Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 3 верасня 2009 года ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ: ЯК ГЭТА БЫЛО

РАЗУМНІКІ І РАЗУМНІЦЫ

А НАПЕРАДЗЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ

Стар. 2

Стар. 2

Стар. 3

ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Ад усёй душы вiншую вас з Днём ведаў! Сёння наш універсітэт шчыра вітае тых, хто ўпершыню ўвойдзе ў аўдыторыi, напоўніць сваім энтузіязмам і творчай энергіяй універсітэцкае жыццё. У БДПУ ство$ раны ўсе ўмовы для таго, каб кожны студэнт мог атрымаць глыбокія веды, рэаліза$ ваць свае таленты, адчыніць дзверы ў навуку, пасябраваць са спортам, стаць са$ праўдным грамадзянінам і патрыётам. Адукацыя — гэта найважнейшы духоўны рэсурс грамадства, гэта той надзейны падмурак, на якім ствараецца дабрабыт народа, які забяспечвае сувязь пакаленняў. За 95 гадоў дзякуючы працы не аднаго пакалення наш універсітэт ператварыўся ў вядучую вышэйшую педагагічную навучальную ўстанову краіны. У гэты святочны дзень студэнтам, аспірантам і выкладчыкам жадаю ўпарта ісці дарогай ведаў, не губляць пачуцця радасці творчай працы, нястомна імкнуцца да новых адкрыццяў. Моцнага вам здароўя, поспехаў у вучобе і працы, невычэрпнай энергіі, шчасця і аптымізму! Рэктар БДПУ, прафесар

№ 11 (1060)

ВЕРАСЕНЬ! БДПУ! ДЗЕНЬ ВЕДАЎ!

П. Дз. Кухарчык

«ЗАЛАТОЕ» ЛЕТА З 1 па 12 ліпеня ў г. Белград (Рэспубліка Сербія) праходзіла XXV Сусветная летняя універсіяда, у якой прымалі ўдзел больш за дзесяць тысяч студэнтаў са 145 краін све ту. Гонар Беларусі абаранялі прадстаўнікі васьмі ВНУ, у тым ліку і нашай alma mater. Гарачыя летнія дні сталі залатаноснымі ад разу для двух спартсменаў з БДПУ: чэмпі ёнскі тытул заваявалі Юрый Шаюноў (кіданне молата) і Мікалай Шубянок (дзе сяцібор’е).

Фота М. Пучка

Каляндар прапануе мноства святочных дат: зіма шчод ра адорвае нас Калядамі (прычым двойчы) і Новым го дам, сакавіцкія дні напаўняюць паветра вясновымі жа ночымі ўсмешкамі, а май дае магчымасць яшчэ раз ска заць «дзякуй» пастарэлым за год ветэранам. Лета салю туе Днём Незалежнасці, і толькі восень кажа нам, што прыйшоў новы час, які неаддзельны ад паху астры, жоў тачырвонага лісця клёна і першакласнікаў, якія ня смела трымаюць сваіх матуль за рукі.

20 ліпеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў, прызёраў і ўдзельнікаў уні$ Вольга ПРЫЁМКА версіяды. На ёй прысутнічалі міністр адукацыі Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў і міністр спорту і турыз$ му Алег Леанідавіч Качан (на здымку ў цэнтры), якія ўручылі чэмпіёнам і іх трэнерам ганаровыя грама$ Першага верасня ў БДПУ — асаблівы дзень для нас усіх. Нядаўнія ты, падзякі і каштоўныя падарункі. А дасягненні спартсменаў сталі ў сваю чаргу цудоўным падарункам абітурыенты, якія перажылі агонь, ваду і медныя трубы прыёмнай да Дня ведаў усім нам. Рэдакцыя «Н» віншуе выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ са святам і жадае кожнаму кампаніі і атрымалі як узнагароду за свае намаганні студэнцкі білет, (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.) зведаць у гэтым навучальным годзе радасць новых перамог і здзяйсненняў.

ЛЕТАПІС БДПУ 1914, 21 лістапада — Афіцыйнае адкрыццё Мінскага настаўніцкага інстытута. Да заняткаў прыступілі 30 чалавек. Педагагічны калектыў складаўся з дырэктара і 7 выклад$ чыкаў. Тэрмін навучання — 3 гады. 1920—1921 — Зацверджаны Статут студэнцкага самакіраван$ ня Мінскага інстытута народнай адукацыі (новая назва Настаўніц$ кага інстытута). Паводле гэтага дакумента ў самакіраванні павін$ ны ўдзельнічаць усе студэнты. 1922 — Мінскі інстытут народ$ най адукацыі ўваходзіць у склад

БДУ ў якасці педагагічнага фа$ культэта. Цяпер спецыялізава$ нае навучанне пачынаецца толькі на другім курсе. 1928—1932 — Пры Беларускім дзяржаўным універсітэце будуецца студэнцкі гарадок, у якім педагагіч$ наму факультэту адводзяцца 4 кар$ пусы, 2 бібліятэкі, а таксама інтэр$ нат на 300 месцаў. У 1931 годзе ў інтэрнаце пражывае 48 % студэнтаў педагагічнага факультэта, сярэдняя стыпендыя складае 35 рублёў. 1931, 28 ліпеня — Педагагічны фа$ культэт БДУ вылучаецца ў самастой$

ную адзінку — Беларускі дзяржаў$ ны вышэйшы педагагічны інстытут. 1936 — Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысво$ ена імя А. М. Горкага. 1944, 29 ліпеня — Праз некалькі тыдняў пасля вызвалення сталі$ цы БССР ад нямецка$фашысцкіх захопнікаў у МДПІ імя А. М. Гор$ кага ўзнаўляюцца перапыненыя вайной заняткі. 1948 — На базе факультэта за$ межных моў МДПІ ствараецца Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. 1972 — За поспехі ў падрыхтоў$ цы выкладчыцкіх кадраў і наву$

ковай дзейнасці Мінскі дзяржаў$ ны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага ўзнагароджваец$ ца ордэнам Працоўнага Чырво$ нага Сцяга. 1975 — На базе бібліятэчнага факультэта МДПІ ствараецца Мінскі інстытут культуры. 1982 — МДПІ адзначаны Гана$ ровай граматай Прэзідыума Вяр$ хоўнага Савета БССР. 1993, 8 верасня — Мінскаму дзяр$ жаўнаму педагагічнаму інстытуту імя А. М. Горкага прысвоены ста$ тус універсітэта. 1994 — Адбылася ўрачыстая су$ стрэча студэнтаў і супрацоўнікаў уні$

версітэта з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. 1995 — З гэтага года наша alma mater носіць імя Народнага паэ$ та Беларусі Максіма Танка. 1997 — Універсітэт узнагаро$ джаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. 2004 — У фае БДПУ пры спон$ сарскай падтрымцы выпускні$ коў устаноўлены маятнік Фуко, які асвяціў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. 2007 — БДПУ стаў паўнапраў$ ным членам Еўразійскай асацыя$ цыі універсітэтаў.


Прыёмная кампанія ў люстэрку лічбаў За БДПУ — будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму універ сітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва універсальнасці ведаў і унікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе наш любімы універсітэт. С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі План прыёму на дзённую бюджэтную і платную формы атрымання адукацыі складаў 935 і 1510 чалавек адпаведна. За права звацца студэнтамі БДПУ змагаліся 2432 абітуры$ енты (2,3 чалавека на месца), 42 з якіх праходзілі па$за кон$ курсам, 122 мелі мэтавае накіраванне. Што тычыцца завоч$ най формы, то на 625 бюджэтных і 1100 платных месцаў было пададзена 2513 заяў. Дарэчы, назіраецца відавочная тэндэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае ад$ дзяленне, прычым прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяль$ ную навучальную ўстанову і паступае на адпаведную ці род$ насную спецыяльнасць або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці$інваліды, інваліды I і ІІ групы. Конкурс 5 і больш чалавек на месца сёлета быў зафікса$ ваны на васьмі спецыяльнасцях. Традыцыйна карыста$ юцца папулярнасцю «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэр ная графіка» (9,6), «Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурнааздараўленчай работы і турызму» (8,6),

«Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (6,9), «Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія» (6,5). Адзначалася высокая за$ патрабаванасць спецыяльнасцей «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія» (5,8), «Выяўленчае мас тацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы» (5,3), «Геаграфія. Экскурсійнакраязнаўчая работа» (5,1), «Да школьная адукацыя. Фізічная культура» (5,0), шэраг спе$ цыяльнасцей гістарычнага факультэта, факультэтаў да$ школьнай і спецыяльнай адукацыі. На першы курс уні$ версітэта паступіла семнаццаць замежных грамадзян — прадстаўнікоў Расіі, Казахстана і Украіны. Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бю$ джэтную форму атрымання адукацыі зафіксаваны на спе$ цыяльнасці «Лагапедыя. Сацыяльная псіхалогія» (298), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (296), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка» (30,4). На спецыяльнасць «Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурнааздараўленчай работы і турызму» 15 абі$

турыентаў залічаны без экзаменаў — такое права пра$ дастаўляецца пераможцам і прызёрам чэмпіянатаў све$ ту і Еўропы. Дзевяць чалавек паступілі ва універсітэт для атрыман$ ня другой вышэйшай адукацыі. Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль што дзвюм з паловай тысячам маладых людзей па$ шчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары!

РАЗУМНІКІ І РАЗУМНІЦЫ Гэта было зусім нядаўна — дзяржаўныя экзамены, уручэнне дыпломаў, развітальныя словы выкладчыкаў і выпускнікоў, усведамленне таго, што нешта вельмі важнае і дара гое засталося ў мінулым і ўжо ніколі не вернецца… Але бег часу няспынны — маладая змена падрасла, узмужнела і заявіла пра жаданне даказаць сваю канкурэнтаздольнасць у праве звацца студэнтам БДПУ. І даказала, годна вытрымаўшы тэсціраванні, унутра ныя экзамены і набраўшы пры гэтым даволі ўнушальныя сумы балаў. Што ж, як сказаў паэт, «Здравствуй, племя младое, незнакомое!» Сапраўды, якія яны, нашы перша курснікі? Вядома ж, розныя, але абавязкова таленавітыя і разумныя. Пераканацца ў гэтым, думаю, яшчэ будзе магчымасць, і не адна. А пакуль знаёмцеся: лепшыя з леп шых, тыя, хто ў сваім імкненні стаць студэнтам дасягнуў найвышэйшых вынікаў. У Кірыла АБРАМЧЫКА з го$ рада Старыя Дарогі на паступлен$ не адразу былі ўсе шанцы: школу ён скончыў з залатым медалём, любімы прад$ мет — геагра$ фію — ведаў цудоўна, гісто$ рыю і рускую мову падцяг$ нуў на дадат$ ковых занят$ ках. З выбарам навучальнай К. Абрамчык установы так$ сама доўга не вагаўся, бо толькі БДПУ дае магчымасць, паступа$ ючы на спецыяльнасць «Гісто рыя. Геаграфія», здаваць сусвет$ ную гісторыю, у якой хлопец ад$ чуваў сябе больш упэўнена. У вы$ ніку ў абітурыенцкай гонцы Кірыл фінішаваў з 348 баламі. Студэнцкі білет, здавалася б, рэ$ кардсмену стопрацэнтна забяспе$ чаны… Але хлопец вырашыў пад$ страхавацца і ўзяў у раённым ад$ дзеле адукацыі мэтавае накіра$ ванне. Перспектыва вяртання на пяць гадоў у Старыя Дарогі Кіры$ ла не палохае. Пакуль хвалюе іншае: як прыме яго вялікі горад, у якім няма ні сяброў, ні знаёмых. Адказваем: не хвалюйся, Кірыл! За гэтым справа не стане. 2

Мінчанка Іна АКСЮЧЫЦ даў$ но ведала, што хоча стаць псіхола$ гам. І шматлікія прафарыента$ цыйныя тэсты, што праводзіліся ў школе, сцвярджалі адно: ёй трэба праца$ ваць з людзьмі. Што ж, сказана — зробле$ на. Апошні год ста$ ранна займалася, на$ ведвала факультаты$ вы і працавала самас$ тойна. Непасрэдна пе$ рад паступленнем звярнулася і да рэпе$ тытараў, якія дапамаглі сістэма$ тызаваць веды. Тэст па беларускай мове не выклікаў складанасцей, па гісторыі ж Беларусі падаўся даволі цяжкім. Вердыкт прыёмнай камісіі — «залічана на спецыяль насць «Лагапе дыя. Спецыяльная псіхалогія» — ус$ прыняла спакой$ на. Іначай і быць не магло з выні$ кам у 343 балы! «Вельмі задаволе$ на, што мае ста$ ранні не прайшлі дарма, — расказ$ І. Аксючыц вае Іна. — Зараз я ў прадчуванні новых знаёмстваў і ўражанняў».

А вось Таццяна ІВАНОВА з па$ сёлка Рось Гродзенскай вобласці, якая два гады назад стала мінчан$ кай, з будучай прафесіяй выз$ начылася толькі сёлета. «Выбар я рабіла самастой$ на, хоць мама таксама раіла мне ісці вучыц$ ца на псіхолага. Гэта і прэстыж$ Т. Іванова на, і цікава. Я выбрала спецыяльнасць «Псіха логія. Сацыяльная псіхалогія». Чаму менавіта БДПУ? Чула шмат добрых водгукаў ад людзей, якія набывалі тут псіхалагічную аду$ кацыю, і наконт якасці ведаў, і наконт таго, што тут самыя леп$ шыя выкладчыкі. У агульнай коль$ касці балаў (341) значная доля на$ лежыць «сотцы», якую я атрымала на тэсціраванні па бе$ ларускай мове. Да$ памагло тое, што з пятага класа я ўдзельнічала ў алім$ піядах па гэтым прадмеце, займала прызавыя мес$ цы на раёне. З нецярпеннем ча$

каю студэнцкага жыцця — нямецкай мо$ яно абяцае быць цікавым!» вай. Але ды$ Як правіла, абітурыенты лема была з сельскай мясцовасці паказ$ вырашана, ваюць больш нізкія вынікі, калі хлопец чым гараджане. Але Алена даведаўся, ВАСІЛЕВІЧ з вёскі Камень што ў БДПУ Капыльскага раёна даказа$ ёсць спецы$ ла адваротнае. У графе А. Васілевіч яльнасць «Агульны бал» яе экзаме$ «Гісторыя. За нацыйнага ліста стаіць лічба 32,9. межная мова». Ураджэнец горада Унутраны іспыт — малюнак — над Нёманам прызнаецца: да цэнт$ быў ацэнены дзевяткай. Любоў да ралізаванага тэсціравання рыхта$ выяўленчага мастацтва прымусі$ ваўся самастойна. «90 працэнтаў ла дзяўчыну на пра$ ведаў — вынік уласнай працы ча$ цягу чатырох гадоў лавека, — упэўнены Сяргей. — ездзіць на заняткі ў Тым больш што і з выкладчыкамі мастацкую школу, мне здорава пашанцавала. Любоў што знаходзілася за да гісторыі мне прывілі ўжо ў пя$ восем кіламетраў ад тым класе, і я перачытаў шмат яе дома. Яна ж пры$ кніг». У новае, студэнцкае жыццё вяла юную мастачку Сяргей уступае бадзёра і рашуча: на факультэт народ$ невядомасць яго інтрыгуе, але не най культуры, дзе палохае. Сярод захапленняў пер$ Алена будзе вучыцца шакурсніка, які залічаны з агуль$ па спецыяльнасці «Выяўленчае най колькасцю балаў 315, — даку$ мастацтва. Камп’ютэрная гра ментальнае кіно і КВЗ, яго каман$ фіка». «БДПУ ў адрозненне ад да нават займала прызавыя месцы іншых ВНУ дае больш шырокія на абласным фестывалі. Што ж, магчымасці, — заз$ магчыма, мы маем начае дзяўчына. — С. Батура справу з будучым вя$ Напрыклад, у Ака$ домым рэжысёрам$ дэміі мастацтваў ад$ дакументалістам або бываўся набор на зоркай гумару! спецыяльнасць «Фо Кажуць, што таграфіка». Але яна добры пачатак — не дазваляе ў буду$ палова справы. Калі чым выкладаць… гэта сапраўды так, Я вельмі ўдзячна пе$ то мае суразмоўцы дагогам мастацкай ўжо зрабілі важкі школы і асабліва яе дырэктару». ўнёсак. Хочацца пажадаць, каб Часта здараецца, што абітуры$ і надалей ім спадарожнічаў по$ енту даводзіцца выбіраць паміж спех, каб вучоба прыносіла зада$ двума любімымі прадметамі. Так, вальненне, і, вядома ж, плённай гродзенец Сяргей БАТУРА ўвесь творчай дзейнасці! Вераніка МАНДЗІК час разрываўся паміж гісторыяй і 3 верасня 2009 г.


Даўно не сакрэт, што насіць ганаровае званне выпускніка БДПУ вельмі прэстыжна. Дыплом нашай навучальнай установы — гарант добрага працаў ладкавання. Адукацыя, навука, культура, кіраванне — няма такой сферы чалавечай дзейнасці, дзе б не праявілі сябе нашы выхаванцы. Цікава, а як пачуваюць сябе маладыя спецыялісты, якія, здаецца, яшчэ зусім нядаўна слухалі ў аўдыторыях лекцыі, здавалі экзамены і залікі, а зараз самі высту паюць у ролі настаўнікаў, экзаменатараў, кіраўнікоў… Менавіта з такім пытаннем мы звярнуліся да выпускнікоў 2007 і 2008 гадоў.

А НАПЕРАДЗЕ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ МАЛАДЫМ УСЮДЫ Ў НАС ДАРОГА… Мой няхай невялікі, але ўсё ж вопыт служыць доказам адной простай ісціны: паміж словамі «хацець» і «магчы» не такая ўжо вялікая адлег$ ласць, асабліва калі загадзя паклапаціцца пра транспартны сродак. Для мяне такімі «срод$ камі» перш за ўсё сталі грамадская і навуковая дзейнасць. Я была членам Студэнцкага савета факультэта, уваходзіла ў склад прэзідыума Студэнцкага савета БДПУ. У навуцы спачатку рабіла ўпор на біялогію і падчас навучання ў ма$ гістратуры праводзіла даследаванні па селекцыі і генетыцы. Зараз мяне ў такой жа ступені цікавіць і псіхалогія. Гэтая навука ў параўнанні з дакладнымі менш кансерватыўная, больш гнуткая і дынамічная, дазваляе няспынна раз$ вівацца. Пачынаючы з трэцяга курса свае ка$ нікулы я праводжу ў летніках — працую і ва$ жатай, і псіхолагам… Такім чынам я забіваю двух зайцоў: здабываю матэрыял па выхаван$ ні «цяжкіх» падлеткаў, неабходны мне для псіхалагічнага даследавання, і проста адпачы$ ваю душой. Я не ставіла перад сабой мэту размеркавацца менавіта ў БДПУ. Не магу сказаць, заканамер$ на гэта ці выпадкова. Многія мае аднакурснікі ўладкаваліся псіхолагамі ў сур’ёзныя арганіза$ цыі і не скардзяцца на жыццё. Я ж пачынала сваю працоўную дзейнасць на кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, пасля перайшла ва ўпраўленне інфармацыйна$масавых камуніка$ цый і маладзёжных праектаў. Тут я ў чарговы раз упэўнілася, што кожны студэнт нашага уні$ версітэта мае абсалютна рэальную магчымасць рэалізаваць свае творчыя задумы — вядома, калі не трымае іх у стале або галаве, а распрацоў$ вае і прыносіць нам. Тым больш што наша кіраў$ ніцтва заўжды падтрымлівала таленавітых і ініцыятыўных. Зараз я займаю пасаду загадчы$ ка сектара курсавой падрыхтоўкі, і гэтая праца мне таксама вельмі імпануе: кожны дзень наладжваеш кантакты з новымі, у розных адно$ сінах цікавымі людзьмі. Першакурснікам я раю не губляцца і абавязкова спрабаваць сябе ў лю$ бімай справе: у рэшце рэшт, актыўная жыццё$ вая пазіцыя заўжды была галоўнай умовай по$ спеху. У БДПУ проста бурліць і творчасць, і на$ вука — цікаўцеся, праглядайце аб’явы, удзель$ нічайце! І са святам ведаў вас! Марына ПАПОВА, выпускніца факультэта прыродазнаўства ПРЫГАЖОСЦЬ СТВАРАЕМ САМІ. І ДУШОЮ, І РУКАМІ Непрыкметна прабеглі паўтара года з таго часу, як я стала кіраўніком гуртка дэкаратыў$ на$прыкладнога мастацтва ў аддзяленні дзён$ нага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніц$ тва Маскоўскага раёна г. Мінска. Сумяшчаць вучобу і працу пачала па ўласным жаданні, тым больш што гэта было гарантам адпаведнага раз$ меркавання. З праблемай інваліднасці я была знаёмая праз жыццёвыя сітуацыі і валанцёр$ скую дзейнасць, таму і вырашыла паспрабаваць сябе ў гэтай сферы. Для мяне праца — гэта спалучэнне маіх жыц$ цёвых інтарэсаў: псіхалогіі, сацыяльнай рабо$ ты і творчасці. Кожны занятак у гуртку не па$ добны да папярэдняга, бо ўдзельнікі прыхо$ 3 верасня 2009 г.

калі шчыра, зносіны са звы$ ч а й н ы м і людзьмі нашмат цікавейшыя за «гламурныя» інтэрв’ю. Кацярына ШЧАСНАЯ, выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры Перад пачаткам Прэзідэнцкага балю выпускнікоў$2009

дзяць з роз$ Ндаведка. У 2009 годзе БДПУ за кошт рэспубліканскага бюд ным на$ жэту падрыхтаваў 1046 спецыялістаў. З іх 990 былі размерка строем, ваны. Акрамя таго, гарантаванае працоўнае месца атрымалі рознымі 24 выпускнікі платнай формы атрымання адукацыі. У сталіч праблемамі ных установах адукацыі засталася амаль палова маладых спе і не заўсё$ цыялістаў (466), 30 з іх працуюць у родным універсітэце. Най ды жада$ больш запатрабаванымі аказаліся выпускнікі матэматычна юць праца$ га, фізічнага факультэтаў, а таксама факультэтаў дашколь ваць. Наш най і пачатковай адукацыі. дзень па$ чынаецца з А КАМЯНІ МОЖНА АБЫСЦІ... абмеркавання ўчарашніх падзей і планаў на сён$ Зараз ужо гісторыяй падаецца той час, ня. Занятак выбіраем у адпаведнасці з творчым настроем, сярод самых любімых — флорады$ калі я, скончыўшы школу, прыехала па$ зайн, паперапластыка, праца з салёным цестам, ступаць у педагагічны універсітэт. Абра$ прыродным матэрыялам, роспіс па кераміцы, ла яго таму, што яшчэ ў дзяцінстве выра$ шкле і тканіне, калажы, аплікацыі і інш. Часта шыла стаць настаўнікам. І вось мара здзей$ ствараем тэматычныя малюнкі, падарункі да снілася: я стала студэнткай фізічнага фа$ сямейных, дзяржаўных і асабістых святаў. Раз культэта. Першую сесію зараз узгадваю з на месяц рыхтуем невялікую тэматычную выс$ усмешкай, а тады вельмі хвалявалася, таву нашых прац, і штогод — выніковую, якая зубрыла. Нягледзячы на страх, іспыты заўсёды ператвараецца ў вялікую імпрэзу з гас$ здала нядрэнна. Пасля час пабег шпарчэй, нават не прыкмеціла, як стала выпускні$ цямі, канцэртам і падарункамі. Я задаволена нашай працай і лічу, што змагла цай. Вучылася нядрэнна, імкнулася ўсё рэалізаваць свой прафесійны патэнцыял. Веру, здаваць своечасова, і вынік не прымусіў сябе чакаць — атрымала дыплом з адзна$ што і вам гэта пад сілу! Поспехаў! Таццяна НЕКРАШЭВІЧ, кай. Калі заканчвала універсітэт, фізікі выпускніца факультэта былі вельмі запатрабаваныя: на сотню вы$ сацыяльнапедагагічных тэхналогій пускнікоў прыпадала прыкладна 150— 160 запытаў. Таму абраць месца працы было дастаткова проста. «А МЫ ВАС ВЕДАЕМ!» Тады я ўжо дакладна ведала — застаюся Журналістыка — адна з прафесій, якая абрас$ тае ўсемагчымымі міфамі. Трапіла я ў гэты магі$ ў сталіцы. Збіралася працаваць у школе, але чны свет пасля вучобы на факультэце беларускай ў самы апошні момант Кастусь Аляксеевіч філалогіі і культуры, атрымаўшы дадатковую Саечнікаў прапанаваў паспрабаваць сябе ў спецыяльнасць «Журналістыка». Аднак трэба прафадукацыі. Пажартавалі і прыйшлі да сказаць, што напісанне артыкулаў — гэта адна$ высновы: каб жыццё было лёгкім, трэба часова і прыгода, і каласальная праца. Ты мусіш ісці ў каледж лёгкай прамысловасці. У першы год працы вяла адразу два прад$ быць дэманам, каб спакусіць усіх магчымых інфарматараў, і анёлам, каб табе паверылі, што ты меты — матэматыку на першым курсе і працуеш з добрымі намерамі — аб’ектыўна інфар$ фізіку на другім. Спачатку было вельмі маваць чытача. Выдаткі прафесіі відавочныя: цяжка. Праводзіла па 6—7 урокаў на напрыклад, візіт на прадпрыемства, якое зна$ дзень, прыходзіла дадому — і адразу ж ходзіцца за некалькі кіламетраў ад горада, мо$ садзілася пісаць канспекты. Расклад жа прыпасці на непагадзь. Затое вельмі прыем$ штодня змяняўся, групы былі на розных на, называючы на прахадной сваё прозвішча, этапах навучання (у адной групе фізіка пачуць у адказ радаснае: «А мы вас ведаем!». яшчэ не пачыналася, а іншыя прайшлі Раённы журналіст — гэта «шматстаночнік». больш за палову курса). Калі першы раз Цяпер я валодаю і медыцынскімі, і эканамічнымі прымала іспыт — сама ледзь са страху не тэрмінамі, арыентуюся ў мностве дырэктыў і па$ памерла. Усе падручнікі перачытала, хва$ станоў. А наконт культурнага бляску — талена$ лявалася, ці правільна стаўлю адзнакі. вітых людзей хапае ў любым гарадку, тым больш Сёлета выпускаліся групы, у якіх я па$ у Нясвіжы, дзе я працую. Мне пашчасціла пара$ чынала сваю дзейнасць. Зайшлі развітац$ змаўляць з многімі нашымі «зоркамі». Аднак, ца, абяцалі завітаць у госці. А калі праз$

вінеў апошні званок, неяк пуста на душы стала. Здаецца, былі такімі лайдакамі, а сталі самымі дарагімі вучнямі. Напярэдадні Дня ведаў хачу сказаць вялікі дзякуй педагагічнаму калектыву фізічнага факультэта і пажадаць яму моц$ нага здароўя, дабрабыту, самастойных і ўдзячных студэнтаў. Усім без выключэн$ ня першакурснікам — цярпення, бо не$ здарма кажуць, што вытрымка і праца ўсё пераадолеюць. Тым жа, у каго сёлета бу$ дзе выпускны — не расчаравацца ў абра$ ным шляху. А камяні на нашай дарозе не такія вялікія, каб іх нельга было перас$ кочыць або абысці. Анастасія СУМАР, выпускніца фізічнага факультэта ГРАНТ ДЛЯ ПСІХОЛАГА Два гады таму я скончыла вучобу ў БДПУ. Атрымала спецыяльнасць «Лагапедыя. Пачат ковая адукацыя». З размеркаваннем пашчасці$ ла: мяне запрасілі працягваць працу ў той шко$ ле, з якой я супрацоўнічала з 4$га курса. На практыцы апынулася ўсё іначай, чым у тэ$ орыі, але думаю, што менавіта гэта і ёсць най$ лепшы стымул для маладога спецыяліста. Што я маю на ўвазе? Усё даволі проста: калі нешта вельмі цяжка атрымліваецца, гэта можна змяніць, удасканаліць, палегчыць. Прыгадаем старую прымаўку, якая стала амаль што жыц$ цёвым законам: лянота — рухальнік прагрэсу. У маім выпадку проста фізічна не атрымлівала$ ся абследаваць усіх дзяцей пачатковых класаў за два тыдні. Таму да наступнага года разам са знаёмым праграмістам мы напісалі невялікую праграмку, якая дазваляла хутка і без лішніх папер запоўніць усе дыягнастычныя карты. І тут уступіў у дзеянне другі закон: стукайце — і вам адчыняць! Я паказала праграму завучу, а яна прапанавала паспрабаваць свае сілы ў кон$ курсе. У той год я ўдзельнічала адразу ў трох спаборніцтвах — і ва ўсіх прызавыя месцы! Гэта прымусіла мяне ўдасканальваць праграму, рабіць яе больш маляўнічай і цікавай. І ў выніку з маленькай, у некалькі мегабайт праграмкі яна вырасла ў паўнацэнную, якая з цяжкасцю змяшчаецца на дыску. Усе мае намаганні не прапалі марна — у мінулым годзе я атрымала грант Мінгарвыканкама. Гэта не толькі прэс$ тыжная ўзнагарода, але і грашовая прэмія. Падчас працы я сутыкнулася яшчэ з адной праблемай: большасць дзяцей, якія залічаны на заняткі, маюць не толькі моўныя, але і псіхала$ гічныя праблемы. Таму вырашыла паступіць у наш універсітэт на перападрыхтоўку па спецы$ яльнасці «Практычная псіхалогія». Сёлета ўжо заканчваю навучанне! Я ведаю, што будзе далей. У мінулым годзе я вырашыла працягваць вучобу па першай спе$ цыяльнасці і паступіла ў аспірантуру. Тэма майго дысертацыйнага даследавання звязана з выкарыстаннем камп’ютэрных праграм у дэ$ фекталогіі. Гэта і цікава, і перспектыўна. Але га$ лоўнае, што я ўжо маю пэўны вопыт у распра$ цоўцы гэтай праблемы. Вось так у маім жыцці спрацавалі адразу не$ калькі прымавак. Галоўнае — не ўпускаць свай$ го шанцу! Вольга КАЛЕСНІКАВА, выпускніца факультэта псіхалогіі

3


Вучоба ў ВНУ — кароткі, але вельмі важны перыяд у вашым жыцці. Для адных ён перат вараецца ў бясконцы шэраг лекцый і экзаме наў, для другіх становіцца часам цікавых зносін, пошуку і рэалізацыі сябе ў розных сферах твор чай, грамадскай, навуковай дзейнасці.

ДАЛУЧАЙСЯ ДА НАС! Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — гэта ваш шанц хутчэй уключыцца ў ціка$ вае, разнастайнае жыццё універсітэта. З кожным днём колькасць яго членаў павялічваецца, а дзейнасць ста$ новіцца ўсё больш разнапланавай. Калі вы станеце чле$ нам БРСМ, у вас з’явяцца магчымасці: √ кантактаваць з цікавымі і здольнымі маладымі людзьмі; √ атрымліваць самую поўную інфарма$ цыю пра жыццё студэнтаў нашага універсі$ тэта і іншых ВНУ; √ удзельнічаць у творчых, навуковых, валанцёрскіх праектах, гарадскіх і рэспубліканскіх семінарах і кан$ ферэнцыях рознай тэматыкі; √супрацоўнічаць са студэнтамі ВНУ Беларусі і іншых краін; √ вырашаць праблему працоўнай занятасці на праця$ гу навучальнага года і ў час летніх канікулаў. Калі вы ўжо вырашылі правесці свае студэнцкія гады сапраўды цікава і з карысцю для сябе, набярыце нумар 227$ 83$28 або завітайце ў кабінет 129 вучэбнага корпуса № 3. *** Калі ты сапраўдны студэнт — значыць, ты сябра студэнцкага прафсаюза! Пярвічная прафсаюзная арга$ нізацыя студэнтаў БДПУ — гэта: √ абарона сацыяльна$эканамічных пра$ воў студэнцтва; √ юрыдычна$прававая падтрымка; √ студэнцкае прадстаўніцтва ў перамо$ вах з адміністрацыяй ВНУ па ўсіх пытан$ нях арганізацыі вучэбнай дзейнасці і сацыяльна$экана$ мічнай праблематыцы; √ бясплатная кансультацыя па юрыдычных і сацы$ яльна$прававых пытаннях; √ ахова працы і здароўя, грамадскі кантроль умоў ву$ чобы і побыту, арганізацыя харчавання і медыцынскага абслугоўвання; √прафсаюзная вучоба па ўсіх пытаннях арганізацыі вучэб$ нага працэсу і забеспячэння правоў студэнтаў і выпускнікоў; √ праца з асобнымі сацыяльнымі катэгорыямі студэн$ таў (сіроты, інваліды, сямейныя студэнты і інш.); √ арганізацыя адпачынку і аздараўлення студэнцтва; √ фінансаванне студэнцкіх праграм і праектаў; √ аказанне матэрыяльнай дапамогі; √ сумеснае з рэктаратам і дэканатам вырашэнне жыл$ лёва$бытавых пытанняў. Па гэтых і іншых пытаннях звяртайцеся ў Пярвіч$ ную прафсаюзную арганізацыю студэнтаў: кабінеты 106 і 107 вучэбнага корпуса № 1, тэл. 227$83$82. *** Калі ты ініцыятыўны, мэтанакіраваны, таленавіты, энергічны і проста любіш жыццё, то Студэнцкі савет самакіравання — для цябе. Наша арганізацыя — гэта: √ прасоўванне і адміністраванне студэнцкіх праектаў; √ фарміраванне здаровага ладу жыцця; √ развіццё студэнцкай навукі; √ падтрымка валанцёрскага руху; √ пашырэнне магчымасцей для творчай самарэаліза$ цыі студэнцкай моладзі; √раскрыццё лідэрскага патэнцыялу і арганізацыя кар$ паратыўнага навучання. Ваш персанальны кансультант па дасягненні поспеху знаходзіцца ў п. 129 вучэбнага корпуса № 3, тэл.227$83$28.

ВЕРАСЕНЬ! БДПУ! ДЗЕНЬ ВЕДАЎ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

з цікаўнасцю аглядаюць месца, якое на бліжэйшыя пяць гадоў павінна стаць іх другім домам. З усіх бакоў на першакурснікаў навальваюцца но$ выя словы: дэкан, залік, кафедра; новыя ўражанні: грандыёзнасць свя$ таў і ўсмешкі старэйшых таварышаў; і новыя людзі, гледзячы на якіх, яны гадаюць — хто менавіта з іх будзе сябрам. Ад усяго гэтага абавязкова кружыцца галава, таму ўражлівых першакурснікаў лёгка адрозніць ад астатняга студэнцкага братэрства. Вопытныя студэнты, якія здалі пару$тройку сесій, ставяцца да пер$ шага верасня крыху нядбайна. Але гэта толькі бачнасць, закліканая падтрымліваць імідж прапаленых і бывалых шкаляроў, здольных на хаду здаваць залікі і іспыты. На са$ май справе і яны зачараваны атмас$ ферай гэтага свята, якое адкрывае новы навучальны год, робіцца ад$ начасова і пачаткам, і працягам ча$ госьці вельмі$вельмі добрага. Выкладчыкі ў гэты дзень выгля$ даюць паважна і высакародна, нават

здаюцца паўміфічнымі істотамі, алімпійскімі багамі — уладальнікамі тайных ведаў і навыкаў. Што яны адчуваюць у гэты дзень, мне даводзіц$ ца толькі здагадвацца. Магчыма да$ пусціць, што яны не шкадуюць пра апошнія імгненні свайго адпачынку, а гэтак жа, як і ўсе, адзначаюць пача$ так новага навучальнага года, бо, як ні круці, і яны ўзбагачаюцца ад зно$ сінаў са сваімі выхаванцамі, пазна$ юць нешта новае і цікавае. Што ж да выпускнікоў, да якіх з гэтага года далучылася і я, то гэты Дзень ведаў мы ўпершыню сустрэнем па$за універсі$ Фота М. Пучка тэтам і наогул страцім статус набывальні$ каў ведаў. За$ раз гэтыя веды мы будзем пе$ радаваць, і, як банальна гэта ні гучыць, зро$ бімся сейбі$ тамі разумна$

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР У АСПІРАНТУРУ Прыём у аспірантуру БДПУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на кантрактнай аснове. Асобам, якія раней прайшлі поўны курс навучання ў аспірантуры або ў форме суіскальніцтва, права паўторнага паступлення без аплаты за навучанне не пра$ дастаўляецца. Прыём на ўмовах аплаты будзе ажыццяўляц$ ца па ўсіх спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў аспірантуры БДПУ. Дакументы прымаюцца з 1 верасня па 25 ве расня 2009 года. Пералік неабходных дакументаў, патраба$ ванні да паступаючых, умовы допуску да ўступ$ ных экзаменаў і залічэння ў аспірантуру можна знасці на сайце БДПУ http:/www.bspu.unibel.by/ Дакументы накіроўваць на адрас: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 97, 98). Тэлефоны для даведак: (017) 2278204.

— Ці ёсць у вас што$небудзь па псіхалогіі выхавання дзяцей ад 5 да 12 гадоў? — Рэмень салдацкі, скураны, у добрым стане. *** Інспектар ДАІ спыняе машыну, а за рулём — яго былая настаўніца:

га, добрага і вечнага. З гэтага мо$ манту першы восеньскі дзень будзе асацыіравацца з пахам астраў, чыр$ ванню кляновых лістоў і нясме$ лымі першакласнікамі, якія будуць трымаць сваіх мам за рукі… Калі, прачнуўшыся раніцай, вы паглядзелі на каляндар і выпадкова знайшлі, што сёння 1$га верасня і ўпершыню за шмат гадоў вам ніку$ ды не патрэбна спяшацца, ведайце, што ў вашым жыцці трэба нешта мя$ няць, бо менавіта гэты дзень адчы$ няе дзверы ў новае жыццё — ціка$ вае, яркае і такое непрадказальнае!

•Спартыўны навігатар

Cпартыўны комплекс універсітэта запрашае ў басейн работнікаў, студэнтаў, магістрантаў і аспі рантаў БДПУ, а таксама ўсіх, хто клапоціцца пра сваё здароўе. Адміністрацыя прапануе шэраг плат ных паслуг, сярод якіх — аздараўленчае плаван не, навучанне плаванню і заняткі аквааэробікай! Адно наведванне аквааэробікі будзе каштаваць: √ для студэнтаў дзённай формы навучання — 3220 руб.; √ для студэнтаў завочнай і вячэрняй формы навучання, а таксама для супрацоўнікаў БДПУ — 4030 руб.; √ для ўсіх астатніх жадаючых — 8060 руб. Кошт наведвання аднаго занятку па навучанні плаванню складае: √ для студэнтаў і супрацоўнікаў — 7150 руб.; √ для ўсіх жадаючых — 13 000 руб. Расцэнкі на заняткі аквааэробікай наступныя: √ для студэнтаў і супрацоўнікаў — 7150 руб. за наведванне; √ для ўсіх жадаючых — 11 910 руб. Дадаткова нагадваем! Пры наведванні басейна пры сабе неаб ходна мець:  квіток аплаты за заняткі (аплата ажыццяўляецца ў аддзя$ ленні 333 АСБ «Беларусбанк», вучэбны корпус БДПУ № 2);  медыцынскую даведку (форма № 1);  фотаздымак памерам 3× 4. Усе даведкі па тэл.: (017) 200$55$42.

— Дзень добры, Мар’я Іванаўна! Бярыце ручку, паперу і пішыце 100 разоў: «Я больш ніколі не буду пару$ шаць правілы дарожнага руху…» *** — Гэй! Рукі за галаву, ногі на шы$ рыні плеч! — Гэта абрабаванне?! — Не — урок фізвыхавання!

*** Студэнт на экзамене выходзіць адказваць з маленькім кавалачкам паперы. — А дзе Ваш адказ? — пытаецца выкладчык. — У галаве. — А гэта што такое? — А гэта не змясцілася!

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 882. Падпісана ў друк 01.09.2009 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


nastaunik 11(1060)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement
Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you