Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 28 мая 2009 года

АД АЛЬФЫ ДА «АМЕГІ» Стар. 2

•Спартыўны навігатар У

ПЕРШЫНЮ ў гісторыі нашага універсітэта па выніках Рэс! публіканскай універсіяды!2008 спартсмены БДПУ за! нялі 3!е месца сярод 52 ВНУ краіны. На здымку: Кубак пераможцаў трымаюць (злева направа): дырэктар спартыўнага клуба БДПУ Аляксандр Толкач; майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо, майстар спорту па самба Марыя Кузняцова; удзельнік Алімпійскіх гульняў у Пекіне, май! стар спорту міжнароднага класа ў дзесяцібор’і Мікалай Шубянок.

ВЕСТКІ З ФНК Стар. 3

№ 9 (1058)

«КРОКАМ» — 30 ГАДОЎ Стар. 4

•Да 65!годдзя вызвалення Беларусі

ПОКЛІЧ ПАМЯЦІ

З

ПЕРАМОГАЙ вярнулася зборная БДПУ па таэквандо з Рэс! публіканскай універсіяды!2009. На спаборніцтвах не было роўных студэнткам факультэта народнай культуры Юліі Блажэўскай, Марыі Цупікавай і Таццяне Лагун. «Золата» і «бронзу» Універсіяды прывезлі з Мазыра кара! тысты Наталля Саўчанка і Віктар Адамаў (факультэт дашколь! най адукацыі). Ура спартсменам!

В

ІНШУЕМ зборную нашага універсітэта па міні!футболе, якая заняла 2!е месца ў І Гульнях Садружнасці сярод сту! дэнцкіх каманд педагагічных універсітэтаў краін СНД (г. Кіеў) і яе трэнера С. А. Траско!

Бываюць падзеі, нават вельмі значныя для свайго часу, якія праз дзесяцігоддзі сціра юцца з людской памяці і становяцца здабыткам архіваў. Але ёсць даты, значнасць якіх з цягам часу не згасае, і нават наадварот. У паходзе па месцах баявых дзеянняў Савец кай Арміі ў 1941—1944 гг., прысвечаным 65годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў, прынялі ўдзел атрад гістарычнага факультэта БДПУ «Баграці ён», а таксама студэнты ваеннага факультэта і факультэта гісторыі і сацыялогіі Гро дзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Маршрут выглядаў наступным чынам: Мінск—Гародня—Сапоцкін—Застава В. М. Усава—Аўгустоўскі канал. У Гародні нас чакала кароткая аглядная экскурсія па вячэрнім горадзе — адным з найстарэй! шых ва Усходняй Еўропе. Ураж! вае яго эклектычнасць, арганіч! нае спалучэнне розных культур, стыляў, эпох… Так, многія помнікі мінулага палі ахвярай войнаў, стыхійных бедстваў і чалавечага варварства, аднак тыя старадаўнія будынкі, якія заха! валіся да нашых часоў, надаюць гораду асаблівую каларытнасць. Вельмі ўразіла Барысаглебская (Каложская) царква другой пало! вы ХII стагоддзя — нямая сведка шаноўнага ўзросту Гародні. Наступнай раніцай пасля мітынгу каля адзінага ў Беларусі мемарыяла загінуўшым пагра! нічнікам пачалася экскурсія па

фартыфікацыйных збудаваннях Гародзеншчыны. Доты (даўгачас! ныя агнявыя пункты), пазнача! ныя на сакрэтных картах 1930!х гадоў, існуюць і дагэтуль: «Па! дыдзіце да дота. Дакраніцеся да яго рукамі, і вы пачуеце грукат „максіма“, пах пораху і звон гільз, якія падаюць на бетонную падлогу…» Вядома шмат прык! ладаў гераічнай абароны агня! вых пунктаў савецкімі салда! тамі. Можна толькі здагадвацца, што перажывалі байцы і каман! дзіры такіх «малых брэсцкіх крэ! пасцяў», як яны адбівалі атакі варожай пяхоты і танкаў, як трымаліся пад артылерыйскім агнём і струменямі полымя з аг! нямётаў... І няхай з таго часу прайшлі дзесяцігоддзі, няхай

сведкаў і ўдзельнікаў жудасных падзей з кожным годам становіц! ца ўсё менш, але мы памятаем пра іх і імкнёмся захаваць гэтую памяць для сваіх нашчадкаў. Увечары ж быў палатачны гарадок на маляўнічым беразе Аўгустоўскага канала, спар тыўныя мерапрыемствы, спе вы пад гітару ля вогнішча, юшка з толькі што злоўленай фарэлі... Агульны дух маладосці, радасці, весялосці і сяброўства — гэта, напэўна, тое, што бу дзе яшчэ доўга ўспамінацца ра зам з прыгожым горадам і яго ветлівымі жыхарамі! Віктар КУЧЫНСКІ, студэнт гістарычнага факультэта


«Веданне агульных тэндэнцый развіцця педагагічнай адукацыі ў пэўнай меры дазва ляе звяраць і карэкціраваць развіццё нацыянальнай адукацыйнай сістэмы, тым самым набліжаючы яе да сусветных стандартаў», — лічыць загадчык кафедры педагогікі вы шэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій В. А. КАПРАНАВА. На яе думку, чытачам «Н» было б цікава даведацца, якія змены сёння адбываюцца ў гэтай галіне.

РЭГІЁН ДЗЕЯННЯ — СВЕТ • Узрастанне ролі універсі! тэтаў у падрыхтоўцы настаў! нікаў. Так, у краінах СНД з другой паловы 1990!х гг. педагагічныя інстытуты па! ступова набываюць статус педагагічных універсітэтаў, а ў далейшым большасць з іх становяцца класічнымі уні! версітэтамі. • Нязначнае скарачэнне колькасці гадзін, адводзімых на псіхолага!педагагічныя дысцыпліны ў ВНУ і кале! джах, пры адначасовым іх колькасным росце. Уводзяцца інтэнсіўныя, развіццёвыя ме! тады навучання, узмацняец! ца выкарыстанне ТСН. Анала! гічная карціна назіраецца

пры выкладанні спецыяльных і метадычных дысцыплін. Неаб! ходна адзначыць, што ў Казах! стане і Расіі пры падрыхтоўцы будучых настаўнікаў больш увагі ўдзяляецца метадалагіч! най падрыхтоўцы па кожным прадмеце, а ў Англіі і ЗША — атрыманню практычных навы! каў і ўменняў. • У ЗША і асабліва Англіі па! вялічана працягласць прахо! джання педагагічнай практыкі ў школе, у той час як у Казах! стане і Расіі больш увагі ўдзя! ляецца развіццю ў будучых на! стаўнікаў самастойнасці і ак! тыўнасці. • У навуковым асяроддзі шырока разглядаюцца пы!

танні прафесійнага станаўлен! ня і адаптацыі маладых на! стаўнікаў, атмасферы школы як сацыяльнага асяродку, пы! танні ўзаемін з вучнямі, кале! гамі і адміністрацыяй. • Вялікая ўвага надаецца праблеме паслядыпломнай пе! дагагічнай адукацыі. Пры скла! данні праграм на курсах павы! шэння кваліфікацыі ўлічваюц! ца пажаданні і патрабаванні на! стаўнікаў, выкарыстоўваюцца асобасна!арыентаваныя мето! дыкі навучання. Веданне вышэйпералічаных тэндэнцый дазволіць распра цоўваць эфектыўныя вучэбныя праграмы, якія ўлічваюць усе да сягненні педагагічнай навукі.

Колькасць аб’яднанняў па інтарэсах у нашым універсітэце ўпэўнена на бліжаецца да сотні. Занятак па душы ў групе аднадумцаў без праблем мо гуць знайсці акцёрскія, вакальныя і харэаграфічныя таленты… Вось толькі клуба, які аб’яднаў бы аматараў «царыцы ўсіх навук» — матэматыкі, у БДПУ дагэтуль не было. Выправіць недахоп вырашылі студэнты 2 курса матэма тычнага факультэта Аляксандр ФРАНЦКЕВІЧ і Павел ДУБОВІК.

Ад альфы да «Амегі» Фота М. Пучка

АДУКАЦЫЯ І ЯЕ ЗАДАЧЫ Ў ХХІ СТАГОДДЗІ Вось ужо паўтара года, як паміж нашай alma mater і І Рымскім універсітэтам «La Sapienza» падпісаны дага вор аб супрацоўніцтве, які ўжо набыў рэальнае ўвасаб ленне. Пазаўчора факультэт псіхалогіі прымаў прафеса ра агульнай псіхалогіі італьянскай ВНУ, супрацоўніцу Дэпартамента навуковай псіхатэрапіі Серэну ВЕРДЖЭЦІ. Падчас сустрэчы нашай госці з маладымі вучонымі абмяркоўва! ліся пытанні сацыялізацыі ў ХХІ стагоддзі, самапазнання, раз! віццёвага навучання, фарміравання творчага мыслення. Як вы! светлілася, спадарыня Серэна не толькі выдатна гаворыць па!рус! ку, але і глыбока разбіраецца ў псіхолага!педагагічнай спадчыне Л. С. Выгоцкага, А. М. Лявонцьева, А. С. Макаранкі. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы: у сучасным свеце неабходнымі якасцямі асобы з’яўляюцца мэтанакірава! насць, камунікабельнасць, талерантнасць, прычым адукацыйныя працэсы па! вінны быць нацэлены на іх выпрацоўку. У далейшай праграме візіту спадарыні Верджэці — суст! рэча са студэнтамі факультэ! Прафесар С. Верджэці та сацыяльна!педагагічных і дэкан ФП тэхналогій. Л. А. Пяргаменшчык Наш кар.

РАДЗІМЕ НА КАРЫСЦЬ Нядаўна ў сценах нашага універсітэта прайшоў І навукова!метадычны семі! нар «Міжнароднае супрацоўніцтва як фактар развіцця і ўдасканалення наву! ковага патэнцыялу маладога навукоўца», арганізатарам якога выступіў Савет маладых вучоных БДПУ. Праблемна!тэматычнае поле складалі наступныя пытанні: міжнароднае супрацоўніцтва ў свеце інтэрнацыяналізацыі вышэй! шай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь; мэты і задачы міжнароднай дзейнасці ў сферы вышэйшай і паслядыпломнай прафесійнай адукацыі; міжнароднае супрацоўніцтва як фактар развіцця адукацыйнага асяроддзя педагагічнага універсітэта. Разнапланавая праграма прадугледжвала шырокае выкарыс! танне раздатачных матэрыялаў і прэзентацый. Варта прызнаць, што семі! нар не адбыўся б без зацікаўленай аўдыторыі, у тым ліку і студэнцкай. Лепшая падзяка для арганізатараў гэтага ў вышэйшай ступені карыснага ме! рапрыемства — шчырая зацікаўленасць яго ўдзельнікаў. Мы спадзяёмся, што пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва дасць магчымасць кожнаму маладо! му навукоўцу развіць свой творчы патэнцыял на карысць роднай Беларусі! Герман АРТАМОНАЎ, старшыня аргкамітэта

•Аддзел кадраў

За шматгадовую плённую працу і значны ўклад у падрыхтоўку педагагічных кад! раў Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дэкан факультэта прыродазнаўства, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА. Віншуем!

Правёўшы апытанне сярод студэнтаў, маладыя людзі прыйшлі да высновы, што ідэя сапраўды актуальная. Энтузіястаў падтрымалі дэкан матэматычнага факуль! тэта У. У. Шлыкаў і намеснік дэкана па навуковай рабоце І. М. Гуло. Новы клуб носіць назву «Амега». Ён прызначаны стаць месцам кантактаў асоб, якія цікавяцца матэматыкай у шырокім сэнсе гэтага слова: яе гісторыяй, матэма! тычнымі паняццямі і сімволікай, біягра! фіямі знакамітых матэматыкаў, галава! ломкамі... Акрамя таго, па выніках па! сяджэнняў наладжаны рэгулярны выпуск клубнай газеты. Адраджэнне цьютарска! га руху, калі старшакурснікі падтрымлі! 2

ваюць навуковы пошук малодшых тава! рышаў, таксама ўваходзіць у планы арга! нізатараў. Нягледзячы на зусім малады ўзрост, «Амега» ўжо карыстаецца вялікай папу! лярнасцю сярод студэнтаў розных факуль! тэтаў. Абстаноўка ў клубе вельмі дэмак! ратычная: выступіць можа кожны з пры! сутных. Арганізатары запрашаюць на па сяджэнні ўсіх, у каго ёсць цікавасць да матэматыкі і жаданне больш глыбока спазнаць гэтую навуку! Кан тактныя тэлефоны: Аляксандр (029) 1090108 Vel, (029) 8711635 МТС, Павел (025) 9707828 Life:)

Дэканам факультэта псіхалогіі назначаны доктар псіхалагічных навук, прафесар Л. А. ПЯРГАМЕНШЧЫК. «Н»даведка. Леанід Абрамавіч Пяргаменшчык нарадзіўся ў 1946 годзе. Да пас туплення на гістарычны факультэт БДУ працаваў на Рэчыцкім фанернамэбле вым камбінаце, служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля заканчэння універсітэта па спецыяльнасці «Філасофія» — сацыёлаг на Мінскім маторным заводзе; дырэк тар Цэнтра псіхолагапедагагічных праблем Чарнобыля; загадчык аддзялення тэарэтычнай і прыкладной псіхалогіі Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; загадчык кафедры псіхалогіі Ака дэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1985 годзе Л. А. Пяргаменш чык абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэ це, а ў 2001 годзе — доктарскую. З 1996 года Леанід Абрамавіч — дацэнт, потым прафесар кафедры прыкладной псіхалогіі БДПУ. Сфера навуковых інтарэсаў — крызісная псіхалогія. Жанаты, мае двух сыноў. 28 мая 2009 г.


ВЕСТКІ З ФНК НАРОДЖАНАЯ ПЕРАМАГАЦЬ Кажуць, што чым вышэй чалавек узляцеў, тым больш балюча яму падаць. Студэнтка факультэта народнай культуры Марыя КУЗНЯЦОВА з такой пазіцыяй не пагаджаецца: калі навучыц ца правільна падаць, то гэта зусім не страшна. На падлозе па некалькі разоў на дзень аказваецца і яна сама, і яе сапернікі. А як жа іначай: мая суразмоўца — майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо, прызёр чэмпіянату свету і пераможца чэмпіяна ту Еўропы па самба. Праўда, сваімі дасягненнямі Марыя хваліц ца не любіць: нягледзячы на «зорнасць», яна дзяўчына сціплая. Але гэта не перашкодзіла мне пагутарыць з ёю пра жыццёбыццё чэмпіёнаў. Такім чынам, некалькі слоў пра: тое, як гэта было… — Мой прыход у секцыю дзюдо — класічны прыклад гульні выпадку. Сяброўка папрасіла запісацца разам з ёю, «за кампанію», што я і зрабіла, не маючы ніякага ўяўлення, куды трапіла. І хоць не ўсё мне падабала! ся, займалася сур’ёзна, бо не люблю марнаваць час. Калі шчыра, звышар! дынарных здольнасцей да гэтага віду спорту я не мела, і трэнер спачатку на мяне вялікіх спадзяванняў не ўскла! даў. Затое працаздольнасці і ўпар! тасці ў мяне заўжды было з лішкам — часам прыходзілася ледзь не вы! ганяць са спартыўнай залы. (Усмі! хаецца.) Усе гаварылі, што мне не хапае жорсткасці і злосці (ну, так, насамрэч я белая і пушыстая…). І ўсё ж кідаць распачатую справу на палове шляху, як гэта зрабілі многія з маіх «калег», я не стала. Са шматлікіх спаборніцтваў мне больш за ўсё запомнілася мінулагод! няя універсіяда, калі я стала пера! можцай двойчы: у сваёй катэгорыі і ў так званай «абсалютцы» (тут зма! гаюцца ўсе, хто важыць больш за 63 кілаграмы, а максімальная вага — больш за сотню). Не магу не раска! заць і пра чэмпіянат Еўропы, які

праходзіў у Санкт!Пецярбургу. Мяне ўразіла добразычлівасць публікі, якая перажывала за мяне не менш, чым за сваю суайчынніцу. Часта бы! вае так, што сімпатыі гледачоў на баку больш слабага спартсмена — маўляў, давай, пакажы гэтаму за! даваку! У маім выпадку ўсё наадва! рот. Нават хлопцы з аховы ўсё не маглі дачакацца майго выхаду, а пас! ля перамогі закідалі падарункамі. ...тое, як яно ёсць… — Прафесійны спорт кардыналь! на мяняе жыццё чалавека. У мяне, напрыклад, па дзве трэніроўкі кож! ны дзень, у нядзелю — яшчэ і ба! сейн, выхадных лічы што няма. Плюс пастаянныя паездкі, зборы, траўмы… Натуральна, часу на «свецкае» жыццё зусім не застаец! ца. «Дык ці вартая аўчынка выра! бу?» — запытаецеся вы. І я адкажу: «Так». Гэта — азарт і смак бараць! бы, у першую чаргу з самой сабой. Змагла ж я пераадолець сціпласць і няўпэўненасць і стаць моцнай (ва ўсіх сэнсах) і самадастатковай! Мяне нават хлопцы баяцца і про! сяць не вельмі шчыраваць на бай! цоўскім дыванку. (Смяёмся разам.)

Цяпер я вучуся на першым курсе ФНК і вельмі ўдзячная дэкану Міха! лу Міхалавічу Круталевічу за прада! стаўленне ўсіх магчымасцяў для пра! фесійнага развіцця (інтэрнат, індыві! дуальны графік навучання, усебако! вая падтрымка). ...і тое, як будзе — «Per aspera ad astra» (скрозь церні да зорак) — вось якія словы былі вышыты на самым першым маім по! ясе. Што ж, аб цярноўнік мне даво! дзілася калоцца не раз, перажываю! чы няўдачы, пераадольваючы пера! шкоды. Але і зоркі, веру, сабраны яшчэ не ўсе. Прынамсі, хочацца да! цягнуцца да галоўнай: прайсці адбор на будучую Алімпіяду. Калі ж не ат! рымаецца — што ж, гэта не нагода для песімізму. У адным са сваіх вер! шаў, які быў складзены ў дарозе да! дому пасля няўдалага спаборніцт! ва, я акрэсліла прыярытэты жыц! ця, і гэта, бадай, стала маім дэвізам: Но очень важно в нём не потеряться, Не забывать, куда идёшь, зачем, И не стоять на месте, не топтаться Под грузом всех печалей и проблем…

...І ЛІЕЦЦА ХВАЛЯЙ ПЕСНЯ... Добра памятаю, як мы, студэнтыбеларусазнаўцы, на першым курсе праходзілі фальклорную прак тыку — вызнавалі ў пажылых вяскоўцаў розныя паданні, легенды, абрады... Калі шанцавала, то бабулі маглі нават праспяваць штонебудзь каляндарнаабрадавае ці лірычнаінтымнае. Многія прывозілі з такіх экспедыцый магнітафонныя запісы. Але я ніколі не думала, што гэтым песням можна даць другое, сцэнічнае жыццё. А вось Наста НЯКРАСАВА і створаны ёю на факультэце народнай культуры фальклорны гурт «Квецень» менавіта гэтым і займаюцца! — Нельга сказаць, што я паходжу з музыкальнай сям’і: толькі пасля доўгіх узгадак маці ўспомніла аднаго далёкага сваяка, які хоць трымаў у руках баян… Але, магчыма, сваю ролю адыграла тое, што на Палессі, маёй малой радзіме, вельмі моцныя старадаўнія песенныя традыцыі. У Мінскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя М. Глінкі заха! пілася этнаджазам, праз некаторы час стала вакалісткай гурта «NHS»… Мы нават выпусцілі альбом пад назвай «700». Сёння я спяваю як сольна, так і ў розных праектах. Напрыклад, «Квецень» выконвае традыцыйныя фальклорныя песні, спалучаючы іх з самымі рознымі стылявымі кірункамі — ад джазу да поп!музыкі; усю гэтую разнастайнасць можна аб’яднаць агульнай назвай folkfusion. Матэ! рыялам служаць запісы з экспедыцый, у тым ліку і з універсітэцкага архіва. Значную падтрымку ў гэтым нам аказвае загадчык кафедры этналогіі і фаль! кларыстыкі У. А. Васілевіч. Канешне ж, гэта мастацтва, як кажуць, на амата! ра — але наша місія і заключаецца якраз у тым, каб выхоўваць «сваю» аўды! торыю. Яшчэ мы паказваем на сцэне беларускія танцы, удзельнічаем у рэкан! струкцыі народных святаў (Гуканне вясны, Масленіца, Каляды і інш.). Такім чынам, аўтэнтычная песня не выступае ізалявана, а ўключаецца ў тэатраль! нае дзейства. Месяц таму гурт «FolkRoll», у якім я спяваю разам са студэнтам Беларус! кай дзяржаўнай акадэміі музыкі Паўлам Рыжковым, узяў Гран!пры фесты! валю «Новая традыцыя» (Варшава). Сімвалічна, што сама назва нібыта пры! думана пад нас: сучасная музыка гурта плюс мае традыцыйныя спевы. А яшчэ я запісала акапэльна шэсць твораў на польскім радыё. Збіраюся і надалей зай! мацца любімай справай, удзельнічаць у фестывалях і конкурсах! Фота П. Кралікоўскага 28 мая 2009 г.

Калекцыя «Бяссонніца». На санях — Кацярына Бурак

HAUTE COUTURE — ГЭТА ПАНАШАМУ! Думаю, кожны з вас хоць раз бачыў тэлеперадачу «Модны пры суд» і дзівіўся метамарфозам, што адбываліся з яе героямі. Дык вось, аказваецца, высокая мода можа быць даступнай — ва ўся лякім разе, яе стваральнікі ходзяць зусім побач з намі. Не веры це? Тады раю завітаць на факультэт народнай культуры, бо мена віта тут вучыцца ўдзельніца і пераможца шматлікіх конкурсаў моды і дызайнерскага майстэрства Кацярына БУРАК, якая пры адчыніла мне дзверы ў загадкавы свет творчасці і прыгажосці. Элементарныя навыкі кройкі і шыцця Кацярына набыла ў дзяцінстве: яе бабуля працавала ў атэлье. Але сапраўднае знаёмства з працэсам стварэння мод! ных убораў адбылося на першым курсе, калі дзяўчына трапіла ў студыю «ART! АВАНГАРД», якой кіруюць выкладчыцы факультэта Вольга і Марына Парфя! новіч. Першы год быў аддадзены стварэнню эскізаў, якія пасля прайшлі адбо! рачны тур на «Мельніцу моды—2008». І вось тут прыйшлося папрацаваць: ува! собіць у жыццё задуманае на паперы. У выніку атрымалася калекцыя «Бяссон! ніца». Пяшчотная бэжава!белая гама, багатая вышыўка, дэкор са сплеценых паміж сабой нітак выклікалі фурор у шведскім горадзе Гётэборгу. Спадабаліся мадэлі і масквічам (трэцяе месца ў конкурсе «Этна!Эрата»), і, вядома ж, бела! русам (другое месца на «ДзіКаVаЦе»). На сёлетнюю «Мельніцу» Кацярына прыдумала эскізы ў стылі «фольк». Калекцыя «Баярыня Сібірская» стала лепшай адразу ў некалькіх намінацы! ях. У ёй дамінуюць воўна, габеленавыя, ламініраваныя і карсетныя тканіны, карункі. Замежным гасцям фестывалю так спадабаліся галаўныя ўборы, што яны гатовы былі раскупіць іх у той жа дзень. Прыйшлося тлумачыць, што гэтыя рэчы не прадаюцца… Сапраўдным падарункам для Кацярыны сталі ажно чатыры стажыроўкі за мяжой працягласцю ад месяца да паўгода (Берлін, Вена, Іванава), а самае галоўнае — запрашэнне на фінал конкурсу «Рускі сілуэт», які адбудзецца 27 верасня ў Маскве. Перамога можа пада! раваць шанц трапіць на Тыдзень моды (а выступленне тут каштуе ні многа ні мала — дзесяць тысяч долараў!). Так што ёсць за што пазмагацца, ёсць стымул спадабацца журы, у складзе якога гісторык моды Аляксандр Ва! сільеў, Валянцін Юдашкін, Вячаслаў Зайцаў і іншыя вядомыя асобы. Кацярына не застаецца ўбаку і ад авангарднай моды. На подыуме «Ма! манта!2008» красаваліся мадэлі з калекцыі «Далі», зробленай па матывах карцін знакамітага мастака. Усе былі захоплены дзействам, якое разгарну! лася перад гледачамі: сам вялікі Сальвадор нібыта ажыўляў свае палотны, дапрацоўваў іх прама перад гледачамі, і атрымоўваліся розныя вобразы — кахання, нянавісці, самаўлюбёнасці… Кульмінацыяй стала сцэна «выры! вання» з грудзей палаючага сэрца адным з герояў (запальвалася яно пры дапамозе светадыёда), якая надзвычай эфектна глядзелася ў цемры залы. Усё гэта наша гераіня зрабіла крыху больш чым за два гады. «Я рада, што ўсё задуманае мною здзяйсняецца, — прызнаецца яна. — Набыты мною вопыт — гэта дарога ў далейшае жыццё, бо я ўжо не бачу сябе нікім іншым, акрамя як мадэльерам. Хочацца падзякаваць маёй маме, якая мяне падтрымлівае і часам усю ноч сядзіць разам са мной за вышыўкай, а таксама выкладчыкам — найперш В. Г. і М. Г. Парфяновіч, В. Н. Сідаравай, Н. Р. Жыга монт, А. В. Казаковай і многім іншым».

Аўтар падборкі Вераніка МАНДЗІК і рэдакцыйны ка лектыў «Н» віншуюць гераінь гэтых матэрыялаў, а таксама ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў ФНК з 15год дзем з дня заснавання факультэта і зычаць натхнен ня, творчасці, плёну ў працы, спраўджвання самых смелых планаў! 3


•Радкі, падказаныя Музай

Літаратурнаму аб’яднанню «Крокі» споўнілася 30 гадоў. Яго выхаванцамі ў свой час сталі вядо мыя літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Мікола Ждановіч, Мікола Мікуліч, Сяргей Карчыцкі, Таццяна Сівец, Ганна Міклашэвіч, літаратуразнаўца і паэтэса Людмі ла Харужык (Глінская), паэт і да следчык Юрась Гарбінскі, паэтэса і мовазнаўца Таццяна Старасценка, Ксенія ШАРЖАНОВІЧ *** Прыйдзі аднойчы ў аксамітным ранні, Запоўні сэрца сонцам да краёў... Так хочацца ў тваім адчуць дыханні Узнёслае, адзінае, маё! Я да цябе хінуся кожнай клеткай І ад сябе ўсё змрочнае ганю, Бо так абрыдла проста быць суседкай Каля твайго душэўнага агню. Вераніка МАНДЗІК *** Ну, што глядзіш ты сумнымі вачыма?! Табе я не змагу дапамагчы. Ніякай не шукаючы прычыны, Хачу я сёння проста уцячы. Ад ветру, што мне жвірам сыпле ў вочы, Ад попелу даўно забытых дзён, Ад вечнай беспрытульнасці дзявочай, Ад думкі, што пустуе мой перон. Ад тых дарог, дзе след мой загубіўся, Ад тых, што вабяць, клічуць на прастор, Ад страху, што аднойчы пасяліўся І дзесь ва мне жыве да гэтых пор. Ад вечнай мітуслівасці крыклівай, Зацятага маўчання валуноў... Ну, хто сказаў, што у душы цнатлівай Не можа пасяліцца слодыч сноў?! Ізноў глядзіш ты сумнымі вачыма. Даруй. Я не змагла табе сказаць. Забудзь наступства і забудзь прычыну, Каб болей не хацелася ўцякаць. *** Пад пільным позіркам тваім Нямеюць ногі. Прыйдзі, прыляж на мой кілім, Мой лёс убогі.

паэты Юрась і Ціхан Чарнякевічы, Вадзім Корань, Ігар Клепікаў, паэт і бард Міхась Бараноўскі, празаікі Сяргей Трэфілаў і Ганна Рамбаль ская, паэтэсы Алена Шарапа, Галіна Дзмітрук, Ганна Васільева, Святла на Леў, Кацярына Цвяткова, Алена Кучынская, Настасся Чубко (Рогач) і інш. Сённяшнія «крокаўцы» — гэта найперш паэтэса, самы малады член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ксенія Шаржановіч; паэтэсы Вера ніка Мандзік, Ірына Чарняўская, Ганна Барадзіна, якія паспяхова дэ бютавалі на старонках «ЛіМа» і «Маладосці»; паэтэса і бард Натал ля Пушкарова; паэт і празаік (а яшчэ кампазітар і бард) Дзмітрый Пятровіч (друкаваўся ў «Мала досці», «ЛіМе» і «Родным слове»); паэт і празаік Аляксей Яскевіч (дру каваўся ў «Маладосці»); празаік Андрэй Дзічэнка, які ўжо мае ўлас

ную кнігу; Таццяна Прышчэпава (друкавалася ў «ЛіМе»), а такса ма Таццяна Ганчарык, Алесь Мойскі, Наталія Пятроўская, Яў ген Пац, Таццяна Лазічная, Але на Шабан, Вераніка Паўлоўская, Настасся Хмель, Марына Карні ловіч, якія на падыходзе да рэспуб ліканскіх публікацый. Ёсць спадзяванне, што колішні дэвіз аб’яднання — «Крочыць, каб потым застаўся след!» — яшчэ не адзін год будзе натхняць на радкі маладых творцаў, якія годна па поўняць рады прафесійных літара тараў Беларусі. Мікола ШАБОВІЧ, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заснавальнік і кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Крокі»

На паўімгнення затрымай Трымценне сэрца. Святлом нязбытных нашых мар Дазволь сагрэцца. Ён не даваў мне ласкі той, Якой хацела, Таму была заўжды тваёй Не толькі целам. А ты... Нічога не прасіў — І меў паўсвета. Не ведаў, колькі маіх сіл Пайшло на гэта. Прыйдзі, прыляж на мой кілім, Мой лёс убогі. Што ўгатавана абаім? Судзі не строга...

Ад іх наўрад ці можна адарвацца, І рук тваіх пяшчотная калыска Заве заснуць і больш не прачынацца. А мне і шчасця большага не трэба — Адно б тваім дыханнем сагравацца, Адно б заўсёды, між зямлёй і небам, Тваёй адзінай марай заставацца. Настасся ХМЕЛЬ ДВА ТРЫЯЛЕТЫ 1 Ты называў мяне ласкава, І гэта чулі лес, рака. Лістота рэха адбівала. Ты называў мяне ласкава: «Галубка, кветка лугавая»… Абняць імкнулася рука… Ты называў мяне ласкава, І гэта чулі лес, рака…

Дзмітрый ПЯТРОВІЧ *** Ў гэты вечар дзівосны, Поўны мрой!таямніц, Падары шэпат соснаў, Ціхі плёскат крыніц. І няхай забруіцца Збажына!сівізна, Ты адна будзеш сніцца — Назаўжды — ты адна. Нараджаецца памяць Неўміручая зноў, Нібы белая замець Нашых ластавак!сноў…

2 І толькі мы — навокал цішыня. Стаім на ўлонні летняе ракі. Густым туманам льецца цеплыня. І толькі мы — навокал цішыня. Усё мінае — боль і мітусня. Нішто не патрывожыць міг такі. І толькі мы — навокал цішыня. Стаім на ўлонні летняе ракі. Таццяна ПРЫШЧЭПАВА

Кацярына ЦВЯТКОВА *** Павекі аж баляць ад асалоды, І сэрца зараз вырвецца на волю. Не трэба мне ніякае свабоды, Мне шчасце — быць палоненай табою. Яшчэ уздых — і вусны блізка!блізка.

*** Я прыехала сёння без кветак, прашу прабачэння, Выпадкова да Вас зазірнула на кубак гарбаты. Я не ведала — шчыра, — што сёння Ваш дзень нараджэння.

Мне цяпер сарамліва, мне лепей пакрочыць дахаты. За акном замятае па!зімняму лютая сцюжа. Вы мяне завяце да стала, прапануеце танцы. Вы гаворыце мне, што надвор’е халоднае дужа І што мне будзе лепей у Вашай кватэры застацца. Я здыму паліто і прысяду на вольнае месца. Госці — хутка дамоў, а мы з Вамі — гарбату да рання... Я пайду, падарыўшы, як сябру, кавалачак сэрца І маленькую кроплю майго трапяткога кахання. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ ПРЫВІТАННЕ Прывітанне… А колькі мінула ўжо вёснаў! Колькі зім праляцела, і як абмялеў небакрай! Прывітанне… Я знаю, я знаю, што позна Адмяняць нашай новай сустрэчай старое «бывай». Прывітанне… І словы застылі ў паветры, А калісьці мы іх супыніць аніяк не маглі! І яны вершаваным радком заляталі ў канверты, Рассыпаліся смехам, лілеяй на вуснах цвілі! Прывітанне… Ты бачыш, з якім шкадаваннем Назіраюць за нашай размовай сябры!ліхтары! Яны ўсё яшчэ помняць, як ты мне на першым спатканні Замест зорак і сонца замест іх святло падарыў?! Прывітанне… І знешне ніякіх эмоцый, А ці ведаеш ты, як няпроста іх зараз схаваць! А ці ведаеш, колькі разоў не хапала мне моцы, Каб запалкай паштоўкі твае у нябыт адаслаць! Ды навошта ўспаміны, як столькі мінула ўжо вёснаў?! Што надзеі, раз так абмялеў небакрай?! Мы пакуль што ўдваіх. Але каяцца… каяцца позна — Нібы песня «на біс», разліваецца слова «бывай». *** Вочы твае — мятныя. Думкі мае — памятыя. Голас пакорліва сцішаны, Словы запахлі вішнямі, А на маім ілбе — Ўсё, што хавала наўмысна я, Нібыта фарбай напісана: «Моцна кахаю цябе…»

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 598. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 28.05.2009 г. у 9.00.

nastaunik 9(1058)  
nastaunik 9(1058)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement