Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 6 лістапада 2008 года ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ФДА!

Стар. 1—2

Паважаныя калегі! Сардэчна дзякую вам за падтрымку, якую вы аказалі мне падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання. Уступаючы ў свае паўнамоцтвы, я глы бока ўсведамляю ўсю ступень адказнасці, якая ўскладаецца на мяне, і пастараюся прыкласці свае веды, прафесійны і жыццё вы вопыт у справе служэння Рэспубліцы Беларусь, сваім выбаршчыкам. Імкненне пабудаваць моцную і квітнею чую Беларусь, служэнне людзям, клопат пра будучае нашых дзяцей — вось тое, што аб’ядноўвае нас. Мы моцныя ўзаемаразу меннем і ўзаемапавагай, уменнем весці канструктыўны дыялог па ўсіх напрам ках сучаснага грамадскага развіцця. Мы — разам, і толькі нам вырашаць, якой будзе наша краіна заўтра. Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, сямейнага дабрабыту, удачы і аптымізму. З павагай, Дэпутат Палаты прадстаў нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. В. КАРПЕНКА

•Навіны БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з дагаворам аб супрацоўніцтве, заключаным паміж БДПУ і Вільнюскім педагагічным універсітэтам, факультэт беларускай філа логіі і культуры наведаў намеснік дэкана гістарычнага факультэта Карвяліс Дэй мантас. Ён прачытаў для студэнтаў, якія вывучаюць літоўскую мову, лекцыю па гісторыі Літвы.

Н

А ПРАЦЯГУ двух тыдняў уключа нае навучанне на факультэце рус кай філалогіі праходзіла група студэн таў з Вялікатырнаўскага універсітэта імя св. Кірылы і Мяфодзія (Балгарыя).

В

ЕРШЫ на беларускай і літоўскай мовах прагучалі ў выкананні сту дэнтаў факультэта беларускай філалогіі і культуры — удзельнікаў вечарыны, якая адбылася ў Доме дружбы і была прысвеча на творчасці літоўскага паэта Юсцінаса Марцінкявічуса.

Стар. 3

№ 16 (1046) «СУПЕР ВОСЕНЬ» У БДПУ Стар. 4

SPIRITUS UNIVERSITATIS З самага свайго ўзнікнення універсітэты былі «зонамі духоўнага прыцягнення», дзе панавала непаўторная атмасфера пазнання, вольнасці і годнасці; нездарма сярэдневяковыя шкаляры былі гатовыя заступіцца за гонар сваёй alma mater не толькі на філасофскім дыспуце, але і ў вуліч най бойцы! Няхай з той пары мінулі стагоддзі — але паранейшаму ў кожным храме ведаў жыве універсітэцкі дух і дзейнічае прынцып «Забаро нена забараняць». Вольга ПРЫЁМКА «Універсітэт — наш агульны дом» — пад такім дэвізам прайшлі Дні Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ў БДПУ, падчас якіх адбыліся круглы стол, адкрытыя лекцыі вядучых прафесараў ГрДУ, таварыская сустрэча жано чых зборных па баскетболе (нашы дзяўчаты праявілі сапраўд ную тактоўнасць, саступіўшы градзенчанкам). Надзвычай эфектнай і запамінальнай падзеяй, безумоўна, стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў і лепшых выка наўцаў Гродзенскага універсітэта, якія, здавалася, прадстаў лялі не толькі сваю ВНУ, але і родны горад над Нёманам. Эстрадны аркестр «Капрыз», ансамблі «Мадрыгал» і «Ясні ца», калектыў эстраднага танца «Універdance», тэатрстудыя моды «Уніарт», калектыў сучаснай харэаграфіі «Адэпт», СТЭМ «Вернісаж», Дзмітрый Бянкевіч (акардэон), Аляксандр Вара

нішча (балалайка), выпускніца ГрДУ салістка аркестра Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Святлана Мосі на... Высокай ацэнкай самабытнасці іх выступлення стаў шквал апладысментаў! Пасля фінальнага акорда на сцэну БДПУ падняліся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькоў, рэктар БДПУ П. Дз. Кухарчык і рэктар ГрДУ Я. А. Роўба, якія выказалі сваё захапленне праектам, знітаванасцю універсітэцкіх каманд, атмасферай братэрства.

ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ Адкрытасць і шчырасць — гэтыя словы сталі лейтматывам восеньскіх дзён. Гэтаксама адкрыта і шчыра выказвалі свае думкі ўдзельнікі круг лага стала «Універсітэцкая адукацыя Беларусі ў кантэксце сусветнай адукацыйнай прасторы». Праблемы, якія абмяркоўваліся навукоўцамі, апошнім часам набылі асаблівую актуальнасць для кожнага, хто так або іначай звязаны з вышэйшай школай. Пасяджэнне адкрылі рэктар БДПУ пра фесар П. Дз. КУХАРЧЫК і прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ Ю. Э. БЕЛЫХ, якія паведамілі, што ў хуткім часе нашы ВНУ наладзяць рэгулярны абмен выкладчы камі і студэнтамі. Гэта, безумоўна, па высіць узровень універсітэцкай адукацыі. Дыскусію распачаў вядомы спецыяліст у галіне інавацыйных адукацыйных тэх налогій, загадчык кафедры педагогікі БДПУ прафесар І. І. ЦЫРКУН, выступ ленне якога прысвячалася асноўным тэн

дэнцыям развіцця адукацыйнай індуст рыі ва ўмовах глабалізацыі. «Інтэграцый ным працэсам заўсёды спадарожнічае памкненне да дыферэнцыяцыі і самаідэн тыфікацыі, калі нацыянальныя сістэмы не капіруюць чужы вопыт, але абапіра юцца на асаблівасці свайго навуковакуль турнага асяроддзя. Таму замежныя мадэлі не павінны ўспрымацца як узор для бяз думнага пераймання». Дэкан педагагічнага факультэта ГрДУ доктар педагагічных навук, прафесар

В. П. ТАРАНЦЕЙ звярнуў увагу ўдзель нікаў на той факт, што Беларусь стала сапраўды універсітэцкай краінай. Уні версітэты закліканы не толькі наза пашваць і перадаваць веды, але і аба гульняць, сістэматызаваць прагрэсіўны сусветны вопыт. ГрДУ мае такую маг чымасць, паколькі падтрымлівае парт нёрскія сувязі са 110 установамі аду кацыі свету. Першы прарэктар БДПУ А. І. АНДА РАЛА спыніўся на праблеме дэвальва цыі вышэйшай адукацыі ва ўмовах рын кавай эканомікі, прывёўшы ў прыклад Расійскую Федэрацыю, дзе з 682 дзяр жаўных і 640 прыватных ВНУ выра шылі захаваць толькі 150—200 канку рэнтаздольных універсітэтаў. Тэму працягнула загадчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій БДПУ прафесар В. А. КАПРАНАВА, зазначыўшы, што ў Беларусі вышэйшая адукацыя таксама (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


•Метадычная вучоба У 2008—2009 навучальным годзе вучэбны працэс на першых курсах усіх факультэ таў ажыццяўляецца па новых адукацыйных стандартах. Зразумела, замена аснова творнай дакументацыі рэдка праходзіць беспраблемна, таму вучэбнаметадычнае ўпраўленне арганізавала семінарвучобу загадчыкаў кафедраў і намеснікаў дэканаў «Методыка і асаблівасці распрацоўкі вучэбных праграм ва ўмовах пераходу на адука цыйныя стандарты новага пакалення». У гэтым нумары «Н» мы прыводзім найбольш тыповыя пытанні, якія прагучалі падчас семінара, і адказы на іх. Якія віды вучэбных пра грам будуць распрацоўвацца па дысцыплінах новых вучэбных планаў? Вучэбныя праграмы складаюц ца ў адпаведнасці з Парадкам рас працоўкі, зацвярджэння і рэгіст рацыі вучэбных праграм для пер шай ступені вышэйшай адука цыі, зацверджаным Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь 28 снежня 2007 года (далей — Па радак распрацоўкі). Тыпавая праграма (ТП) з’яўля ецца адзінай для ўсіх форм атры мання вышэйшай адукацыі і аба вязковай для выкарыстання ўсімі вышэйшымі навучальнымі ўста новамі; яна распрацоўваецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі па спецыяльнасці або групе спецыяльнасцей. Вучэбная праграма для спецы яльнасцей (баз.) распрацоўваец ца па дысцыплінах абавязкова га (калі адсутнічае ТП) кампа нента ВНУ, па дысцыплінах спе

(баз.). Гэтыя праграмы раскрыва юць тэхналогію выкладання ву чэбных дысцыплін. На іх тытуль ным лісце ў адпаведнай графе аба вязкова прастаўляецца коль касць (пры наяўнасці) гадзін, ад ведзеных на самастойную кіруе мую працу студэнта (СКПС) — напрыклад: лекцыі 20 + 2 СКПС, семінарскія заняткі 16 + 4 СКПС, усяго аўдыторных гадзін па дыс цыпліне 36 + 6 СКПС. Ці дазваляецца працаваць са студэнтамі першага курса па тыпа вых і базавых праграмах, якія за цвярджаліся некалькі гадоў таму? Дазваляецца, калі гэтыя пра грамы былі зацверджаны пасля чэрвеня 2004 года, прычым спе цыяльнасць, назвы дысцыплін, змест і прыкладная колькасць гадзін супадаюць. Аднак для сту дэнтаў першага курса пажадана распрацаваць новыя ТП. Ці дазваляецца працаваць па новых тыпавых праграмах са студэнтамі II—V курсаў, якія навучаюцца па вучэбных На кафедрах БДПУ распрацавана 45 аду планах, напрыклад, 2002 кацыйных стандартаў і 108 тыпавых вучэб года? ных планаў (для параўнання: у БДУ — 39 Дазваляецца, калі спе і 74 адпаведна). Новыя тыпавыя вучэбныя цыяльнасць, назвы дыс праграмы па дысцыплінах, якія выкладаюц цыплін, змест і прыклад ца на першых курсах, прайшлі адпаведнае ўзгадненне і накіраваны на зацвярджэнне ў ная колькасць гадзін су Рэспубліканскі інстытут вышэйшай шко падаюць. лы. У цэлым па вучэбных планах для ўсіх Ці трэба рыхтаваць спецыяльнасцей БДПУ належыць распраца па спецкурсах, факульта ваць амаль 1500 вучэбных праграм. тывах, курсах па выбары і праграму для спецыяль цыялізацый, курсах па выбары, насцей (баз.), і праграму для спе спецкурсах і факультатывах. цыяльнасці (р.)? Вучэбная праграма для спецы Трэба — у адпаведнасці з Па яльнасці (р.) з’яўляецца рабочым радкам распрацоўкі, п. 7.5. варыянтам тыпавых і вучэбных Калі некалькі выкладчыкаў праграм для спецыяльнасцей чытаюць адну і тую ж дысцып

ліну, ці трэба кожнаму з іх рас працоўваць сваю вучэбную праг раму па спецыяльнасці (р.)? Не трэба. Праграма па гэтай дысцыпліне павінна быць адзі ная. Дапускаецца аўтарскі ва рыянт, які можа адрознівацца па формах працы на лекцыях або семінарах, матэрыяльным забеспячэнні і пераліку мета дычных дапаможнікаў, аднак абедзве версіі павінны супадаць па змесце. Які парадак зацвярджэння і ўзгаднення вучэбных праграм па дысцыплінах спецыяль насці? Вучэбная праграма для спе цыяльнасці (баз.), якая распра цоўваецца па дысцыплінах аба вязковага кампанента (пры адсутнасці тыпавой) па рэка мендацыі навуковаметадычна га Савета універсітэта, зацвяр джаецца рэктарам. Вучэбная праграма для спе цыяльнасці (баз.) па дысцып лінах кампанента ВНУ, курсах па выбары, факультатывах і дысцыплінах спецыялізацый зацвярджаецца прарэктарам, які курыруе факультэт, дзе рас працоўвалася адпаведная праг рама; калі выкладанне гэтых дысцыплін забяспечваюць агульнауніверсітэцкія кафед ры, то праграмы зацвярджае прарэктар па навуковай рабо це. Рэкамендацыі да зацвяр джэння даюць Саветы факуль тэтаў або навуковаметадыч ныя камісіі агульнауніверсі тэцкіх кафедраў адпаведна. Ву чэбныя праграмы для спецы яльнасці (р.) зацвярджаюцца і

рэкамендуюцца да зацвярджэн ня ў такім жа парадку. Калі «састарэла» рабочая праграма, распрацаваная ў 2005 годзе ў адпаведнасці з базавай або тыпавой, ці можна распра цаваць толькі новы рабочы вары янт вучэбнай праграмы па спе цыяльнасці (р.)? Нельга. Калі рабочая прагра ма ўжо не адпавядае патрабаван ням, мабыць, гэта ж тычыцца і тых дакументаў, на аснове якіх яна рыхтавалася. Таму трэба распрацаваць новую тыпавую або вучэбную праграму для спе цыяльнасцей (баз.) і ў адпавед насці з адной з іх — новую вучэб ную праграму для спецыяль насці (р.).

Хто і дзе рэгіструе вучэбныя праграмы? Тыпавыя вучэбныя праграмы рэгіструе РІВШ. Вучэбныя праграмы для спе цыяльнасці (баз.) па дысцыплі нах абавязковага кампанента, па дысцыплінах спецыялізацый, кампанента ВНУ, курсах па вы бары, факультатыўных дысцып лінах рэгіструюцца на адпавед ных факультэтах або агульна універсітэцкіх кафедрах, а Цэнтр па праблемах развіцця педагагіч най адукацыі рыхтуе банк дадзе

ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

перастала быць элітар най. Калі ў 1991 годзе ў нашай краіне налічвала ся 33 ВНУ, то на сённяшні дзень іх 53, прычым 10 — недзяржаўныя. У 1992 годзе на 10 000 насельніц тва прыходзілася 180 студэнтаў; цяпер гэты па казчык роўны 425. Пры такіх умовах зніжаецца і конкурс пры паступ ленні, і, адпаведна, якасць падрыхтоўкі абі турыентаў. 2

Прафесар кафедры бела рускай культуры і рэгія нальнага турызму ГрДУ С. А. ГАБРУСЕВІЧ зрабіў акцэнт на тым, што універ сітэт прызначаны быць флагманам навуковай дум кі. Таму асноўныя рэсурсы, якія дзяржава вылучае для навуковых даследаванняў, павінны накіроўвацца мена віта ва універсітэты. Загадчык кафедры за межных моў № 2 БДПУ А. Р. ПАЛУПАНАВА азна

ёміла прысутных з чатыр ма магчымымі сцэнарыямі мадэрнізацыі вышэйшай школы, якія сёння актыў на абмяркоўваюцца адука цыйнай супольнасцю. Прафесар В. Н. ВАТЫЛЬ з ГрДУ лічыць, што універ сітэт з’яўляецца люстэр кам, у якім адбіваюцца ўсе грамадскія працэсы. Для моладзевай субкультуры медыяадукацыя з’яўля ецца неабходнасцю, аднак яна, на жаль, не культы

вуе прыярытэт духоўных каштоўнасцей. Удзельнікі круглага стала вырашылі, што па стаўленыя праблемы зас лугоўваюць далейшай распрацоўкі і неабходна працягваць дыялог уні версітэтаў па пытаннях мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі і шляхах павы шэння яе якасці з улікам нацыянальных і сусвет ных інтарэсаў. Наш кар.

ных. Вучэбныя праграмы для спецыяльнасці (р.) рэгіструюцца на факультэтах і агульнаунівер сітэцкіх кафедрах у асобных журналах з прымяненнем індэк саў Наменклатуры спраў БДПУ ад 24 лютага 2005 года. Напрык лад, індэкс кафедры гісторыі Бе ларусі 2701. Калі вучэбная праг рама ад гэтай кафедры рэкамен давана да зацвярджэння Саветам гістарычнага факультэта, то ў журнале трэба запісаць яе рэгі страцыйны нумар (напрыклад, з чарговым нумарам — 21) па нас тупным узоры: № УД2701/21/р. Па такім жа алгарытме трэба за рэгістраваць і вучэбную прагра му (з такім жа, напрыклад, чар говым нумарам — 21) па агуль науніверсітэцкай ка федры псіхалогіі з індэксам 16. Рэгістра цыйны нумар у жур нале кафедры будзе выглядаць так: № УД16/21/р. Працу па фарміра ванні банка дадзеных па ўсіх зарэгістрава ных у БДПУ вучэбных праграмах па спецы яльнасці (р.) ажыц цяўляе вучэбнамета дычнае ўпраўленне. Які тэрмін дзеян ня рабочага варыянта вучэбнай праграмы? Калі ў праграму штогод уносяць дапаўненні і змяненні — 5 гадоў. Якія патрабаванні да рас працоўкі і зацвярджэння вучэб ных праграм па вытворчых і ву чэбных практыках? Такія ж, як і да распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных праграм дысцыплін для спецыяльнасцей (баз.), але вучэбнаметадычная карта можа мець іншы выгляд — з улікам спецыфікі практыкі. Віктар ЗАЙЦАЎ, начальнік вучэбна метадычнага ўпраўлення

Вучэбнавыдавецкі цэнтр БДПУ ПРАПАНУЕ ШЫРОКІ СПЕКТР ВЫДАВЕЦКІХ І ПАЛІГРАФІЧНЫХ ПАСЛУГ Выдавецтва: выданне вучэбнай, метадычнай, навуко вай, навуковапапулярнай і іншай літаратуры; рэдактар скія і карэктарскія работы. Пераддрукавая падрыхтоўка: камп’ютэрны набор, сканіраванне, стварэнне арыгіналаўмакетаў. Паліграфія: поўнакаляровы друк, рызаграфія, ксера капіраванне. Паслядрукавая апрацоўка: сшыўка скабой, рамонт кніг, пераплёт дысертацый, перфапераплёт на пластыкавую спружыну. Вытворчая база ВВЦ аснашчана сучасным, высокахуткас ным абсталяваннем, што дазваляе ў кароткія тэрміны выка наць любыя, нават самыя складаныя, заказы. Чакаем Вас па адрасе: 220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 37. Кантактныя тэлефоны: 2197810, 2197814, 2278974. email: izdat@bspu.unibel.by 6 лістапада 2008 г.


Людміла ВАРАНЕЦКАЯ:

«ЛІЧУ СЯБЕ САМАДАСТАТКОВАЙ, АЛЕ НЕ САМАЗАДАВОЛЕНАЙ» Факультэту дашкольнай адукацыі сёлета спаўняецца 30 гадоў. Ня гледзячы на адносна малады ўзрост, ён паспеў ужо выгадаваць цэлую плеяду зацікаўленых і апантаных навукоўцаў — прафесіяналаў, твор цаў, практыкаў. Да гэтай кагорты з упэўненасцю можна аднесці і нова га дэкана ФДА Людмілу Мікалаеўну ВАРАНЕЦКУЮ. Мяркуючы па тым, з якой любоўю і захапленнем яна расказвае пра свой факультэт, відавочна: з такім кіраўніком не палохаюць аніякія цяжкасці. Вераніка МАНДЗІК ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ — ЗАЎЖДЫ СВЯТА — Трыццаць гадоў — для факультэта нават не юбілей. Тым не менш да гэтай даты мы прымеркавалі шэраг мерапры емстваў: сустрэчы з вядучымі навукоў цамі Беларусі ў галіне дашкольнай аду кацыі і ветэранамі факультэта, Дзень нараджэння кафедры агульнай і дзіця чай псіхалогіі, конкурс на лепшую эмб лему ФДА. Але, бадай, самая значная падзея — Міжнародная навуковапрак тычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы і тэндэнцыі сучаснай да школьнай адукацыі», якая адбудзецца 27 лістапада. КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА БУДНІ… — Сваёй першараднай задачай на но вай пасадзе я лічу павышэнне прэстыжу факультэта. Недасведчаныя людзі часам

успрымаюць дашкольную адукацыю спрошчана, адсюль і крыху пагардлівае стаўленне да спецыялістаў у гэтай сфе ры. А між тым нашы выпускнікі атры моўваюць грунтоўную навуковатэарэ тычную базу па ўсіх галінах ведаў. Яны свядома выбіраюць прафесію і сапраўды хочуць працаваць з дзеткамі; гэта абу моўлівае іх вялікую цікавасць да прак тыкаарыентаванага навучання. У пад рыхтоўцы студэнтаў мы выкарыстоўва ем сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, ствараем электронную бібліятэку. Трэба сказаць, што ў нас працуюць нераўнадуш ныя і прадуктыўныя ў творчым плане людзі. Напрыклад, праграма дашколь най адукацыі «Пралеска», якой сёння карыстаецца большасць дзіцячых садкоў рэспублікі, распрацавана нашымі вык ладчыкамі пад кіраўніцтвам прафесара Л. А. Панько!

…ПРА ШЛЯХ, ЯКІ КОЖНЫ ВЫБІРАЕ САМ… — Я вучылася на вячэрнім аддзяленні на шага факультэта, пры гэтым працавала вы хавальніцай у дзіцячым садку, а на пятым курсе нарадзіла дачку. І паверце, гэтыя аб ставіны не перашкодзілі мне скончыць на вучанне з чырвоным дыпломам, а пасля паступіць у аспірантуру. Я лічу, што педа гог — ідэальная прафесія для жанчыны. …ПРА ЎДЗЯЧНАСЦЬ… — Напрыканцы другога года навучан ня ў аспірантуры я абараніла кандыдац кую дысертацыю пад кіраўніцтвам Ада ма Антонавіча Грымаця. Ён навучыў мяне рабіць адкрыцці, выказваць свае думкі

праз навуковыя даследаванні і публіка цыі; з яго дапамогай я зразумела, што леп шая крыніца ведаў — гэта кніга. Школа Грымаця стала на сённяшні дзень брэн дам, і я ганаруся тым, што менавіта гэты чалавек увёў мяне ў свет навукі. Школу кіраўніка прайшла пад кіраў ніцтвам першага прарэктара А. І. Анда ралы ў якасці загадчыка кафедры Інсты тута павышэння кваліфікацыі і перапад рыхтоўкі педагагічных кадраў БДПУ. Ён навучыў браць на сябе адказнасць за прынятае рашэнне, працаваць з кадрамі, паважаць і цаніць прафесіяналізм су працоўнікаў. Яшчэ адна асоба, якой я ўдзячна за па раду і падтрымку, — доктар педагагічных навук, прафесар Іван Іванавіч Цыркун. Побач з ім увесь час вучышся — даследа ваць, ствараць. Да яго можна звярнуцца з любым прафесійным пытаннем, калі рап там зайшоў у тупік. Нядаўна Іван Іванавіч выдаў кнігу вершаў, ілюстрацыямі да якой сталі малюнкі яго ўнучкі. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. …І ПРА СТАЎЛЕННЕ ДА ЖЫЦЦЯ — Самае страшнае для мяне — пачуць ад чалавека словы «мне ўсё роўна», а яшчэ даведацца, што ў кагосьці няма мары. Тады трэба тэрмінова нешта мяняць у сабе! Я цаню любую працу, якая робіцца якас на, і лічу, што кожны павінен займацца сваёй справай. Не люблю ляноты ні ў сабе, ні ў людзях, якія знаходзяцца побач. Мяне заўжды цягне да новага, хочацца эк сперыментаваць. Лічу сябе самадастатко вай, але не самазадаволенай.

Аддзел кадраў • Настаўнік, які ўмеў натхняць Харошыя людзі нядоўга жывуць: Іх сэрцы згасаюць, а душы плывуць... С. Законнікаў

Кажуць, мужчына павінен пасадзіць дрэва, выгада ваць сына і пабудаваць дом. Чалавек, якога мы сёння ўзгадваем, за свой нядоўгі век здзейсніў значна больш. Ён пасадзіў не адно дрэва, а цэлы парк. Ён выгадаваў не толькі роднага сына, але стаў сапраўдным бацькам для дзесяткаў студэнтаў і аспірантаў. Урэшце, усім сваім жыццём і дзейнасцю ён сцвярджаў вечную ісціну: самае галоўнае ў чалавеку — Чалавечнасць. Нездарма яго зям ляк паэт Мікола Кутас сказаў у сваім вершыпрысвя чэнні: «...трэба навучыцца мудра жыць, каб стаць урэшце проста чалавекам». Такім і застаўся ў памяці калег, вучняў, землякоў Адам Анто навіч ГРЫМАЦЬ. Нягледзячы на свае рэгаліі (дырэктар школы; дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі; прарэктар па ву чэбнай рабоце МДПІ імя А. М. Горкага; загадчык кафедры педа гогікі БДПУ, Заслужаны работнік адукацыі), ён заставаўся ад крытай, спагадлівай і чулай Асобай, гатовай заўжды прыйсці на дапамогу. 17 кастрычніка яму споўнілася б 70 гадоў. У гэты памятны дзень на малую радзіму Адама Антонавіча, у вёску Ілля Вілейскага раёна, з’ехаліся яго вучні, калегі і сябры. У школе, якая зараз носіць яго імя, прагучала шмат цёплых і шчырых слоў. Былая аспірантка А. А. Грымаця дацэнт кафедры педагогікі Л. А. Казінец успамінае: Адам Антонавіч часта гаварыў, што хоча пражыць жыццё так, каб на радзіме яго паважалі і памяталі. Што ж, мара збылася: імя гэтага чалавека блізкае не толькі яго 6 лістапада 2008 г.

землякам, але вядомае далёка за межамі нашай краіны. Лідзія Аляксандраўна нагадала і асноўныя набыткі педагагічнай дзей насці свайго настаўніка: ініцыятыву стварэння педагагічных гімназій і класаў, даследаванне народнай педагогікі як сродку вы хавання, распрацоўку праблемы фарміравання нацыянальнай са масвядомасці школьнікаў... Загадчык кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістыч нага універсітэта У. В. Пашкевіч узгадвае Адама Антонавіча як цудоўнага навуковага кіраўніка. Яго аспіранты заўжды абараня ліся своечасова: ён умеў натхняць на працу. Ніколі не адмаўляў у кансультацыях і «чужынцам» – яго ведаў і ўвагі хапала на ўсіх. Нават цяпер Уладзімір Вячаслававіч прызнаецца: шкада, што ўжо немагчыма параіцца з любімым настаўнікам! Калісьці Адам Антонавіч гаварыў: «Забярыце ў мяне маіх вуч няў — і Грымаця не стане». Так, гэтага мудрага чалавека сёння няма з намі — але ў дзейнасці яго калег і выхаванцаў жывуць яго ідэі. Вераніка МАНДЗІК

Злева направа: прарэктар па навуковай рабоце М. С. Цэдрык, прарэктар па вучэбнай рабоце А. А. Грымаць, дэкан гістарычнага факультэта Л. А. Шульга (фота з архіву)

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесар скавыкладчыцкага складу з за ключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., 23 разр. АТС) інфарматыкі і асноў электронікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускага мовазнаў ства, агульнай фізікі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, агуль най біялогіі; старшых выкладчыкаў кафед раў (19 разр. АТС) агульнай і дашкольнай педагогікі, германа раманскага мовазнаўства; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) беларускай літаратуры, тэо рыі і гісторыі культуры, беларус кай мовы і методыкі яе выкла дання, замежных моў, псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. 3


«СУПЕРВОСЕНЬ» КРОЧЫЦЬ ПА УНІВЕРСІТЭЦЕ Мода, у шырокім сваім значэнні, трывала замацавалася ў нашым жыцці. Сёння ўжо мала выглядаць стылёва і ўмець трымаць сябе з годнасцю; у модзе — усебаковая адука ванасць і творчы падыход да ўсіх праяў рэальнасці. Таму БДПУ не толькі дае выдатную прафесійную падрыхтоўку, але імкнецца напоўніць жыццё студэнтаў цікавымі падзе ямі. Вартыя задумы ва універсітэце заўсёды рэалізоўваюцца прафесійна і пры гожа. Добрым прыкладам бездакорнай працы творчага сектара БДПУ з’яў ляецца праект «Супервосень», які курыруе дырэктар Студэнцкага клуба Дзмітрый ШУКАНАЎ. — Дзмітрый Мікалаевіч, «Су первосень» — адзін з самых маш табных універсітэцкіх праек таў. Як ён задумваўся, распра цоўваўся? — Нашай мэтай было аб’яд наць 8 разнапланавых праектаў, якія ахоплівалі б усе праявы па завучэбнага жыцця студэнтаў, — ад інтэлектуальнага шоу «Муд ры Гудвін» да канцэрта «IQ 200». Ідэя «Супервосені» належыць рэ жысёрскай групе БДПУ — Геор гію Зельскаму і Аляксандру Ка мароўскаму, якія прыдумалі яр кую назву, надаўшы ёй цікавую творчую інтэрпрэтацыю. Трэба адзначыць удалы прамоўшн: ла

гатып праекта размяшчаўся на афішах, у відэароліках, перада ваўся па блютузе ўсім удзельні кам… Многія сапраўды пачалі «хварэць» на «Супервосень» — нават яе «гімн» напісалі. — Палова этапаў праекта ўжо пройдзена — і якой будзе Ваша ацэнка? — «Супервосень» дала сту дэнтам магчымасць шыкоўна правесці пачатак вучэбнага года на разнастайных форумах і імпрэзах, навучыцца праца ваць у калектыве і рэалізаваць свае ідэі, нават самыя смелыя. Дзень настаўніка, злёт педага гічных атрадаў, Восеньскі

кірмаш талентаў, конкурс маладзёж ных праектаў... Наперадзе — выяз ны семінар студэн цкага актыву. Але ўжо цяпер можна адзначыць, што кожны з этапаў характарызаваўся, папершае, адказ ным стаўленнем арганізатараў да падрыхтоўкі (напрыклад, семінарпрактыкум «Школа журналістыкі БДПУ» пра водзілі спецыялісты з тэлеба чання і рэспубліканскіх СМІ), а падругое, творчай знітава

насцю студэнтаў. Яднала пра екты і атмасфера насычанага і цікавага універсітэцкага жыц ця.

— «Супервосень» для Вас — гэта… — Новыя пачуцці, цалкам па зітыўныя, яркія і станоўчыя. — У восеньскім праекце ўвасо білася шмат ідэй — а на зіму творчага запалу хопіць?

— Яшчэ як! Ужо рыхтуецца праект з рабочай назвай «Мега зіма». І хоць ён уключае трады цыйныя мерапрыемствы і свя ты — Зорны паход, акцыі валан цёраў, калядныя сустрэчы, — творчая група абавязкова прыду мае штонебудзь выключнае. Як паказвае практыка, наш «крэа тыўны актыў» працуе ўдарна, за што яму вялікі дзякуй! — «Топ3» самых яркіх, на Ваш погляд, праектаў мінулага года? — «ДзіКаVаТа», «9 раўндаў», «Лэдзі дасканаласць» — усё пад знакам прыгажосці. Так атрымалася, што рэй тынг лепшых праектаў 2007/ 2008 вызначыла спецыфіка жа ночай ВНУ. На якой падставе будзе вылучацца наступны «Топ3», мы запытаемся ў Дзмітрыя Шуканава ў маі. Але тое, што «Супервосень» увой дзе ў гэтую тройку, сумнен няў не выклікае! Вольга МАКРЫЦКАЯ

«Арыён» — сузор’е талентаў Калі вам выпадала працаваць у летніку, вы добра ведаеце, што разоў семвосем запар класці на рынг Мікалая Валуева, Майка Тайсана і Мухамеда Алі па чарзе — гэта яшчэ толькі кве тачкі! Значна больш складана на ноч гледзячы ўціхамірыць Ваню Іванова з трэцяга атрада, які выскоквае з ложка, быццам чорт з табакеркі, матывуючы гэта вострай неабходнасцю ў трэці раз пачысціць зубы або праверыць, ці на месцы яго любімая футболка. Пры гэтым на працягу цэлай змены вам наканавана ў сярэднім дваццаць тры гадзіны і пяцьдзесят тры хвіліны на суткі рабіць усё магчымае для таго, каб у памяці вашых выхаванцаў юнацтва засталося самай шчаслівай парой... Але не сумнявайцеся, спадары педагогі: вашыя намаганні не заста нуцца неацэненымі! Каб ушанаваць усіх, хто аддаў дзецям свае сэрцы, а таксама прыгадаць іх слаўныя справы на працягу «трэцяга семестра», штогод БДПУ праводзіць злёт універсітэцкіх педагагічных атрадаў. Ведаеце, дынаміт — штука небяспеч ная: гадамі ляжыць сабе на складзе, а потым маленькая іскра — і выбух! Са студэнтамі, якія працавалі ў педатрадах, адбываецца прыкладна тое ж самае: увесь верасень яны спакойна ходзяць на пары ці яшчэ кудынебудзь — але раптам аб’ яўляецца злёт, і ад эмоцый дрыжаць усе тры ўзроўні падземнага гандлёвага цент ра... Аднак паскорым час і перанясемся непасрэдна ў клуб «Арыён», які сёлета прымаў важацкую брацію! Варта толькі было зрабіць крок за межы ліфта, як на госця накідваўся агромністы Леў. (Не хвалюйцеся! Пад скурай жыхара саванны насамрэч хаваў ся вельмі мілы студэнтаніматар.) Выр ваўшыся з лапаў драпежніка і завяр

настолькі вялікай, што ўвярнуц ца ад яго абдымкаў не здолеў бы самы спрытны на свеце чалавек. Аднак — што самае прыемнае — ніхто нават не збіраўся бегчы на ўцёкі, а плюшавы Леў і яго тава рыш аказаліся для нас найлеп шай кампаніяй. Нават афіцый

нуўшы за вугал, педатрадавец трапляў… Не, не ў гардэроб, а проста да вясёлага Футбаліста, дружалюбнасць якога была

Кафедра рускай і зарубежнай літаратуры, калектыў факультэта рускай філалогіі глыбока смуткуюць з прычыны смерці дацэнта Я. В. Перавознай і выказваюць шчырыя спачуванні яе родным і блізкім.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

ная частка мерапрыемства праходзіла ў настолькі нефармальнай атмасферы, што сур’ёзнасць усталёўвалася хіба што падчас прамовы рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка і, безумоў на, у момант абвяшчэння лепшага пе дагагічнага атрада мінулага сезона — а ім стаў гістфакаўскі «Равеснік». Потым жа — ізноў палёт душы, сяброўскі гоман і вя сёлая дарога дадому. Я ду маю, тут будзе да месца ўспомніць тых, хто стаў сапраўднай прычынай гэта га сходу. Дзякуй вам, дзеці, што адпачывалі ў летніках, за нашу шчаслі вую маладосць! Аляксей Н. КАВАЛЕНКА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1209. Падпісана ў друк 06.11.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 17(1046)  
nastaunik 17(1046)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement