Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 9 кастрычніка 2008 года

З ДНЁМ НАСТАЎНІКА! Стар. 2

№ 15 (1044)

ЯК Я БЫЎ НАСТАЎНІКАМ

ПЕДАГАГІЧНЫ ФАРПОСТ

Стар. 3

Стар. 4

•Ведай нашых! ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ! Прыміце мае самыя шчырыя віншаванні з ДНЁМ НАСТАЎНІКА ! У гэтыя кастрычніцкія дні мы гаворым шчырыя словы падзякі ўсім тым, хто самааддана і натхнё! на працуе на ніве педагогікі. Без перабольшвання можна сказаць: Настаўнік — прафесія прафесій, і шчаслівы той, для каго гэта покліч душы і адзіны магчымы выбар. Цяжка не пагадзіцца з тым, што настаўніцтва — гэта спалучэнне мудрых трады! цый і нястомнага пошуку. Сучасны педагог — не толькі глыбокі знаўца чалавечых душ, але і ства! ральнік самых разнастайных адукацыйных інава! цый, сацыяльная значнасць якіх адрасавана буду! чым пакаленням. Шаноўныя калегі! У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, нязгаснага аптымізму і ся! мейнага дабрабыту! Няхай нязменны прафесійны поспех і працоўны энтузіязм заўсёды спадарожніча! юць вам на жыццёвым шляху! Рэктар, прафесар

П. Дз. Кухарчык

Хвіліну назад скончылася гульня– апошні бой за чэмпіёнскі тытул ВІНШУЕМ зборную БДПУ па гандболе (трэнер — С. А. Траско), якая заваявала І месца на Рэспубліканскай Універсіядзе. Лепшымі ігракамі турніру таксама прызнаны нашы хлопцы — абаронца Дзмітрый Чыстабаеў і бамбардзір Барыс Пухоўскі (ФНК). Гэта першае ў гісторыі Універсіяды выступленне гандбалістаў з педагагічнага — і тым больш сенсацыйнай выглядае іх перамога! Калі вярстаўся нумар, стала вядома, што на базе нашай каманды плануецца сфарміраваць сту дэнцкую зборную Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў Сусветнай Універсіядзе2009 у Белградзе. ВІНШУЕМ Максіма МІХАЛЕВІЧА, студэнта 2 курса факультэта народнай культу ры, майстра спорту міжнароднага класа (трэнер — Ю. М. Павукоў), які на чэмпіяна це свету ў Харватыі заняў І месца ў складзе зборнай Беларусі па вольнай барацьбе.

•Навіны БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з зага дам рэктара БДПУ, пра фесара П. Дз. Кухарчыка і ў су вязі з прафесійным святам Дзень настаўніка ўсім асноўным работ нікам універсітэта выплочваец ца прэмія ў памеры 0,5 аклада па пасадзе.

З

МЭТАЙ павышэння са цыяльнай абароненасці выкладчыкаў і вучэбнадапа можнага персаналу нашага універсітэта на чацвёрты квар тал бягучага года значна павя лічаны стымулюючыя над баўкі за высокія творчыя па казчыкі.

Цёплае лета развіталася з намі ажно да будучага года – але не сумуйце! БДПУ прапануе альтэрнатыву пахмур/ наму надвор’ю: восем супермерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай назвай «Супервосень». Як, вы яшчэ не чулі пра самую грандыёзную падзею сезона? Нікому не прызна/ вайцеся і ўважліва чытайце гэты артыкул! Вераніка МАНДЗІК Папершае, ужо прымаюцца за яўкі на конкурс студэнцкіх пра ектаў. Свае распрацоўкі можна падаваць да 22 кастрычніка ў 129 кабінет вучэбнага корпуса № 3. Пераможцы (у мінулым годзе іх было васьмёра) стануць удзельні

камі прэстыжнага ХІІ выязно га семінара студактыву, а уні версітэт акажа ім падтрымку ў рэалізацыі праекта. Другі яркі момант – канцэрт, прымеркаваны да Дня настаўні ка. Калі хочаце ўбачыць выс

тупленні самых таленавітых ар тыстаў нашага універсітэта, а таксама папрысутнічаць на сольным канцэрце Ані Шаркуно/ вай – 3 кастрычніка ў 14.00 акта/ вая зала чакае вас! Эстафету падхопіць злёт педа/ гагічных атрадаў (9 кастрычні/ ка). Дваццаты і дваццаць першы дні гэтага месяца – спрыяльны час для ўсіх, хто прагне прадэ манстраваць свае таленты. Іх выступленні ўпрыгожаць самы нестандартны канцэрт гэтай во/ сені – «IQ!200» (30 кастрычніка).

Семінар/практыкум «Школа журналістыкі БДПУ» 20—24 кастрычніка чакае тых, каму цікава даведацца, як ствара юцца газеты. Аматараў інтэ лектуальных спаборніцтваў запрашае «Мудры Гудвін» (28 кастрычніка). Прыемным дадаткам да ўсяго пералічана га стане дыскатэка, прысвеча/ ная Дню студэнта (17 лістапа/ да, фае галоўнага корпуса). Супервосень!2008 прапа! ноўвае табе 8 суперідэй – выбірай на свой густ!


З ДНЁМ НАСТАЎНІКА! За шматгадовую плённую працу па пад/ рыхтоўцы кваліфікава/ ных педагагічных кад/ раў і ў сувязі з Днём на/ стаўніка ЎЗНАГАРОДЖАНЫ: Ганаровай граматай БДПУ Ірына Міхайлаўна ЕЛІСЕЕВА, загадчык кафедры методыкі вы кладання фізікі, доктар тэхнічных навук, да цэнт; Аляксандр Мікала евіч БАСКО, дацэнт ка федры фізічнай геаг рафіі, кандыдат геагра фічных навук; Ірына Восіпаўна ЧАПЛЯЕЎСКАЯ, стар шы выкладчык кафед ры сучасных еўра пейскіх моў; Граматай БДПУ Наталія Мікалаеўна БАЛЬ, загадчык кафед ры лагапедыі, кандыдат педагагічных навук, да цэнт; Алег Віктаравіч ВЯРБІЦКІ, намеснік дэ кана факультэта народ най культуры; Галіна Яўгенаўна ХУРСЕВІЧ, дацэнт ка федры матэматычнага аналізу, кандыдат фізікаматэматычных навук; Алена Уладленаўна ГАРБАТАВА, дацэнт кафедры методык да школьнай адукацыі, кандыдат педагагіч ных навук.

•Віншаванні•Віншаванні•Віншаванні•Віншаванні•Віншаванні Шаноўныя калегі! Упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама віншуе Вас з Днём настаўніка! Дзень настаўніка – адно з самых яркіх прафесій ных святаў! Ва ўсе часы Педагог быў і застаецца носьбітам ведаў, культуры і гуманітарных каштоў насцей, прапагандыстам добрага, вечнага, перада вога, старшым сябрам і настаўнікам вучняў і баць коў. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя, пра фесіяналізм, чулыя, уважлівыя адносіны да сістэ мы адукацыі фарміруюць будучае нашай Радзімы. У гэты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцна га здароўя, шчасця, творчых поспехаў, дабрабыту, упэўненасці і аптымізму. З найлепшымі пажаданнямі начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абл/ выканкама Т. І. ДАНІЛЕВІЧ

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка і сло вы глыбокай падзякі за Вашу працу, цярпенне, мудрасць, уважлівасць, клопат, за дабрыню Вашага сэрца. Жадаю Вам добрага здароўя і даб рабыту, невычэрпнай душэўнай цеплыні і падтрымкі ў сям’і! Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь К. С. ФАРЫНО

Глыбокапаважаны Пётр Дзмітрыевіч! Ад імя калектыву Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка! Нашы сардэчныя пажаданні плённай педага гічнай і навуковай дзейнасці, моцнага здароўя, дабрабыту, далейшых творчых поспехаў і здзяйсненняў на карысць нашай Бацькаўшчы ны! Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі А. А. КАВАЛЕНЯ

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! Рэктарат, калектыў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі віншуе Вас з Днём настаўніка! Жадаем здзяйснення планаў, паспяховага завяршэння распа чатых спраў, новых перспектыўных рашэнняў, аптымізму, не вычэрпнай энергіі, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнай утульнасці і цяпла Вам, Вашым родным і блізкім. Рэктар А. І. ТАЎГЕНЬ

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч, калегі, сябры! Ад імя калектыву РІВШ сардэчна віншую Вас і ўвесь педагагічны калектыў Вашага універсітэта з прафе сійным святам – Днём настаўніка. Жадаем Вам моц нага здароўя, дабрабыту, шчасця, творчых поспехаў у высакароднай працы ў імя росквіту Беларусі. З павагай рэктар РІВШ М. І. ДЗЯМЧУК

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! Напярэдадні прафесійнага свята – Дня настаўніка прыміце самыя шчырыя віншаванні, словы павагі і ўдзячнасці за Ваш унёсак у развіццё сістэмы адукацыі рэспублікі. Жадаю Вам і Вашаму калектыву здароўя, плённай працы і поспехаў у стваральнай дзейнасці на карысць навукі і адукацыі Беларусі! З павагай старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама В. К. ШЧЭРБА

Паважаны Пётр Дзмітрыевіч! Ад усёй душы прыміце шчырыя віншаванні са святам, якое яднае ўсіх работнікаў сферы адукацыі, – Днём настаўніка! Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя, прафесіяналізм, чулае, уважлівае стаўленне да людзей сапраўды бясцэнныя. У гэты святочны дзень дазвольце выказаць Вам словы ўдзячнасці за падзвіжніцкую пра цу, аптымізм, энтузіязм і сапраўдную любоў да прафесіі. Моцнага Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, творчых поспехаў. З павагай старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А. А. БОЙКА

У адрас рэктара БДПУ П. Дз. Кухарчыка паступілі віншаванні ад: рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь А. М. Маразевіча, начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь І. С. Сяргея, рэктара Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін В. І. Талкачова, рэктара Мазырскага дзяржаў нага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна В. В. Валетава, рэктара Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі С. В. Сітнікавай, дырэктара Рэспублікан скага цэнтра фізічнай адукацыі і спорту навучэнцаў і студэнтаў С. І. Шаблыкі.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ'ЯЎЛЯЕ НАБОР на падрыхтоўку дактароў і кандыдатаў навук у форме прэтэндэнцтва Падрыхтоўка дактароў і кандыдатаў навук у форме прэтэндэнцтва ажыццяў ляецца на ўмовах поўнай аплаты. На падрыхтоўку для ат рымання вучонай ступені доктара навук могуць быць залічаны асобы, якія маюць вучоную ступень кандыдата навук, навуковыя працы (артыкулы, манаграфіі, вы находніцтвы, патэнты і інш.), што складаюць базу для доктарскай дысертацыі з магчымасцю яе завяршэн ня на працягу пяці гадоў.

2

На падрыхтоўку для атры мання вучонай ступені канды дата навук могуць быць залі чаны асобы, якія маюць дып лом аб вышэйшай адукацыі (за выключэннем дыплома бака лаўра) і (або) дыплом магіст ра, навуковыя публікацыі, прымалі ўдзел у навуковадас ледчых праектах, навукова практычных канферэнцыях, семінарах. Абавязковай умо вай з’яўляецца наяўнасць не менш чым двухгадовага вопы ту практычнай работы па профілі, адпаведным той галі не навукі (групе спецыяльнас

цей), па якой ажыццяўляец ца іх залічэнне для падрых тоўкі ў форме прэтэндэнцтва. Дакументы для падрых тоўкі ў форме прэтэндэнцтва на атрыманне вучонай ступені доктара навук прымаюцца на працягу ўсяго навучальнага года. Дакументы для падрых тоўкі ў форме прэтэндэнцтва на атрыманне вучонай сту/ пені кандыдата навук пры/ маюцца з 1 кастрычніка па 30 кастрычніка 2008 года. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце БДПУ http//new.bspu.unibel.by/.

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска/выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў яе выкладання, гісторыі вышэйшай школы і сучас ных выхаваўчых тэхна новай і найноўшай гісторыі, Беларусі; логій, псіхалогіі, замеж дапаможных гістарычных старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) за ных моў, гісторыі стара дысцыплін і методыкі вы кладання гісторыі (д. н., 23 межных моў № 2 (2), жытных цывілізацый і ся разр. АТС); эстэтычнай фізічнага выхавання і рэднявечча, педагогікі і псіхалогіі пачатковай аду адукацыі, педагагічнай спорту (2), сацыяльнай ра псіхалогіі (д. н., к. н., 23 боты, узроставай і педагагі кацыі (0,75), этналогіі і чнай псіхалогіі, тэорыі і ме фалькларыстыкі, педагагі разр. АТС); дацэнтаў кафедраў (к. н., тодыкі фізічнай культуры і чнай псіхалогіі, сацыяль 20 разр. АТС) беларускага аздараўленчапрафілак най педагогікі, тэорыі і ме тодыкі фізічнай культуры і мовазнаўства, агульнай і тычнай работы; выкладчыкаў кафедраў аздараўленчапрафілак дашкольнай педагогікі, бе ларускай мовы і методыкі (18 разр. АТС) педагогікі тычнай работы. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб'явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. 9 кастрычніка 2008 г.


•Як я быў настаўнікам Які салдат не марыць стаць генералам, які генерал не ганарыцца сваёй салдацкай маладосцю! Нават цяпер, праз дзесяцігоддзі, героі гэтага артыкула, прыгадваючы настаўніцкія гады, сцвярджаюць: яны вучылі дзяцей, але і дзеці навучылі іх шмат чаму з вялікай навукі чалавечых адносін. Па просьбе «Н» кіраўнікі факультэтаў БДПУ падзяліліся непрыдуманымі гісторыямі з тых часоў, калі ўсё было ўпершыню, у навіну, па/сапраўднаму і нібыта ў гульні, а наперадзе чакалі неверагодныя перспектывы...

ВЯЛА МЯНЕ ДАРОГА АД ШКОЛЬНАГА ПАРОГА... Віктар ЯНУЦЬ, дэкан фізічнага факультэта: — У маладосці я праца ваў старшым лабарантам нашай ВНУ і паралельна падпрацоўваў настаўнікам фізікі ў 7—8х класах адной з мінскіх школ. Прынцы повы быў, лічыў фізіку самым важным прадме там, але не ўсе дзеці па дзялялі маё захапленне... Нарэшце, мая бескампра міснасць прывяла да тра гікамічнай сітуацыі. Ат рымаўшы двойку, адзін хлопчык, далёка не вы датнік, заявіў, што яго брат мне адпомсціць; зра зумела, я не звярнуў на яго словы асаблівай увагі. Прайшло колькі часу... Аднойчы выходжу са шко лы, а «Явы» маёй няма! Я да вахцёршы, а тая кажа: «Міліцыя забрала. Нехта патэлефанаваў і сказаў, што матацыкл стаіць даў но, і, мабыць, ён крадзе ны, бо ніхто да яго не па дыходзіць». Прыйшлося ехаць у міліцыю выручаць свайго «стальнога каня». Мікалай ЗАБАЎСКІ, дэкан гістарычнага факультэта: — Я быў яшчэ студэн там, калі мяне папрасілі на некаторы тэрмін замяніць настаўніка англійскай мовы ў маёй роднай школ цы. Папершае, сумяш чаць працу і вучобу на ста цыянары ўвогуле няпрос та. Падругое, на вёсцы адзін аднаму калі не брат, дык сват. Вучні, вядома, былі розныя: хто вучыўся, а хто толькі лынды біў. Аднак як паставіць двой ку ўласнаму суседу? Так і даводзілася ўвесь час ба лансаваць паміж дзвюма крайнасцямі. Падрабязна сці лёгка дадумаеце самі! Франц ШУМЧЫК, дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры: — Цікавых выпадкаў за гады маёй працы ў школе здаралася шмат. Героем аднаго з іх стаў наш вы кладчык матэматыкі. Чала век ён быў строгі, сур’ёзны, і вучні яго баяліся як агню. Зразумела, больш за ўсіх нерваваліся адзінац 9 кастрычніка 2008 г.

цацікласнікі... Але мо ладзь — народ, як вядома, кемлівы. Дасталі яны дзесьці павестку з чырво най паласой і «выкліка лі» настаўніка на зборы акурат у дзень экзамену. Аднак прыкладна гадзін у 11 на парозе кабінета, дзе праходзіў іспыт, з'явіўся злы матэматык. Наведаў шы ваенкамат, дзе на яго паглядзелі, як на дзівака, ён прыйшоў разбірацца з жартаўнікамі. Што казаць, шуму было шмат! Другая гісторыя здары лася са мной падчас педага гічнай практыкі. Неяк кажу вучням: «Дзеці, у на ступную нядзелю мы ванд руем па музеях». Малыя так узрадваліся! Пасля вы хадных прыходзяць мае дзеткі ў школу не падрых таваныя да заняткаў, на ват без партфеляў. Я вельмі здзівіўся, а яны спакойна адказваюць: «Вы ж самі сказалі, што ўсю наступ ную нядзелю мы наведва ем музеі!» Што тут зробіш, цяжкасці перакладу! Міхаіл ПАЗДНІКАЎ, дэкан музычна/педага/ гічнага факультэта: — У 1991 годзе я працаваў практычным псіхолагам у школе. Нягледзячы на маю маладосць, дырэктар дару чыў мне разабрацца ў кан фліктнай сітуацыі, якая склалася не ў дзіцячым ка лектыве, а паміж дарослымі. Маці не пагаджалася з адз накамі, якія настаўніца вы стаўляла яе дачцэ, а педа гог, у сваю чаргу, катэгарыч на адмаўляўся дадаткова займацца з вучаніцай, па колькі тая з дазволу маці прапускала заняткі. Хоць да той пары ў мяне ўжо быў вопыт працы ў сферы адукацыі, наладж ваць стасункі паміж вара гуючымі бакамі прыйшло ся амаль месяц. Галоўны ўрок, які я вынес з гэтай сітуацыі, наступны: пера адолець канфлікт магчы ма толькі праз дыялог. Людміла ФІНЬКЕВІЧ, дэ/ кан факультэта псіхалогіі: — Маладосць — той час, калі побытавыя недарэчнасці

адступаюць на другі план пе рад Ідэяй, калі пераадоль ванне цяжкасцей толькі распальвае. Напрыклад, на першы раённы конкурс, у якім прымаў удзел мой клас, мы прыехалі на трак тары. Уявіце сабе карціну: на вадзіцельскім месцы ды рэктар школы, у прыцэпе я з дзецьмі — і ўсе шчаслі выя! Дарэчы, у конкурсе мы перамаглі; я і па сённяшні дзень захоўваю стужку пе раможцы. А дырэктар і да гэтуль дырэктарствуе: ня даўна сустракаліся падчас Зорнага паходу. Аляксандр КАСОВІЧ, дэкан ФСПТ: — Працаваць у школе я пачаў яшчэ студэнтам. Да сённяшняга дня памятаю сваё хваляванне перад ўро камі, першую сустрэчу з бацькамі сваіх вучняў, за баўныя гісторыі са школь нага жыцця… Вось адна з іх. Пяты клас. На пятнацца тай хвіліне ўрока заходзіць хлопчык. Я, зразумела, пытаюся, у чым прычына спазнення. Вучань з дзіця чай непасрэднасцю адказ вае, што ён не мог прыйсці ў школу своечасова, па колькі бабуля гатавала на сняданак пельмені, і не па каштаваць іх было папрос ту немагчыма. Наталля НАВУМЕНКА, дэкан факультэта прыро/ дазнаўства: — Гадоў з дзесяць таму мне выпала выкладаць геа графію ў прыватнай гімназіі. Вучняў з забяспечаных сем' яў прывозілі на заняткі на шыкоўных машынах. Ма більнік, на той час рэдкасць, быў у кожнага з малодшых школьнікаў, а старша класнікі важна дэманстра валі адзін аднаму суперна варочаныя МР3плэйеры. У астатнім жа дзеці як дзеці. Нягледзячы на ўжо нема лы вопыт выкладчыцкай работы, мне прыйшлося цяжка нават не таму, што я працавала ва ўсіх класах. Тут была нязвыклая для мяне аўдыторыя, іншы рас парадак… На перапынках я выходзіла ў садок, садзіла

ся на лаўку, добра што во сень была сонечная, яркая, цёплая, — і адключалася, час ад часу вяртаючыся да адной і той жа думкі: «На што мне гэта патрэбна!?» Неяк да мяне падышла дзяўчынкашасцікласні ца, маленькая, акурат ненькая. На ўроках яна сядзела спакойна, ціхе нечка; гэтаксама ж моўчкі села побач. По тым, не ўзнімаючы вачэй, запыталася: «А Вы дзе жывяце?», «А ў нас ка тэдж, і сцежкі рознака ляровыя», «А мне тата прывёз…» Адрывачныя фразы, позірк уверх, уз мах веек, і долу… Назаўтра яна прыйшла зноў. «А ў Вас дзеці ёсць?», «А я летам у Італію ездзі ла. Вы былі ў Італіі?»... Паступова яна асмялела. Мы размаўлялі штодзень. Я гаварыла пра тое, што было вакол нас, пра неба, аблокі, надвор'е; пра тое, што ўвечары быў дождж, і што ў лесе шмат грыбоў; пра сваіх дзяцей, пра тое, як яны не слухаюцца… А Ліля

расказвала пра сваё. Яна ніколі не збірала грыбоў у лесе!!! Затое адпачывала ў Турцыі і Італіі, у Італіі ёй спадабалася, а ў Турцыі — не. У сям'і ёй адзінока, бацькі пастаянна занятыя, часта сварацца паміж са бою. Усё зусім не так, як ёй хочацца. Потым надышоў ліста пад, у палісадніку стала хо ладна. Навалілася куча спраў, і ў гэтай мітусні я неяк не заўважыла, што нашы гутаркі спыніліся. Дзесьці напачатку зімы, калі я прыйшла на працу, ля ўваходу мяне чакала Ліля. Нічога не гаворачы, яна сунула мне ў рукі па кет і пабегла. У пакеце была каробка цукерак і альбом «Італія». Прыйшоўшы на ўрок у 6ы клас, я прапанавала ўсім частавацца. Дзеці адмаўляц ца не сталі, стаяй падляцелі да мяне. І тут увайшла Ліля. Вы б толькі бачылі яе вочы, калі яна зразумела прычыну радасці адна класнікаў! Нарэшце я зра зумела, што нашы восень

скія размовы былі для дзяў чынкі асабістай тайнай. А мой учынак у яе вачах вы глядаў як здрадніцтва. Больш яна да мяне не па дыходзіла. На ўроках адказ вала, але толькі на пы танні, якія тычыліся прад мета. Надышла вясна, і на перапынках я зноў часта адпачывала ў палісадніку, грэючыся пад цёплымі пра мянямі веснавога сонца. Мне не хапіла мужнасці са мой падыйсці да Лілі: не вы давалася зручнай хвіліны, быў не той настрой… Ды й што б я ёй сказала?.. Напярэдадні прафесійна/ га свята нашы героі зычаць усім калегам рашучасці, аптымізму, невычэрпнай энергіі, творчых поспехаў, дабрабыту і спадзяюцца, што цудоўная місія Нас/ таўніка натхніць студэн/ таў, будучых педагогаў, на выдатную вучобу, актыў/ ную грамадзянскую пазі/ цыю і прагу паўнацэннай самарэалізацыі. Успаміны збірала Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

НАВУЧАЛЬНЫ ГОД ПАЧЫНАЕЦЦА Ў ЖНІЎНІ! Здаецца, зусім нядаўна для соцень тысяч школьнікаў празвінеў пер/ шы званок. Узрадаваныя сустрэчай з сябрамі і ўсхваляваныя прадчу/ ваннем новага, яны – зусім маленькія і амаль дарослыя – пасля доўгіх летніх вакацый ізноў паселі за парты, чакаючы цікавых і незвычай/ ных адкрыццяў... Педагогі добра падрыхтаваліся, каб не расчараваць сваіх вучняў. Яшчэ ў жніўні ў Палацы Рэспублікі адбыўся форум работнікаў устаноў адукацыі Мінска. Яго дэві зам сталі словы: «Адукацыя – устойліваму развіццю сталіцы». Падчас форуму былі падведзены вынікі прайшоўшага навучальнага года, выяўлены «болевыя кропкі» і намечаны прыярытэтныя напрамкі работы. Акрамя таго, працавала выстава, на дзесяці секцыях якой былі прадстаўлены варыянты адукацыйных і тэхналагічных рашэнняў некаторых актуальных педагагічных праблем. У рамках секцыі «Школа. ВНУ. Вытворчасць. Новы ракурс. ХХІ стагоддзе» наш універсітэт правёў прэзентацыю комплексу адукацыйных Інтэрнетпраектаў па гра мадскіх дысцыплінах, створаных у БДПУ і апрабіраваных на базе ўстаноў адукацыі сталіцы на працягу апошняга года. Гэтыя праекты з'явіліся вынікам практычнай рэалізацыі асноўных палажэнняў да гавораў аб супрацоўніцтве паміж уні версітэтам і мінскімі гімназіямі. Рас працоўкі былі прыняты ўдзельнікамі форуму з вялікай цікавасцю; Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама плануе ўжо сёлета ўкараніць іх у адукацый ны працэс. Д. НАВУМАЎ, дацэнт кафедры філасофіі

Ля стэнда БДПУ

3


ПЕДАГАГІЧНЫ ФАРПОСТ Людзей, што жывуць сваёй прафесіяй, лёгка пазнаць па іскрыстых вачах і шчаслівай усмешцы. Адчуваецца: абраўшы працу па сэрцы, яны знайшлі ў ёй новы сэнс свайго жыцця. Нават сама ідэя адпачынку падаецца ім недарэчнай: навошта марнаваць час?.. Нам падаецца, аўтары артыкулаў «летняй» падборкі — якраз з тых энтузіястаў, намаганнямі якіх дасягаецца прагрэс.

САМЫ ЛЕПШЫ НА СВЕЦЕ ЛЕТНІК Калі ў мяне запытаюцца, якое месца найбольш прыдатнае для летняга адпачынку дзяцей і дарослых, я не задумваючыся адкажу: «Канешне ж, “Спадарожнік”!». І прычына зусім не ў тым, што ў гэтым летніку пашчас/ ціла працаваць мне і яшчэ некалькім дзесяткам самых актыўных і тале/ навітых прадстаўнікоў БДПУ: ён насамрэч незвычайны… Важатымі ў «Спадарожні ку» працуюць выключна студэнты, і тут ёсць свае плюсы. Маладыя людзі самі не так далёка адышлі ад школьнага парога, яны доб ра разумеюць праблемы, якія востра турбуюць стар шакласнікаў – і стараюцца зрабіць жыццё сваіх выха ванцаў насычаным і ціка вым. А яшчэ студэнты як ніхто іншы арыентуюцца ў сучаснай музыцы, навінках кіно, камп’ютэрных гуль нях, танцах і тэатральным майстэрстве, таму тут ніколі не бывае банальных конкур саў, а на апошняй ліней цы — «трагічных» вершы каў накшталт: «Як сумна, што мы развітваемся...». З лютага па май для буду чых важатых «Спадарожні ка» – удзельнікаў педатрада «Ветразь» праводзяцца Школа важацкага майстэр

ства, трэнінгі, семінары, творчыя лабараторыі. У «Ветразя» свая педагагічная канцэпцыя: вялікая коль касць конкурсных праграм прызначана дапамагчы кож наму падлетку знайсці сфе ру прымянення сваіх магчы масцей. Прага да поспеху стымулюецца з дапамогай вымпелаў і кубкаў, якія ўру чаюцца кожныя 34 дні пад час урачыстай лінейкі (дарэ чы, лінейкі ў «Спадарожні ку» своеасаблівыя: навошта траціць час на паўтарэнне

УДЗЯЧНАЕ

назваў і дэвізаў атрадаў, калі можна кожны раз называц ца парознаму і прыдумваць розныя цікавыя штукі?). На першы погляд усё гэта можа падацца драбя! зою. Аднак за нашым не! вялічкім вопытам стаіць вялікая справа: мы вучым дзяцей самастойна арыен! тавацца ў гэтым цікавым і зменлівым свеце, а не ста! яць па стойцы «смірна». Гэта ўжо істотна... Ульяна БАКАЕВА

СЭРЦА

Сябрам пакінь утрая больш, чым сабе. Для сябе захавай галоўнае: хоць бы крупінку чыстага сэрца. Хун Цзычэн

Дзейнасць сапраўднага педагога рэдка абмяжоўваецца школьнай прак/ тыкай: творчаму чалавеку ёсць дзе разгарнуцца нават падчас летніх ва/ кацый. Для нас, аспіранта Германа АРТАМОНАВА і магістра Лі Ціань/ хуа, нечакана па/сяброўску звязаных родным БДПУ, яскравым пацвяр/ джэннем гэтага факта стаў удзел у праекце «Дзіцячае сэрца», які аргані/ завала Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларускі дзіцячы фонд» на базе Міжнароднага рэабілітацыйнага цэнтра «Надзея. ХХI стагоддзе». У адной камандзе з намі працавалі да вераны ўрач фонду, кардыёлаг і медыцын ская сястра; на два тыдні нам былі дару чаны лёсы надзвычай мужных дзяцей, многія з якіх перанеслі вельмі складаныя аперацыі. Усяго ў малодшым атрадзе, што атрымаў сімвалічную назву «Вясёлыя сэр цайкі», адпачывала больш за трыццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў нашай краіны. Дзеля ўмацавання іх зда роўя і годнага адпачынку былі створаны цудоўныя ўмовы: шасціразовае харчаван не, разлічанае на казачных асілкаў, шы рокі комплекс медыцынскіх паслуг (фіта

лячэнне, ароматэрапія, велашпацыр і інш.), разнастайныя экскурсіі (напрык лад, у маёнтак Агінскіх, дзе малых чакаў сапраўдны рыцарскі турнір) і спартыўныя мерапрыемствы. Валанцёры прыклалі ўсе намаганні, каб стварыць для дзяцей ат масферу душэўнай цеплыні, ветлівасці і ўпэўненасці ў тым, што іх любяць. Так, спадарыня Лі на працягу ўсёй зме ны распавядала дзецям пра культурныя набыткі і традыцыі свайго народа (трэба зазначыць, што яна выдатна валодае рус кай мовай, нават выкладае яе ў Кітайскім акіяналагічным універсітэце горада Цынь

Лета — цудоўны час, калі бяздомныя сабакі п'юць з фантанаў, у якіх нядаўна купаліся дэсантнікі... а можа, наадварот. Чым студэнт можа заняцца летам? Каб адказаць на гэтае, здавалася б, простае пытанне, трэба мець надзвычайную фантазію: наш брат увогуле непрадказаль/ ны, а ў спёку нават небяспечны... сваімі выдумкамі.

ШЛЯХ

ДА

СЯБЕ

Падчас летніх вакацый мне давялося спалучаць, здавалася б, несумяшчальнае – ту рызм і педагагічную дзейнасць. Іначай кажучы, я ці то працавала, ці то адпачывала ў турысцкакраязнаўчым лагеры «Green Bridge» недалёка ад дарагога кожнаму гісторыку месца – Крэўскага замка. Асаблівы антураж стваралі экстрымальныя для гарадскіх дзя цей умовы жыцця: палаткі, страваванне з агульнага катла, абавязковы ранішні інструк таж па тэхніцы бяспекі, дэфіцыт вады і арыгінальныя мерапрыемствы. Трэнінгі і тэсты праводзіліся на фоне прыродных, амаль што сюррэалістычных дэкарацый – яблыневага саду закінутага хутара. У выніку, нягледзячы на першапачатковы шок, праз пяць дзён ніхто не хацеў ад’язджаць (хіба толькі каб памыцца). Пра тое, чым гэты лагер стаў для нашых падапечных, можна даведацца з мясцовай газе ты. А вось што ён даў мне і маім калегам Дзмітрыю Сцяпанавічу, Аляксею і Яўгенію Аляксан дравічам – пра гэта больш падрабязна. Мы зрабілі некалькі адкрыццяў – напрыклад, што кепскіх дзяцей не існуе, яны бываюць незацікаўленымі; што лепшым выхаваўчым метадам з’яўляецца асабісты прыклад; што, капаючы кампостную яму, гісторыкі могуць знайсці археа лагічную каштоўнасць, а калі заблудзяць – абавязкова натрапяць на дот часоў Першай сус ветнай; што пасля дажджу з палаткі можна вычарпаць вядро вады, а сябрам не забараняец ца есці з адной міскі, асабліва калі іншага посуду няма. А галоўнае, мы ўсвядомілі, што аўтарытэт – не фармальны статус, а павага да тых, хто ўмее знайсці рашэнне ў нестандарт най сітуацыі (зрабіць вясельны вэлюм з туалетнай паперы або з дапамогай фламастэра навучыцца «зарабляць грошы» на біржы). Не абышлося і без рамантыкі: дзякуючы начным дзяжурствам упершыню пасля выпускнога балю я ўбачыла світанак – ад бледнаружовага намёку да спякотнага сонца няпэўнага колеру. Увогуле, такі вопыт – выдатная трэніроўка перад першай практыкай у школе. Пасля выпрабавання агнём (дзесяць разоў прыгаданае сонца), вадой (яе адсутнасцю ў калодзе! жы і наяўнасцю ў палатцы) і меднымі трубамі (вельмі асабістае) зусім не страшна ўваходзіць у клас, бо загадзя ведаеш: іх папросту трэба зацікавіць. Вольга ПРЫЁМКА дао). Апрача таго, мая каляжанка аргані завала для самых дапытлівых заняткі па вывучэнні кітайскай каліграфіі; дзеці за чаравана глядзелі, як іх педагог хутка выпісвае іерогліфы ў стро гай паслядоўнасці, рыска за рыс кай. Самай папулярнай фразай у атрадзе стала «воайні», што ў перакладзе значыць: «Я цябе ка хаю!» — вось такім чынам хлоп цы заахвочвалі і інтрыгавалі дзяўчат! Быццам клапатлівая маці, спадарыня Лі ўвесь час за баўлялапесціла малых: разам з імі запускала ў неба паветрана га змея, глядзела кітайскія кіна стужкі на дысплэі ноутбука... Па заканчэнні лячэбнааздараў ленчай змены кожнае дзіця ат рымала на памяць па некалькі соцень пры гожых фотаздымкаў. Малыя, у сваю чаргу, таксама адор валі нас найдаражэйшымі каштоўнас цямі — сваёй шчырасцю і непасрэднас цю. На справаздачным канцэрце дзеці

пад кіраўніцтвам спрактыкаваных пе дагогаў Цэнтра прадэманстравалі свае таленты, кожны пасвойму. Не засталі

ся ў баку і мы са спадарыняй Лі, пад рыхтаваўшы пастаноўку танца «Удзяч нае сэрца». Сэнс гэтай пластычнай мініяцюры быў такі: сэрцайка дзіцяці будзе моцным, калі побач стукае сяб! роўскае сэрца дарослага.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск/50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226/40/19 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1012. Падпісана ў друк 09.10.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 15(1044)  
nastaunik 15(1044)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement