маўленне прад' стаўнікоў іншых нацыянальнасцей, у першую чаргу літоўцаў. Наша зямлячка выказала спадзяванне, што яе манагра' фія натхніць студэнтаў'літуаністаў на стварэнне працы, у якой разглядаліся б вынікі ўздзеяння літоўскай мовы на маў' ленне беларусаў (у прыгранічных рэгіёнах). Падчас свайго візіту спадар Кундротас прачытаў студэнтам лекцыі па супастаў'

ляльным аналізе арфаэпіі (вымаўлення) рускай і літоўскай моў. Акрамя таго, ра' зам з дэканам факультэта беларускай філалогіі і культуры Ф.С. Шумчыкам быў абмеркаваны план будучых сумесных ме' рапрыемстваў. У прыватнасці, дамовілі' ся пра тое, што ў час зімовых канікулаў ВПУ прыме сямёра нашых студэнтаў' літуаністаў для праходжання практыкі. Літоўскі бок запрасіў таксама да сябе чы' таць лекцыі прафесара А.А. Гіруцкага. І надалей будуць ладзіцца сумесныя на' вуковыя канферэнцыі, апошняя з якіх прайшла ў верасні гэтага года ў Вільнюсе і была прысвечана вывучэнню беларускай мовы за мяжой. У красавіку 2010 г. на філалагічным факультэце ВПУ адбудзец' ца традыцыйная канферэнцыя па аналі' зе мастацкага тэксту, у якой гуманітарыі з БДПУ заўжды прымаюць актыўны ўдзел. Напрыканцы нашай размовы Гінтаўтас Кундротас прыгадаў тыя часы, калі дзе' лавыя і сяброўскія адносіны паміж уні' версітэтамі толькі пачалі наладжвацца: — Мы цэнім тую дапамогу, якую вы нам аказалі ў самым пачатку нашага ўзаемадзеяння. Я вельмі задаволены, што душэўная цеплыня і ўзаемаразу менне па сённяшні дзень спадарожні чаюць нашым адносінам. Наведваюся да вас у госці не першы год і кожны раз заўважаю, як актывізуецца навукова педагагічная дзейнасць, развіваецца інфраструктура і матэрыяльнатэх нічная база. У сувязі з блізкім юбілеем хочацца пажадаць, каб БДПУ і нада лей захоўваў лідэрскія пазіцыі ў сістэ ме педагагічнай адукацыі, а мы будзем старацца не адставаць і раўняцца на планку, зададзеную вамі.

Справа ад прафесара В.Дз. Старычонка — доктар Гінтаўтас Кундротас 29 кастрычніка 2009 г.


•З восені ў лета ПЕДАГАГІЧНАЯ ЭПАПЕЯ: ЭПІЛОГ Вечарам 21 кастрычніка ў актавай зале нашага універсітэта адбылося ўзнага% роджанне лепшых студэнцкіх атрадаў мінулага лета. Дзейства пад назвай «З восені ў лета» ўшаноўвала пятнаццаць педагагічных, два валанцёрскія і адзін будаўнічы атрады, якія заявілі пра сябе ў трэцім працоўным семестры. Гэтае мерапрыемства пакрысе становіцца новай традыцыяй, чаму садзейнічае павелічэнне колькасці сту% дэнцкіх калектываў і павышаны энтузіязм іх удзельнікаў.

20 кастрычніка ў Мінскай гарадской ратушы прай% шло ўзнагароджанне лепшых студэнцкіх атрадаў гора% да Мінска. У студэнцкім руху было задзейнічана каля 70 тысяч чалавек. Узнагароды атрымалі лепшы будаў% нічы, педагагічны, валанцёрскі, сельскагаспадарчы, сервісны атрады. Па выніках працы ў летні перыяд пе% раможцам у намінацыі «Лепшы валанцёрскі атрад» прызнаны атрад факультэта спецыяльнай адукацыі нашага універсітэта «Роўнасць».

Валанцёры — рыцары новага пакалення

«Данка» (ФПА), крыху лепшым, на думку журы, быў атрад прыродазнаўцаў «Fest». Чэмпіёнскі гімн у выкананні гурта «Queen» прагучаў у го' нар педагагічнага атрада «Зялёны бор» (ФСПТ). Прычым гаспадары восьмага корпуса адразу прад’явілі доказ таго, што залаты кубак пера' можцы дастаўся ім не за прыгожыя вочы: на сцэне з’явілася адна з прадстаўніц адміністра' цыі аднайменнага з атрадам лагера, якая зас' ведчыла вартую работу сацыяльных педагогаў. Канцэртную праграму можна было ўмоўна па' дзяліць на дзве часткі: «традыцыйную» і «сучас' ную». Першымі на сцэну выйшлі захавальнікі культурнай спадчыны з сапраўдным фантанам экспрэсіі: «Жавароначкі», «Жывое слова», «Яры' ца»... Завяршыла «традыцыйны блок» выступ' ленне аркестра «Народныя інструменты». Пачатак «сучаснай» паловы прапусціць было немагчыма, бо нельга схавацца ад тарнада на бяскрайняй раўніне: бура магутнай жаночай энергетыкі і пругкі струмень пачуццёвага вакалу ад Вікторыі Кавальчук абвясцілі, калі дазволі' це, другі акт дзейства. Госць з БДУІР Яўген Міся' Камісар атрада А. Лабаноўская, валанцёр В. Пшанічнік, юк радаваў цыркавымі трукамі, тэатр «Мы» — намеснік дэкана Л.Р. Сячкоўская на ўрачыстасці ў гарадской ратушы СТЭМам пра гайдараўскага Цімура, «Лица» танца' Калі нехта 1 ліпеня нясмела выцягваў экзаменацыйны білет з дум' валі бугі'вугі, затым ішла каманда КВЗ «Збор' кай «пашанцуе ці не», то Вольга ПШАНІЧНІК хвалявалася зусім з ная БДПУ», і святочны канцэрт завяршылі ма' жорныя лады фінальнай песні Філіпа Смялова. іншай нагоды. Экзамены былі ўжо здадзены, і першы летні месяц яна вырашыла правесці з карысцю не толькі для сябе… Амаль што кожна' Толькі з заканчэннем святочнага вечара скон му студэнту ФСА вядомы адрас: вул. Гая, 7. А для тых, хто ў разгубле' чыўся сезон працы педатрадаў. А для людзей, якія насці спрабуе прыгадаць, дзе ж ён яго чуў, нагадаю: менавіта там раз' трапілі ў іх склад не выпадкова, наступнай мясціўся Цэнтр карэкцыйна'развіццёвага навучання і рэабілітацыі раніцай пачаўся новы этап цярністага шляху. Савецкага раёна сталіцы. Вольга ў ліку 20 студэнтаў праходзіла там Калі вы не хочаце абмяжоўваць свае адносіны з практыку ў складзе валанцёрскага педагагічнага атрада «Роўнасць». паняццем «педатрад» канцэртам і ўзнагароджан Сваімі ўражаннямі яна ахвотна падзялілася: «Складана перадаць сло' нем кагосьці з вашых знаёмых, то ўступайце ў вамі ўсе эмоцыі. Напэўна, гэта нават немагчыма. Пачуццяў шмат, час' новы сезон разам з намі або стварайце свой ка та яны ўзаемадапаўняльныя. Спачатку мне здавалася, што 26 дзён — лектыў. У любым выпадку не забудзьцеся адшу гэта вельмі доўга, а пасля здзівілася: як хутка праляцеў час… Валанцё' каць зручнае месца для граматы на сценцы, і ўжо ры працавалі, не шкадуючы сіл, імкнуліся знайсці нешта новае, па' праз год яна можа апынуцца там. дысці да ўсяго з крэатывам. Дзеткі былі з цяжкімі парушэннямі ў Аляксей Н. КАВАЛЕНКА развіцці — у асноўным з цэрэбральным паралічам. Мы знаходзіліся побач з імі з васьмі раніцы да шасці гадзін вечара. Разам наведвалі ЛФК, танцклас, спартклуб, арганізоўвалі забаўляльныя мерапрыем' ствы, развівалі маторыку ў кабінеце эргатэрапіі, наладжвалі незабыў' ныя фотасесіі. Тут спрацавала прымаўка: «Чым больш спраў — тым больш паспяваеш». Вечарам прыходзіла дадому, валілася з ног ад сто' Легендарнага Данка і гісторыю пра яго самаахвярнасць ведаюць усе. Не дзіўна, мы, а засынала з усмешкай, бо ведала: кожны дзень пражыты з карыс' што студэнты аднайменнага зводнага педагагічнага атрада факультэта пачатковай цю. Было вельмі лёгка аддаваць любоў, дзяліцца радасцю, удзяляць адукацыі вылучаюцца асабліва цёплымі адносінамі да сваіх выхаванцаў. увагу, таму што ўсё гэта вярталася. І калі спачатку, прыязджаючы ў цэнтр, дзеці глядзелі на новых людзей насцярожана, то ўжо праз пару Дзіця можа забыць словы, сказаныя важатым, але назаўжды запомніць клопат і падтрымку — дзён, убачыўшы нас праз акно, яны расцвіталі ўсмешкамі, самымі да' эмацыйная памяць больш трывалая. Таму байцы «Данка» імкнуцца стаць для школьнікаў перш за рагімі на свеце. У такія хвіліны ў іх вачах чыталася шчырая радасць ўсё сапраўднымі сябрамі, дарадчыкамі. проста ад таго, што мы разам. І, адганяючы непатрэбныя сумненні, Наш педатрад актыўна працуе не толькі летам. На працягу апошніх двух гадоў мы ажыццяўляем старыя крыўды, дробныя нелады, першаму сустрэчнаму хочацца ска' выхаваўчую работу з дзецьмі'сіротамі дапаможнай школы'інтэрната № 7 г. Мінска. У кожным класе, заць: «І ўсё ж светам кіруе любоў»… з трэцяга па восьмы, мы праводзім разнастайныя мерапрыемствы творчага і пазнаваўчага характару. Наталля ХРАНОЎСКАЯ Штогод 19 мая байцы «Данка» запрашаюць вучняў чацвёртых класаў інтэрната да сябе ў госці — у музей гісторыі БДПУ. P. S. Віншуем Вольгу Пшанічнік, якая стала «Лепшым Н. ПАРЧАНКА, камісар педатрада «Данка» байцом валанцёрскага атрада горада Мінска»!

Самых вытрыманых можна шчыра павінша' ваць, бо іх шлях не быў лёгкай прагулкай. Для таго, каб атрад здолеў уступіць у асноўную фазу — работу з дзецьмі, трэба было прайсці доўгі этап падрыхтоўкі. Толькі паспяхова пераадо' леўшы мяжу вучнёўства і збораў, можна рынуц' ца ў бой, дакладней, уступіць у самы прамы кантакт з падрастаючым пакаленнем. Аднак і пасля таго, як выхаванцы нашых студэнтаў, шчаслівыя і задаволеныя, раз’ехаліся хто куды, дзейнасць педатрада не заканчваецца. Будучых педагогаў чакае справаздача. Прычым не сачы' ненне на тэму «Як я весела з дзецьмі і сябрамі правёў лета за горадам …», а шматгранная сістэ' ма разнастайнага матэрыялу. Менавіта гэтыя дадзеныя затым аналізавала, вядома ж, старан' на і рупліва, высокапаважанае журы. І на гэта ёсць прычына: праца ў педатрадах — справа не толькі ганаровая, але для выхаванцаў нашага універсітэта абавязковая. Узнагароджанне адбывалася ў святочнай аб' станоўцы, з канцэртнай праграмай. Тут былі і выступленне заслужанага артыста, саліста На' цыянальнай оперы Віктара Стральчэні пры пад' трымцы хору «Натхненне», і мультымедыйная прэзентацыя на экране. І, канешне ж, прамова рэктара БДПУ, прафесара П. Дз. Кухарчыка. Пётр Дзмітрыевіч, былы ўдзельнік будатрадаў БДУ і гарачы прыхільнік педагагічных атрадаў БДПУ, падзякаваў шасці сотням тых юнакоў і дзяўчат, дзякуючы якім адбылася святочная сустрэча. Выкананне гімна Рэспублікі Беларусь стала кульмінацыйным момантам мерапрыем' ства. Граматы і падарункі ўручылі падчас узнага' роджання камісарам і лепшым байцам. «Брон' завы» і «сярэбраны» прызёры атрымалі ў дада' так, па словах старшыні студэнцкага прафкама Вадзіма Грачова, «утульны і цёплы дом» — па' латку. Трэцяе месца ў конкурсе заняў педатрад

СВЯТЛО СЭРЦАЎ

29 кастрычніка 2009 г.

3

nastaunik 14(1063)  
nastaunik 14(1063)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement