Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 16 красавіка 2009 года

№ 6 (1055)

АЛІМПІЙСКІ МАРАФОН

ЗБЕРАГЧЫ І ПРЫМНО% ЖЫЦЬ

АЛЁ, МЫ ШУКАЕМ СЯБРОЎ!

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Навіны БДПУ В

ІНШУЕМ жаночую зборную каманду па футболе «Мінчанка!БДПУ» з пера! могай у паўторнай сустрэчы над камандай «Надзея!СДЮШАР!7» (г. Магілёў) з лікам 2:0 і выхадам у 1/4 фіналу Кубка Рэспублікі Бела! русь сярод каманд вышэйшай лігі. Трымайма сцяг!

ДЗВЕ КРАІНЫ, ДЗВЕ СЯСТРЫ

Т

РЭЦІ працоўны семестр не за гарамі. Цікава, пазнавальна, творча яго можна правесці ў аздараўленчых летніках рэспублікі ў складзе 18 педага! гічных і валанцёрскіх атрадаў БДПУ. Фарміраванне важацкіх калектываў вядзецца на ўсіх факультэтах, прычым на ФСА, ФСПТ і факультэце прыродазнаўства іх будзе нават па два. Набор студэнтаў таксама аб’явілі лепшы педагагічны атрад краіны «Ветразь» (кіраўнік — Дз. М. Шуканаў), лепшыя педагагічныя атрады г. Мінска «Беларусач! ка» (кіраўнік — Л. М. Волкава) і «Дзеці сталіцы» (кіраўнік — В. В. Новік). Няхай лета!2009 будзе незабыўным!

•Да 65!годдзя вызвалення Беларусі ВЕСТКІ З ФРОНТУ 9 красавіка 1944 года Некалькі дзён таму паспяхова завяршы! лася Палеская наступальная аперацыя. Вой! скам 2!га Беларускага фронту супрацьста! ялі злучэнні 2!й арміі нямецка!фашысцкай групы армій «Цэнтр» і 4!й танкавай арміі групы армій «Поўдзень». У ходзе аперацыі былі блакіраваны буйныя сілы ворага і ство! раны спрыяльныя ўмовы для наступлення па Брэсцкім і Люблінскім напрамках.

Хтосьці ўдала прыкмеціў: Беларусь і Украіна — дзве сястры. Іх гіста рычныя шляхі вельмі цесна звязаны, іх дзеці сябруюць і з прыязнасцю ставяцца да сваякоўсуседзяў… Днямі БДПУ гасцінна сустракаў гасцей з Украіны — студэнтаў Крымскага дзяржаўнага медыцынскага універ сітэта імя С. І. Геаргіеўскага, Крымскага гуманітарнага універсітэта, Луганскага нацыянальнага універсітэта імя Т. Шаўчэнкі, Крымскага універсітэта культуры, мастацтва і турызму. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

КНІГА — ЛЕПШЫ ПАДАРУНАК Кажуць, гасціннасць — характэрная рыса беларусаў. Гэта пацвярджае і наш універ сітэт: вось ужо ў каторы раз мы прымаем высокіх замежных гасцей. Днямі да нас заві таў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь доктар філасофскіх і палітычных навук прафесар Петка ГАНЧАЎ. Асабліва гэтаму візіту ўзрада! валіся студэнты факультэта рус! кай філалогіі, якія вывучаюць балгарскую мову: спадар Пасол прывёз шчодрыя падарункі! Больш за сем дзесяткаў кніг — слоўнікі, падручнікі, зборнікі су! часнай балгарскай прозы… Сярод іх і кнігі аўтарства госця — трох! томнае выданне «Паміж міну! лым і будучыняй». Петка Ган!

чаў выказаў надзею, што гэтая літаратура добра паслужыць выкладчыкам і студэнтам, і заў! важыў: «Калі чалавек дорыць іншаму нейкую рэч, то сам ён застаецца ні з чым. Калі ж дзе! ліцца ідэяй — узбагачаюцца абое». Дырэктар бібліятэкі БДПУ Н.П. Сяткоўская прыгада! ла, што першая балгарская кніга з’явілася ў нашых фондах у 1954

годзе. З таго часу, вядома, гэты запас павялічыўся, а цяпер ён стане яшчэ больш багатым. Спецыяльнасць «Балгарская мова» адкрылася на факультэце рускай філалогіі ў 2005 годзе. З таго часу існуе абмен студэн! тамі паміж БДПУ і Вялікатыр! наўскім універсітэтам імя свв. Кірылы і Мяфодзія. Цяпер у нас практыкуецца Славяна Янава,

а зусім хутка чацвёртакурснікі русфіла на два тыдні паедуць у Балгарыю. Яны шчыра падзяка! валі шаноўнаму госцю за дапамо! гу з афармленнем віз, прычым не толькі словам, але і песняй. «Бал! гарская ружа» ў выкананні бела! рускіх студэнтак узняла настрой прысутным і выклікала шчырую

ўсмешку спадара Пасла. Прагу! чалі таксама і вершы маладога балгарскага паэта Георгія Кан! станцінава. Петка Ганчаў з пры! емнасцю адзначыў, што гэта яго зямляк, і абяцаў пры сустрэчы з паэтам расказаць, як любяць яго творчасць у Беларусі. Вераніка МАНДЗІК

Справа ад рэктара БДПУ П. Дз. Кухарчыка — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Рэспубліцы Беларусь прафесар Петка Ганчаў


•Алімпійскі марафон НА СТАРТ ВЫХОДЗЯЦЬ ЛЕПШЫЯ Адзін раз на чатыры гады нават вельмі далёкія ад вялікага спорту людзі, прыпаўшы да тэлеэкранаў, з захап леннем назіраюць за барацьбой самых моцных, самых хуткіх, самых спрытных. У гэтыя хвіліны ўсе мы, забыўшыся на свае не зусім алімпійскія спартыўныя паказчыкі, мроім пра рэкорды і медалі, ужо ўяўляючы сябе на верхняй прыступцы ганаровага п’едэстала сярод зорак Афін, Пекіна, Сочы… Але некаторым, маладым і таленавітым, насамрэч выпадае ў нялёгкай барацьбе заваяваць ганаровае званне герояў алімпіяды. Вы, напэўна, ужо зразумелі, што сённяшняя «алімпійская падборка» прысвячаецца пераможцам і прызёрам універсітэцкіх інтэлектуальных спаборніцтваў!

ПАД ЛІТАРАЙ «ПСІ»

Кожнаму студэнту педагагічнай ВНУ добра вядома імя Л. І. Бажовіч — любімай вучаніцы славутага Л. С. Выгоц кага. Яе працы ўваходзяць у залаты фонд псіхалагічнай навукі; менавіта яна распрацавала шэраг прынцыповых палажэнняў пра ўмовы фарміравання асобы. Стагоддзю з дня нараджэння даследчыцы была прысвечана сёлет няя алімпіяда па псіхалогіі — мерапрыемства, якое ўжо даўно трывала ўпісана ў пералік традыцый нашай alma mater.

Творчасць пачынаецца з… Вядома, існуе тысяча варыянтаў працягу гэтай фразы, але ўсе іх можна абагульніць у адзін, і гэта не будзе залішняй вольнас цю: Творчасць пачынаецца з Асобы. Менавіта таму ў гэтым артыкуле размова пойдзе не столькі пра структуру і арганізацыю яшчэ аднаго цікавага мерапры емства, колькі пра людзей, энтузіязм і фантазія якіх ператварылі алімпіяду на факультэце спецыяльнай адукацыі ў запамінальнае дзейства.

○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○

Немагчыма ўявіць сабе настаўніка, які б не меў грунтоўных ведаў па педагогіцы і псіхалогіі, прычым спецыяльнасць тут не адыгрывае вырашальнай ролі. Штогод гэта пераканаўча даказваюць фізікі і філо лагі, матэматыкі і музыканты — пераможцы і прызёры універсітэцкіх, міжуніверсітэцкіх, гарадскіх, рэспубліканскіх, нарэшце, міжнародных конкурсаў і алімпіяд. Але некаторыя факультэты ў дадатак да спабор ніцтваў па агульнапрафесійных дысцыплінах праводзяць мерапрыем ствы, прызначаныя адлюстраваць асаблівасці падрыхтоўкі спецыялі стаў у канкрэтнай галіне. Вопытам правядзення профільнай алімпіяды па методыках дашкольнай адукацыі дзеліцца адзін з яе арганізатараў.

2

○ ○

Другі тур праводзіцца ў форме асабістага першынства. Ён уяўляе сабой серыю кон! курсаў, падчас якіх ацэньваюцца тэарэтыч! ная і практычная падрыхтаванасць удзель! нікаў, іх уменне аналізаваць педагагічныя сітуацыі, выяўляць асноўныя палажэнні спецыяльнай літаратуры. Аднак найболь! шую цікавасць заўсёды выклікае конкурс творчых педагагічных праектаў. «Візітоў! ка» — гэта шыкоўная магчымасць ярка

○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○

Алена ДРОЗД, Алеся КАЛМЫКОВА, студэнткі факультэта беларускай філалогіі і культуры

Алена ПЛАКСА, выкладчык кафедры асноў дэфекталогіі

ЦІКАВІЦЕСЯ? РАСКАЗВАЕМ!

У інтэлектуальна!творчым спаборніцт! ве прымаюць удзел трэцякурснікі ФДА. Першы тур алімпіяды — адборачны: сту! дэнты адказваюць на пытанні па мето! дыках фарміравання элементарных матэ! матычных уяўленняў, азнаямлення з прыродай, развіцця мовы, выяўленчай дзейнасці, фізічнага і музычнага выхаван! ня. Пераможцы па выніках тэсціравання пераходзяць на наступны этап.

Крэатыўнасць і дасведчанасць — так можна вызначыць асноўныя складнікі алімпіяды. Удзельнікі з ФНК распачалі сваю «візітоўку» гімнам «Слаўся, псіхалогія!». Каманда гістфака падкрэсліла ролю асобы ў гістарычным працэсе. Тэатралізацыю жыццёвага шляху Л. І. Бажовіч падрыхтаваў факультэт рускай філалогіі. Асоба і му! зыка — гэтыя паняцці спалучыла каманда музпеда, падкрэсліўшы важнасць іх гармоніі. Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў першае месца падзя! лілі каманды матэматычнага і гістарычнага факультэтаў, другое — беларускія філолагі і прыродазнаўцы. Прызёры вызначаліся таксама ў індывідуальных турах. Першай сярод іх была трэцякурсніца фа! культэта беларускай філалогіі і культуры Таццяна Выскварка. Яна зазначыла:«Алімпіяда праходзіла на вельмі высокім узроўні. Канешне ж, гэта вынік вялікай арганізацыйнай работы, якую пра! вялі выкладчыкі агульнауніверсітэцкай кафедры псіхалогіі і, у прыватнасці, старшыня аргкамітэта прафесар Ю. А. Каламей! цаў. Прыемным сюрпрызам для ўсіх нас стаў удзел каманды БДУФК; было б няблага, калі б у будучым колькасць канкурсан! таў з іншых ВНУ толькі пашыралася». Яшчэ Таццяна пашкадава! ла, што студэнты старэйшых курсаў чамусьці не запрашаюцца да ўдзелу ў алімпіядзе. А яны, дарэчы, былі б зусім не супраць! Ша! ноўныя арганізатары, вазьміце на заметку!

Безумоўна, каб падрыхта ваць незвычайны ўрок, патра буецца шмат намаганняў. Але гэтыя затраты акупяцца з лішкам: вучні лепш засвояць матэрыял, а галоўнае, паміж імі і педагогам усталююцца больш даверлівыя стасункі ўза емнай зацікаўленасці і павагі.

хаваліся. Вынік? Канешне ж, «золата»!

гач. У правя! дзенні ўрока ге! аметрыі юнай настаўніцы да! памагалі Ня! знайка і Знай! ка, якія пры да! памозе машы! ны часу даведа! ліся, як без лінейкі заме! рыць вышыню піраміды. Тое, што адбывалася на сцэне, немагчыма назваць іна! чай як дзеяй: героі былі апрану! ты ў яркія касцюмы, гучала му! зыка, у патрэбны момант з’яўля! ліся выявы тых мясцовасцей, дзе знаходзіўся Нязнайка са сваім сябрам... Аднак найбольш уразіў урок рускай мовы першакурсніцы Вольгі Сушко. Вельмі каларыт! ныя «разбойнікі» адразу ж ска! рылі сэрцы гледачоў. Няцяжка здагадацца, што дабро перамаг! ло і сімпатычныя героі перавы!

Падчас прэзентацыі этычнай гутаркі «Маці — сонейка роднае» ў многіх на вочы наварочваліся слёзы. Настасся Кушнер, студэн! тка першага курса, з дапамогай вершаў і легенд змагла закрануць глыбінныя пачуцці і думкі слу! хачоў. Дзяўчына падрыхтавала сапраўды універсальны ўрок: та! кую гутарку можна было б пра! весці і з самымі маленькімі, і з амаль дарослымі! І чацвёртае месца з адзінаццаці — гэта амаль што перамога. «Бронзу» заваявала этычная гутарка «Падарожжа ў краіну Мурляндыю». Яе аўтар, трэця! курсніца Надзея Новік, ставіла сваёй мэтай навучыць дзяцей клапатлівым адносінам да бра! тоў нашых меншых. Мультыме! дыйную прэзентацыю «Прыгоды рыжага кацяняці» ўсе глядзелі з захапленнем, шчыра суперажы! ваючы пушыстаму малышу. Другое месца журы аддало сту! дэнтцы першага курса Марыі Пу ○

ПЕДАГОГІКА «З РАЗЫНКАЙ»

і запамінальна выказаць сваё прафесійнае крэда. «Дашкольная ўстанова XXI стагоддзя» прадстаў! ляецца ў выглядзе муль! тымедыйнай прэзентацыі, прычым аўтары не толькі падаюць графічнае дызайн! рашэнне, але і вызначаюць змест працы педагогаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу. Дэманстрацыяй справа не абмяжоўваец! Пераможцы і прызёры алімпіяды2009 ца: кожны можа задаць канкурсанту сваё пытанне або папрасіць Алена ГАРБАТАВА, абгрунтаваць тое ці іншае рашэнне. дацэнт кафедры методык Наш вопыт варты таго, каб падзяліцца дашкольнай адукацыі ім з чытачамі «Н». Магчыма, ён стане ад! P.S. Разам з аўтарам артыкула праўным пунктам для рэалізацыі ідэі мы віншуем пераможцаў сёлетняй профільных алімпіяд на іншых фа! алімпіяды па методыках дашкольнай культэтах. Калі ўзнікнуць цікавыя ідэі адукацыі — Ганну Ткачэнку (І месца), і канкрэтныя прапановы — запрашаем Таццяну Пяткевіч (ІІ месца) і Аляксан% да абмеркавання і супрацоўніцтва! дра Грамадку (ІІІ месца). 16 красавіка 2009 г.


«ВУЧЫЦЕСЯ СТВАРАЦЬ ХАРАСТВО...» •Выдадзена ў БДПУ Жыццё падказвае нам адну бясспрэчную ісціну: вельмі важна, каб чалавек быў на сваім месцы і займаўся лю бімай справай. Тады яго праца будзе карыснай і плённай. Майму сённяшняму суразмоўцу ў гэтым плане пашанцава ла. Стыхія пяцікурсніка факультэта прыродазнаўства Уладзіміра УСЦІНА — геаэкалогія: менавіта ў гэтай га ліне ён праводзіць даследаванні і піша навуковыя артыку лы. Акрамя гэтага, Уладзімір з'яўляецца старшынёй Сту дэнцкага навуковага таварыства факультэта. «Ці не пера шкаджаюць даследчая работа і грамадскія абавязкі адно аднаму?» — такім было маё першае пытанне. — Зусім наадварот — дапа! магаюць! У маім выпадку яны цесна звязаны: я непасрэдна ад! казваю за арганізацыю навуко! вай дзейнасці на сваім факуль! тэце, удзел у ёй студэнтаў. Між іншым, наша навуковае тавары! ства ў гэтым годзе стала лепшым ва універсітэце ў конкурсе «За! латы джокер». — Акрэслі, калі ласка, кола тваіх навуковых інтарэсаў. — Я займаюся геаэкалогіяй (навука пра разумнае выкарыс! танне прыродных рэсурсаў), а таксама рэкрэацыйнай геагра! фіяй — вызначаю, якія мясцо! васці ў Беларусі найбольш пры! датныя для турызму і адпачын! ку. Сёння я даследую на гэты прадмет рэкі Віцебшчыны. Трэ! ба сказаць, што Беларусь мае не! абмежаваныя рэсурсы для раз! віцця воднага турызму: у нас больш за дваццаць тысяч рэк! Прычым кожная з іх унікаль! ная — на адной можна аргані! заваць пляжы, іншая (напрык! лад, Заходняя Дзвіна) цудоўна падыходзіць для катання на яхтах і водных лыжах… Я ўжо

не кажу пра пейзажы, якія так радуюць вока! — Ты лічыш сябе ў боль% шай ступені навукоўцам або педагогам? — Універсітэт даў мне цудоў! ную педагагічную падрыхтоўку; у той жа час тут ёсць вялікі па! тэнцыял для развіцця навукі: на кафедрах дзейнічаюць навуко! выя школы, якія ўзначальваюць таленавітыя выкладчыкі і вучо! ныя. Акрамя таго, за апошні час універсітэт закупіў і працягвае назапашваць абсталяванне для лабараторый, якое выкарыстоў! ваецца і ў вучэбным працэсе, і ў навуковых даследаваннях на! шых студэнтаў. Няма большай карысці для прыродазнаўца, чым удзел у палявых практыках, падчас якіх студэнты замацоў! ваюць тэарэтычныя веды, атры! моўваюць матэрыял для дасле! даванняў. Хацелася б падзякаваць кіраўніцтву універсітэта за поўную рэканструкцыю агра! біястанцыі «Зялёнае», дзе сту! дэнты набываюць веды ў непа! срэдным кантакце з прыродай.

У перспектыўных планах кі! раўніцтва факультэта і Студэн! цкага навуковага таварыства — стварэнне на базе аграбіястан! цыі Цэнтра развіцця прырода! знаўчых навук сярод студэнтаў і школьнікаў, які прызначаны стымуляваць таленавітую мо! ладзь да навуковых пошукаў. — 2009%ы, як вядома, аб’яў% лены Годам роднай зямлі. Што кожны з нас асабіста можа зрабіць для росквіту нашай краіны? — Самае галоўнае — імкнуц! ца зберагчы прыгажосць, якая знаходзіцца вакол нас (не мае значэння, будзе гэта рака або кветачка сон!травы). І не толькі берагчы, але і ствараць. У рэспубліцы, напрыклад, з 4 красавіка праходзіць ты! дзень лесу, калі кожны можа пасадзіць дрэўца. Я ў такой акцыі ўдзельнічаю ўжо трэці год. Ды і звычайны суботнік — гэта таксама важны ўнёсак у чысціню і прыгажосць нава! колля. Вучыцеся радавацца ха! раству і вучыцеся яго ствараць! Вераніка МАНДЗІК

ДЗВЕ КРАІНЫ, ДЗВЕ СЯСТРЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Прыйсці ў добры настрой пасля доўгай дарогі гасцям дапамаглі каманда КВЗ «Зборная БДПУ» і вакальны гурт «Модус». У адказ сваю «візітоўку» прадэманстраваў Крымскі універсітэт культуры, мастацтва і турызму. Добрым падсумаваннем пер! шай сустрэчы сталі словы прарэктара па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцевай, звернутыя да беларускай і ўкраінскай моладзі: «У вас вельмі шмат агульнага: прыгажосць, мала! досць, любоў да жыцця... Мы рады прыняць і пад! трымаць вас у любы час!». Нягледзячы на вельмі насычаную праграму, кіраўнік і арганізатар акцыі намеснік дэкана Еўпатарыйскага педагагічнага факультэта Крым скага гуманітарнага універсітэта, кандыдат юры дычных навук, доктар філасофіі ў галіне адука цыі Аляксандр АНУФРЫЕНКА вылучыў некалькі хвілін для гутаркі з карэспандэнтамі галоўнай універсітэцкай газеты. На думку Аляксандра Ана! тольевіча, пры выхаванні асобы трэба абапірацца на тры вядучыя прынцыпы — духоўнасць, пат! рыятызм і прафесіяналізм. — Наша акцыя праходзіць пад заклікам «Бела! русь — краіна патрыётаў». Яе асноўная ідэя — бе! 16 красавіка 2009 г.

ражлівае стаўленне да гістарычнай спадчыны, павага паміж народамі, успрыманне мінулага як найкаштоўнейшага скарбу! Яшчэ хацелася б, каб людзі нарэшце зразумелі, што галоўнае ў жыцці — гэта паразуменне ў працэсе творчасці. Вось з такімі ідэямі мы прыехалі да вас і, дарэчы, разлічваем на візіт у адказ. Дваццаць першага мая адбудзецца канферэнцыя для студэнтаў і ма! ладых вучоных. Прадстаўнікі БДПУ могуць пры! ехаць і таксама выступіць са сваімі дакладамі і прэзентацыямі. Будзем чакаць! — Якія ўражанні ў Вас ад БДПУ, ад Мін% ска ўвогуле? — Выдатныя! Апошні раз я быў тут трыццаць гадоў таму, калі вучыўся ва універсітэце і падчас практыкі ўдзельнічаў у пракладцы шашы Брэст— Масква да Алімпіяды!80. А цяпер у чарговы раз пераканаўся: беларусы — цудоўныя людзі, добра! зычлівыя, ветлівыя! Сёлетні прыём спадабаўся і мне, і нашым студэнтам. — Дзякуй за размову! Шчаслівай дарогі! Ганна БАГУМІНСКАЯ, Наталія ПЯТРОЎСКАЯ, студэнткі факультэта беларускай філалогіі і культуры

Тэорыя і практыка навучання на акар дэоне: вучэб. дапам. / У. П. Бубен. — 2е выд., выпр. — Мінск: БДПУ, 2009. — 170 с. У дапаможніку разглядаюцца прабле! мы псіхолага!педагагічнага навучання гранню на акардэоне, развіцця музычна! выканальніцкіх здольнасцей. Прапана! ваны практыкаванні для развіцця навы! каў чытання нот «з ліста», падбору на слых і імправізацыі. Кікель, П. В. Уводзіны ў філасофію: ву чэб.метад. дапам. / П. В. Кікель, В. М. Нові каў, І. В. Абалевіч. — Мінск: БДПУ, 2008. — 272 с. У дапаможніку раскрываецца асноўны змест курса «Філасофія», прадстаўлены пы! танні лекцыйных і семінарскіх заняткаў, прыведзены заданні для самастойнай пра! цы з першакрыніцамі, тэмы рэфератаў, тэ! ставыя заданні для студэнтаў, асноўная і дадатковая літаратура. Змешчаны пытанні да экзамену па курсе. Лозка, А. Ю., Мазурына, Н. Г. Беларуская фалькларыстыка: Каляндар і каляндарнааб радавая паэзія: вучэб.метад. дапам. / А. Ю. Лозка, Н. Г. Мазурына. — Мінск: БДПУ, 2009. — 104 с. У дапаможніку адлюстраваны старадаўні пласт культуры беларусаў — уяўленні пра каляндарныя веды, багатую каляндарна! абрадавую паэзію. Прадстаўлены тэматыч! ны план праграмы па беларускай фалькларыстыцы, лекцыйныя матэрыялы па тэме «Беларускі народны каляндар», складзеныя на аснове апошніх даследаванняў у дадзенай галіне, канспекты іншых тэматычных блокаў, падабраны заданні для праверкі і замацавання ведаў рознай складанасці. Матэматыка: вучэб.метад. дапам. У 3 ч. Ч. 1 / Г. Л. Мураўёва, А. А. Пакала, Н. У. Тоўсцік і інш. — Мінск: БДПУ, 2008. — 112 с. Дапаможнік напісаны ў адпаведнасці з праграмай для студэнтаў дзённай і за! вочнай форм навучання факультэта па! чатковай адукацыі БДПУ. Змяшчае тэа! рэтычны матэрыял, узоры рашэння ты! павых задач і сістэму практыкаванняў для самастойнай працы. Гісторыя Старажытнай Грэцыі і Рыма: хрэ стаматыя / склад. М. І. Мініцкі, С. П. Шупляк; уводз., пад агульн. рэд. М. І. Мініцкага. — Мінск: БДПУ, 2009. — 194 с. У хрэстаматыі падабраны крыніцы па ўсіх тэмах праграмных пытанняў універсітэцкага і школьнага курсаў гісторыі антычнасці. Ук! лючаны метадычныя рэкамендацыі па выка! рыстанні спосабаў апрацоўкі інфармацыі, якая змяшчаецца ў гістарычных тэкстах, аналізу твораў антычных аўтараў на аснове методыкі ключавых слоў. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржа вы: вучэб.метад. дапам. / В. В. Шынка роў, Г. У. Карзенка, С. П. Раманава і інш.; пад агульн. рэд. В. В. Шынкарова. — 3е выд., перапрац. і дап. — Мінск: БДПУ, 2009. — 272 с. У дапаможніку разглядаюцца тэарэ! тычныя аспекты і падаюцца метадыч! ныя рэкамендацыі па курсе выкладання ў ВНУ асноў ідэалогіі беларускай дзяр! жавы. Матэрыял падрыхтаваны ў адпаведнасці з прынцыпам мо! дульнага навучання. 3


АЛЁ, МЫ ШУКАЕМ СЯБРОЎ!

Вам не падабаецца, калі па вашай кватэры вольна разгуль ваюць зусім чужыя людзі? Вам не хацелася б, каб ваш дом нагад ваў залу чакання, куды прыходзяць перасядзець час да адпраў лення цягніка? Вы любіце, калі вас акружаюць сябры і аднадум цы? Дык чаму ж вы пускаеце такія важныя рэчы на самацёк замест таго, каб шукаць «сваіх па крыві»?

Канешне ж, галоўная прафарыента! цыйная работа універсітэта — славутыя зорныя паходы. Пра гэтую акцыю гава! рылася і пісалася нямала, і, трэба пры! знаць, больш чым заслужана. Аднак яна — не адзіны магчымы варыянт пошу! каў прэтэндэнтаў на званне нашых буду! чых калег. Напрыклад, мінчане па зра! зумелых прычынах доўгі час заставалі! ся па!за межамі ўвагі «зорнікаў». Выра! шыўшы выправіць недахоп, у студзені студэнты факультэта прыродазнаўства накіраваліся з сяброўскім візітам да вучняў сталічных СШ № 30 і гімназій №№ 5 і 20 (прычым, трэба заўважыць, за словам у кішэню не лезлі!). Потым танкаўцы пакрочылі далей і вясной дабраліся ажно да аздараўленчага летні! ка «Зубраня», дзе зборная творчых ка! лектываў універсітэта яшчэ раз гучна абвясціла: мы чакаем вартую змену! Падчас сустрэч са школьнікамі я і мае таварышы не проста выхваляліся ста! тыстыкай і на поўны голас рэкламавалі

БДПУ — мы стараліся стварыць такі вобраз, каб падлетак змог уявіць, што ж такое педагагічны універсітэт. Так, насамрэч праца прафары ентацыйнай брыгады — не агітацыя, а размова тых, хто ўжо зрабіў вы бар, з тымі, каму яшчэ належыць яго зрабіць. У семнаццаць гадоў чалавеку нярэдка бывае складана самастойна вы рашыць свой далейшы лёс. Таму і па трэбна дапамога людзей, што гатовыя ў свой вольны час кудысьці спяшацца з заплечнікамі, поўнымі творчых ну мароў і яскравых прамоў. Тых, каму не ўсё роўна, хто прыйдзе ім на змену. Тых, хто, унутраным зрокам вылу чыўшы «свайго», зможа ў патрэбную хвіліну пакласці руку на плячо і сказаць: «Мы адной крыві — ты і я». Аляксей Н. КАВАЛЕНКА, студэнт факультэта прыродазнаўства

Святло ісціны і дабрадару •Смачна есці!

Чорны хлеб, соль, тва рожная пасха, фарбава ныя яйкі, чырвонае віно, вэнджаны кумпяк... Кож ная з велікодных страў мае сваю сімволіку. Асаб лівае месца тут належыць кулічу — сімвалу Пакут Хрыстовых. Крыжапа добны надрэз на верхавін цы абрадавага пірага выклікае ў памяці рассе ліну, што ўтварылася на Галгофскай гары ў час Укрыжавання Збаўцы. Літары «ХВ» указваюць на перамогу над смерцю. Глазура, роз накаляровая пасыпка, печаныя трыліснікі — сімвалы райскага саду і абяцанага людзям вечнага жыцця.

Вялікдзень без перабольшвання можна назваць галоўным святам календара: гэты дзень з’яўляецца не проста напамінам пра вельмі важную падзею — у ім раскрываец ца сэнс усяго нашага жыцця! Амаль 2000 гадоў таму Гасподзь Іісус Хрыстос уваскрос з памерлых і тым самым усяліў у нас надзею, што і мы будзем жыць вечна разам з Ім. У кожны з сямі дзён перад! велікоднага тыдня Царква ўзгадвае падзеі, якія не! пасрэдна папярэднічалі Кры! жовай Ахвяры. Вялікая Сера! да прысвечана здрадніцтву Іюды: згодна Святому Пісан! ню, менавіта тады адбылася сустрэча нявернага вучня са старэйшынамі, што за! думалі забіць Месію. Пад! час літургіі Вялікага Чацвярга ўспамінаецца Тайная Вячэра — велі! кодная трапеза Госпада і апосталаў, падчас якой была ўсталявана таямні! ца Еўхарыстыі; увечары чытаюцца дванаццаць евангельскіх урыўкаў пра Пакуты Хрыстовы, Яго Укрыжаванне і Смерць. У Вялікую Пятніцу свя! тары выносяць на ўпры! гожанае кветкамі ўзвы! шэнне пасярэдзіне храма (сімвалічны вобраз труны) Плашчаніцу з выявай Збаўцы. Увесь гэты дзень вернікі захоў! ваюць строгі пост. Вялікая Субота праходзіць у прадчу! ванні Уваскрэсення. Словы велікоднага трапара «Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ и су% щим во гробех живот даровав»

адлюстроўваюць самую сутнасць нашай веры. Хрыстос сышоў у пекла ў славе Свайго Бажаства і Сваім Уваскрэсеннем перамог смерць. Цяпер яна нас не пало! хае; мы называем яе «ўспенне» (сон), яна — чаканне ўваскрэ! сення з памерлых.

У першы дзень Велікодных святаў пасля доўгага паста вернікі разгаўляюцца кулічамі і тварожнымі «пасхамі»: нара! дзіўшыся на свет або ачуняўшы пасля цяжкай хваробы, чала! век пачынае спажываць ежу; гэтаксама і ўсе хрысціяне, якія ажылі разам з Хрыстом Уваск! рэслым, ядуць свянцонае, каб

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

засведчыць сваю веру і прагу да новага жыцця. Асаблівай размовы заслугоў! ваюць велікодныя яйкі. Згодна Святому Паданню, святая роў! наапостальная Марыя Магдалі! на, прыйшоўшы ў Рым прапа! ведаваць Евангелле, са словамі «Хрыстос уваскрос!» па! дала імператару Тыбе! рыю чырвонае яйка — сімвал жыцця, — афар! баванае ў колер пралітай за нас Крыві Збаўцы. Рас! паўсюджаны звычай вы! карыстоўваць для фарба! вання ўсе магчымыя ад! ценні не мае такога глы! біннага сэнсу, а наклей! ванне на яйкі відарысаў Іісуса Хрыста і Багаро! дзіцы ўвогуле з’яўляецца блюзнерствам, паколькі ў гэтым выпадку святыя выявы рвуцца і выкіда! юцца ў сметніцу разам з яечнымі шкарлупінамі. Зусім нядоўга засталося ча каць вясёлага велікоднага пера звону царкоўных званоў! Напя рэдадні светлага свята Уваск рэсення Хрыстова даруем адно аднаму ўсе крыўды і набудзем мір у нашых сэрцах! Святар Аляксандр ШЫМБАЛЁЎ

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Куліч заўсёды выпякалі з асаблівай малітвай. Яго прыгатаван! не — справа тонкая: для цеста бяруцца толькі самыя лепшыя, па! жадана «дамашнія» прадукты, а сам працэс займае некалькі гадзін. Канешне ж, «старасвецкі» кулінарны шэдэўр пад сілу далёка не кожнай гаспадыні... Аднак альтэрнатыва ёсць! Дацэнт кафедры сусветнай і айчыннай гісторыі Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ прапануе вам нескладаны і эканамічны рэцэпт, які не саступае румяным тварэн! ням нашых бабуль! КУЛІЧ «МІНДАЛЁВЫ» Вам спатрэбіцца: 1 кг мукі, 0,5 шклянкі малака, 50 г дражджэй, 4 яйкі, 1 шклянка цукру, 200 г сметанковага масла, 0,5 шклянкі разынак, цэдра 1 лімона, соль, ачышчаны міндаль па гусце. Давядзіце малако да кіпення, потым астудзіце яго да 30—40 °С. Развядзіце дрожджы ў палове шклянкі малака, дабаўце адну ста! ловую лыжку цукру, усыпце муку. Добра перамяшайце і на некато! ры час адстаўце ў цёплае месца. Калі цеста падымецца, увядзіце ў яго 4 жаўткі, дабяла расцёртыя з цукрам, растопленае сметанковае масла, нацёртую лімонную цэдру, патоўчаныя ядзеркі міндалю, разынкі, соль і бялкі, узбітыя ў трывалую пену. Рупліва вымесіце, пакладзіце ў форму і дайце цесту падысці. Потым змажце верх ку! ліча жаўтком, пасыпце міндалём, нарэзаным саломкай, і выпя! кайце ў духоўцы пры тэмпературы 180 °С да гатоўнасці.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 379. Падпісана ў друк 09.04.2009 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 6(1055)  
nastaunik 6(1055)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement