Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 17 красавіка 2008 года

СПОРТ – У ЗАЛУ!

ЗНАЁМЦЕСЯ: ДЭКАН ФАКУЛЬТЭТА

Стар тар.. 2

Стар тар.. 3

МОСТ ДА ЖОДЗІНА Даўняя практыка вандровак па мясці нах баявой і працоўнай славы беларуска га народа дала жыццё яшчэ адной трады цыі – выязных сустрэч, своеасаблівых «ма стоў сяброўства» з выпускнікамі сярэдніх школ розных гарадоў нашай краіны. Падчас нядаўняга Зорнага паходу прадстаўнікі ма тэматычнага і музычнапедагагічнага фа культэтаў прайшлі па маршруце Мінск – Жодзіна, а яшчэ праз месяц самыя яркія выканаўцы і калектывы нашага універсі тэта – «Модус», «Лица», «К.У.Б.А.», «Рэй», зборная КВЗ – выступілі на лепшай кан цэртнай пляцоўцы горада, у Доме культуры БелАЗа. Таксама тут адбылося ўзнагаро джанне лепшых «зорнікаў» – Юліі Касак

(музычнапедагагічны) і Дзмітрыя Гуля ева (матэматычны факультэт) і кіраўнікоў атрадаў – Н. Г. Пушкінай (намеснік дэка на музычнапедагагічнага факультэта) і Дз. А. Ігнатовіча (намеснік дэкана матэма тычнага факультэта). Як адзначыў на чальнік упраўлення інфармацыйнамаса вых камунікацый і маладзёжных праек таў А. А. Жалязноў, канцэрт, праведзены ў Жодзіна, сапраўды ўразіў аўдыторыю, якая атрымала незвычайны зарад пазітыў най энергіі! Аднак мерапрыемства не толькі праду гледжвала знаёмства жыхароў Жодзіна з творчым патэнцыялам БДПУ, але насіла прафарыентацыйны характар. Каля 500 вы пускнікоў жодзінскіх школ былі запроша ны на сустрэчу з рэк тарамБДПУпрафеса рам П. Дз. Кухарчы кам, адказным сакра таром прыёмнай камісіі С. І. Васіль цом, прарэктарамі і дэканамі факультэ таў. Мы спадзяёмся, што «мост да Жодзі на» стане яшчэ ад ным яркім штры хом у іміджы на шай alma mater. Кацярына ШЧАСНАЯ

№ 8 (1037)

ХЛОПЕЦ З ПЕРШАГА МУЗЫЧНАГА Стар тар.. 3

•Віншуем!

З

ОЛАТА IV Агульнаўкраінскай студэнцкай алімпіяды па спецыяльнасці «Ка рэкцыйная адукацыя. Дэфекталогія», што праводзіцца з удзелам прадстаўні коў замежных ВНУ, прывезла ў родны універсітэт выпускніца факультэта спецы яльнай адукацыі Вольга КЛЕМЯНЦОВА (на здымку – справа). Першае месца па вы ніках першага тура алімпіяды – тэсціравання – таксама ў студэнткі ФСА чацвёрта курсніцы Наталлі БЯРНАТ. Нагадаем, што алімпіяда праходзіла 2–3 красавіка ў Нацыянальным педагагічным універсітэце імя М. П. Драгаманава, з якім БДПУ звязваюць партнёрскія адносіны.

Д

НЯМІ ў Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі адбыўся фінал гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» 2008. Яго фіналістамі ў намінацыі «Педагагічны дэбют» сталі выпускніца каледжа БДПУ спецыяльнасці «Замежная мова (англійская)» Дзіяна КАЗАЕВА і чацвёртакурснік музычнапедагагічнага факультэта спецыяльнасці «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны» Філіп СМЯЛОЎ. Арганізатарам гэтага прэстыжнага конкурсу выступіў Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Ведай нашых!

МАЛАДЫЯ ТАЛЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ Выканальніцкі конкурс «Маладыя таленты» – адметная з’ява ў культурным жыцці нашай краіны. Заснаваны ў 2004 годзе па ініцыятыве музычнапедагагічнага факультэта БДПУ, да гэтага дня ён застаецца адзіным у сваім родзе. У ім спаборнічаюць школьнікі і студэнты, якія навучаюцца музыцы ў сістэме Міністэрства адукацыі: школах з эстэтычным ухілам, музычнапедагагічных каледжах і на музычнапедагагічных факультэтах ВНУ. Сёлета ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі – а іх было 165 – падаравалі сапраўднае свята акадэмічнага, народнага і эстраднага вакалу. На нашых вачах загараліся новыя яркія зоркі, распраўляліся крылы надзеі, веры ў свае магчымасці. А выступленні і цёплыя словы гасцей з Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта ў чарговы раз пераканалі ўсіх, што музыка не ведае межаў. У сваім выступленні падчас круглага стала «Развіццё пеўчай культуры дзяцей і юнацтва» кіраўнік дэлегацыі МГПУ дэ кан музычнапедагагічнага факультэта прафесар Любоў УКОЛАВА выказала ар ганізатарам конкурсу сваё захапленне:

«…На Беларусі не толькі цудоўная прыро да, гасцінныя людзі, але і найбагацейшыя галасы. Сам Бог наканаваў вам, шаноў ныя беларусы, спяваць і радаваць пес няй увесь свет. Я рада, што мы пасябра валі». Наша маскоўская госця ахвотна

пагадзілася адказаць на некалькі пытан няў спецыяльнага карэспандэнта «Н». – Любоў Іванаўна, ці спадабаліся Вам нашы «Маладыя таленты»? – Конкурс, з майго пункту гледжан ня, шыкоўны, шматгранны; на такіх

мерапрыемствах ствараецца асаблівая атмасфера, якую канкурсант ніколі не забудзе. Надзвычай важнай з’яўляец ца сама палітыка універсітэта па вы яўленні і падтрымцы адоранай моладзі. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


СПОРТ — У ЗАЛУ! Радуйцеся, аматары заплываў на кароткія дыстанцыі і гульні ў баскетбол! Рамонт басейна і спартыўнай залы нарэшце ўступіў у фінальную фазу, і на нядаўнім па сяджэнні рэктара та гэта аўтарытэтна пацвердзіў пра рэктарата рэктар па адміністрацыйнагаспадарчай рабоце Уладзімір ЯДЛОЎСКІ. Карэспандэнт «Н» пацікавіўся: калі ж ад ноўлены спартыўны комплекс будзе гато вы прыняць студэнтаў? – Урачыстае адкрыццё спартыў нага комплекса мы плануем пра весці 8 мая. Вас, напэўна, цікавіць, чаму рамонт так зацяг нуўся? Справа ў тым, што яго не праводзілі з таго самага дня, як памяшканні былі ўведзены ў экс плуатацыю (а гэта 1970 год)! Па колькі будынак знаходзіўся ў ава рыйным стане, «касметыкай» абысціся было немагчыма. Дарэчы, на мерапрыемства ўжо запрошаны мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў. Яшчэ напачатку рамонту ён сустракаўся з нашым рэктарам і выказаў зацікаўленасць у хуткім і якасным правядзенні работ. Уво гуле, аб’екты, звязаныя са спортам, знаходзяцца пад асаблівым кант ролем кіраўніцтва горада. – А вучэбныя карпусы і Студгара док?Якпраходзіцьіхрэканструкцыя? – Пералічу толькі самыя знач ныя дасягненні, паколькі гава

рыць на гэтую тэму можна доў га. Пафарбава ны фасады бу дынкаў 1га, 2га і 3га вучэбных карпусоў. Ад рамантаваны па сучасных патрабаваннях многія вучэб ныя аўдыто рыі, кабінеты, камп’ютэрныя класы, лабарато рыі, зала вучонага савета. Павя лічылася плошча чытальнай залы і кнігасховішча за кошт пе рапланіроўкі памяшканняў бы лой сталовай. Праведзены рамонт ныя работы ў інтэрнатах. Значная ўвага надаецца раз віццю спартыўнай базы універсі тэта: адрамантаваны спартыўныя залы ў інтэрнатах № 2 і № 6, ву

чэбным корпусе № 5. Штогод пра водзіцца касметычны рамонт у сталовых і буфетах. – На чарговым Дні інфарма вання з факультэта беларускай філалогіі і культуры паступіла

ЯКОЕ ЯНО – ТВАЁ ЛЕТА 2008?

2

P. S. Днямі члены рэктара та вызначылі прыярытэты па будаўніцтве, рэканструкцыі і капітальным рамонце аб’ектаў БДПУ на 2008—2010 гг.

пытанне: ці запланавана замена ліфта ў корпусе № 2? – Існуе спецыяльная арганіза цыя, якая праводзіць штогадо вую праверку ліфтаў і робіць за ключэнне аб іх тэхнічным стане і магчымасці далейшай эксплуа тацыі. Ліфт вучэбнага корпуса № 2 адпавядае ўсім патрабаван ням, хоць сам я лічу, што ма ральна ён ужо састарэў.

Здавалася б, толькі ўчора пад нагамі пахрустваў сняжок – але прыходзіць вясна, нечаканая, як заўсёды, у дзверы грукае апошняя сесія, каляндар пераканаўча абя цае цяпло і сонца, прычым у самым хуткім часе... На што патраціць вольныя дзянёчкі вакацый? Калі душа прагне актыўнасці, а бюджэт – папаўнення, аднак ты не ведаеш, дзе і як прымяніць свае сілы і магчымасці з найбольшай эмацыянальнай і матэрыяльнай аддачай, падкажу адзін варыянт: наведайся ў Штаб працоўных спраў другаснай занятасцi пры ПА ГА «БРСМ» нашага універсітэта!

Будаўнічы атрад. Фота з архіву

шасці будынкаў нешырокія, то знайсці такое месца цяжка. Па гэтай жа прычыне ў корпусе № 3 прыбралі кіёск «Белсаюздруку». Акрамя таго, такія аўтаматы ўстанаўліваюць прыватныя фірмы, і універсітэт не мае маг чымасці кантраляваць якасць напояў. – Вялікі дзякуй за размову! Вераніка МАНДЗІК

Дынаміка засваення сродкаў, вылучаных на рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт (2005—2007 гг.)

•Працуй, пакуль малады!

Напрамкаў дзейнасцi ў Штаба шмат, але вылу чаюцца тры асноўных: 1. Арганiзацыя педагагiчных, валанцёрскiх i сэрвiсных атрадаў. Сёлета, як і раней, будуць пра цаваць штаб «Абiтурыент», ужо вядомыя вам «Дзецi сталiцы», «Ветразь» i «Беларусачка». Ак рамя таго, уласныя педатрады фарміруюцца ледзь не на кожным факультэце. Спяшайцеся! 2. Абнаўленне «банка вакансiй», базы прад прыемстваў i ўстаноў, якія прымаюць на работу

– І яшчэ адно пытанне: ці маг чыма ўстаноўка аўтаматаў для набыцця кавы і гарбаты ў вучэб ных карпусах? – Такія аўтаматы ўжо ёсць у карпусах па вуліцах Магілёўскай і Францыска Скарыны. Для сту дэнтаў гэта сапраўды зручна: можна выпіць кубачак гарачага напою, не адстойваючы доўгай чаргі. Але разам з тым існуе шмат праблем. Галоўная з іх – гэта ўзгадненне ўстаноўкі аўтамата з пажарнымі службамі (ён павінен быць размешчаны так, каб не пе рашкаджаць шляхам эвакуа цыі). Паколькі калідоры ў боль

студэнтаў. Калі вы хочаце знайсці падпрацоўку не толькі на лета – пакіньце ў Штабе свой запыт! Як толькi ў «банку вакансiй» з’явіцца тая, што адпавядае вашым патрабаванням, вам адразу ж пра гэта паведамяць. 3. Правядзенне майстаркласаў, дзе маладых людзей вучаць правільна складаць рэзюмэ, рых тавацца да сумоўя і г. д. Якiя ж варыянты прапануе Штаб? Усе запатра баваныя: i педагагiчныя, i валанцёрскiя, i пра цоўныя. У хуткiм часе пройдзе манiторынг «бан ка вакансiй». Па яго выніках будуць вызначаны найбольш прывабныя для студэнтаў прафесіі, а дзейнасць Штаба скаардынуецца адпаведным чы нам. Знайсцi сабе працу зможа кожны! Ты хочаш працаваць летам? Цi не толькi летам? Ты не ведаеш, з чаго пачаць пошук? Ты хочаш рэальнай дапамогi? Тады звяртайся ў Штаб працоўных спраў (129 аўдыторыя вучэбнага корпуса № 3) або проста да яго кіраўніка Кацярыны Сапожнiкавай (GSM 2794045). ВЯСЁЛЫХ I КАРЫСНЫХ ВАКАЦЫЙ!!! Яўгенія БЫЦ

ГОРАД, ДЗЕ МЫ ЖЫВЁМ Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца – сцвярджае народная мудрасць. І сапраўды сапраўды,, кожнаму з нас прыемна жыць і працаваць у чыстым, дагле дагле джаным памяшканні, горадзе, краіне... Падпарад коў ваючыся натуральнай патрэбе душы, кожную коўваючыся вясну мы прыводзім у належны стан свой маленькі свет. Напярэдадні традыцыйнага суботніка кароткі інструктаж па тэхніцы бяспекі для чытачоў «Н» праводзіць Мікалай ГРУДЗІН, в. а. начальніка ад ад дзела аховы працы. – Уборка службовых і іншых памяшканняў, аўдыторый, калідо раў павінна праходзіць пад кантролем адказных асоб. У памяш каннях, дзе ўстаноўлена электроннавылічальная тэхніка, можа пры бірацца толькі штатны тэхнічны персанал. Найбольшую небяспеку прадстаўляюць працірка і мыццё вок наў, таму перад пачаткам гэтых работ адказная за іх правядзен не асоба правярае, наколькі надзейна трымаецца шкло, ці не пашкоджаны шыбы. Нагадваю шаноўным чытачам, што адчы няць вокны і мыць іх звонку катэгарычна забараняецца! Акра мя таго, нельга працаваць, стоячы на прыстаўной лесвіцы, уз бірацца на падаконнікі. Пры мыцці вокнаў рэкамендуецца кары стацца шчоткай з доўгай ручкай, але не даўжэйшай за 3 метры. Прыбіраючы прылеглую да універсітэта тэрыторыю, не выходзьце на праезджую частку дарогі. Калі вага грузу, які вам трэба пера несці, перавышае норму (10 кг для жанчыны, 50 – для мужчыны), неабходна далучыць да работы яшчэ аднаго чалавека. Супрацоўнікі БДПУ выйдуць на агульнауніверсітэцкі суботнік 19 красавіка. Выкананне няхітрых правілаў бяспекі дапаможа не толькі зрабіць гэтае мерапрыемства карысным для ўсіх, але і пазбегнуць траўм аў ды іншых недарэчнасцей, якія могуць пашкодзіць здароўю. траўмаў 17 красавіка 2008 г.


Шчаслівага плавання! Карабель прыёмнай кампаніі адыходзіць ад прычала! Абітурыенты, як заўсёды, вагаюцца, старанна вылічваючы прахадны бал і ацэньваючы свае шанцы на атры манне бясплатнай адукацыі. Але кожны новы год прыўносіць карэктывы, і перастра хоўшчыкі рызыкуюць нечакана для сябе апынуцца за бортам! Ім варта загадзя даве дацца пра ўсе новаўвядзенні, каб паспяхова абмінуць падводныя камяні, што хава юцца пад, здавалася б, роўнай гладдзю паступлення. Алена ЛАХЦУТКА Дзе ж даведацца пра ўсе гэтыя нюансы, як не на Дні адкрытых дзвярэй? Інфармацыйныя лісткі, мультымедыйныя прэзентацыі, экскурсіі па лабараторыях... Адказны сакратар прыёмнай камісіі Сяргей Іванавіч ВАСІ ЛЕЦ гатовы даць вычарпальны адказ на любое пытанне – а іх на самай справе шмат! Аўдыто

рыю цікавяць асаблівасці ўступ ных іспытаў на творчыя спецы яльнасці (будучыя харэографы, не хвалюйцеся: прадстаўляць можна УСЁ – ад брэйкданса да вальса), ільготы пры паступ ленні, забяспечанасць інтэрна там, кошт навучання… Свет лыя галовы абітурыентаў ужо загадзя абцяжарваюцца і пы

таннем аб размеркаванні. (Дарэ чы, яны самі не ведаюць, як ім пашанцавала! Былі б яны ста рэйшымі стагоддзя на паўтара – давялося б адпрацоўваць шэсць гадоў паводле Статута 1863 г.!) Пытанні пра спецыфіку наву чальнага працэсу можна адрасаваць непасрэдна свайму будучаму дэка ну – хто ж яшчэ ва ўсіх падрабяз

насцях ведае, чым жыве і дыхае факультэт! Так, прыродазнаўцы, аказваецца, грызуць граніт навукі з ранку да ночы, чаму толькі спры яюць «змешаныя» змены. Вучыц ца ім даводзіцца нават паза ме жамі вучэбных карпусоў на Савец кай: час ад часу студэнтам выпадае займацца на аграбіястанцыі «Зя лёнае». Што да палявых практык, сёлета, напрыклад, другакурсні кам прапануюцца тры базы – Мядзел, Лепель, Нясвіж. А па колькі рынак працы дыктуе свае ўмовы, на факультэце прырода знаўства ўводзіцца унікальная спе цыяльнасць «Геаграфія. Экскур сійнакраязнаўчая праца»; у пе ралік уступных іспытаў увайшлі мова, геаграфія і матэматыка.

Змены закранулі і гістфак: аб’ яўлены набор на спецыяльнасць «Гісторыя. Геаграфія» (кожны гісторык павінен ведаць, дзе зна ходзяцца Пухавічы!). Толькі ў сце нах нашай alma mater можна ат рымаць адукацыю па спецыяль насці «Гісторыя. Замежная мова». На ФСПТ, дарэчы, таксама заха валі падрыхтоўку студэнтаў па французскай мове, якую пры жа данні можна вывучыць «з нуля». Увогуле, падвоеныя спецыяль насці карыстаюцца сярод абіту рыентаў вялікім попытам. Адметна, што жаданне апынуц ца ў ліку студэнтаў гістфака выка заў мужчына аж 1965 года нара джэння. Што ж, удачы яму – і ўсім абітурыентам2008!

ВЕСТКІ З БЕЛФІЛА ЗНАЁМЦЕСЯ: ДЭКАН ФАКУЛЬТЭТА Хоць ва універсітэце Франца Станіслававіча ШУМЧЫ КА ведаюць даўно, для факультэта беларускай філалогіі і культуры ён чалавек новы – нават пры тым, што ў свой час выкладаў там асобныя дысцыпліны. Зразумела, су су працоўнікі і студэнты белфіла прыглядаюцца да свайго кіраўніка, спрабуючы здагадацца, што ён за чалавек. Каб знаёмства прайшло лягчэй, мы папрасілі Франца Станіс лававіча крыху расказаць пра сябе чытачам «Н». – Люблю паэзію, мастацкую прозу, гісторыю – відаць, гэта і вызна чыла выбар прафесіі. На філалагічным факультэце БДУ маімі настаў нікамі былі вядомыя вучоныя А. М. Булыка, А. Я. Супрун, Л. М. Шакун, С. Х. Александровіч, А. А. Лойка, Б. А. Плотні каў... Я ўдзячны лёсу, што меў шчасце вучыцца ў гэтых сапраўды тытанічных асоб! Пасля заканчэння універсітэта мне прапанавалі застацца на кафедры беларускай літаратуры (я сур’ёзна займаўся тэорыяй літаратуры, мой дыпломны праект на Усесаюзным конкурсе студэнцкіх навуковых прац быў адзначаны дыпломам ІІ ступені), аднак лёс прывёў мяне ў школу. Ніколі аб гэтым не шкадаваў: на маю думку, перш чым стаць выкладчыкам ВНУ, неабходна «паварыцца ў школьным катле» – тады многае ўспрымаецца іначай. Потым была аспірантура БДПУ, праца на факультэце пачатковай адукацыі... Кола маіх навуковых інтарэсаў: стылістыка, лексіка сучаснай беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы. – Як бы Вы ахарактарызавалі сябе ў форме сінквейна (4 назоўнікі, 4 прыметнікі, 4 дзеясловы і сказ з чатырох слоў). – Аптыміст, максімаліст, уважлівасць, патрабавальнасць. Настойлівы, ураўнаважаны, цярплівы, цвердалобы. Працаваць, пераконваць, планаваць, аналізаваць. Смела ісці па жыцці. – Ваша жыццёвае крэда? – Не забываць тых, хто навучыў добраму; не крыўдзіць таго, хто прыйшоў з добрым намерам. – Напэўна, Вы ўжо запланавалі шэраг новаўвядзенняў на факультэце. А ці ўваходзіць у іх пералік стварэнне кафедры журналістыкі? – Кафедра не створана па аб’ектыўнай прычыне, а збег аб’ектыўных акалічнасцей непазбежна спараджае заканамернасць. Як будзе далей – жыццё пакажа. – Калінебудзь і першы курс стане пятым, таму кожны студэнт незалежна ад года навучання цікавіцца праблемамі размеркавання і ацэньвае свае перспектывы. Як сёлета будуць размяркоўвац ца беларускія філолагі? – Калі паглядзець кантрольныя лічбы, можа скласціся ўражанне, што рынак педагагічных паслуг перанасы чаны, але на самай справе гэта не зусім так. Ёсць рэгіёны, якія маюць вострую патрэбу ў кадрах. Напрыклад, Ашмянскі раён сёння гатовы забраць палову нашых маладых спецыялістаўвыкладчыкаў англійскай і беларускай мовы і літаратуры. Амаль такая ж сітуацыя ў Мінску. Пакуль што не вырашаны лёс 30 % студэнтаў. Такая сітуацыя непакоіць не толькі іх саміх, але і дэканат факультэта, і кіраўніцтва універсітэта. Думаецца, агульнымі намаганнямі ў нас атрымаецца змяніць сітуацыю ў лепшы бок. – Як жа павысіць канкурэнтаздольнасць педагогаў на рынку працы? – Мяркую, што нашы выпускнікі былі і будуць запатрабаваны ў сферы адукацыі – а якраз на гэта ў першую чаргу зарыентаваны вучэбнавыхаваўчы працэс ва універсітэце, праца рэктарата, дэканата і іншых структурных падраздзяленняў. Трэба сказаць, што выхаванцы БДПУ годна працуюць у роз ных сферах народнай гаспадаркі, тым самым павышаючы прэстыж сваёй alma mater. Гутарылі Ганна БАГУМІНСКАЯ, Наталія ПЯТРОЎСКАЯ 17 красавіка 2008 г.

•Ведай нашых! Хоць з кафедрай журналістыкі справа пакуль што ад ад кладваецца, студэнты не чакаюць з мора пагоды і самі шукаюць сваю нішу ў сферы масмедыя. Пасадай рэпар цёра або дыктара выхаванцам белфіла ўжо нікога не здзівіць, а вось кожны шоумэн паранейшаму выклікае ўстойлівы інтарэс. Асабліва калі гэта цікавы і неарды нарны малады чалавек. Тым больш – калі з яго імем звязваюцца нечаканасць, святочнасць, сюрпрыз... Герой новага артыкула Кацярыны ШЧАСНАЙ – вядучы папу лярнай рэкламнамузычнай тэлеперадачы «Вашы мільё ны» чацвёртакурснік факультэта беларускай філалогіі і культуры Андрэй ЛЯШЧЫНСКІ.

НАШ ХЛОПЕЦ З «ВАШЫМІ МІЛЬЁНАМІ» – Андрэй, кажуць, ты трапіў на тэлебачанне выпадкова? – Так, на кастынг «Першага му зычнага» я пайшоў дзеля «пту шачкі»: надта ўжо сябры «зорнікі» ўгаворвалі! Адбор пра ходзіў у некалькі этапаў, падчас кожнага з якіх трэба было зрабіць караценечкую самапрэзентацыю перад камерай... А потым мне па тэлефанавалі і сказалі: «Вы прайшлі ўсе туры». – Ты быў акцёрам «Жывога сло ва», цяпер – удзельнік тэатра «Мы»... Якая роля запомнілася табе больш за ўсё? – Зараз мне давядзец ца іграць... фею, гэта кую «старую бландзін ку». Не ведаю, як атры маецца – не люблю я жаночыя ролі. Затое бу дзе што расказаць дзецям! – І пра мадэльны свет таксама? – Ох ужо гэтыя чуткі! Так, я займаўся ў шко ле мадэляў, сфатаграфа ваўся для вокладкі газе ты «Адам+Ева», мог бы стаць «хлопцам» з новай

рэкламы МТС, аднак выйшла накладка… – Планы на будучае? – Ведаеш, ёсць такое вы слоўе: «Калі хочаш насмяшыць Бога, раскажы яму пра свае пла ны». Неяк мы з сябрам ішлі па закупы, ён увесь час бубнеў, што мне вельмі шанцуе, а я пасліз нуўся – і ў лужыну! Стараюся нічога не задумваць – папросту радуюся жыццю і гэтага ж зычу чытачам «Н»!

3


МАЛАДЫЯ ТАЛЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ Бяздарнасці, як вядома, праб’ юцца самі – а вось талентам трэба дапамагаць, ствараць умо вы для іх раскрыцця. Калі ВНУ клапоціцца пра сваіх студэнтаў, гэта робіць ёй гонар! У нашым універсітэце музычна педагагічны факультэт дзейні чае толькі чатыры гады, таму традыцыі, што сфарміраваліся ў вас, вартыя пераймання. Яшчэ я лічу, што ў нашых краінах па вінны быць створаны ўсе ўмовы для станаўлення не толькі ціка вых выканаўцаў, але і яркіх на вукоўцаў. Мы адкрываем па сваіх спецыяльнасцях доктарскі савет

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.) і запрашаем вас абараняць дысер нага станаўлення. Конкурсы на дзяржаўных задач, спрыяюць ак кшталт «Маладых талентаў» дапа тывізацыі духоўнага адраджэння. тацыі ў Маскве! – Існуе стэрэатып, згодна яко – Музыкантпедагог павінен магаюць у вырашэнні важных му людзі мастацтва далёкія ад не толькі здзіў рацыянальнай навукі кіравання. ляць вучня эру Ці павінен дэкан музычнапеда дыцыяй, але і за гагічнага факультэта быць ву чароўваць яго ма чоным, адміністратарам, твор гутнасцю свайго цам у адной асобе? выканальніцкага – Толькі такі чалавек, з майго таленту... пункту гледжання, і можа быць – Як сведчаць дэканам. Найлепшы прыклад – шматлікія дасле Міхаіл Аляксандравіч Пазднікаў: даванні, для дзя каб не яго здольнасці, ці можна цей асоба настаў было б арганізаваць гэты кон ніка з’яўляецца курс? Наш рэктар нярэдка паў яркім прыкладам тарае: «Дэканы для мяне – гэта і крыніцай духоў

У НАГУ З ЭПОХАЙ

ўсё!» – і, наколькі я ведаю, Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык прытрым ліваецца аналагічнай пазіцыі. Сэрца перапаўняецца радасцю і замілаваннем пасля цудоўнага, светлага песеннага спаборніцтва, у якім не прайграе ніхто, а пе рамагае кожны, хто служыць Яе вялікасці Музыцы аддана і вер на. Прагучалі фінальныя акор ды – а мы ўжо з нецярплівасцю чакаем наступнай сустрэчы, каб зноў перажываць радасць ад ад крыцця новых талентаў і суст рэч са старымі добрымі сябрамі! Алена ГЛІНСКАЯ

НОВЫЯ ВЕДЫ – НОВЫЯ

У структуры БДПУ з 2002 года функцыянуе Інстытут павышэння кваліфіка цыі і перападрыхтоўкі кадраў, у склад якога ўваходзяць два факультэты – павы шэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі і перападрыхтоўкі кадраў для ўстаноў Міністэрства адукацыі; тры кафедры – прыватных методык, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі, дадатковай педагагічнай адукацыі; вучэб ны аддзел; сектар сучасных адукацыйных тэхналогій. Сёння павышэнне кваліфі кацыі і перападрыхтоўку ў ІПКіПК БДПУ праходзяць спецыялісты сферы адукацыі не толькі горада Мінска, але і ўсіх рэгіёнаў рэспублікі, а таксама прад стаўнікі блізкага і далёкага замежжа. За апошнія 5 гадоў у нас прайшлі перапад рыхтоўку больш чым 1500 слухачоў, а павышэнне кваліфікацыі – каля 6000 чалавек. Анатоль ЖЫТКО, рэктар ІПКіПК На сённяшні дзень інстытут ажыццяўляе перападрыхтоўку педагагічных кадраў па 18 спецыяль насцях, сярод якіх «Практычная псіхалогія», «Алігафрэнапедагогіка», «Лагапедыя», «Сурдапе дагогіка», «Тыфлапедагогіка», «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі», «Жэставая мова», «Сацыяльная педагогіка», «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай ся рэдняй адукацыі, пазашкольнага навучання і выхавання», «Замежная мова», «Матэматыка», «Інфарматыка», «Педагагічная дзейнасць спецыялістаў», «Псіхолагапедагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці». У наступным навучальным годзе плануецца адкрыць новыя спецыяльнасці – «Дашкольная адукацыя» і «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі». Вызначэнне новых спецыяльнасцей перападрыхтоўкі абумоўлена патрэбамі грамадства ў высо какваліфікаваных спецыялістах і робіцца на аснове аналізу дадзеных розных крыніц у супра цоўніцтве з органамі кіравання адукацыяй. Большасць нашых слухачоў працуюць ва ўстановах адукацыі і пашыраюць свае веды з улікам не толькі сітуацыі на рынку працы свайго рэгіёну, але і патрэбы канкрэтнай установы ў спецыялістах пэўнага профілю. Станоўчым таксама з’яўляецца і тое, што ў інстытуце ажыццяўляецца паралельная адукацыя: спецыяльнасць перападрыхтоўкі маюць права атрымліваць студэнты IV—V курсаў, што дазваляе ім быць канкурэнтаздольнымі на рынку працы. На сённяшні дзень інстытут мае неабходны патэнцыял, які дае магчымасць якасна ар ганізоўваць вучэбны працэс. Па большасці спецыяльнасцей перападрыхтоўкі заняткі право дзяцца на базе факультэтаў універсітэта, якія забяспечваюць падрыхтоўку педагагічных кадраў па роднасных спецыяльнасцях. Гэта дазваляе далучаць да вучэбнага працэсу выкладчыкаў БДПУ. З намі актыўна супрацоўнічаюць і вядучыя спецыялісты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і іншых устаноў. У інстытуце працуюць больш чым 50 педагогаў, якія маюць вучоныя ступені і званні. Выкладчыцкі склад распрацоўвае і ўкараняе ў адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі і метады. У нас выкарыстоўваюцца тэхналогіі інтэрактыўнага і праектнага навучання, калек тыўнага ўзаеманавучання, якія прадугледжваюць палілог, рэфлексію, свабоду выбару, што дае магчымасць фарміраваць прафесійныя кампетэнцыі слухачоў, неабходныя ў будучай педагагіч най дзейнасці. ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ НА ВУЧОБУ!

МАГЧЫМАСЦІ! Сектар курсавой падрыхтоўкі БДПУ запрашае студэнтаў, зацікаўленых у бліскучай прафесійнай кар’еры, а таксама пашырэнні сваіх перспектыў на рынку працы, на каротка тэрміновыя курсы па спецыяльнасцях:  Тэлевядучыя  Радыёвядучыя  Візаж і персанальны імідж  Сакратарсправаводца  Трэнінгі зносін, выра шэння канфліктаў, эфектыў нага ўзаемадзеяння, творча га мыслення, асобаснага ро сту, развіцця камунікатыў ных навыкаў і інтэлектуаль ных здольнасцей  Ландшафтны дызайн і дэкаратыўнае садаводства  Псіхалогія актыўнага продажу  Дызайн інтэр’еру  Фларыстыка  Арганізацыя турысцкай дзейнасці  Гідыэкскурсаводы

 Метады карэкцыі і сама рэгуляцыі псіхічных станаў  Псіхалогія сямейных адносінаў  Псіхалогія паспяхова га сумоўя пры працаўлад каванні  Псіхадыягностыка міжасабовай сумяшчаль насці, комплексная дыягно стыка асобы  ПЭВМ, камп’ютэрны доктар, камп’ютэрны дызайн  Асновы крызіснай псі халогіі  Замежныя мовы (анг лійская, французская, ня мецкая, італьянская, іспан ская, польская, чэшская, сербская, літоўская, кітай ская, арабская)

Перавагі: – высокая якасць навучання; – высокакваліфікаваныя педагогі; – сертыфікат устаноўленага ўзору БДПУ. Працягласць курсаў: ад 2 тыдняў да 4 месяцаў. Кошт: ад 55 тыс. да 413 тыс. рублёў. Час заняткаў: 18.30—21.20. Перыядычнасць: дватры разы на тыдзень. Колькасны склад групы: 10—12 чалавек. Пачатак заняткаў – па меры фарміравання групы. Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1, аўд. 100. Тэл. 2007604, 3286305 (факс), www.ipkbspu.by; www.new.bspu.unibel.by

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 391. Падпісана ў друк 17.04.2008 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 8(1037)  
nastaunik 8(1037)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement