Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 19 чэрвеня 2009 года абраны ганаровы прафесар бдпу Стар. 2

Н

а чарговым пасяджэнні Саве та універсітэта доктару фізікаматэматычных навук, акадэміку НАН Беларусі, намесніку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолю Рубінаву былі ўручаны дыплом і мантыя Гана­ ровага прафесара БДПУ. (Вытрымкі з выступлення А. М.  Рубінава чытайце

Н

Сайт — прастора для інсайта

Калі ўходзіць дзяцінства…

Стар. 3

Стар. 4

сацыяльнай палітыкі дзяржавы і шмат­ гадовую плённую навуковапедагагічную дзейнасць. Не прымусіла сябе чакаць і яшчэ адна высокая ўзнагарода — Ганаро­ вая грамата Міністэрства спорту і турыз­ му Рэспублікі Беларусь за актыўнае сад­ зеянне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту, пра­ паганду спорту вышэйшых дасягненняў сярод студэнцкай моладзі, значны ўнёсак у эфектыўную арганізацыю падрыхтоўкі і паспяховага выступлення спартсменаў на ХХІХ летніх Алімпійскіх Гульнях 2008  года ў г. Пекіне. Прыміце нашы віншаванні, шаноўны Пётр Дзмітрыевіч!

П

на стар. 2.) ацыянальны сход Рэспублікі Беларусь узнагародзіў рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка Га­ наровай граматай за заслугі ў рэалізацыі

№ 10 (1059)

рызавыя месцы ў агульнауні версітэцкім конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце размеркаваліся наступным чынам: «золата» заваяваў факультэт спецыяльнай адукацыі, «срэбра»  — ф а к у л ь т э т п а ч а т к о ­ вай адукацыі, «бронзу» атрымалі гісторыкі. Пераможцам былі ўручаны каштоўныя падарункі — тэлевізар і

Члены ўрадавай дэлегацыі Дзяржаўнага Савета Султаната Аман наведалі наш універсітэт у рамках свайго візіту ў Беларусь. Высокіх гасцей прымалі рэктар БДПУ П.Дз. Кухарчык і першы прарэктар

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, сурдапедагогікі, лагапедыі; дацэнтаў кафедраў педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, гісторыі Беларусі (2), заалогіі, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва (к.н., 20 разр. АТС), народных інструментаў, матэматычнага аналізу, лагапедыі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, беларускага мовазнаўства, сучасных еўрапейскіх моў, фартэпіяна (20 разр. АТС); старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) філасофіі, замежных моў, фізічнага выха­ вання і спорту (2), агульнай біялогіі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, сурдапедагогікі, алігафрэнапедагогікі, лагапедыі, музыкі і харэаграфіі, педагагічнай псіхалогіі, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) філасофіі, замежных моў, замежных моў № 2, фізічнага выхавання і спорту (2), інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, германараманскага мовазнаўства (2), інфарматыкі і асноў электронікі (2), агульнай біялогіі, харавога дырыжыравання (0,75), сучасных еўрапейскіх моў, мастацкай і педагагічнай адукацыі (3), прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, агульнай і дыферэнцыяльнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

На пасяджэнні Савета БДПУ былі узнагароджаны: За якасную і своечасовую падрыхтоўку вучэбных выданняў для 11гадовай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь • Кузняцова Алена Паўлаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры матэматыкі; Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь • Гоўзіч Ірына Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт ка­ федры беларускай літаратуры. За перамогу ў конкурсе на стварэнне падручнікаў для агульнаадука­ цыйных устаноў Ганаровай граматай БДПУ • Шлыкаў Уладзімір Уладзіміравіч, доктар педагагічных навук, дацэнт, дэкан матэматычнага факультэта; • Мураўёва Галіна Леанідаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. За актыўную дзейнасць у ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце са студэнцкай моладдзю Граматай БДПУ • Лагун Таццяна Тамашаўна, выкладчык кафедры лагапедыі; • Жураў­ ская Алена Віктараўна, выкладчык кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін; • Куніцкая Аксана Сяргееўна, выкладчык кафедры сучасных еўрапейскіх моў; • Дрыгін Анатоль Віктаравіч, выкладчык кафедры этналогіі і фалькларыстыкі; • Родзічава Кацярына Валер’еўна, выклад­ чык кафедры методык дашкольнай адукацыі; • Жылінская Таццяна Генадзьеўна, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання


«ПЕДАГОГ ПАВІНЕН БЫЦЬ ПРЫКЛАДАМ ДЛЯ СВАІХ ВУЧНЯЎ» (З выступлення А. М. Рубінава на Савеце

Паважаныя калегі! Перш за ўсё я хацеў бы выказаць глыбокую ўдзячнасць за аказаны мне гонар. У БДПУ (на той час ён называўся Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя А. М. Горкага) я адпрацаваў каля 7 гадоў, і гэты перыяд стаў адным з найбольш яркіх у маім жыцці. Дагэтуль я не выкладаў. Аказалася, што гэта надзвычай цікавы, захапляльны і творчы занятак. Папершае, давялося нанова праштудзіраваць курс фізікі, прычым не толькі оптыкі, якая з’яўляецца маёй спецыяльнасцю, але і фізікі цвёрдага цела, атамнай і ядзер­ най фізікі, квантавай механікі, тэорыі адноснасці… Паколькі я ўжо быў доктарам навук, гэты працэс праходзіў на прынцы­ пова іншым узроўні, чым у студэнцкія гады, і падрыхтоўка да лекцый часта прыводзіла да нараджэння новых ідэй. Энергетыка маладых людзей, іх жывыя вочы, іх цікаўнасць — усё гэта натхняла і стыму­ лявала. Я заўсёды імкнуўся пабудаваць выкладанне такім чынам, каб яго логіка нагадвала дэтэктыў: вось за­ гадкавыя праблемы, на якія вучоныя не знаходзілі адказу, а вось у чым крылася неспадзяваная раз­ гадка. Нават калі на лекцыі студэнты не ўспрымалі матэрыял у поўнай меры, наяўнасць інтрыгі потым дапамагала ім лепш засвоіць асноўныя пазіцыі. Падругое, на фізічным факультэце дзейнічала на­ вуковая група, якая актыўна займалася лазернымі даследаваннямі (трэба аддаць належнае яе арганізатару — дэкану факультэта У. А. Якавенку, які не толькі запрасіў мяне выкладаць, але і стварыў самыя спрыяльныя ўмовы для маёй навуковай работы ў інстытуце). «Ядром» групы быў Анатоль Дзмітрыевіч Дасько, які, на жаль, рана пайшоў з жыцця. Мы атрымоўвалі вынікі сусветнага значэння, якія неаднаразова прадстаўляліся на міжнародных канферэнцыях, у тым ліку і ў выглядзе запрошаных і пленарных дакладаў. Дружная творчая атмасфера, наватарства ў пастаноўцы задач і вынаходніцтва ў правядзенні эксперыменту вывелі нас у групу лідэраў па распрацоўцы і даследаванні лазераў з размер­ каванай адваротнай сувяззю — вельмі элегантных

Члены Савета БДПУ ад­ нагалосна прагаласавалі за прысуджэнне звання «Ганаро­ вы прафесар БДПУ» доктару філасофскіх і паліталагічных на­

2

канструкцый новага тыпу. Хацелася б яшчэ ўзгадаць пра нашы кантакты з Г. А. Забароўскім. Сёння ён добра вядомы як адзін з вядучых спецыялістаў рэспублікі ў галіне камп’ютэрных тэхналогій, загадчык кафедры інфарматыкі і асноў электронікі БДПУ. Але Георгій Аляксандравіч — яшчэ і вялікі аматар бардаўскай песні. Разам з ім і А. Дз. Дасько мы часта збіраліся, каб паслухаць магнітафонныя запісы з сапраўды фан­ тастычнай фанатэкі Забароўскага. У пэўным плане гэтыя сустрэчы падштурхнулі да напісання песень і мяне, так што дзве з паловай сотні маіх твораў сваім з’яўленнем шмат у чым абавязаны вашаму універсітэту. Аднак гэта ўсё — кароткія старонкі ўспамінаў. Сён­ ня БДПУ — адзін з вяду­ чых універсітэтаў нашай краіны, безумоўны лідэр у падрыхтоўцы педагагічных кадраў рэспублікі. У вас моц­ ны прафесарскавыкладчыцкі склад: толькі прафесараў і дацэнтаў тут больш чым 700, па 70 спецыяльнасцях наву­ чаюцца каля 20 тыс. студэнтаў, адкрыта 21 спецы­ яльнасць падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай квалі­фікацыі… Усё гэта вызначае вы­ключна ­важную ролю БДПУ ў нашай республіцы. А перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі, а рознага роду курсы і трэнінгі! Сёння патэнцыял універсітэта можа задаволіць нават самую патрабавальную натуру! Увогуле, падрыхтоўка педагогаў — гэта найваж­ нейшая, ледзь не самая важная справа ў дзяржаве. Выпускнік БДПУ больш чым хто іншы павінен быць Грамадзянінам і Патрыётам сваёй краіны. Бо настаўнік — гэта той чалавек, які бярэ за руку малое дзіця і вядзе яго ў самастойнае жыццё. Ён закладвае ў душу вучня ўсё — і веды, і ўменні, і светапогляд. Таму падрыхтоўка педагога — гэта не толькі лекцыі, спецкурсы, практычныя заняткі, але і выхаванне, і фарміраванне стаўлення да сваёй краіны, яе культу­ ры і народа. Гэта любоў і клапатлівыя адносіны да прыроды. Гэта веданне сваёй гісторыі, усведамленне сваёй перспектывы і месца ў свеце. Гэта разуменне гістарычных і палітычных працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі, свядомае ўспрыманне той палітыкі, якая

вук прафесару Петка Дзімітраву ГАНЧАВУ. «Н»даведка. Петка Дзімі­ траў Ганчаў нарадзіўся ў 1941 годзе ў сяле Старасельцы Пле­ венскай вобласці (Балгарыя). У 1966 го­дзе скончыў Сафійскі універсітэт «Клімент Ахрыдскі» па спецыяльнасці «Філасофія і гісторыя». У 1980 годзе атрымаў званне доктара філасофскіх навук, у 2006 годзе — доктара паліталагічных навук. З 1982 года — прафесар філасофіі пры Балгарскай акадэміі навук. Га­ наровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З  2001 года — народны прадстаўнік ХХХІХ Народнага сходу Рэспублікі Бал­ гарыя, у 2005—2008  гадах —

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь. Сфера навуковых інтарэсаў прафесара П. Ган­ чава — філасофія, гісторыя, футуралогія, сацыяльная экалогія, геапалітыка, тэо­ рыя міжнародных адносінаў. Ён — аўтар больш чым 28 манаграфій і каля 500 наву­ ковых і навуковапапулярных артыкулаў, неаднаразова выступаў з лекцыямі ў роз­ ных ВНУ Балгарыі, Германіі і Беларусі. Спадар Ганчаў — даўні сябра БДПУ; па яго ініцыятыве бібліятэцы нашай alma mater была перададзена ў дар калекцыя кніг на балгарскай мове.

На пасяджэнні быў абвешчаны новы склад Савета БДПУ. У яго ўвайшлі 68 чалавек, 53 з якіх прадстаўляюць агульнауніверсітэцкія кафедры, факультэты і адасобленыя структурныя падраздзяленні, 4 — грамадскія арганізацыі, 11— уключаны ў спіс рэктарам універсітэта прафесарам П. Дз. Кухарчыкам. Сярод членаў Савета — 20 дактароў навук і 37 кандыдатаў навук. СКЛАД САВЕТА БДПУ Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч, рэктар універсітэта, старшыня Савета; Адамовіч Галіна Яўгенаўна, загадчык кафедры беларускай літаратуры; Алавяннікаў Валерый Пятровіч, начальнік аддзела кадраў; Алоўнікава Наталля Глебаўна, загадчык кафедры замежных моў; Андарала Аляк­ сандр Іванавіч, першы прарэктар універсітэта, намеснік старшыні Савета; Аўсянкін Валерый Аляксандравіч, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту; Беланоўская Вольга Віктараўна, загадчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі; Боніна Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры агульнай біялогіі; Бушчык Васіль Васільевіч, прарэктар па навуковай рабоце; Быкадораў Юрый Аляксандравіч, прарэктар па вучэбнай рабоце; Вабішчэвіч Іван Аляксандравіч, старшыня прафкама супрацоўнікаў; Ва­ ранецкая Людміла Мікалаеўна, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі; Васілец Сяргей Іванавіч, загадчык кафедры матэматыкі, вучоны сакратар Савета; Васюк Валерый Яўстаф’евіч, загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, аздараўленчапрафілактычнай работы; Гайдукевіч Святлана Яўгенаўна, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі; Ганчарова Святлана Сяргееўна, загадчык кафедры прыкладной псіхалогіі; Ганчарова Яўгенія Пятроўна, старшы выкладчык кафедры фартэпіяна; Гіруцкі Ана­ толь Антонавіч, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы; Грачоў Вадзім Мікалаевіч, старшыня прафкама студэнтаў; Давыдзенка Леанід Мікалаевіч, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання; Далівеля Вольга Вячаславаўна, загадчык кафедры тыфлапедагогікі; Данілевіч Таісія Іванаўна, начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама; Дзятко Дзмітрый Васільевіч, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства; Дубініна Дзіна Мікалаеўна, загадчык кафедры методык дашкольнай адукацыі; Елісеева Ірына Міхайлаўна, загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі; Ждановіч Наталля Уладзіміраўна, дэкан факультэта пачатковай адукацыі; Забаўскі Мікалай Міхайлавіч, дэкан гістарычнага факультэта; Зайцаў Віктар Анатольевіч, начальнік вучэбнаметадычнага ўпраўлення; Закрэўская Ларыса Леанідаўна, начальнік упраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў; Захарына Юлія Юр’еўна, загадчык кафедры музыкі і харэаграфіі; Зелянкевіч Валерый Міхайлавіч, прарэктар па вучэбнай і інфармацыйнааналітычнай рабоце; Зяновіч Таццяна Сяргееўна, старшыня Студэнцкага савета БДПУ; Каваленя Аляксандр Аляксандравіч, прафесар кафедры сусветнай і  айчыннай гісторыі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Кавалёў Аляксандр Іванавіч, загадчык кафедры народных інструментаў; Кавальчук Андрэй Мікалаевіч, загадчык кафедры матэматыч­ нага аналізу; Камароўская Таццяна Яўгенаўна, загадчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры; Капранава Вера Анатольеўна, загадчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій; Карзенка Георгій Уладзіміравіч, загадчык кафедры паліталогіі і права; Касовіч Аляк­ сандр Валер’евіч, дэкан факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій; Каспяровіч Аляксандр Мікалаевіч, загадчык кафедры замежных моў №2; Клімовіч Ганна Фёдараўна, прарэктар па вучэбнай рабоце ІПК і ПК; Коп­ цева Святлана Іванаўна, прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце; Круталевіч Міхаіл Міхайлавіч, дэкан факультэта народнай куль­ туры; Люты Анатоль Міхайлавіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі; Мартынава Вера Васільеўна, загадчык кафедры сацыяльнай педагогікі; Марышчук Людміла Уладзіміраўна, загадчык кафедры агульнай і дыферэн­ цыяльнай псіхалогіі; Мініцкі Мікалай Іосіфавіч, прафесар кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча; Мураўёва Галіна Леанідаўна, загадчык кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін; Навасад Андрэй Валер’евіч, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» БДПУ; Навуменка Наталля Уладзіміраўна, дэкан факультэта прыродазнаўства; Паздзеева Таццяна Васільеўна, загадчык кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі; Пазднікаў Міхаіл Аляксандравіч, дэкан музычнапедагагічнага факультэта; Пяргаменшчык Леанід Абрамавіч, дэкан факультэта псіхалогіі; Старычонак Васіль Дзянісавіч, дэкан факультэта рускай філалогіі; Сыты Уладзімір Пятровіч, загадчык кафедры асноў медыцынскіх ведаў; Сяткоўская Над­ зея Паўлаўна, дырэктар бібліятэкі; Торхава Ганна Васільеўна, начальнік Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі; Трафімовіч Тамара Рыгораўна, загадчык кафедры рускай мовы; Фяклістава Святлана Мікалаеўна, за­ гадчык кафедры сурдапедагогікі; Хандогі Аляксандр Уладзіміравіч, за­ гадчык кафедры заалогіі; Ціханаў Леанід Ніканоравіч, саветнік рэктара, прафесар кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій; Цыркун Іван Іванавіч, загадчык кафедры педагогікі; Шлыкаў Уладзімір Уладзіміравіч, дэкан матэматычнага факультэта; Шумчык Франц Станіслававіч, дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры; Шчэр­ ба Уладзімір Канстанцінавіч, старшыня па адукацыі Мінгарвыканкама; Ядлоўскі Уладзімір Васільевіч, прарэктар па адміністрацыйнагаспадарчай рабоце; Якавенка Сяргей Уладзіміравіч, дэкан факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі; Януць Віктар Іосіфавіч, дэкан фізічнага факультэта. 19 чэрвеня 2009 г.


Сайт — прастора для інсайта Людзі кажуць: новае — гэта добра забытае старое. А я б яшчэ дадала: і ўдала пераробленае і дапоўненае. Ва ўсякім разе, так можна сказаць пра новы сайт БДПУ, які на сённяшні дзень знаходзіцца яшчэ ў стадыі распрацоўкі, але ўжо абяцае быць з усіх бакоў цікавым і карысным. Пра будучы Інтэрнетвыгляд універсітэта нам расказаў прарэктар па вучэбнай і інфармацыйнааналітычнай рабоце Валерый ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

Вераніка МАНДЗІК — Як вядома, сфера інфармацыйных тэхналогій змя­ няецца надзвычай хутка. Таму не дзіўна, што мы вырашылі ўдасканаліць структуру і кантэнт сайта, створанага пяць гадоў

таму: у той час выкарыстоўваліся тэхналогіі, якія на сённяшні дзень не дазваляюць нашай Інтэрнетстаронцы дынамічна абнаўляцца. Пашырылася і вы­ карыстанне магчымасцей сайта

вышэйшай навучальнай уста­ новы: ён стаў паўнапраўным удзельнікам адукацыйнага пра­ цэсу. Усё гэта абумовіла не­ абходнасць мадэрнізацыі. Мы выбралі адносна маладую сістэму кіравання кантэнтам Joomla,

якая дазваляе нават незнаёмым з праграмаваннем людзям атры­ маць поўны кантроль над сваімі старонкамі. Яна забяспечвае маг­ чымасць абмежаванага доступу да некаторых раздзелаў (толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў), уключае ў сябе разнастайныя модулі (менеджэр рассылкі навін, лічыльнік наведванняў, гасцявая кніга і многае іншае), прадуглед­ жвае лёгкую змену дызайну і выбар аднаго з трох візуальных рэдактараў. Працу каардынуе Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій, але непасрэдны ўдзел прымаюць усе структуры. Справа ў тым, што абноўлены сайт склада­ ецца з так званай тытульнай старонкі, дзе можна пазнаёміцца з падраздзяленнямі універсітэта і

ажыццявіць аператыўны пошук інфармацыі, і асобных webсайтаў кафедраў, факультэтаў, органаў студэнцкага самакіравання. Ад іх будзе залежаць мабільнасць і аператыўнасць размяшчэння звестак. Мы плануем уключыць старонкі псіхолага і юрыста, дзе кожны студэнт або супрацоўнік БДПУ зможа атрымаць адпа­ ведную кансультацыю. Акрамя таго, кожны выкладчык мае магчымасць стварыць улас­ ную старонку і змяшчаць там вучэбнаметадычныя матэры­ ялы для студэнтаў — і гэта, паўтаруся, без наяўнасці спецы­ яльнай адукацыі. Пры жаданні наведвальнікі сай­ та змогуць прыняць удзел у розна­ га кшталту форумах, апытаннях, галасаваннях, якія мы плануем

ПРАВЕРЫЦЬ АЛГЕБРАЙ ГАРМОНІЮ… Левае і правае паўшар’і галаўнога мозгу, рацыянальнае і пачуццёвае, навука і мастацтва… Мы да такой ступені прывыклі супрацьпастаўляць гэтыя паняцці, што нам цяжка ўсвядоміць: канфлікт Моцарта і Са­ льеры з пушкінскай трагедыі насамрэч узнік на пустым месцы. Аднак паслухаем чалавека, які «правярае алгебрай гармонію» на працягу ўсёй сваёй навуковапедагагічнай дзейнасці. Так, дацэнта кафедры фартэпіяна Алену Сцяпанаўну ПАЛЯКОВУ трэба менавіта паслухаць, пачуць яе голас, такі багаты на інтанацыйныя адценні, убачыць яе эмацыянальную жэстыкуляцыю… Так умеюць гаварыць толькі людзі мастацтва — і вучоныя, апантаныя навуковым по­ Ганна ВАСІЛЬЕВА — Скажу так: хоць па складзе характару я практык, але з цягам часу вырасла да тэарэтыка, прычым гэта адбылося вельмі натуральна. Мне нецікава пісаць або гава­ рыць пра тое, што даўно стала звыклым да банальнасці. Нават лекцыі ніколі не «чы­ таю» — я іх расказваю; ні разу не бралася выкладаць вучэбныя курсы, калі ў мяне не было ўласных напрацовак, уласнага пункту гледжання. Увогуле, мне вельмі крыўдна за людзей, якія год за годам паўтараюць усім вядомыя ісціны і лічаць, што гэтага больш чым дастаткова. Каго яны могуць захапіць, уразіць? Нікога… Сама я, што называецца, усёядная: чытаю не толькі літаратуру па маім профілі, але літаральна ўсё, што падварочваецца пад руку. Падручнік па геаметрыі трапіцца — і той прагартаю, каб мець хоць нейкае ўяўленне. Напэўна, для вучонага гэта павінна быць патрэбай душы  — іначай надта вялікая рызыка замкнуцца ў вузкіх рамках сваёй тэмы. Калі я першы раз ушчыльную сутыкну­ лася з праблемамі музычнай педагогікі? Падчас вучобы ў пятым класе. Калі мы разам з бабуляй (і яна, і мая мама — вы­ датныя піяністкі) напярэдадні канцэртнага выступлення паўтаралі твор, у нейкі момант яна мяне спыніла — дарэмна, гэтага нельга было рабіць! На канцэрце я «спатыкнулася» менавіта ў тым месцы, на якім завяршылася дамашняя рэпетыцыя. Канешне ж, дапамаг­ ла імправізацыя, пэўныя выканальніцкія 19 чэрвеня 2009 г.

навыкі… адным сло­ вам, з гэтай сітуацыі я выйшла з годнасцю — але менавіта тады, яшчэ інтуітыўна, зразумела: навука, якая можа дапа­ магчы ў музычным навучанні, існуе, яна не можа не існаваць, але настаўнікі пра яе не ведаюць. Трэба зазначыць, што да паступлення ў МДПІ імя А. М. Горкага я ўжо адпрацава­ ла пяць гадоў у Пінскай музычнай школе. Канешне ж, вельмі шмат у чым дапама­ гала маці; дарэчы, дагэтуль шкадую, што напісаная ёю спецыяльна для мяне мета­ дычка на дваццаць першых урокаў «пайшла па руках» яшчэ ў музычным вучылішчы і не вярнулася… Але гэта так, убок… Дык вось, самую першую інстытуцкую лекцыю (па агульнай псіхалогіі) нам чытаў Міхаіл Сямёнавіч Кляўчэня, выкладчык і чала­ век сапраўды выключны! Пасля першага семестра ён выказаў жаданне пазнаёміцца з маёй сям’ёй і прыйшоў да нас у госці са сваімі дзвюма дачушкамі — быццам бы дзеля таго, каб пракансультавацца ў мамы наконт іх музычных здольнасцей. Значна пазней я даведалася, што гэтая падстава была прыдумана спецыяльна для мяне: насамрэч Міхаіл Сямёнавіч хацеў сказаць маім родным, што мне трэба займацца наву­

ковай дзейнасцю — музычнай псіхалогіяй... Музыка і навука… Як ні дзіўна (мы ж прывыклі супрацьпастаўляць эмацыяналь­ нае і лагічнае), насамрэч яны вельмі цесна звязаны. Па сваім характары гэтыя сувязі даволі складаныя, але без іх разумення немагчыма арганізаваць музычную аду­ кацыю такім чы­ нам, каб захаваць набыткі і пры гэ­ тым забяспечыць пэўную гнуткасць, пластычнасць. Падрыхтоўка му­ зыканта чамусьці дагэтуль успрыма­ ецца пераважна ў рэчышчы вуснай традыцыі — як перадача ведаў ад настаўніка да вуч­ ня. Але, самі раз­ умееце, пры такім падыходзе размова ідзе з большага пра «схаваныя веды», якія шмат у чым вызначаюць стыль узае­ мадзеяння і навучання. І атрымоўваецца, што пры большменш значных змяненнях у сістэме музычнай адукацыі мы заста­ немся без навуковатэарэтычнай базы, якая дазволіла б упэўнена карэкціраваць навучальны працэс! Як там Г. В. Ф. Гегель казаў? «Ёсць заканамернаці функцыянавання і заканамернасці развіцця»! Менавіта гэтаму і прысвечна мая доктарская дысертацыя — «Педагагічныя заканамернасці станаўлення і развіцця асобаснапрафесійных якасцей настаўніка музыкі». Насамрэч тут няўзнятая цаліна: напрыклад, музычнапедагагічны працэс іншымі вучонымі не разглядаўся ўвогуле, а без яго да­кладнага разумення немагчыма было перайсці да спецыфікі станаўлення асобы педагогамузыканта. Узяць хаця б такія заканамернасці, як асінхроннасць і стадыяльнасць. Першая з іх вельмі цесна звязана з сензітыўнымі, г. зн. спрыяльнымі для развіцця пэўных

якасцей перыядамі. Напрыклад, уменне ўтвараць на музычным інструменце до­ бры гук фарміруецца дзесьці ў 5—8 гадоў, калі дзіця многае ўспрымае на ўзроўні інтуіцыцыі і адчування; калі прапусціць гэты момант, падлетку ўжо прыйдзецца тлумачыць рэчы, якія для малыша зразуме­ лыя самі сабою. Да дванаццаці гадоў можна належным чынам развіць неабходныя для музыканта псіхаматорныя навыкі — усё, што пачынаецца пазней, наўрад ці выйдзе за межы аматарскага выканання. Стады­ яльнасць — таксама вельмі важны для падрыхтоўкі педагога момант: спачатку мы праходзім стадыю накіраванасці на сябе і сваю выканальніцкую дзейнасць, потым — на Іншага і яго дзейнасць, і кожны з гэтых этапаў мае свае асаблівасці. Мой канёк — тэмпаральная (часавая) пластычнасць. Надзвычай цікавая рэч! Як высветлілася, пры ўліку пэўных прынцыпаў можна нават паскараць ці замаруджваць фарміраванне асобы прафесіянала. Яшчэ такі прыклад прывяду, крыху у іншым ключы, але цікавы. На сімпозіуме, дзе я нядаўна была, прадстаўляўся адзін даклад па творах М. М. Бахціна, якія дагэтуль не выдаваліся. І сярод іншых прагучала такая цытата: «Мы можам кіраваць мінулым са сваёй бясконцай будучыні». Парадокс? Аднак паглядзіце: здавалася б, час ідзе ад мінулага да будучага; так ён ішоў бы, калі б мы назіралі за ім аднекуль збоку. Але мы ўключаны ў часавы працэс; тое, што яшчэ секунду таму было будучыняй, паспела стаць мінулым, пакуль я прагаварыла гэтую фразу. І атрымоўваецца, што маем справу не з вытанчаным афарызмам, а з надзвычай трапным і дакладным навуковым апісаннем гэтай з’явы! Яшчэ пра музыку скажу, ужо на завяр­ шэнне — каб задумаліся. Яе ўздзеянне бы­ вае не толькі псіхолагапедагагічным, але і сацыяльнапедагагічным. Якой музыцы аддаем перавагу — у той мікрасоцыум і ўваходзім. Той, хто з юнацтва захапля­ ецца рокам, выдатна ўпішацца ў любую рокавую тусоўку. Іншая справа, што такая музыка можа несці пазітыўны зарад, а

3


КАЛІ ЗАКАНЧВАЕЦЦА ДЗЯЦІНСТВА… Роздумы першакурсніцы

Амаль год прайшоў з таго моманту, як мы пераступілі парог ужо роднага для нас БДПУ. За гэты нядоўгі час кожны з нас паспеў не па чутках даведацца, што такое студэнцкія гады: заняткі і лекцыі, горы хатніх заданняў, гадзіна пік у чытальнай зале, першая сесія, пасля якой вы­ пускныя экзамены ўспамінаюцца хіба што з іроніяй... І толькі пазней пачынаеш усведамляць: мы ступілі на сцежку сталення.

перагортваць на наступную. Спачатку, калі почырк яшчэ зусім нясмелы, бацькі і настаўнікі сваёй дарос­ лай рукой выпраўляюць памылкі, пазней, калі мы падрастаем, вучаць самастойна разважаць, прымаць рашэнні… Кожны з нас для сваіх родных — гонар і надзея, і час даказаць, што іх вера ў нас недарэмная. Штодзень мы адчыняем дзверы ва універсітэцкія аўдыторыі, знаёмімся з разнастайнасцю падыходаў выкладчыкаў, і гэта надае вучобе яшчэ большую цікавасць, непаўторнасць і адметнасць. Так, вучыцца прыходзіцца нямала — але хто казаў, што будзе лёг­ ка? Папросту трэба не марнаваць час, а брацца за справу. Бо студэнцкае жыццё толькі пачынаецца…

Вольга ЧАБАТАРЭНКА Эх, калі ж было яно, дзяцінства? А здаецца, што прайшла цэлая вечнасць… Усё змянілася: і кола сяброў, і рытм жыцця, і погляды. Знаёмай стала вуліца, па якой крочыш ва універсітэт і дадому, людзі, якіх кожны дзень бачыш на сваім шляху. Вось знаёмы вакзал — месца, дзе пера­ сякаюцца тысячы лёсаў. Тут вясёлая кампанія. Там хлопец праводзіць дзяўчыну, спадзеючыся на хуткую сустрэчу. Крыху далей — чарга за білетамі… Некалькі хвілін — і ўсё замерла. Змя­ няецца надпіс на табло, дзелавы голас дыспетчара аб’яўляе новыя маршруты. Ужо вельмі рэдка ўзгадваюцца тыя дні, калі, вяртаючыся ў свой новы дом, мог заблукаць, прызабыўшы дарогу. Яшчэ ЖанЖак Русо казаў, што амаль у кожнай справе самае складанае — пачатак. Пачатак той старонкі, на якой мы, аўтары, пішамзанатоўваем аж пакуль не прыйдзе час

Усміхніцеся! У пусты пакой у інтэрнаце пракрадваецца студэнт, не запальваючы святло падыходзіць да акна, выдзірае з вазона кактус, высыпае частку зямлі і хавае туды піражок, потым вяртае расліну на месца і кладзецца спаць. Вечарам наступнага дня, вярнуўшыся з заняткаў, кідаецца да хованкі, раскапвае зямлю… і знаходзіць запіску: «Не раскідвай свае рэчы! Піражок з’елі, каб не сапсаваўся». *** Тры студэнты вырашаюць задачу па тэорыі верагоднасцей. Сто разоў падкінулі манетку — і сто разоў выпадала рэшка. Што выпадзе ў сто першы раз? Матэматык: «З верагоднасцю 50 % гэта будзе рэшка!» Фізік: «Эксперымент паказаў, што павінна выпасці рэшка».

Паважаныя калегі!

Прапануем Прапануем падпісацца падпісацца на на часопіс часопіс

«ВЕСЦІ БДПУ» БДПУ» Часопіс выдаецца ў трох серыях «Весці БДПУ. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія» • для індывідуальных падпіс­ чыкаў — кошт 35 180 руб., індэкс 74806; • для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 36 872 руб., індэкс 748062.

«Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія» • для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 35 340 руб., індэкс 74816; • для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 37 030 руб., індэкс 748162.

«Весці БДПУ. Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія» для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 23 600 руб., індэкс 74832; • для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 24 692 •

Школьныя тэхналогіі навучання і выхавання: вуч.метад. дапаможнік / Л.  В.  Пянкрат, А. Р. Барысевіч, Л. М. Волкава і інш.; пад рэд. Л. В. Пян­ крат. — Мінск: БДПУ, 2009. — 235 с. У дапаможніку разглядаюцца тэа­ рэтычныя падыходы да арганізацыі навучальнавыхаваўчага працэсу ў СШ, прыводзяцца эфектыўныя для школь­ най практыкі тэхналогіі, прадстаўлены тэсты для самаправеркі. Змест выдання распрацаваны і структурыраваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай курса «Педагагічныя сістэмы і тэхналогіі: практычны аспект». Гісторыя Беларусі перыяду капіта­ лізму: вучэб.метад. дапам. У 5 ч. Ч. 4. Буржуазныя рэформы ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. / А. П. Жытко, М. М. Забаўскі, А. Ф. Рацько і інш. — Мінск: БДПУ, 2009. — 168 с. У дапаможніку асвятляюцца най­ важнейшыя рэформы другой паловы ХІХ — пачатку ХХ ст. у галіне сістэмы кіравання, суда, сацыяльнай сферы, культуры і ваеннай справы. Маўрышчаў, В. В. Асновы экалогіі: вуч. дапаможнік / В. В. Маўрышчаў, В. Ф. Кулеш, Т. А. Боніна. — Мінск: БГПУ, 2009. — 258 с. У дапаможніку выкладаюцца асноўныя канцэпцыі сучаснай экалогіі, абмяркоўваюцца пытанні энергазбера­ жэння і сучаснай экалагічнай сіуацыі ў свеце. Матэрыял вучэбнага дапаможніка накіраваны на фарміраванне ў студэнтаў новага экалагічнага мыслення. Сучасная руская мова: лексікалогія, фразеалогія, лексікаграфія: дапаможнік / В. Дз. Старычонак, Т. У. Балуш, В. Я. Гарбацэвіч і інш.; пад рэд. В. Дз. Старычонка. — Мінск: БДПУ, 2009. — 144 с. У дапаможніку разглядаецца лексіка сучаснай рускай мовы з пун­ кту гле­д жання яе сістэмных сувя­ зей, пахо­джання, сферы ўжывання, стылістычнай стратыфікацыі, актыўнага і пасіўнага запасу. Падрабяз­ на характарызуюцца фразеалагічны фонд мовы і сучасная лексікаграфія. Экалагічны маніторынг і экалагічная экспертыза: вуч. дапаможнік / М.  Р. Ясавееў, Н. Л. Страха, Э. В. Какарэка і інш./ пад рэд. праф. М. Р. Ясавеева. — Мінск: БДПУ, 2009. — 256 с. Дапаможнік утрымлівае матэрыялы экалагічнай праблематыкі, а такса­ ма методыкі ацэнкі ўздзеяння тэх­ нічных і прыроднатэхнічных сістэм і комплексаў на навакольнае асярод­ дзе. Асвятляюцца прынцыпы і працэдура правядзення дзяржаўнай

Па пытаннях падпіскі звяртацца ў аддзяленне «Белпошта», а таксама па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 130, тэл. 2278974 Навуковаметадычны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэрвеня 1994 года. Матэрыялы друкуюцца на беларускай мове (выключэнне складаюць артыкулы па рускай філалогіі, а таксама матэрыялы, прадстаўленыя замежнымі аўтарамі). Часопіс уключаны ў пералік выданняў, зацверджаных ВАК Рэспублікі Беларусь для публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў. Рэдкалегію прадстаўляюць 35 дактароў навук, вядучых спецыялістаў па тэматычных напрамках

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 680. Падпісана ў друк 19.06.2009 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. Башмакова

nastaunik 10(1059)  
nastaunik 10(1059)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement