Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 20 лістапада 2008 года КАМП’ЮТЭР — СЯБРА ЧАЛАВЕКА

ПЕДАГОГІКА Ў ПАГОНАХ

БАГАЧ2008: ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ І ПАЖНЕШ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Навіны БДПУ Р

ЭСПУБЛІКАНСКАЯ алімпіяда па карэкцыйнай педагогіцы і спецы яльнай псіхалогіі з міжнародным удзелам пройдзе 20—21 лістапада на ФСА. Акра мя студэнтаў БДПУ (факультэты спе цыяльнай адукацыі і сацыяльнапедага гічных тэхналогій) у ёй прымуць удзел прадстаўнікі Маскоўскага гарадскога пе дагагічнага універсітэта, Маскоўскага пе дагагічнага каледжа, Нацыянальнага пе дагагічнага універсітэта імя М. П. Драга манава (Кіеў), БДУ, Віцебскага дзяржаў нага універсітэта імя П. М. Машэрава, Ма зырскага дзяржаўнага педагагічнага уні версітэта імя І. Шамякіна.

С

ЁННЯ — Дзень інфармавання. Яго тэма — «Айчынныя і імпартныя прадукты харчавання: цэнавая палітыка і кантроль за якасцю» з дадатковай тэма тыкай для г. Мінска «Сістэма прафілак тыкі, абмежавання распаўсюджвання і лячэння ВІЧ/СНІД».

А

ДБЫЛОСЯ падвядзенне вынікаў студэнцкага праекта «Залаты джо кер» — конкурсу на лепшую работу сту дэнцкага савета самакіравання факультэ таў і інтэрнатаў. Дынамічная канцэртная праграма, яркае выступленне вядучых, атмасфера і святочная энергетыка, а так

№ 18 (1047)

сама прызы спонсараў сталі для ўсіх пры сутных цудоўным падарункам да Міжна роднага дня студэнта. Пераможцам у на мінацыі «Лепшы творчы сектар студэнц. кага савета факультэта» стала Алена ЛА ТЫШАВА (факультэт беларускай філа логіі і культуры), «Лепшы навуковы сек. тар студэнцкага савета факультэта» — Уладзімір УСЦІН (факультэт прырода знаўства), «Лепшы інфармацыйна.аналі. тычны сектар студэнцкага савета факуль. тэта» — Вера СІВАКОВА (матэматычны факультэт), «Лепшы валанцёр» — Вікто рыя КАМІНСКАЯ (ФПА), «Лепшы твор. чы сектар студэнцкага савета інтэрната» — Вікторыя ДЫЧКО (інтэрнат № 6, ФНК), «Лепшы студэнцкі савет інтэрната» — Аксана РЫЛКО (інтэрнат № 2, фізічны факультэт), «Лепшы студэнцкі савет фа. культэта» — Марына АРДЫНСКАЯ (му зычнапедагагічны факультэт). Віншуем!

МАСКВА СТАЛА БЛІЖЭЙ Жыццё нашага унiверсiтэта багатае на яскравыя падзеi, але ТАКАЯ адбылася ўпершыню: студэнткі V курса ФСА былi накiраваны на лага. педычную практыку не ў беларускія школы, як звычайна, а за мяжу — ва ўстановы адукацыі Масквы!

У

РАМКАХ форуму «Разам — мы адна сям’я» РГА «Беларуская аб шчына літоўцаў» правяла на базе нашага універсітэта этнакультуралагічную веча рыну, прысвечаную 150годдзю паэта Вінцаса Кудзіркі. Самы актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымалі студэнтылітуа ністы факультэта беларускай філалогіі і культуры.

•Да 65годдзя вызвалення Беларусі ВЕСТКІ З ФРОНТУ 20 лістапада 1943 года У выніку ГомельскаРэчыцкай аперацыі, мэтай якой быў разгром буйной групоўкі праціўніка ў міжрэччы Сожа і Дняпра, заняцце і ўтрыманне пазіцый на заходнім бе разе Дняпра, пасля кровапралітных баёў войскамі Беларускага фронту 18 лістапада была вызвалена РЭЧЫ ЦА, а 26 – ГОМЕЛЬ. Матэрыялы рубрыкі «Да 65годдзя вызвалення Беларусі» як у гэтым, так і ў наступ ных нумарах «Н» падрыхтаваны ўдзельнікамі ваеннапатрыятычнага клуба «Памяць». Інтэрв’ю з кіраўніком клуба, студэнтам гістарычнага факультэта Юрыем Гладчу ком чытайце на стар. 4.

Рэктар МГПУ В. В. Рабаў (у цэнтры) і члены дэлегацыі БДПУ – выкладчык А. А. Качаран, студэнткі І. Манаенкава, Э. Вярэніч, І. Кіжло Маскоўскі гарадскі педагагiчны унiверсiтэт, выкладчыкі якога выступілі каардына тарамі практыкі, заснаваны ўсяго 14 гадоў таму, але моцны навуковаметадычны па тэнцыял дае падставы назваць яго адной з вядучых педагагічных ВНУ Расійскай Федэ рацыі. Паміж нашымі навучальнымі ўстановамі дзейнічае дагавор аб супрацоўнiцтве, наладжаны трывалыя сувязі, а рэктар В. В. Рабаў — доктар honoris causa Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Таму, ад’язджаючы ў Мас кву, мы ведалi: там нас чакаюць не проста калегi, а сябры. Нам пашчасціла наведаць Цэнтр медыкапсiхалагiчнага сацыяльнага суправаджэн ня і спецыяльную школу, паслухаць лекцыі знакамiтых маскоўскіх прафесараў М. Н. Назаравай, М. Ф. Фамiчовай, дэкана факультэта спецыяльнай педагогікі МГПУ А. Г. Прыходзькі. Кіраўнік беларускай дэлегацыі старшы выкладчык кафедры лагапе дыі БДПУ А. А. Качаран пазнаёмiў маскоўскiх калег з арганiзацыяй лагапедычнай дапамогi ў Рэспубліцы Беларусь. Да глыбіні душы ўсхвалявала сустрэча з рэктарам МГПУ Віктарам Васільевічам Рабавым, які шчыра вiтаў гасцей з Мінска. Але галоў ным, безумоўна, была практыка: мы праводзiлi заняткi, разам з маскоўскiмi спецыя лістамі аналiзавалi іх вынiкi. Першая спроба супрацоўніцтва, як нам падаецца, была ўдалай. З нецярплiвасцю чака ем наступнай сустрэчы: студэнты МГПУ падалі ўжо заяўку на ўдзел у алiмпiядзе па карэкцыйнай педагогiцы, якая днямі пройдзе на факультэце спецыяльнай адукацыi. Iнга КIЖЛО P. S. Хочацца выказаць вялiкую падзяку рэктарату нашай alma mater за прада стаўленую магчымасць азнаёміцца з вопытам маскоўскiх калег. А студэнтам жадаю поспехаў у вучобе: практыка ў Маскве дарагога каштуе — паверце чалавеку, якi там пабываў!


НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА... У нашы дні мова праходзіць выпрабаванне на жыццёвую сілу, — з канстатацыі гэтага факта пачалася адкрытая лекцыя дэкана факультэта рускай філалогіі пра. фесара В. Дз. Старычонка. Праблема значна важнейшая, чым падаецца на першы погляд: у памяці мовы захоўваюцца ўсе змяненні, якія адбываюцца ў свеце, — і наад. варот, моўныя працэсы аказваюць уплыў на ўсе сферы чалавечага жыцця. Гутарку на тэму суадносінаў Слова і Сусвету, Слова і Грамад. ства сёння працягвае вучоны, які распрацаваў фундаментальную тэо. рыю, што спалучае набыткі гуманітарных і дакладных навук, рэлі. гійны вопыт і філасофскія пабудовы, — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы прафесар А. А. ГІРУЦКІ. Ганна ВАСІЛЬЕВА ДАРОГІ ЖЫЦЦЯ «Што казаць пра сябе? Усё як ва ўсіх: нарадзіўся, вучыўся, пра цую…», — спачатку аднекваецца Анатоль Антонавіч, пачуўшы хрэстаматыйнае пытанне пра «шлях у навуку», аднак нарэш це пачынае расказваць: — Дзяцінства і юнацтва выда ліся багатымі на пераезды. З мяс тэчка Смальяны, што ў Віцеб скай вобласці, мы пераехалі ў Латвію, на цётчын хутар: у галод ныя пасляваенныя гады ўласная гаспадарка была вялікай падмо гай. У Прыбалтыцы пражылі да волі доўга; я скончыў сямігодку, калі бацьку пацягнула на радзі му, у Верхнядзвінскі раён. Сям’я ў нас была вялікая — шасцёра дзяцей, таму пасля заканчэння восьмага класа паехаў у Рыгу — паступаць у вучылішча чыгунач нікаў. Потым працаваў памочні кам машыніста, завочна вучыў ся ў Ленінградскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транс

парту… Але душа да тэхнікі не ляжала. Нарэшце я кінуў інсты тут — і мяне тут жа забралі ў армію. На Балтыйскім флоце ад служыў тры гады; было нялёг ка, але вельмі цікава: я пабачыў свет у самым поўным значэнні гэтага выразу. Быў на Кубе, у Францыі, нават у Афрыцы… Як адбылося, што я стаў філо лагам? Мабыць, уся справа ў тым, што ў дзяцінстве вельмі любіў чытаць, і чытаў шмат. Канчатковае рашэнне выспела падчас службы ў арміі, і ўжо тады я пачаў рыхтавацца да ўступных іспытаў на філфак БДУ. СТРУКТУРА СЛОВА — КЛЮЧ ДА ПАЗНАННЯ СВЕТУ — Памятаеце, як пачынаецца Евангелле ад Яна: «Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог… І праз Яго ўсё сталася, і без Яго нічога не пача ло быць»? Колькі разоў я раздум ваў над гэтым сцвярджэннем — і

заўсёды прыходзіў да высновы: яно не можа быць фанта зіяй! Я па спрабаваў абгрунтаваць яго з па зіцый навукі. Зразумела, прый шлося падымаць велізарныя пласты інфармацыі — напрык лад, знаёміцца з рэлігійнай літа ратурай, набыткамі на вук пра Сусвет... У ву чылішчы, а потым у інстытуце я вывучаў вельмі шмат тэхніч ных дысцыплін. Ма быць, усе гэтыя веды папросту не захацелі знікаць — і ў пэўны мо мант прыйшлі на па мяць, узбагаціўшыся новымі дадзенымі. Яшчэ Платон гава рыў пра тое, што ў ас нове свету знаходзяцца пяць геаметрычных

фігур, з якіх чатыры адпавяда юць стыхіям — зямлі, вадзе, агню і паветру, — а пятая, два наццаціграннік, або дадэкаэдр, складае непасрэдна аснову света будовы. Напрыканцы ХХ стагод дзя фундаментальная навука ізноў звяр нулася да гэтай ідэі; яе адга лоскі мож на знайсці ў многіх фізічных тэорыях. Свет адлюс троўваецца ў слове; калі развіць гэтую дум ку, атрыма ецца, што, пабудаваўшы геамет рычную мадэль слова і мовы, магчыма спасцігнуць законы све табудовы. Так можна коратка перадаць сутнасць маёй тэорыі; Дадэкаэдравая структура слова

тыя, хто захоча азнаёміцца з ёю больш падрабязна, могуць звяр нуцца да маіх кніг і вучэбных да паможнікаў. МОВА Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ — Хоць асноўная маса лю дзей не асэнсоўвае свае рэакцыі на моўныя з’явы, аднак стан маўлення аказвае ўплыў на ўсе працэсы, што адбываюцца ў грамадстве, — нават на экано міку… Зарад энергіі, закладзе ны ў слове, можа ствараць — але можа і разбураць. Радуе, што людзі пачалі ўсведамляць неабходнасць беражлівага стаў лення да слова, а ідэя экалогіі мовы набывае ўсё большую па пулярнасць. НОВЫЯ ГАРЫЗОНТЫ — Нядаўна я перайшоў шас цідзесяцігадовы рубеж — і, ве даеце, гэта сапраўды новы этап жыцця. Збольшага мае заду мы рэалізаваліся, і вялікі дзя куй універсітэту за падтрымку, без якой не ўдалося б ажыц цявіць многія праекты. Аднак адчуваю, што сказаў яшчэ не ўсё з таго, што мог бы. Для нека торых ідэй яшчэ не зусім гато вы я, для некаторых — мае па тэнцыяльныя адрасаты… Ад ным словам, не будзем загад ваць далёка! Мы ад усёй душы віншуем Анатоля Антонавіча з юбіле ем — і зычым яму плёну ў пра цы, новых адкрыццяў, талена вітых вучняў і паслядоўнікаў!

РАЗУМНАЯ МАШЫНА ДЛЯ РАЗУМНЫХ ЛЮДЗЕЙ Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму электронна.вылічальная машына займала палову пакоя, а сама ідэя камп’ютэра, які змяшчаецца ў кішэні, падавалася выдумкай фантастаў. Яшчэ дзесяць гадоў таму большасць з нас толькі пасмяялася б, пачуўшы, што ў хуткім часе мабільны тэле. фон будзе ў кожнага з малодшых школьнікаў, прычым не дзесьці там у Японіі, а ў звычайнай беларускай вёсцы. І хто ведае: можа, усяго праз год сённяшняга знаўцу паставіць у тупік дзіцячае пытанне… Пра камп’ютэрную пісьменнасць у структуры педагагічнай адукацыі і мно. гае іншае мы гутарым з начальнікам Цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій Мікалаем ЛЫСАКОМ. — Мікалай Аляксандравіч, ва універсі тэт паступаюць людзі з розным узроўнем валодання камп’ютэрам. Якім чынам уда ецца за кароткі тэрмін і слаба падрых таваных студэнтаў «падцягнуць», і тым, хто ведае ПЭВМ быццам свае пяць паль цаў, не даць засумаваць? — Работа са студэнтамі вядзецца на двух узроўнях. Першы — выраўнаваль ны: маладыя людзі атрымліваюць база выя веды па будове аргтэхнікі, знаёмяц ца з магчымасцямі сучасных праграмных сродкаў. На другім узроўні навучанне накіравана на паглыбленне ведаў і іх прымяненне ў распрацоўцы мультыме дыйных комплексаў, змест якіх адпавя дае абранай спецыяльнасці. Варта зазна чыць, што развіццё інфарматыкі ідзе 2

надзвычай хуткімі тэмпамі, таму пра грамы па адпаведнай вучэбнай дысцып ліне абнаўляюцца ўвесь час. — Ці закладзены ў праграму асновы ра боты ў Інтэрнетпрасторы? — БДПУ рыхтуе спецыялістаў, якія будуць працаваць ва ўмовах інфарма цыйнага грамадства. Натуральна, іх не абходна знаёміць з найноўшымі камп’ ютэрнымі тэхналогіямі. Падчас занят каў студэнты бясплатна атрымоўваюць доступ у Інтэрнет у аб’ёме, належным з пункту гледжання выкладчыка (асобна падкрэсліваю: не адміністрацыі універ сітэта і не Цэнтра развіцця інфармацый ных тэхналогій!). Такі падыход уяўля ецца мне правільным: калі Інтэрнет па трэбны студэнту для вучобы, то універ

сітэт павінен забяспечыць яму карыстан не інфармацыйнымі рэсурсамі. Пры выкананні кіруемай самастойнай работы, падрыхтоўцы да заняткаў, залі каў і экзаменаў студэнты могуць прыйсці ў любы вольны камп’ютэрны клас і ка рыстацца рэсурсамі лакальнай сеткі — электроннымі вучэбнымі дапаможнікамі. — Дарэчы, што гэта такое і чым яны адрозніваюцца ад звычайных кніг? — Электронны дапаможнік — вельмі зручны і эфектыўны сродак навучання, асабліва для завочнікаў, а таксама для тых, хто жадае пазаймацца дадаткова. На жаль, пакуль што яны распрацаваны не па ўсіх дысцыплінах, бо гэта даволі пра цяглы працэс. Спачатку неабход на прадумаць змест і структуру, падрыхтаваць матэрыялы, а по тым напісаць навучальную прагра му (гэтым звычайна займаецца прафесійны праграміст). Напрык лад, асабіста я стварыў шэраг пра грам, якія спалучаюць дыдактыч ную і кантрольную функцыі. — Як Вы ацэньваеце забяспеча насць універсітэта камп’ютэр най тэхнікай?

— На сённяшні дзень ва ўсіх вучэбных карпусах дзейнічаюць камп’ютэрныя класы, прычым вострай патрэбы павя лічваць колькасць машын, якія выка рыстоўваюцца для навучання, ужо няма. Вядзецца работа па падключэнні інтэр натаў да «сусветнага павуціння». За апошнія пяць гадоў значна палепшылі ся і якасныя характарыстыкі аргтэхнікі. Аднак наша галоўная задача — не про ста даць кожнаму студэнту камп’ютэр, падключаны да Інтэрнету, а навучыць яго эфектыўна выкарыстоўваць інфарма цыйныя тэхналогіі ў сваёй будучай пра фесійнай дзейнасці. Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

20 лістапада 2008 г.


ПЕДАГОГІКА Ў ПАГОНАХ Адгаманіў, адгрымеў Дзень студэнта. Весялілася і гуляла моладзь — толькі пяцікурснікі крыху сумавалі, прадчуваючы хуткае развітанне з бесклапотным юнацтвам. На скрыжаванні прафесійных дарог кожны сам выбірае свой шлях — няхай гэта будзе праца ў сістэме адукацыі, на вытворчасці або... у сістэме правааховы. Пра перспектывы выпускні. коў БДПУ карэспандэнту «Н» расказаў намеснік начальніка Парты. занскага РУУС сталіцы, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў РАМАНОЎСКІ. — Станіслаў Рыгоравіч, нам стала вя дома, што Вы прыйшлі на міліцэйскую службу пасля заканчэння педагагічнага універсітэта... — Сапраўды, мая першая вышэйшая аду кацыя — педагагічная, нават пашчасціла некаторы час папрацаваць у школе настаў нікам рускай мовы і літаратуры. Далей была служба ва Узброеных Сілах, пасля якой і з’явілася жаданне стаць міліцыя нерам. Але я не адзіны «педагог» у кагорце праваахоўнікаў. У нашым упраўленні пра цуе даволі значаная колькасць выпускні коў БДПУ. Сваё прызначэнне ў міліцэйскай прафесіі знайшлі Юрый Сяргеюк, Аляк сандр Ламака, Святлана Трахімчык, Аляк сандр Новік, Алег Галабародзька, Аляк сандр Блізнюк. Усе яны ў свой час займа ліся ў тых жа аўдыторыях, што і вы сёння, толькі на розных факультэтах. — Вы хочаце сказаць, што настаўнік можа без асаблівых цяжкасцей «пераква ліфікавацца» ў міліцыянера? — Безумоўна. Праўда, ёсць адно «але»: яго адукацыя і веды павінны адпавядаць будучаму прафесійнаму кірунку. Калі гаварыць мовай прыкладаў, то філолага не накіруюць у падраздзяленне па бараць бе з эканамічнымі злачынствамі. Што ж тычыцца ўвогуле службы ў міліцыі, то для выпускнікоў БДПУ заўсёды знойдзец ца пасада інспектара па справах непаўна летніх; дарэчы, многія з цяперашніх су працоўнікаў пачыналі свой службовы шлях менавіта з яе. — Спецыялісту з педагагічнай адукацы яй лягчэй працаваць з дзецьмі? — Гэта — у першую чаргу. А яшчэ ён у стане наладзіць кантакт з іх бацькамі, даць нейкую карысную параду, пра

духіліць здзяйсненне таго або іншага зла чынства ці правапарушэння... Дый з самімі школьнікамі і навучэнцамі неаб ходна арганізоўваць працу, накіраваную не на пакаранне, а на прафілактыку. А хто, калі не педагог, можа зрабіць гэта найбольш умела і прафесійна?.. — І якія прыступкі трэба пераадолець, каб атрымаць афіцэрскія пагоны? — Папершае, неабходна прайсці ваен н а  ў р а чэб ную камісію (ВУК) і аба вязковую гу тарку з псіхо лагам, дзе вызначаецца прыдатнасць чалавека да службы ў органах унут раных спраў. Калі гаворка ідзе пра сту дэнта выпуск нога курса, пры станоў чым рашэнні на яго прыходзіць перса нальны запыт з Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкома. Да рэчы, старшакурснікі нават маюць маг чымасць прайсці практыку не ў якасці выхавацеля ці важатага, як гэта трады цыйна бывае, а ў нас. — А як вырашаецца пытанне са служ бай у арміі? — Для чалавека з вышэйшай адукацы яй яе праходжанне не з’яўляецца абавяз ковай умовай прыняцця ў органы аховы правапарадку. Што важна, калі пасля за

канчэння ВНУ ваеннаабавязаны прыма ецца на службу ў міліцыю, то ён аўтама тычна здымаецца з воінскага ўліку. Усе будучыя міліцыянеры, акрамя выпускні коў навучальных устаноў МУС, прахо дзяць першапачатковую падрыхтоўку на базе навучальнага цэнтра МУС Рэспублікі Беларусь або Магілёўскага каледжа МУС. Для асоб з вышэйшай юрыдычнай адука цыяй яе тэрмін складае тры месяцы, для ўсіх астатніх — паўгода. — А ці ёсць магчымасць — зразумела, праз нейкі час – атрымаць яшчэ і про фільную адукацыю? — Безумоўна. Кожны новы супра цоўнік, акрамя практычнага спасціжэн ня асноў прафесіі з дапамогай больш да сведчаных калег, мае магчымасць прайсці навучанне ў спецыялізава най ВНУ, у тым ліку і па накіраванні падраздзялен ня, у якім ён праходзіць службу. Неза лежна ад уз роўню базавай адукацыі ён будзе пра ходзіць наву чанне бясплат на. Дарэчы, гэта таксама спецыфічная прывілея работнікаў міліцыі. — Работу міліцыянера нельга назваць спакойнай. Што ж атрымоўвае той, хто прыходзіць на службу ў органы аховы права парадку, у абмен на штодзённую рызыку? — У першую чаргу — адмысловы ста тус: ва ўсе часы ахоўнікі правапарадку былі прыкладам для людзей, да іх звяр таліся па дапамогу і менавіта ад іх яе ча калі ў першую чаргу. Падругое, кожны міліцыянер атрымоў вае значныя сацыяльныя гарантыі. Так,

сярэдняя працягласць чаргі на будаўніц тва жылля па дзяржаўных расцэнках у сталіцы складае 20 гадоў; у ГУУС Мінгар выканкома, падраздзяленнямі якога з’яў ляюцца ўсе раённыя ўпраўленні ўнутра ных спраў, ёсць уласныя кааператывы і, адпаведна, існуе асобная чарга — прык ладна гадоў на 5. Пакуль супрацоўнік будзе чакаць уласнага жылля, яму, па магчы масці, будзе прадастаўлена месца ў адным з інтэрнатаў ГУУС, а для ўчастковых інспектараў міліцыі нават акрэсліваецца перспектыва атрымання службовай ква тэры. Тым, хто здымае жыллё або пра жывае ў інтэрнаце і стаіць на ўліку на па ляпшэнне жыллёвых умоў, пры наяў насці дагавора арэнды жылога памяшкан ня можа быць прадастаўлена грашовая кампенсацыя (на сённяшні дзень яе па мер складае 3 велічыні тарыфнай стаўкі І разраду на самога супрацоўніка органаў унутраных спраў і па адной велічыні — на кожнага члена яго сям’і). Патрэцяе, супрацоўнік органаў унутра ных спраў мае магчымасць пайсці на пен сію не ў 55—60, а ў 45 гадоў. Калі ж ён пажадае працягнуць службу ў міліцыі і на гэта ёсць адпаведны дазвол, то тут не ўзнікне аніякіх праблем. — Што б Вы хацелі пажадаць нашым чы тачам з нагоды нядаўняга Дня студэнта? — Папершае, моцнага здароўя, бо гэ та — найгалоўнейшае ў жыцці. Падру гое, поспехаў у навучанні, каб пяць гадоў, аддадзеных на атрыманне вышэйшай аду кацыі, не прайшлі дарэмна. Патрэцяе, таленавітых выкладчыкаў і ўдзячных вучняў, а таксама шчасця ў асабістым жыцці. І апошняе: калі хтонебудзь з чыта чоў «Н» зацікавіўся перспектывай служ бы ў органах аховы правапарадку, ён можа звярнуцца па адрасе: завулак Ста ханаўскі, д. 5, кабінет 33 — або патэле фанаваць на нумар 2304251 ці 2308342. Мае дзверы заўжды адчынены для навед вальнікаў. Ксенія ШАРЖАНОВІЧ

НАПАЛЕОНАЎСКІМ ПЛАНАМ – ЗЯЛЁНАЯ ВУЛІЦА! Нам з мамай заўжды падабалася афармляць свой дво. рык. Аднавяскоўцы дзівіліся з нашых прыдумак: клум. бы мудрагелістай формы, альпійская горка, альтанка, апавітая вінаградам… Цяпер я студэнтка пятага курса філфака і ніколечкі не шкадую аб сваім выбары. Але… Захапленне нікуды не знікла. Узброіўшыся вялікім жа. даннем удасканаліць свой аматарскі вопыт, я накірава. лася… Куды б вы думалі? Правільна, на дзесяты паверх галоўнага корпуса нашага універсітэта, у кабінет пад ну. марам 100 — менавіта там знаходзіцца сектар курсавой падрыхтоўкі! Тут мне прапанавалі курсы ландшафтнага дызайну з набыц цём практычных навыкаў не дзенебудзь, а ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі! Увогуле, як аказалася, выбар вельмі багаты: журналістыка, сучасныя тэхналогіі рэкламы і PR, візаж і персанальны імідж, замежныя мовы, разнастайныя 20 лістапада 2008 г.

трэнінгі псіхалагічнага напрам ку… У мяне разбегліся вочы, і захацелася чамусьці паспраба ваць сябе яшчэ і ў якасці тэлевя дучай… А што, курсы ж каротка тэрміновыя – ад двух тыдняў да чатырох месяцаў, прычым на якасці гэта не адбіваецца. І калі чалавек ва ўзросце 78 гадоў вы вучае англійскую мову (а менаві

та столькі споўнілася самаму «даросламу» слухачу), то што ўжо гаварыць пра мяне – мала дую і амбіцыёзную! Між іншым, многім курсы адкрываюць шлях да прафесійнай самарэалізацыі. Так, нядаўняя выпускніца Юлія Сіліцкая зараз працуе ў Белтэле радыёкампаніі, вядзе спартыў ную праграму. І такіх прыкла даў — безліч.

– сертыфікат дзяржаўнага ўзору; – кваліфікаваныя выклад чыкі з вядучых мінскіх ВНУ. Усім зацікаўленым, актыў ным, мабільным прапаную адк рыць для сабе новыя магчы масці, як зрабіла гэта я. Звяр тайцеся па тэл. 2007604! Вераніка МАНДЗІК

Для сябе я вызначыла шэраг пераваг нашага сектара курсавой падрыхтоўкі над аналагічнымі структурамі: – месцазнаходжанне (месца асноўнай вучобы плюс цэнтр горада); – невысокая аплата (ад 100 да 500 тысяч беларускіх рублёў у залежнасці ад курса);

юцца і цікавыя навагоднія пра пановы – курсы Дзеда Мароза і Снягуркі (вядучы сямейных і карпаратыўных святаў), ар ганізацыі і афармлення зімо вых урачыстасцей. Так што ў нашых студэнтаў ёсць рэаль ная магчымасць зарабіць гро шай падчас навагодняга ажы ятажу!

P. S. Дарэчы, тут рыхту

АСБ «БЕЛАРУСБАНК» ПРАПАНУЕ новы тэрміновы ўклад у бе ларускіх рублях і замежнай валюце «ПРЭСТЫЖ» Тэрмін дзеяння ўкладу — 3 месяцы. Памер даходу па ўкладзе: • у беларускіх рублях — 15 % гадавых; • у замежнай валюце — 10 % гадавых. Фіксаваная стаўка. Што месячная капіталізацыя (далучэнне працэнтаў да сумы ўкладу). Уклад можа быць адкрыты на імя іншай асобы. Падрабязныя ўмовы ўкладу — на сайце www.belarusbank.by і па «зялёным нумары» 89011005454.

3


•Да 65годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў ПАМЯЦЬ — АДНА НА ЎСІХ Або чалавецтва пакончыць з вайной, або вайна пакончыць з чалавецтвам. Джон Кенэдзі

Амаль шэсць з паловай дзесяцігоддзяў таму тэрыторыя нашай краіны была вызва. лена ад нямецка.фашысцкіх захопнікаў. На шчасце, большасць з нас не ведае, чым стрэл зеніткі адрозніваецца ад грукату гарматы; дзеці, што нарадзіліся 3 ліпеня 1944 года, — сёння ўжо немаладыя людзі. Але толькі Памяць пра нечалавечыя пакуты і вялікі подзвіг народа з'яўляецца гарантыяй таго, што нашым нашчадкам не давя. дзецца зведаць жах ваеннага ліхалецця, і гісторыкі БДПУ актыўна ўдзельнічаюць у яе захаванні. Пра дзейнасць ваенна.патрыятычнага клуба «Памяць» расказвае яго кіраўнік Юрый ГЛАДЧУК. — Усе мы ведаем, што вой ны — неад’емная частка жыцця чалавецтва, аднак у поўнай меры іх разбуральную сутнасць можна ўсвядоміць толькі пасля азнаямлення з ваеннай гісторы яй. Таму дэвіз клуба «Памяць» гучыць так: «Вывучаць войны, каб іх прадухіляць». Задачы, якія мы ставім перад сабой, — увекавечванне подзвігу абарон цаў Айчыны, даследаванне пры чын і сродкаў вырашэння ўзбро еных канфліктаў, патрыятыч нае выхаванне моладзі.

Дзейнасць нашага клуба вельмі шматпланавая. Мы дапа магаем у аднаўленні фартыфі кацыйных збудаванняў і ваен най тэхнікі на Лініі Сталіна, наладжваем экскурсіі па мясці нах баявой славы, сумесна з СНТ «Astrum doctrine» і літаратурным аб’яднаннем «Дзеці R.A.» склада ем зборнік успамінаў удзель нікаў вызвалення БССР «Яны змагаліся за Беларусь…», выпус каем штомесячную газету «Па мяць», працуем над сайтам клу ба. У планах — афармленне фо

тавыставы на ваеннагіста рычную тэматыку, падрыхтоўка відэаролікаў. Асобная частка нашай рабо ты — высвятленне лёсаў людзей,

якія зніклі без вестак у часы вай ны. Прывяду такі прыклад. Су працоўнікі Нацыянальнага архі ва Рэспублікі Беларусь, вывуча ючы біяграфіі і генеалогіі славу тых асоб Міншчыны, у кнізе «Справа мінскага дваранскага дэ путацкага сходу» знайшлі па сланне з мінулага. На адной са старонак алоўкам было выведзе на: «Сяджу 4 месяцы без суда. Тэрмін невядомы. Анатоль Сця панавіч Каранеўскі. Год нара джэння 1927. Сядзеў у Мінскай турме. Пісаў на станцыі ў ваго не. Прывітанне ўсім, хто будзе гэ тую кнігу чытаць. 19 чэрвеня 1944 года». Хутчэй за ўсё, аўтара гэтых рад коў вы возілі ў Ня меччыну перад пры ходам са вецкіх войскаў. На жаль, больш пра

Анатоля Каранеўскага нічога не вядома. Але члены клуба па спрабуюць высветліць яго да лейшы лёс. Вялікая ўвага надаецца ваен напатрыятычнаму выхаванню моладзі і валанцёрскай дзей насці. Напрыклад, у хуткім часе пройдуць акцыя «Кнігі — дзе цям» і экскурсія на Лінію Сталі на для вучняў школыінтэрната. Вядзецца праца па аднаўленні першапачатковага маршруту танка Дз. І. Малько ў акупава ным Мінску; па яе завяршэнні будзе распрацаваны маршрут но вай экскурсіі. Акрамя таго, увес ну адбудзецца канферэнцыя па выніках нашых ваеннагіста рычных даследаванняў. Запрашаем да ўдзелу ў рабоце клуба «Памяць» аматараў ваен най гісторыі і патрыётаў сва ёй Радзімы. Далучайцеся да нас — мы будзем рады прыходу ініцыятыўных і дасведчаных людзей! Вераніка КУКАРЭКА

Багач2008: што пасееш, тое і пажнеш Святочная імпрэза Вось ужо трэці год у сярэдзіне восені кафедра тэорыі і гісторыі куль. туры факультэта беларускай філалогіі і культуры адзначае Багач — старадаўняе земляробчае свята, якое нашы продкі спраўлялі пасля заканчэння жніва. Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 125.годдзя з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага. Ганна БАГУМІНСКАЯ Літаратурнамузычная імпрэза, віктарына, мастацкае чытанне твораў класіка ў выкананні акцёра беларуска га радыё Алега Вінярскага, выступленні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай ака дэміі музыкі — усё было прасякнута ўзнёслым настроем. Круглы стол «Спад чына акадэміка В. Ластоўскага ў духоў най і сацыяльнай культуры найноўша га часу» дазволіў нанова адкрыць для сябе творчасць славутага дзеяча беларус

кай культуры, гісторыка, этнографа, пісьменніка, перакладчыка, педагога… Пад завяршэнне свята карэспандэнт «Н» звярнуўся да яго галоўнага арганізатара — загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі куль туры прафесара С. В. СНАПКОЎСКАЙ. — Святлана Валянцінаўна, як на радзілася задума маштабнага свят кавання Багача? — Думка пра неабходнасць такога ме рапрыемства лунала даўно — але, на

жаль, ад ідэі да яе рэалізацыі нярэдка пра ходзіць шмат часу. Патрэбны быў каталі затар — і так адбылося, што ў яго ролі выступіла я, чалавек па натуры вельмі ак тыўны. Мы напісалі сцэнарый, заахвоцілі студэнтаў і наладзілі вялікае свята, якое прыйшлося па душы прадстаўнікам усіх факультэтаў БДПУ. — І сапраўды, на Багач завіталі не толькі беларусазнаўцы! Як паВашаму, у чым прычына такога поспеху? — Разумееце, мы не падзяляем студэн таў на «сваіх» і «чужых» — яны ўсе на шыя, яны ўсе ахвотна адгукаюцца на пра екты, якія адпавядаюць іх духоўным за патрабаванням. А народныя традыцыі кранаюць, абуджаюць пачуццё прына лежнасці да нацыянальнага адзінства. Яны унікальныя — у адрозненне ад якіх небудзь конкурсаў прыгажосці… — Кожны год прыўносіць нешта новае ў канцэпцыю свята — ці не так? — Далучаюцца новыя людзі — уліва юцца свежыя сілы, нараджаюцца цікавыя ідэі. Гэты Багач адметны тым, што ў яго

рамках мы правялі комплекс навукова ідэалагічных мерапрыемстваў. Беларусь актыўна сцвярджае сябе як паўнапраўны суб’ект міжнароднай культурнай дзей насці, таму мы не проста прапануем ідэю вывучэння традыцый і сучаснасці — мы рэ алізуем яе, тым самым уносячы свой ук лад у развіццё ідэалогіі нашай дзяржавы.

Дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры Ф. С. Шумчык

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск.50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226.40.19 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1276. Падпісана ў друк 20.11.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 18(1047)  
nastaunik 18(1047)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement