Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 27 чэрвеня 2008 года

НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА... Стар. 2

Сяргей Уладзіміравіч КАБЯК

MODUS VIVENDI Стар. 3

№ 11 (1041)

ЛІТАРАТУРНЫ РЭЛІЗ Стар. 4

ВЁСКА ДЛЯ СТУДЭНТАЎ Жыллёвыя праблемы многіх беларускіх студэнтаў вырашацца ўжо ў лістападзе 2011 года: днямі ў знак пачатку будаўніцтва студэнцкай вёскі каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Прэзідэн там краіны была закладзена сімвалічная капсула. Запланаваны маладзёжны комплекс не мае аналагаў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД: восем інтэрнатаў, гандлёвыя, забаўляльныя, фізкультурна аздараў ленчыя цэнтры і нават аквапарк... Фактычна гэта будзе нават не вёска, а цэлы горад з насельніцтвам у 11 тысяч чалавек. Ганна БАГУМІНСКАЯ, Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

26 чэрвеня на 64 м годзе жыцця заў часна памёр прарэктар па вучэбнай ра боце Інстытута павышэння кваліфіка цыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, кандыдат гістарычных навук, Выдатнік народнай адукацыі, Заслужаны ра ботнік адукацыі Рэспублікі Беларусь С. У. КАБЯК. Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся 2 сту дзеня 1945 года ў вёсцы Скарчава Бара навіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Па сля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Гор кага і аспірантуры працаваў асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам кафедры ай чыннай і сусветнай гісторыі. У 1980 годзе ён становіцца дэканам факультэта прыродазнаўства, а ў 1999 годзе – прарэктарам па вучэбнавыха ваўчай рабоце Беларускага дзяржаўна га педагагічнага універсітэта імя Мак сіма Танка. З 2003 года Сяргей Уладзі міравіч працаваў прарэктарам па ву чэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кад раў БДПУ. Да апошніх дзён ён вёў ак тыўную выкладчыцкую, навуковую і грамадскую дзейнасць. Усе, хто працаваў побач з С. У. Кабя ком, вучыўся ў яго, ведалі Сяргея Ула дзіміравіча як адказнага, прынцыпова га, добразычлівага, аптымістычнага ча лавека, які паважаў супрацоўнікаў, кла паціўся пра студэнтаў і слухачоў, любіў сваю сям’ю. Вучні, сябры, калегі смут куюць з нагоды смерці Сяргея Уладзімі равіча і выказваюць шчырае спачуван не яго родным і блізкім. Рэктарат БДПУ, калектыў ІПКіПК, кафедра айчыннай і сусветнай гісторыі.

Будаўніцтва студэнцкай вёскі павінна ісці такімі ж тэмпамі, як і Нацыянальнай бібліятэкі. Вялікія спадзяванні ў гэтым плане ўскла даюцца на сталічныя ВНУ: Прэзідэнт выказаў пажаданне, каб сту дэнцкія атрады працавалі менавіта тут. Было таксама зазначана, што іх праца будзе добра аплочвацца. «Для студэнтаў, якія ідуць у будаўнічыя атрады, мы не павінны шкадаваць грошай», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Пасля ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка больш за гадзіну прысвяціў размове са студэнтамі, якіх цікавіла ўсё: ад памераў стыпендыі да падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь, ад назвы будучай станцыі метрапалітэна да касмічных перспектыў краіны. Нягледзячы на спякоту, нават пасля ад’езду Прэзідэнта студэнты не спяшаліся разыхо дзіцца – абмяркоўвалі і пачутае, і ўбачанае. Старэйшыя ж курсы ціхенька ўздыхалі, што не паспеюць пажыць у цудоўнай вёсцы.

Прыкладна так будзе выглядаць студэнцкая вёска

«МАРУ СКОКНУЦЬ З ПАРАШУТАМ...» Атрыманне Падзякі Прэзідэнта Рэс публікі Беларусь – не толькі вялікі гонар, але і значная адказнасць, – упэўнена вы пускніца факультэта рускай філалогіі На талля ШУМІГАЙ. І сапраўды: далёка не кожная ВНУ можа пахваліцца тым, што яе выхаванец атрымаў настолькі высокую ўзнагароду: па ўсёй краіне да яе прадстаў ляюцца не больш як 6—7 чалавек на год! Чым жа Наталля заслужыла такое прызнанне? Яна – актыўная ўдзельніца навуковага і грамадска га жыцця універсітэта, стыпендыят Спецыяльнага фонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і сту дэнтаў. Дзяўчына вывучае суадносіны мастацкага тэксту і міфаў, вераванняў, рытуалаў, фальклору, не аднойчы чытала свае даклады на міжнародных канферэнцыях у розных гарадах Беларусі. Наша гераіня цудоўна спявае, нават некалькі разоў выступала на універсітэцкіх канцэртах. Яна марыць пабачыць свет, пабываць у незнаёмых краі нах, а яшчэ хацела б скокнуць з парашутам і ад чуць радасць вольнага палёту. Поспехаў і шчасця табе, Наталля!


•Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета універсітэта разглядалася пытанне «Аб стане і шляхах удаскана лення ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце прыродазнаўства і фізічным факультэце». Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклады дэкана факультэта прыродазнаўства Н. У. НАВУМЕНКІ і дэ кана фізічнага факультэта В. І. ЯНУЦЯ, Савет універсітэта адзначыў, што ідэалагічная і выхаваўчая работа на факультэтах арганізавана і праводзіцца згодна з адпаведнымі планамі. Работа ажыццяўля ецца сістэмна, з улікам спецыфікі і традыцый факультэтаў, і накіравана на фарміраванне сацыяльна актыўнай, патрыятычна свядомай асобы, якая вызначаецца грамадскай адказнасцю, высокай духоў насцю і культурай. У афармленні факультэтаў шырока выкарыстоўваецца дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Бела русь: выявы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, тэкст Дзяржаўнага гімна знаходзяцца ў кабінетах дэканаў, дэканатах, на кафедрах. Акрамя дзяржаўнай прадстаўлена сімволіка г. Мін ска і БДПУ. Дні інфармавання супрацоўнікаў і студэнтаў праводзяцца рэгулярна кожны трэці чацвер месяца, вядзецца ўлік тэматыкі і справаздач аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах. Фарміраванню грамадзянскай пазіцыі будучых педагогаў у значнай ступені садзейнічаюць зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, працоўныя семестры, конкурсы пат рыятычнай песні, фестывалі мастацкай самадзейнай творчасці, гульні КВЗ, валанцёрскія акцыі, у якіх студэнты прыродазнаўчага і фізічнага факультэтаў бяруць актыўны ўдзел. Разам з тым эфектыў насць ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу на факультэтах можна ўзмацніць за кошт аптымізацыі дзейнасці кафедраў, саветаў куратараў і студэнцкіх грамадскіх арганізацый. Падчас абмеркавання пытання было выказана шмат слушных прапаноў – напрыклад, запрашаць да ўдзелу ў правядзенні адзіных дзён інфармавання прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў, членаў рэс публіканскай, гарадской і раённай ідэалагічных прапагандысцкіх груп, а таксама выкарыстоўваць патэнцыял інфармацыйнавыкладчыцкай групы БДПУ.

•Навіны БДПУ Д

НЯМІ наш універсітэт наведаў Над звычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Бела русь прафесар Петка ГАНЧАЎ. У размо ве з рэктарам прафесарам П. Дз. Кухар чыкам і дэканам факультэта рускай філа логіі прафесарам В. Дз. Старычонкам спа дар Пасол адзначыў плён супрацоўніцт ва паміж БДПУ і Вялікатырнаўскім уні версітэтам імя святых Кірылы і Мяфо дзія і падараваў студэнтам, якія вывуча юць балгарскую мову, падборку кніг.

Д

НІ НАВУКІ, ініцыятарам правя дзення якіх выступіў музычнапе дагагічны факультэт БДПУ, адбыліся ня даўна на базе трох мінскіх агульнаадука цыйных школ (№ 77, 133, 207) і гімназіі № 10. Адной з мэт мерапрыемства з’явіла ся ўмацаванне прафарыентацыйнага эле менту супрацоўніцтва нашай alma mater з падшэфнымі класамі гэтых навучальных устаноў.

•Аддзел кадраў У адпаведнасці з загадам рэктара на чальнікам аддзела арганізацыі заку пак назначана А. А. ПРОТЧАНКА. «Н» даведка. Алена Анатольеўна Протчанка пачала працоўную дзей+ насць у 14+гадовым узросце. Займа+ ла пасады аператара ЭВМ, лаба+ ранта, спецыяліста агульнаправа+ вога аддзела БАТУ, затым юрыс+ консульта УП «БСБ+сервіс». Вышэй+ шую юрыдычную адукацыю па спе+ цыяльнасці «Правазнаўства» ат+ рымала на факультэце кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ (без адрыву ад вытворчасці). З кастрыч+ ніка 2006 года – інспектар, стар+ шы інспектар аддзела кадраў БДПУ. Не замужам. 2

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ у магістратуру Набор ажыццяўляецца на вочную і завочную формы атрымання адукацыі. Выпускнікам магі+ стратуры прысуджаецца акадэмічная ступень магістра. Дакументы прымаюцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2008 года па адрасе: г. Мінск, вул. Савец+ кая, 18. Уступныя іспыты пройдуць з 6 ліпеня па 12 ліпеня 2008 года. Пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных эк+ заменаў і залічэння ў магістратуру можна знасці на сайце БДПУ www.bspu.unibel.by/

НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА... Калі б справы маглі гаварыць самі за сябе, ніхто не стаў бы запрашаць прамоўцу; але нас запрашаюць дзеля таго, каб мы распавядалі не пра свае ўласныя меркаванні, а пра тое, чаго патрабуе сама справа. Марк Тулій ЦЫЦЭРОН

Пісьменнік, журналіст, вучоны, педагог, палітык, адвакат… Спіс можна было б працягваць, але, напэўна, вы ўжо і самі здагадаліся, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў гэтых вельмі розных прафесій: умен не ўвасабляць свае думкі ў словах. Так расплывістыя вобразы мроі, што лунаюць у паветры, ператвараюцца ў жыццё. Ці ж вар та дзівіцца пашане і раўніваму гонару, якія на ўсім шляху супра ваджаюць уладальнікаў вялікага дару пераканаўчага маўлення? Кацярына ШЧАСНАЯ Вельмі пачэсна, што ў спісы «златаву стаў ХХІ стагоддзя» ўваходзіць і прад стаўнік БДПУ – студэнт ІІ курса фа культэта сацыяльна педагагічных тэх налогій Аляксандр КАЛЧУК. На рахун ку нашага героя – перамога на універ сітэцкім і ўдалае выступленне на міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства. А нядаўна малады чала век заваяваў ганаровае «срэбра» на га радскім «Цыцэроніі2008»! Выступаць перад аўдыторыяй для яго, зразумела, было не ў навіну: дапамог і вопыт удзе лу ў аналагічных мерапрыемствах, і ак цёрскія пераўвасабленні ў спектаклях народнага студэнцкага тэатра «Мы», і практыка канферансу. Аднак фармат «Цыцэронія2008» вымагаў больш грун тоўнай падрыхтоўкі. «Мы ўлічвалі найбольш тыповыя па мылкі папярэднікаў, – расказвае Ігар Дзмітрыевіч ЛУКАШЭВІЧ, выкладчык кафедры культуры маўлення і міжкультурных камунікацый, які рых таваў Аляксандра да выступлення на гэтым конкурсе. – Напрыклад, чаму філолагі звычайна не выходзяць на пер шыя месцы? Яны імкнуцца ўразіць сва

ёй эрудыцыяй, ужыць як мага больш складаных слоў. А між тым сапраўд нае аратарскае майстэрства – гэта ўмен не з дапамогай логікі і бездакорнай ар гументацыі пераканаць аўдыторыю ў правільнасці сваёй пазіцыі; менавіта з гэтай прычыны найлепшымі прамоў цамі звычайна прызнаюць... ма т э м а т ы к а ў ». Вельмі шкада, га ворыць педагог, што Саша не заняў прызавога месца на міжна родным спаборні цтве аратараў – аднак усё яшчэ наперадзе! Чаму ж было прысвечана вы ступленне Аляк сандра? У кантэк сце агульнай тэмы конкурсу – «Чалавек, яго вар тасці і заганы» – наш студэнт рас

казваў пра ганарлівасць. Ён не толькі сцвярджаў, што ў ганарлівасці хаваюц ца вытокі ўсіх негатыўных рыс чалаве чага характару, але і даказваў, што часам яна можа выконваць пазітыўную ролю – стымуляваць да самарэалізацыі. Ці выкарыстоўвае Аляксандр свае ара тарскія здольнасці ў паўсядзённым жыцці – напрыклад, падчас адказу на экзамене? «Так, канешне, – усміхаецца хлопец. – Аднак ніякае майстэрства прамоўцы не дапаможа, калі слаба ары ентуешся ў тэме». Планы на будучае? Наш герой ужо ця пер рыхтуецца да наступнага міжнарод нага конкурсу, а яшчэ хоча вывучыць італьянскую мову. Пажадаем яму поспе хаў у такіх цудоўных пачынаннях!

26 чэрвеня 2008 г.


MODUS VIVENDI Хто зараз не спявае? Толькі лянівы! Але сэрца просіць Песні – такой, каб жыццё набыло новы сэнс; Голасу – такога, каб дух заняло; Мастацтва – без «штрых коду» канвеера чарговай «фабрыкі зорак». Цяжка, цяжка сучаснай эст радзе задаволіць густ чалавека, які не прызвычаіўся спажываць усё, што яму прапануюць, і не кідаецца апладзіраваць кожнаму, хто ў стане больш менш уда ла праспяваць колькі слоў ва ўнісон з фанаграмай. У гуманітарных ВНУ слухач увогуле пераборлівы, сваёй прыхільнасцю адорвае далёка не кожнага выканаўцу. Дабіцца прызнання ў нашай alma mater могуць толькі тыя, для каго творчасць – лад жыцця, modus vivendi, як казалі старажытныя рымляне. Якраз пра гэта мы і гутарым з кіраўніком вакальнага ансамб ля «Modus» Філіпам СМЯЛОВЫМ.

стаў, сёлета – яшчэ двое. Той «Modus», што дачакаецца выха ду альбома, будзе зусім іншым «Modus’ам»... – Па чутках, у Вас вельмі цікавы асабісты праект.

Ганна ВАСІЛЬЕВА, Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ – Філіп, як узнікла ідэя ства+ рэння мужчынскага вакальна+ га калектыву? – Насамрэч гэта доўгая гісто рыя. Калі я вучыўся ў 9 класе ліцэя пры Беларускай дзяр жаўнай акадэміі музыкі, мне ўпершыню выпала пачуць за пісы гурта «Take 6» – гэта аме рыканскі «родзіч» хору Турэц кага. На той час я папросту ўзяў на заметку, што такая манера выканання вельмі пры гожая, арыгінальная і перс пектыўная. Пазней, ужо на другім курсе музычнага вучы лішча, мы з сябрамі зрабілі пер шую спробу стварыць нешта падобнае. Наш ансамбль праіс наваў некалькі гадоў, мы нават выступалі ў філармоніі... – Прыйшоўшы ва універсі+ тэт, Вы пачалі развіваць гэты ж напрамак... – Не зусім так. Першы год я знаходзіўся ў актыўным пошу ку, спрабаваў сябе ў розных відах дзейнасці. Была задума напярэдадні Дня Перамогі вы ступіць на святочным канцэр це з вельмі прыгожай кампазі цыяй, аднак не атрымалася: адзін з выступоўцаў захварэў, а твор, напісаны для пяці гала соў, у выкананні чатырох чала век прагучаў бы не так эфект на. У наступным навучальным годзе вырашылі сабраць ан самбль. Першапачаткова ў на шым рэпертуары было некалькі народных песень і мае аўтарскія творы. У склад «Modus’у» на той час уваходзілі чатыры ва калісты; цяпер нас сямёра, усе мы – студэнты або выпускнікі музычнапедагагічнага факуль тэта БДПУ. Ансамбль выключ на мужчынскі. Некаторыя, ка нешне, пытаюцца, ці не нады шоў час узбагаціць выкананне за кошт жаночых галасоў – пакуль што пра гэта няма размовы, у нас зусім іншая канцэпцыя. Аднак некалькі выключэнняў з агуль нага правіла ўсё ж было. – Паводле слоўніка замежных слоў, «модус» – гэта: 1) норма; 2) часовая ўласцівасць асобных 26 чэрвеня 2008 г.

відаў або станаў матэрыі; 3) словазлучэнне «modus vi vendi» перакладаецца як «лад жыцця». Якое з трох значэнняў гэтага слова стала для Вас зы+ ходным пры выбары назвы для ансамбля? – Чацвёртае! Некалькі месяцаў мы хадзілі «безыменнымі» – пап росту «вакальны гурт» або «ва кальны ансамбль». Потым выра шылі, што надышоў час абзавес ціся ўласным імем, якое адлюст роўвала б асаблівасці нашай ма неры выканання. Славянскае слова выкарыстоўваць не хаце лася: яно па прычыне сваёй «зразумеласці» не давала б та кога багацця інтэрпрэтацыі, як лаціна. Трапную назву я знайшоў у «Музычнай энцыклапедыі»: мо дусам у ХІ—ХІІ стагоддзях на зываўся вельмі арыгінальны гар манічны лад, насычаны нарас таючымі сугучнасцямі. – Першы канцэрт з удзе+ лам «Modus’у» адбыўся ў кас+ трычніку 2005 года. А што было потым? – Потым мы «прабіваліся ў людзі»! Спачатку прынялі ўдзел у некалькіх раённых конкур сах – нас заўважылі, высока ацанілі, «Modus» нават стаў пе раможцам на конкурсе Маскоў скага раёна «Белая Русь». Ле тась мы атрымалі Гранпры на гарадскім узроўні, а ўсяго праз месяц пасля гэтага наш калек тыў прывёз аналагічную ўзна гароду з Расіі – з маскоўскага конкурсу эстраднага майстэр ства «АртТранзіт». Яшчэ хачу пахваліцца: зусім нядаўна ан самбль заняў першае месца ў намінацыі «Эстрадная песня» на «Зарападзе»! Дарэчы, у нас не толькі бага тая храналогія, але і шырокая геаграфія: «Modus» быў з гаст ролямі ў шматлікіх гарадах Бе ларусі, мы ўдала выступілі ў Маскве, мінулай восенню наве далі Вільнюс... – Застаецца толькі пазай+ здросціць такім поспехам! – Насамрэч прызнанне, апла дысменты, любоў публікі –

вынік бесперапын най працы, бяскон цых рэпетыцый. Адна толькі аргані зацыйная работа чаго вартая! А пад бор рэпертуару! «Modus» выконвае кампазіцыі «Любэ», «Песняроў» і інш., якія сталі ўжо кла сікай эстрады. Ёсць у нашым рэпертуары і арыгінальныя аў тарскія творы. Зразумела, чу жое выконваць прасцей – боль шы кантакт з аўдыторыяй на энергетычным узроўні, песню пазнаюць, нам падпяваюць... Аднак мы заўсёды ўзбагачаем вакальныя асаблівасці твору: няма нічога цікавага ў тым, каб працаваць выключна ў рэ чышчы традыцыі. – Вы не плануеце выходзіць на больш сур’ёзны ўзровень – напрыклад, запісаць альбом? – Разумееце, каб музыка была запатрабавана, неабходна або прыстасоўвацца да запытаў аў дыторыі, або выхоўваць свайго слухача. На сённяшні дзень «Modus» – гэта універсітэцкі ансамбль; наконт усяго астатня га можна толькі планаваць. Па куль што ў нас ёсць зборка, на кіды дызайна вокладкі (дыск будзе называцца «Дзяўчына» – па першай песні), я ўжо зрабіў апрацоўку для радыё... Да таго ж існуе «чалавечая» праблема: у мінулым годзе універсітэт скончылі двое з нашых вакалі

– Так! Ведаеце, ёсць такі спя вак Бобі Макферын – ён можа адзін спяваць на некалькі гала соў, нават імітуе гучанне розных музычных інструментаў. У Бела русі ніхто з выканаўцаў не пра цуе ў гэтым напрамку – дык чаму б мне не заняць гэтую нішу? Пакуль што бачу свой кліп наступным чынам: спява юць быццам бы пяць чалавек, але на самай справе гэта буду толькі я – у розных іпастасях. Адно «Я» вядзе галоўную партыю, астатнія падпяваюць; зразумела, кліп будзе засноўвац ца на мантажы. Нават псеўданім ужо прыдумаў – «Філіп С.»: з аднаго боку, выклікае асацыя цыі з вядомым брэндам, з друго га, як ведаеце, у ангельскай мове канчатак +s указвае на множны лік – значыцца, шмат Філіпаў. Мне падаецца, гэта будзе нестан дартна і нечакана. – Ва універсітэце Вас ведаюць у першую чаргу як кіраўніка ва+ кальнага ансамбля, але нядаўна да гэтага звання прыбавіўся яшчэ і тытул фіналіста гарад+ скога конкурсу прафесійнага

«Modus» падчас аднаго з выступленняў

майстэрства «Сталічны на+ стаўнік – сталічнай адукацыі». Ці спадабаўся Вам гэты вобраз? – Пачну з таго, што педагогам стаць не планаваў. Пасля вучы лішча я паступаў на гукарэжы суру ў Акадэмію мастацтваў, але на той час спецыяльнасць толькі толькі ўводзілася, набіралі 6 ча лавек – а прэтэндэнтаў было 40... Увогуле, выкладаць мне спада балася. Падчас практыкі атрымоў ваў сапраўднае задавальненне, дый малыя бясконца пыталіся, колькі яшчэ разоў я буду пра водзіць у іх урокі, ці не мог бы застацца назусім... Аднак вернем ся да конкурсу! Ён праходзіў у некалькі этапаў. Спачатку трэба было напісаць «Пасланне да Вуч ня» і пераканаць яго абраць у на стаўнікі менавіта мяне (боль шасць удзельнікаў імкнуліся на пісаць штосьці «навукова абгрун таванае» – я ж папросту раска заў пра сябе, сваё жыццё, твор часць, і журы гэта спадабалася). Потым мы пісалі тэст па псіха логіі і педагогіцы. Трэцім этапам стаў адкрыты ўрок у незнаёмым класе. Не магу сказаць, пашан цавала мне, ці як: у той школе, што выпала на маю долю, пры стойны ўрок музыкі апошні раз праводзіўся гадоў ...наццаць таму: не было выкладчыкаспе цыяліста, заняткі вяла настаў ніца беларускай мовы. Хоць дзеці і не былі гатовыя ўспры маць тэму на належным узроўні, я даў ім магчымасць дакрануцца да сапраўднай Музыкі, зацікавіц ца прадметам... Фінал конкурсу (візітоўка і брэйнрынг) ні на што не ўплы ваў. Справа ў тым, што за кожны этап налічвалася пэўная колькасць балаў, і на той момант ужо было вядома, хто выйшаў на першыя месцы. А сам удзел, канешне, вельмі спадабаўся. Сапраўды, гэта магчымасць паспрабаваць штосьці дагэтуль невядомае! – Літаральна некалькі дзён таму Вы атрымалі дыплом. Што плануеце рабіць пасля за+ канчэння універсітэта? – Я размеркаваўся ў хор радыё і тэлебачання; акрамя таго, у мяне будзе нагрузка ў гімназіі № 12 – збіраюся выкладаць там пастаноўку голасу і кіраваць ан самблем. Ёсць планы заняцца студыйнай дзейнасцю. – А як жа «Modus»? – «Modus» таксама не кіну: на родным факультэце я заста юся працаваць і надалей – у якасці кіраўніка ансамбля. Пла ную набраць новых вакалістаў. Паглядзім, што ўяўляюць сабой першакурснікі2008! 3


Сесія як пара года і стан душы

•Літаратурны рэліз Быць не такім, як усе – гэта вялікае шчасце і адначасо ва вялікія пакуты... Ты і грамадства, ты і нормы паво дзінаў, ты і трады цыі… Як паставіць знак роўнасці, калі шалі ўвесь час ва гаюцца?..

Па ўсім відаць: ва ўспрыманні студэнтаў сесія можа прэтэндаваць на статус сама стойнай пары года нароўні з каханнем. Якія доказы? Характэрныя пагодлівыя ўмовы па тыпе «зацішша перад бурай» – незалежна ад таго, што адбываецца за вокнамі; наяўнасць рухомых каляндарных святаў (іх колькасць звычайна вар’іруецца ад трох да пяці – гэта не лічачы прысвяткаў); сезонная вопратка – многафункцыя нальны пінжак, які апранаецца і ў холад, і ў спёку... На што яшчэ забыліся? Ня можна абысці ўвагай традыцыйныя абрады «гукання халявы», «падшывання па мяці», «гадання на шчаслівы білецік»! А як не ўзгадаць студэнцкі фальклор і яго тыповыя сітуацыі – лекцыю, экзамен, вытворчую практыку?.. «Прафесар, у мяне будзе аўта мат?» – «Так! І кірзавыя боты!» Выкладчык пытаецца ў сту дэнткі: «Чым Вы дакажаце, што вада прыцягвае ток?» – «Як толькі я саджуся ў ванну, у мяне пачынае трызвоніць тэлефон!»

Выкладчык: Аўтамабіль пады маецца на гару пад вуглом трыц цаць градусаў да гарызонту… Студэнт: А градусы ў кель віны пераводзіць або ў цэльсіях пакінуць?

Бацька дасылае сыну тэлегра му: «Як здаў сесію? Тэрмінова тэлеграфуй». Сын – у адказ: «Эк замены прайшлі бліскуча, пра фесура ў захапленні, восенню просяць паўтарыць на біс».

Прафесар, нягледзячы на тое, што званок празвінеў ужо вельмі даўно, працягвае лекцыю. На рэшце ён схамянуўся: – Даруйце, што я расказваю так падрабязна, але ў мяне няма гадзінніка. Голас з «галёркі»: – За Вамі вісіць каляндар! «Скажыце, якая ў вас методы ка падрыхтоўкі дыпломнага пра екта?» – «Ctrl+C, Ctrl+V!»

STOP, ЗЛОДЗЕЙ! У 2007 годзе на тэрыторыі Маскоўскага раёна сталіцы ад былося 1627 крадзяжоў мабіль ных телефонаў – на 316 больш, чым у 2006м. Памятайце: ваша неасцярожнасць права куе злодзеяў! Не кладзіце каштоўныя рэчы ў кішэні або поліэтыленавыя пакеты. Уваходзячы ў гра мадскі транспарт, правярайце, ці надзейна закрыты сумкі. Ніколі не купляйце мабільныя тэлефоны без дакументаў: су працоўнікі міліцыі знаходзяць скрадзеныя апараты па перса нальным ІМЕІ+кодзе і вярта юць іх гаспадарам. Вы пацярпелі ад злачын цаў? Адразу ж звяртайцеся ў міліцыю! Аднак памятайце: заява пра крадзёж тэлефона, які быў папросту згублены, класіфікуецца як беспадстаўнае абвінавачванне і падлягае ад казнасці. В. ЖЫНГЕЛЬ, пракурор Маскоўскага раёна г. Мінска

•Радкі, падказаныя Музай Дзмітрый ПЯТРОВІЧ

Ў гэты вечар дзівосны, Поўны мройтаямніц, Падары шэпат соснаў, Ціхі плёскат крыніц. І няхай забруіцца Збажынасівізна, Ты адна будзеш сніцца – Назаўжды – ты адна. Нараджаецца памяць Неўміручая зноў, Нібы белая замець Нашых ластаваксноў… *** Адкрый далоні — Няхай паляціць Мроя

Птушкай, Аблокам Ці ветрам Свабодным… Лунае няхай у паветры, Пакуль Не апусціцца, Як матылёк, На чыесьці Раскрытыя Сонцу далоні… І спраўдзіца ўсё. *** Супакоіцца нешта ў душы адзінокай, Хоць і тлее агеньчык сумотытугі. Толькі сэрцу няўтульна ў краіне далёкай, Што не могуць стрымаць і тугі берагі! Шчасце – вось яно,– моцна трымай у далонях! Не пускай тую птушку ў бясконцую сінь! Шчодрай квеценню хай на сямейным улонні Ззяюць краскі кахання – жыццёвая плынь!

Кацярына ШЧАСНАЯ

СПОВЕДЗІ МАСАК ЯНУШ КОРЧАК. «КАРОЛЬ МАЦІЮШ І» Маленькі хлопчык Маціюш, як усе дзеці, хоча сваволіць і катац ца на арэлях, аднак яго жыццё праходзіць у сценах палаца сярод міністраў і настаўнікаў. 12гадовы валадар лічыць, што казённыя грошы лепш патраціць на шакаладкі для дзяцей, чым на будаўніц тва чыгункі, і пакутуе ад палітычных інтрыг, якія кожны раз выклікаюць нікому не патрэбныя войны. Пабадзяўшыся ў абліччы маленькага беспрытульніка, Маціюш разумее, што прыстойных лю дзей вельмі мала: дарослымі і дзецьмі кіруе пастаяннае «хачу», і не мае значэння, што з’яўляецца аб’ектам жадання – афрыканскія алмазы ці фарфоравая лялька. ЮКІО МІСІМА. «СПОВЕДЗЬ МАСКІ» Юнак Кімі пакутуе ад немагчымасці быць такім, як усе. Яго мас ка – «дарослыя» забавы і размовы пра каханне ў кампаніях. У душы ж ён марыць пра цырк, дзе можна грыміравацца і пераапра нацца, ці пра вайну, на якой можна прыгожа загінуць; гледзячы на партрэт Жанны Д’Арк, Кімі абураецца: «Чаму такі прыгожы рыцар – жанчына?» Адкрыты фінал дае чытачу багатую прастору для фантазіі. КОЛІН МАККАЛОЎ. «СПЯВАЮЧЫЯ Ў ЦЕРНЯХ» На працягу амаль стагоддзя сям’я ірландскіх перасяленцаў Кліры— Армстронгаў—О’Ніл пазбягае самага прыгожага пачуцця – ка хання. Маці Фіёна аддае ўсю сваю пяшчоту пазашлюбнаму сыну Фрэнку, не пакідаючы ні кроплі законнаму мужу і астатнім дзецям. Яе сыны на ўсё жыццё застаюцца адзінокімі, аддаючы свае сілы аўстралійскай зямлі, не задумваючыся пра танцы і сябровак. Дачка Мэгі шмат гадоў таемна кахае самаўпэўненага прыгажуна – святара Ральфа дэ Брыкасара. Толькі аднойчы Ральф паддаецца свайму пачуццю, дорачы Мэгі сына, які праз 18 гадоў, не зважаючы на слёзы родных, вырашыць звязаць сваё жыццё з Касцёлам. Скарыцца каханню атрымліваецца толькі ў раскаванай бунтаркі Джасціны – дачкі Мэгі.

•Спартыўны навігатар Падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ. Мес цы сярод факультэтаў, якія спаборнічалі ў 13 відах спорту (залік праводзіўся па дзесяці лепшых выніках), размерка валіся наступным чынам: I – факультэт народнай культу ры, II – факультэт дашкольнай адукацыі, III – факультэт пры родазнаўства. Фінішыравала спартакіяда студгарадка нашага універсітэта. На п’едэстале гонару – інтэрнат № 2 (першае месца), інтэрнат № 4 (другое), інтэрнат № 1 (трэцяе агульнакаманднае месца). Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск 50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226 40 19 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 696. Падпісана ў друк 27.06.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 12(1041)  
nastaunik 12(1041)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement