Page 1

З НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДАМ!

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Панядзелак, 1 верасня 2008 года ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ: ЯК ГЭТА БЫЛО

ШТО ТАМ, ЗА ПАВАРОТАМ?

Стар. 2

ДАРАГІЯ ПЕРШАКУРСНІКІ! Адышла ў мінулае ўступная кампанія і хваляванні га рачай пары. Наперадзе ў вас яскравае студэнцкае жыццё – ціка вы і непаўторны час, калі можна шмат пазнаць, сустрэць новых сяброў, праявіць свае здольнасці і таленты... Жада ем вам з радасцю распачаць свой першы навучальны год у БДПУ і прайсці акадэмічную дыстанцыю з максімальнай выніковасцю. Ад вас будуць шмат патрабаваць, але вы заўсёды мо жаце разлічваць на ўвагу і падтрымку. Мы паважаем кемлівых, працавітых, мэтанакіраваных – усіх, хто імкнецца быць носьбітам добрага, прагрэсіўнага, станоў чага. Шчыра віншуем вас са Святам ведаў і Днём універсітэ та – і зычым натхнення, удачы, аптымізму! Мы не сум няваемся ў тым, што гады вучобы ва універсітэце ста нуць для вас карыснымі ва ўсіх адносінах.

Стар. 3

№ 13 (1042) ДАЛУЧАЙСЯ ДА НАС! Стар. 4

УНІВЕРСІТЭТАЗНАЎСТВА:

УВОДЗІНЫ Так ужо спрадвеку вядзецца, што новых членаў універсітэцкай сям’і заўсёды сустракае самы галоўны ў ёй чалавек. Мудра і тактоўна ён знаёміць навічкоў з традыцыямі і ўкладам нашага вялікага дома, адказвае на ўсе іх пытанні – ад «канцэптуальных» да самых наіўных. Рэктар БДПУ Пётр Дзмітрыевіч КУХАРЧЫК дакладна ведае: ад пер3 шых крокаў залежыць вельмі многае, ці не ўвесь далейшы шлях.

У ДОБРЫ ШЛЯХ! Рэктарат БДПУ

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска3выкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разрад АТС) агульнай і дзіцячай псіхалогіі, прыватных методык; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) фізічнай геаграфіі, сурдапедагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) асноў медыцынскіх ведаў, агуль най фізікі, мастацкай і педагагічнай адукацыі, тэорыі і методыкі фізічнай культу ры і аздараўленчапрафілактычнай работы; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) эканамічнай тэорыі і эканамічнага выха вання, замежных моў № 2 (0,75), замежных моў № 2 (2), інфармацыйных тэхна логій у адукацыі, сучаснай рускай мовы, фізічнай геаграфіі, псіхалогіі і педагогікі бесперапыннай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

– Паважаны Пётр Дзмітрыевіч, з якімі пла намі і задачамі ўваходзіць у новы навучальны год Бе ларускі дзяржаўны педа гагічны універсітэт імя Максіма Танка? – Мы ставім перад сабой задачу падрыхтоўкі бела рускай інтэлектуальнай эліты і рэалізуем яе шля хам аптымальнага спалу чэння вучобы, навукі і практыкі. Наша alma ma ter не проста дае фунда ментальную адукацыю – мы вучым прафесіі, якая

забяспечыць нашым вы пускнікам дабрабыт і пас пяховую кар’еру. Менаві та таму дыплом БДПУ з’яўляецца адным з самых прэстыжных на адукацый най прасторы Рэспублікі Беларусь. – БДПУ – асноўны пас таўшчык педагагічных кадраў для краіны. Што гэта – сіла брэнду або вынік прадуманай стра тэгіі? – Фарміраванне брэнду ў любым выпадку мае аб’ек тыўныя падставы. Аднак

абавязковай умовай падт рымкі станоўчага іміджу з’яўляецца гнуткае рэага ванне на патрэбы часу. Ва ўмовах жорсткай канку рэнцыі паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі нам неабходна ўважліва вывучаць рыначную кан’ юнктуру, прапаноўваць абітурыенту перспектыў ныя спецыяльнасці і тым самым умацоўваць высокі статус вядучай педагагіч най ВНУ краіны. На сён няшні дзень наш універсі (Пачатак. Заканчэнне на с. 2.)


УНІВЕРСІТЭТАЗНАЎСТВА: УВОДЗІНЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

тэт рыхтуе кваліфікаваныя кад ры для нацыянальнай сістэмы адукацыі па 84 спецыяльнасцях і спецыялізацыях на дзённай і завочнай формах навучання. Пагадзіцеся, гэта ўражвае! – Вобраз універсітэта ў знач най ступені вызначаюць яго людзі... – У БДПУ працуюць прыклад на 2500 чалавек. Ядром калекты ву, безумоўна, з’яўляецца прафе сарскавыкладчыцкі склад. Ста більна адзначаецца станоўчая ды наміка росту кваліфікацыі наву ковапедагагічных кадраў. З 1200 выкладчыкаў 564 маюць вучоныя ступені і званні; што да ўзроста вага паказчыка, мы здолелі выйсці на аптымальнае спалучэн не сталасці і маладосці, вопыту і дзёрзкіх навацый. – БДПУ сёння – гэта... – Вядучая педагагічная ВНУ Беларусі, член Еўразійскай аса цыяцыі універсітэтаў. На 13 фа культэтах нашай alma mater навучаюцца каля 20 000 студэн таў – насельніцтва невялікага горада! Гонар БДПУ – яго біблія тэка, фонды якой налічваюць 1,5 млн асобнікаў. У нас нават ёсць уласная аграбіястанцыя «Зялёнае», на якой студэнты факультэта прыродазнаўства праходзяць палявыя практыкі. Мы – адзіная беларуская ВНУ,

якая мае планетарый і маятнік Фуко – а іх, дарэчы, ва ўсёй Еўропе можна па пальцах пера лічыць. Развітая інфраструкту ра дазваляе актыўна выкарыс тоўваць у вучэбным працэсе тэ лекамунікацыйныя сродкі і най ноўшыя тэхналогіі. Увогуле, пытанні інфармацыйнага забес пячэння навучальнага працэсу знаходзяцца ў фокусе асаблівай увагі рэктарата; сёння ва універ сітэце працуюць 22 вучэбныя камп’ютэрныя класы з пастаян ным выхадам у Інтэрнет. Несумненна, прэстыж вышэй шай навучальнай установы, ак рамя ўсяго іншага, вызначаец ца і ступенню яе інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прасто ру. Асноўнымі дзелавымі парт нёрамі БДПУ з’яўляюцца 23 уні версітэты Расіі, Украіны, Літвы, Славакіі, Польшчы, Балгарыі, Кітая... – Па традыцыі студэнты і выкладчыкі 8 верасня адзнача юць Дзень універсітэта. Якія святочныя мерапрыемствы нас чакаюць? – Дзень нараджэння БДПУ будзем святкаваць у панядзелак, 8 верасня. У праграме некалькі традыцыйных мерапрыемстваў. Папершае, урачыстае пасяджэн не Савета з удзелам высокіх гас цей – нашых сяброў і партнё

раў, – падчас якога адбудзецца ўручэнне дыплома і мантыі га наровага прафесара БДПУ рэк тару Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта ака дэміку В. В. Рабаву. Дарэчы, Віктар Васільевіч будзе другім у гісторыі нашага універсітэта доктарам honoris causa. Падру гое, у актавай зале адбудзецца святочны канцэрт «Vivat, БДПУ!», у якім прымуць удзел лепшыя выканаўцы і творчыя калектывы нашай alma mater – лаўрэаты і дыпламанты рэспуб ліканскіх і міжнародных кон курсаў і фестываляў. На працягу ўсяго дня ў адноўленым спартыў ным комплексе універсітэта бу дуць праходзіць таварыскія гульні па валейболе і баскетбо ле. Завяршыцца Дзень універсі тэта студэнцкай дыскатэкай «BSPU DANCE» з тэматычнай забаўляльнай праграмай. Спа дзяёмся, гэтае свята запомніцца нашым першакурснікам! Па трэцяе, для студэнтаў 8 верас ня – дзень, вольны ад заняткаў. Гэта таксама традыцыя. – У БДПУ навучаецца шмат іншагародніх студэнтаў. Як універсітэт дапамагае ім у вы рашэнні жыллёвай праблемы? – Гэтае пытанне стаіць вельмі востра, бо шэсць універсітэцкіх інтэрнатаў толькі на 42 % мо гуць задаволіць патрэбу ў жыллі. Зразумела, мы імкнём ся падтрымаць сваіх выхаван цаў. Так, літаральна праз не калькі тыдняў плануецца ад крыццё інтэрната № 7 па прас

пекце Ракасоўскага. Акрамя таго, БДПУ арандуе 80 месцаў у Беларускага дзяржаўнага уні версітэта культуры і мастацтва. У дапамогу тым, хто не можа раз лічваць на ордэр, створана база дадзеных аб кватэрах і пакоях, якія здаюцца студэнтам. У 2011 годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю студэнцкая вёска. Запланаваны маладзёжны ком плекс не мае аналагаў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД: восем інтэрнатаў, гандлёвыя, за баўляльныя, фізкультурнаазда раўленчыя цэнтры і нават аква парк... Яго жыхарамі стануць і нашы студэнты. – Што Вы параіце зрабіць пер шакурсніку, каб найхутчэй ук лючыцца ў студэнцкае жыццё? – Выкарыстоўваць усе магчы масці, якія прапануе універсітэт, і ў першую чаргу – вучыцца. Да паслуг студэнтаў – магутны на вуковапедагагічны патэнцыял БДПУ і вопыт вядучых спецыя лістаў Беларусі. Мы хочам, каб кожны наш выпускнік знайшоў сваё месца ў складаным і зменлівым свеце, стаў творчай камунікабельнай асобай, і для гэтага ёсць усе ўмовы. Грамадскія аб’яднанні і арганізацыі дапамогуць актыў ным і мэтанакіраваным мала дым людзям рэалізаваць сябе ў сацыяльна значнай дзейнасці. Шырокі спектр прапаноў ад 72 клубных фарміраванняў дазва ляе зрабіць студэнцкае жыццё цікавым і насычаным. Да пас луг аматараў здаровага ладу

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ Ў ЛЮСТЭРКУ ЛІЧБАЎ

2

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР У АСПІРАНТУРУ

Прыём у аспірантуру БДПУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на ўмовах конкурсу, навучанне вядзецца на кан трактнай аснове. Асобам, якія раней прайшлі поўны курс навучання ў аспі рантуры або ў форме суіскальніцтва, права паўторнага паступлення без аплаты за навучанне не прадастаў ляецца.

За БДПУ – будучыня! З кожным годам усё больш ма3 ладых людзей аказваюць давер нашаму універсітэту, выбі3 раючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва універсальнасці ведаў і унікальнасці магчы3 масцей, якія прадастаўляе наш любімы універсітэт. План прыёму на дзённую бюджэтную і платную формы навучання складаў 930 і 700 чалавек адпаведна. За права звацца студэнтамі БДПУ змагаліся 2311 абітурыентаў (2,3 чалавека на месца), 35 з якіх пра ходзілі паза конкурсам, 8 скарысталі сваё права паступлення без уступных іспытаў, а 99 мелі мэтавае накіраванне. Што тычыцца за вочнай формы навучання, то на 625 бюджэтных і 1080 платных мес цаў было пададзена 2756 заяў. Дарэчы, назіраецца відавочная тэн дэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае аддзяленне, пры чым прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную педагагічную ўстанову (ка ледж) або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеціінваліды, інваліды I і ІІ групы. Конкурс 5 і больш чалавек на месца сёлета быў зафіксаваны на шасці спецыяльнасцях. У тым ліку на факультэце псіхалогіі ён да сягаў 7, на ФНК – 9,2, на ФСПТ – 6,2 абітурыента на месца. Трады цыйна карыстаюцца папулярнасцю «Выяўленчае мастацтва. Камп’ ютэрная графіка» (9,2), «Фізічная культура. Арганізацыя фізкуль турнааздараўленчай работы і турызму» (6,5), шэраг спецыяльна сцей сацыяльнапедагагічнага факультэта і ФСА. Адзначалася высо кая запатрабаванасць спецыяльнасцей «Біялогія. Хімія» (4,6), «Гісто

жыцця – 20 спартыўных секцый і гурткоў, турыстычны клуб «Га рызонт», а таксама сучасны спар тыўны комплекс з басейнам, спартыўнымі і трэнажорнымі заламі. – Якія крытэрыі вызначаюць памер стыпендыі? – Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 338 ад 17 чэрвеня 2008 года ў Беларусі з мэтай далейшага ўмацавання сацыяльнай абароны навучэнцаў і студэнтаў павялічаны памеры ўсіх відаў дзяржаўных стыпен дый. Так, з 1 красавіка студэн там ВНУ выплочваецца стыпен дыя ў памеры ад 75 тыс. руб. (са цыяльная) да 148,8 тыс. руб. Студэнтам вядучых ВНУ краі ны, у лік якіх уваходзіць наша alma mater, да базавай стыпен дыі налічваецца дадатковы 15 працэнтны каэфіцыент. Такім чынам, у залежнасці ад паспя3 ховасці студэнты БДПУ штоме сяц атрымліваюць ад 107 тыс. руб. да 160 тыс. руб. Памер імян ных стыпендый у нашым універ сітэце складае 214 тыс. руб. – На развітанне дазвольце па віншаваць Вас з пачаткам но вага навучальнага года! – Дзякуй! У сваю чаргу я так сама віншую чытачоў «Н» з Днём ведаў і жадаю паважаным кале гам і будучым настаўнікам моц нага здароўя, бадзёрасці духу, творчай занепакоенасці, прафе сійнага наватарства, а таксама радасных і непаўторных імгнен няў жыцця, з якіх складаецца простае чалавечае шчасце.

Уступныя іспыты па малюнку

рыя. Сацыяльнапалітычныя дысцыпліны» (4,1), «Сусветная і айчын ная культура. Рытміка. Харэаграфія» (4,8). На першы курс універсі тэта паступіла васемнаццаць замежных грамадзян – прадстаўнікоў Расіі, Літвы, Арменіі і Украіны. Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль што дзвюм тысячам маладых людзей, якім не пашчасціла сёлета стаць студэн тамі БДПУ, давядзецца паспрабаваць шчасця ў наступным годзе. Не здраджвайце сваёй мары! С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

Прыём на ўмовах аплаты будзе ажыццяўляцца паза межамі конкур су па ўсіх спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў аспірантуры БДПУ. Дакументы прымаюцца з 25 жніўня па 15 верасня 2008 года. Пералік неабходных дакумен таў, патрабаванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экза менаў і залічэння ў аспірантуру можна знайсці на сайце БДПУ www.bspu.unibel.by/ Дакументы накіроўваць на адрас: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 97, 98). Тэлефоны для даведак: (017) 2264664, (017) 2278204. 1 верасня 2008 г.


•Першы курс, матай на вус! БУДЗЕ ЎСЁ, ЯК ТЫ ЗАХОЧАШ На працягу жыцця кожнаму з нас не аднойчы даводзіцца рабіць выбар. А калі жыццё інтэнсіўнае, шпаркае, напоўненае падзеямі, то стаяць на ростанях уласных прыхільнасцей даводзіцца даволі часта. Я не гавару пра выбар тыпу «ісці або не ісці на заняткі», хоць падчас і гэта з’яўляецца вырашальным фактарам (асабліва напя3 рэдадні экзаменаў). Умовімся, што гаворка ідзе аб рашэнні, якое паўплывае калі не на ўвесь далейшы лёс чалавека, дык на значную яго частку. Сваё «так» я сказаў яшчэ ў адзінаццатым класе, калі на пытанне: «Дык што: збіраешся паступаць у БДПУ?» даў станоўчы адказ. Але, шчыра кажучы, той семнаццацігадовы юнак яшчэ зусім расплывіста ўяўляў сабе, што такое педага гічная прафесія. Галоўным для яго была наяўнасць слова «журналістыка» ў назве спецыяльнасці. Далей былі ўступныя іспыты, радасць перамогі ў барацьбе за бюджэтныя месцы, цэлы год новых уражанняў... Зразумела, першы год праходзіць пад знакам эмо цый. А потым пачынаецца сапраўднае студэнцкае жыццё і расстаноўка прыярытэ таў: дзесьці бліжэй да заканчэння трэцяга курса ўсведамляеш, што – тваё, а што — «для агульнага развіцця». Тады на змену простай вучобе прыходзіць вучоба мэтана кіраваная, калі кола «патрэбных» прадметаў звужаецца да двухтрох. Педагагічныя практыкі чацвёртага і пятага курсаў умацавалі мяне ў думцы, што журналістыка – мая стыхія. Калі я зразумеў, што не здольны пісаць заўвагі ў дзённіках, то вырашыў выказвацца на газетных старонках. Нават га зету студгарадка выпускаў – разам з сябрам пры падтрымцы некалькіх маіх ды яго аднагрупніц... Увогуле, параю ўсім, хто хоча прыстойна працаўладкавацца (праўда, не ве даю спецыфікі іншых факультэтаў, але у маім выпадку дапамагло), пачынай

Што там, за паваротам? Дарогі жыцця – быццам вуліцы з аднабаковым ру3 хам, дзе няма ходу назад. Скверыкі бесклапотнага Дзяцінства, бульвары Юнацтва, нарэшце – выезд на праспект Студэнцтва. З кожным паваротам інтэнсіў3 насць руху ўзрастае, і каб утрымацца ў няспынным патоку, неабходна разумець мову дарожных знакаў. Няхай рэкамендацыі псіхолагаў нашага універсітэта дапамогуць першакурснікам упэўнена трымацца аб3 ранага накірунку! «Я ЎСЯ ТАКАЯ3РАСТАКАЯ…» Сустракаюць, як вядома, па вопратцы, а калі дакладней – па яе адпаведнасці сітуацыі. Дзяўчына або хлопец, што «пераблыталі» лекцыю ў педа гагічнай ВНУ і начную дыска тэку, выглядаюць, скажам так, недарэчна. А таму – пе рад тым, як выйсці з дому, пры гадайце, куды накіроўваецеся. «ДАВАЙ СЯБРАВАЦЬ!» Вы з цяжкасцю заводзіце сяброў? Не трэба хвалявацца: наўрад ці акадэмічная група будзе для вас «суполкай не знаёмцаў». З кімсьці вы пада валі дакументы, праходзілі ўступныя выпрабаванні, зася ляліся ў інтэрнат… Будзьце ўпэўнены, сярод вашых адна курснікаў знойдзецца хоць б адзін прыемны вам чалавек, з якім можна разам хадзіць 1 верасня 2008 г.

у сталоўку, а ўвечары шпацы раваць па горадзе. Магчыма, вы, наадварот, надзвычай камунікабельная асоба, і некантактныя людзі выклікаюць у вас хіба што лёгкае здзіўленне. Не спяшай цеся з ацэнкай: хутчэй за ўсё, яны папросту яшчэ не асвоілі ся ў новым калектыве. Прой дзе месяц – і вы самі здзівіце ся, як адразу не разгледзелі добрага таварыша і цікавага чалавека. ВУЧЫЦЦА, ВУЧЫЦЦА І ЯШЧЭ РАЗ ВУЧЫЦЦА Спецыфіка навучання ў ВНУ заключаецца ў тым, што знач ная частка матэрыялу аддаецца на самастойнае вывучэнне. Чы тайце, выпрацоўвайце навыкі работы з навуковай літаратурай! Наведвайце семінары: на іх звы чайна разбіраюцца пытанні,

це свой прафе сійны шлях як мага раней. Аднак набы ваць вопыт пажадана ме навіта ў абра най вамі сфе ры. Дый пры размеркаванні найменш праблем будзе ў тых, хто не спаў у шапку, а працаваў падчас вучобы. Праўда, раз на раз не прыходзіцца... І, нарэшце, пра самае значнае. Трапіць на Рэспубліканскі баль выпускнікоў даводзіцца не ўсім, але за такую магчымасць варта пазмагацца. Гэта як у вядомым выслоўі: «Убачыць Парыж і памерці». Праўда, паміраць маладому спецыялісту ніхто не дазволіць, а вось рас поведаў пра гэтую падзею хопіць і на сяброў, і на родных, і дзецям застанецца: не кожнаму выпадае правесці вечар у кампаніі міністраў і рэктараў ВНУ, а што да дзяўчат, дык нават патанчыць з Кіраўніком дзяржавы... Адным словам, у мяне гэта ўжо было і, напэўна, не паўторыцца, а ў вас, шаноўныя першакурснікі, яшчэ толькі наперадзе. Так што поспехаў вам на нялёгкім і цікавым шляху пад назвай «СТУДЭНЦКАЕ ЖЫЦЦЁ»! Андрэй САСОНКА, выпускнік факультэта беларускай філалогіі і культуры, супрацоўнік прэс3службы Партызанскага РУУС г. Мінска

якія не закраналіся падчас лек цый; да таго ж актыўная праца павышае вашыя шанцы на вы сокую адзнаку. А вось да міфаў пра выратавальную моц ка роткіх спаднічак стаўцеся кры тычна: нават самыя прыгожыя ногі не дапамогуць, калі галава пустая. Існуе шэраг методык, якія даз валяюць правільна падрыхта вацца да іспытаў і здаць іх без цяжкасцей. У перадэкзамена цыйны перыяд сацыяльна псіхалагічны цэнтр БДПУ арга нізуе спецыяльныя заняткі на гэтую тэму. Завітайце на іх – і зведаеце шмат карыснага! ЧАС ДЛЯ СЯБЕ У параўнанні са школай воль нага часу ў вас будзе значна бо лей. Ці варта марнаваць яго, калі сталіца і універсітэт пра дастаўляюць незлічоныя маг чымасці для самаразвіцця – вялікую колькасць творчых калектываў і аб’яднанняў, заняткі ў спартыўных клубах і трэнажорных залах? Раім прыслухацца і да прапаноў ку ратара. Аднак не кідайцеся ў іншую крайнасць: паміж пра цай і адпачынкам павінен за хоўвацца разумны баланс. Вы значыць «загружаныя» і «воль ныя» дні вам дапаможа што дзённік. «ЯКАЯ ЯДА – ТАКАЯ І ХАДА» Галоднаму студэнту навука не ў карысць, таму да праблемы

харчавання трэба ставіцца з на лежнай увагай. У горадзе дастат кова месцаў, дзе можна смачна і даволі танна паабедаць (іх вам падкажуць старшакурснікі). Што ж да сняданка і вячэры, то суседзі па інтэрнацкім пакоі або арандаванай кватэры нярэдка размяркоўваюць «кухарскую чаргу». Не ўмееце гатаваць? Жыццё навучыць! Каб папярэдзіць хваробы страўніка, трэба правільна скласці свой рацыён, пазбягаю чы рэзкіх яго змен. Не варта за хапляцца «прадуктамі хуткага прыгатавання»: яны ўтрымліва юць вялікую колькасць кансер вантаў. Асобна трэба сказаць пра піва. Яго частае ўжыванне ў юнацкім узросце нярэдка прыводзіць да хранічнай залежнасці, пазбавіц ца якой вельмі цяжка. У асаблі вай небяспецы пры гэтым знахо дзяцца асобы з дрэннай спадчын насцю: ім лепей увогуле ўстры мацца ад любога алкаголю. РАМАНТЫКА + РЭАЛІЗМ Менавіта ў студэнцкія гады многія знаходзяць сваё каханне. Калі сяброўскія стасункі змяня юцца на больш блізкія, трэба паклапаціцца пра сваю бяспеку і бяспеку свайго патрнёра. Па райцеся з урачом наконт споса бу кантрацэпцыі. Тыя студэнц кія сем’і, што мужна гадуюць дзяцей, заслугоўваюць усялякай пашаны, але ці гатовыя вы да гэтага подзвігу?

ЧАЦВЁРА СУСЕДЗЯЎ – І НІВОДНАГА САБАКІ Інтэрнат – зона агульнага ка рыстання, таму важна адразу дамовіцца, што можна і чаго нельга рабіць у пакоі. Стасункі паміж рознымі па характары, звычках, а нярэд ка і ўзросце людзьмі, што доўгі час жывуць у адным памяш канні, рэдка бываюць зусім ціхамірнымі. Безумоўна, лепей прыйсці да агульнай згоды без сварак. Не забывайцеся, што адкрыты папрок лёгка можа стаць пачаткам канфлікту! Не варта займаць агрэсіўную пазі цыю, а тым больш без асаблі вай патрэбы далучаць да вы святлення адносін статусных асоб. Калі ж канфлікт усё ж наспеў і вы не ведаеце, што рабіць, звярніцеся да псіхола га, які дапаможа разабрацца ў сітуацыі. Парады давалі Наталля АЛІФІРОВІЧ, начальнік СПЦ і Настасся ШАПЕЛЬ, загадчыца лабара3 торыі псіхалогіі і псіхатэрапіі сям’і P.S. Тым, хто хоча ведаць больш пра сябе і свае магчы масці, сацыяльнапсіхалагічны цэнтр прапануе трэнінгі па развіцці камунікабельнасці і лідэрскіх якасцей, арттэрапію, а таксама безліч іншых ціка вых заняткаў. Наш адрас: Ву заўскі зав., 9. Тэл.: 2246137. 3


•Далучайся да нас! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ: «Табе вырашаць, як дасягнуць вяршынь» Людзі не могуць не марыць! Спачатку – пра самую прыгожую ляльку або казачныя боты3скараходы, праз некалькі гадоў – аб прыгажунях (прыгажунах) з па3 ралельнага класа або кругасветным падарожжы... Нашы жаданні растуць разам з намі, і чым бліжэй да выпускнога балю, тым большая частка абітурыентаў з гатоўнасцю мяняе мары пра летні адпачынак на доўгачаканае: «Віншуем! Вы сталі студэнтам БДПУ!» Пра што ж мараць «бывалыя студэнты», пакуль перша курснікі спрабуюць знайсці сябе ў нязвыклым студэнцкім жыцці, а выкладчыкі – разгле дзець у іх будучых Ясеніных або СкладоўскіхКюры? Адкрыю маленькі сакрэт: асноўнай тэмай размоў прызнаных актывістаў становіцца абмеркаванне творча

тое, што з’яўляюся членам БРСМ, а з нядаўняга часу пра цую сакратаром факультэцкай пярвічкі. Паверце, гэта абсалют на не перашкаджае мне здаваць сесіі без «хвастоў»! Да таго ж жыццё актывіста – таксама свайго роду універсітэт.

га патэнцыялу навабранцаў – і, натуральна, кожная суполка разлічвае папоўніць свае рады крэатыўнымі, неардынарнымі асобамі. Некалі і я сама настой ліва штурмавала грамадскія ар ганізацыі, пакуль не спынілася на Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі. За ўвесь гэты час я ні разу не пашкадавала пра

З асабістага вопыту магу па раіць не адмаўляцца ад сваіх амбіцый: здаровае жаданне стаць лепшым або адным з лепшых яшчэ нікому не па шкодзіла. Урэшце, кепскі той салдат, які не марыць стаць генералам. Да генерала я так сама пакуль што не дарасла, але затое магу з упэўненасцю сказаць, што дзякуючы БРСМ мая тэлефонная кніжка папоў нілася мноствам нумароў, фо таальбом – сотнямі здымкаў, а ў вольны час я спяшаюся сустрэцца з новымі сябрамі, якія ў мяне з’явіліся не толькі ў нашым універсітэце, але на ват у іншых краінах. Напэў на, няўдзячная справа расказ

ваць пра тое, да якой ступені яркімі падзеямі поўніцца жыццё актывістаў нашай ар ганізацыі – усё гэта ты зможаш пабачыць на ўласныя вочы. Для тых, хто зараз чытае гэ тыя радкі, мары пра лялькі і высокія балы на цэнтралізава ным тэсціраванні ўжо страцілі сваю актуальнасць. Ім на змену прыйшлі думкі аб прэстыжнай працы, паспяховай кар’еры. І табе вырашаць, як дасягнуць жаданых вяршынь: узнімацца па лесвіцы або выкарыстаць ліфт. Калі ты выбіраеш другі варыянт, то мы чакаем цябе ў ПА ГА «БРСМ»: кабінет 129 вучэбнага корпуса № 3. ДА СУСТРЭЧЫ!

Раман ЖУЛЬПО: «Дзейнічайце, і ўсё атрымаецца!» Пераступаючы парог універсітэта, першакурснік адразу трапляе ў віхуру падзей. Нічога дзіўнага ў гэтым няма: ВНУ – не школа; каб зарыентавацца ў патоку інфармацыі, адаптавацца да новых умоў жыцця, патрабуецца час. У некаторых на гэта сыходзіць цэлы год! Уяўляеце? Год студэнцкага жыцця, пражыты не на ўсе сто! Гэтаксама і я, упершыню патрапіўшы ў сцены БДПУ, быў вельмі разгублены, і гэта яшчэ мякка сказана. Усё новае: дзе аўдыторыя, якая зараз лекцыя, дый наогул, што такое лекцыя?.. Аднак шок прайшоў, і ў мяне з’явілася жаданне дзейнічаць, а самае галоўнае – быць патрэбным сябрам, факультэту, універсітэту... Гэтая звычка (зусім няшкодная) засталася яшчэ са школы. Свой выбар я зрабіў на карысць праф саюзнай работы: папрацаваўшы паўгода прафоргам групы, стаў прафоргам курса, а яшчэ праз семестр мяне абралі старшынёй прафбюро матэматычнага факультэта. У вас, напэўна, ужо з’явілася мноства пытанняў: што ж такое прафсаюз, чым ён займаецца, як у яго патрапіць? На першыя два адкажу каротка: гэта аргані зацыя, якая рэальна дапамагае студэнтам. Іншымі словамі, усё, што датычыць сацыяльнага боку студэнцкага жыцця, дый не толькі, – гэта да нас. Хочаце аздаравіцца? Калі ласка, бо менавіта прафсаюз удзельнічае ў размеркаванні пу цёвак ва універсітэцкі санаторыйпрафілакторый. Патрабуецца матэрыяльная

падтрымка? Звяртайцеся ў прафкам (каб. 106 ву чэбнага корпуса № 1) – і па меры магчымасці да паможам. За два гады маёй працы старшынёй прафбюро было шмат складаных сітуацый, але я імкнуўся дапамагчы ўсім, хто да мяне звяртаўся. Былі вы падкі, калі даводзілася адстойваць правы студэн таў, і паверце, – атрымоўвалася. Неяк давялося заступіцца за хлопца, якога ўжо збіраліся адлі чыць; умяшаўся прафсаюз, хадайнічаў перад адпа веднай камісіяй – і малады чалавек атрымаў яшчэ адзін шанц. Дарэчы, ён дагэтуль вучыцца. Я да кладна сцвярджаю: прафсаюз – гэта сапраўдная сіла, здольная рэальна абараніць і падтрымаць. Як да нас трапіць? Ды вельмі проста: уступайце ў нашы рады, займайце актыўную жыццёвую пазіцыю, і чым раней вы праявіце сябе, тым хутчэй гэта прынясе плён. Нехта, магчыма, скажа: драбяза, я хачу рабіць нешта больш значнае і сур’ёзнае. Але што можа быць больш сур’ёзным, чым рэальная дапамога тым, хто побач?! Як гаварыў вядомы герой М. А. Астроўскага, «жыццё трэба пражыць так, каб потым не балела сэрца за бессэнсоўна пражытыя гады». Так што дзейнічайце, і ўсё атрымаецца!

Ульяна БАКАЕВА: «Мы супраць шэрых будняў!» любім БДПУ, гана рымся ім, і гэта не пустыя словы.

Індывідуалісты і прыхільнікі масавых праектаў, геніяльныя і адораныя, «акулы пяра» і пачаткоўцы – усе, у каго ёсць што сказаць! Паступіўшы ў БДПУ, вы трапілі проста «ў дзесятач3 ку»: магчымасць гучна заявіць пра свой журналісцкі талент вам прадастаўляе...

ХТО? Студэнцкі прэс3цэнтр. СПЦ – гэта вам не жар тачкі! Гэта сур’ёзнае пад раздзяленне нашага род нага універсітэта. Тут пра цуюць студэнты і вы пускнікі БДПУ, неабыяка выя да жыцця ва ўсіх яго праявах. І менавіта ты, калі захочаш, можаш стаць адным з нас!

ШТО? Прэсцэнтр – мнагафунк цыянальная структура. Мы падтрымліваем вашы трап ныя пачынанні, г.зн. усе факультэцкія газеты, часо пісы, лісткі... На базе Цэн тра пастаянна праводзяц ца «школы журналістыкі» дзеля таго, каб павысіць ваша майстэрства валодан ня пяром, камп’ютэрам і,

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

вядома ж, думкамі. А яшчэ ў нас ёсць цудоўнае сту дэнцкае выданне «Шка ляр»; у склад рэдкалегіі можа ўвайсці любы, галоў нае – актыўнасць, арыгі нальнасць, творчы падыход да жыцця. НАВОШТА? Мы супраць шэрых буд няў! «Глядзі шырока ад

220809, г. Мінск350, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226340319 www.bspu.unibel.by/newspaper

крытымі вачыма» – вось наш дэвіз. Мы імкнемся паказаць усю разнастай насць свету, убачыць не шта асаблівае ў простых рэчах і данесці гэта да вас. А яшчэ мы вельмі

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

ДЛЯ КАГО? Усе нашы намаган ні – толькі для вас, да рагія студэнты! Мы хочам зрабіць вашы універсітэцкія гады яркімі і незабыўнымі! Таму што БДПУ – гэта не толькі лекцыі, се мінары і практычныя за няткі. Гэта яшчэ і насыча нае творчае жыццё, удзел у акцыях і конкурсах. І калі вы не здолелі трапіць на мерапрыемства, у нас

працуюць журналісты, якія падрабязна раска жуць вам пра ўсё самае ад метнае на старонках сту дэнцкай прэсы. Разам мы зробім жыццё больш ціка вым! Яно ж яркае і разна стайнае, дастаткова толькі спыніцца на хвілінку і заў важыць штосьці такое, міма чаго праходзяць усе астатнія... Калі вас зацікавіла наша дзейнасць, звяр тайцеся ў 107ы кабінет (вучэбны корпус № 3). Тэлефон для даведак: 2009482.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 903. Падпісана ў друк 28.08.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 13(1042)  
nastaunik 13(1042)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement