Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 24 верасня 2009 года

№ 12 (1061)

П. ГАНЧАЎ — ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР БДПУ

ЗА «А» ВЫШЭЙ НЯМА

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

Стар. 1

Стар. 3

Стар. 4

ВІНШУЕМ! Распараджэннем в. а. старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта АБ’ЯЎЛЕНА ПАДЗЯКА рэктару БДПУ П. Дз. КУХАРЧЫКУ за шматгадовую сумленную працу, наву+ кова+педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыя+ лістаў для ўстаноў адукацыі г. Мінска. За значны ўклад у героікапатрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Бела русь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 65годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, КАЛЕГІЯ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ ЎЗНАГАРОДЖВАЕ медалём «65годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў» наступных работнікаў сістэмы адукацыі: Н. У. ЖДАНОВІЧ, дэкана факультэта пачатковай адукацыі; М. М. ЗАБАЎСКАГА, дэкана гістарычнага факультэта; П. Дз. КУХАРЧЫКА, рэктара БДПУ.

•БДПУ: учора, сёння, заўтра Н

АШ універсітэт наведала дэлегацыя Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя М. П. Драгаманава на чале з рэктарам, прафесарам В. П. Андрушчанка. Прадстаўнікі ўкраінскай ВНУ прынялі ўдзел у рабоце Савета БДПУ, выступілі з лекцы+ яй «Т. Р. Шаўчэнка ў сучаснай сацыякультурнай прасторы».

Л

ІДЭРЫ педагагічнай дзейнасці» — так называецца круглы стол з удзелам фіна+ лістаў рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года+2009». Мерапрыемства адбу+ дзецца 24 верасня ў 42+й аўд. вучэбнага корпуса № 1. Пачатак у 10.00. Спецыяльна запрошаны госць — Ю. У. Маслаў, пераможца першага конкурсу (1992 г.). «

С

ПАРТЫЎНАЕ свята «Трыумф+2009», прысвечанае 95+годдзю нашага універсітэ+ та, адбудзецца 24 верасня. У праграме: урачыстае адкрыццё 55+й спартакіяды БДПУ (14.00, спартыўны комплекс), падвядзенне вынікаў спартакіяд 2007—2008 і 2008— 2009 навучальных гадоў, цырымонія ўручэння прэмій у галіне спорту «Трыумф+2009» (18.00, актавая зала).

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ, прафесара П. Дз. Кухарчыка і ў сувязі з надыходзячым прафесійным святам — Днём настаўніка ўсім штатным работ+ нікам універсітэта выплочваецца прэмія ў памеры 0,5 аклада па пасадзе.

ТРАДЫЦЫЯ ПРАЦЯГВАЕЦЦА Добрай традыцыяй на факультэце беларускай філалогіі і культуры стала правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі, вядомай у нашай рэспубліцы і за яе ме жамі пад назвай «Танкаўскія чытанні». На восеньскі фо рум збіраюцца гуманітарыі з розных краін свету, каб аб меркаваць актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мо вазнаўства, культуралогіі, прыватных методык і адзна чыць дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Мак сіма Танка. Менавіта восенню, 17 верасня 1912 года, якія паслядоўна праводзілі на тэрыторыі на Мядзельшчыне нарадзіўся Яўген Іва+ Заходняй Беларусі палітыку этнагенацы+ навіч Скурко. Яго жыццёвы і творчы шлях ду: зачынялі школы, забаранялі мову, ад+ напачатку быў вельмі няпросты. Яшчэ ў маўлялі існаванне беларусаў увогуле. За гімназічныя гады юнак пачаў падполь+ ўдзел у вызваленчым руху, а таксама за на+ ную дзейнасць супраць польскіх улад, пісанне вершаў Яўген Скурко неаднаразова

•Афіцыйная хроніка За асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя, умаца ванне сяброўства беларускага і балгарскага народаў экспаслу Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь, доктару філасофскіх навук, доктару палітычных навук, прафесару Петку Дзімітраву ГАНЧАВУ прысуджа на званне «Ганаровы прафесар БДПУ». Спадар Ганчаў выступіў перад прысутнымі з пры+ вітальным словам: «Пава+ жаны рэктар БДПУ, пра+ фесар П. Дз. Кухарчык, паважаныя выкладчыкі, члены Савета БДПУ. Перш за ўсё хачу выка+ заць вялікую ўдзячнасць за права насіць званне ганаровага прафесара БДПУ. Я вельмі ўсхваля+ ваны, таму што гэта асаблівы дзень у маім жыцці — дзень прызнан+ ня і дачынення да майго лёсу». Члены Савета БДПУ за+ слухалі навуковы даклад прафесара «Антрапагенны прынцып ва універсальнай эвалюцыі і касмалагічны прынцып у антрапалогіі і гісторыі». «Н»даведка. Петка Ганчаў быў прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла

Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь у канцы красавіка 2005 года. На той момант у сферы гандлёва)эканаміч) ных адносін паміж на) шымі краінамі тавара) зварот складаў прыклад) на 14—16 млн долараў ЗША. За чатыры гады працы дзякуючы супра) цоўнікам Пасольства нашы ўзаемаадносіны

трапляў у турму. Першыя творы юнака былі прасякнуты змагарнымі, бунтоўнымі інтанацыямі і падпісваліся адпаведнымі – моцнымі, упэўненымі – псеўданімамі: А. Граніт, Аўгень Бура. Аднак у гісторыю паэт Скурко ўвайшоў пад незвычайным псеўданімам Максім Танк. Упершыню такі подпіс з’явіўся пад змешчаным у газеце+ аднадзёнцы «Беларускае жыццё» вершам «Заштрайкавалі гіганты+коміны», прысве+ чаным забастоўцы гарнякоў. …У 1995 годзе імя аднаго з найбольш яркіх і самабытных пісьменнікаў, аўта+ рытэтнага грамадскага і дзяржаўнага дзе+ яча прысвоена нашай навучальнай уста+ нове. У гэтым жа годзе ўпершыню былі праведзены «Танкаўскія чытанні». Сёле+ та яны пройдуць 30 верасня ў чарговы, ужо

сталі больш дынаміч) нымі. Аднавіліся сувязі паміж многімі акадэмі) ямі, інстытутамі, універ) сітэтамі. У канцы 2008 года таваразварот дасяг) нуў 100 млн долараў, а колькасць беларускіх ту) рыстаў, што наведалі Балгарыю, склала 27—28 тысяч. На сённяшні дзень гэтая лічба павялічылася яшчэ на 50 %.

сёмы раз. Мерапрыемства мае значэнне не толькі ў плане пашырэння навуковых кантактаў, але і ў плане ўмацавання іміджу універсітэта. Гэта яшчэ адна маг+ чымасць заявіць пра педагагічную ВНУ як пра спрыяльны асяродак для падрых+ тоўкі маладых навукоўцаў. У VII Тан+ каўскіх чытаннях змогуць прыняць удзел таксама студэнты, якія займаюц+ ца даследчыцкай працай. Будзем спадзявацца, што выступленне на адной канферэнцыі разам з вядомымі даслед+ чыкамі стане для іх першай прыступкай да навуковых вяршынь, першым задзе+ лам на ніве беларускасці, якую аддана і плённа апрацоўваў Максім Танк. Наталля ЗАЯЦ, дацэнт кафедры беларускай літаратуры


•Афіцыйная хроніка ЗАЎТРА ПАЧЫНАЕЦЦА СЁННЯ На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ выступіў пер шы прарэктар універсітэта А. І. Андарала з дакладам «Вынікі прыёмнай кампаніі 2009 г.» Аляксандр Іванавіч, у прыват+ насці, сказаў: «У 2009 годзе наш універсітэт ажыццяўляў набор на 43 спецыяльнасці дзённай і 30 — завочнай формы атрыман+ ня адукацыі. План прыёму для навучання ў дзённай форме атрымання адука цыі складаў 2445 чалавек. З іх на ўмовах бюджэтнага фінансавання планавалася прыняць 935 і на ўмо+ вах аплаты 1510 чалавек, што на 216 чалавек менш, чым у 2005 г. — 1156 і 1125 чалавек адпаведна. План набору на дзённую форму атрымання адукацыі на ўмовах аплаты сёлета быў павя+ лічаны ў параўнанні з мінулым годам на 810 чалавек. Таму невыка+ нанне ўстаноўленага агульнага плана прыёму на платную форму наву+ чання ў 435 чалавек можна лічыць умоўным. У параўнанні з мінулым годам залічана на 363 студэнты больш. Калі прааналізаваць вынікі прыёмных кампаній міну+ лых гадоў, то прагледжваецца віда+ вочная тэндэнцыя да зніжэння по+ пыту на філалагічныя спецыяль+ насці і спецыяльнасці, звязаныя з вывучэннем замежных моў; памян+ шэнне цікавасці да сацыяльнай пе+ дагогікі як другой спецыяльнасці і некаторых іншых. Спецыяльнасцей, на якія за+ сталіся незалічаныя абітурыен+ ты, не так многа — «Фізічная культура. Менеджмент спорту і турызму», «Псіхалогія. Педага) гічная псіхалогія», «Псіхалогія. Псіхалогія сямейных адносін», «Выяўленчае мастацтва. Камп’) ютэрная графіка», «Псіхалогія. Псіхалогія прадпрымальніцкай

дзейнасці», «Псіхалогія. Сацыяль) ная псіхалогія». План прыёму для навучання ў завочнай форме атрымання аду кацыі сёлета склаў 1725 чалавек (625 — за кошт бюджэтнага фінан+ савання, 1100 — на ўмовах апла+ ты). У мінулым годзе — 625 чала+ век і 1080 чалавек адпаведна. Па выніках залічэння студэн+ тамі завочнай формы атрымання адукацыі на аснове бюджэтнага фінансавання сталі 582 чалавекі. План прыёму студэнтаўпаза бюджэтнікаў у 2009 годзе ў цэ+ лым выкананы.

Агульная колькасць патэнцы+ яльных студэнтаў+платнікаў, не залічаных сёлета на завочную форму адукацыі, склала 930 ча+ лавек. Калі зыходзіць толькі з колькасных паказчыкаў, абстра+ гуючыся адносна якасці падрых+ тоўкі прэтэндэнтаў, то можна гаварыць пра ўпушчаную фінан+ савую выгаду. Дакладна прасочваюцца спецы+ яльнасці, якія карыстаюцца ў абітурыентаў павышаным попы+ там. Сярод іх лідзіруюць псіхала+ гічныя спецыяльнасці, а такса+ ма«Выяўленчае мастацтва. Кам) п’ютэрная графіка», «Фізічная культура. Арганізацыя фізкуль) турна)аздараўленчай работы»,

«Лагапедыя. Спецыяльная псіха) логія» і некаторыя іншыя. Такім чынам, рэктарату і дэ+ канатам трэба ўнесці істотныя карэктывы ў план прыёму на на+ ступны год як па спецыяльнас+ цях, так і па колькасных паказ+ чыках набору. У параўнанні з мінулым годам паменшылася колькасць паступа+ ючых да нас медалістаў і выдатні+ каў. Сярод залічаных на дзённую форму адукацыі выпускнікі сельскіх школ складаюць 28,2 %, гарадскіх — 71,8 %. Такія суад+ носіны захоўваюцца на працягу 5 гадоў. Назіраецца павышэнне працэнту юнакоў — з 18 % у 2005+м годзе да 22 % у 2009+м. Ва ўмовах аб’ектыўнага па+ мяншэння колькасці выпускнікоў агульна+ адукацыйных школ у на+ ступныя гады перад уні+ версітэтам стаіць задача фарміравання абгрунта+ ванай і збалансаванай маркетынгавай палі+ тыкі на перыяд прыём+ най кампаніі 2010 г. Ас+ ноўнымі напрамкамі тут бачацца: — паглыбленне дыфе+ рэнцыяцыі педагагічнай адукацыі за кошт увядзення прэстыжных і попытавых спецыялізацый; — удасканаленне прафарыен+ тацыйнай работы, паляпшэнне дзейнасці прыёмнай камісіі, пра+ вядзенне шырокай рэкламнай кампаніі, у тым ліку і праз сайт БДПУ». Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад першага прарэктара, Са вет універсітэта прыняў ра шэнне: на пасяджэннях саветаў факультэтаў прааналізаваць вынікі залічэння студэнтаў на 1ы курс і вызначыць задачы па ўдасканаленні работы па арыен тацыі моладзі на педагагічныя прафесіі.

•Аддзел кадраў З

АГАДАМ рэктара БДПУ да выканання но вых службовых абавязкаў прыступілі: БАКУНОВІЧ Мілана Фёдараўна — на пасадзе за+ гадчыка кафедры псіхалогіі; ГУЛО Ірына Мікалаеўна — на пасадзе загадчыка кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі; ПІЛЕЦКІ Віктар Аляксандравіч — на пасадзе за+ гадчыка кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі; ЧУБАРАЎ Сяргей Ільіч — на пасадзе загадчыка кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі.

У

АДПАВЕДНАСЦІ з пастановай Савета уні версітэта ад 10 верасня і загадам рэктара БДПУ факультэт народнай культуры пераймена 2

ваны ў факультэт фізічнага выхавання, а музычна педагагічны — у факультэт эстэтычнай адукацыі. З 11 верасня факультэт эстэтычнай адукацыі ажыц+ цяўляе падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Сусветная мастацкая культура. Фальклор», «Сус) ветная мастацкая культура. Рытміка. Харэагра) фія», «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы», «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка», а таксама папоўніўся ка+ федрамі мастацкай і педагагічнай адукацыі, этна+ логіі і фалькларыстыкі, музыкі і харэаграфіі. На факультэце фізічнага выхавання плануец+ ца стварыць кафедры спартыўна+педагагічных дысцыплін і медыка+біялагічных асноў фізічна+ га выхавання.

Члены Савета універсітэта аднагалосна прагаласавалі за прысуджэнне звання ганаро вага прафесара БДПУ рэкта ру Нацыянальнага педагагіч нага універсітэта імя М. П. Дра гаманава, доктару філасофскіх навук, прафесару, членука рэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, заслу жанаму дзеячу навукі і тэхнікі Украіны, ганароваму прафеса ру Прашаўскага (Славакія), Гродзенскага, Днепрапятроўскага, Харкаўскага універсітэтаў Віктару Пятровічу АНДРУШЧАНКА. «Н»даведка. В. П. Андрушчанка надае вялікую ўвагу ўмацаванню партнёрскіх сувязей паміж нашымі універсітэтамі. Тры гады запар студэнты факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ па запрашэнні кіраўніцтва НПУ імя М. П. Драгаманава, у прыватнасці інстытута карэкцыйнай педагогікі і псіхалогіі, правяраюць свае сілы і веды на Усеўкраінскай студэнцкай алімпіядзе з міжнародным удзелам. Дарэ+ чы, выхаванцы ФСА дастойна прадстаўляюць нашу alma mater за межамі краіны, прывозячы з алімпіяды дыпломы самай высокай вартасці. Акрамя таго, факультэт спецыяльнай адукацыі звязвае з украінскімі калегамі ўдзел у сумесных навуковых праектах. З мэтай вывучэння вопыту арганізацыі пазавучэбнай выхаваўчай работы рэктар НПУ імя М. П. Драгаманава, прафесар В. П. Андруш+ чанка выказаў ідэю ажыццявіць абмен дэлегацыямі студэнтаў і пра+ панаваў правесці першую сустрэчу на базе адпачынку свайго універсі+ тэта, якая знаходзіцца на маляўнічым беразе Кіеўскага мора. Віктар Пятровіч выступіў з ініцыятывай прыняць 10 студэнтаў нашага універсітэта ў філіяле НПУ — дзяржаўным прадпрыемстве «Міжнародны дзіцячы цэнтр “Артэк”», дзе маладыя людзі змогуць абмяняцца вопытам развіцця студэнцкага самакіравання ў абедзвюх ВНУ. Спадар рэктар таксама выказаў гатоўнасць да адкрыцця цэнт+ ра беларускай мовы і культуры на базе Нацыянальнага педагагічна+ га універсітэта імя М. П. Драгаманава. НА ЗДЫМКУ: В. П. Андрушчанка выступае на Савеце БДПУ з дакладам «Універсітэцкая адукацыя ХХІ стагоддзя: спроба прагнас) тычнага аналізу». Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (д. н., к. н., 23 разр. АТС) замежных моў № 2; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) філасофіі, псіха+ логіі, педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваў+ чых тэхналогій, беларускага мовазнаўства, рускай і зару+ бежнай літаратуры, дапамож+ ных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісто+ рыі (2), агульнай і тэарэтыч+ най фізікі, агульнай і да+ школьнай педагогікі, хіміі, матэматыкі і методыкі выкла+ дання матэматыкі, алігафрэ+ напедагогікі, гісторыі Бела+ русі;

піяна, сучасных еўрапейскіх моў, мастацкай і педагагіч+ най адукацыі (2), этналогіі і фалькларыстыкі;

старшых выкладчыкаў ка федраў (19 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (3), агульнай і да+ школьнай педагогікі, народ+ ных інструментаў, фартэ+

Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюц) ца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226)46)59.

выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнага выха+ вання і спорту, рускай і за+ рубежнай літаратуры, гер+ мана+раманскага мовазнаў+ ства (0,75), агульнай і дзіця+ чай псіхалогіі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды, харавога дырыжыравання, эстэтычнай адукацыі, узрос+ тавай і педагагічнай псіха+ логіі (2), сацыяльнай педа+ гогікі, педагагічнай псіха+ логіі, агульнай і дыферэн+ цыяльнай псіхалогіі.

24 верасня 2009 г.


ЗА

«А»

ВЫШЭЙ

Даўней казалі: госць у дом — шчасце ў дом. Што ж, тады БДПУ можа называцца адной з самых шчаслівых ВНУ! Да нас прыязджа юць госці як з розных куткоў Беларусі, так і зза мяжы. Відаць, таму, што нам ёсць што паказаць, расказаць, ёсць чым падзяліцца, чаму навучыць… А чым прыцягнулі сцены нашай alma mater студэнтаў славакаў? Пра гэта нам расказалі трэцякурснікі Універсітэта імя Ка менскага (Браціслава, Славакія), якія праходзяць зараз уключанае навучанне на факультэце беларускай філалогіі і культуры. Катарына ГРЧКОВА і Лукаш МІХА+ ЛОВІЧ выйгралі конкурс на права выву+ чаць беларускую мову на профільным фа+ культэце БДПУ. Іх паездка ў Мінск стала магчымай дзякуючы пагадненню, заклю+ чанаму паміж міністэрствамі адукацыі Рэс+ публікі Беларусь і Славацкай Рэспублікі. Займаючыся на факультэце паліталогіі ў сябе на радзіме (Катарына спецыялізуецца на ўсходнееўрапейскім краіназнаўстве, а Лукаш — на паліталогіі), яны зацікавілі+ ся культурай Беларусі як адной з еўра+ пейскіх краін. Зараз студэнты слухаюць лекцыі па беларускай гісторыі і літарату+ ры, па псіхалогіі, а таксама наведваюць заняткі па беларускай мове, якія пра+ водзіць дацэнт С. І. Фацеева. Гэтай вы+

кладчыцы нашы госці асабліва ўдзячны за ўважлівае стаўленне і даступную падачу матэрыялу. — Я вельмі задаволена, што ў мяне з’явілася магчымасць блі+ жэй пазнаёміцца з Беларуссю. Гэта вялікі плюс да маіх ведаў, — дзеліцца ўражаннямі Катары+ на. — Адміністрацыя факультэ+ та аднеслася да нас клапатліва, а яшчэ спадабалася тое, што за+ няткі праводзяцца ў другую зме+ ну (славацкія студэнты вучацца толькі ў першай палове дня). — Мы паспелі трошкі пазнаёміцца з Мінскам, запісаліся ў Нацыянальную бібліятэку, хутка наведаем тэатр оперы і

НЯМА

балета, — распавядае Лукаш. — Але са+ мае папулярнае для нас месца — вядома ж, студэнцкая сталоўка! Яна радуе разна+ стайнасцю страў, прычым вельмі сытных. Трошкі сарамлівыя напачатку, мае сураз+ моўцы хутка асвоіліся і ўжо самі сталі задаваць пытанні. Іх зацікавіла размеркаванне студэн+ таў, якога ў Славакіі не існуе — усе выпускнікі працаўладкоўваюцца самастойна. Лукаш з Ка+ тарынай сышліся на думцы, што размеркаван+

не дае больш гарантый. Я ў сваю чаргу па+ цікавілася пытаннем пра забяспечанасць уні+ версітэтаў інтэрнатамі. Аказалася, што месца ў пакоі можа атрымаць толькі той, хто добра

вучыцца. Паколькі нашыя госці такое месца маюць, я выказала меркаванне, што ў іх залі+ коўках часта сустракаюцца дзесяткі. Пасля спахапілася: у Славакіі ж пяцібалка! А затым і зусім здзівілася: у ВНУ гэтай краіны выкары+ стоўваецца не лічбавая, а літарная сістэма ацэнкі. Адзнака «A» — самая высокая, «E» — самая нізкая, а «F» — ужо нездавальняючая. Так што вучыцца трэба толькі на «A»! Між іншым, аўдыторных заняткаў у славацкіх уні+ версітэтах значна менш, чым у нас. Пераважа+ юць такія формы працы, як дыспуты і дыскусіі, вялікая роля надаецца самастойнай падрых+ тоўцы студэнтаў. На развітанне Лукаш з Катарынай параілі студэнтам БДПУ як мага часцей удзель+ нічаць у рознага кшталту конкурсах, каб атрымаць магчымасць пабываць у іншых краінах, навучальных установах, пашы+ рыць свой кругагляд і проста пападарож+ нічаць. Між іншым, двое нашых белфа+ каўцаў ужо прыслухаліся да гэтай пара+ ды: у лістападзе Канстанцін Руц і Дана Рашчэўская збіраюцца наведаць універсі+ тэт імя Каменскага ў Славакіі. Вераніка МАНДЗІК

•Педагагічны фарпост Сапраўднае студэнцкае жыццё з надыходам канікулаў не заканчваецца, а толькі пачынаецца. Пра гэта даклад на ведаюць тыя з будучых педагогаў, хто вольныя ад за няткаў дні прысвяціў працы з дзецьмі. Магчыма, гэта покліч душы, а можа, своеасаблівая самаправерка на прафесійную вартасць. Як бы там ні было, многія сту дэнты з года ў год у пошуках рамантыкі, новых знаём стваў і… (тут кожны дадасць сваё) едуць у летнікі або ідуць працаваць у школы. Мы вырашылі даведацца, чым запомнілася студэнцкае лета2009, і звярнуліся з гэтым пытаннем да начальніка ўпраўлення выхаваўчай рабо ты з моладдзю Святланы Мікалаеўны МАЛІНОЎСКАЙ. — Сёлета больш за 600 чалавек было працаўладкавана ў складзе студэнцкіх атрадаў. На базе нашага універсітэта створана 15 педага+ гічных, два валанцёрскія, сервісны і будаўнічы атрады. Прычым апошні арганізоўваўся сумесна з БДУІР. Дваццаць хлопцаў займалі+ ся добраўпарадкаваннем тэрыторыі Лошыцкага парку і некалькіх новых мінскіх школ. Аднак традыцыйная і найбольш папулярная форма работы — вядома ж, педагагічныя атрады. У гэтым годзе яны былі створаны на кожным факультэце, і амаль адусюль, дзе праца+ валі, — толькі станоўчыя водгукі і лісты з падзякай на імя рэктара БДПУ. Вось і кіраўніцтва летніка «Вяззе», што ў Магілёўскай воб+ ласці, аддало перавагу зводнаму педатраду «Беларусачка», адмовіў+ шы студэнтам мясцовага універсітэта. Усё гэта — вынік высокага ўзроўню падрыхтоўкі да працы з дзецьмі. Ужо шосты год працуе валанцёрскі атрад «Дзеці сталіцы», удзельнікі якога арганізоўваюць адпачынак школьнікаў, што заста+ ліся ў горадзе і не маюць магчымасці выехаць у летнік. Летась на гарадскім конкурсе ён стаў лепшым валанцёрскім атрадам. На фоне іншых вылучаецца атрад былога факультэта народнай культуры «Кантакт», які праводзіць цэлую змену ў рамках «Беларусіяды» з выкарыстаннем традыцыйных народных гульняў і конкурсаў. Вялі+ кай папулярнасцю карыстаецца педатрад «Ветразь», які мае даволі доўгую гісторыю і сталыя традыцыі. Пералічваць усіх няма сэнсу, але варта сказаць, што праца ў педагагічным атрадзе — гэта добрая школа прафесійнага майстэрства. Студэнты едуць у летнік зацікаў+ леныя, дастаткова матываваныя, з уласнай канцэпцыяй змены. І як вынік — дзеці і важатыя становяцца калектывам аднадумцаў. У кастрычніку адбудзецца злёт студэнцкіх атрадаў, на якім будзе абраны самы лепшы. Спадзяёмся, што ўзнагародай яму стане экскур+ сійная паездка па Беларусі на сродкі універсітэта. Вераніка МАНДЗІК 24 верасня 2009 г.

ЯК Я ПРАВЁЎ ЛЕТА Кранемся разам у дарогу, Сябры прыйдуць на дапамогу! Якія могуць быць пытанні? З табою ад світання да світання! З гімна педатрада «Ветразь»

«Як я правёў лета…» — так звычайна гучыць тэма са чынення, якое дзеці пішуць адразу пасля летняга адпа чынку. Нехта бавіў час у бабулінай вёсцы, хтосьці застаў ся ў горадзе, а некаторым пашанцавала адпачыць у летні ку. Асабліва трэба радавацца за тых, хто патрапіў у «Спа дарожнік». Чаму? Бо там ужо не першы год працуюць леп шыя, самыя актыўныя важатыя педатрада БДПУ «Вет разь». Такім чынам, КРАНЕМСЯ РАЗАМ У ДАРОГУ. Зайздрошчу вучням, якія могуць выказаць, хаця б на лісце паперы, самыя светлыя пачуцці, што назбіралі за лета. Студэнты, на жаль, такіх сачыненняў не пішуць, а падзяліцца пазітыўнымі эмоцыямі хочацца… Я заўсёды марыў папрацаваць у «Спадарожніку», бо бачыў, як у старшакурснікаў з педатра+ да «Ветразь» пасля лета гарэлі вочы і энергія выплёсквалася за край. Менаві+ та яны падчас працы дапамагалі сваімі парадамі і назапашаным за многія гады вопытам. «ВЕТРАЗЬ» — СЯБРЫ ПРЫЙДУЦЬ НА ДАПАМОГУ! Хто хоць раз адпачываў у летніку, напэўна, захоча вярнуцца туды ў якасці важатага. І я спрабаваўся на гэтую ролю, але звычайна вяртаўся стомлены, з апушчанымі рукамі. Сёлета зноў шукаў месца, дзе была б магчымасць творча рас+ крыцца, рэалізаваць незвычайныя за+

думы і адпачыць фізічна. Не кажучы пра тое, што студэнту за лета трэба пад+ зарабіць крыху грошай… ЯКІЯ МО+ ГУЦЬ БЫЦЬ ПЫТАННІ? «Спада+ рожнік» — якраз тое самае месца, пры+ чым амаль на беразе Мінскага мора! А якая там насычаная праграма ад+ пачынку! У добрых умовах са смачным харчаваннем можна ўвечары разагнац+ ца і на конкурсе, і на канцэрце. Спачат+ ку важатыя даюць канцэрт — своеасаб+ лівы майстар+клас для дзяцей, а пасля разам з выхаванцамі рыхтуюць танца+ вальны рынг або Art+эклектыку. Усе напрацоўкі са студэнцкага жыц+ ця ў БДПУ выкарыстоўваюцца ў летні+ ку, таму не здзіўляйцеся, калі пачуеце назвы ўжо знаёмых праектаў. Напрык+ лад, конкурс пародый «Bravo, all stars!» Змораныя за дзень дзеці — шчасце для важатага ноччу! «З ТАБОЮ АД

СВІТАННЯ ДА СВІТАННЯ» — мож+ на сказаць у адрас старэйшых выха+ ванцаў, за якімі круглыя суткі патрэ+ бен пільны нагляд. Часам важатаму даводзіцца вучыць нават 15—16+га+ довых, як трэба клапаціцца пра мен+ шых, прыбіраць у пакоях, засцілаць ложак. Спачатку «дарослых» адоль+ вала лянота, маўляў, з якой гэта на+ годы я павінен? Але хутка справа пай+ шла на лад. Таму галоўнае ў працы (сапраўды нялёгкай і адказнай) важа+ тага — гэта педагагічны вопыт і прак+ тыка работы з дзецьмі. Самымі запамінальнымі для мяне мерапрыемствамі сталі «Планета Га+ лівуд», дзе выхаванцам трэба было па+ казаць вядомую кінастужку і за леп+ шыя інсцэніроўкі атрымаць свае «Оска+ ры», а таксама конкурс «Важаты №1», дзе мне, дарэчы, удалося перамагчы. Атрымаўшы гэтае званне, я яшчэ раз пераканаўся: без ведаў стаць сапраўд+ ным прафесіяналам немагчыма. Мой варыянт сачынення на тэму «Як я правёў лета» вы прачыталі. Маг+ чыма, у сваіх класах «спадарожнікі» і «спадарожніцы» таксама напісалі са+ чыненні менавіта пра наш летнік… Аляксандр МОЙСКІ 3


ЗВАРОТ удзельнікаў педагагічнага форуму работнікаў устаноў адукацыі г. Мінска «Будучае Беларусі выхоўваем разам» Паважаныя педагогі! Мы, удзельнікі форуму, з упэў+ ненасцю заяўляем: сталічная аду+ кацыя развіваецца ў поўнай адпа+ веднасці з задачамі Стратэгічнага плана ўстойлівага развіцця Мінска. У горадзе выстройваецца мнагамерная адукацыйная прас+ тора, у якой узаемадзейнічаюць асоба і соцыум, установы адука+ цыі з грамадскімі інстытутамі. У многім гэта вынік нашага эфек+ тыўнага ўзаемадзеяння з га+ радскімі ведамствамі і структу+ рамі, установамі аховы здароўя, культуры і спорту. Школа перастае быць толькі інстытутам падрыхтоўкі да да+ рослага жыцця, а рэальна стано+ віцца эканамічным рэсурсам, га+ рантам фарміравання будучага краіны. Новая адукацыйная палітыка патрабуе новых стратэгічных ініцыятыў, мабільнага рэагаван+ ня на развіццё сацыякультурнай і эканамічнай інфраструктур і зменлівыя запыты грамадства. Менавіта таму мы, педагогі, ус+ кладаем на сябе місію па кансалі+ дацыі гарадской суполкі для вы+ рашэння найбольш перспектыў+ ных задач: √ назапашванне і захаванне інтэ+ лектуальнага рэсурсу ў інтарэсах устойлівага развіцця; √ пазіцыянаванне адукацыі як сродку дасягнення эканамічнага, экалагічнага, сацыяльнага дабра+ быту дзяржавы і кожнага грама+ дзяніна; √ стварэнне здаровага і бяспеч+ нага асяроддзя для дзяцей, заха+ ванне і ўмацаванне іх здароўя; √ развіццё ўмоў для сацыяліза+ цыі і выхавання дзяцей і моладзі. Рэсурс эфектыўнага развіцця сістэмы адукацыі бачым і ў ад+ крытым супрацоўніцтве з сям’+ ёй дзеля дасягнення агульных мэт, у падтрымцы сямейнага вы+ хавання. Лічым, што далейшае партнёр+ ства з рознымі дзяржаўнымі струк+ турамі і грамадскімі арганізацы+ ямі, іх садзеянне адукацыйным установам зробіць працэс развіцця сталічнай адукацыі яшчэ больш актыўным і ўстойлівым. Са святам вас, дарагія калегі! З пачаткам новага навучальна+ га года!

АДУКАЦЫЯ NON STOP Дарагія карыстальнікі бібліятэкі! Запра+ шаем вас наведаць нашу «Медыятэку» і вы+ карыстаць багаты адукацыйны патэнцыял гэтай калекцыі! Медыятэка — сукупнасць сучасных срод+ каў аўдыё+, тэле+, візуальных і віртуаль+ ных камунікацый, якія выкарыстоўваюц+ ца ў працэсе арганізацыі, планавання і правядзення заняткаў. Асноўнай задачай нашай «Медыятэкі» з’яўляецца збор, сістэматызацыя і прад+ стаўленне ў карыстанне шырокаму колу чытачоў рознабаковай інфармацыі па ўсіх галінах ведаў на электронных носьбітах. Карыстальнік, самастойна працуючы ў «Медыятэцы», набывае тут магчымасць чы+ таць інфармацыю з дыскаў, праслухоўваць і праглядаць фона+ і відэазапісы. Вашай увазе прадстаўлена калекцыя з больш чым 500 CD+, DVD+дыскаў па ас+ ноўных вучэбных дысцыплінах: фізіцы, хіміі, матэматыцы, музыцы, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, рускай літаратуры, рускай мове, замежных мовах, уключа+ ючы серыі «Рэпетытар», «Адукацыйная калекцыя» і многае іншае. Усе артыку+ лы праілюстраваны слайдамі і рэпрадук+ цыямі, відэафрагментамі, дыяграмамі, табліцамі, тэкставымі апісаннямі і азна+ чэннямі.

Для атрымання дадат+ ковых ведаў прапануюц+ ца энцыклапедыі, слоў+ нікі, даведнікі па рознай тэматыцы. Таксама можна кары+ стацца навучальнымі праграмамі па замеж+ ных мовах: англійскай, нямецкай, француз+ скай, іспанскай, італь+ янскай, партугальскай. Для прафесіяналаў і пачынаючых прадугле+ джаны навучальныя камп’ютэрныя праграмы (Windows, Word, Excel, стварэнне Web+сайтаў, праграма+ ванне, лічбавая апрацоўка гука, запіс CD і DVD). Аматары мастацтва атрымаюць эстэтыч+ ную асалоду ад калекцыі, прысвечанай культуры і ��астацтву розных краін, сты+ ляў і эпох. Такія электронныя рэсурсы, як мультымедыйны вучэбны дапаможнік «Су+ светная мастацкая культура», «Лекцыі па гісторыі мастацтва» могуць быць выкарыс+ таны ў якасці вучэбных дапаможнікаў па прадмеце. Зыходзячы са сваіх прафесійных і асабі+ стых інтарэсаў, вы здолееце знайсці максі+

мальна поўную інфармацыю па розных пы+ таннях, падрыхтаваць прэзентацыю, на+ пісаць рэферат або сачыненне, папоўніць свае веды, а таксама развіць творчыя здоль+ насці, далучыцца да каштоўнасцей айчын+ най і сусветнай культуры. Свабодны доступ да «Медыятэкі» прада+ стаўляецца з камп’ютэраў чытальнай залы бібліятэкі, якая знаходзіцца на 1+м паверсе вучэбнага корпуса № 2. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце http://www.library.bspu.unibel.by:90/. Т. МАСЛЁНАК, начальнік аддзела аўтаматызацыі бібліятэкі

•Да 65+годдзя Вялікай Перамогі •Тэрыторыя здароўя Памяць… Як шмат яна для нас значыць, і ў першую чаргу таму, што захоўвае ўсё перажытае чалавекам. Памяць — гэта вялізнае сховішча, куды мы складаем старонкі гісторыі свайго жыцця. Праходзяць дні, тыдні, гады, адбываюцца і адыхо+ дзяць падзеі, а памяць пра іх застаецца. Каб не дапусціць па+ мылак, ужо некалі здзейсненых, мы павінны ПАМЯТАЦЬ! Днямі ў музеі гісторыі нашага універсітэта адбылася сустрэ+ ча прадстаўнікоў Першамайскай пярвічнай раённай арганіза+ цыі «Блакаднікі Ленінграда» са студэнтамі і выкладчыкамі гістарычнага факультэта, актывістамі ГА БРСМ. Старшыня Савета ветэранаў Т. С. Вешнякова і намеснік Л. В. Савіцкая расказалі студэнтам пра трагічныя дні блакаднага Ленінгра+ да, пра Вялікую Айчынную вайну, сведкамі якой былі, пра тое, як змагаўся савецкі народ супраць фашыз+ му. Яны падзя+ ліліся ўспамінамі пра свае школь+ ныя гады, пра цяжкую працу, голад, пакуты. Трагедыя адняла мільёны жыццяў, разбурыла тысячы гара+ доў і вёсак, але яна не здолела зламаць дух патрыётаў, якія змагаліся ў імя Вялікай Перамогі. Мы паабяцалі гасцям, што не забудзем урокі, дадзеныя гісторыяй. Уладзіслаў КАДЗІРА, намеснік дэкана гістарычнага факультэта Супрацоўнікі кафедры псіхалогіі глыбока смуткуюць па пры чыне заўчаснай смерці дацэнта Наталлі Віктараўны КІСЯЛЁ ВАЙ і выказваюць шчырае спачуванне родным і блізкім у су вязі з напаткаўшым іх вялікім горам.

СТУДЭНЦКІ САНАТОРЫЙ+ПРАФІЛАКТОРЫЙ БДПУ: — аздараўленне без адрыву ад вучобы; — прафілактыка захворванняў нервовай, сардэчна+сасудзістай сістэм, страўнікава+кішэчнага тракту, органаў дыхання і інш.; — дыетычнае і ашчаднае харчаванне (талоны на харчаванне выдаюцца з разліку 7800 руб. на 1 дзень); — фізіятэрапія, кіслародатэрапія, фітатэрапія, вітамінатэра+ пія; — кансультацыя і лячэнне ў стаматолага. Студэнцкі санаторыйпрафілакторый БДПУ размяшчаецца ў інтэрнаце № 3 (вул. Артылерыстаў, 16) ТРАНСПАРТ: тралейбусы № 19, 59 з прыпынку «Прыгожая» (станцыя метро «Інстытут культуры») да прыпынку «Магілёўская»; тралейбус № 23 з прыпынку «Станцыя метро “Інстытут культу+ ры”» (вул. Маскоўская) да прыпынку «Магілёўская». ГРАФІК ЗАЕЗДАЎ НА ДРУГОЕ ПАЎГОДДЗЕ 2009 ГОДА: 7—27 кастрычніка; 28 кастрычніка — 17 лістапада; 18 лістапада — 8 снежня; 9—29 снежня. Студэнт аплачвае толькі 15 % ад кошту пуцёўкі (прыкладна 42 000 руб.). СТУДЭНТЫ, ЯКІЯ ЖАДАЮЦЬ ПРАЙСЦІ АЗДАРАЎЛЕННЕ ў студэнцкім санаторыі+прафілакторыі БДПУ, павінны звярнуцца ў камісію па аздараўленні і санаторна+курортным лячэнні сту+ дэнтаў адпаведнага факультэта, напісаць заяву і прыкласці да+ ведку аб патрэбе ў санаторна+курортным лячэнні ўстаноўленага ўзору. Іншагароднія студэнты могуць атрымаць такую даведку ў 33+й паліклініцы, а студэнты, якія пастаянна пражываюць у горадзе Мінску, — у паліклініцы па месцы рэгістрацыі. КАНСУЛЬТАЦЫЮ МОЖНА АТРЫМАЦЬ у камісіі па аздараў+ ленні і санаторна+курортным лячэнні студэнтаў БДПУ (каб. 106, 107, вучэбны корпус № 1, тэл. 227+83+82). Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 974. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 24.09.2009 г. у 9.00.


nastaunik 1061(1061)