Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

I

Чацвер, 18 верасня 2008 года

№ 14 (1043)

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, БДПУ!

НАШЫ Ў ПЕКІНЕ

ВЯДЗЕ «РЭЙ»!

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

YOU, BSPU!!!

Усё ж БДПУ – дзіўная ўстанова: звычайна на дзень нараджэння падарункі робяць імянінніку, а тут, наадварот, зрабілі падарунак студэнтам. Ды яшчэ які!.. Але пра ўсё па парадку. Вольга ПРЫЁМКА Урачыстасць лунала ў павет ры, асядала, як пыл, на студэн таў, асабліва на першакурснікаў, якія яшчэ толькі пачыналі пра сякацца слоганам «Я ганаруся БДПУ!». Усё пачалося са спар тыўнага свята, і за магутнымі спінамі спартсменаў добра дума лася пра шыкоўныя беларускія перспектывы на Лонданскай алімпіядзе. Вышэйшае наканаванне (за данне рэдакцыі) нават прывя ло мяне на святочнае пася джэнне Савета універсітэта, дзе хор пранікнёна спяваў «Gaudeamus igitur», а найвыдат нейшыя людзі універсітэта пад

пявалі не зза таго, што так трэ ба, а таму, што сэрца гэтага хоча. Усё было так пасапраўднаму, так узнёсла, што я нарэшце вы рашыла не абмяжоўвацца пер шымі радкамі: «Vivat academia, vivant professorеs!», а вывучыць лацінскі гімн ад пачатку да апошняга слова. На жаль, фінальным акордам свята не стаў амаль традыцый ны канцэрт пад адкрытым небам ва ўнутраным дворыку, не было курсантаў і зорак беларускай эс трады – уся святочная дзея пе ракінулася ў актавую залу. Але камернасць абстаноўкі была ў самы раз, і адзінае пустое крэс

ла, якое я заўважыла, сведчыла: прыйшлі тыя, хто жадаў. Усё ж дзіўная ўстанова – БДПУ: тут пачынаеш разумець, што уні версітэт – гэта не проста высотны будынак, не толькі бібліятэка і не толькі адрамантаваны басейн. Універсітэт – гэта людзі, будучыя і цяперашнія сейбіты разумнага, добрага, вечнага. Масціты прафе сар у шаўковай мантыі і наіўны першакурснік, супрацоўнік універ сітэта і выпускнік, які не забы вае, што за свята адзначаецца 8 верасня... Чалавек! Калі б не ты, у нас было б на адну менш падстаў ганарыцца БДПУ. СА СВЯТАМ!

•Афіцыйная хроніка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь УЗНАГАРОДЖВАЕ: Святлану Яўгенаўну ГАЙДУКЕВІЧ, дэкана факультэта спецыяльнай адукацыі, кандыдата педагагічных навук, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэс публікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» за шматгадовую плённую навуковапеда гагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў; Ірыну Рамуальдаўну ЧЫКАЛАВУ, прафесара кафедры новай і найноўшай гісто рыі, доктара гістарычных навук, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэс публікі Беларусь за шматгадовую плённую навуковапедагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў; Валянціну Мікалаеўну ШЫРКО, галоўнага энергетыка службы галоўнага інжы нера, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за плённую работу па забеспячэнні ўмоў для арганізацыі вучэбнавыхаваўчага працэсу; Кацярыну Генадзьеўну САПОЖНІКАВУ, студэнтку факультэта беларускай філа логіі і культуры, Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за выдат ныя поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. За шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў Гана$ ровымі граматамі універсітэта ЎЗНАГАРОДЖАНЫ: Таццяна Васільеўна ПАЗДЗЕЕВА, загадчык кафедры агульнай і дашкольнай пе дагогікі; Валерый Міхайлавіч ДАБРАНСКІ, прафесар кафедры агульнай фізікі. ВІНШУЕМ!

СЛОВЫ, ШТО ІДУЦЬ АД СЭРЦА Калі за вокнамі імжыць халодны дожджык, асабліва прыемна прыгад ваць светлыя імгненні жыцця, прасякнутыя сонечнымі ўсмешкамі і гара чыя ад сардэчнай цеплыні. Дзень ведаў... Нават універсітэцкія старажы лы, якіх няпроста чымнебудзь усхваляваць і расчуліць, заўсёды з асаблі вым пачуццём ставяцца да гэтага свята – што ж казаць пра тых, каму студэнцкае жыццё яшчэ ў навіну! Прыслухаемся да іх. Успомнім сябе даў нейшых. Павучымся – свежасці ўражанняў і шчырасці парыванняў... Вольга: «Ужо з дзяцінства я ведала, что буду вучыцца менавіта ў БДПУ: гэты уні версітэт закончыла мая маці, а яна вельмі любіць узгадваць сваё студэнцтва, расказ ваць розныя байкі пра сваіх выкладчы каў і аднакурснікаў. Канешне ж, вельмі хвалявалася, у першы раз ідучы на за няткі, а потым неяк адразу ж адчула, што я – дома, што тут мяне ніколі не пакрыў дзяць і заўсёды падтрымаюць». Святлана: «Вельмі спадабаліся вясёлыя хлопцы і дзяўчаты ў жоўтых майках, якія задавалі тон святу. А яшчэ мяне ўразіла сустрэча з рэктарам. Дзіўна, што такі за

няты чалавек здолеў знайсці час, каб су стрэцца з намі, першакурснікамі, вось так проста і без усялякай пампезнасці». Таццяна: «Больш як тыдзень я праву чылася ў сценах БДПУ і ні разу не адчу ла сябе непатрэбнай. Дзякуй табе, уні версітэт, за гасцінную сустрэчу! Я буду рабіць усё магчымае, каб апраўдаць вы сокае званне тваёй студэнткі». Гутарыла Святлана ДОЎБАШ

P.S. І хто пасля гэтага ўспомніць, што на Першае верасня з надвор’ем так

сама не пашанцавала?..


«СТАТУС ТРЭБА ПАЦВЯРДЖАЦЬ (З выступлення рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка на Савеце універсітэта) Шаноўныя члены Савета, калегі! Паважаныя госці! Сёння я хачу вельмі коратка падзяліц ца з вамі інфармацыяй пра тое, як наша alma mater пражыла свой 94ы год і што было зроблена за гэты час. Безумоўна, галоўнае багацце універсітэ та – яго людзі: ад прафесарскавыкладчыц кага складу, усіх супрацоўнікаў залежыць імідж і прэстыж ВНУ. У мінулым наву чальным годзе ў нас працавалі 65 дакта роў і 473 кандыдаты навук, 77 прафеса раў, 347 дацэнтаў; былі абаронены 2 док тарскія і 45 кандыдацкіх дысертацый. Сярэдні ўзрост прафесарскавыкладчыцка га складу па універсітэце складаў 44 гады. На ўмовах сумяшчальніцтва ў нас працу юць лепшыя прадстаўнікі вядучых наву

ковых цэнтраў краіны, і мы плануем прак тыкаваць іх далучэнне да падрыхтоўкі будучых педагогаў і надалей. Шчыра кажучы, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі нам не заўсёды ўдаецца вый граць барацьбу за абітурыента, аднак пэўныя дасягненні ёсць. З улікам аналі зу рынку працы летась былі адкрыты новыя спецыяльнасці: «Фізіка. Тэхніч

ная творчасць», «Геаграфія. Экскурсій

на краязнаўчая праца», «Гісторыя. Геа

графія», «Сацыяльная педагогіка. Выха

ваўчая праца ў адукацыйных устано

вах», «Дашкольная адукацыя» і «Па

чатковая адукацыя» з чатырохгадовым тэрмінам навучання кожная. У цэлым іх увядзенне было апраўданым, аднак уступ ная кампанія выявіла наяўнасць праблем,

асноўная з якіх – нізкія прахадныя балы на некаторыя спецыяльнасці. Зза неты повага набору прадметаў уступных вы прабаванняў на 20 бюджэтных месцаў па спецыяльнасці «Гісторыя. Геагра

фія» мы змаглі залічыць толькі 6 ча лавек! Традыцыйна не далічыліся першакурснікаў і на некаторых спе цыяльнасцях філалагічнага і фізіка матэматычнага профіляў. Гэтыя і іншыя праблемы чакаюць свайго вы рашэння ў бягучым годзе. Развіццё універсітэта прадугле джвае пастаяннае ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў. На працягу навучальнага года пад кантролем кіраўніцтва універсітэ та знаходзілася распрацоўка новых аду кацыйных стан дартаў (усяго 45) і вучэбных планаў (усяго 108), якая была завершана да пачатку навучаль нага года. Матэрыяльнае стымуляванне пра цы работнікаў уні версітэта з’яўляец ца прыярытэтным кірункам нашай са цыяльнай палі тыкі, і я хачу з за давальненнем адз начыць устойлі васць станоўчай дынамікі. Так, калі Злева ад рэктара БДПУ П. Дз. Кухарчыка – ганаровы прафесар універсітэта В. В. Рабаў напачатку 2007/08

навучальнага года сярэдняя заработная плата па універсітэце складала 800 тыс. руб., то ў канцы года – 940 тыс. руб. (па ПВС 954 тыс. руб. і 1 234 тыс. руб. адпа

Дыяграма 1

ведна). Дынаміка росту заработнай пла ты работнікаў БДПУ адлюстравана на ды яграме 1. Мы шмат зрабілі ў справе развіцця і ўмацавання матэрыяльнатэхнічнай базы універсітэта. Агульныя выдаткі на рамонт будынкаў і збудаванняў у 2007/08 навучальным годзе склалі больш за 7 млрд руб., з якіх 3 млрд 350 млн – асабістыя сродкі БДПУ, а 3 млрд 800 млн – бюджэт ныя асігнаванні. Нашы студенты нарэш це атрымалі магчымасць займацца фізічнай культурай у камфортных умо вах: пасля капітальнага рамонту былі зноў адчынены спартыўная зала і басейн. Работы па абнаўленні універсітэцкіх па мяшканняў будуць працягвацца і нада лей: рашэннем рэктарата зацверджаны план рэканструкцыі і капітальнага ра монту вучэбных карпусоў, аўдыторнага фонду, гаспадарчых, культурнамасавых

«МЫ З АПТЫМІЗМАМ ГЛЯДЗІМ Сусветнае адукацыйнае асяроддзе падобнае да мазаікі: кар цінка набывае завершанасць толькі ў адзінстве ўсіх «кавалач каў». Менавіта таму разгалінаваныя акадэмічныя сувязі слу жаць зарукай таго, што навучальная ўстанова не замыкаецца ў вузкім атачэнні. Сёння на старонках «Н» мы прадстаўляем новага доктара honoris causa БДПУ – рэктара Маскоўскага га радскога педагагічнага універсітэта В. В. РАБАВА. Вольга ПРЫЁМКА – Віктар Васільевіч, што для Вас, ула

дальніка столькіх узнагарод, значыць званне ганаровага прафесара БДПУ? – Быць ганаровым прафесарам універ сітэта з амаль што стогадовай гісторыяй і багатымі навуковапедагагічнымі трады цыямі, ля вытокаў стварэння якога ста ялі масцітыя вучоныя, – гэта годна, прэс тыжна, таму я адчуваю радасць і зада вальненне. Маскоўскі гарадскі педагагіч ны універсітэт, які я ўзначальваю, у параўнанні з вашай ВНУ яшчэ зусім ма лады: ён быў створаны ў 1995 годзе фак 2

тычна з нуля. Спачатку ў нашым распа раджэнні было ўсяго некалькі былых школьных будынкаў. Цяпер мы ў стане забяспечыць вучэбны працэс дзённага ад дзялення ў асноўным у першую змену – нямногія ВНУ маюць такую магчымасць! – Пасля заключэння дагавора аб су

працоўніцтве паміж нашымі ВНУ Вы сталі частым госцем у сталіцы Бела

русі... – Так – і з кожным прыездам у БДПУ я з радасцю адзначаю, якімі бурнымі тэм памі развіваецца ваш універсітэт. Так, сё

лета мяне ўразіў абноўлены спартыўны комплекс і асабліва басейн з найсучас нейшай сістэмай ачысткі вады. Сапраў ды: здароўе становіцца ладам жыцця не там, дзе пра гэта шмат гавораць, а дзе ствараюць умовы для заняткаў спортам. Натхнёная высокімі дасягненнямі нашых выхаванцаў у Пекіне, адміністрацыя МГПУ выступіла з праектам правядзен ня спартакіяды сярод студэнтаў педага гічных ВНУ краін СНД і Літвы. Пётр Дзмітрыевіч ахвотна падтрымаў гэтую ідэю, тым больш, што сярод прызёраў Алімпіяды2008 ёсць і студэнты БДПУ. Наогул, у вашым універсітэце вучыцца цудоўная моладзь! Мы пераканаліся ў гэ тым, прымаючы дэлегацыю БДПУ пад час «Маскоўскіх вакацый». Творчыя пра екты беларускіх студэнтаў – «Маладыя таленты», семінар студактыву, – у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі МГПУ, сталі для нас прыкладам ініцыятыўнасці і крэатыў насці. Надзвычай важнай з’яўляецца і сама палітыка вашага рэктарата па пад трымцы адоранай моладзі. Гэта варта пе

раймання. Як пачэсны прафесар вашага універсітэта я магу паўтарыць фразу, якую не аднойчы чуў у гэтых сценах: «Я ганаруся БДПУ!». Мы з аптымізмам глядзім у будучае, бо супрацоўніцтва дае магчымасць знайсці сапраўдных сяброў і паплечнікаў. – Не сакрэт, што выпускніку нават са

май прэстыжнай ВНУ, калі ён не мае прак

тычнага вопыту, няпроста знайсці пер

шае працоўнае месца. У Расіі інстытут размеркавання адсутнічае. Як вырашаюць праблему працаўладкавання выпускнікі Вашага універсітэта? – Калі ўрад Масквы і сталічны Дэпар тамент адукацыі прымалі рашэнне аб заснаванні МГПУ, маскоўскія школы не далічваліся 4,5—5 тысяч настаўнікаў. Канешне, такога дэфіцыту педагагічных кадраў у сталіцы больш не існуе, аднак каля 65 % выпускнікоў нашай ВНУ ідуць працаваць па спецыяльнасці. У многім гэта адбываецца дзякуючы прадуманай арганізацыі вучэбнага працэсу. Для пяці курснікаў мы ўвялі 8месячную стажы 18 верасня 2008 г.


Аддзел кадраў • УВЕСЬ ЧАС»

і спартыўных аб’ектаў на 2008— 2010 гг. У мэтах павелічэння пазабюд жэтных сродкаў і развіцця сфе ры платных паслуг былі прыня ты рашэнні аб самаакупнасці на вуковых мерапрыемстваў. Пас пяхова праведзена пробнае тэс ціраванне на платнай аснове. Праблема забеспячэння жыллём іншагародніх студэн таў ва ўсе часы знаходзілася ў цэнтры асаблівай увагі рэкта рата. Па прычыне абмежаванай колькасці месцаў у інтэрнаце засяленне вядзецца з улікам аб’ектыўных крытэрыяў. З 1 кастрычніка ўводзіцца ў эк сплуатацыю інтэрнат палепша нага тыпу па праспекце Рака соўскага (выдаткі на яго рэкан струкцыю склалі 3 млрд 450 млн руб., з якіх 3 млрд 290 млн – бюджэтныя сродкі, 160 млн – пазабюджэт). Не магу не адзна чыць поспехі нашых студэнтаў на ХХІХ Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Не толькі краіну, але і наш універсітэт праславілі бронзавы прызёр па мастацкай гімнастыцы ў групавых прак тыкаваннях, студэнтка перша га курса ФНК Алеся Бабушкі на; студэнтка трэцяга курса ФНК Настасся Самусевіч, якая заняла 4е месца ў сучасным пяцібор’і; удзельнікі Алімпія ды – магістрант Мікалай Шу

бянок і студэнтка пятага курса ФНК Марыя Смалячкова. Што да развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, то ў снежні міну лага года быў заключаны дагавор з Рымскім універсітэтам – найста рэйшым у Еўропе; такім чынам, на сённяшні дзень БДПУ падт рымлівае партнёрскія стасункі з 24 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Нам яшчэ трэба будзе напоўніць апошні дагавор рэаль ным зместам; у гэтым плане пры сутнічае ўзаемная зацікаўленасць і падтрымка амбасад дзвюх краін. Акрамя таго, паспяхова старта ваў праект «Пасольскі час», у рам ках якога перад выкладчыкамі і студэнтамі з публічнымі лекцы ямі выступілі паслы Балгарыі, Расіі, Літвы. Паспяхова развіваліся сувязі з нашымі традыцыйнымі партнё рамі: Нацыянальным педагагіч ным універсітэтам імя М. П. Дра гаманава, Вільнюскім педагагі чным універсітэтам, Маскоўскім гарадскім педагагічным універ сітэтам. Мы цэнім асабісты ўнё сак нашых калег у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў сферы педагагічнай адукацыі і навукі, і таму рашэн нем Савета ад 17 красавіка 2008 года рэктару МГПУ Віктару Ва сільевічу РАБАВУ прысвоена званне «Ганаровы прафесар БДПУ».

У БУДУЧАЕ» роўку. Першую палову дня сту дэнты праводзяць у школе, а дру гую – ва універсітэце, дзе для іх арганізуюцца кансультацыі, чы таюцца тэарэтычныя курсы. Дыпламаванага выпускніка час цей за ўсё запрашаюць застацца ў знаёмым яму калектыве. – У Вас шмат навуковых прац як па гісторыі, так і па педагогіцы. Дык хто ж Віктар Васільевіч Рабаў у першую чар

гу – гісторык або педагог? – Мне цяжка адказаць на гэ тае пытанне. Я ўжо чвэрць ста годдзя як рэктар: у 35гадовым узросце быў абраны кіраўніком Куйбышаўскага педагагічнага інстытута, пазней – класічнага універсітэта, і вось ужо 14 гадоў узначальваю МГПУ. Зразумела, пасада накладвае свой адбітак. Увогуле, нягледзячы на тое, што я скончыў гістарычны фа культэт Саратаўскага універсітэ 18 верасня 2008 г.

та, аспірантуру МДУ, лічу сябе педагогам і вельмі сур’ёзна зай маюся маніторынгам адукацыі. У маім адчуванні гэтыя спецы яльнасці зліліся, бо галоўнае – арганічнае адзінства з пункту гледжання навуковых інтарэсаў. – Вынікам дзейнасці любой навучальнай установы з’яўля

юцца веды, назапашаныя яе вы

хаванцамі... – Мы мэтанакіравана працуем на свайго студэнта. Гранты, вый граныя універсітэтам, значны на вуковавыкладчыцкі патэнцыял, інфармацыйная падтрымка – усё гэта, па вялікім рахунку, робіц ца для і ў імя Студэнта. Аднак тут, як у дзіцячай гульні «Цар гары»: мала ўзняцца на вяршы ню – трэба яшчэ ўтрымацца на ёй. Таму нельга атрымаць дып лом ВНУ і лічыць сябе адукава ным – настаўнік павінен вучыц ца ўсё жыццё.

Прарэктарам па вучэбнай рабоце ІПКіПК на значана Г. Ф. КЛІМОВІЧ. «Н»даведка. Ганна Фёдараўна Клімовіч скончыла фізічны факультэт МДПІ імя А. М. Горкага ў 1991 г. Працавала настаўні

кам інфарматыкі ў мінскіх СШ. З 1995 г. – суіскальнік, а затым аспірантка кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДПУ. Пасля абароны кандыдацкай дысерта

цыі ў 2002 г. працавала выкладчыкам, стар

шым выкладчыкам, дацэнтам кафедры прык

ладной матэматыкі і інфарматыкі, намесні

кам дэкана матэматычнага факультэта па навуковай рабоце.

З 1 ліпеня факультэт дашкольнай адукацыі ўзначаліла Л. М. ВАРАНЕЦКАЯ. «Н»даведка. Людміла Мікалаеўна Варанецкая з адзнакай скончыла вячэрняе аддзяленне факуль

тэта дашкольнага выхавання МДПІ імя А. М. Горкага. Навуковую кваліфікацыю павышала спачатку як суіскальнік, затым як аспірантка ка

федры педагогікі. Пасля абароны кандыдацкай ды

сертацыі працавала выкладчыкам, дацэнтам ка

федры педагогікі БДПУ. У 2000 г. паступіла ў дак

тарантуру, а праз некаторы час была абрана на пасаду загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі бес

перапыннай адукацыі ІПКіПК. З 2002 г. – дацэнт кафедры педагогікі.

НАШ ЧАЛАВЕК У ПЕКІНЕ Згодна старадаўнім правілам, падчас правядзення Алімпійскіх гульняў прыпыня ліся ўсе ўзброеныя канфлікты. Цяпер гэтая норма, на жаль, ужо не лічыцца абавяз ковай, аднак, пагадзіцеся, Алімпіяда прыўносіць у наша жыццё агромністы зарад пазітыву: нарэшце галоўнай навіной дня становіцца не чарговы крызіс, а медаль, рэкорд ці дасягненне (хоць і тут абрыдлае слова «допінг» дадае сваю «лыжку дзёгцю»). На нядаўніх XXIX Алімпійскіх гульнях у Пекіне тры студэнты, магістрант і выпускнік нашай alma mater моцна звязалі абрэвіятуры БДПУ і МАК як мінімум на чатыры бліжэйшых гады. Няцяжка здагадацца, што вышэйшую адукацыю нашы алімпійцы атрымалі або атрымліваюць на факультэце народнай культуры. Нядаўна мне пашчасціла пазнаёміцца з пяцікурсніцай ФНК лёгкаатлеткай Марыяй СМАЛЯЧКОВАЙ, якая заваявала ў Пекіне трынаццатае месца ў кіданні молата. – Марыя, як ты ста$ вішся да правакацыйных пытанняў накшталт «Чаму Вы вучыцеся ў БДПУ, а не ў Бела$ рускім дзяржаўным уні$ версітэце фізічнай куль$ туры»? – Ведаеш, я скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву і магла паступіць у БДУФК без іспытаў, прычым адразу ж на другі курс, але... не пайшла. Мне хацелася акрамя спар тыўнай падрыхтоўкі атрымаць грунтоўную агуль ную адукацыю, таму выбар быў зроблены на ка рысць педагагічнага універсітэта. Ніколі аб гэтым не шкадавала! Канешне, зза трэніровак і спабор ніцтваў з вучобай час ад часу ўзнікаюць цяжкасці — прыходзіцца шмат займацца самастойна. Аднак нічога, спраўляюся! – А ці даўно кідаеш цяжкія прадметы? – Молат – з пятага класа. Напэўна, хочаш за пытацца, наколькі далёка закідваю? Першае мес ца на чэмпіянаце свету і другое на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў! – Сябры падзяляюць тваё захапленне спортам? – Для блізкіх людзей я ў першую чаргу не спарт сменка, але асоба, нарэшце, маладая дзяўчына. Дарэчы, сябры ў мяне ёсць і сярод алімпійцаў – гэта добра вядомыя ў нашым універсітэце Аляк сандр Пархоменка і Мікалай Шубянок. А ўвогу ле, нягледзячы на тое, што на міжнародных спа борніцтвах славяне па традыцыі трымаюцца ра зам, асаблівых бар’ераў паміж прадстаўнікамі роз ных нацый няма. Так, мне вельмі сімпатычны японскі кідальнік молата Мірафушы. Яго маці родам з Румыніі, сам ён доўгі час трэніраваўся ў Расіі, таму крыху ведае рускую мову, аднак паміж

сабою нам прасцей раз маўляць паанглійску. На жаль, бачымся вельмі рэдка, дзесьці раз у два гады. – Ты не аднойчы бы$ вала і ў Еўропе, і ў Азіі. Ці ёсць розніца паміж Захадам і Усхо$ дам у плане арганіза$ цыі спартыўных ме$ рапрыемстваў? – Безумоўна! У Афі нах «інтэр’ер» Гульняў быў паеўрапейску стры маны. У Пекіне на эстэтыку не шкадавалі ні сіл, ні сродкаў. Алімпійская вёска афармлялася ў нацыянальным стылі: шмат кветак, фантаны з рыбкамі – вельмі прыгожа. Арганізатары рабілі ўсё, што маглі, каб спартсмены не адчувалі дыс камфорту, нават гатавалі тыя стравы, да якіх мы прывыклі (хоць, канешне, кітайская спецы фіка ўсё роўна адчувалася). – А ў саму сталіцу выбіралася? – Так, але тут не ўсё было проста. Мала хто з кітайцаў (ва ўсялякім разе з тых, да каго я звяр талася) валодае англійскай мовай, мне даводзі лася тлумачыць, чаго я хачу, пераважна жэстамі і мімікай. – Пералёты і змена часовых паясоў цяжка даліся? – Калі прыехалі туды, было яшчэ большменш, а вось калі вярнуліся, доўга не магла адапта вацца. У мяне нават паднялася тэмпература... Нам застаецца толькі пажадаць, каб у Марыі заўсёды было трыццаць шэсць і шэсць на гра дусніку! Нягледзячы на малады ўзрост, яна – моцная асоба, якую не пужаюць ні цяжкія трэ ніроўкі, ні сур’ёзная канкурэнцыя, якая існуе ў няпростым свеце лёгкай атлетыкі. Аляксей Н. КАВАЛЕНКА 3


ВОЛАТ ДУМКІ, ТЫТАН ДУХУ Да 90годдзя з дня нараджэння прафесара Ф. М. Янкоўскага Адзначаючы чарговыя народзіны нашай alma mater, немагчыма не прыгадаць людзей, дзякуючы якім яна набывала вядомасць, стала вядучай профільнай ВНУ краіны. Пачэснае месца ў іх пераліку займае асоба Ф. М. ЯНКОЎСКАГА – чалавека, які аддаў працы ў БДПУ трыццаць шэсць гадоў свайго жыцця, імя якога носіць стыпендыя, што прысуджаецца студэнтам за ад метныя поспехі ў вучобе і навуковай дзейнасці. Была нястомная праца – быў і плён: каля 300 навуковых работ рознага кшталту, 6 мастацкіх кніг, больш за 2 дзесяткі канды дацкіх дысертацый, напісаных пад яго кіраўніцтвам, сотні рэ цэнзій, водгукаў на рукапісы, тысячы студэнтаў – яго выпуск нікоў... Да асобы Фёдара Міхай

лавіча вельмі стасуюцца словы «першапраходца», «пачы нальнік». Так, упершыню ў гісторыі беларускага мовазнаў ства прафесар склаў багатую кар татэку – больш за 500 тысяч ус тойлівых моўных адзінак; гэта ён з’яўляецца пачынальнікам беларускай фразеалогіі як на

вукі, гэта яго манаграфіі, слоўнікі і артыкулы былі рэва люцыйнымі для свайго – і не толькі для свайго! – часу. Фёдар Міхайлавіч, як усякі та ленавіты чалавек, быў надзвычай прадбачлівым, празорлівым. З яго лёгкай рукі фармуляваліся тэмы, акрэсліваліся праблемы, якія і да сённяшняга дня не страцілі сваёй актуальнасці. Тады фарміравала ся тая унікальная з’ява, якой паз ней знайшлася і назва — «Лінгвістычная школа Янкоўска га». Вучнямі Фёдара Міхайлавіча лічаць сябе не толькі тыя, хто быў яго студэнтам, аспірантам, кале гам: многія пісьменнікі, гісторыкі,

РЭЙ Т Ы Н Г –

дзіва, лёсавызначальна. Нягуч на, сціпла, але ўпэўнена. І вучыў гэтаму нас. Кафедра беларускага мовазнаўства

НАЙВЫШЭЙШЫ

Традыцыйна ў Дзень універсітэта наша alma mater прымае вінша ванні ад сваіх лепшых творчых калектываў. У іх чарадзе па праву «вядзе рэй» народны ансамбль, назва якога паходзіць ад напаўза бытага беларускага слова. Зусім нядаўна артыстам з БДПУ апла дзіравалі ў Бельгіі і Швейцарыі, а цяпер яны ізноў выступаюць для, бадай, самага ўдзячнага гледача – студэнтаў і выклад чыкаў нашага універсітэта. Сён ня пра свой калектыў чытачам «Н» распавядае кіраўнік «Рэя» Віктар ВАСІЛЕНЯ. – Віктар Станіслававіч, раскажыце, калі ласка: хто Вы, адкуль, як трапілі ў БДПУ... – Я скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе баяна – дарэчы, лёгка здагадацца: гэта мой «рабочы» інструмент падчас выступленняў. Увогу ле ж мне вельмі падабаюцца габой і га вайская гітара (ад звычайнай яна адроз ніваецца тым, што яе струны перабіра юць не пальцамі, а спецыяльнай мета лічнай пласцінай)... Аднак вернемся да тэмы! Потым стварыў першы недзяржаў ны прафесійны ансамбль народнай му зыкі і танца «Бліскавіца», а неўзабаве мне прапанавалі працаваць кіраўніком «Рэя». – На міжнародных фальклорных фэс

тах «Рэй» далёка не навічок. Якія ж інфармацыйныя сцяжынкі выводзяць у далёкае замежжа? – Дапамагаюць найноўшыя тэхналогіі! Напрыклад, сёлета я знайшоў у Інтэрне це інфармацыю пра фестывалі, якія ме ліся адбыцца гэтым летам, і даслаў арга нізатарам своеасаблівыя рэзюме – звесткі

мастакі прызнаюцца, што прафесар аказаў на іх станаўленне вялікі ўплыў – сваёй працай, сваёй творчасцю, сваёй натурай, сваёй бязмеж най любоўю да роднага краю. На першым месцы ў Ф. М. Янкоўскага заў сёды была бязмежная адданасць сваёй спра ве. Ён вылучаўся прынцыповасцю, непрыхільна сцю да інтрыганцтва, гатоўна сцю даць адпор негатыўным з’я вам. Прафесар заўсёды ўмеў ска заць «сваё» слова. Шчыра, праў

В. Васіленя

пра наш ансамбль, фота, відэа. Прыйшло некалькі запрашэнняў, але ж мы не маглі паспець паўсюль! Абралі Бельгію (міжна родны фальклорны фестываль «Каданс») і Швейцарыю (г. Фрыбург, фестываль «РФІ»). Безумоўна, фінансавая і транс партная падтрымка універсітэта стала вырашальным фактарам. – І як Вы ацэньваеце выступленне ан

самбля? – Мяркуйце самі: на сходзе кіраўнікоў фестывалю было вырашана ў лістападзе запрасіць «Рэй» яшчэ раз. Трэба сказаць, што на ўсіх мерапрыемствах такога кшталту існуе няпісанае правіла, пра якое ніхто ўслых не гаворыць, але ўсе

яго ведаюць. Арганізатары, аналізуючы дасланыя матэрыялы, складаюць рэй тынг калектываў. Больш слабыя, на іх думку, выступаюць напачатку канцэрта, а мацнейшых пакідаюць «на дэсерт». У першы фестывальны дзень мы адкры валі праграму. Затое ў апошні – закры валі! За шэсць дзён мы здолелі ўзняцца з самай нізкай прыступкі на самую вы сокую, даўшы ў Швейцарыі трыццаць (!) канцэртаў. Ведаеце, я вельмі рэдка хвалю выступ ленні нашага ансамбля, але гэтым летам артысты тварылі сапраўдныя цуды! Маг чыма, у чымсьці дапамаглі і новыя кас цюмы, якія універсітэт заказаў для нас у тэатральных майстэрнях (да гэтага часу сцэнічнае ўбранне праектавала і выкон вала мая жонка Людміла Яўгенаўна, яна ж балетмайстарпастаноўшчык). – Напэўна, у чытачоў «Н» ужо ўзнікла пытанне: што ж патрабуецца ад прэтэндэнта на званне ўдзельніка Вашага калектыву? – Талент, працаздольнасць і вялікае жаданне радаваць гледача. Нават спе цыяльная адукацыя не заўсёды аба вязковая – на прыклад, калі справа тычыцца танцаў. Так, да нас прыйшла дзяўчынкапер шакурсніца, якая ўсё пачы нала з нуля, і за год «вырасла» ў сапраўдную ар тыстку. А вось музыкантам без

прафесійнай падрыхтоўкі не абысціся! Асабліва вітаем тых, хто грае на цымба лах, флейце, кларнеце, кантрабасе. У нашым калектыве – студэнты ФНК (з іншых факультэтаў чамусьці «не прыжываліся», але спадзяёмся, што гэта выпадковасць, а не заканамер насць), выкладчыкі кафедры музыкі і харэаграфіі. Маладзейшаму ўдзельніку ансамбля, майму сыну Паўлу, 13 гадоў, ён вучыцца ў Беларускім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. Павел віртуозна грае на ўдарных, у пры ватнасці, на смалінках (смалінкі знеш не нагадваюць велізарны ксілафон. – Прым. аўт.). Дарэчы, яго інструмент мае вельмі цікавую гісторыю: выпадкова апынуўшыся ў Лельчыцкім раёне, я выкупіў у мясцовага жыхара кляновую калоду, якая прасушылася ў запечку паўтара дзесяцігоддзя. Менавіта з гэта га матэрыялу і былі зроблены Паўлавы смалінкі. – Дзякуй за размову! Творчых поспехаў Вам і Вашаму калектыву! Вераніка МАНДЗІК

Калектыў універсітэта выказвае шчырае спачуванне рэктару БДПУ, прафесару П. Дз. Кухарчыку ў сувязі з напаткаўшым яго вялікім горам — смерцю БРАТА. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 949. Падпісана ў друк 18.09.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 14(1043)  
nastaunik 14(1043)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement