Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ Р

АШЭННЕМ рэктарата напярэдадні навагодніх святаў усім работнікам БДПУ была выплачана матэрыяльная да памога ў памеры 180 000 рублёў кожнаму. І яшчэ адна прыемная навіна — абсталя ванне прафесарскага пакою на другім па версе вучэбнага корпуса № 3 (п. 214).

С

ЁННЯ ў 15.00 у памяшканні стало вай па вул. Артылерыстаў адбудзец ца сустрэча з членамі зборных каманд Рэс публікі Беларусь, якія навучаюцца на фа культэце народнай культуры. Падрабяз насці — у наступным нумары «Н». «

З

АБЕСПЯЧЭННЕ бяспекі дарожнага руху ў Беларусі» — такая тэма чар говага Дня інфармавання, які адбудзецца 18 снежня. Дадатковая тэматыка для г. Мінска — «Арганізацыя транспартна га абслугоўвання ў сталіцы. Праблемы і перспектывы развіцця».

Н

АШ універсітэт наведаў рэктар Не жынскага дзяржаўнага універсітэ та імя М. Гогаля прафесар А. Д. Бойка. Вынікам візіту стала падпісанне прата кола папярэдняга пагаднення аб сумес най дзейнасці.

Ч

ЭМПІЁНАМ Рэспубліканскай уні версіяды па тайландскім боксе стаў студэнт факультэта народнай культуры Алег Заблоцкі. Трымайма сцяг!

Чацвер, 11 снежня 2008 года

№ 19 (1048)

РЭФОРМА ШКОЛЫ Ў ФАРМАЦЕ ВНУ

ПРАЗ СТАГОДДЗІ

ВОСЕНЬ – ГЭТА ЧАС «ЛІСТАПАДА»

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

VIVAT, XII СЕМІНАР СТУДЭНЦКАГА АКТЫВУ! З якой нагоды ў адным месцы ў адзін і той жа час могуць прагучаць гімны Беларусі, Расіі і Літвы? Сам сабою напрошваецца адказ: «На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Алімпіяды». І ён правільны, але не адзіны! Не забывайцеся: у ка# лендары БДПУ ёсць яшчэ і выязны семінар студэн# цкага актыву! Сёлета, акрамя студэнтаў нашай alma mater, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Вільнюска# га педагагічнага універсітэта, Маскоўскага гарад# скога педагагічнага універсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Каб пералічыць усе мерапрыемствы се мінара, не хопіць аркуша. У першы дзень удзельнікам была прапанавана гульня «Наш выбар»: групы пад трымкі праводзілі агітацыю за сваіх «кандыдатаў» і прэзента валі новыя праграмы рэфармаван ня адукацыі. Заклікі, лістоўкі, плакаты — чаго толькі не па спелі прыдумаць і зрабіць студэн ты ўсяго за некалькі гадзін! Но васпечаныя палітыкі настолькі захапіліся сваімі праектамі, што нават забыліся на вызначаны рэгламент. Назаўтра гасцей «Алесі» чакала суст рэча з міністрам адукацыі Рэспублікі Бе ларусь Аляксандрам Міхайлавічам

РАДЗЬКОВЫМ, намеснікам міністра эканомікі нашай краіны Андрэем Міка лаевічам ТУРАМ і рэктарам БДПУ Пятром Дзмітры евічам КУХАР ЧЫКАМ у рэжы ме «адкрытага мікрафона». Пы танняў было шмат. Студэнтаў нашага універсі А. М. Радзькоў тэта цікавіла, ці павялічацца ўстаноўленыя тэрміны пра цы па размеркаванні для выпускнікоў, якія навучаліся за кошт бюджэту. Міністр адказаў, што на сённяшні дзень

для маладых спецыялістаў з дыпломам ВНУ, ССНУ і ПТВ гэты тэрмін складае два гады. Сярод перспектыў развіцця адукацыі А. М. Радзькоў адзначыў поў ную камп’ютэрызацыю навучання і (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2)

•Да 65годдзя вызвалення Беларусі •Аддзел кадраў ВЕСТКІ З ФРОНТУ 11 снежня 1943 года Падрыхтоўка да пра вядзення Гарадоцкай на ступальнай аперацыі ўступіла ў завяршальную стадыю. Згодна стратэгіі савецкага камандавання, аб’яднаныя сілы 11й Гвардзейскай і 4й Ударнай армій фронту павінны разграміць гара доцкую групоўку праціўніка, заняць г. ГАРАДОК і пачаць наступ ленне на ВІЦЕБСК.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ'ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска#выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) тэорыі і гісторыі культуры, сучаснай рускай мовы, матэматычнага аналі зу, педагогікі і псіхалогіі па чатковай адукацыі, прыклад ной матэматыкі і інфарма тыкі, матэматычнага аналізу

(0,75), новай і найноўшай гісторыі, клінічнай і кансуль татыўнай псіхалогіі, аліга фрэнапедагогікі, прыватных методык; старшых выкладчыкаў ка# федраў (19 разр. АТС) сучасных еўрапейскіх моў, матэматыч

нага аналізу, беларускай літа ратуры (0,75); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) псіхалогіі, замежных моў, замежных моў № 2 (2), бе ларускай літаратуры (0,75), алі гафрэнапедагогікі, мастацкай і педагагічнай адукацыі.

Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226 46 59.


VIVAT, XII СЕМІНАР СТУДЭНЦКАГА АКТЫВУ! (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2)

хуткі пераход на электронныя пад ручнікі. Пасыпаліся пытанні і да намесніка міністра эканомікі А. М. Тура. Па словах Андрэя Мікалаеві ча, міжнародныя эк сперты лічаць, што Беларусь марудна развівае прыдарож ны сервіс. На адной толькі шашы Мінск — Брэст можна ства рыць каля 1 500 000 працоўных месцаў. Акрамя таго, па прагнозах спецыя лістаў, у нашай

краіне знаходзяцца 30 % агульнаеўра пейскіх запасаў прэснай вады. Беларусь магла б распрацоўваць свае падземныя радовішчы і забяспечваць пітной вадой усю Еўропу, дзе з Намеснік міністра ёю існуюць сур’ эканомікі А. М. Тур ёзныя праблемы. Апошні дзень прайшоў у рэжы ме non stop: арга нізацыйны збор, творчыя лабара торыі, падвядзен не вынікаў… Скарыстаўшы магчымасць пера даць добрыя сло вы на старонках галоўнай газеты БДПУ, дзве Юліі з Мас квы дзякуюць арганізатарам за магчы масць правесці свой майстарклас. «Я чуў пра гасціннасць беларусаў, але не ўяўляў, што нам будзе так лёгка знайсці агульную мову», — гаворыць Іван з Вільнюса. Максім з Масквы прыемна ўражаны тым, што можна было зада ваць міністру любыя пытанні і атрым ліваць на іх разгорнутыя адказы. Воль га з Гродна: «Спадабалася ўсё: вельмі добрыя ўмовы пражывання, цудоўныя людзі, разнастайныя трэнінгі… Ужо ча каю наступнай сустрэчы!» Ганна БАГУМІНСКАЯ

•Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета універсітэта з дак# ладам «Шляхі ўдаскана# лення прафесійнай пад# рыхтоўкі студэнтаў фа# культэта псіхалогіі» вы# ступіла дэкан ФП Л. У. ФІНЬКЕВІЧ. Члены Савета адзна чылі, што падрыхтоўка высокакваліфікаваных псіхолагапедагагічных кадраў з’яўляецца прыя рытэтнай задачай факуль тэта. Калектывам ФП рас працаваны і зацверджаны новы адукацыйны стан дарт, тыпавыя і вучэбныя планы, праграмы вучэб ных дысцыплін. Дзей насць дэканата і кафедраў факультэта накіравана на ўдасканаленне вучэбнага працэсу і пазавучэбнай ра боты, рэалізацыю перспек тыўных планаў па вучэб наметадычным забеспя чэнні ўсіх відаў самастой най работы студэнтаў. Фарміраванню прафесій най кампетэнтнасці вы 2

пускнікоў ФП спрыяюць дзейнасць студэнцкага на вуковага таварыства «ІнСайт», удзел у навуко вапрактычных канферэн цыях, конкурсах прафе сійнага майстэрства, алім піядах. Разам з тым выступоўцы адзначылі шэраг недахо паў у арганізацыі вучэбна га працэсу на факультэце. У сувязі з гэтым Савет уні# версітэта пастанаўляе: — падрыхтаваць план мерапрыемстваў, накіра ваных на павышэнне якасці вучэбнага працэсу на факультэце з улікам абагульнення перадавога вопыту, укаранення сучас ных адукацыйных тэхна логій (да 1 лютага 2009 года); — распрацаваць вучэбна метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу; — арганізаваць на фа культэце работу «Школы маладога выкладчыка» (да 1 лютага 2009 года);

— аптымізаваць коль касць і склад вучэбнана вуковых праблемных груп на факультэтах, наладзіць сістэматычны кантроль за іх работай (да 1 студзеня 2009 года); — падрыхтаваць для аб меркавання на пасяджэнні рэктарата пытанне аб мэ тазгоднасці арганізацыі вучэбнанавуковых праб лемных груп у наступным навучальным годзе (да 1 студзеня 2009 года); — абмеркаваць на пася джэнні рэктарата пытанне аб мэтазгоднасці функцыя навання вучэбнапрактыч най лабараторыі клінічнай псіхалогіі і псіхалагічнага кансультавання (да 15 снежня 2008 года); — разгледзець пытанне аб арганізацыі і вучэбна метадычным забеспячэнні азнаямляльных практык на факультэтах універсітэ та і ўнесці прапановы па іх удасканаленні (да 1 сака віка 2009 года).

«Добры дзень, шаноўная рэдакцыя! У хуткім часе мне належыць ісці на практыку. Шмат чула пра нядаўнюю рэформу школы. Аднак не зусім зразумела, што гэта за класы “са штрыхом” і “без штрыха”? У чым роз% ніца паміж імі? Дзякуй за адказ!» Наталля, IV курс Напэўна, такое ж пытанне ўзнікала не толькі ў нашай адрасанткі; што ж, паспрабуем растлумачыць! Штрых — паказчык пераходнага этапу. У «звычайным» ІХ класе вучацца школьнікі, якія ўжо скончылі 9 класаў у мінулым годзе; праграма тут максімальна блізкая да той, што павінна была ў іх быць у Х класе дванаццацігодкі. Летам гэтыя вучні здадуць экзамены за курс базавай школы і пяройдуць у ХІ' клас; там за адзін год па спецыяльным пераходным плане ім належыць засвоіць комплекс ведаў, на атрыманне якіх ва ўмовах 12годкі пайшло б два гады, і зноў здаць выпускныя выпрабаванні. Вучням ІХ' класаў, якія ў мінулым годзе скончылі 8 класаў, таксама за год трэба прайсці праграму двух гадоў (па 12годцы) і скончыць базавую школу. Потым яны пойдуць у Х, а пазней у ХІ класы — ужо без штрыхоў. Выпускнікі 10 класа па адзінаццацігодцы перайшлі ў ХІ клас, а па дванаццацігод цы — у ХІ'. Выпускныя экзамены ў «звычайных» і «штрыхавых» класах здаюцца па аднолькавых праграмах і білетах. Увогуле, ліст Наталлі аказаўся надзвычай своечасовым. Нядаўняя рэформа сярэдняй школы ўзняла праблему актуальных напрамкаў развіцця вышэйшай педагагічнай аду кацыі. Наколькі прадуктыўна вырашаюцца пытанні падрыхтоўкі выпускнікоў да пра цы ва ўмовах адзінаццацігодкі на факультэтах БДПУ? Запытаемся ў кампетэнтных асоб!

РЭФОРМА ШКОЛЫ Ў ФАРМАЦЕ ВНУ «Безумоўна, для рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 “Аб асоб ных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі” трэба зрабіць яшчэ шмат: стварыць но выя падручнікі па гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, гісторыі Беларусі для VI—VII класаў, а таксама новыя дапаможнікі для Х—ХI класаў з улікам пераходу ад канцэнтрызму да лінейнасці ў выкладанні гісторыі… Аднак набыткі папярэдніх гадоў дазваляюць ужо сёння забяспечваць якаснае выкладанне гісторыі і грамадазнаўства ў школе», — сцвярджае загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і мето дыкі выкладання гісторыі Іван Іванавіч БАГДАНОВІЧ. На жнівеньскім пасяджэнні кафедры выкладчыкі азнаёміліся са зместам Дэкрэта, новых вучэбных планаў і школьных праграм па гісторыі і грамадазнаўстве, у тым ліку і з пераходнымі для ІХ' і ХІ' класаў. У рабочыя праграмы па дысцыплінах педагагічна га профілю былі ўнесены змяненні і дапаўненні. Перад пачаткам вытворчай практыкі пяцікурснікам паведамілі пра змены, што адбыліся ў змесце і структуры гістарычнай адукацыі. Выкладчыкі сфарміравалі для студэнтаўпрактыкантаў электронны пакет інструктыўнаметадычных матэрыялаў, у які ўвайшлі новыя вучэбныя планы і пра грамы па профільных дысцыплінах, інструктыўнаметадычныя лісты Міністэрства адукацыі, а таксама прыкладнае тэматычнае планаванне па ўсіх раздзелах. Акрамя гэтага, дэканат і Савет гістарычнага факультэта прапанавалі супрацоўнікам усіх кафедраў падрыхтаваць для публікацыі ў навуковаметадычным часопісе «Гісто рыя: праблемы выкладання» артыкулы з рэкамендацыямі па вывучэнні пытанняў, упершыню ўведзеных у структуру школьных курсаў гісторыі і грамадазнаўства. *** Загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі Ірына Міхайлаўна ЕЛІСЕЕВА ўпэў нена: веды як дасягненне чалавечай цывілізацыі і падмурак культуры становяцца асабліва значнымі для вучня, калі педагог ставіць за мэту развіццё асобы сродкамі вучэбнага прадмета. Таму неабходна з малодшых курсаў вучыць студэнта аналізаваць звесткі з розных крыніц, адрозніваць факты ад меркаванняў, гіпотэз, выдумак, строга ўлічваць узроставыя асаблівасці навучэнцаў, выбіраць найбольш аптымальныя педа гагічныя тэхналогіі. З улікам пераходу на 11гадовы тэрмін атрымання сярэдняй адукацыі на фізічным факультэце адбыліся змены ў сістэме прафесійнаметадычнай падрыхтоўкі студэнтаў. На лекцыйных і практычных занятках па дысцыплінах метадычнага цыклу вывуча ліся адзіныя тыпавыя вучэбныя планы для сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў, аналізаваліся змест і структура асноўных і пераходных праграм па фізіцы, асаблівасці каляндарнатэматычнага планавання на 2008/09 навучальны год. Арганізавана выву чэнне інструктыўнаметадычнага ліста Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбнага прадмета “Фізіка” ў 2008/09 навучальным годзе», метадыч най літаратуры па фізіцы для настаўнікаў і дапаможнікаў для вучняў. Студэнты сама стойна распрацоўваюць індывідуальныя дыдактычныя матэрыялы ўрокаў фізікі з вы карыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання, якія абмяркоўваюцца на семінарскіх занятках па методыцы выкладання фізікі і выкарыстоўваюцца ў перыяд педагагічнай практыкі (урок з выкарыстаннем гульнёвых сітуацый, урок творчасці, урок ролевай гульні, урок — педагагічная майстэрня і інш.). Спадзяёмся, што нам удалося як мага поўна адказаць Наталлі. Свае пытанні па гэтай і іншых тэмах вы можаце накіроўваць на адрас рэдакцыі (вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1, пакой 127) або задаць па тэлефоне 226%40%19. 11 снежня 2008 г.


Я — ДАРОСЛЫ! Што мы маем на ўвазе, калі гаворым: «Я дарослы чалавек»? Напэўна, высокі ўзровень самастойнасці, адказнасць за свае словы, рашэнні і дзеянні, магчымасць забяспечваць сябе… Так разумеецца, што мяжу паміж дзяцінствам і сталасцю пра# водзіць васемнаццацігоддзе. Ці гэта заўсёды так? Ці для кожнага? Вольга НОВІК Усе мы ведаем пра тое, што для асоб з парушэннямі раз віцця створаны спецыяльныя школы, інтэрнаты, цэнтры ка рэкцыйнаразвіваючага наву чання і рэабілітацыі, але ці задумваемся пра далейшы жыц цёвы шлях выхаванцаў гэтых устаноў? Ніхто не хоча браць гэ тых маладых людзей на працу, увесь вольны час яны вымуша ны праводзіць дома… А калі прасцей, пасля 18 гадоў для іх увесь час — вольны… Хочацца верыць, што хутка сітуацыя зменіцца, тым больш

што першыя крокі ўжо зроб лены. Вынікам звароту кіраў ніцтва Беларускай асацыяцыі бацькоў дзяцейінвалідаў у Міністэрства працы і сацыяль най абароны рэспублікі стала прыняцце Палажэння аб тэры тарыяльным цэнтры, пры якім адкрыюцца так званыя «аба роненыя майстэрні» — швей ныя, сталярныя, паліграфіч ныя... Гэта выклікала патрэбу ў спецыялістах, што будуць ажыццяўляць псіхолагапе дагагічнае суправаджэнне ра ботнікаў з цяжкімі абмежа

ваннямі. Таму факультэт спе цыяльнай адукацыі БДПУ — адзіная ў краіне структура ад паведнага профілю — распачаў міжнародны адукацыйны праект падрыхтоўкі трэнераў па пра цоўнай тэрапіі (а менавіта так называецца гэтая прафесія). Педагогам нашага універсітэ та дапамагаюць іх калегі з Уні версітэта Фунтус (Нідэрлан ды). Згодна з патрабаваннямі праекта з ёмістай назвай «Я — дарослы чалавек», вучоным БДПУ неабходна распрацаваць вучэбную праграму і вучэбнаме

Напрыканцы лістапада наша alma mater прымала высокага госця з літоўскай сталіцы — дэкана факультэта славістыкі Вільнюскага педагагічнага універсітэта Гінтаўтаса КУНДРОТАСА. Прафесар чытаў лекцыі студэнтам#літуаністам факуль# тэта беларускай філалогіі і культуры на працягу некалькіх дзён. Зразумела, ка# рэспандэнт «Н» не мог не выкарыстаць унікальную магчымасць з першых вуснаў даведацца пра тое, з чаго складаюцца абавязкі дэкана ў ВПУ і як у Літве вывуча# юць беларускую мову.

ГІНТАЎТАС КУНДРОТАС – ПРА «СВАЕ УНІВЕРСІТЭТЫ» — Я вучыўся на факультэце рускай філалогіі ры — больш самастойную і поліфункцыяналь Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта, скончыў ную структуру. аспірантуру пры МДУ, — расказвае спадар Як жывецца студэнтам ВПУ? Аказваецца, у Гінтаўтас. — Ужо тады зацікавіўся акцэнтуа Вільнюсе функцыянуе толькі адзін прыватны уні цыяй; тэма маёй дысертацыі «Супастаўляльнае версітэт. У астатніх, дзяржаўных, практыкуюц вывучэнне інтанацыі рускай і літоўскай моў». ца тры формы навучання: бюджэтная, напаўплат Лекцыі, што я чытаў у вашым універсітэце, так ная і платная. Студэнтыбюджэтнікі, якія зда сама звязаны з гэтай праблемай. Мне хацелася, юць сесію без запазычанасцей, атрымоўваюць каб слухачы змаглі адчуць асаблівасці літоўс стыпендыю (яе сярэдні памер складае 30 еўра). кай фанетыкі і ў будучым пазбягаць памылак у Інтэрнат выдзяляецца практычна ўсім жадаючым, вымаўленні. аднак іх нямнога: умовы пражывання не надта Пасаду дэкана наш госць займае ўжо 18 гадоў — камфортныя, а кошт высокі. з першага дня работы факультэта. На працягу Спадар Гінтаўтас выказаў шмат цёплых слоў у ад гэтага часу яму даводзілася быць не толькі наву рас БДПУ і асабіста яго рэктара прафесара П. Дз. Ку коўцам, але і менеджэрам, і бухгалтарам, і на харчыка. Напрыканцы размовы ён пажадаў фа ват прарабам: пасада абавязвае дбаць пра тое, культэту беларускай філалогіі і культуры навуко каб факультэт быў укамплектаваны студэнтамі вых поспехаў, росквіту і таленавітых студэнтаў. і выкладчыкамі, аўдыторыі мелі належны вы Вераніка МАНДЗІК гляд, заробленыя сродкі размяркоўваліся прапар Г. Кундротас (у цэнтры), выкладчык літоўскай мовы Р. І. Радыгіна (злева) цыянальна... і студэнты літуаністы Між іншым, на факуль тэце славістыкі ёсць і кафед ра беларускай мовы; нашы суайчыннікі вучацца там на завочным аддзяленні, а літоўскія грамадзяне пасту паюць на стацыянар. Пла нуецца рэарганізаваць яе ў Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакульту 11 снежня 2008 г.

тадычны дапаможнік для трэне раў, а таксама падрыхтаваць групу спецыялістаў г. Мінска да 1 верасня 2010 года. Шчыра кажучы, напачатку я сумнявалася, што настолькі маштабны праект можна рэалі заваць усяго за два гады — да той пары, пакуль не наведала адзін з семінараў, што право дзіўся галандскімі спецыяліс тамі на базе нашага універсітэ та. Цяпер, азнаёміўшыся са ста

тыстычнымі дадзенымі, даве даўшыся пра новыя методыкі, я ўпэўнена: тэрмін рэальны! Калі ўзяцца за справу як след, хутка і ў нашай краіне будуць створаны ўмовы, дзякуючы якім тысячы маладых людзей атры маюць магчымасць прадуктыў на працаваць, пашыраць кола кантактаў… і проста быць па трэбнымі. Кожны з іх здолее з упэўненасцю сказаць: «Я – да рослы чалавек!»

Падчас навучальнага семінара

Праз стагоддзі Сёлета адзначаецца 150годдзе з дня нараджэння літоўскага кам пазітара, пісьменніка, крытыка, публіцыста, перакладчыка, паэ та, аўтара літоўскага дзяржаўнага гімна Вінцаса Кудзіркі. З гэтай нагоды на базе БДПУ ў рамках форуму «Разам мы адна сям’я!» прайшоў этнакультуралагічны вечар, у якім прынялі ўдзел прад стаўнікі РГА «Беларуская абшчына літоўцаў» і студэнтылітуані сты з факультэта беларускай філалогіі і культуры. У вызначаны час аўдыторыя пачала запаўняцца людзьмі ў тра дыцыйных строях. «Нацыянальная песнь» (калі б Кудзірка на пісаў толькі гэты твор, ён бы ўжо заняў сваё пачэснае месца ў гісто рыі і культуры Літвы) змянілася дэкламацыяй вершаў і баек паэ та, а завяршылася мерапрыемства агульным чаяваннем. Дзялен ня на гаспадароў і гасцей, беларусаў і літоўцаў, не адчувалася. Мабыць, яно і правільна, бо мы — адзіная сям’я. Ганна БАГУМІНСКАЯ

На здымках: незабыўныя імгненні вечарыны

3


•Выдадзена ў БДПУ

•Гаворым правільна ТАКІЯ РОЗНЫЯ ПАДОБНЫЯ СЛОВЫ Яркая, вобразная, прыгожая мова ва ўсе часы была паказчыкам куль# турнага ўзроўню чалавека. «Загава# ры, каб я цябе ўбачыў», — сказаў калісьці Сакрат — і ён меў рацыю, бо што ж, як не манера весці гутар# ку, найбольш поўна адлюстроўвае характар, светапогляд, стаўленне да жыцця! Новая рубрыка «Н» прызна# чана пазнаёміць чытачоў з усім ба# гаццем спосабаў выказвання думкі ў беларускай мове. Так, пазбегнуць неапраўданай таўталогіі нам дапамагаюць сінонімы. Напрыклад, да слова га варыць можна падабраць многа блізкіх паводле значэння: казаць, гаманіць, мармытаць, гута рыць, размаўляць, балбатаць, балабоніць, лапа таць, пляскаць і інш. Яны розныя паводле сты лявой прыналежнасці і эмацыянальнаэкспрэ

сіўных якасцей, таму ўжываць такія сінонімы неабходна ў пэўных кантэкстах. Пра вучонага ці пісьменніка скажам: вядомы, знакаміты, славуты, выдатны, слынны. Дзе ясловы адкрыць, адгарнуць, адчыніць — такса ма сінонімы. Але спалучаюцца яны з рознымі назоўнікамі: адкрыць сход ('абвясціць пра па чатак пасяджэння'), адгарнуць старонку, ад чыніць дзверы. Слова памылка абазначае 'няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках'. Але памылкі бываюць розныя. Калі маецца на ўвазе істотны недахоп, лепш сказаць промах. Для ўзмацнення недарэчнасці памылковага дзеяння можна выкарыстаць слова ляпсус. Слова да слова — будзе мова... Мова бездакор% ная, калі ўдумліва ўжываць і спалучаць моў% ныя адзінкі. Падрыхтавала Таццяна СТАРАСЦЕНКА

•STOPкадр ВОСЕНЬ – ГЭТА ЧАС «ЛІСТАПАДА»... Калі сказаць, што апошнія восеньскія дні — вельмі пазітыўная пара, то, напэўна, знойдзецца шмат жадаючых аспрэчыць гэты тэзіс. Канешне ж, перавага вясенняга шэсця Дземетры відавочная, аднак ніхто мяне не пераканае ў татальнай адсутнасці жыццё# вых радасцей напярэдадні панавання Снежнай Каралевы — я маю на ўвазе, напрык# лад, кінафестываль «Лістапад». Сёлетнюю праграму немагчыма назваць аднабаковай пазітывісцкай падборкай у стылі класічнай дыснееўскай мультыплікацыі, што, у сваю чаргу, сведчыць пра якасць адбору кінафільмаў. А цяпер я пазнаёмлю чытачоў «Н» з дзвюма арыгінальнымі рэжысёрскімі работамі. Аляксей Н. КАВАЛЕНКА Антон Карбайнфатограф вя домы ў першую чаргу як аўтар культавых партрэтаў артпер санажаў ХХ стагоддзя. Кар байнрэжысёр працягвае рас працоўваць тэму чалавечых страсцей, дзеянняў і творчых лёсаў: у яго фільме «Кантроль» прадстаўлена гісторыя лідэра групы Joy Division Йена Керці са. Чорнабелая (нават цёмна шэрая!) карціна, такая ж маў клівая, як і яе галоўны герой, пагружае гледача ў тыя глыбіні, дзе выразна бачныя дэманы і анёлы, што знайшлі прытулак у чалавечых душах. Канешне ж, Керціса — як і ўся лякага генія — зразумець цяж ка або ўвогуле немагчыма, але вы зможаце адчуць гэтага вы сокага хударлявага джэнтльме на ўжо з першых кадраў. Ас татняе — у кінастужцы Анто

на Карбайна і музыцы Joy Division. Другі фільм — таксама пра ге нія, яго творчасць, каханне і смерць. Што асабліва важна для нас, прэзентацыя фільма «Пушкін. Апошняя дуэль» пра водзілася аўтарам карціны На талляй Бандарчук у сценах на шай alma mater. Па асабістым прызнанні рэжысёра, зіхаценне «залатога века» рускай культу ры ўжо з дзесятак гадоў асвят ляе яе творчы шлях — ці ж маг чыма было абысці ўвагай асобу Аляксандра Сяргеевіча? Дэкара цыі, касцюмы, музыка, мова, манеры героеў — усё вытрыма на ў лепшых традыцыях. Роз ніца паміж правінцыяльным Манчэстэрам і царскім Пецяр бургам відавочная, толькі бун тарскі дух паэта не стрымаць

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

мундзірам камерюнкера — і Пушкін (Сяргей Бязрукаў) з усім магчымым запалам жыве, ства рае шэдэўры, пакланяецца даме сэрца… Трэба аддаць належнае сур’ёзнасці аўтарскага падыхо ду Наталлі Бандарчук: падзеі паказаны з максімальнай гіста рычнай дакладнасцю і апавя дальнай ёмістасцю. Скончыліся абодва лістапа% ды — каляндарны і кінематагра% фічны, у хуткім часе да нас на% рэшце дабрыдзе доўгая і халод% ная зіма, якая чамусьці зама% рудзілася ў дарозе. Але я ўжо га% товы бегчы ў напрамку вяс% ны — у пошуках цікавай інфар% мацыі і новых культурных па% дзей. Бо смерць аднаго лета прад% вяшчае нараджэнне наступнага. Некаторыя сцвярджаюць, што так будзе заўсёды…

220809, г. Мінск#50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226#40#19 www.bspu.unibel.by/newspaper

Цыркун, І. І. Інтэлектуальнае самаразвіццё бу# дучага педагога: дыдактычны аспект: манаграфія / І. І. Цыркун, В. М. Пунчык. — Мінск: БДПУ, 2008. — 254 с. У манаграфіі даследуецца праблема інтэлекту альнага самаразвіцця будучага настаўніка, апіс ваецца методыка рацыянальнай арганізацыі са мастойнай работы студэнтаў педагагічнай ВНУ з камп’ютэрным су праваджэннем. Забаўскі, М. М. Расійская Дзяржаўная дума ў лёсах Беларусі (1906—1917 гг.): манаграфія / М. М. Забаўскі. — Мінск: БДПУ, 2008. — 267 с. У манаграфіі адлюстравана сутнасць выбарча га заканадаўства па выбарах у Дзяржаўную думу I і II скліканняў, яго змены ад 3 чэрвеня 1907 г. Паказаны вынікі выбарчых кампаній у Вілен скай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Ана лізуюцца палітычныя пазіцыі дэпутатаў ад Беларусі ў Думе, дзей насць палітычных партый і груп, іх органаў друку вакол першага расійскага парламента. Вызначаецца кірунак дзейнасці ўрада ў міжрэ валюцыйны перыяд. Васілеўскі, С. А. Малекулярная фізіка і тэрма# дынаміка: курс лекцый / С. А. Васілеўскі, У. М. Котла, І. А. Вабішчэвіч. — Мінск: БДПУ, 2008. — 192 с. У дапаможніку разглядаюцца тэарэтычныя ас пекты малекулярнай фізікі і тэрмадынамікі, іх практычная рэалізацыя. Падаецца вывад фор мул і заканамернасцей, прапануюцца малюнкі, схемы і графікі. Давыдзенка, Л. М. Асновы кіравання інтэлек# туальнай уласнасцю: практыкум / Л. М. Давы дзенка, А. М. Бруханчык, В. М. Паськова. — Мінск: БДПУ, 2008. — 204 с. У дапаможніку падаюцца асновы прававога, эканамічнага і арганізацыйнага кіравання інтэ лектуальнай уласнасцю, а таксама прававой аба роны і ацэнкі кошту яе аб’ектаў, міжнароднага супрацоўніцтва па гэтых пытаннях. Лабко, П. І. Анатомія чалавека. Апорна#ру# хальны апарат: вучэб. дапаможнік / П. І. Лабко, Г. В. Сонцава, Т. М. Ігнацьева; пад рэд. дра мед. навук, праф. П. І. Лабко. — Мінск: БДПУ, 2008. — 156 с. Грыф Міністэрства адукацыі РБ. У дапаможніку прыводзяцца базавыя дадзе ныя пра будову і функцыі пасіўнай і актыўнай частак апорнарухальнага апарату. Хандогі, А. У. Заалогія пазванковых: лаб. прак# тыкум. У 2 ч. Ч. 1. Анамніі / А. У. Хандогі, Т. М. Курскова. — Мінск: БДПУ, 2008. — 120 с. У дапаможніку падаецца апісанне ўсіх пазван ковых групы Anamnia — бясчэрапных (ланцэтні ка), абалочнікаў (асцыдый), кругларотых, рыб і земнаводных. Прыводзяцца дадзеныя з параў нальнай анатоміі, марфалогіі, сістэматыкі, звесткі пра эвалюцыю асобных груп анамній. Адамовіч, Г. Я. Літаратурная класіка ў параў# нальным вывучэнні: дапаможнік / Г. Я. Ада мовіч. — Мінск: БДПУ, 2008. — 179 с. У дапаможніку разглядаюцца класічныя тво ры, якія набылі вядомасць дзякуючы міжна цыянальным кантактам. Выяўлены тыпалагіч ныя сыходжанні паміж літаратурамі. Акрэсле ны і праілюстраваны розныя віды міжлітаратурных сувязей і ўза емадзеянняў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1371. Падпісана ў друк 11.12.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 19(1048)  
nastaunik 19(1048)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement