Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 12 чэрвеня 2008 года ДАР ТВОРЧАСЦІ

ВЕСТКІ З ГІСТФАКА

Стар. 2

Стар. 3

№ 10 (1040) MODA НЕ З КАМОДЫ!

Стар. 4

Я – ТВОЙ СЯБАР, І ТЫ – МОЙ СЯБАР Нядаўна сталіца вітала дэлегатаў І Міжнароднага форуму выпускнікоў беларускіх (у тым ліку са вецкіх) ВНУ «Адукацыя без межаў», ініцыятарамі якога выступілі Міжнародная асацыяцыя выпуск нікоў ВНУ і органы дзяржаўнага кіравання Бела русі. Яго мэтай была заяўлена актывізацыя су працоўніцтва з выхаванцамі нашых вышэйшых на вучальных устаноў.

ўдвая меншая, чым у нас. Наву чальны працэс таксама аргані заваны крыху іначай: у Іраку няма паняцця «залік», ёсць толькі іспыты з адзнакай; усе эк замены здаюцца пісьмова, а іх

вынікі абвяшчаюцца праз не калькі дзён. Пасля магістратуры планую вяр нуцца на радзіму і выкладаць ва уні версітэце. Не адмовіўся б застацца ў Беларусі, аднак знайсці працу ня проста нават мясцовым мастакам…

Кацярына ШЧАСНАЯ У БДПУ, па словах началь ніка аддзела міжнароднага су працоўніцтва А. А. АНДРЭЕ ВА, сёння навучаюцца каля 150 грамадзян Ірака, Кітая, Кіпра, Ізраіля, Арменіі, Азер байджана, Грузіі, Расіі, Літвы, Эстоніі; найбольшай папуляр насцю карыстаюцца факультэ ты дауніверсітэцкай падрых тоўкі, псіхалогіі, спецыяльнай адукацыі, гістарычны. Магчы ма, тыя, хто сёння вучыцца ў нашым універсітэце, праз нека торы час вернуцца ў Беларусь у якасці дзелавых партнёраў, удзельнікаў сумесных праектаў. Сам Махнал ЗАХРУН (Ірак):

– Вышэйшую адукацыю мастака і гравёра я атрымаў на радзіме (дарэчы, мне пашчасціла выставіць свае ра боты ў «Француз скім цэнтры куль туры» ў Іраку). Спа чатку хацеў пра цягнуць навучанне ў Сірыі – але не атрымалася... За тое там мне раска залі пра БДПУ! Плата за вучобу ў магістратуры ва шага універсітэта

Беларусь вітае ўдзельнікаў І Міжнароднага форуму

•Навіны БДПУ В

ІНШУЕМ залатога прызёра Рэспубліканскай універсіяды2008 – зборную БДПУ па таэквандо і жаночую зборную БДПУ па баскетболе, якая прызнана лепшай сярод каманд сталіцы. Падводзяцца вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ 2007/2008 навучальнага года. Факультэтыпераможцы будуць названы ў наступным нумары.

К

АМАНДА Клуба вясёлых і знаходлівых «Зборная БДПУ» днямі вярнулася з Рыгі. Вынікам гульні з жаночай зборнай ВДТУ (Віцебск, Беларусь), камандамі «Дрэль» (Дрэздэн і Лейпцыг, ФРГ), «109ы кабінет» (Рыга, Латвія) і кавэзэшнікамі Вільнюса стаў выхад у паўфінал адкрытай тэлевізійнай лігі Латвіі, які адбудзецца восенню.

Н

а працягу двух тыдняў у вучэбным корпусе № 3 працуе выстава прафесара Гро дзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы мастака А. П. Багустава. Да ўвагі наведвальнікаў аўтар прадставіў 33 карціны.

Аляксей і Марат АРАЗКУЛЫ ЕВЫ (Туркменістан): А.: Пасля заканчэння экана мічнага тэхнікума ў Турцыі мы з малодшым братам накіраваліся да вас на факультэт дауніверсі тэцкай падрыхтоўкі: тут можна і веды па профільных прадметах узбагаціць, і рускую мову падву чыць як след. А ў Беларусі я хачу атрымаць прафесію юрыста міжнародніка: надта ўжо вабіць перспектыва частых падарож жаў! Што мне асабліва падабаецца, дык гэта лес, якога ў нас няма. Адметна, што і вучыцца ў вас танней, і паступіць прасцей, чым у Туркменістане, да таго ж тут вельмі добрыя людзі!.. М.: І прыгожыя дзяўчаты! Няб лага было б ажаніцца з адной з іх! У будучым я планую стаць стаматолагам, а затым пайсці ў аспірантуру. Наогул, на вучобу не трэба шкадаваць ні часу, ні грошай. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

•Афіцыйная хроніка

На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб развіцці платных паслуг струк турнымі падраздзяленнямі універсітэта» выступіў першы прарэктар А. І. АНДАРАЛА. Пра выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «О мерах по дальнейшей дебюрократизации государственного аппарата» ад 27 снежня 2006 года № 2 прысутным паведаміла прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацы яльнай рабоце С. І. КОПЦЕВА. Члены Савета прынялі інфармацыю да ведама. Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Мінгарвыканкома, якая штогод уручаецца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, сталі: валанцёр Дар’я ЯСКЕВІЧ (факультэт спецы яльнай адукацыі, спецыяльнасць «Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя»), фіналісты гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталіч най адукацыі» ў намінацыі «Педагагічны дэбют» Філіп СМЯЛОЎ (музычнапедагагічны факультэт, спецыяльнасць «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцып ліны») і Дзіяна КАЗАЕВА (педкаледж БДПУ, спецыяльнасць «Замежная мова»).


•Стужка Мёбіуса

Творчасць – найвышэйшы дар На досвітку, калі яшчэ не зусім развіднела, можна ўба чыць, як над зямлёй пралятае жарптушка. Тыя, каму пашчасціла пачуць яе песню, ужо ніколі не змогуць забыц ца на пералівы мелодыі, што пераносіць у дзівосны свет прыгажосці і гармоніі. Калі ж сказаць запаветныя словы і дакрануцца жарптушчыным пяром да самага звычайнага прадмета, ён ператворыцца ў рукатворную казку... Па ўсім відаць: выкладчыкі факультэта народнай культуры ве даюць, як спалучыць старадаўнія чары з жывым поды хам творчасці – і ў выніку атрымаць ТАКОЕ, што ўвесь свет будзе апладзіраваць у нямым захапленні! Вікторыя ЖУК Скажыце, колькі вы можаце на зваць беларускіх міфалагічных істот? Лесавікі, дамавікі, багнікі, русалкі, вадзянікі... А загадчык кафедры этналогіі і фальклары стыкі Уладзімір Аляксандравіч ВАСІЛЕВІЧ ведае больш за сотню! Так, Бялун, бацька Перуна, жыве ў хаце ля дарогі, людзям паказваец ца толькі ўдзень і дапамагае ў іх па трэбах. Бог зімы Зюзя – стары, сівы,

з даўжэзнай барадой, носіць пры сабе жалезную булаву. Гаспадыня лета Цёця – мажная, поўная кабе та, што з’яўляецца на полі прыбра най у каласы і з пладамі ў руках. У лесе жыве своеасаблівы суддзя – бажок Дабрахочы, які спрыяе доб рым людзям і карае злых... Калі вас цікавяць падрабязнасці, звярні цеся да кнігі Уладзіміра Аляксан дравіча «Міфы Бацькаўшчыны»;

дарэчы, яго пяру належаць больш за 10 кніг, зборнікаў, шматлікія артыкулы ў энцыклапедыях. Фаль кларыстыкай У. А. Васілевіч пачаў захапляцца яшчэ ва універсітэце, дзе гэтую дысцыпліну выкладаў глыбокі знаўца народнай творчасці Ніл Гілевіч – вось як словы педаго га, калі яны ідуць ад сэрца, могуць паўплываць на лёс чалавека! Уладзімір Аляксандравіч таксама выкладчык па прызванні: студэнты вельмі любяць яго лекцыі, семіна ры, ахвотна ездзяць з ім на фаль клорныя практыкі. Анелія Уладзіславаўна КАЗАКО ВА, старшы выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі, выкладае гісторыю мастацтваў, чар чэнне, начартальную геаметрыю, камп’ютэрную графіку... У сферу на вуковых інтарэсаў гэтай рознабако вай асобы таксама ўваходзіць струк турыраванне вучэбных матэрыялаў

Мала каму вядома, што кіданне молата было самай папулярнай забавай у… Ірландыі і Шатландыі: дзве тысячы гадоў таму без яе не абыходзілася ніводнае кельцкае свята. Першыя спаборніцтвы па гэтым відзе спорту былі праведзены ў 1886 г. у Англіі, і першым рэкордам стаў кідок Р. Джэймса на 24,5 м. Сучасныя беларусы таксама могуць ганарыцца сваімі асілкамі: усяму свету вядомыя імёны Рамуальда Кліма, Івана Ціхана, Вадзіма Дзевятоўскага… Магчыма, хутка сваё слова скажуць і першакурснікі факультэта народнай культуры Наталля і Юрый ШАЮНОВЫ: сястра нядаўна стала чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь у кіданні молата, а брат – пераможцам Зімовага Кубка Еўропы!

СПАРТСМЕНЫ, РОДЗІЧЫ І ПРОСТА «МАЛАТКІ»! – Юрась, Наталля, ваш бацька, Віктар Міхай лавіч, адначасова з’яўляецца вашым трэнерам. Як працуецца ў сямейным калектыве? Ю.: Весела! Нам дапамагае яшчэ і маці, майстар спорту ў кіданні дыска, – яна адказвае за нашу агуль ную фізічную падрыхтоўку. Два гады таму я пад вярнуў нагу перад самым спаборніцтвам у Туле. Без дапамогі маці, яе парад па лячэнні я б наогул нікуды не паехаў! Н.: Пасля паражэння на чэмпіянаце свету я, зра зумела, вельмі баялася рэакцыі бацькі… Аднак ён, наадварот, супакоіў, разам са мной прааналі заваў памылкі. – Наталля, для кідальніцы молата ў цябе над звычай стройная фігура… Н.: О! Бачыла б ты мяне гады тры таму! А цяпер многія здзіўляюцца, што я займаюся кіданнем. Ю.: Затое наконт мяне ніхто не сумняваецца. Таму і не прапануюць прадэманстраваць сваю сілу, хоць на самай справе за межамі спар тыўнай залы я мірны і спакойны! – Беларускія спартсмены лічацца ад нымі з мацнейшых у кіданні молата. Ці вялікая канкурэнцыя сярод «сваіх»? Ю.: Мяркуйце самі: рэкорд Івана Ціхана (81,5 м) перавышае еўрапейскі нарматыў ка тэгорыі «А» на 3,5 м (78 м). Калі ты вый граеш «рэспубліку» – ведай: у «свеце» бу дзеш як мінімум трэцім–пятым. Мой леп шы вынік – 77,67 м, Наташын – 64,6 м. – Дарэчы, як складваюцца стасункі са «знешнімі» сапернікамі? 2

Н.: Мы падтрымліваем зносіны ў асноўным з ра сіянамі, украінцамі, малдаванамі. Аднак падчас спаборніцтва ўсе – канкурэнты: «адкідаемся» – тады і пагамонім! – У кіданні молата спартсмену даецца шэсць спроб. Як разлічваеце сілы? Н.: Я тэхнічна раблю першую спробу і «раскры ваюся» на апошніх. Ю.: Лічу, што першы кідок трэба зрабіць як мага больш удала, бо ад пачатку залежыць настрой. Між тым апошнія кідкі – гэта і ёсць сэнс спабор ніцтва, тут якраз усё вырашаецца! – Планы на будучыню? – Скончыць універсітэт і атрымаць адукацыю! Спорт – занятак для маладых, але трэба думаць, чым ты будзеш займацца пасля сарака. – Поспехаў вам! Дзякуй за размову!

гуманітарнага профілю, паколькі інфармацыю, якая ўвесь час абнаў ляецца, неабходна нанова расклад ваць «па палічках». А яшчэ яна ву чыць студэнтаў не проста ведаць, па знаваць твор мастацтва, але вызна чаць стыль, час і краіну напісання, аўтарства незнаёмага палатна. І, як паказвае практыка, студэнты Анеліі Уладзіславаўны звычайна вяртаюц ца з разнастайных конкурсаў не іна чай як з першай узнагародай.

лемы аўтэнтычнасці і фальклары зму беларускіх народных гульняў, а таксама магчымасці іх выкарыс тання ў фізічнааздараўленчай, сцэнічнамастацкай, культурна масавай дзейнасці. «Беларусіяда» была высока ацэнена на конкурсе студэнцкіх ініцыятыў, і мы не сум няваемся, што беларускія народ ныя гульні яшчэ не раз збяруць на спартыўных пляцоўках тых, хто жадае памерацца сілай і спрытам!

Тыя, хто тры гады таму ўдзельні чаў у спартыўнакультурным свя це «Беларусіяда2005», вельмі шка дуюць, што гэтае мерапрыемства праводзілася толькі аднойчы, і ве раць, што да канца сваёй вучобы яны яшчэ згуляюць у «Лапту», «Два агні», «Пацяг»... Галоўным іні цыятарам і кіраўніком надзвычай цікавага праекта выступіў Анатоль Віктаравіч ДРЫГІН – таленавіты малады вучоны, які даследуе праб

...Ледзь не ў кожнага народа ёсць выслоўе, згодна якому чалавек павінен пабудаваць дом, выгада ваць сына і пасадзіць дрэва. А нам падаецца, што яшчэ адной умовай сапраўды поўнага жыцця з’яўля ецца наяўнасць вопыту шчасця, захаплення, творчасці: толькі той, хто перажыў радасць адкрыцця дагэтуль невядомага свету, здоль ны перадаць каштоўнасці культу ры наступным пакаленням!

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) германараман скага мовазнаўства, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, тыф лапедагогікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускай літара туры (2), культуры маўлення і міжкультурных камунікацый, новай і найноўшай гісторыі, славянскай гісторыі і метада логіі гістарычнай навукі, агульнай біялогіі (2), методыкі вы кладання інтэграваных школьных курсаў, беларускага мова знаўства, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, народных інструментаў, асноў дэфекталогіі, тэорыі і гісторыі мовы; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) беларускай літаратуры, германараманскага мовазнаўства, методык да школьнай адукацыі (2), хіміі (2), харавога дырыжыравання, музыкі і харэаграфіі, педагагічнай псіхалогіі, эканамічнай тэо рыі і эканамічнага выхавання, педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, замежных моў, рускай і за рубежнай літаратуры, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, прыватных методык;

Кацярына ШЧАСНАЯ выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў № 2, фізічнага выхавання і спорту, методык дашкольнай адукацыі, хіміі, анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, асноў дэфекталогіі, прыкладной псіха логіі, філасофіі, замежных моў (2), інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, беларускага мовазнаўства, інфарматыкі і асноў элек тронікі, вакалу, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, мето дыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. 12 чэрвеня 2008 г.


ВЕСТКІ З ГІСТФАКА Звяртаючыся да старых манускрыптаў, мы здзіўляемся філасафіч насці мыслення летапісцаў сівой даўніны. Напрыклад, у слова «пя рэдні» нашы продкі ўкладвалі надзвычай глыбокі сэнс, звязваючы яго не з будучыняй, а з мінуўшчынай. Гэта тое, што было перад намі; гэта сляды, па якіх можна вярнуцца; гэта карані, з дапамогай якіх трымаецца на зямлі дрэва сучаснасці; гэта высновы, дзякуючы якім мы маем права звацца людзьмі, народам, нацыяй, чалавецтвам.

НАПЕРАД, У МІНУЛАЕ Рэспубліканская навуковатэарэтычная канферэнцыя «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі, новай і найноўшай гісторыі краін Еўропы і ЗША» сабрала больш за 160 вучоных з розных ВНУ і навуковадаследчых устаноў краіны. Паколькі зборнік матэрыялаў канферэнцыі быў падрыхтаваны загадзя, удзельнікі мелі магчымасць своечасова азнаёміцца з пазіцыяй калег па тым ці іншым пытанні. Пленарнае пасяджэнне распачаў першы прарэктар БДПУ, старшыня арганізацыйнага камітэта А. І. Андарала, які зрабіў цікавы экскурс у мінулае універсітэта, указаўшы на значную ролю гістарычнага факультэта ў падрыхтоўцы кваліфікаваных навуковада следчыцкіх кадраў. Падчас секцыйных пасяджэнняў абмяркоўваліся актуальныя пы танні гістарыяграфіі гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, асноўныя кірункі развіцця гістарыяграфіі новай і найноўшай гісторыі краін Еўропы і ЗША. На заключным пасяджэнні былі адзначаны найбольш яркія даклады, вылучаны дыскусійныя праблемы. Паколькі правядзенне канферэнцый па гэтай тэматыцы ўжо стала добрай традыцыяй, удзельнікі выказалі прапанову надаць ім рэгулярны характар з прысваеннем парадкавага нумару. Віктар ПІЛЕЦКІ, прафесар кафедры гісторыі Беларусі

Я – ТВОЙ СЯБАР, І ТЫ – МОЙ СЯБАР (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.) ЛІ Ціаньхуа (Кітай): «вочы ў вочы» ў вас азначае да – Я вывучыла рускую мову ва вер і ўвагу да суразмоўцы, у нас універсітэце ў сябе на радзіме і – жаданне падпарадкаваць яго выкладала яе ў інстытуце акі волю сваёй. І наадварот, позірк яналогіі. Натуральна, мне заха долу ў славян – гэта ўтойванне целася ўдасканаліць свае веды чагосьці, у кітайцаў – толькі са ў краіне, дзе размаўляюць па рамлівасць. руску. Сяброўка, якая на той У Беларусі мяне вельмі ўра час вучылася ў Мінску, параіла зіў... снег. Глядзіш на снегапад прыехаць сюды: маўляў, тут і адчуваеш сябе быццам у каз спакайней, чым у Расіі, і горад цы! Мне падабаецца ваш прыго прыгожы. Мой муж, Гуо жы лес, чыстае паветра, праца Джыангруо, падтрымаў маё вітыя, інтэлігентныя аспіранты! імкненне да кар’ернага росту, А яшчэ я накупіла білетаў на ба добра ведаючы, што ўвесь цяжар лет на ўвесь чэрвень. па выхаванні дачкі кладзецца на яго. Спадзяёмся, вучоба ў БДПУ Маё дысертацыйнае даследа запомніцца нашым замежным ванне прысвечана невербаль студэнтам толькі з пазітыўна най камунікацыі. Я лічу, што га боку, і калісьці на міжнарод мову жэстаў трэба выкладаць ным форуме з вуснаў бліскуча разам з лінгвістычным матэры га прафесіянала мы пачуем: ялам. Цікава, што адзін і той «Я ганаруся тым, што вучыўся жа жэст у славянскай і кітай ў БДПУ!». Злева направа: магістрантка Лі Ціаньхуа, мінскія школьніцы, скай культурах слухачка падрыхтоўчага аддзялення Баі Хуа, аспірантка Ян Джэнг мае розныя значэнні. На прыклад, рух рукой па шыі ў вас значыць «хопіць», а ў нас ён можа спужаць: быц цам ты адся каеш галаву. Яшчэ пранік нёны позірк 12 чэрвеня 2008 г.

ГІСТФАК FOREVER! Традыцыйным рэцэптам сапраўднага Дня факультэта на гістфаку з вамі падзеліцца нават першакурснік: вазьміце наву ковую канферэнцыю і натхнёны канцэрт, дабаўце 400 грамаў паветраных шарыкаў, лыжачку віншаванняў ад дэканата і доб рага настрою па смаку. Смачна есці! Разам з тым гісторыкі не стаяць на месцы: кожнае пакаленне студэнтаў прыўносіць у свя та новы кампанент. Вольга ПРЫЁМКА Метамарфозы і пераўвасабленні адбыва юцца дзякуючы героям факультэцкіх міфаў, легенд і сказанняў: маладому на вукоўцу, які мае больш публікацый, чым яго калегі з іншых ВНУ; загадкавай «ус ходняй» прыгажуні Лэйле, якую падчас кожнага Зорнага паходу вайскоўцы чака юць з асаблівай нецярплівасцю; камандзе КВЗ – яе іскрамётным жартаўнікам і танцорам... Але што ж самае каштоўнае ў неверагодным кактэйлі пад назвай «Дзень факультэта»? Напэўна, духоўнае адзін ства: студэнты і выкладчыкі становяцца проста гісторыкамі, іх не раздзяляюць

гады выпуску і вучоныя ступені. А свя та... свята не заканчваецца з апошнімі акордамі фінальнай песні і ўрачыстай пра мовай рэктара БДПУ, які, дарэчы, прыз наўся, што калі б не фізіка, то ён абавяз кова стаў бы... матэматыкам. Студэнты выносяць з універсітэта час цінку таго самага добрага настрою, які «класці па смаку», а веснавы ветрык нясе яго далей, у свет. І сама па сабе нараджаецца (шкада, што не ў мяне) са мая светлая ідэя дня: галоўнае, што ёсць на факультэце, – гэта людзі. Са святам вас, гісторыкі!

...Універсітэцкія сцены бачылі Міхаіла Сямёнавіча ВАЙТОВІЧА маладым асістэн там, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам... Яны памятаюць яго загадчы кам кафедры – спачатку замежных краін, а потым эканамічнай геаграфіі, намесні кам дэкана факультэта прыродазнаўства па вучэбнай рабоце. І калі Міхаіла Сямёна віча не стала, разам з сотнямі і тысячамі яго вучняў смуткавалі гэтыя старыя сцены, якія, як і ён, зведалі жахі самай страшнай вайны ХХ стагоддзя.

ТОЙ, КАГО МЫ ЛЮБІМ І ПАМЯТАЕМ Бязвоблачнае дзяцінства перакрэсліла Вялікая Айчынная. «Не паспеў Молатаў па радыё паведаміць пра нападзенне на СССР, – узгадваў Міхаіл Сямёнавіч, – як у небе з’явіліся фашысцкія самалёты». Пачалася страшная пара акупацыі, бацька пайшоў у партызаны. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, маці, Вольга Іванаўна, здолела зберагчы сям’ю ад смерці, голаду, холаду. А калі прыйшло вызваленне, райком накіраваў Сямёна Прохаравіча аднаўляць мясцовы цагельны завод. З сумам прыпамінаў 70гадовы М. С. Вайтовіч сваё дзяцінства, смак ляпёшак, якія маці пякла з перамёрзлай бульбы... Аднак побач з цяжкасцямі пасляваеннага побыту ўзгадвалася і школа. Менавіта настаўнікі Безвяр ховіцкай сямігодкі выхавалі ў Вайтовіча любоў да кнігі; тут ён адкрыў для сябе геаграфію – навуку, з якой будзе звязана ўся яго прафесійная дзейнасць. Пасля Слуцкага педагагічнага вучылішча Міхаіл Сямёнавіч паступае на геафак БДУ, потым працуе ў Беларускім навуковадаследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Ацаніўшы маладога вучонага, яму прапаноўваюць працягнуць вучобу ў аспірантуры БДУ, па закан чэнні якой М. С. Вайтовіч прыходзіць на працу ў МДПІ імя А. М. Горкага. У 1969 г. Міхаіл Сямёнавіч паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю. Напачатку сакавіка 1971 г. яго прызначаюць на пасаду загадчыка кафедры замежных краін. У гэты час М. С. Вайтовіч актыўна супрацоўнічае з выдавецтвам «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», піша артыкулы пра гаспадарку Ірана, Ірландыі, Калумбіі, Камеруна, Ліберыі. У гэтыя ж гады з’яўляюцца яго першыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ. За актыўную працу па выхаванні моладзі М. С. Вайтовіч узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, двума знакамі «Пераможца сацыя лістычнага спаборніцтва», знакам «Выдатнік народнай асветы БССР», шэрагам грамат Міністэрства адукацыі, рэктарата і прафсаюзных органаў. Апошнія гады жыцця прафесар Вайтовіч працаваў на кафедры эканамічнай геаграфіі. Нягледзячы на распад СССР, Міхаіл Сямёнавіч не губляў сувязі з расійскімі калегамі: уваходзіў у склад навуковамета дычных саветаў, удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. Не перапыняў ён і выклад чыцкай дзейнасці: распрацоўваў новыя вучэбныя планы, чытаў лекцыі, кіраваў курсавымі і дыплом нымі праектамі. Аднак лёс няўмольны: М. С. Вайтовіча ўжо няма сярод нас. ...У многіх ВНУ можна пабачыць мемарыяльныя дошкі, дзе напісана: «У гэтым корпусе выкла даў…». Магчыма, і ў вучэбным корпусе № 3 калінебудзь з’явіцца дошка з надпісам: «Тут працаваў прафесар М. С. Вайтовіч». Тыя, каго мы любім і памятаем, жывуць вечна! М. ЛЫСКАВЕЦ, А. ЛЕПЕШАЎ, С. КАБЯК 3


MODA не з камоды! Конкурс дызайнерскага майстэрства з нязвыклай назвай «ДзіКаВаТа» (ДЗІвацкі КАлейдаскоп ВАшага ТАлен ту) праводзіцца толькі другі раз, але па спеў ужо здабыць заслужаную славу і папулярнасць. Сёлетні паказ зноў вы значыўся арыгінальнасцю і яркасцю касцюмаў. Кожная калекцыя мела свой характар, які цудоўна дапамагалі пера даваць дзяўчатымадэлі. Дваццаць пяць прыгажунь прайшлі спецыяльную пад рыхтоўку па шасці прадметах: аэробіка, сцэнічная практыка, дэфіле, фотатрэ нінг (выкладчык – аўтар праекта Ка цярына Аўсейчык), акцёрскае майстэр ства (выкладчык – акцёр Нацыяналь нага акадэмічнага тэатра імя Янкі Ку палы Андрэй Дробыш), мастацтва ма

кіяжу (выкладчык – Ганна Прыгажае ва, пры садзеянні кампаніі «Faberlik»). Журы конкурсу, якое ўзначальвала пра рэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацы яльнай рабоце Святлана Іванаўна Коп цева, таксама вызначалася зорнасцю: Таццяна Рудакоўская, Аляксандр Ся рэбранікаў (вядучыя АНТ), Тамара Ган чарова (дырэктар мадэльнага агенцтва «Тамара»), Вера Пашкоўская (дырэктар салона пашыву моднага адзення «Ан дарак»), Яўгенія Лук’янава (прафесій ны дызайнер). Апошняя, дарэчы, як і Кацярына Аўсейчык, паза конкурсам прадставіла сваю калекцыю. Прызавыя месцы размеркаваліся так: І – «Так, я згодна!» (Юлія КАЛБЫКА, фа культэт народнай культуры);

ІІ – «Офіс № 5» (Святлана МАЙСЕЕН КА, факультэт рускай філалогіі); ІІІ – «Позна ноччу» (Алена ЛАТЫША ВА, факультэт беларускай філалогіі і культуры). Тытул «Міс фота» заваявала Дар’я КОНДРУЦ (ФСА), лепшай мадэллю ста ла Таццяна БУРДУК (факультэт бела рускай філалогіі і культуры). Вераніка МАНДЗІК Аўтар праекта «ДзіКаВаТа» Кацярына Аўсейчык

У выкананне распараджэння рэктара БДПУ ад 29 красавіка 2008 года № 103 «Аб укараненні разлікаў з выкарыстаннем бан каўскіх пластыкавых картак» даводзім да ведама работнікаў і студэнтаў універсітэ та, што дагавор картрахунку неабходна заключыць да 1 ліпеня 2008 года ў філія ле № 527 ААТ «Ашчадны банк «Беларус банк» (вул. Варанянскага, 7а). ПЛАСТЫКАВЫЯ КАРТКІ – ГЭТА МАГЧЫМАСЦЬ: √ атрымліваць заработную плату і іншыя даходы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; √ ажыццяўляць папаўненне картрахун ку незалежна ад месца яго адкрыцця на яўнымі грашовымі сродкамі; √ рабіць безнаяўныя аперацыі і карыс тацца шырокім спектрам паслуг у інфа кіёсках, банкаматах, пунктах прыёму ка мунальных плацяжоў ААТ «АСБ Бела русбанк» з дапамогай мабільнага тэлефо на (smsбанкінг); √ па ўзгадненні з банкам аформіць ка роткатэрміновы крэдыт – авердрафт. Па афармленне карткі звяртайцеся на адрас: праспект Незалежнасці, 1, аддзяленне 527/333 ААТ «АСБ Беларусбанк». Картка афармляецца бясплатна.

•Гасцёўня

ЗАБЫЦЬ – НЕМАГЧЫМА

СУСТРЭЧЫ, ДЫЯЛОГІ... «ПРАЗ КАХАННЕ» З дзяцінства знаёмыя газетныя старонкі, ні з чым не параўнальны пах друкарскай фарбы... За імі – імкненне данесці роднае слова і ў вёску, і ў горад, пачуццё адказнасці перад сваімі чытачамі. Амаль ста годдзе выходзіць у свет газета «Звязда», створаная рупліўцамі дзеля народа. Яна шукала і знаходзіла шляхі да нашых сэрцаў, аб’ядноўвала самых розных людзей, выпрацоўвала ўласныя традыцыі... Сёння «Звязда» здольная зацікавіць і змястоўнасцю матэ рыялаў, і разнастайнасцю рубрык. Наталля КОЗІЧ Некаторыя са слухачоў факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі плануюць звязаць сваё жыццё з журналістыкай, таму выкладчыца ка федры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў Лілія Мя фодзьеўна Пятрова вырашыла пазнаёміць маладых людзей са сваёй любімай газетай. Так узнікла ідэя арганізаваць сустрэчу з карэспандэн тамі «Звязды» Валянцінай Доўнар, Вікторыяй Целяшук і Марынай Бегунковай. Журналісты расказвалі пра яе стваральнікаў, сучаснасць, творчыя задумы рэдакцыйнага калектыву, давалі парады пачаткоўцам. «Пабачыць, паспець, паказаць... Выказаць спачуванне, спагаду, са дзеянне і ў горы, і ў радасці проста фізічна НЕКАЛІ. Дый можа гэта далёка не кожны». Гэтыя словы – з кнігі Валянціны Аркадзьеўны Доўнар «Праз каханне». Назапашаныя за гады журналісцкай працы назіранні чалавека, здольнага ўбачыць тое, на што іншы і вокам можа не кінуць, сапраўды вартыя ўвагі! Сённяшняя «Звязда» не адмовілася ад даўнейшых багатых традыцый. Удасканальваючы іх, прыкладаючы ўласны досвед, патрыёты і прапаган дысты роднай мовы кожным нумарам змагаюцца за свайго чытача. «...Бо няма ў нас іншых жыццёвых сцежак! Толькі гэта вось – праз каханне».

І зноў я сяджу ў чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі, углядаючыся ўдаля чынь. За акном мне ветліва ўсміхаецца сонечны майскі дзень, на свежай траве па святочнаму глядзяцца чырвоныя бутоны цюльпанаў. Аблокі, якія раней падоўгу віселі над зямлёй, цяпер прабягаюць вельмі хутка, нібыта госці, што заходзяць да нас на некалькі хвілін. Яны ўжо не такія, як раней. Яны распаліся на кавалачкі, яны прымушаюць маё сэрца трапятаць і выклікаюць у ім вялікую чалавечую ўдзяч насць. Калі б яны не працавалі ўсю доўгую зіму, хто б напаіў зямлю ўвесну? Хто б прымусіў яе шалёна рунець? Я была легкадумнай, калі скардзілася на тое, што аблокі закрылі сонца. У Кітаі ёсць старажытная прымаўка: «Дабро пачынаецца там, дзе ліха заканчваецца». І мне здаецца, что аблокі Беларусі нясуць у сабе гэтую гармонію двух першапачаткаў. ЛІ Ціаньхуа, магістрантка Час ляціць хутка. Восем месяцаў у Беларусі сталі самымі незвычайнымі ў маім жыцці. Калі я ўзгадваю іх, то сумныя думкі адлятаюць, быццам панурае шэрае воблака. У памяці зас таюцца толькі сонечнае надвор’е, свежае павет ра і квітнеючая вясна. Родныя прыспешвалі мяне хутчэй забраніра ваць месца на самалёце, і я сама так прагнула раней вярнуцца дадому! Засталося менш чым трыццаць дзён. Канешне, радавацца сустрэчы з блізкімі пакуль што рана, дый смутак расстан ня перапаўняе маё сэрца. Але ў тыя хвіліны, калі набліжэнне ад’езду становіцца відавочным, плакаць ужо немагчыма. Маю душу перапаў няюць пачуцці. Таццяна, Каця, Вольга, Юлія, Іра, Герман, Віця, Дзіма – гэтыя звычайныя беларускія імёны адбіліся ў маёй памяці назаў сёды. Я хачу сказаць ім: «Вялікі вам дзякуй, я буду памятаць пра вас і пра Мінск!».

Мой родны горад завецца Ціньтао: Цінь пакітайску зна чыць «зялёны», Тао – «востраў». Сваю назву ён атрымаў дзякуючы вялікай колькасці раслін

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 584. Падпісана ў друк 09.06.2008 г. у 12.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 11(1040)  
nastaunik 11(1040)  

news BSPU of name M Tank