Page 4

•Да 65годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў ПАМЯЦЬ — АДНА НА ЎСІХ Або чалавецтва пакончыць з вайной, або вайна пакончыць з чалавецтвам. Джон Кенэдзі

Амаль шэсць з паловай дзесяцігоддзяў таму тэрыторыя нашай краіны была вызва. лена ад нямецка.фашысцкіх захопнікаў. На шчасце, большасць з нас не ведае, чым стрэл зеніткі адрозніваецца ад грукату гарматы; дзеці, што нарадзіліся 3 ліпеня 1944 года, — сёння ўжо немаладыя людзі. Але толькі Памяць пра нечалавечыя пакуты і вялікі подзвіг народа з'яўляецца гарантыяй таго, што нашым нашчадкам не давя. дзецца зведаць жах ваеннага ліхалецця, і гісторыкі БДПУ актыўна ўдзельнічаюць у яе захаванні. Пра дзейнасць ваенна.патрыятычнага клуба «Памяць» расказвае яго кіраўнік Юрый ГЛАДЧУК. — Усе мы ведаем, што вой ны — неад’емная частка жыцця чалавецтва, аднак у поўнай меры іх разбуральную сутнасць можна ўсвядоміць толькі пасля азнаямлення з ваеннай гісторы яй. Таму дэвіз клуба «Памяць» гучыць так: «Вывучаць войны, каб іх прадухіляць». Задачы, якія мы ставім перад сабой, — увекавечванне подзвігу абарон цаў Айчыны, даследаванне пры чын і сродкаў вырашэння ўзбро еных канфліктаў, патрыятыч нае выхаванне моладзі.

Дзейнасць нашага клуба вельмі шматпланавая. Мы дапа магаем у аднаўленні фартыфі кацыйных збудаванняў і ваен най тэхнікі на Лініі Сталіна, наладжваем экскурсіі па мясці нах баявой славы, сумесна з СНТ «Astrum doctrine» і літаратурным аб’яднаннем «Дзеці R.A.» склада ем зборнік успамінаў удзель нікаў вызвалення БССР «Яны змагаліся за Беларусь…», выпус каем штомесячную газету «Па мяць», працуем над сайтам клу ба. У планах — афармленне фо

тавыставы на ваеннагіста рычную тэматыку, падрыхтоўка відэаролікаў. Асобная частка нашай рабо ты — высвятленне лёсаў людзей,

якія зніклі без вестак у часы вай ны. Прывяду такі прыклад. Су працоўнікі Нацыянальнага архі ва Рэспублікі Беларусь, вывуча ючы біяграфіі і генеалогіі славу тых асоб Міншчыны, у кнізе «Справа мінскага дваранскага дэ путацкага сходу» знайшлі па сланне з мінулага. На адной са старонак алоўкам было выведзе на: «Сяджу 4 месяцы без суда. Тэрмін невядомы. Анатоль Сця панавіч Каранеўскі. Год нара джэння 1927. Сядзеў у Мінскай турме. Пісаў на станцыі ў ваго не. Прывітанне ўсім, хто будзе гэ тую кнігу чытаць. 19 чэрвеня 1944 года». Хутчэй за ўсё, аўтара гэтых рад коў вы возілі ў Ня меччыну перад пры ходам са вецкіх войскаў. На жаль, больш пра

Анатоля Каранеўскага нічога не вядома. Але члены клуба па спрабуюць высветліць яго да лейшы лёс. Вялікая ўвага надаецца ваен напатрыятычнаму выхаванню моладзі і валанцёрскай дзей насці. Напрыклад, у хуткім часе пройдуць акцыя «Кнігі — дзе цям» і экскурсія на Лінію Сталі на для вучняў школыінтэрната. Вядзецца праца па аднаўленні першапачатковага маршруту танка Дз. І. Малько ў акупава ным Мінску; па яе завяршэнні будзе распрацаваны маршрут но вай экскурсіі. Акрамя таго, увес ну адбудзецца канферэнцыя па выніках нашых ваеннагіста рычных даследаванняў. Запрашаем да ўдзелу ў рабоце клуба «Памяць» аматараў ваен най гісторыі і патрыётаў сва ёй Радзімы. Далучайцеся да нас — мы будзем рады прыходу ініцыятыўных і дасведчаных людзей! Вераніка КУКАРЭКА

Багач2008: што пасееш, тое і пажнеш Святочная імпрэза Вось ужо трэці год у сярэдзіне восені кафедра тэорыі і гісторыі куль. туры факультэта беларускай філалогіі і культуры адзначае Багач — старадаўняе земляробчае свята, якое нашы продкі спраўлялі пасля заканчэння жніва. Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 125.годдзя з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага. Ганна БАГУМІНСКАЯ Літаратурнамузычная імпрэза, віктарына, мастацкае чытанне твораў класіка ў выкананні акцёра беларуска га радыё Алега Вінярскага, выступленні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай ака дэміі музыкі — усё было прасякнута ўзнёслым настроем. Круглы стол «Спад чына акадэміка В. Ластоўскага ў духоў най і сацыяльнай культуры найноўша га часу» дазволіў нанова адкрыць для сябе творчасць славутага дзеяча беларус

кай культуры, гісторыка, этнографа, пісьменніка, перакладчыка, педагога… Пад завяршэнне свята карэспандэнт «Н» звярнуўся да яго галоўнага арганізатара — загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі куль туры прафесара С. В. СНАПКОЎСКАЙ. — Святлана Валянцінаўна, як на радзілася задума маштабнага свят кавання Багача? — Думка пра неабходнасць такога ме рапрыемства лунала даўно — але, на

жаль, ад ідэі да яе рэалізацыі нярэдка пра ходзіць шмат часу. Патрэбны быў каталі затар — і так адбылося, што ў яго ролі выступіла я, чалавек па натуры вельмі ак тыўны. Мы напісалі сцэнарый, заахвоцілі студэнтаў і наладзілі вялікае свята, якое прыйшлося па душы прадстаўнікам усіх факультэтаў БДПУ. — І сапраўды, на Багач завіталі не толькі беларусазнаўцы! Як паВашаму, у чым прычына такога поспеху? — Разумееце, мы не падзяляем студэн таў на «сваіх» і «чужых» — яны ўсе на шыя, яны ўсе ахвотна адгукаюцца на пра екты, якія адпавядаюць іх духоўным за патрабаванням. А народныя традыцыі кранаюць, абуджаюць пачуццё прына лежнасці да нацыянальнага адзінства. Яны унікальныя — у адрозненне ад якіх небудзь конкурсаў прыгажосці… — Кожны год прыўносіць нешта новае ў канцэпцыю свята — ці не так? — Далучаюцца новыя людзі — уліва юцца свежыя сілы, нараджаюцца цікавыя ідэі. Гэты Багач адметны тым, што ў яго

рамках мы правялі комплекс навукова ідэалагічных мерапрыемстваў. Беларусь актыўна сцвярджае сябе як паўнапраўны суб’ект міжнароднай культурнай дзей насці, таму мы не проста прапануем ідэю вывучэння традыцый і сучаснасці — мы рэ алізуем яе, тым самым уносячы свой ук лад у развіццё ідэалогіі нашай дзяржавы.

Дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры Ф. С. Шумчык

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск.50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226.40.19 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1276. Падпісана ў друк 20.11.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 18(1047)  

news BSPU of name M Tank

nastaunik 18(1047)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement