Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 8 кастрычніка 2009 года ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ З У. ЛІПСКІМ

ЛЕПШЫЯ НАСТАЎНІКІ — У БДПУ

ТРЫУМФ ГЕРОЯЎ СПОРТУ

Стар. 2

Стар. 2

Стар. 4

ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ! Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка! Наша прафесійнае свята сімвалізуе глыбокую па% вагу да педагагічнай працы і асобы педагога. Школа заўсёды была галоўным маральным і інтэлектуаль% ным фундаментам любога грамадства, ад яе зале% жаў лёс будучых пакаленняў. Адукацыя адыгрывае ў сучасным свеце значную ролю. Яна ў большай ступені становіцца асновай сацы% яльнага прагрэсу і развіцця чалавечага патэнцыялу. Ад узроўню адукацыі ў краіне залежыць і якасць жыц% ця, і эканамічныя перспектывы, і дабрабыт народа. Пры гэтым нязменным застаецца прызначэнне педа% гога ў грамадстве — вучыць, выхоўваць, фарміраваць асобу, быць прыкладам высокай духоўнасці і гуманізму. Жадаю вам, дарагія калегі, каб ваша прафесійная дзейнасць заўсёды была асветлена мудрасцю, палы% мянай энергіяй і творчай занепакоенасцю. Будзьце заўсёды на піку свайго педагагічнага майстэрства! Моцнага вам здароўя, душэўнага спакою, аптымі% зму, асабістага шчасця і сямейнага цяпла! З павагай, рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык

•У нумар!

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць за цёплы прыём нашай дэлегацыі, а таксама за аказаны мне давер — абранне Ганаровым пра* фесарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Мак* сіма Танка. Са свайго боку я буду рабіць усё для таго, каб супрацоўні* цтва паміж нашымі універсітэтамі ўмацоўвалася і пашыралася. Дазвольце пажадаць Вам, а таксама ўсяму калектыву універсітэта поспехаў і перамог на прафесійнай ніве, невычэрпнай энергіі для рэа* лізацыі ўсяго задуманага, здароўя, шчасця, усяго найлепшага! З павагай, рэктар Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя М. П. Драгаманава В. П. Андрушчанка

•Навіны БДПУ А

«

Б ХОДЗЕ выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у складаных сем’ях” у частцы вядзення эфектыўнай прафілактычнай работы ў арганізацыях г.Мінска з абавязанымі асо* бамі» — такая тэматыка чарговага Дня інфармавання, які адбудзец* ца 15 кастрычніка. А ДНЯ маці ўдзельнікі студэнцкіх валанцёрскіх клубаў і на* родных калектываў прымеркавалі шэраг дабрачынных акцый, якія пройдуць у дамах дзіцяці, інтэрнатах і медыцынскіх установах з 8 да 16 кастрычніка.

Д

№ 13 (1062)

ЯК ЭКАНАМІСТЫ ПЕДАГОГАЎ ВІНШАВАЛІ У першы дзень кастрычніка ў актавай зале нашага універсітэта адбыўся канцэрт, прысвечаны самаму блізкаму для нас святу — Дню настаўніка. Прычым самім педа гогам і тым, хто рыхтуецца імі стаць, працаваць асабліва не давялося: мы проста сядзелі ў крэслах і атрымлівалі асалоду. У гэты дажджлівы шэры ве* чар пад наш гасцінны дах прыйшлі студэнты эканамічна* га універсітэта, якія і прад* ставілі на суд гледачоў сваю яр* кую песенна*танцавальную праграму. Адбылося гэта не вы* падкова. Справа ў тым, што ча* тыры месяцы таму творчыя сілы нашай alma mater былі задзей* нічаны ў віншаванні БДЭУ з днём нараджэння. Ведаючы гэ* тыя самыя «сілы» не па чутках, магу сцвярджаць, што свята ў эканамістаў удалося. Грандыёзнасць таго, што на* лежала ўбачыць, была заяўле* на адразу: па заканчэнні перша* га нумара на сцэне з’явілася

вакал. Гэта і стала вызначальнай рысай канцэрта: нумары, будучы дыяметральна рознымі па сваім характа* ры, пераплята* ючыся, стваралі гармонію. Так, мадэрн ішоў за класікай і тра* дыцыяй, псіха* лагізм — за ня* стрымнай ра* дасцю і запа* лам, элегантны джазавы вакал саступаў месца шчыльна збітаму масаваму мілітары*танцу. Эканамістам і тут удалося «збіць» баланс!

Злева ад рэктара БДПУ П.Дз. Кухарчыка — рэктар БДЭУ У.М. Шымаў

дзяўчына ў вобразе Еўфрасінні Полацкай. Яна данесла да нас словы знакамітай суайчынні* цы, якая адмовілася ад радас* цяў княжацкага жыцця дзеля народнага асветніцтва. Затым прагучала жывое выкананне ма* нументальнага музычнага твора Карла Орфа. Баланс настрояў быў ураўнаважаны, калі слуха* ча разварушыў бадзёры жаночы

БДЭУ, як і наш універсітэт, мае абгрунтаваную рэпутацыю жаночай ВНУ. Аднак нягледзя* чы на колькаснае адставанне, моцны пол выглядаў ярчэй. Творчыя ўдары мужчын*артыс* таў былі надзвычай даклад* нымі. Так, прымусіў усіх аб’яд* нацца ў цішыні прачытаны сту* дэнтам*пяцікурснікам маналог Габрыэля Гарсія Маркеса; ма*

гутны энергетычны пасыл на* кіраваў у аўдыторыю Андрэй

Макарэй, які выканаў песню ў модным сёння стылі электра* фольк. Зале наогул сумаваць не да* вялося. А калі на сцэну ўзнялі* ся рэктар*госць і рэктар*гаспа* дар, шквал апладысментаў выдаў сапраўды сур’ёзныя дэ* цыбелы. У сваёй прамове Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, акрамя іншых святочных слоў, прыга* даў «мост сяброўства», пабуда* ваны паміж нашымі універсі* тэтамі, доказам якога ўласна і стаў канцэрт у актавай зале БДПУ. Дзякуй за віншаванне, БДЭУ, бо яно само стала сапраўдным святам! Аляксей Н. КАВАЛЕНКА

Фота М. Пучка


Восень — час чытанняў Восень, напэўна, як ніякая іншая пара года, спрыяе творчасці. Не здарма яе так любяць паэты: задумліва меланхалічны настрой у пры родзе схіляе да самарэфлексіі, прымушае задумацца, заглянуць углыб свайго «Я». Восень — гэта яшчэ і час збору плёнаў, своеасаблівага пад сумавання вынікаў працы за год. Адным словам, золатавалосая прыга жуня песціць таленавітых і працалюбівых — такіх, якім, без сумнення, быў чалавек, чыё імя з гонарам носіць наша alma mater. Максім Танк нарадзіўся ўвосень, 17 верасня 1912 года, і гэта бачыцца мне не выпад ковым, а заканамерным. Як і тое, што правядзенне Міжнароднай наву ковай канферэнцыі пад назвай «Танкаўскія чытанні» прыпадае мена віта на гэту пару года. Вераніка МАНДЗІК 30 верасня ў чарговы, ужо сёмы раз факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ прымаў гасцей з розных гарадоў Беларусі, а таксама гуманітарыяў з Расіі, Польшчы, КНР. Сёлетні навуковы форум быў прысвечаны яшчэ адной важнай даце — 95*годдзю нашага універсітэта, які вось ужо чатырнаццаць гадоў асветлены іменем вялікага паэ* та. На мерапрыемства са* браліся людзі, якія былі асабіста знаёмыя з Яўгенам Іванавічам, якім пашчасці* ла сябраваць або працаваць разам з ім, а таксама даслед* чыкі яго творчасці, вядо* мыя навукоўцы і студэнты, што робяць толькі першыя крокі ў спасціжэнні красы мастацкага слова. Канферэнцыю адкрыў Фота А. Скорыкавай першы прарэктар БДПУ А.І. Андарала, які ад імя рэктара і асабіста сябе павіншаваў прысутных з гэтай падзе* яй. У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч адзначыў актуальнасць правядзення «Тан* каўскіх чытанняў» у год святкавання 95*годдзя універсітэта. Дэкан факультэта Ф.С. Шумчык вітаў усіх, хто прыйшоў падзяліцца часцінкай свайго досведу, паслу* хаць выступленні аўтарытэтных людзей, яшчэ раз прасякнуцца глыбінёй паэтычнай думкі Максіма Танка. У навуковых дакладах загадчыка кафедры беларускай літарату* ры Г.Я. Адамовіч, а таксама гасцей мерапрыемства М.І. Мішчанчука, А.С. Ліса, Г.К. Тычко і іншых былі закрануты розныя аспекты творчасці паэта: стыль яго вер* шаў, літаратурная спадчына, празаічныя набыткі і г.д. Старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна*мемарыяльнага музея імя Якуба Коласа Т.Л. Макаранка расказа* ла і з дапамогай мультымедыйных сродкаў прэзентавала лісты, дарчыя надпісы і прысвя* чэнні, якія ў розныя часы адрасаваў нарачанскі пясняр свайму сябру і настаўніку Якубу Коласу. Звярталіся да вершаванага слова Максіма Танка і ўдзельнікі секцыйных пасяджэн* няў, у прыватнасці ў секцыі «Сучаснае прачытанне літаратурнай спадчыны Максіма Тан* ка». Іншыя навукоўцы згрупаваліся для абмеркавання наступных праблем: перспекты* вы развіцця беларускай літаратуры на мяжы тысячагоддзяў; пераклад і інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту; нацы* янальная мова ў куль* турна*гістарычным пра* цэсе; міжкультурная ка* мунікацыя. У рамках VII «Тан* каўскіх чытанняў» прай* шла творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка», пісьменнікам У.С. Ліп* скім. Уладзімір Сцяпа* навіч з цеплынёй успа* мінаў гады працы ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, калі яго старшынёй быў Я.І. Скур* ко, увесь час падкрэсліваў мудрасць і дабрыню гэтага чалавека. Я хацеў бы, каб песню маю, Што заўсёды стаяла ў страю […] Не забылі ніколі сябры, Не занеслі пяскамі вятры… Сёння мы з гонарам можам сказаць, што паэтычная спадчына Максіма Танка і надалей застаецца для нас найвялікшай духоўнай каштоўнасцю. І адно са сведчан% няў таму — традыцыйныя «Танкаўскія чытанні». Давайце ж яшчэ раз далучымся да творчай асобы аднаго з лепшых беларускіх сыноў, наноў адчуем гаючую сілу танкаўскага вобразнага слова. 2

Напрыканцы верасня БДПУ прымаў у сябе фіналістаў конкурсу «Настаўнік года». Лепшыя выкладчыкі краіны спачатку сустрэліся з рэктарам, прафесарам П.Дз. Кухарчыкам, а пасля сабраліся за круг лым сталом, дзе абмеркавалі шэраг важных пытанняў сучаснай аду кацыі. Сярод канкурсантаў былі і тыя, хто не ўпершыню адчыніў дзверы нашага універсітэта. Ірына Станіславаўна МІХАЙЛОЎСКАЯ і Ва лянцін Мікалаевіч КАНАПЛЁЎ, былыя выпускнікі БДПУ, а сёння — адны з лепшых настаўнікаў Беларусі, падзяліліся з карэспандэнтам «Н» успамінамі пра свае студэнцкія гады.

ЛЕПШЫЯ НАСТАЎНІКІ – У БДПУ! «Самае галоўнае, што я вынесла з наву* чання ў БДПУ, сказала Ірына Станіславаў на, — вялікая тэарэтычная база. Мая спе* цыяльнасць “Педагогіка і методыка па чатковай адукацыі. Музыка і спевы” дае вялікія магчымасці для самаразвіцця. Я выкарыстоўваю музыку на самых розных

Валянцін Мікалаевіч Канаплёў распа* вядае: «З БДПУ я ніколі не губляў сувя* зей. Студэнцкія гады запомніліся паезд* камі на навуковыя канферэнцыі, днямі навукі, што ладзіліся на белфіле. Зараз пастаянна наведваюся ва універсітэт, не губляю сувязей са сваімі выкладчыкамі, цікаўлюся, чым жыве факультэт. Штогод да нас у школу прыхо* дзяць на практыку студэнты, таму я знаёмы са многімі яго выхаван* цамі. Мне здаецца, сённяшнія тан* каўцы амаль нічым не адрозніва* юцца ад студэнцтва ў мае гады. Можа, сталі больш самастойнымі. Аднак гэта толькі на карысць абра* най прафесіі. У школу трэба ісці з добрым настроем, як на свята — у гэтым сакрэт поспеху. І яшчэ адна пара* да: заўжды працуйце над сабой, смела рушце наперад, і тады ўсё атрымаецца». Віншуем Ірыну Міхайлоўскую і Валян% ціна Канаплёва з Днём настаўніка і ў іх асобе выпускнікоў БДПУ розных гадоў.

уроках — чытання, пісьма, матэматыкі... Вучылася я выдатна і таму атрымала дып* лом з адзнакай. Аднак акрамя вучобы, па* спявала і на гастролі са студэнцкім аркест* рам з’ездзіць. Вельмі цікава вярнуцца амаль праз дзесяць год у родныя сцены. Шмат што змянілася, студэнты сталі больш самастой* Ганна БАГУМІНСКАЯ нымі, упэўненымі ў сабе. Але засталося са* мае галоўнае — незвычайная атма* сфера дабрыні і цеплыня, з якой цябе заўсёды сустракае педагагічны універ* сітэт. Падчас візіту мы, канкурсан* ты, чыталі лекцыі для студэнтаў. Мне было надзвычай прыемна паба* чыць на сваёй В.І. Аляксеева, вык* ладчыка баяна. Дзякуючы такім людзям, як Валерый Іванавіч, я і Прафесар І. І. Цыркун і фіналісты конкурсу стала сур’ёзна займацца музыкай». Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР на падрыхтоўку кандыдатаў і дактароў навук у форме суіскальніцтва Падрыхтоўка кандыдатаў і дактароў навук у форме суіскальніцтва ажыццяўля* ецца на ўмовах аплаты за навучанне. Дакументы для падрыхтоўкі кандыдатаў навук у форме суіскальніцтва прыма* юцца з 1 кастрычніка па 30 кастрычніка 2009 года. Дакументы для падрыхтоўкі дактароў навук у форме суіскальніцтва прымаюц* ца на працягу навучальнага года. Пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых на навучанне ў форме суіскальніцтва можна знасці на сайце БДПУ http://www.bspu.unibel.by Дакументы накіроўваць на адрас: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 98). Тэлефон для даведак: (8017) 2278204. 8 кастрычніка 2009 г.


ВЫКЛАДАЮЧЫ ВЫКЛАДАЮЧЫ ЖЫЦЦЁ ЖЫЦЦЁ Прынята лiчыць, што ўсё ў жыццi залежыць ад нас саміх. І па вялікім рахунку гэта сапраўды так. Але нярэдка на нашым шляху сустракаюцца людзі, якiя дапамагаюць абраць правільны шлях, зразумець, у чым за ключаецца тваё сапраўднае прызванне, уласнай працай паказваюць прыклад адданасці справе, запальваюць у душы агеньчык творчага не спакою. На шчасце, я сустрэла такога чалавека. Але пра ўсё па парадку. Вольга ПРЫГУН Настаўніцай я вырашыла стаць яшчэ ў дзяцінстве, а марам, як вядома, здраджваць нельга. Так што выбар навучальнай установы быў зроблены даўно і свядома. Маёй alma mater мог стаць толькі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Акрамя таго, у дзесятым класе я прайшла па конкурсе і стала наведваць гурток журна* лістыкі ў Доме дзіцячай творчасці горада Наваполацка. Тады ж упершыню сустрэлася з Марынай Сяргееўнай СТРАЛЬЦОВАЙ, выпускніцай БДПУ 2007 года. Яна стала для мяне не толькі настаўніцай у галіне журналістыкі, але і сябрам, вучыла не толькі прафе* сійнаму майстэрству, але і жыццёвай мудрасці. Дзякуючы ёй я паверыла ў свае сілы і сёння з’яўляюся студэнткай першага курса факультэта беларускай фiлалогii i культуры (спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Журналiстыка»). У нас, гурткоўцаў, было вельмі цікавае і насычанае жыццё. Разам з Марынай Сяргееўнай мы выпускалі газету «Пазашкольны веснік», прыязджалі ў сталіцу на выставу «СМІ ў Беларусі», удзельнічалі ў розных конкурсах, і ў адным з іх — «Пяро бусляняці» — занялі другое месца. Падарункам для гурткоўцаў стаў адпачынак у летніку «Лідэр», што на Мядзельшчыне. Тут мы мелі магчымасць наведваць май* стар*класы, што праводзілі вядомыя журналісты з аўтарытэтных рэспубліканскіх выданняў. Марына Сяргееўна часта расказвала пра факультэт беларускай філалогіі і культуры, на якім яна вучылася, пра цудоўных выкладчыкаў і творчую атмасферу, якая там пануе. І хутка я зразумела, што хачу вучыцца менавіта тут, бо прафесіі педагога і журналіста для мяне сталі аднолькава блізкімі. Лёс склаўся так, што я паўтараю шлях сваёй настаў* ніцы. І, мне здаецца, гэта не выпадкова. Дзякуй вялікі за дапамогу, Марына Сяргееўна! Жадаю вам толькi зацiкаўленых i разумых вучняў. Адгаманіла цудоўнае свята — Дзень настаўнiка. А ці павiншавалі вы сваiх педагогаў%натхнiцеляў, якія, я ўпэўнена, у вас таксама ёсць?!

Сцены роднага універсітэта прымуць вас у любы дзень — сонечны або пахмурны, сагрэюць і пры неабходнасці схаваюць ад непагадзі. Чамусьці так цягне вярнуцца да родных пенатаў, удыхнуць атмасферу няўрымсліва га студэнцкага жыцця, акунуцца ў кругаварот бясконцага патоку лекцый, залікаў, экзаменаў… Няўжо менавіта гэтага нам усё яшчэ не стае ў самас тойным дарослым жыцці? З кожным годам мы ўсё больш выразна разумеем непаўторнасць роднай ВНУ, і ў першую чаргу яе педагогаў навукоўцаў, што далі нам духоўную аснову для няпростага жыццёвага выбару.

ПРЫЗВАННЕ БЫЦЬ ЛЕПШАЙ Пра аднаго такога чалавека хацелася б расказаць сёння. І справа не ў юбілейнай даце, якая па волі лёсу набліжана да пра* фесійнага свята педагогаў, а ў сапраўднай адпаведнасці ладу жыцця гэтай неарды* нарнай асобы настаўніцкай справе як прызванню. Гэтыя словы датычаць Ліза* веты Аляксандраўны ПАНЬКО, прафеса* ра кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі. Пералік узнагарод і рэгалій Лізаветы Аляксандраўны зойме не адну старонку, а таму адзначым толькі, што яе ведаюць далёка за межамі Беларусі. З’яўляючыся адной з распрацоўшчыкаў Нацыянальнай праграмы развіцця, выхавання і навучан* ня дзяцей у дашкольных установах «Пра* леска», Л.А. Панько стала ўзорам педаго* га для вялікай колькасці работнікаў сістэ* мы дашкольнай адукацыі. Так, напрык* лад, дэкан факультэта дашкольнай аду* кацыі Л.М. Варанецкая называе Лізавету Аляксандраўну сваім першым правадні* ком у навуковым жыцці. Зыходзячы са свайго вопыту, Лізавета Аляксандраўна лічыць, што найлепшыя лекі ад стрэсу — любімая праца, а даклад* ней, выкладанне сваіх думак на паперы.

ФІЗІКА Ў СПАДЧЫНУ Мой сённяшні суразмоўца, на першы погляд, нічым не вылучаецца сярод аднакурснікаў — студэнтаў фізфака. Вучыцца добра, але не выдатнік, уваходзіць у склад зборнай факультэта па валейболе, але не чэмпіён. Вось толькі ёсць у біяграфіі Максіма СЯМЁНАВА адзін момант, які зацікавіў рэдакцыю «Н». Справа ў тым, што Максім з’яўляецца прадаўжальнікам сямей най дынастыі педагогаў. Яго мама і тата — выпускнікі фізічнага факультэта 1988 года — па сённяшні дзень працуюць у школе. Менавіта падчас вучобы ва універсітэце яны знайшлі аса бістае шчасце і стварылі сям’ю. Мне здаецца, гэта знакава і сімвалічна, што іх сын і спадкаемца абраў прафесію настаўніка і ідзе па слядах сваіх бацькоў. А як лічыць сам Максім? Такім было маё першае пытанне. — Хочаце — верце, хочаце — не, але і навучальную установу, і спе* цыяльнасць я выбіраў самастой* на. І ў маім рашэнні няма нічога дзіўнага: фізіку я ведаў лепш, чым астатнія школьныя прадметы. А як жа іначай: яе выкладала мая мама, Тэрэса Станіславаўна! Не было ніводнага разу, каб я прый* шоў на ўрок непадрыхтаваным. Бацькі ніколі не навязвалі мне сва* ёй думкі, не агітавалі паступаць

Тэрэса і Аляксандр Сямёнавы 8 кастрычніка 2009 г.

менавіта ў педагагічны універсітэт, хоць, напэўна, падсвядома хацелі гэтага. Проста я зразумеў, што не хачу быць фізікам*тэарэтыкам, мяне больш прываблівае магчы* масць выкладання гэтай дысцып* ліны ў школе. Дарэчы, цікавае су* падзенне: я не толькі атрымоўваю тую ж спецыяльнасць, што і мае бацькі, але і паўтараю іх жыллё* вую адысею. Падчас навучання яны жылі спачатку ў інтэрнаце №2, а пасля ў пятым. Такі ж самы шлях прайшоў і я. — Максім, раскажы трошкі пра сваё дзяцін% ства. Ці лёг% ка быць сы% нам настаў% нікаў?

— Я лічу, што з баць* камі мне па* шанцавала. Вядома, мно* гае мне, сыну педагогаў, не дазвалялася, трэба было паказваць узор у паво* дзінах. Аднак такое выхаванне было для мяне карысным. Тым больш што, нягледзячы на ўсе абмежаванні, я ўсё роўна паспя* ваў і правініцца, і набедаку* рыць… А ўвогуле, я сваімі баць* камі ганаруся. Мой тата, Аляк* сандр Уладзіміравіч, у 2007 го* дзе быў узнагароджаны значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», мама на сённяшні дзень займае пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабо*

Багатае навуковае жыццё не перашкодзіла ёй рэалізаваць сябе і ва ўсіх астатніх сфе* рах чалавечага жыцця. Жонка, маці, кла* патлівая бабуля падраста* ю ч ы х унукаў і проста ўсмешлі* вая пры* гажуня (у вольны час яна займаец* ца яшчэ і ўсходнімі танцамі) — вось у чым заключаецца для яе гармонія быцця. Ме* навіта гэтага жадае Лізавета Аляксандраў* на сённяшнім педагогам: «Прафесійнага і фізічнага здароўя, веры ў сябе і абраны шлях, творчасці ў пошуках ісціны». А мы, у сваю чаргу, віншуем нашага настаўніка з юбілеем і спадзяёмся, што будзем ісці разам па жыцці яшчэ многія, многія гады… Выпускнікі факультэта дашкольнай адукацыі

це Ходасаўскай СШ Мсціслаў* скага раёна. Гэта сапраўдныя пе* дагогі і вельмі шчырыя і адкры* тыя людзі. — Напэўна, твае бацькі час ад часу расказвалі пра сваё сту% дэнцкае жыццё. Як думаеш, за% раз вучыцца стала цікавей?

— Відаць, для кожнага чалаве* ка універсітэцкая пара — самая лепшая і непаўторная. Ёсць рэчы, якія пераходзяць ад аднаго пака* лення студэнтаў да другога амаль нязменна. Мама, напрыклад, уз* гадвае: «Я вельмі любіла сесіі, бо мне заўжды шанцавала: выцягва* ла той білет, які лепш за ўсё веда* ла. Часам даводзілася карыстац* ца шпаргалкамі — хавалі, хто куды мог. Цяпер разумеем, што выкладчыкі здагадваліся пра на*

шыя хітрыкі, таму і задавалі пы* танні на кемлівасць». Пагадзіце* ся, гэта класіка студэнцкага жан* ру. Бацька любіць расказваць пра спартыўнае жыццё (ён быў фізор* гам на факультэце), спаборніцт* вы, зборы. Фізфак на той час зай* маў першыя месцы ў спартакія* дах, пастаянна супернічаючы з факультэтам прыродазнаўства. Тата пабываў у многіх гарадах Бе* ларусі, Расіі і іншых рэспублік былога СССР. Сёння такія паездкі каштуюць грошай. Я таксама люблю падарожнічаць, але па* куль абмяжоўваюся Беларуссю. На бліжэйшыя выходныя збіра* емся з сябрамі завітаць у Нясвіж. — Днямі мы адзначалі сваё прафесійнае свята. Якім ты ба% чыш сапраўднага настаўніка? — Я на першае месца стаўлю аса* бістыя, чалавечыя якасці педаго* га. Настаўнік павінен быць сябрам, а не наглядчыкам, які сочыць, ці выканаў вучань хатняе заданне. Калі ты не адчуваеш у сабе здоль* насцей знаходзіць кантакт, на* ладжваць пазітыўныя ўзаемаад* носіны з дзецьмі, — не варта мар* наваць час у педагагічнай навучаль* най установе. Усім настаўнікам я жадаю пабольш дабрыні і разумен* ня. Няхай на вашых тварах як мага часцей свеціцца ўсмешка! Вераніка МАНДЗІК 3


ТРЫУМФ ГЕРОЯЎ СПОРТУ «На старт, увага, марш!». Калі пасля прачытання гэтых слоў вы адра зу схамянуліся і адчулі прыліў бадзёрасці — значыць, са спортам вас звязваюць як мінімум сяброўскія адносіны. Нехта ўжо паспеў уявіць сябе пераможцам, які ўзнімаецца на самую высокую прыступку п’едэс тала, а хтосьці вырашыў зрабіць першыя крокі на шляху да самаўдаска налення і (чаму б не?) пакарэння алімпійскіх вяршынь. Вераніка МАНДЗІК Усіх, хто сябруе са спортам і неабыяка* вы да свайго здароўя, аб’яднала свята «Трыумф*2009». Урачыстае адкрыццё 55*й спартакіяды БДПУ папярэднічла яшчэ адной важнай падзеі — дзевяностапяці* годдзю нашай alma mater, якой, безумоў* на, прысвячаюцца ўсе спартыўныя дасяг* ненні студэнтаў і трэнераў універсітэта. Святочную цырымонію адкрыў рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык. Пётр Дзмітрыевіч нагадаў прысутным, што міну* лы год быў для нас насамрэч паспяховым — на Рэспубліканскай універсіядзе*2008 мы сталі трэцімі сярод сарака шасці ВНУ краі* ны. Вялікая заслуга ў гэтым людзей, чые імёны сёння на слыху далёка за межамі уні* версітэта і нават краіны, у прыватнасці, чэмпіёна XXV Сусветнай летняй універсія* ды Мікалая Шубянка. Мікалай павінша*

Зборная матфака

ваў студэнтаў і выкладчыкаў са святам і падзякаваў кіраўніцтву універсітэта за пад* трымку студэнцкага спартыўнага руху. Услед за ўрачыстай часткай мерапрыем* ства пачаліся спаборніцтвы. У эстафеце ўдзельнічалі тры каманды: матэматычна* га факультэта, выкладчыкаў фізічнай куль* туры і зборная студэнтаў, якія ўваходзяць у склад грамадскіх арганізацый. Прад* стаўнікі каманд выкладчыкаў і матфака былі на вышыні і прадэманстравалі цудоў* ную фізічную падрыхтоўку ў бегу ў абру* чах, перадачы і вядзенні мяча. Менавіта яны падзялілі паміж сабой першае месца. Члены зборнай грамадскіх арганізацый з не меншым энтузіязмам забівалі «шайбы» ў імправізаваным спаборніцтве па хакеі, віртуозна маніпуліравалі са спартыўным інвентаром, але сталі толькі другімі. У та* варыскай сустрэчы па валейболе зборная БДПУ ўступіла зборнай выкладчыкаў і су* працоўнікаў з лікам 1:2. А вось у эстафетах на вадзе, што праводзіліся ў басейне спарт* комплексу, сярод шасці каманд не было роўных плыўцам з факультэта фізічнага

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

выхавання. Яны пакінулі далёка за сабой асноўных сапернікаў з ФДА і фізічнага факультэта (2*е і 3*е месцы адпаведна). Аднак галоўнае дзейства распачалося ве* чарам у актавай зале, дзе прымалі вінша* ванні самыя моцныя, спрытныя, хуткія — адным словам, сапраўдныя зоркі спорту на* шага універсітэта. Час трыумфу настаў для трох факультэтаў, каманды якіх вось ужо два гады даказваюць сваё лідэрства. Па вы* ніках 53*й і 54*й спартакіяд трэцяе месца заняў факультэт прыродазнаўства, другое заваяваў ФДА, а права называцца чэмпіё нам два гады запар адстойваў факультэт фізічнага выхавання. Менавіта ён атрымаў Кубак чэмпіёнаў БДПУ, які на працягу года будзе захоўвацца ў каманды*пераможцы. Нашы спартыўныя дасягненні, поспехі ў спаборніцтвах і чэмпіянатах былі б не* магчымымі без працы вя* лікай колькасці людзей — таленавітых і адданых сва* ёй справе педагогаў і арга* нізатараў. Іх дзейнасць таксама не засталася па*за ўвагай кіраўніцтва, і на свяце «Трыумф*2009» пра* гучалі прозвішчы самых актыўных. Тытул «Лепшы кіраўнік спартыўнай сек цыі» атрымала Ганна Ха цяновіч (секцыя аэробікі), у намінацыі «Лепшы адказ ны па фізічнай культуры на факультэ це» перамог Юрый Мікалаевіч Павукоў (ФФВ), а трэнерам года стаў Сяргей Ар кадзьевіч Траско. Лепшай зборнай па вы* ніках мінулага навучальнага года назвалі зборную БДПУ па таэквандо. Многім вядома пачуццё спартыўнага азарту, калі мы хварэем за любімую ка* манду. А вось зведаць пачуццё спартыў* нага гонару шчасціць не кожнаму. Лаўрэ* атамі спецыяльнай намінацыі «Спартыў ны гонар БДПУ» сталі Анастасія Саму севіч, Мікалай Шубянок, Юрый Шаюноў, Максім Міхалевіч, Марыя Кузняцова. А прыз рэктара БДПУ «Адкрыццё года» быў уручаны асабіста П.Дз. Кухарчыкам жа ночаму футбольнаму клубу «Мінчанка». Што ж, вынікі падведзены, кубкі і ўзнага% роды знайшлі сваіх гаспадароў, юбілейная 55%я спартакіяда распачата. Мы будзем ча% каць новых перамог і медалёў, а ў тым, што яны будуць, няма ніякага сумнення. Бо ў вачах сёлетніх трыумфатараў можна прачытаць і ўдзячнасць, і запал, і жаданне пакараць усё новыя і новыя вяршыні. 220809, г. Мінск 50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226 40 19 www.bspu.unibel.by/newspaper

•Спартыўны навігатар Cпартыўны комплекс універсітэта запрашае ў басейн работнікаў, сту дэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДПУ, а таксама ўсіх, хто клапоціцца пра сваё здароўе. Адміністрацыя прапануе шэраг платных паслуг, ся род якіх — аздараўленчае плаванне, навучанне плаванню і заняткі ак вааэробікай! Аздараўленчае плаванне (адно наведванне) будзе каштаваць: √ для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі — 3220 руб.; √ для студэнтаў завочнай і вячэрняй формы атрымання адукацыі, а таксама для супрацоўнікаў БДПУ — 4030 руб.; √ для ўсіх астатніх жадаючых — 8060 руб. Кошт наведвання аднаго занятку па навучанні плаванню складае: √ для студэнтў і супрацоўнікаў — 7150 руб.; √ для ўсіх жадаючых — 13000 руб. Расцэнкі на заняткі аквааэробікай наступныя: √ для студэнтаў і супрацоўнікаў — 7150 руб. за наведванне; √ для ўсіх жадаючых — 11910 руб. Дадаткова нагадваем! Пры наведванні басейна пры сабе неабходна мець: квіток аплаты за заняткі (аплата ажыццяўляецца ў аддзяленні 333 АСБ «Бела* русбанк», вучэбны корпус БДПУ № 2); медыцынскую даведку (форма №1); фотаздымак памерам 3× 4. Усе даведкі па тэлефоне: (017) 200*55*42. Прыходзьце! Мы вас чакаем!

Студэнт у сталовай робіць заказ: — Дзве сасіскі. Повар: — О, шыкуеш! — І шаснаццаць відэльцаў... *** Студэнт заходзіць у прафесарскую і кажа надрыўным тонам: — Грамадзяне выкладчыкі! Даруйце, што я да вас звяртаюся. Сам я не тутэйшы, на вакзале скралі залікоўку з усімі адзнакамі. Зрабіце ласку, пастаўце, хто колькі можа!.. *** Аб’ява ў студэнцкім інтэрнаце: «У чы* сты чацвер будзе мяняцца пасцельная бя*

лізна. Трэці паверх мяняецца з чацвёр* тым, першы — з другім». *** Прафесар студэнту*лінгвісту, які «за* вальвае» чарговы залік: — Добра, так і быць, пастаўлю вам залік, калі скажаце: якія тры словы найчасцей ужываюць студэнты. — Я не ведаю. — Абсалютна правільна! Давайце вашу залікоўку. *** — Што такое экзамен? — Гэта гульня, у якой адзін ведае, але маўчыць, а другі не ведае, але гаворыць.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 1000. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 08.10.2009 г. у 9.00.

nastaunik 13(1062)  
nastaunik 13(1062)  

news BSPU of name M Tank