Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

ДАРАГІЯ

Чацвер, 15 мая 2008 года пасольства добрай волі

фінансы2007

Стар. 2

Стар. 3

№ 9 (1038) ганаровы прафесар БДПУ Стар. 3

ВЕТЭРАНЫ!

Ужо шмат часу аддзяляе нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але яны паранейшаму блізкія народнай памяці, дарагія нашым сэрцам. Мы аддаём даніну павагі тым, хто выстаяў на палях ваенных баталій, мужна змагаўся ў радах партызан і падпольшчыкаў, «каваў перамогу» ў тыле. Так гартаваліся стойкасць і гераізм, мацавалася вера ў непазбежную перамогу. Вайна пакінула глыбокі адбітак у свядомасці ўжо не аднаго пакалення нашых суайчыннікаў: полымя сусветнага пажарышча не пашкадавала ніводнай сям’і. Перажыўшы антычалавечыя праявы нацысцкага рэжыму – генацыд, рабаўніцтва, насілле, – беларусы ў садружнасці з іншымі народамі прынеслі вызваленне роднай зямлі і краінам Еўропы. Смелыя і рашучыя дзеянні нашых воінаў сталі непрыступнымі бастыёнамі, на якіх трымалася абарона Радзімы, аб якія разбівалася агрэсія ворага. Ушанавання варты кожны ўдзельнік мінулай вайны – той, хто вярнуўся жывым, і той, хто гераічна загінуў, вядомы і невядомы змагар за мір, свабоду, незалежнасць. На сённяшняе пакаленне ўскладзены абавязак захоўваць праўдзівую гісторыю для павучання нашчадкаў. Важна, каб памяць пра Вялікую Перамогу жыла, натхняла, вучыла любіць і абараняць Бацькаўшчыну. Мы павінны цаніць і захоўваць мір, які дастаўся дарагой цаной, памятаць Подзвіг тых людзей, што выстаялі ў ваенным ліхалецці і пазбавілі свет ад пагрозы татальнага знішчэння. Дарагія ветэраны! Мы схіляем галовы перад вашым гераізмам і самаахвярнасцю, падзяляем з вамі радасць перамогі, шчыра смуткуем аб тых, хто так і не дачакаўся таго светлага майскага дня. У гэта вялікае свята жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснага аптымізму, згоды і дабрабыту, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!

Рэктар БДПУ

Пётр КУХАРЧЫК

С

ёння – Рэспубліканскі Дзень інфармавання «Неабход­ насць развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі» з дадатковай тэмай «Развіццё сацыяльнабытавой сферы г. Мінска».

П

адведзены вынікі размерка вання выпускнікоў2008. Першае працоўнае месца атрымалі ў Мінску 483 маладых спецыялісты (сярод іх 65 магістраў), у Мінскай вобласці – 372 (у тым ліку 16 магістраў).

Ц

энтралізаванае рэнтгена­ флюа­р аграфічнае абследаванне студэнтаў завяршаецца 29 мая. Работнікам універсітэта прадастаўлена магчымасць прайсці флюараграфію ў апошні дзень месяца з 9.00 да 14.00 (вул. Савецкая, 18).

ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ – АСНОВА НАШАЙ БУДУЧЫНІ Пазіцыя Грамадзяніна і Патрыёта прадугледжвае адказнасць не толькі за ўласныя ўчынкі, але і за будучыню нацыі: як вядома, дзіця пераймае стыль паводзін ад сваіх бацькоў і настаўнікаў. Менавіта па гэтай прычыне неабходна перадаваць эстафету здароўя па ланцужку пакаленняў, паказваць яе каштоўнасць і значнасць. А ці можна знайсці больш пераканаўчы аргумент «за», чым асабісты прыклад? Не выпадкова ў сваёй прамове падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага спартыўнага комплексу БДПУ рэктар прафесар П. Дз. КУХАРЧЫК падкрэсліў: «Забяспечыць будучым педагогам усе ўмовы для заняткаў спортам – гэта дзяржаўная справа!» Вераніка МАНДЗІК На ўрачыстасць завіталі высокія госці – Міністр адукацыі А.  М.  РАДЗЬКОЎ і намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. С. ЦІЦЯНКОЎ. Аляксандр Міхайлавіч, у прыватнасці, адзначыў, што асабіста для яго ў свеце няма нічога больш захапляль­ нага і прывабнага за спорт, і ўзгадаў сваё юнацтва, калі малады настаўнікспартсмен быў для вучняў са­праўдным кумірам. Дзе свята – там і падарункі: Міністр прэзентаваў універсітэту 60 мільёнаў рублёў на закуп абсталявання і найноўшы ноутбук для патрэб кафедры фізічнага вы­ хавання і спорту. Згодна традыцыі, адкрыццё баскет­ больнай пляцоўкі суправаджаецца

сімвалічным кідком у карзіну. Моцны штуршок натрэніраваных рук – і мяч ужо б’ецца ў сетцы, прадвяшчаючы жаночай зборнай універсітэта новыя перамогі! Віншаванні з нагоды адкрыцця спартыўнага комплексу выкладчыкам і студэнтам БДПУ прагучалі ад Аляксан­ дра ПАРТНОВА, Заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна Алімпіяды80 па скачках у ваду, Старшыні Нацыяналь­ нага алімпійскага камітэта па г. Мінску. Слова было прадастаўлена і Настассі САМУСЕВІЧ, студэнтцы 2 курса факуль­ тэта народнай культуры, майстру спорту міжнароднага класа, сярэбранаму прызё­ ру чэмпіянату Еўропы2006 па сучасным

пяцібор’і. Спартсменка ўпэўнена, што брэндавая фраза «Я ганаруся БДПУ!» прагучыць за тысячы кіламетраў адсюль, на алімпіядзе ў Пекіне. І калі ж было ўшаноўваць пераможцаў універсітэцкай спартакіяды мінулага на­ вучальнага года, як не на свяце здароўя, сілы і прыгажосці? «Золата» заваяваў факультэт народнай культуры, другое месца ў факультэта дашкольнай адукацыі, ганаровую «бронзу» заслужана атрымалі матэматыкі. А зборнай БДПУ па таэк­ вандо – пераможцы Рэспубліканскай універсіяды – грамату ўручыў выканаўчы дырэктар НАК Аляксандр Кукшынскі. На чарзе было адкрыццёнабасейна, (Пачатак. Заканчэнне стар. 2.)дзе


ПАСОЛЬСТВА ДОБРАЙ ВОЛІ Наш універсітэт падтрымлівае сувязі з вялікай колькасцю краін блізкага і далёкага замежжа, але найбольш прадуктыўнымі паранейшаму застаюцца культурныя і навуковыя кантакты з Расійскай Федэрацыяй. Для гэтага ёсць шмат падстаў: агульная гісторыя, адсутнасць моўнага бар’еру, блізкая ментальнасць, нарэшце, даўняя традыцыя... Яшчэ адным важкім аргументам на карысць умацавання супрацоўніцтва з’яўляецца ўзаемная адкрытасць, у аснове якой ляжыць імкненне наладзіць сапраўды плённыя стасункі.

Справа ад рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РФ Аляксандр Сурыкаў, злева — Саветнік Пасольства РФ Аляксандр Ламакін

Васіль СТАРЫЧОНАК Днямі БДПУ наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр СУРЫКАЎ. На перагаворах з рэктарам прафесарам П. Дз. Кухарчыкам было разгледжана пытанне аб адкрыцці ва універсітэце Расійскага культурнага цэнтра. Асноўныя мэты стварэння гэтай структуры – пашырэнне кантактаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расіі і Беларусі; аказанне дапамогі ў павышэнні філалагічнай кампетэнтнасці; азнаямленне студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў і ўсіх жадаючых з многанацыянальнай культурай Расійскай Федэрацыі, творамі рускай літаратуры і мастацтва. Акрамя таго, спадар Сурыкаў прапанаваў пасадзейнічаць студэнтам БДПУ ў працаўладкаванні падчас летніх вакацый. Лекцыя Пасла «Расійскабеларускае супрацоўніцтва: стан, перспектывы» вы­клікала гарачы водгук у студэнцкай і выкладчыцкай аўдыторыі. Кацярына ШЧАСНАЯ, магістрантка: – На маю думку, сустрэча прайшла надзвычай ажыўлена. У зале не было дзе яблы­ ку ўпасці: не кожны дзень ёсць магчымасць даведацца пра тое, што цябе хвалюе, ад такой высокапастаўленай асобы! Цікавіла ўсё: прыярытэтныя кірункі знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі, інтэграцыя, перспектывы супрацоўніц­тва паміж нашымі краінамі... Прагучалі і пытанні больш асабістага характару. Аказваецца, наш госць па адукацыі будаўнік, да назначэння ў Беларусь займаў пасаду губерна­ тара Алтайскага краю, футболам цікавіцца, але заўзятым балельшчыкам назваць сябе не можа. Пасол скарыў усіх прысутных сваёй інтэлігентнасцю і добразычлівасцю. Не дзіўна, што дзяўчаты – удзельніцы праекта МГПУ «Мост сяброўства. Маскоўскія вакацыі», якія ўручалі спадару Сурыкаву кветкі, сказалі: «Мы бачым, што да нас прыйшоў блізкі чалавек».

ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ – АСНОВА НАШАЙ

Члены Савета універсітэта аднагалосна прагаласавалі за прысуджэнне звання ганаровага прафесара БДПУ рэктару Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта, доктару гістарычных навук, прафесару, акадэ­міку Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, шэрагу іншых грамадскіх акадэмій, а таксама Міжнароднай акадэміі навук, адукацыі, прамысловасці і мастацтва Віктару Васільевічу РАБАВУ. «Н»даведка. В.  В.  Рабаў нарадзіўся  22 ліпеня 1937 г. у с. Усінскае Куйбышаў­­ скай вобласці. Скончыў Саратаўскі дзяр­ жаўны універсітэт (1961), аспірантуру  пры МДУ імя М. В. Ламаносава (1967).  Пасля аспірантуры працаваў на пасадзе  намесніка загадчыка аддзела навукі і на­вучальных устаноў абкома КПСС г. Куй­б ышава (1967—1973), рэкта­ ра Куйбышаў­с кага педагагічнага інстытута (1973—1977), Куйбышаўскага дзяржаўнага універ­ сітэта (1977—1984). У 1984—1986 – сак­ ратар абкома КПСС г. Куйбышава, з 1986  па 1991 – намеснік загадчыка аддзела на­в укі і навучальных устаноў, загад­ чык гуманітарнага аддзела ЦК КПСС, прафесар МДУ імя М. В. Ламаносава, пра­ рэктар Ра­сійскай акадэміі кіравання, намеснік начальніка ўпраўлення навуковатэхнічнай палітыкі Міністэрства навукі і тэхналогій  РФ. З 1995 г. узначальвае Маскоўскі гарадскі педагагічны універсітэт, які па вы­ніках спецыяльнага даследавання (2002—2004) уваходзіць у пяцёрку лепшых педа­гагічных ВНУ Расійскай Федэрацыі. У перыяд з 1998 па 2004 г. В. В. Рабаў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы ас­ 2

новатворных дакументаў па мадэрнізацыі навучальнавыхаваўчага працэсу ў Ра­ сійскай Федэрацыі. Віктар Васільевіч – аўтар шматлікіх падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 12 дактароў і больш за 40 кандыдатаў навук. Акадэмік Рабаў – прэзідэнт Фонду пад­ трымкі расійскага настаўніцтва, член Міжведамаснага савета па прысуджэнні прэмій Урада РФ у галіне адукацыі, двух навуковаметадычных саветаў МАіН РФ, Калегіі Дэпартамента адукацыі г. Мас­квы, Саюза рэктараў РФ і Савета рэктараў ВНУ Масквы і Маскоўскай вобласці, старшыня Савета рэктараў ВНУ, падведамасных Ураду Масквы. Ён узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Масквы «За карысць Маскве і Ай­ чыне» I ступені, медалём «За заслугі перад Айчынай», медалём «Зорка М.  Вінера», залатым медалём і прэміяй імя М. В. Лама­ носава, значкамі «Выдатнік асветы СССР» і «Рэктар года2004, 2005». В.  В.  Рабаў надае вялікую ўвагу ўмаца­в анню сувязей паміж нашымі універсітэтамі. У верасні 2007 г. ён наведаў святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню БДПУ, а ў лістападзе наша дэлегацыя

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.) рэктар БДПУ П. Дз. Кухарчык даў старт першаму заплыву. Нам удалося пагава­ рыць з галоўным будаўніком Віктарам ФІЛІПАВЫМ, які адзначыў асаблівасці новай канструкцыі штучнага вадаёма – пастаянную цыркуляцыю і падагрэў вады, сучасную сістэму ачысткі. Падсумоўваючы ўбачанае і пачутае, мож­ на з упэўненасцю сказаць: універсітэцкае свята здароўя АТРЫМАЛАСЯ! Спадзяё­ м­ся, што наперадзе ў нашых спартсменаў – новыя перамогі, у тым ліку і алімпійскія!

Рэктар МГПУ В. В. Рабаў

прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Вінаградаўскія чытанні» (г. Масква). На конкурсе «Маладыя таленты» (г. Мінск) адбылося выступленне студэнтаў музычнапедагагічнага факультэта МГПУ (кіраўнік дэлегацыі – дэкан факультэта прафесар Л. І. Уколава); у рамках дагавора аб супрацоўніцтве плануецца адкрыццё су­ меснай лабараторыі па падрыхтоўцы настаў­ нікаў музыкі. Развіваецца партнёрства ФСА БДПУ з факультэтам спецыяльнай педагогікі МГПУ; так, ужо днямі наша alma mater прыме на стажыроўку чатырох выкладчыкаў Маскоўскага універсітэта. 15 мая 2008 г.


Вынікі фінансавагаспадарчай дзейнасці БДПУ за 2007 год (з выступлення начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце універсітэта)

За справаздачны перы­ яд у параўнанні з папярэднім 2006 годам аб’ём агульнага фінансавання павялічыўся на 2,7  % і дасягнуў 45090,1 млн рублёў. Як бачна з дыяграмы 1, вядучая роля (63 %) застаецца за бюд­жэтнымі паступленнямі, якія склалі 28321,5 млн руб. Разам з тым у супастаўленні з 2006 годам (29495,3 млн руб.) гэтыя сродкі скараціліся на 4 %. Ак­р амя таго, паранейшаму назіралася тэндэнцыя першачар­ говага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў (зарплата з налічэннямі, стыпен­ дыя, расходы на дзяцейсірот). Астатнія артыкулы фінансава­ ліся па рэшткавым прынцыпе.

У нас склалася станоўчая тэн­ дэнцыя штогадовага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2006 годзе яны дасягнулі 13089 млн руб., то ў 2007 годзе – 15464,4 млн руб. (рост 18,1 %). Якая ж структура даходаў, атрыманых універсітэтам? Іх галоўнай крыніцай з’явілася навучанне на платнай аснове – 91,3 % (гл. Дыяграму 2). На 2007 год Міністэрствам адукацыі былі даведзены кантрольныя лічбы па платных паслугах у памеры 13800 млн руб. Фактычныя да­ ходы ад аказання адукацыйных паслуг склалі 14395 млн руб. (рост 4,3  %). У параўнанні з 2006 годам яны павялічыліся на 25,9 %; уклад асобных падраз­ дзяленняў прыводзіцца ў Табліцы 1. Павелічэнне прыбыткаў ад гэтага віду дзейнасці звязана з павышэннем аплаты за навучан­ не і значным ростам колькасці студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на дагаворных умо­ вах. Пастаяннае скарачэнне кантынгенту, што навучаецца за сродкі бюджэту, прывяло да

15 мая 2008 г.

таго, што ўпершыню ў 2007 го­ дзе платнікі склалі больш чым 50  % ад агульнай колькасці студэнтаў – у першую чаргу за кошт завочнай формы атрыман­ ня адукацыі. Тэндэнцыя росту колькасці асоб, якія аплочва­ юць вучобу, назіраецца таксама ў магістратуры, аспірантуры, ІПКіПК. У 2007 годзе працягвалася работа па размяшчэнні грашо­ вых сродкаў на дэпазіты. Гэта дазволіла атрымаць даход у суме 618,7 млн руб., што з’явілася істотнай крыніцай папаўнення ўласных сродкаў універсітэта. Пэўны ўнёсак зрабіў аддзел выдавецкіх і паліграфічных паслуг, даходы ад дзейнасці якога склалі 2,1 % у агульным аб’ёме пазабюджэтных сродкаў. За кошт зда­ чы памяшканняў БДПУ ў арэнду было атрыма­ на 36,5 млн руб., аднак у адпаведнасці з дзею­ чым заканадаўствам каля 75 % даходаў пералі­чана ў бюджэт. Дзякуючы павелічэнню аб’ёму ўласных сродкаў стала магчы­ мым аплочваць многія патрэбы універсітэта. У іх ліку 99,2  % агульных камандзіровачных выдаткаў, 99,8 % транспартных расходаў, 96,2 % паслуг сувязі. Асноўны артыкул расходаў у 2007 годзе – заработная плата з налічэннямі – склаў 56,8 % у агульным аб’ёме. За кошт улас­ ных сродкаў на аплату працы было накіравана 8766,9 млн руб. З Табліцы 2 бачна, што ся­ рэдняя зарплата па універсітэце павялічылася на 14,9 %, у тым ліку ПВС – на 12  %, іншага персаналу – на 19,5  %. Сярэднямесячная зарплата ПВС па пасадах выглядае наступным чынам: прафесар – 1403,1 тыс. руб., дацэнт – 963,1 тыс. руб., старшы выкладчык – 727,4 тыс. руб., выкладчык – 545 тыс. руб. Вялікая ўвага надавалася сты­ муляванню працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму

Табліца 1

Даходы ад платнага навучання па факультэтах

калектыву выплочвалася прэмія. Сярэдні яе памер у разліку на аднаго работніка ў параўнанні з 2006 годам павялічыўся на 28,1 % і склаў 1678,4 тыс. руб. у год, па ПВС адпаведна на 25,5 %, або 1816 тыс. руб. На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам установы адукацыі прадугледжваюцца сродкі ў памеры 5 % ад плана вага фонду зарплаты штатных работнікаў. Матэрыяльная дапа­ мога на аднаго работніка ў нашым універсітэце ў 2007 годзе дасягну­ ла 264,7 тыс. руб. і павя­лічылася ў параўнанні з 2006 годам на 15,1 % па прафесарскавыкладчыцкім складзе, што адпавядае 268 тыс. руб. (рост 20,4 %). Дасягнуць такога павелічэння зарплаты стала магчымым дзя­ куючы выкарыстанню фондаў эканамічнага стымулявання. За кошт перавышэння даходаў над расходамі, атрыманымі ў выніку гаспадарчай дзейнасці, быў створаны фонд матэрыяльнага заахвочвання, сфарміраваны ў памеры 40 % ад прыбытку. Яго велі­чыня склала ў 2007 годзе 1843,5 млн руб., што на 58,1 % больш, чым у папярэдні перыяд. Асноўнымі напрамкамі выка­ рыстання фонду матэрыяльнага заахвочвання з’явіліся: √ павелічэнне заработнай пла­ ты – 10,4 млн руб.; √ прэміраванне работнікаў – 850,8 млн руб. і студэнтаў – 2,2 млн руб.; √ устанаўленне надбавак за высокія прафесійныя, творчыя дасягненні, складанасць і напру­ жанасць працы – 86,8 млн руб.; √ аказанне матэрыяльнай дапамогі – 272,9 млн руб., у тым ліку супрацоўнікам – 174,2 млн руб., студэнтам – 98,7 млн руб. За кошт даходаў ад пазабю­д­ жэтнай дзейнасці таксама быў

створаны фонд вытворчага і сацыяльнага развіцця ў суме 3124,8 млн руб. У параўнанні з 2006 годам (2146 млн руб.) яго павелічэнне склала 45,6 %. Сродкі гэтага фонду накіроўва­ ліся ў асноўным на капітальныя расходы: √ набыццё абсталявання – 506,5 млн руб.; √ капітальнае будаўніцтва – 485,1 млн руб.; √ капітальны рамонт – 170,7 млн руб. Акрамя таго, сродкі гэтага фонду выдаткоўваліся на набыццё прадметаў забеспячэння і расход­ ных матэрыялаў, аплату транс­ партных паслуг, паслуг сувязі і многае іншае, у тым ліку на расходы сацыяльнага характару. Такія вядучыя крыніцы па­ ступлення грашовых сродкаў і асноўныя напрамкі іх расходавання. У далейшым адной з галоўных задач заста­

нецца павышэнне дабрабыту работнікаў універсітэта, а такса­ ма нашых студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў. У 2008 годзе будуць працягвац­ ца работы па ўмацаванні вучэбнай матэрыяльнатэхнічнай базы, спатрэбяцца значныя выдаткі на капітальны і бягучы рамонт памяшканняў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане і не адпавяда­ юць санітарнатэхнічным нормам экс­плуатацыі. Ва ўмовах дэфіцыту бюджэт­ нага фінансавання асноўны ўпор трэба зрабіць на вывучэн­ не кан’юнктуры рынку з мэтай пашырэння сферы паслуг, якія можа аказваць насельніцтву наша арганізацыя. Патрабу­ ецца рашэнне праблем, звя­ заных як з укараненнем но­ вых форм навучання, так і з аптымізацыяй гаспадарчых працэсаў у ВНУ. Табліца 2

Аплата працы ў БДПУ

3


РЭЗАЛЮЦЫЯ Рэспубліканскага студэнцкага форуму «Дзяржава і моладзь – будуем будучыню Беларусі разам» У Рэспубліканскім студэнцкім форуме кладам можа выступаць рух студэнцкіх бралі ўдзел 260 дэлегатаў з 53 вышэйшых на­ атрадаў пад эгідай ГА «БРСМ», які вучальных устаноў усіх рэгіёнаў Рэспублікі ў апошнія гады пашыраецца і становіцца Беларусь, у тым ліку: прадстаўнікі студэнц­ масавым. Найбольш рэальнай грамадскай кага актыву, маладыя вучоныя, лідэры і сацыяльнай сілай на сённяшні дзень ма­л адзёжных грамадскіх аб’яднанняў з’яўля­юцца грамадскія аб’яднанні, якія ВНУ, студэнцкіх атрадаў. На Форуме таксама ўпэўнена пашыраюць свой склад і абмяркоўва­л іся пытанні студэнцкага формы работы са студэнтамі. Акрамя таго, у жыцця, арганіза­ц ыі студэнцкім асяроддзі Сам факт online канферэнцыі, падчас ўвесь час з’яўляюцца ідэалагічнай і вы­ хаваўчай работы ў на­ якой удзельнікі Форуму маглі звярнуцца ўсё новыя і новыя да Міністра адукацыі, намесніка Міністра, вучальных установах, першага сакратара ЦК БРСМ, нікога не ініцыятывы, якія дзейнасці маладзёж­ пакінуў абыякавым. сведчаць аб імкненні ных грамадскіх Асабіста мяне вельмі ўзрадавала тое, студэнтаў прымаць а б ’ я д н а н н я ў п а што ў рэзалюцыі знайшла адлюстраванне паўнапраўны ўдзел рэалізацыі дзяржаўнай ідэя фарміравання здаровага ладу жыцця. у э к а н а м і ч н ы м , маладзёжнай палітыкі. Для мяне быць здаровым – значыць быць па- палітычным, сацы­ Удзельнікі Форуму спяховым. Будучыня – за здаровай нацыяй! яльным і культурным Уладзімір САМУЛЕНКАЎ, звярнулі ўвагу на знач­ жыцці нашай краіны. фізічны факультэт ны рост грамадзянскай Студэнц­к ая моладзь актыўнасці студэнтаў сама прапануе гра­ як найбольш прагрэсіўнай і арганізаванай мадству свае ідэі, сваю працу, свае веды і свае часткі беларускай моладзі, што валодае сілы, каб у сумеснай дзейнасці прыйсці да высокім узроўнем асобаснай культуры і не­ станаўлення сапраўды сацыяльна арыента­ абходным патэнцыялам для партнёрскага ванай дзяржавы, якая абараняе сваіх гра­ ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства. ма­дзян і клапоціцца пра іх дабрабыт. Пры Форум паказаў, што студэнцтва гэтым яны выказваюць спадзяванне на тое, прая­ў ­л яе зацікаўленасць у захаванні і што дзяржаўная ўлада і сацыяльныя струк­ памнажэнні культурнага, інтэлектуальнага, туры выкажуць неабходную зацікаўленасць эканамічнага багацця Рэспублікі Беларусь, і запатрабуюць патэнцыял студэнцтва, у поўнай меры ўсведамляе асабістую ад­ прадаставіўшы маладым людзям рэальную казнасць за далейшае развіццё і росквіт сацыяльна значную дзейнасць, якая будзе на ­ш ай краіны. Удзельнікі Форуму ацэньвацца не з пазіцый падрыхтоўкі да адзначылі, што студэнты маюць жадан­ «будучага дарослага жыцця», а з пазіцый не і рэальныя магчымасці самастойна асабістага ўкладу кожнага ў пабудову вырашаць многія праблемы, якія ства­ будучага нашай краіны. раюць сур’ёзныя пераш­коды на шляху Удзельнікі Рэспубліканскага студэнцкага фарміравання грамадзян­­скай супольнасці форуму лічаць, што прыярытэтнымі і прававой дзяржавы. кірункамі сучаснага студэнцкага руху Арганізацыйнае знітаванне студэнцкай з’яўляюцца: моладзі, актывізацыя студэнцкага сама­ Для мяне, актывісткі органаў стукіравання і падтрымка сацыяльна знач­ дэнцкага самакіравання факультэта і ных ініцыятыў, заснаваныя на цесным універсітэта, вельмі блізкім з’яўляецца супрацоўніцтве з органамі дзяржаўнай ула­ пункт рэзалюцыі пра штогадовае прады і мясцовага самакіравання, прафесійнымі вядзенне рэспубліканскай школы лідэраў. саюзамі і іншымі грамадскімі аб’­яднаннямі, Мне пашчасціла ў сака­віку прайсці такую з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі для са­ вучобу, таму я дакладна ведаю, што для студэнтаарганізатара гэта сапраўдны мавызначэння моладзі і найбольш поўнай шанц за кароткі тэрмін набыць якасныя рэалізацыі яе патэнцыялу. веды, засвоіць цікавыя інтэрактыўныя Удзельнікі Форуму падкрэслілі, што метады работы і выкарыстаць усё гэта сённяшнія студэнты імкнуцца будаваць ў сваёй ВНУ. Практыкаарыентаваная, раўнапраўныя ўзаемаадносіны са старэйшым дынамічная, сучасная школа лідэраў – гэта пакаленнем і ўладай, не чакаючы ад іх гатовых залог поспеху нашай дзейнасці! рашэнняў сваіх праблем, а прапануючы кан­ Марына АРДЫНСКАЯ, крэтныя дзеянні для аптымізацыі працэсаў грамадзянскага станаўлення і прафесійнага · удасканаленне і пашырэнне самавызначэння, працаўладкавання і нарматыўнай прававой базы ў сферы выха­ кар’ернага росту, арганізацыі вольнага часу, вання, абароны правоў, забеспячэння сацы­ прафілактыкі асацыяльных з’яў і прапаганды яльных гарантый студэнтам, іх уключэння здаровага ладу жыцця. ў дзяржаўную і грамадскую дзейнасць праз Удзельнікі Форуму прызнаюць, што рэалізацыю ўласных праграм і праектаў; ў су­ч асных сацыяльнаэканамічных · пашырэнне эфектыўных форм сацы­ умовах развіцця беларускага грамад­ яльнага партнёрства паміж інстытутамі ства моладзь вы­р ашае праблемы, якія д з я р ж а ў н а й у л а д ы і с т у д э н ц к і м і паўстаюць перад ёю, шляхам пошуку аб’яднаннямі; сацыяльна значных і за­п атрабаваных · узбагачэнне форм міжуніверсітэцкага форм праяўлення актыўнасці. Такім пры­ студэнцкага супрацоўніцтва; · падтрымка ідэй навуковага студэнцкага Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

руху;

інфармацыйныя і камунікацыйныя · п р а в я д з е н н е р э г і я н а л ь н ы х , тэхналогіі на базе ліцэнзаванага праграм­ міжрэгіянальных нага забеспячэння; Ухваляю адну з прапаноў рэзалюцыі конкурсаў сацыяльных РСФ  – ствараць і падтрымліваць спры· прадугледзець праектаў студэнцтва; яльныя ўмовы для навуковадаследчай меры па дзяржаўнай · развіццё студэнц­ дзейнасці маладых вучоных. На мой п а д т р ы м ц ы кага самакіравання, погляд, самарэалізацыя ў гэтай сферы а д у к а ц ы й н ы х супрацоўніцтва, сумес­ з’яўляецца важным элементам якас- устаноў, якія за­ най творчасці, кіравання най падрыхтоўкі, а таксама гарантыяй ймаюцца развіццём на ўсіх узроўнях сацы­ прафесіяналізму і канкурэнтаздольнасці тэхналогій элек­ троннага (дыстан­ яльнага ўзаема­дзеяння; будучага спецыяліста. цыйнага) навучан­ ·  удасканаленне ня; форм адукацыйнага працэсу. У д з е л ь н і к і Ф о р у м у · надаваць асаблівую ўвагу павышэнню рэкамендуюць б о л ь ш якасці адукацыйных паслуг пры скарачэнні актыўна выкарыстоў­в аць магчымасці аўдыторнага вучэбнага часу, укараненні вары­ятыўнага падыходу да арганізацыі ў самастойнае навучанне электронных студэнцка­г а самакіравання ў вышэйшых тэхналогій і пашырэнні доступу да адкры­ навучальных установах, сатворчасці ў тых сучасных адукацыйных рэсурсаў; сацыяльным выхаванні падрастаючага · пашыраць умовы для навуковадаследчай пакалення, будаўніцтве дэмакратычнага работы студэнтаў; грамадства. · актывізаваць удзел студэнцкіх Удзельнікі Форуму звяртаюцца да грамадскіх аб’яднанняў у рэалізацыі кіраўнікоў органаў дзяржаўнай улады, інавацыйных праектаў у галіне адукацыі; мясцовага самакіравання, адукацыйных · правесці сумесна з ГА «БРСМ» рэс­ устаноў, студэнцтва з заклікам аказваць публіканскі конкурс на лепшага сту­ пас­т аянную падтрымку і садзейнічаць дэнта Рэспублікі Беларусь; на лепшы развіццю маладзёжнага грамадскага руху. студэнцкі праект, прадугледзеўшы на­ Удзельнікі Форуму ўдзячныя кіраў­ ступную рэалізацыю найбольш значных нікам органаў дзяржаўнай выканаўчай ініцыятыў; улады, кіраўнікам вышэйшых навучаль­ · арганізаваць эфектыўную работу ных устаноў, ГА «БРСМ» за падтрымку Рэспубліканскага студэнцкага савета, да­ сту­дэнцкага руху і ўдзел у развіцці міжна­ лучыць да дзейнасці савета прадстаўнікоў роднага маладзёжнага супрацоўніцтва, розных грамадскіх аб’яднанняў; адзначаюць важную ролю Рэспублікан­ · для ўдасканалення работы органаў скага студэнцкага форуму, лічаць неаб­ студэнцкага самакіравання, маладзёжных ходнай практыку яго правядзення для грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, навучання і аб’яднання вучобы актыву На мой погляд, некаторыя з удзельнікаў намаганняў сту­ штогод праводзіць РСФ вынеслі на ўсеагульнае абмеркаванне дэнцкага актыву. праблемы лакальнага ўзроўню, якія маг- р э с п у б л і к а н с к у ю Удзельнікі Форуму за­ чыма вырашыць у межах універсітэта. ш к о л у л і д э р а ў з прашаюць усіх да плён­ Я ўдзячна нашаму рэктару за тое, што в ы к а р ы с т а н н е м нага супрацоўніцтва ён заўсёды знаходзіць час для сустрэч са і н т э р а к т ы ў н ы х і ў п э ў н е н ы , ш т о студэнтамі, прыслухоўваецца да нашых метадаў і форм ра­ т о л ь к і с у м е с н ы м і пажаданняў, дапамагае ў рэалізацыі добрых боты са студэнцкай намаганнямі можна за­ ініцыятыў. моладдзю; Таццяна ЗЯНОВІЧ, хаваць і прымножыць · больш увагі тыя лепшыя традыцыі, ўдзяляць у ВНУ на якія заўсёды было багатае жыццё сту­ распрацоўцы і рэалізацыі студэнцкіх і дэнцтва. маладзёжных праграм, накіраваных на Удзельнікі Рэспубліканскага студэнцка­ прававое выха­в анне моладзі, развіццё га форуму «Дзяржава і моладзь – будуем студатрадаўскага руху і другаснай занятасці будучыню Беларусі разам» звяртаюцца студэнтаў, фарміраванне здаровага ладу да ўсіх грамадзян з заклікам са­дзейнічаць жыцця; сцвярджэнню прынцыпаў гуманізму і са­ · актывізаваць работу па фарміраванні цыяльнай справядлівасці, міру, культуры м а р а л ь н ы х к а ш т о ў н а с ц е й , і прагрэсу! грамадзянскасці і па­т рыятызму, пра­ Асноўваючыся на вышэйсказаным, пагандзе сярод моладзі здаровага ладу удзель­нікі Форуму прапануюць: жыцця праз шырокае выкарыстанне · укараніць у ВНУ адукацыйныя стандар­ разна­стайных форм сацыяльнай рэкла­ мы (відэаролікаў, бігбордаў, плакатаў, ты новага пакалення; · рэалізаваць паэтапны пераход да лістовак і інш.), забараніць паўсюдную рэ­ ўзроўневай вышэйшай прафесійнай аду­ кламу тытунёвай і алкагольнай прадукцыі; кацыі з улікам патрабаванняў рынку · развіваць дзейнасць валанцёрскіх мала­ працы і тэндэнцый развіцця вышэйшай дзёжных арганізацый па прафілактыцы адукацыі; правапарушэнняў, прапагандзе здаровага · укараніць у адукацыйную дзейнасць ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі;

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка Выходзіць раз у два тыдні ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». на беларускай мове. ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Распаўсюджваецца Тыраж 1000 экз. Зак. № 488. ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Падпісана ў друк 14.05.2008 г. у 17.00. БДПУ бясплатна.

Рэдактар Т. А. Башмакова


nastaunik 9(1038)