Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 8 кастрычніка 2009 года Літаратурная гасцёўня з У. Ліпскім

Лепшыя настаўнікі — у бдпу

трыумф герояў спорту

Стар. 2

Стар. 2

Стар. 4

Шаноўныя калегі! Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка! Наша прафесійнае свята сімвалізуе глыбокую павагу да педагагічнай працы і асобы педагога. Школа заўсёды была галоўным маральным і інтэлектуальным фундаментам любога грамадства, ад яе залежаў лёс будучых пакаленняў. Адукацыя адыгрывае ў сучасным свеце значную ролю. Яна ў большай ступені становіцца асновай сацыяльнага прагрэсу і развіцця чалавечага патэнцыялу. Ад узроўню адукацыі ў краіне залежыць і якасць жыцця, і эканамічныя перспектывы, і дабрабыт народа. Пры гэтым нязменным застаецца прызначэнне педагога ў грамадстве — вучыць, выхоўваць, фарміраваць асобу, быць прыкладам высокай духоўнасці і гуманізму. Жадаю вам, дарагія калегі, каб ваша прафесійная дзейнасць заўсёды была асветлена мудрасцю, палымянай энергіяй і творчай занепакоенасцю. Будзьце заўсёды на піку свайго педагагічнага майстэрства! Моцнага вам здароўя, душэўнага спакою, аптымізму, асабістага шчасця і сямейнага цяпла! З павагай, рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык

як эканамісты педагогаў віншавалі У першы дзень кастрычніка ў актавай зале нашага універсітэта адбыўся канцэрт, прысвечаны самаму блізкаму для нас святу — Дню настаўніка. Прычым самім педагогам і тым, хто рыхтуецца імі стаць, працаваць асабліва не давялося: мы проста сядзелі ў крэслах і атрымлівалі асалоду. У гэты дажджлівы шэры вечар пад наш гасцінны дах прыйшлі студэнты эканамічнага універсітэта, якія і прадставілі на суд гледачоў сваю яркую песеннатанцавальную праграму. Адбылося гэта не выпадкова. Справа ў тым, што чатыры месяцы таму творчыя сілы нашай alma mater былі задзейнічаны ў віншаванні БДЭУ з днём нараджэння. Ведаючы гэтыя самыя «сілы» не па чутках, магу сцвярджаць, што свята ў эканамістаў удалося. Грандыёзнасць таго, што належала ўбачыць, была заяўлена адразу: па заканчэнні першага нумара на сцэне з’явілася

разварушыў бадзёры жаночы вакал. Гэта і стала вызначальнай рысай канцэрта: нумары, будучы дыяметральна рознымі па сваім характары, пераплятаючыся, стваралі гармонію. Так, мадэрн ішоў за класікай і традыцыяй, псіхалагізм — за нястрымнай радасцю і запалам, элегантны джазавы вакал саступаў месца шчыльна збітаму масаваму мілітарытанцу.

дзяўчына ў вобразе Еўфрасінні Полацкай. Яна данесла да нас словы знакамітай суайчынніцы, якая адмовілася ад радасцяў княжацкага жыцця дзеля народнага асветніцтва. Затым прагучала жывое выкананне манументальнага музычнага твора Карла Орфа. Баланс настрояў быў ураўнаважаны, калі слухача

Эканамістам і тут удалося «збіць» баланс! БДЭУ, як і наш універсітэт, мае абгрунтаваную рэпутацыю жаночай ВНУ. Аднак нягледзячы на колькаснае адставанне, моцны пол выглядаў ярчэй. Творчыя ўдары мужчынартыстаў былі надзвычай дакладнымі. Так, прымусіў усіх аб’яднацца

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць за цёплы прыём нашай дэлегацыі, а таксама за аказаны мне давер — абранне Ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Са свайго боку я буду рабіць усё для таго, каб супрацоўніцтва паміж нашымі універсітэтамі ўмацоўвалася і пашыралася. Дазвольце пажадаць Вам, а таксама ўсяму калектыву універсітэта поспехаў і перамог на прафесійнай ніве, невычэрпнай энергіі для рэалізацыі ўсяго задуманага, здароўя, шчасця, усяго найлепшага! З павагай, рэктар Нацыянальнага педагагічнага універсітэта

А

«

б ходзе выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у складаных сем’ях” у частцы вядзення эфектыўнай пра­філактычнай работы ў арганізацыях г.Мінска з абавязанымі асобамі» — такая тэматыка чарговага Дня інфармавання, які адбудзецца 15 кастрычніка. а Дня маці ўдзельнікі студэнцкіх валанцёрскіх клубаў і на родных калектываў прымеркавалі шэраг дабрачынных акцый, якія пройдуць у дамах дзіцяці, інтэрнатах і медыцынскіх установах з 8 да 16 кастрычніка.

Д

№ 13 (1062)

ў цішыні прачытаны студэнтампяцікурснікам ма-

налог Габрыэля Гарсія Маркеса; магутны энергетычны пасыл накіраваў у аўдыторыю Андрэй Макарэй, які выканаў песню ў модным сёння стылі электрафольк. Зале наогул сумаваць не давялося. А калі на сцэну ўзняліся рэктаргосць і рэктаргаспадар, шквал апладысментаў выдаў сапраўды сур’ёзныя дэцыбелы. У сваёй прамове Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, акрамя іншых святочных слоў, прыгадаў «мост сяброўства», пабудаваны паміж нашымі універсітэтамі, доказам якога ўласна і стаў канцэрт у актавай зале БДПУ. Дзякуй за віншаванне, БДЭУ,

Фота М. Пучка


Восень — час чытанняў

Восень, напэўна, як ніякая іншая пара года, спрыяе творчасці. Нездарма яе так любяць паэты: задумлівамеланхалічны настрой у прыродзе схіляе да самарэфлексіі, прымушае задумацца, заглянуць углыб свайго «Я». Восень — гэта яшчэ і час збору плёнаў, своеасаблівага падсумавання вынікаў працы за год. Адным словам, золатавалосая прыгажуня песціць таленавітых і працалюбівых — такіх, якім, без сумнення, быў чалавек, чыё імя з гонарам носіць наша alma mater. Максім Танк нарадзіўся ўвосень, 17 верасня 1912 года, і гэта бачыцца мне не выпадковым, а заканамерным. Як і тое, што правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі пад назвай «Танкаўскія чытанні» прыпадае мена­віта на гэту пару года. Вераніка МАНДЗІК 30 верасня ў чарговы, ужо сёмы раз факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ прымаў гасцей з розных гарадоў Беларусі, а таксама гуманітарыяў з Расіі, Польшчы, КНР. Сёлетні навуковы форум быў прысвечаны яшчэ адной важнай даце — 95годдзю нашага універсітэта, які вось ужо чатырнаццаць гадоў асветлены іменем вялікага паэта. На мерапрыемства сабраліся людзі, якія былі асабіста знаёмыя з Яўгенам Іванавічам, якім пашчасціла сябраваць або працаваць разам з ім, а таксама даследчыкі яго творчасці, вядомыя навукоўцы і студэнты, што робяць толькі першыя крокі ў спасціжэнні красы мастацкага слова. Канферэнцыю адкрыў першы прарэктар БДПУ А.І. Андарала, які ад імя рэктара і асабіста сябе павіншаваў прысутных з гэтай падзеяй. У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч адзначыў актуальнасць правядзення «Танкаўскіх чытанняў» у год святкавання 95годдзя універсітэта. Дэкан факультэта Ф.С. Шумчык вітаў усіх, хто прыйшоў падзяліцца часцінкай свайго досведу, паслухаць выступленні аўтарытэтных людзей, яшчэ раз прасякнуцца глыбінёй паэтычнай думкі Максіма Танка. У навуковых дакладах загадчыка кафедры беларускай літаратуры Г.Я. Адамовіч, а таксама гасцей мерапрыемства М.І. Мішчанчука, А.С. Ліса, Г.К. Тычко і іншых былі закрануты розныя аспекты творчасці паэта: стыль яго вершаў, літаратурная спадчына, празаічныя набыткі і г.д. Старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнамемарыяльнага музея Якуба Коласа Т.Л. Макаранка расказала і з дапамогай мультымедыйных сродкаў прэзентавала лісты, дарчыя надпісы і прысвячэнні, якія ў розныя часы адрасаваў нарачанскі пясняр свайму сябру і настаўніку Якубу Коласу. Звярталіся да вершаванага слова Максіма Танка і ўдзельнікі секцыйных пасяджэнняў, у прыватнасці ў секцыі «Сучаснае прачытанне літаратурнай спадчыны Максіма Танка». Іншыя навукоўцы згрупаваліся для абмеркавання наступных праблем: перспектывы развіцця беларускай літаратуры на мяжы тысячагоддзяў; пераклад і інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту; нацыянальная мова ў культурнагістарычным працэсе; міжкультурная камунікацыя. У рамках VII «Танкаўскіх чытанняў» прайшла творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка», пісьменнікам У.С. Ліпскім. Уладзімір Сцяпанавіч з цеплынёй успамінаў гады працы ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, калі яго старшынёй быў Я.І. Скурко, увесь час падкрэсліваў мудрасць і дабрыню гэтага чалавека. Я хацеў бы, каб песню маю, Што заўсёды стаяла ў страю […] Не забылі ніколі сябры, Не занеслі пяскамі вятры… Сёння мы з гонарам можам сказаць, што паэтычная спадчына Максіма Танка і надалей застаецца для нас найвялікшай духоўнай каштоўнасцю. І адно са сведчанняў таму – традыцыйныя «Танкаўскія чытанні». Давайце ж яшчэ раз далучымся да творчай асобы аднаго з лепшых беларускіх сыноў, наноў адчуем гаючую сілу 2

Напрыканцы верасня БДПУ прымаў у сябе фіналістаў конкурсу «Настаўнік года». Лепшыя выкладчыкі краіны спачатку сустрэліся з рэктарам, прафесарам П.Дз. Кухарчыкам, а пасля сабраліся за круглым сталом, дзе абмеркавалі шэраг важных пытанняў сучаснай адукацыі. Сярод канкурсантаў былі і тыя, хто не ўпершыню адчыніў дзверы нашага універсітэта. Ірына Станіславаўна МІХАЙЛОЎСКАЯ і Валянцін Мікалаевіч КАНАПЛЁЎ, былыя выпускнікі БДПУ, а сёння — адны з лепшых настаўнікаў Беларусі, падзяліліся з карэспандэнтам «Н» успамінамі пра свае студэнцкія гады.

Лепшыя настаўнікі – у БДПУ! «Самае галоўнае, што я вынесла з навучання ў БДПУ, сказала Ірына Станіславаўна, — вялікая тэарэтычная база. Мая спецыяльнасць “Педагогіка і методыка пачатковай адукацыі. Музыка і спевы” дае вялікія магчымасці для самаразвіцця. Я выкарыстоўваю музыку

на самых розных уроках — чытання, пісьма, матэматыкі... Вучылася я выдатна і таму атрымала дыплом з адзнакай. Аднак акрамя вучобы, паспявала і на гастролі са студэнцкім аркестрам з’ездзіць. Вельмі цікава вярнуцца амаль праз дзесяць год у родныя сцены. Шмат што змянілася, студэнты сталі больш самастойнымі, упэўненымі ў сабе. Але засталося самае галоўнае — незвычайная атмасфера дабрыні і цеплыня, з якой цябе заўсёды сустракае педагагічны універсітэт. Падчас візіту мы, канкурсанты, чыталі лекцыі для студэнтаў. Мне было надзвычай прыемна пабачыць на сваёй В.І. Аляксеева, выкладчыка баяна. Дзякуючы такім людзям, як Валерый Іванавіч,

я і стала сур’ёзна займацца музыкай». Валянцін Мікалаевіч Канаплёў распавядае: «З БДПУ я ніколі не губляў сувязей. Студэнцкія гады запомніліся паездкамі на навуковыя канферэнцыі, днямі навукі, што ладзіліся на белфіле. Зараз пастаянна наведваюся ва універсітэт, не губляю сувязей са сваімі выкладчыкамі, цікаўлюся, чым жыве факультэт. Штогод да нас у школу прыходзяць на практыку студэнты, таму я знаёмы са многімі яго выхаванцамі. Мне здаецца, сённяшнія танкаўцы амаль нічым не адрозніваюцца ад студэнцтва ў мае гады. Можа, сталі больш самастойнымі. Аднак гэта толькі на карысць абранай прафесіі. У школу трэба ісці з добрым настроем, як на свята — у гэтым сакрэт поспеху. І яшчэ адна парада: заўжды працуйце над сабой, смела рушце наперад, і тады ўсё атрымаецца». Віншуем Ірыну Міхайлоўскую і Валянціна Канаплёва з Днём настаўніка і ў іх асобе выпускнікоў БДПУ розных гадоў.

Ганна БАГУМІНСКАЯ Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР на падрыхтоўку кандыдатаў і дактароў навук у форме суіскальніцтва

Падрыхтоўка кандыдатаў і дактароў навук у форме суіскальніцтва ажыццяўляецца на ўмовах аплаты за навучанне. Дакументы для падрыхтоўкі кандыдатаў навук у форме суіскальніцтва прымаюцца з 1 кастрычніка па 30 кастрычніка 2009 года. Дакументы для падрыхтоўкі дактароў навук у форме суіскальніцтва прымаюцца на працягу навучальнага года. Пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых на навучанне ў форме суіскальніцтва можна знасці на сайце БДПУ http://www.bspu.unibel.by Дакументы накіроўваць на адрас: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 97, 98). Тэлефон для даведак: (8017) 2278204. 8 кастрычніка 2009 г.


Выкладаючы Выкладаючы жыццё жыццё Прынята лiчыць, што ўсё ў жыццi залежыць ад нас саміх. І па вялікім рахунку гэта сапраўды так. Але нярэдка на нашым шляху сустракаюцца людзі, якiя дапамагаюць абраць правільны шлях, зразумець, у чым заключаецца тваё сапраўднае прызванне, уласнай працай паказваюць прыклад адданасці справе, запальваюць у душы агеньчык творчага неспакою. На шчасце, я сустрэла такога чалавека. Але пра ўсё па парадку. Вольга ПРЫГУН Настаўніцай я вырашыла стаць яшчэ ў дзяцінстве, а марам, як вядома, здраджваць нельга. Так што выбар навучальнай установы быў зроблены даўно і свядома. Маёй alma mater мог стаць толькі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Акрамя таго, у дзесятым класе я прайшла па конкурсе і стала наведваць гурток журналістыкі ў Доме дзіцячай творчасці горада Наваполацка. Тады ж упершыню сустрэлася з Марынай Сяргееўнай СТРАЛЬЦОВАЙ, выпускніцай БДПУ 2007 года. Яна стала для мяне не толькі настаўніцай у галіне журналістыкі, але і сябрам, вучыла не толькі прафесійнаму майстэрству, але і жыццёвай мудрасці. Дзякуючы ёй я паверыла ў свае сілы і сёння з’яўляюся студэнткай першага курса факультэта беларускай фiлалогii i культуры (спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Журналiстыка»). У нас, гурткоўцаў, было вельмі цікавае і насычанае жыццё. Разам з Марынай Сяргееўнай мы выпускалі газету «Пазашкольны веснік», прыязджалі ў сталіцу на выставу «СМІ ў Беларусі», удзельнічалі ў розных конкурсах, і ў адным з іх — «Пяро бусляняці» — занялі другое месца. Падарункам для гурткоўцаў стаў адпачынак у летніку «Лідэр», што на Мядзельшчыне. Тут мы мелі магчымасць наведваць майстаркласы, што праводзілі вядомыя журналісты з аўтарытэтных рэспубліканскіх выданняў. Марына Сяргееўна часта расказвала пра факультэт беларускай філалогіі і культуры, на якім яна вучылася, пра цудоўных выкладчыкаў і творчую атмасферу, якая там пануе. І хутка я зразумела, што хачу вучыцца менавіта тут, бо прафесіі педагога і журналіста для мяне сталі аднолькава блізкімі. Лёс склаўся так, што я паўтараю шлях сваёй настаўніцы. І, мне здаецца, гэта не выпадкова. Дзякуй вялікі за дапамогу, Марына Сяргееўна! Жадаю вам толькi зацiкаўленых i разумых вучняў. Адгаманіла цудоўнае свята — Дзень настаўнiка. А ці павiншавалі вы сваiх

Сцены роднага універсітэта прымуць вас у любы дзень — сонечны або пахмурны, сагрэюць і пры неабходнасці схаваюць ад непагадзі. Чамусьці так цягне вярнуцца да родных пенатаў, удыхнуць атмасферу няўрымслівага студэнцкага жыцця, акунуцца ў кругаварот бясконцага патоку лекцый, залікаў, экзаменаў… Няўжо менавіта гэтага нам усё яшчэ не стае ў самастойным дарослым жыцці? З кожным годам мы ўсё больш выразна разумеем непаўторнасць роднай ВНУ, і ў першую чаргу яе педагогаўнавукоўцаў, што далі нам духоўную аснову для няпростага жыццёвага выбару.

прызванне быць лепшай Пра аднаго такога чалавека хацелася б расказаць сёння. І справа не ў юбілейнай даце, якая па волі лёсу набліжана да прафесійнага свята педагогаў, а ў сапраўднай адпаведнасці ладу жыцця гэтай неардынарнай асобы настаўніцкай справе як прызванню. Гэтыя словы датычаць Лізаветы Аляксандраўны ПАНЬКО, прафесара кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі. Пералік узнагарод і рэгалій Лізаветы Аляксандраўны зойме не адну старонку, а таму адзначым толькі, што яе ведаюць далёка за межамі Беларусі. З’яўляючыся адной з распрацоўшчыкаў Нацыянальнай праграмы развіцця, выхавання і навучання дзяцей у дашкольных установах «Пралеска», Л.А. Панько стала ўзорам педагога для вялікай колькасці работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі. Так, напрыклад, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі Л.М. Варанецкая называе Лізавету Аляксандраўну сваім першым правадніком у навуковым жыцці. Зыходзячы са свайго вопыту, Лізавета Аляксандраўна лічыць, што найлепшыя лекі ад стрэсу — любімая праца, а дакладней, выкладанне сваіх думак на паперы.

Фізіка ў спадчыну Мой сённяшні суразмоўца, на першы погляд, нічым не вылучаецца сярод аднакурснікаў — студэнтаў фізфака. Вучыцца добра, але не выдатнік, уваходзіць у склад зборнай факультэта па валейболе, але не чэмпіён. Вось толькі ёсць у біяграфіі Максіма СЯМЁНАВА адзін момант, які зацікавіў рэдакцыю «Н». Справа ў тым, што Максім з’яўляецца прадаўжальнікам сямейнай дынастыі педагогаў. Яго мама і тата — выпускнікі фізічнага факультэта 1988 года — па сённяшні дзень працуюць у школе. Менавіта падчас вучобы ва універсітэце яны знайшлі асабістае шчасце і стварылі сям’ю. Мне здаецца, гэта знакава і сімвалічна, што іх сын і спадкаемца абраў прафесію настаўніка і ідзе па слядах сваіх бацькоў. А як лічыць сам Максім? Такім было маё першае пытанне. — Хочаце — верце, хочаце — не, але і навучальную установу, і спецыяльнасць я выбіраў самастойна. І ў маім рашэнні няма нічога дзіўнага: фізіку я ведаў лепш, чым астатнія школьныя прадметы. А як жа іначай: яе выкладала мая мама, Тэрэса Станіславаўна! Не было ніводнага разу, каб я прыйшоў на ўрок непадрыхтаваным. Бацькі ніколі не навязвалі мне сваёй думкі, не

8 кастрычніка 2009 г.

агітавалі паступаць менавіта ў педагагічны універсітэт, хоць, напэўна, падсвядома хацелі гэтага. Проста я зразумеў, што не хачу быць фізікамтэарэтыкам, мяне больш прываблівае магчымасць выкладання гэтай дысцыпліны ў школе. Дарэчы, цікавае супадзенне: я не толькі атрымоўваю тую ж спецыяльнасць, што і мае бацькі, але і паўтараю іх жыллёвую адысею. Падчас навучання яны жылі спачатку ў інтэрнаце №2, а пасля ў пятым. Такі ж самы шлях прайшоў і я. — Максім, раскажы трошкі пра сваё дзяцінства. Ці лёгка

Багатае навуковае жыццё не перашкодзіла ёй рэалізаваць сябе і ва ўсіх астатніх сферах чалавечага жыцця. Жонка, маці,

клапатлівая бабуля падрастаючых унукаў і проста ўсмешлівая прыгажуня (у вольны час яна займаецца яшчэ і ўсходнімі танцамі) — вось у чым заключаецца для яе гармонія быцця. Менавіта гэтага жадае Лізавета Аляксандраўна сённяшнім педагогам: «Прафесійнага і фізічнага здароўя, веры ў сябе і абраны шлях, творчасці ў пошуках ісціны». А мы, у сваю чаргу, віншуем нашага настаўніка з юбілеем і спадзяёмся, што

тата, Аляксандр Уладзіміравіч, у 2007 годзе быў узнагароджаны значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», мама на сённяшні дзень займае пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ходасаўскай СШ Мсціслаўскага раёна. Гэта сапраўдныя педагогі і вельмі

быць сынам

настаўнікаў? — Я лічу, што з бацькамі мне пашанцавала. Вядома, многае мне, сыну педагогаў, не дазвалялася, трэба было паказваць узор у паводзінах. Аднак такое выхаванне было для мяне карысным. Тым больш што, нягледзячы на ўсе абмежаванні, я ўсё роўна паспяваў і правініцца, і набедакурыць… А ўвогуле, я сваімі бацькамі ганаруся. Мой

шчырыя і адкрытыя людзі. — Напэўна, твае бацькі час ад часу расказвалі пра сваё студэнцкае жыццё. Як думаеш, зараз вучыцца стала цікавей? — Відаць, для кожнага чалавека універсітэцкая пара — самая лепшая і непаўторная. Ёсць рэчы, якія пераходзяць ад аднаго пакалення студэнтаў да другога амаль нязменна. Мама, напрыклад, узгадвае: «Я вельмі любіла

сесіі, бо мне заўжды шанцавала: выцягвала той білет, які лепш за ўсё ведала. Часам даводзілася карыстацца шпаргалкамі — хавалі, хто куды мог. Цяпер разумеем, што выкладчыкі здагадваліся пра нашыя хітрыкі, таму і задавалі пытанні на кемлівасць». Пагадзіцеся, гэта класіка студэнцкага жанру. Бацька любіць расказваць пра спартыўнае жыццё (ён быў фізоргам на факультэце), спаборніцтвы, зборы. Фізфак на той час займаў першыя месцы ў спартакіядах, пастаянна супернічаючы з факультэтам прыродазнаўства. Тата пабываў у многіх гарадах Беларусі, Расіі і іншых рэспублік былога СССР. Сёння такія паездкі каштуюць грошай. Я таксама люблю падарожнічаць, але пакуль абмяжоўваюся Беларуссю. На бліжэйшыя выходныя збіраемся з сябрамі завітаць у Нясвіж. — Днямі мы адзначалі сваё прафесійнае свята. Якім ты бачыш сапраўднага настаўніка? — Я на першае месца стаўлю асабістыя, чалавечыя якасці педагога. Настаўнік павінен быць сябрам, а не наглядчыкам, які сочыць, ці выканаў вучань хатняе заданне. Калі ты не адчуваеш у сабе здольнасцей знаходзіць кантакт, наладжваць пазітыўныя 3


трыумф герояў спорту «На старт, увага, марш!» Калі пасля прачытання гэтых слоў вы адразу схамянуліся і адчулі прыліў бадзёрасці — значыць, са спортам вас звязваюць як мінімум сяброўскія адносіны. Нехта ўжо паспеў уявіць сябе пераможцам, які ўзнімаецца на самую высокую прыступку п’едэстала, а хтосьці вырашыў зрабіць першыя крокі на шляху да самаўдасканалення і (чаму б не?) пакарэння алімпійскіх вяршынь. Вераніка МАНДЗІК Усіх, хто сябруе са спортам і неабыякавы да свайго здароўя, аб’яднала свята «Трыумф2009». Урачыстае адкрыццё 55й спартакіяды БДПУ папярэднічла яшчэ адной важнай падзеі — дзевяностапяцігоддзю нашай alma mater, якой, безумоўна, прысвячаюцца ўсе спартыўныя дасягненні студэнтаў і трэнераў універсітэта. Святочную цырымонію адкрыў рэктар БДПУ, прафесар П.Дз. Кухарчык. Пётр Дзмітрыевіч нагадаў прысутным, што мінулы год быў для нас насамрэч паспяховым — на Рэспубліканскай універсіядзе2008 мы сталі трэцімі сярод сарака шасці ВНУ краіны. Вялікая заслуга ў гэтым людзей, чые імёны сёння на слыху далёка за межамі універсітэта і нават краіны, у прыватнасці, чэмпіёна XXV Сусветнай летняй універсіяды Мікалая

Шубянка. Мікалай павіншаваў студэнтаў і выкладчыкаў са святам і падзякаваў кіраўніцтву універсітэта за падтрымку студэнцкага спартыўнага руху. Услед за ўрачыстай часткай мерапрыемства пачаліся спаборніцтвы. У эстафеце ўдзельнічалі тры каманды: матэматычнага факультэта, выкладчыкаў фізічнай культуры і зборная студэнтаў, якія ўваходзяць у склад грамадскіх арганізацый. Прадстаўнікі каманд выкладчыкаў і матфака былі на вышыні і прадэманстравалі цудоўную фізічную падрыхтоўку ў бегу ў абручах, перадачы і вядзенні мяча. Менавіта яны падзялілі паміж сабой першае месца. Члены зборнай грамадскіх арганізацый з не меншым энтузіязмам забівалі «шайбы» ў імправізаваным спаборніцтве па хакеі, віртуозна маніпуліравалі са спартыўным інвентаром, але сталі толькі другімі. У таварыскай сустрэчы па валейболе зборная БДПУ ўступіла зборнай выкладчыкаў і супрацоўнікаў з лікам 1:2. А вось у эста-

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

фетах на вадзе, што праводзіліся ў басейне спарткомплексу, сярод шасці каманд не было роўных плыўцам з факультэта фізічнага выхавання. Яны пакінулі далёка за сабой асноўных сапернікаў з ФДА і фізічнага факультэта (2е і 3е месцы адпаведна). Аднак галоўнае дзейства распачалося вечарам у актавай зале, дзе прымалі віншаванні самыя моцныя, спрытныя, хуткія — адным словам, сапраўдныя зоркі спорту нашага універсітэта. Час трыумфу настаў для трох факультэтаў, каманды якіх вось ужо два гады даказваюць сваё лідэрства. Па выніках 53й і 54й спартакіяд трэцяе месца заняў факультэт прыродазнаўства, другое заваяваў ФДА, а права называцца чэмпіёнам два гады запар адстойваў факультэт фізічнага выхавання. Менавіта ён атрымаў Кубак чэмпіёнаў БДПУ, які на працягу года будзе захоўвацца ў камандыпераможцы. Нашы спартыўныя дасягненні, поспехі ў спаборніцтвах і чэмпіянатах былі б немагчымымі без працы вялікай колькасці людзей — таленавітых і адданых сваёй справе педагогаў і арганізатараў. Іх дзейнасць таксама не засталася паза ўвагай кіраўніцтва, і на свяце «Трыумф2009» прагучалі прозвішчы самых актыўных. Тытул «Лепшы кіраўнік спартыўнай секцыі» атрымала Ганна Хацяновіч (секцыя аэробікі), у намінацыі «Лепшы адказны па фізічнай культуры на факультэце» перамог Юрый Мікалаевіч Павукоў (ФФВ), а трэнерам года стаў Сяргей Аркадзьевіч Траско. Лепшай зборнай па выніках мінулага навучальнага года назвалі зборную БДПУ па таэквандо. Многім вядома пачуццё спартыўнага азарту, калі мы хварэем за любімую каманду. А вось зведаць пачуццё спартыўнага гонару шчасціць не кожнаму. Лаўрэатамі спецыяльнай намінацыі «Спартыўны гонар БДПУ» сталі Анастасія Самусевіч, Мікалай Шубянок, Юрый Шаюноў, Максім Міхалевіч, Марыя Кузняцова. А прыз рэктара БДПУ «Адкрыццё года» быў уручаны асабіста П.Дз. Кухарчыкам жаночаму футбольнаму клубу «Мінчанка». Што ж, вынікі падведзены, кубкі і ўзнагароды знайшлі сваіх гаспадароў, 220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Cпартыўны комплекс універсітэта запрашае ў басейн работнікаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДПУ, а таксама ўсіх, хто клапоціцца пра сваё здароўе. Адміністрацыя прапануе шэраг платных паслуг, сярод якіх — аздараўленчае плаванне, навучанне плаванню і заняткі аквааэробікай! Аздараўленчае плаванне (адно наведванне) будзе каштаваць: √ для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі — 3220 руб.; √ для студэнтаў завочнай і вячэрняй формы атрымання адукацыі, а таксама для супрацоўнікаў БДПУ — 4030 руб.; √ для ўсіх астатніх жадаючых — 8060 руб. Кошт наведвання аднаго занятку па навучанні плаванню складае: √ для студэнтў і супрацоўнікаў — 7150 руб.; √ для ўсіх жадаючых — 13000 руб. Расцэнкі на заняткі аквааэробікай наступныя: √ для студэнтаў і супрацоўнікаў — 7150 руб. за наведванне; √ для ўсіх жадаючых — 11910 руб. Дадаткова нагадваем! Пры наведванні басейна пры сабе неабходна мець:  Квіток аплаты за заняткі (аплата ажыццяўляецца ў аддзяленні 333 АСБ «Беларусбанк», вучэбны корпус БДПУ № 2);  Медыцынскую даведку (форма №1);  Фотаздымак памерам 3×4. Усе даведкі па тэлефоне: (017) 2005542. Прыходзьце! Мы вас чакаем!

Студэнт у сталовай робіць заказ: — Дзве сасіскі. Повар: — О, шыкуеш! — І шаснаццаць відэльцаў... *** Студэнт заходзіць у прафесарскую і кажа надрыўным тонам: — Грамадзяне выкладчыкі! Даруйце, што я да вас звяртаюся. Сам я не тутэйшы, на вакзале скралі залікоўку з усімі адзнакамі. Зрабіце ласку, пастаўце, хто колькі можа!.. *** Аб’ява ў студэнцкім інтэрнаце: «У чысты чацвер будзе мяняцца пасцельная

бялізна. Трэці паверх мяняецца з чацвёртым, першы — з другім». *** Прафесар студэнтулінгвісту, які «завальвае» чарговы залік: — Добра, так і быць, пастаўлю вам залік, калі скажаце: якія тры словы найчасцей ужываюць студэнты. — Я не ведаю. — Абсалютна правільна! Давайце вашу залікоўку. *** — Што такое экзамен? — Гэта гульня, у якой адзін ведае, але маўчыць, а другі не ведае, але гаворыць.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. Башмакова ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 1000. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 08.10.2009 г. у 9.00.

nastaunik 13(1062)  

news BSPU of name M Tank

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you