Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 23 кастрычніка 2008 года КАДРЫ ВЫРАШАЮЦЬ УСЁ!

РЭАЛЬНЫЯ ВЕДЫ — РЭАЛЬНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ

Стар. 2

Стар. 3

№ 16 (1045) 14 КАСТРЫЧНІКА —

ДЗЕНЬ МАЦІ

Стар. 4

•Навіны БДПУ «Я – ЧАЛАВЕК ДЗЕЯННЯ» В

ІНШУЕМ мужчынскую зборную БДПУ па футболе (трэнер — С. А. Траско), якая за ваявала бронзавыя медалі Рэс публіканскай універсіяды2008.

Д

НІ Гродзенскага дзяржаў нага універсітэта імя Янкі Купалы ў БДПУ пройдуць 23— 24 кастрычніка. У праграме ме рапрыемства — канцэрт вяду чых калектываў ГрДУ, таварыс кая сустрэча жаночых зборных каманд па баскетболе, круглы стол «Універсітэцкая адукацыя Беларусі ў кантэксце сусветнай адукацыйнай прасторы». Акра мя таго, вядучыя навукоўцы Гродзенскага універсітэта пра чытаюць студэнтам БДПУ лек цыі па розных дысцыплінах.

Д

ЫРЭКЦЫЯ спартыўнага комплексу універсітэта запрашае супрацоўнікаў БДПУ да наведвання басейна. Час за няткаў: 17.50 (аўторак), 11.50 (субота). Пры сабе мець: давед ку ад урача па форме А1; фота здымак 2×3; квіток аб аплаце не менш чым пяці заняткаў (кошт аднаго — 3260 руб.). Аплата — у ашчаднай касе фла № 527 АСБ «Беларусбанк» (вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2).

Сціпласць — характэрная рыса сапраўдных герояў. Чатыры гады таму пра подзвіг студэнта фізфака Дзмітрыя Ільюкевіча, які выратаваў дзяўчынку, ва універсітэце даведаліся толькі з ліста намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях. А днямі падоб ная навіна ўскалыхнула факультэт спецыяльнай аду кацыі: першакурсніца выцягнула з ракі чалавека, які ўжо не дыхаў! «Людзі ў экстрэмальных выпадках па дзяляюцца на тры катэгорыі: адны губляюцца, дру гія раздумваюць, а трэція проста дзейнічаюць; я адношуся якраз да такіх…» — гэтыя словы Вольга РУСАНАВА сказала ў той час, калі прадстаўнікі МНС уручалі ёй узнагароду за выратаванне тапельца. Гэта адбылося напрыканцы лета. Вольга працавала ў ага родзе, калі раптам раздаўся крык. «Людзі крычалі, што хтосьці патанае. Я адразу падумала пра суседскую дзяўчынку — і кіну лася да рэчкі. Аднак высветліла ся, што дапамога патрэбна па жылому мужчыну, які нырнуў з маста і вось ужо колькі часу не выплывае на паверхню».

Дзяўчына не раздумваючы скокнула ў ваду. «Я некалькі разоў нырала, пакуль не ўбачы ла чалавека на дне: відаць, ён ударыўся галавой аб камень і страціў прытомнасць. Шчыра кажучы, было вельмі страшна, бо мужчына падаваўся нежы вым…» Вольга выцягнула тапельца на бераг, зрабіла яму штучнае ды ханне; аднавяскоўцы тым часам

менамі, якія не баяцца нікога і нічога... Аднак час ад часу жыццё абвяргае стэрэатыпы, паказваючы: героем можа стаць кожны з нас — калі ў крытычны момант дзеля вышэйшай мэты забудзецца на свае страхі і зробіць адзіна магчымы Учынак. Вольга ПРЫЁМКА

Доўгая дарога да ідэалу

Ж

АНОЧЫ клуб «La femme» студгарадка БДПУ распачынае новы сезон пасяджэннем на тэму «Міласэр насць: не слова, а справа». Усе жадаючыя запрашаюцца 23 кас трычніка ў п. 16 інтэрната № 5 на сустрэчу з галоўным спецыя лістам упраўлення сацыяльнай абароны Адміністрацыі Маскоў скага раёна сталіцы Т. В. Кала дзінскай, кіраўніком валанцёр скай суполкі «Міласэрнасць» Л. Л. Лазарчук і членам Прэзі дыума гарадскога Савета жан чын Дз. М. Ярыгай.

выклікалі хуткую дапамогу. «Мой выратаванец аказаўся бы лым мараком! Некалькі тыдняў урачы змагаліся за яго жыццё — аднак усё скончылася добра...» Мы прывыклі да таго, што паняцце гераізму звязваецца з эк! страардынарнымі падзеямі, выключнымі абставінамі, супер!

На апошнім дні інфармавання разглядалася пытанне «Рашэнне жыллёвай праблемы і цэны на жыллё». На яго быў запрошаны намеснік начальніка ўпраўлення інава цыйнага развіцця Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Міхайлавіч САМУСЕНКА, да якога, акрамя іншага, паступіў шэраг пытанняў па на вуковых праграмах, інавацыйных праектах, у тым ліку па Міністэрстве адукацыі. У прыватнасці, сёння найбольшую актуальнасць набывае праб лема падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Прысутныя кан статавалі, што пераход на кантрактную форму навучання ў аспіран

туры прывёў да таго, што конкурс пры паступленні практычна ад сутнічае. Да таго ж з цягам часу выявіўся шэраг праблем, звязаных у першую чаргу са змяншэннем колькасці заявак ад устаноў на падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Так, калі ў 2007 годзе былі пададзены запыты на 1521 чалавека, то сёлета плануемая лічба – 1444. Прычым дактарантаў патрабуецца толькі 46 (для параў нання: у мінулым годзе – 78). Абараняльнасць навуковых прац у Беларусі даволі нізкая нават у параўнанні з краінамісуседкамі. На прыклад, у 2007 годзе ў тэрмін абараніліся толькі 4 % аспірантаў, у той час як у Расіі і Украіне гэтая лічба большая ў 3–4 разы. На думку Аляксандра Міхайлавіча, варта было б павялічыць тэрмін пад рыхтоўкі дысертацыі да 6 гадоў. У такім выпадку і дысертацыйныя працы абараняліся б у тэрмін, і асноўнае патрабаванне кантракта – прадастаўленне працоўнага месца выпускніку, які паспяхова скончыў навучанне ў аспірантуры або дактарантуры, – выконвалася б. Рэфармаванне і мадэрнізацыя ніколі не даюцца лёгка, таму і не дзіўна, што на гэтым шляху паўстаюць пэўныя супярэчнасці. Аляк сандр Міхайлавіч заўважыў, што немалаважнай задачай з'яўляецца і абнаўленне матэрыяльнатэхнічнай базы аспірантуры, а таксама пашырэнне магчымасцяў для ўдзелу маладых навукоўцаў у міжна родных канферэнцыях і семінарах. Вераніка МАНДЗІК


•Афіцыйная хроніка АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ КАДРАВАЙ ПАЛІТЫКІ ІНАВАЦЫЙНАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧЭБНА%ВЫХАВАЎЧАГА (З даклада рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка Паважаныя члены Савета! Выпрацоўка стратэгіі інавацыйнай адукацыі заканамерна прадугледжвае рэфармаванне традыцыйнай універсі тэцкай сістэмы. На якіх жа напрамках кадравай палітыкі неабходна сканцэн траваць намаганні, каб адукацыйная дзейнасць у БДПУ насіла ўстойлівы інавацыйны характар? Я назаву нека торыя з іх, на маю думку, найбольш важныя. 1. Нарошчванне навуковапедагагіч нага патэнцыялу кафедраў. Прывяду некалькі прыкладаў. На ка федры філасофіі працуюць 15 выклад чыкаў з вучонымі ступенямі і зван нямі, з іх 3 доктары навук; на кафед ры педагогікі гэтыя паказчыкі роўныя 15 і 4 адпаведна. На кафедры агульнай біялогіі вучоныя ступені маюць 15 з 19 супрацоўнікаў. Сярод факультэтаў самы высокі паказчык адзначаны на фізфаку: ён складае прыкладна 70 %. Рэктарат задаволены працай кіраўні коў гэтых структурных падраздзялен няў і ўдзячны ім за працу па камплек таванні калектыву кадрамі вышэйшай кваліфікацыі.

2. Забеспячэнне больш цеснай сувязі універсітэта і школы. Я памятаю, як, выступаючы на сту дзеньскім Савеце універсітэта, настаўні ца геаграфіі СШ № 36, выпускніца наша га факультэта прыродазнаўства, звярну ла ўвагу на актуальную праблему: мала дыя спецыялісты не знаёмыя з рэаль нымі патрэбамі школы, яны не валода юць сучаснымі методыкамі. Гэта ў чар говы раз даказвае, што будучы педагог з першага курса адначасова з тэарэтычнымі ведамі павінен набываць практыкаары ентаваныя навыкі і ўменні, і лепш за ўсіх яго навучыць той, хто сам мае адпа ведны вопыт. Па дадзеных аддзела кад раў, 20 % выкладчыкаў ад агульнай колькасці ПВС прыняты на работу ў БДПУ непасрэдна пасля працы ў школе і яшчэ 23,5 % маюць «школьны» стаж. Гэта някепскі паказчык. На жаль, апошнім часам прыток педагогаўпрак тыкаў у наш універсітэт амаль спыніў ся — а тым самым збядняецца вытвор чы аспект падрыхтоўкі спецыялістаў. Задача загадчыкаў кафедраў — знайсці і запрасіць патрэбных людзей, каб з максімальнай карысцю для студэнтаў выкарыстоўваць іх перадавы вопыт.

Колькасная характарыстыка прафесарска%выкладчыцкага складу БДПУ на 01.10.2008. Табліца 1

на працаваць над павышэннем якасці адукацыі і забяспечыць папаўненне сту дэнцкага калектыву лепшымі выпуск нікамі школ.

зе — 58), дэканаў — 47 (54), загадчыкаў кафедраў — 51 (53 па дадзеных 2005 года). Чаму на некаторых кафедрах сярэдні ўзрост ПВС значна вышэйшы за агуль

Графік 1

Тое, з якім кантынгентам студэнтаў нам давядзецца працаваць у далейшым, шмат у чым залежыць ад прафарыентацыйнай работы універсітэта. На мінулым тыдні я выступаў перад кіраўніцтвам абласнога ўпраўлення адукацыі і настаўнікамі Мінска і Мінскай вобласці — нашага ас ноўнага стратэгічнага напрамку; рэакцыя аўдыторыі была самая станоўчая. Гэта па казвае: нам ёсць чым зацікавіць мэтавую групу. 3. Адным з вядучых прынцыпаў кадра вай палітыкі з’яўляецца спалучэнне ста ласці і маладосці, педагагічнага вопыту і юнай дзёрзкасці. Рэктарат прыняў шэраг захадаў па ама ладжэнні прафесарскавыкладчыцкага складу. Так, па апошніх дадзеных, ся рэдні ўзрост супрацоўнікаў універсітэта складае 44 гады (у 2003 годзе — 45); у тым ліку прарэктараў — 52 гады (у 2002 год

науніверсітэцкі? Я думаю, што гэта па казчык работы не толькі загадчыкаў ка федраў, але і дэканаў факультэтаў, якія павінны весці прадуманую кадравую па літыку. У адной са сваіх публічных прамоў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка адзначыў, што ВНУ неабходна ацэньваць па колькасці вы пускнікоў, якія засталіся працаваць у роднай навучальнай установе. Але што можна сказаць пра пераемнасць у пад рыхтоўцы навуковапедагагічных кад раў на факультэце псіхалогіі, калі за апошнія тры гады ніводзін яго вы пускнік не застаўся ва універсітэце, або на ФСА, дзе толькі 5 чалавек з 316 (1,5 %) за апошнія тры гады размерка ваны ў БДПУ? Яшчэ раз падкрэслю: без амаладжэння ПВС у кафедраў няма пер спектывы!

Размеркаванне выпускнікоў у БДПУ (дзённая форма, бюджэт) Табліца 2

Аднак ёсць і прыклады іншага парад ку. Так, за апошнія 4 гады не падавала ся ніводнай заяўкі на падрыхтоўку ас пірантаў ад кафедраў вакалу, мастац кай і педагагічнай адукацыі, тыфлапе дагогікі. Звяртаю ўвагу членаў Савета на тое, што мы недастаткова выкарыс тоўваем магчымасці магістратуры, ас пірантуры, дактарантуры; мяне насця рожвае адсутнасць конкурсу ў аспіран туру па ўсіх галінах навукі і, канешне, нізкі працэнт своечасовай абароны ды сертацый яе выпускнікамі. Тут прэ тэнзіі неабходна прад’яўляць не толькі да прэтэндэнта на вучоную ступень, але і да яго навуковага кіраўніка. 2

Універсітэт павінен праяўляць ініцы ятыву ў наладжванні ўзаемадзеяння з навучальнымі ўстановамі сярэдняга звя на, таму ў мінулым навучальным годзе рэктарат паставіў перад кафедрамі педа гогікі, псіхалогіі і методык выкладання дысцыплін задачу стварыць свае філія лы ў школах, ліцэях, гімназіях. Я пра аналізаваў інфармацыю па стажыроўках нашых выкладчыкаў за мінулыя тры гады: усяго 7 чалавек павышалі квалі фікацыю ў школах і гімназіях. Чамусьці прынята лічыць, што сярэдняя школа не можа ўзбагаціць прафесійны вопыт вык ладчыка ВНУ — а гэта не так; нам неаб ходна наладзіць зваротную сувязь, сумес 23 кастрычніка 2008 г.


ПА ЗАБЕСПЯЧЭННІ ПРАЦЭСУ ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ на Савеце універсітэта) 4. Сістэмнасць і планавасць кадравай работы немагчымыя без стварэння дзей снага рэзерву кіруючых кадраў. На 12 кафедрах у спісы рэзерву на за мяшчэнне пасады загадчыка ўключаны выкладчыкі без вучонай ступені або, на адварот, паважаныя і заслужаныя асо бы, якія, тым не менш, не падыходзяць па ўзросце. 5. Інавацыям не знойдзецца месца ў на вучальным працэсе без сістэматычнай работы па ўмацаванні працоўнай дыс цыпліны і павышэння адказнасці ПВС за вынікі сваёй прафесійнай дзейнасці. У 2007 годзе 150 супрацоўнікаў БДПУ былі заахвочаны рэктаратам, 4 супра цоўнікі ўзнагароджаны граматамі Міністэрства спорту і турызму, 1 — Грама тай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, 1 — Ганаровай граматай Мінгарвыканка ма, 24 — граматамі Міністэрства адукацыі, 3 — нагрудным знакам «Выдатнік адука цыі». Прадстаўнікам БДПУ аб’яўляліся: падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1), падзяка Мінгарвыканкама (1), падзя ка Міністэрства адукацыі (2). На жаль, ёсць і «ацэнкі працы» інша га плана. У 2007 годзе да дысцыплінар най адказнасці прыцягвалася 25 чалавек. Два чалавекі былі звольнены за прагулы без уважлівых прычын; за неналежнае выкананне службовых абавязкаў аб’яў ляліся спагнанні супрацоўнікам шэрагу службаў. За 9 месяцаў бягучага года вы яўлена 9 парушэнняў працоўнай дыс цыпліны. Я заклікаю кіраўнікоў струк турных падраздзяленняў актывізаваць прафілактычныя мерапрыемствы і нагад ваю, што ўтойванне фактаў парушэння працоўнай дысцыпліны ці непрыцягнен не вінаватых да адказнасці з’яўляецца падставай для датэрміновага скасаван ня кантракта. 6. Падбор і расстаноўка кадраў — гэта найважнейшы прынцып кадравай палі тыкі ва ўмовах інавацыйнай адукацыі.

Неабходна ўсебакова даследаваць дзела выя і асабістыя якасці прэтэндэнтаў, ад даваць перавагу тым, хто надзелены іна вацыйным мысленнем, валодае сучас нымі тэхналогіямі вучэбнага працэсу і навуковымі метадамі даследавання ў сва ёй галіне. У нашым педагагічным калек тыве не павінна быць выпадковых лю дзей, якія вандруюць з адной ВНУ ў іншую, не маюць здольнасцей да наву ковай працы, не могуць наладзіць кан такт са студэнтамі і калегамі. Паважаныя калегі! Гатовых рэцэптаў арганізацыі працы з кадрамі вам ніхто не прапануе. Але некаторыя прынцыповыя пазіцыі я назаву. • Арганізацыйная структура універсі тэта павінна цалкам адпавядаць задачам інавацыйнай адукацыі. Дзеля гэтага былі створаны новыя падраздзяленні: Цэнтр педагагічнай адукацыі; шэраг кафедраў; лабараторыя навуковаадукацыйнага за беспячэння падрыхтоўкі магістрантаў і аспірантаў сацыяльнагуманітарнага цыклу; юрыдычны аддзел; сектар курса вой падрыхтоўкі; Цэнтр адукацыйнага маркетынгу. Плануецца далейшае ўдаска наленне і развіццё структуры універсітэта. • Змястоўны бок кадравай работы трэ ба забяспечыць за кошт укамплектаван ня кафедраў высокапрафесійным прафе сарскавыкладчыцкім складам. • Навуковаметадычны кампанент пра цы з кадрамі павінен забяспечыць дзейс нае і бесперапыннае павышэнне кваліфі кацыі прафесарскавыкладчыцкага складу. Сучасная сістэма вышэйшай адукацыі прад’яўляе новыя патрабаванні да асобы выкладчыка педагагічнай ВНУ. Як спецы! яліст выкладчык ВНУ павінен мець фун! даментальную акадэмічную базу, глыбо! кія псіхолага!педагагічныя веды, свабодна арыентавацца ў сучасных адукацыйных канцэпцыях, падыходах і тэхналогіях, умець выпрацаваць уласную стратэгію прафесійных паводзінаў, быць гатовым да актыўнай інавацыйнай дзейнасці.

Падчас абмеркавання даклада рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка начальнік вучэбнаметадычнага ўпраўлення В. А. ЗАЙЦАЎ прапанаваў загадчыкам кафедраў больш актыўна выкарыстоўваць у сваёй кадравай палітыцы патэнцыял магістра туры, даручаць выкладанне дысцыплін педагагічнага профілю спецыялістам з вялікім вопытам працы ў школе, рацыянальна выкарыстоўваць інтэлектуальны патэнцыял знешніх сумяшчальнікаў. Старшыня Савета маладых вучоных БДПУ дацэнт кафедры паліталогіі і права С. П. РАМАНАВА звярнула ўвагу прысутных на тое, што, згодна дадзеным за май 2008 года, пры штатным прафесарскавыклад чыцкім складзе ў 1200 чалавек да катэгорыі маладых вучоных (супрацоўнікі да 30 гадоў без вучонай ступені, да 35 гадоў са ступенню кандыдата навук і да 45 гадоў са ступенню доктара навук) адносяцца ўсяго 270 выкладчыкаў. На трох кафедрах універсітэта няма ніводнага маладога супрацоўніка, на 25 — няма маладых канды датаў навук, і далёка не ўсе маладыя спецыялісты маюць поўную нагрузку. Прааналізаваўшы работу па падрыхтоўцы і расстаноўцы кадраў, члены Саве! та прынялі адпаведную пастанову, адзін з пунктаў якой прадпісвае дэканам фа! культэтаў, загадчыкам кафедраў вызначыць напрамкі дзейнасці па павышэнні якасці ўкамплектавання кафедраў навукова!педагагічнымі кадрамі. 23 кастрычніка 2008 г.

Дваццаць першае стагоддзе без перабольшвання можна назваць Эпо хай Бесперапыннай Адукацыі: свет змяняецца з такой хуткасцю, што ўжо немагчыма ўсё жыццё абыходзіцца некалі атрыманымі ведамі. Абнаўленне стала вядучым прынцыпам сучаснасці, і той, хто не пла нуе назаўсёды застацца на «стартавых» прыступках кар’ернай лесві цы, павінен кожны дзень рабіць хаця б адзін крок на шляху самаўдас каналення. Магчымасцей для гэтага сёння шмат: разнастайныя кур сы, трэнінгі, семінары, бізнесшколы — вазьміце любую газету і адра зу ж убачыце з дзесятак рэкламных аб’яў… Аднак навошта хадзіць далёка, калі alma mater прапануе аналагічныя варыянты на больш выгодных умовах?

РЭАЛЬНЫЯ ВЕДЫ — РЭАЛЬНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ У дзяцінстве Ірына РАГОЎСКАЯ марыла стаць настаўніцай; пасля заканчэння вясковай васьмігодкі яна не вагаючыся падала дакументы ў Барысаўскае педагагіч нае вучылішча. Потым была вучоба ў МДПІ імя А. М. Горкага, праца настаўніцай пачатковых класаў… Таленавітага, ініцыятыўнага педагога ў хуткім часе вылучылі на пасаду намесніка дырэктара школы — і тут для Ірыны Валянцінаўны стала відавочна, што яе новыя абавязкі значна адрозніваюцца ад ранейшых; усё часцей яна задумвалася пра неабходнасць атрымання спецыяльнай адукацыі кіраўніка. Упраўленне адукацыі вобласці прапанавала Ірыне Валянцінаўне прайсці перапад рыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Цяпер Ірына Валянцінаўна — дыпламаваны менеджэр у галіне адукацыі; пад яе кіраўніцтвам знаходзіцца вялікі калектыў (у 2006 годзе яна была прызначана ды рэктарам Мядзельскай сярэдняй школы № 1 імя У. М. Дубоўкі). «Цудоўна, што ў ІПКіПК нам давалі выключна практыкаарыентаваныя напрацоўкі: адміністрацыя Інстытута цікавілася нашымі патрабаваннямі, гнутка рэагавала на пажаданні слу хачоў, — адзначае яна. — Яшчэ вельмі прыемна, што для чытання спецыялізава ных курсаў эканамічнага і адміністрацыйнагаспадарчага профілю універсітэт зап рашаў вядучых спецыялістаў з БДЭУ і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Што да псіхолагапедагагічных дысцыплін, тут БДПУ, як заўсёды, на вышыні! Асаблівую падзяку хачу выказаць загадчыцы кафедры псіхалогіі і педа гогікі бесперапыннай адукацыі С. І. Неўдах: шаноўная Святлана Ігараўна, Вашы заняткі дапамаглі мне зразумець вельмі многае ў жыцці і прафесіі!». Інстытут павы шэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ — дастойны выбар для педа гога ХХІ стагоддзя, які любіць сваю работу і нацэлены на далейшы асобасны, прафе сійны і кар'ерны рост, упэўнена Ірына Валянцінаўна. Перавагі ІПКіПК даўно ацанілі не толькі беларускія настаўнікі, але нават іх калегі з бліжняга і далёкага замежжа. Штогод каля 1300 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 830 набываюць новую спецыяльнасць. На шэрагу спецыяльнасцей пры наяўнасці накіравання ўпраўлення адукацыі навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. На 2009 год Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ажыц цяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, студэнтаў старэйшых курсаў (4—5) і магістрантаў вочнай формы наву чання ВНУ Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях:

• «Практычная псіхалогія» • «Сацыяльная педагогіка» (толькі на ўмовах аплаты) • «Лагапедыя» (толькі на ўмовах аплаты) • «Тыфлапедагогіка» • «Сурдапедагогіка» • «Алігафрэнапедагогіка» • «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі» • «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі» • «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашколь! нага выхавання і навучання» • «Жэставая мова» • «Матэматыка» • «Інфарматыка» • «Дашкольная адукацыя» (толькі на ўмовах аплаты) • «Псіхолага!педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці» (толькі на ўмовах аплаты) Прыём дакументаў з 13.10.2008 па 29.11.2008. Залічэнне праводзіцца па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання). Даведкі па тэл. 2671441, 2639816. http://ipk.bspu.unibel.by/. Жадаем поспехаў! 3


•14 кастрычніка — Дзень маці У бурлівым жыццёвым моры матчына любоў застаецца адным з нямногіх астраўкоў, дзе можна схавацца ад усіх штормаў і тайфунаў. Як некалі ў дзяцінстве, у цяжкую хвіліну мы прыходзім да матулі — і ласкавы дотык яе рук суцішвае боль, добрае слова адраджае надзею на лепшае... Няхай сабе мінаюць гады — а для маці мы назаўсёды застаемся яе дзецьмі. «Дзякуй табе, матуля, за тваю любоў і клопат!» — з асаблівай цеплынёй гаворым мы ў гэтыя кастрычніцкія дні.

«ЗАХАВАЙ МЯНЕ ПАКРОВАМ ТВАІМ...» З даўніх часоў людзі імкнуліся падкрэсліць надзвычайны статус жан чынымаці. Вядома, што прысвечанае матулям свята існавала ў антыч най Грэцыі. Пачынаючы з 1600 года ў Англіі адзначалася Мацярын ская нядзеля; яе сімвалам было асаблівае пірожнае, якое падносілася маці ў знак павагі. Урачыстасць мела яшчэ і глыбокі духоўны сэнс, па колькі ў гэты дзень таксама ўслаўлялася МаціЦарква. У Беларусі Дзень маці супадае з пра васлаўным святам Пакроваў Найсвя цейшай Багародзіцы. 14 кастрычніка Царква ўзгадвае падзеі, якія адбыліся ў Канстанцінопалі ў Х стагоддзі. Сталі цу Візантыі акружыў вораг; імперскія войскі на той час знаходзіліся за тыся чы міль ад яе, і безабароннаму гораду нават не было адкуль чакаць дапамогі. Падчас усяночнага чування ў Вла хернскім храме жыхары Канстанціно паля горача маліліся аб выратаванні. Сваю малітву да Госпада і Божай Маці ўзносіў і св. Андрэй Юродзівы. Раптам

ён убачыў Прачыс тую Дзеву, якая ішла ў паветры ў акру жэнні сонму анёлаў і святых. Багамаці доўга малілася, а по тым, наблізіўшыся да прастола, зняла з галавы пакрывала і распасцерла яго над людзьмі, знамяную чы гэтым абарону ад бачных і нябачных ворагаў, якую Яна

Наталія ПЯТРОЎСКАЯ Сустрэча пачалася з выступлення старшыні Савета жанчын пра фесара І. А. НОВІК. Экскурс у гісторыю свята зрабіла адна з ініцы ятараў яго ўвядзення, член Прэзідыума гарадскога Савета жанчын Дзіна Міхайлаўна ЯРЫГА. Потым да гутаркі далучыліся госці. Аў дыторыі пашчасціла пачуць цікавыя гісторыі, вершы і песню ў вы кананні Марыі Захарэвіч, а таксама паэтычныя творы Раісы Бара віковай. Напрыканцы сустрэчы паэтэса расказала старадаўняе паданне пра ча лавека, які закахаўся ў капрызную і злую прыгажуню. Тая пагадзілася адказаць яму ўзаемнасцю толькі ў абмен на сэрца яго маці. Ашалелы ад кахання хлопец не здолеў адмовіць. Аднак, спяшаючыся да абранніцы з жахлівым падарункам, ён параніўся — і раптам пачуў, як сэрца запыта лася: «Табе не Злева направа: Р. Баравікова, І. Новік, М. Захарэвіч баліць, сынок?»… І сапраўды: мат! чына любоў — той факел, які заўсёды асвятляе нашу жыццёвую даро! гу, сагравае душу, дорыць надзею, да! ражэй за якую няма нічога.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

маха. У гэты дзень мы просім у Царыцы Нябеснай абароны і дапамогі: «Успомні нас у Тваіх малітвах, Пані Дзева Бага родзіца, ды не загінем за памнажэнне гра хоў нашых, захавай нас ад усялякага зла і лютых напасцяў; на Цябе бо спадзяем ся і, Твайго Пакрова свята ўшаноўваю чы, Цябе праслаўляем». У гэты дзень людзі ўслаўляюць Пра чыстую Дзеву як малітоўніцу за ўвесь свет і ахоўніцу супакою. Спалучэнне ўра чыстасці Пакроваў Найсвяцейшай Бага родзіцы з Днём маці сімвалічна супастаў ляе наканаванне жанчыны, ахоўніцы і выхавальніцы сваіх дзяцей, і місію Ба гародзіцы — нябеснай апякункі ўсяго ча лавецтва. Святар Мінскага кафедральнага СвятаДухава сабора Аляксандр ШЫМБАЛЁЎ

Жанчына, што прадуктыўна сумяшчае выхаванне дзіцяці і вучобу ў ВНУ, выклікае захапленне і павагу. Аднак нараджэнне немаўляці карэнным чынам пераразмяркоў вае бюджэт сям’і — між тым у студэнцкай кішэні, як вядома, залішніх грошай і так не бывае. На якія выплаты могуць разлічваць студэнткімаці? Гэтае пытанне карэспан дэнт «Н» адрасаваў супрацоўнікам упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.

ФАКЕЛ НАДЗЕІ У Савеце жанчын БДПУ склалася традыцыя ладзіць для супрацоўнікаў і студэнтаў нашай alma mater сустрэ чы з мудрымі, таленавітымі, творчымі людзьмі, вопыт якіх дапамагае ўбачыць новыя грані быцця. Менавіта таму ніхто нават не сумняваўся, што напярэдадні Дня маці плануецца штосьці выключнае. Так яно і адбылося: ганаровымі гасцямі універсітэта сталі Народная артыст ка Рэспублікі Беларусь Марыя ЗАХАРЭВІЧ і рэдактар часопіса «Маладосць» паэтэса Раіса БАРАВІКОВА.

падае ўсяму хрысціянскаму свету. Свя ты Андрэй са страхам і хваляваннем сузіраў гэта і запытаўся ў свайго вучня, блаславёнага Епіфанія: «Ці бачыш, бра це, Царыцу і Пані, што моліцца за ўвесь свет?» — «Бачу, святы ойча, і дрыжу». Заступніцтвам Багародзіцы во раг быў адкіну ты ад сцен Кан станцінопаля, а памяць пра цуд засталася ў на родзе. На Русі свята Пакроваў было ўведзена ў ХІІ стагоддзі князем Андрэем Бага любскім, унукам Уладзіміра Мана

З КЛОПАТАМ ПРА БУДУЧЫНЮ — Мы працуем са студэнткамі дзённай формы атрымання аду кацыі; завочніцы могуць звяр нуцца па назначэнне дапамогі ва ўстанову ці арганізацыю, якая з’яўляецца асноўным месцам іх працы, — расказвае сакратар камісіі па назначэнні дзяржаў ных дапамог Вікторыя СМА ЛЯК. — Трэба зазначыць, што сумы выплат змяняюцца кож ны квартал; на сённяшні дзень памер аднаразовай дапамогі на першае дзіця складае 1 123 500 рублёў, на другое і наступных — 1 572 900 рублёў. Дапамога жан чынам, што сталі на ўлік у дзяржаўных органах аховы зда роўя да 12тыднёвага тэрміну цяжарнасці, роўная 224 700 руб

лям. Увага! Звяртацца па назначэн Штомесячная грашовая не аднаразовых выплат неабходна дапамога студэнткаммаці да таго, як дзіцяці споўніцца 6 ме сёння роўная 179 760 руб.; сяцаў! жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей без мужа, атрымлі ваюць 314 580 рублёў. Вып латы звычайна захоўваюц ца да таго часу, пакуль дзіця не дасягне трохгадова га ўзросту, прычым іх сума змяншаецца, калі дзіця афармляецца ў садок. У не каторых выпадках тэрмін аказання грашовай дапа могі можа быць падоўжаны па рашэнні універсітэцкай камісіі — напрыклад, калі ўзровень даходаў на аднаго чалавека ніжэйшы за пра жытачны мінімум.

Вікторыя Мікалаеўна нагадвае маладым матулям пра неабходнасць своечасовага прадстаўлен! ня дакументаў, пералік якіх вызначаецца Палажэннем аб парадку назначэння і выплаты дзяржаў! най дапамогі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей. Дадатковую інфармацыю пра лячэнне і аздараўлен! не дзяцей можна атрымаць у сацыяльнага педагога універсітэта А. У. Ушолік і метадыста ўпраў! лення выхаваўчай работы з моладдзю Л. А. Банько (вучэбны корпус № 1, кабінет 108; тэл. 227!83!67).

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Кацярына МІСЕВІЧ Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1130. Падпісана ў друк 23.10.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 16(1045)  
nastaunik 16(1045)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement