Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 14 мая 2009 года

№ 8 (1057)

ЖЫЦЬ, АДЧУВАЦЬ, СТВАРАЦЬ...

САКРЭТЫ ЖУРНАЛІ$ СТЫКІ

ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! Віншую вас са святам Вялікай Перамогі і 65годдзем вызвалення Беларусі! У гэтых датах — і радасць, i горыч. Мiльёны нашых суайчыннікаў аддалі свае жыцці за незалежнасць роднай зямлі і свабоду буду чых пакаленняў. Але іх нязломная воля, духоўная і фізічная тры валасць, вера ў непазбежную перамогу сталі тымі бастыёнамі, аб якія разбіліся варожыя атакі гітлераўцаў. Мінулі дзесяцiгоддзi, але Вялiкая Перамога навечна застанецца для нас сiмвалам воiнскай славы i доблесцi. Гэта не толькi высокi гонар, але і адказ насць за будучыню нашай краіны. Давайце пра гэта заўсёды па мятаць — і заставацца вартымі подзвігу нашых бацькоў і дзядоў! Жадаю ўсім вам, шаноўныя калегі, моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, упэўненасці ў заўтрашнім дні! Са шчырай павагай рэктар П. Дз. Кухарчык

УРОКІ ЧАЛАВЕЧНАСЦІ Вельмі даўно грэчаскі філосаф Сакрат казаў: «Самае страшнае на вайне тое, што людзі забіваюць адзін аднаго і губляюць адчуванне мяжы паміж дабром і злом». Хто ж такі чалавек на вайне — ахвяра, «гарматнае мяса» ці асоба, здольная нават у экстрэмальных умовах зрабіць выбар на карысць маральнасці? Беларуская літара тура больш чым паўстагоддзя спрабуе адказаць на гэтае пытанне, закранаючы роз ныя яго аспекты. Напярэдадні вялікага свята Перамогі выкладчыкі, студэнты і госці факультэта беларускай філалогіі і культуры сабраліся за круглым сталом, каб пага варыць на тэму «Чалавек і вайна: вопыт мастацкага асэнсавання».

•Аддзел кадраў

Вераніка МАНДЗІК «Чалавек і вайна — рэчы не сумяшчальныя, бо кожны з нас нараджаецца для шчасця, ра дасці і кахання, — такімі сло вамі распачаў гутарку дэкан фа культэта Ф. С. Шумчык. — Вай на ж прыносіць смерць, пакуты і боль». Дацэнт кафедры бела рускай літаратуры В. І. Козіч уз няла, бадай, самае спрэчнае пы танне: наколькі актуальная ва енная тэматыка ў літаратуры, ці не аджыла яна адпушчаны ёй век? Разважаючы над гэтай праблемай, госць мерапрыем ства доктар філалагічных навук

Міхась Тычына заўважыў: калі і настае «хвіліна стомы» ў літара туры або ў душы ветэранаў, якія нясуць у памяці цяжар перажы тага, то на змену ёй прыходзіць абвастрэнне гістарычнага пачуц ця, і людзі вяртаюцца да міну лага, бо яно жыве ў нашай крыві. Удзельнікі круглага стала, людзі рознага ўзросту, маюць, адпаведна, і розны досвед пра вайну. Маладзейшыя матэрыял для роздуму атрымоўваюць з літаратурных твораў і аповедаў старэйшага пакалення — часта вельмі скупых, бо ўзгадваць та

кое няпроста. Людзі больш ста лага веку, што нарадзіліся ў час ліхалецця, паспелі на сабе ад чуць антычалавечую сутнасць вайны. Іх свядомасць захоўвае ўспаміны — цэласныя або раз розненыя, але нязменна балю чыя, балючыя… 1943 год. Карнікі ставяць крыжы на варотах і пасля рас стрэльваюць усіх, хто аказаўся ў пазначанай хаце. Дзяўчынку Валю мама выратавала, пры крыўшы ўласным целам. Але ніхто потым не бачыў на яе тва (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, тыфлапедагогікі, матэматыкі, уз роставай і педагагічнай псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методыкі выкладання фізікі, хіміі, лагапедыі, тыфлапедагогікі, сацыяльнай работы; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) тэорыі і методыкі фізічнай культу ры, аздараўленчапрафілактычнай работы, эканамічнай тэорыі і эканаміч нага выхавання, педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхна логій, фізічнага выхавання і спорту, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, інфарматыкі і асноў электронікі, алігафрэна педагогікі, мастацкай і педагагічнай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226$46$59.


ЖЫЦЬ, АДЧУВАЦЬ,СТВАРАЦЬ... Прыгадаем адну агульнавядомую лічбу: схільнасць да навукова даследчай дзейнасці маюць усяго 5 % людзей. І тут жа дадамо: у паўсядзённасці ім прыходзіцца даволі няпроста… Адна рэч — уні версітэцкае атачэнне, дзе інтэлектуальны пошук сам сабою ўспры маецца як неад’емная частка жыцця. Іншая справа, калі родныя, блізкія, сябры кожны дзень, часам тактоўна, а часам і не вельмі, даюць зразумець: ім зусім нецікава слухаць пра тое, што ты лічыш самым галоўным на свеце. У гэтую хвіліну вельмі важна падтры маць пачаткоўца, дапамагчы яму знайсці аднадумцаў, прадаставіць магчымасць падзяліцца сваімі набыткамі, атрымаць параду вопыт нага спецыяліста… Сам час абумоўлівае неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння школы і ВНУ. Праграма, якую БДПУ рэалізуе су месна з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі, акрамя ўсяго іншага, прадугледжвае падтрымку адораных стар шакласнікаў. Відавочная праца, якую праводзяць філіялы кафедры педагогікі ў Вілейцы і Мінску: сёлета ўжо ў другі раз выхаванцы падшэфных гімназій бяруць удзел у V агульнауніверсітэцкай студэнц кай навуковай канферэнцыі — і прыемна здзіўляюць «няшкольным» узроўнем сваіх дакладаў. Арганізатары факультэц кай канферэнцыі, якая ў красавіку прай шла на ФНК, таксама дагэтуль з прыяз насцю ўспамінаюць сваіх юных гасцей — прадстаўнікоў сталічных СШ № 145 і 150, а таксама гімназіі № 22, дзе створаны рэ сурсныя цэнтры. Натуральна, ёсць тут і пэўная зацікаўленасць універсітэта ў ад расным узаемадзеянні з перспектыўнымі абітурыентамі — людзьмі, якія патэнцы яльна могуць стаць гонарам сваёй alma mater. Што характэрна: усе мінулагоднія госці БДПУ — цяпер нашы студэнты! Сёння «Н» знаёміць вас з дзвюма дзяў чатамі — яшчэ гімназісткамі, але ўжо ўладальніцамі студэнцкага светаўспры мання. Уражваюць не толькі тэмы, якія яны абралі для распрацоўкі, — надзвы чай сур’ёзныя, актуальныя і, што самае галоўнае, практыкаарыентаваныя. Знач на большую павагу выклікае іх падыход да справы. Паглядзіце самі — і ўбачыце, наколькі прадумана дзяўчаты робяць свае першыя крокі на даследчыцкім шляху.

Ганна КАБЕРАВА і Яўгенія КРОХА ВА завяршаюць навучанне ў сталічнай гімназіі № 22. Але акрамя гэтага іх аб’ ядноўвае жаданне дапамагаць людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Ганна прыйшла да такой пазіцыі пас ля наведвання SOSдзіцячай вёскі ў Ба раўлянах: зазірнула ў шырока адкрытыя вочы малышоў — і зразумела, што даб рыні і ўвагі не бывае зашмат нават там, дзе робіцца ўсё магчымае для таго, каб чалавечак не так балюча адчуваў сваё сіроцтва. Вось ужо другі год разам з сяб рамі дзяўчына ладзіць навагоднія святы для выхаванцаў вёскі, дапамагае ў ажыц цяўленні дзіцячых жаданняў, адрасава ных Дзеду Марозу… Яны не лічаць сябе валанцёрскай суполкай — папросту ў гэ тых людзей, розных па ўзросце, сацыяль ным статусе і родзе заняткаў, ёсць душэў ная патрэба рабіць дабро. Што тычыцца даследчыцкай актыў насці, нашай юнай госці маглі б пазай здросціць многія выпускнікі універсітэ та: у яе ўжо цяпер (!) чатыры публіка цыі, яна брала ўдзел у міжнародных канферэнцыях у Маскве і СанктПецяр бургу. Аднак самі разумееце: адна спра ва — выступаць на «чужой тэрыторыі», зусім іншая — сярод сваіх, таму Ганну вельмі ўзрадавала і ўзрушыла запрашэн не з БДПУ. «Сацыяльнае суправаджэн не дзяцейсірот у SOSдзіцячай вёсцы па сёлка Бараўляны» — так гучала тэма яе даклада, вельмі высока ацэненага і сту дэнтамі, і кіраўнікамі секцыі «Развіццё

адукацыі ў сучаснай школе на аснове пе дагагічных інавацый». Яўгенія — настаўніцкая дачка, таму праблемы накіраванага фарміравання асо бы блізкія ёй яшчэ з дзяцінства. На пэў ным этапе дзяўчына ўсвядоміла: ёй такса ма хочацца быць педагогам — педагогам дэфектолагам, які дапамагае людзям з аб межаванымі магчымасцямі знайсці сваё месца ў сучасным соцыуме. Асоба грунтоў ная і мэтанакіраваная, Яўгенія вырашыла

Ганна Каберава

даведацца пра ўсе нюансы гэ тага роду дзейнасці — але не толькі з кніг. Усебаковая рас працоўка асобных аспектаў для яе стала спосабам спасці жэння сутнасці будучай пра фесіі. Тут трэба зазначыць, што наша гераіня таксама не навічок у маладзёжнай наву цы: дагэтуль яна ўдзельніча Яўгенія Крохава ла ў міжнароднай канферэн цыі ў Маскве, на працягу двух P. S. Ганна і Яўгенія выказваюць гадоў выступала на розных гарадскіх кан захапленне ўзроўнем правядзення ферэнцыях. Абраўшы тэмай даклада для канферэн агульнауніверсітэцкай студэнцкай цыі ў БДПУ падтрымку сям’і дзіцяці канферэнцыі і перадаюць словы шчы$ інваліда як найважнейшы напрамак ра рай падзякі свайму навуковаму кіраў$ боты сацыяльнай службы, Яўгенія прый ніку дацэнту кафедры педагогікі шла да высновы: першнаперш неабход Л. А. Казінец.

УРОКІ ЧАЛАВЕЧНАСЦІ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ры ўсмешкі. Гэта — з успамі наў прафесара кафедры тэорыі і гісторыі культуры А. У. Ра гулі. Прафесар С. В. Снапкоў ская, у сваю чаргу, падкрэслі ла, што глыбіннага асэнсаван ня вопыту вайны мы яшчэ не маем і што гэта — пачэсная за дача для наступных пакален няў. І таму будучыня — за Ча лавекам і Чалавечнасцю. Не здарма сялянская сям’я выра тоўвае параненага дзевятнацца цігадовага партызана — будуча га бацьку Г. Я. Адамовіч, загад чыцы кафедры беларускай літа ратуры. Нездарма ў 1943 годзе ў 2

канцлагеры нараджаецца бабу ля студэнта пятага курса Кірыла Рэўтовіча (апошні, між іншым, у сваім выступленні закрануў праблему наступстваў вайны для Беларусі). Мы не далічыліся кожнага трэцяга — але вядома, што касцяны мазоль на месцы пералому становіцца ў разы мацнейшы. Сёння, калі прайшло амаль што 65 гадоў з дня вызвалення Беларусі, вайна не перастае ставіць балючыя пытанні, у тым ліку і маральнаэтычнага пла на. Такую сітуацыю ўзгадала яшчэ адна госця — літаратура знаўца Л. Дз. Сінькова: Янка

на пабачыць на ўласныя вочы тое, пра што збіраешся пісаць. Яна наведвала Мінскі гарадскі цэнтр карэкцыйнага на вучання і выхавання, гутарыла з педа гогамі, завітала на заняткі; сябрыюры сты дапамаглі падрыхтаваць вытрымкі з нарматыўных дакументаў, якія рэгу лююць праблему; на падставе навуковай літаратуры быў зроблены параўнальны аналіз становішча ў Беларусі і іншых краінах… З вялікай цеплынёй дзяўчына гавары ла пра нашу моладзь, пра цікавыя дакла ды, якія пачула падчас секцыйнага пася джэння, пра выступленне загадчыка ка федры педагогікі прафесара І. І. Цыркуна, прысвечанае метадалогіі арганізацыі на вуковага даследавання… «Вельмі хочац ца хутчэй уліцца ў вашы рады», — сказа ла Яўгенія на развітанне. Вынік напрошваецца сам сабою: у Бе ларусі шмат сапраўды таленавітай моладзі. Нашаму універсітэту неаб ходна актывізаваць прафарыентацый ную работу — шукаць перспектыўных абітурыентаў і іх запрашаць на ву чобу ў БДПУ! Ганна ВАСІЛЬЕВА

Брыль прачытаў у адной з га зет, што прадстаўнікі дабрачын най арганізацыі з Германіі про сяць дазволу ўпарадкаваць магі лы нямецкіх салдат на беларус кай зямлі. Як жа даць такі даз вол, калі побач з гэтымі пахаван нямі было спалена некалькі вё сак разам з жыхарамі?! А калі ад мовіць — ці не будзе гэта ўчын кам супраць чалавечнасці? Асэнсоўваючы вынікі Першай сусветнай, філосаф Освальд Шпенглер у кнізе «Заняпад Еў ропы» сцвярджаў, што праз дваццаць гадоў пачнецца новая сусветная вайна, бо людзі забу дуць пра жахі і боль, ім захо

чацца паваяваць яшчэ. Паве рылі яму толькі ў 1939м. Не дапусціць здзяйснення такіх страшэнных прагнозаў — вось пра што павінны мы дбаць сён ня. Як захаваць антываенны імунітэт нацыі і чалавецтва? Відаць, увесь час сілкуючы па мяць праў дай пра вай ну. Каб сэр ца кожнага было «распя та за ўсе мільярды двухногіх», было здоль на право дзіць мяжу паміж даб ром і злом.

Гаворка, распачатая ўдзель нікамі круглага стала, не скон чана — яна працягнецца ў ву чэбных аўдыторыях. І гэта бу дзе важкім унёскам у справу ўсведамлення, а значыць, і па збаўлення ад пагрозы вайны ў разнастайных яе абліччах.

14 мая 2009 г.


ПРА ШТО КАЗАЎ ГЁТЭ, або «е2–е4» журналістыкі Сёння мы прапануем чытачам «Н» не класічнае інтэрв’ю (хай сабе і нестандартнае — усё ж суразмоўцаў двое), а своеасаблівыя каментарыімправізацыі «на тэму». Іх асновай, «каркасам» сталі назвы курсаў вучэбнай праграмы па журналісцкіх дысцыплінах на факуль тэце беларускай філалогіі і культуры, на якія нанізаліся меркаванні і погляды дырэктара РВУ «Культура і мастацтва», галоўнага рэдактара рэспубліканскай гра мадскаасветніцкай газеты «Культура» Людмілы КРУШЫНСКАЙ і яе намесніка Сяргея ТРАФІЛАВА — журналістаў і выпускнікоў нашай alma mater. УВОДЗІНЫ Ў ЖУРНАЛІСТЫКУ Л. К.: Пачну з таго, што нарадзі лася ў сям’і журналіста: мой бацька ствараў «Настаўніцкую газету», быў яе першым галоўным рэдактарам. Самымі першымі ўводзінамі ў пра фесію для мяне сталі сустрэчы з яго калегамі, візіты ў рэдакцыю... По тым, калі я вучылася ў старэйшых класах, тата даваў мне тэксты для перакладу, вучыў іх рэдагаваць. Мая ўласна журналісцкая кар’е ра, тым не менш, пачалася на тэлеба чанні, але потым лёс усё ж прывёў мяне ў газету. Дваццаць гадоў я пра цавала ў «ЛіМе», дзе прайшла ўсе прыступкі кар’ернай лесвіцы ад літсупрацоўніка да загадчыка аддзе ла, у 1992 годзе перайшла ў «Куль туру», якую і ўзначаліла ў 1997м. С. Т.: Мае «ўводзіны ў журналісты ку» адбыліся падчас вучобы ў сёмым класе: гартаў газету — і натрапіў на запрашэнне паўдзельнічаць у адным з чытацкіх конкурсаў. Спачатку пісаў у «Раніцу», дзе мяне падтры маў і накіраваў Міхась Хамец — тага часны галоўны рэдактар, потым дру каваўся ў «СБ», «Пераходным узрос це»... Адным словам, да моманту па ступлення на белфіл у мяне ўжо быў ладны стос публікацый. А выклад чык журналістыкі Віталь Чарняўскі наогул аказаўся «калегам» па дзіця чай газеце: калі я быў толькі юнко рам, то ён працаваў сапраўдным ка рэспандэнтам «Раніцы».

ГІСТОРЫЯ ЖУРНАЛІСТЫКІ Л. К.: Пра людзей, якіх я ведала з дзяцінства, якраз і можна сказаць: яны — гісторыя беларускай журна лістыкі. Сярод іх — колішні галоўны рэдактар «ЛіМа» Нічыпар Пашкевіч, рэдактары «Советской Белоруссии» і «Звязды» Аляксандр Зінін і Аркадзь Тоўсцік, такія «акулы пяра», як спа дары Мехаў, Бур’ян, Бойка, Замскі... Мой бацька браў актыўны ўдзел у стварэнні Беларускага тэлебачан ня— гэта таксама вялікі пласт дзіця чых успамінаў. С. Т.: З маленства любіў газеты, таму дом, нягледзячы на пярэчанні маці, поўніўся стосамі друкаваных выданняў. Тады ж, між іншым, пазнаёміўся і з «Культурай», куды праз дзесяць гадоў прыйшоў пра цаваць! Але гэта мая ўласная «гісторыя журналістыкі». А як аб’ ект гістарычнага працэсу мне найбольш імпануе публіцыстыка першай трэці ХХ стагоддзя. ТЭОРЫЯ І МЕТОДЫКА ЖУРНАЛІСЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ Л. К.: Пра наша літаратурнаму зычнае аддзяленне філфака скажу так: асноўную моўную базу атрымала там. Выкладчыкі нашы былі высокімі майстрамі, знаўцамі сваёй справы. Імёны гавораць самі за сябе: мову выкладаў Фёдар Янкоўскі, літарату ру — Міхась Лазарук, музычныя дысцыпліны — Народны артыст

БССР Генрых Вагнер і Заслу жаны дзеяч ма стацтваў БССР Дзмітрый Лу кас. На факуль тэце заклалася разуменне моў нага і літара турнага спект раў, якія вельмі спатрэбіліся мне ў журналі сцкай прафесіі. Л. Крушынская (у цэнтры), Але, як казаў С. Трафілаў (злева) вялікі Гётэ, «су$ ха теория, мой друг, а древо жизни ПРАКТЫКА, ПРАКТЫКА вечно зеленеет». Быць журналістам, І ЯШЧЭ РАЗ ПРАКТЫКА а тым больш — быць прафесіяналам, С. Т.: Калі студэнтаў накіроўва у ВНУ не навучаць. Калі ў чалавека юць на педагагічную практыку, ім ёсць сапраўдная патрэба пісаць, то звычайна кажуць: пабыўшы ў шко ён з дня ў дзень, быццам геолаг у ле, зразумееце, ці ваша гэта. А як з га полі, павінен шукаць і распрацоў зетнай практыкай? За месяц не выз ваць у сабе журналісцкую жылку. начышся, «быць або не быць»,паколькі С. Т.: Для мяне «тэорыяй і мето рашэнне гэтае, мяркую, прымаецца дыкай» стала вывучэнне беларус раней — актыўнай творчай пазіцыяй кай мовы, айчыннай і замежнай маладога журналіста. А вось набіць літаратуры. І гэтая начытанасць, дэ сабе руку ў тэхналогіі — можна. талёвасць моўнай падрыхтоўкі, ад Л. К.: Так, калі сур’ёзна працаваць чувальнасць да многіх нюансаў сло з практыкантам, то за месяц ён да ва — відаць, найбольшы здабытак за кладна штосьці спасцігне. У сувязі з пяць гадоў вучобы ў БДПУ. Лекцыі гэтым — сустрэчнае пытанне: Сяр ды семінары А. Каўруса, С. Мароз, гей, падчас праходжання выпраба В. Козіч, П. Кушнерыка, Г. Ада вальнага тэрміну ці адчуваў ты, што мовіч, В. Гніламёдавай, Н. Заяц і праходзіш своеасаблівую практыку? іншых сталі «пунктамі адліку» — як С. Т.: Многія з раней атрыманых і творчыя спробы, падтрыманыя ведаў калі не перакрэсліліся, то

ПА ЗАКОНЕ ТРОХ «К» У свеце існуе безліч спраў, займацца якімі насамрэч бессэнсоўна. У прыват насці, няўдзячная праца — апісваць падзею, вельмі цікавую, змястоўную, запамі нальную... для цябе і яшчэ некалькіх дзесяткаў тваіх аднадумцаў. Тут заўсёды пры сутнічае рызыка з галавою акунуцца ў вір уласных эмоцый або, наадварот, скаціцца да банальнага хранаметражу. Канешне ж, крайнасцей лёгка пазбегнуць, абраўшы «залатую сярэдзіну» і атрымаўшы на выхадзе хоць і не шэдэўр, але штосьці ў цэлым прымальнае. А можна пайсці яшчэ адной дарогай і расказаць... не пра саму з’яву, не пра свае ўражанні, а пра той інтэлектуальны след, які яна пакінула пасля сябе. Гаворачы «выстава», усе мы падсвядома разу меем: сутнасць гэтага мерапрыемства заключа ецца ў тым, каб на іншых паглядзець і сябе пака заць. Штогод у акрэсе Дня друку «СМІ ў Бела русі» збіраюць самых розных людзей — нават зусім далёкіх ад выдавецкай дзейнасці. У чым крыецца прычына таго, што ледзь не кожны жыхар Мінска лічыць сваім абавязкам завітаць у памяшканневыставачнагацэнтра«БелЭКСПА»? Вы ўпершыню задумаліся над гэтым — а мы ўжо падказваем: «Гэта дзейнічае закон трох «К»!» АНЦЭПТУАЛЬНАСЦЬ. Усе дзеі, што на працягу тыдня адбываюцца ў рам

К

14 мая 2009 г.

ках выставы, аб’яднаныя агульнай ідэяй: кожны чалавек у нашай краіне — будзь ён мужчына або жанчына любога ўзросту і роду заняткаў — з дапамогай айчынных СМІ можа атрымаць самую поўную інфармацыю пра ўсё, што яго цікавіць. Знаёмства з калейда скопам тэм, падыходаў, поглядаў пойдзе на карысць нават таму, у каго няма звычкі рас пачынаць дзень з газеты. Усе астатнія тым больш адкрыюць для сябе новыя далягляды. РЭАТЫЎНАСЦЬ. Хоць на сённяшні дзеньгэтаесловаўзначальваепералік «ан тымодных», аднак творчы падыход да справы

К

Міколам Шабовічам. Вельмі своеча совыя парады і падтрымка, грун тоўныя веды, дадзеныя загадчыкам кафедры беларускага мовазнаўства П. Міхайлавым. А як пісаць? Гэтаму вучышся сам! Іншая справа, што неабходна яшчэ і грунтоўная агуль ная і прафесійная падрыхтоўка.

ніхто не адмяняў. Дызайнерскія выдумкі ўдзель нікаў выставы папросту ўражваюць, іншым ра зам выклікаючы апладысменты. Латнік у даспе хах, дзік, з якім (нягледзячы на лёгкую апаску: а раптамжывы?) немагчыма не сфатаграфавацца, знакамітыя сабачкі«АіФ»… Эстэтычная асалода забяспечана — як і добры настрой, шквал новых ідэй і стымул да пошуку, творчасці, прарыву! АМУНІКАТЫЎНАСЦЬ. Выстава «СМІ ў Беларусі» — адно з нямногіх месцаў, дзе можна за проста так па быць на канцэрце эстрад най зоркі, а потым нават сфатаграфавацца са сваім кумірам, надзіва дэмак ратычным і абаяльным. Можна нават даведацца, як паступіць у БДПУ. Можна завязаць карыс ныя кантакты, якія ў свой час дапамогуць… знайсці працу, выдаць кніжку, аз наёміць шырокую грамад скасць са сваімі філа

К

падлягалі істотнаму перагляду. За тры месяцы ўсё, што тычылася вытворчага працэсу, «расклалася па палічках»: што, дзе, калі, як… Л. К.: Адказнасць, адказнасць і яшчэ раз адказнасць — вось тыя тры кіты, на якіх трымаецца жур налісцкае слова. Калі б да практыкі некаторыя студэнты ставіліся не па прынцыпе «мне дастаткова на друкаваць пяць інфармацый», то і атрымлівалі б за гэты месяц знач на большы каэфіцыент карыснага дзеяння. Прыемна, што практы кантаў у нас за гісторыю газеты было багата, і шэраг лепшых по тым засталіся ў штаце. Іх практы ка была зусім не фармальная: яны ўжо тады спрабавалі «ўпісвацца» ў кантэкст газеты, адпаведным чынам шліфуючы свой стыль. ТЭОРЫЯ КАМУНІКАЦЫІ С. Т.: Як Вы лічыце, Людміла Аляксееўна: газетная журналі стыка ў ХХІ стагоддзі — рэч усё яшчэ актуальная? Л. К.: Гэтая праблема абмяркоўва лася сур’ёзна яшчэ ў тыя часы, калі ўзнікла тэлебачанне — але, як бачым, газеты і часопісы не зніклі, гэтакса ма як людзі не перасталі наведваць тэатры і кінатэатры. З’явіўся Інтэр нет — пачалі лямантаваць пра хуткі скон ТБ. А яно, тэлебачанне, як раз вівалася, так і развіваецца — і газеты таксама. Дый наогул: напачатку было друкаванае слова, якому сёння ўжо амаль пяць стагоддзяў, і яно нікуды не знікне. Іншая справа, што на сён няшні дзень задача газеты, асаб ліва штотыднёвіка, — большасць сваіх старонак аддаваць аналітыцы. Вядома, пошук інфармацыі, све жых фактаў, іх арыгінальнай інтэрп рэтацыі для журналістаў павінен быць, так бы мовіць, аксіёмай пра фесіі, як «е2–е4» — для шахматыстаў. Але сам час дыктуе аналітычны пады ход да журналістыкі — прынамсі, у рабоце друкаваных СМІ.

софскімі роздумамі… Нарэшце, можна, не забі ваючы галаву прагматыкай, знаёміцца з людзьмі і выданнямі, задаваць пытанні, гля дзець прэзентацыі — і папросту радавацца, што ў календары пазначаны Дзень друку, да якога ў большай ці меншай ступені мае дачыненне кожны з нас! А ў рэшце рэшт: ці прынцыпова, па якіх законах жыве і развіваецца свята, калі яно прыўносіць у нашы дні штосьці добрае і светлае? Ганна ВАСІЛЬЕВА

3


ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ Гуманітарныя факультэты заўжды адчувалі дэфіцыт прадстаўнікоў моцнай паловы ча лавецтва — аднак толькі колькасны, не якасны! Нядаўна гэта ў чарговы раз даказаў сту дэнт трэцяга курса факультэта рускай філалогіі Антон МАРТЫНЕНКА — пераможца гарадскога конкурсу «Містэр2009», што ўпершыню праводзіўся сярод студэнтаў ВНУ сталіцы. Непасрэднасць маладога чалавека, яго акцёрскі талент і… фехтавальныя ўменні адразу ж скарылі сэрцы суддзяў і гледачоў! «Цяпер ты разумееш, хто тут сапраўдны звер?» — пытаўся Антон (па сцэнарыі — кот Шэры) у сваёй сяброўкікоткі. З такім жа правам цяпер ён можа заявіць: «Ну, цяпер вы разумееце, хто тут сапраўдны мужчына?!» Вераніка МАНДЗІК — Антон, чытачы хочуць да$ ведацца пра конкурс ва ўсіх пад$ рабязнасцях! — Ну, добра! На працягу ме сяца дзяўчаты з харэаграфічна га аддзялення Беларускага дзяр жаўнага універсітэта культуры і мастацтва давалі нам, абса лютным дылетантам, урокі танцаў. Акрамя таго, спачатку спаборніцтва прадугледжвала дэфіле ў касцюмах, прыдума ных і зробленых самімі канкур сантамі... Толькі ў апошні мо мант — калі ўсё ўжо было пад рыхтавана — нам аб’явілі, што мы бу дзем дэманст раваць калек цыю адзення пераможцы мінулай «Мельніцы моды». Асобнай увагі заслу гоўваюць ві зітка і творчы нумар.Як правіла, на ўсіх этапах конкурсу ўдзельнікі дэ манстравалі адзін са сваіх талентаў — я ж імкнуўся да раз настайнасці. Нездарма маёй візітоўкай паслужыў верш Я. Еўтушэнкі «Я розны»; асаб лівасць гэтага твора ў тым, што кожны радок можна прачы таць з новай інтанацыяй. У творчым нумары я і мае сяб ры са студэнцкага тэатра «На балконе» разыгралі сцэну з на шага новага спектакля «Зімы не будзе», дзе я ў вобразе ката біўся з прыяцелем на шаблях. — Напэўна, не абышлося без кур’ёзаў? — Безумоўна! Адразу ж пас ля мініспектакля мне трэба было выходзіць на вальс. Фрак накінуў абыяк, штаны ўвогу ле не паспеў пераапрануць… У выніку свой туалет завяршаў

проста на сцэне: партнёрка па танцы завязвала мне на шыю хусцінку. Атрымалася даволі натуральна, ніхто не здагадаў ся, што гэта быў экспромт. Да таго ж эфектны ход дапамог прыцягнуць увагу публікі. — Якія ж узнагароды ча$ калі герояў? — У нас было шмат спонса раў — сем ці восем фірм; акрамя таго, кожны член журы ўручаў падарунак канкурсанту, які яму спадабаўся. Асабіста я атрымаў ад Сашы Варламава запрашэнне

на курсы ў Школу прыгажосці. Яшчэ мне было прадастаўлена права эфіру на канале MTVБе ларусь. Сапраўды, конкурс быў вельмі шчодры на сюрпрызы! — Антон, гуманітарныя спецыяльнасці прынята лічыць традыцыйна жано$ чымі. Дык чаму ж філфак? — О, гэта цэлая гісторыя! Мая дауніверсітэцкая спецы яльнасць — токар трэцяга раз раду (закончыў палітэхнічны каледж). Гэта было жаданне бацькі: сам ён скончыў радыё тэхнічны інстытут і, вядома, агітаваў мяне паступаць у БНТУ. А я ўпадабаў славес насць… У выніку, разрываючы ся паміж абяцаннем і жадан нем, звярнуўся да незнаёмага ча

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

лавека на вуліцы (трэба ска заць, што я моцна веру ў шчас лівы выпадак). Ён сказаў, што філфак — маё сапраўд нае прызванне. Дагэтуль па мятаю, як за тры дні адолеў курс літаратуры і здаў унут раны экзамен на «васьмёрку»! Дарэчы, пра літаратуру. Яшчэ ў каледжы адна з вык ладчыц сказала, што інтэлі гентны чалавек павінен ве даць на памяць сотню вершаў. Я добра гэта запомніў — і сён ня магу працытаваць усяго «Яўгенія Анегіна». — А ці проста табе прыходзіцца ў жаночым калектыве? — Насам рэч не такі ўжо ён і жа ночы, хлоп цы ў нас ёсць — цэ лых шаснац цаць. Нядаў на мы нават правялі ме рапрыем ства «Містэр Факультэт». Яно мела надзвычайны поспех! — Дарэчы, пра поспехі. Як сам лічыш: галава не закру$ жыцца? — Увогуле, лепш ставіцца да ўсяго гэтага з добрай доляй іроніі. Пасля атрымання тыту лу Містэра я не стаў прынцыпо ва іншым чалавекам. Мне спа дабалася шоу; гледачы, здаец ца, таксама атрымалі задаваль ненне — вось самае галоўнае. — І на развітанне… — Шчыры дзякуй універсітэ ту за дапамогу і падтрымку. За мяне не толькі перажывалі ў малой зале Палаца Рэспублікі, але і далі машыну для пера возкі дэкарацый. Акрамя таго, дэканат падрыхтаваў мне пада рунак — гэта вельмі прыемна!

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

…Усяго некалькі хвілін таму завяршыўся фінал КВЗ БДПУ, надзвычай напружаны і драматычны. Гісторыкі, нягледзя чы на заявы пра нежыццяздольнасць каманды без Аляксан дра Камароўскага, трыумфальна ўздымаюць «Шкляны как тус» пад гукі песні «Пераможца атрымлівае ўсё». Матэма тыкі і псіхолагі ўжо прадумваюць, як узяць рэванш. Толькі крок аддзяліў ад калючага трафею каманду факультэта пры родазнаўства — віцэчэмпіёна сезону. Пакуль яе капітан Уладзімір МІРАНОВІЧ адпачывае пасля напружанай ба рацьбы — задамо яму парачку пытанняў.

СУР’ЁЗНА — ПРА КВЗ — Уладзімір, Вы — малады кавэзэшнік або заслужаны ветэран? — Калі ўлічваць удзел у масоўцы — я ў гульні з першага курса, але фактычна — з другога. Ці сорамна за гумар мінулых гадоў? Не: гэта вехі майго станаўлення. Без тагачасных няўдалых і нясмешных жар таў не было б мяне сённяшняга. Як там Лао Цзы казаў: «Шлях даў жынёю ў тысячу лі пачынаецца з першага кроку». Тут важна, каб чалавек, прайшоўшы па зыбкай глебе пачаткоўства, сапраўды стаў майстрам. Я думаю, званне лепшага ігра ка Лігі КВЗ БДПУ сезону 2008/2009 — вынік на дадзеным этапе неблагі. — Вось ужо два гады Вы ўзначальва$ еце факультэцкую каманду. Што змя$ нілася, калі рукі леглі на штурвал? — З’явіліся арганізацыйныя аба вязкі, на якія раней не звяртаў увагі. Пачуццё адказнасці таксама Вось так выглядае ўзмацнілася: пачаў разумець, што запаветны прыз! многія рэчы за мяне ніхто не зробіць. — А як за гэты час змяніўся універсітэцкі гумар? — Разумееце, стандарты дыктуе флагман КВЗ — Вышэйшая ліга, і адпаведна трансфармуецца гумар «на месцах». Калі я пачынаў ву чыцца, эталонам лічылася зборная Пяцігорска. Потым стала модна рабіць шоу (да прыкладу, нашы гісторыкі ў мінулым годзе стварылі феерыю з удзелам вялікай колькасці людзей — і перамога засталася за імі). Да таго ж гумар змяняецца ўслед за людзьмі, якія яго пада юць. На маёй памяці ў гэтай ролі паспелі пабыць Арцём Чалей, тандэм Юшко і Клачкова, затым Аляксандр Камароўскі. — Некалькі гадоў прыродазнаўцы крок за крокам падбіраліся ўсё бліжэй да запаветнага «Кактуса» — і нарэшце падышлі ўшчыльную... — Мы да яго нават дакрануліся: калі памятаеце, галоўны прыз Лігі быў задзейнічаны ў конкурсе «Прывітанне». Напэўна, гэта і было памылкай — браць трафей у рукі да часу. Ужо пасля адз нак за кліпы я зразумеў, што ўзняць «Шкляны кактус» над гала вою не выпадае. Але суцешыла цёплая рэакцыя залы на апошняе выступленне: я ўбачыў, што гледачы нас палюбілі. — Дарэчы, што для Вас даражэйшае: званне чэмпіёна ці падтрым$ ка залы? — Можа, пазней прыйдзе час, калі жыць без тытулаў стане немаг чыма, але пакуль што для мяне больш важная любоў гледачоў, а мяркуючы па нядаўніх гульнях, нам удалося яе заваяваць! Аляксей Н. КАВАЛЕНКА ААТ «БЕЛАРУСБАНК» АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ на новы тэрміновы ўклад у беларускіх рублях «ЗБЕРАГАЛЬНЫ» Памер працэнтнай стаўкі — 22 % гадавых. Мінімальная сума — 100 000 руб. Пасля першых 3 месяцаў захавання расходная аперацыя ў любым паме ры не прыводзіць да змянення даходу па ўкладзе. Умовы: — выгадныя працэнтныя стаўкі пры датэрміновым зняцці грашовых сродкаў; — штомесячная капіталізацыя; — магчымасць папаўнення сумы ўкладу; — магчымасць адкрыцця на імя іншай асобы. Тэрмін дзеяння ўкладу — 3 гады. Звяртайцеся ў аддзяленне 333 ААТ «Беларусбанк» (вучэбны корпус БДПУ № 2). Тэл. 226$44$89. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 538. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 14.05.2009 г. у 9.00.

nastaunik 8(1057)  

news BSPU of name M Tank

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you