Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ С

ЁННЯ, 20 сакавіка, пачынае сваю работу Міжнародная навуковая канферэнцыя «Узаемадзеянне і ўзаемапранікненне моў і культур: стан і перспектывы». Заяўку на ўдзел у мерапрыемстве падалі 280 навукоўцаў з 10 краін Еўропы і Азіі, у прыватнасці, Літвы, Казахстана, Таджыкістана, Грузіі, Ірана, Польшчы. На пленарным пасяджэнні плануецца выступленне паслоў Расіі, Балгарыі, Украіны і Азербайджана ў Рэспубліцы Беларусь.

Чацвер, 20 сакавіка 2008 года

№ 6 (1035)

БЕЛАРУСЬ НЕЗНАЁМАЯ

ПАТРАБАВАННЕ ЭПОХІ

ВОСЬ ДЫК КВЗшнік!

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

МЫ ЖАДАЕМ ШЧАСЦЯ ВАМ!

З П З

ЛЁТ удзельнікаў XXXXIII Зорнага паходу адбудзецца 24 са& кавіка ў актавай зале. Пачатак – у 18.30.

«

АРАДАК і дысцыпліна – аснова забеспячэння бяспекі, аховы працы і эфектыўнага сацыяльна&эканамічнага развіцця краіны» – такая тэма чарговага дня інфармавання, які пройдзе 21 сакавіка. АВЯРШЫЎСЯ адборачны тур Рэспубліканскай Універсіяды. Па яго выніках зборныя БДПУ па міні&футболе і валейболе (жаночая каманда) выйшлі на трэцяе месца сярод ВНУ сталіцы. Віншуем!

Г В

УЛЬНІ паўфіналу КВЗ на кубак БДПУ «Шкляны кактус» пройдуць 26—27 сакавіка ў актавай зале.

ЫКАНАЛЬНІЦКІ конкурс «Маладыя таленты» ў намінацыі «Сольны спеў» адбудзецца 2—3 красавіка. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве музычна&педагагічнага факультэта БДПУ. У арганізацыйны камітэт пададзена больш чым 200 заявак.

•Аддзел кадраў На чарговым пасяджэнні рэктарата рэктар БДПУ прафесар П. Дз. Ку& харчык уручыў дацэнту кафедры беларускай літаратуры Аляксандру Іванавічу ЛУГОЎСКАМУ Ганаровую грамату за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі (А. І. Лугоўскі ўзначальваў факультэт беларускай філалогіі і культуры на працягу амаль што 17 гадоў). Дэканам факультэта беларускай філалогіі і культуры загадам рэктара БДПУ назначаны Ф. С. ШУМЧЫК. «Н»>даведка. Франц Станіслававіч Шумчык нарадзіўся ў 1965 г. у вёсцы Заброддзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура» працаваў настаўнікам у СШ № 132 і 52 г. Мінска. З 1992 г. прафесійная дзейнасць Франца Станіслававіча звязана з нашым універсітэтам: вучоба ў аспірантуры МДПІ імя А. М. Горкага, затым праца на пасадзе выкладчыка кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання, намесніка дэкана па навуковай рабоце (2000), намесніка дэкана па вучэбнай рабоце (2001) факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання (сёння – факультэт пачатковай адукацыі). У 1999 г. Ф. С. Шумчык абараніў кандыдацкую дысертацыю, яшчэ праз два гады быў абраны на пасаду дацэнта. Акрамя дзяржаўных валодае французскай, польскай, македонскай, украінскай мовамі. Жанаты. Дачка заканчвае філалагічны факультэт БДУ.

Ідэя віншавальнай газеты, на якой кожны зможа запісаць цёплыя словы і добрыя пажаданні для сваіх сябровак напярэдадні самага цудоўнага веснавога свята, нарадзілася ў нашых валанцёраў спантанна, але аказалася надзвычай удалай. Выхаванцы дзіцячага дома № 8 былі ў захапленні! На папяровых рамонках не засталося ніводнага свабоднага пялёстка! Ці ж гэта не вялікая радасць – знайсці арыгінальны, прыгожы спосаб выказаць дарагому чалавеку свае светлыя пачуцці?

ПЕРШЫ КРОК У САМАСТОЙНАЕ ЖЫЦЦЁ Хутка размеркаванне! Верная прымета яго блізкага надыходу – з’яўленне на факультэцкіх стэндах «куткоў пяцікурсніка». Мы таксама вырашылі аднавіць на старонках «Н» тэматычную рубрыку «У дапамогу выпускніку», і сёння парадак размеркавання ў кантэксце нядаўніх змен заканадаўства каменціруе начальнік аддзела кадраў нашага універсітэта Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ. – Сёлетняе размеркаванне мае шэраг асаблівасцей, звязаных з абнаўленнем нарматыўна&пра& вавой базы (я маю на ўвазе Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1702 ад 10.12.2007 г., якая зацвердзіла

новае Палажэнне аб размерка& ванні выпускнікоў устаноў аду& кацыі, што атрымалі прафесій& на&тэхнічную, сярэднюю спецы& яльную або вышэйшую адука& цыю). У першую чаргу трэба ад& значыць павышэнне адказнасці (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

перад дзяржавай з боку як Най& мальніка, так і маладога спецыя& ліста. На ВНУ ўскладзены кан& троль за працаўладкаваннем выпускнікоў і нададзена права ў выпадку іх непрыбыцця па месцы размеркавання ўзбуджаць судовыя


БЕЛАРУСЬ НЕЗНАЁМАЯ Ці ёсць на свеце штосьці больш ілюзорнае, чым фармальнае знаёмства? Мы без праблем знаходзім Смаргонь на карце Беларусі – звычайны раённы цэнтр недалёка ад Ашмянаў. Тут выпускаюць аўтамабілі і малочную прадукцыю, тут дзейнічае ліцейны завод, а гарадская футбольная каманда час ад часу бярэ ўдзел у спаборніцтвах рознага ўзроўню – з пераменным поспехам... Так, яшчэ ў горадзе ёсць вуліцы Максіма Танка і Танкістаў. Здавалася б, вядома ўсё, што варта ведаць. А між тым галоўнае застаецца за кадрам. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што і ў Смаргоні да нядаўняга часу не надта цікавіліся пытаннем, што ж такое БДПУ, хоць наш універсітэт і ўзяў шэфства над смаргонскай гімназіяй № 4. Аднак нарэшце выспела патрэба паглыбіць кантакты; так нарадзілася ідэя «мiнi&зорнага паходу» студэнтаў гiстарычнага факультэта з удзелам матэматыкаў. Падрыхтоўчая праца, трэба сказаць, была праведзена сур’ёзная – як з аднаго, так i з другога боку. У Смаргоні ініцыятыву з радасцю падтрымалі адмiнiстрацыя гiмназii i настаўнік гісторыі Павел Савiцкi, нядаўнi выпускнiк, а на гістфаку «самых& самых» студэнтаў заахвоцілі да гэтай паездкi Аляксандр Зiмнiцкi ды Дзмiтрый Нарывончык. Натуральна, што з пустымi рукамi ў госці не ездзяць. Сюрпрызам для нашых новых сяброў стала серыя майстар&класаў, прысвечаных розным аспектам самарэалізацыі моладзі. Падрыхтоўка творчага праекта, дызайн i афармляльнае майстэрства, выданне юнацкай газеты, краязнаўчая i экскурсiйная справа, моладзевы турызм, арганiзацыя паспяховай працы ў камандзе, асновы акцёрскага майстэрства, тэхнiка гульнi ў КВЗ – гэта далёка не поўны пералік тэм, якія аднолькава цікавілі і студэнтаў, і гімназістаў. Дарэчы, да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве былi запрошаны вучнi старэйшых класаў усiх школ горада! Увечары мы – вясёлыя i сур’ёзныя, дарослыя i не зусім, таленавiтыя i вельмi таленавiтыя – зноў сустрэлiся на канцэрце. Мусiць, доўга будзе памятаць гiмназiя № 4 песнi iспанскiя, i не толькi, пад вiяланчэль i а капэла, яскравую i незвычайную «Другую армiю мастацтваў» i, канешне ж, эксклюзiўны КВЗ ад FM – матфака. Ранiцай нас, натуральна, сустракалi ветлiвым «Прывiтанне! Рады вас бачыць!» – але па&дзелавому, сур’ёзна. Цяпер жа, пасля сумесна пражытага дня, незвычайнага i незабыўнага, гучала: «Як да вас паступiць? Ці прыедзеце вы да нас працаваць?» Хіба не гэта лепшы вынiк нашай паездкі? Мусiць, так – прычым для ўсіх. Дзякуй тым, хто зрабiў гэты дзень такiм непадобным да iншых! Яўгенія БЫЦ P. S. Добры пачатак пакладзены! Плануецца цэлая серыя вiзiтаў у Смаргонь – на гэты раз ужо больш маштабных.

НЕ ЗА ВОЧЫ, А ЎВАЧАВІДКІ Зусім нядаўна нас напаткала адно тэрміналагічнае новаўвядзенне: фармулёўку «завочная форма навучання» замянілі на «завочную форму атрымання адукацыі». І сапраўды: адукацыя – паняцце значна шырэйшае за навучанне, яно ахоплівае не толькі працэс набыцця ведаў, уменняў, навыкаў, але і ўвесь культурны багаж, шырыню кругагляду, нарэшце, спосаб мыслення і светаадчування. Патрэбныя словы знойдзены – справа за тым, каб знайсці адпаведныя метады. Нядаўна на чарговым пасяджэнні Савета універсітэта разглядалася пытанне аб стане і перспектывах падрыхтоўкі спецыялістаў на завочным аддзяленні. Усе прысутныя пагадзіліся, што залогам эфектыўнасці навучання выступае свабодны доступ да інфармацыі. Такога ж пункту гледжання прытрымліваецца і аўтар артыкула, настаўніца гісторыі, студэнтка>завочніца гістарычнага факультэта Таццяна ЛУЦЮК. Магчымасць пабачыць і Падчас зімовай сесіі старшы пачуць, жывы кантакт з выкладчык кафедры гісторыі матэрыялам – вось што павінна Беларусі С. А. Адамовіч запрасіў быць пакладзена ў аснову нас у музей Інстытута гісторыі вучэбнага працэсу. Канешне ж, НАН Беларусі. Тут мы выступленні з дакладамі па ўпершыню пабачылі косткі малараспрацаваных тэмах, маманта, знойдзеныя ў падрыхтоўка рэфератаў па паселішчы каменнага веку на гісторыі родных для студэнтаў рацэ Бердыж, шкляныя вырабы мясцін значна дапаўняюць і коп’і VII стагоддзя, кафлю з праграмны матэрыял. Аднак княжацкімі гербамі перыяду экскурсіі і змястоўныя гутаркі позняга феадалізму, вельмі з навукоўцамі, у тым ліку з прыгожы фаянсавы сервіз з аўтарамі падручнікаў, па якіх Нясвіжа... Уразілі па&майстэрску мы працуем у школе, сталі для выкананыя макеты паселішчаў, нас сапраўдным падарункам. выставы «Мінск на Свіслачы», (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.) 2

ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ З ГІСТОРЫІ СМАРГОНІ Упершыню Смаргонь узгадваецца ажно ў 1503 г. як рэзідэнцыя князёў Дэспатаў&Зяновічаў. Барташ, першы прадстаўнік гэтага старажытнага шляхецкага роду, быў адным з паноў&рады полацкага князя Андрэя Альгердавіча, а потым і Вітаўта Літоўскага. У 1628 г. Ганна Зоф’я Зяновіч, апошняя ў родзе, бярэ шлюб з Альбрыхтам Уладзіславам Радзівілам, і Смаргонь амаль на 170 гадоў пераходзіць да нясвіжскіх магнатаў. У ХVII ст. тут была заснавана школа дрэсіроўкі мядзведзяў – «Смаргонская акадэмія»; у перыяд росквіту «вышэйшую адукацыю» ў ёй атрым& лівалі да 10 касалапых студэнтаў і некалькі малпаў, якіх князь спецыяльна выпісваў з&за мяжы. Курс навучання доўжыўся каля шасці гадоў і праводзіўся ў некалькі этапаў. Спачатку маладых медзведзянят вучылі танчыць пад гукі бубна, дзеля чаго выкарыстоўвалі спецыяльную клетку з металічным дном на пада& грэве. Потым пераходзілі да наступнага этапу дрэсіроўкі – паклонаў, барацьбы, бытавых сцэнак... Выпускнікі «акадэміі» збіралі апладысменты і немалыя грошы на кірмашах Польшчы, Расіі, Венгрыі, Германіі. У 1847 г. смаргонскі войт Кучынскі, чалавек непісьменны, атрымаў ліст, які аднёс валасному пісару. Паколькі папера пачыналася са слоў «Да смаргонскіх сялян», той (таксама не надта адукаваны) зачытаў паперу ўслых перад мужыкамі, што сабраліся ва ўправе. Аўтар ліста заклікаў смаргонцаў да ўзброенага паўстання супраць цара...

Здавалася б, што можа быць прасцей, чым выказаць свае жаданні? Аднак тое, што падаецца натуральным для нас з вамі, на жаль, усё ж не з’яўляецца агульным правілам. Некаторыя людзі з>за цяжкіх хвароб, фізічных і псіхічных, пазбаўлены магчымасці падтрымліваць кантакт з дапамогай маўлення: яны або ўвогуле не могуць вымаўляць гукі, або іх словы незразумелыя для ўсіх астатніх. Іх трэба вучыць іншым формам камунікацыі – выражэнню сваіх пачуццяў і жаданняў з дапамогай рытму дыхання, мускульнага расслаблення (напружання), погляду, мімікі, жэстаў...

Магчымасць кантактаваць ёсць у кожнага! Не так даўно падзяліцца вопытам вырашэння гэтых праблем да нас прыехалі калегі з Германіі. У межах сумеснага беларуска&нямецкага адукацыйнага праекта 25 шчасліўчыкаў – студэнтаў факультэта спецыяльнай адукацыі – праслухалі спецкурс «Падтрымліваючая і альтэрнатыўная камунікацыя для дзяцей з цяжкімі і (або) шматлікімі парушэннямі псіхафізічнага развіцця». Форма правядзення заняткаў была вельмі цікавай: акрамя лекцый спецкурс уключаў прагляд дакументальных фільмаў, аналіз праблемных сітуацый, сюжэтна&ролевыя гульні, якія дапамаглі студэнтам лепш зразумець становішча людзей, пазбаўленых магчымасці гаварыць. Спадарыня Зузанне РАБЭ – дырэктар спецыяльнай школы для дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі псіхафізічнага развіцця г. Фестэнвальда, выкладчык факультэта сацыяльнай педагогікі Патсдамскага універсітэта, член Саюза нямецкіх спецыяльных педагогаў – паказала, як для любога дзіцяці з асаблі& васцямі псіхафізічнага раз&

віцця, нават самымі складанымі, магчыма падабраць даступныя формы камунікацыі. З Германіі яна прывезла фотаздымкі, малюнкі і мадэлі розных прадметаў, іх каляровыя ці чорна&белыя графічныя сімвалы&піктаграмы, паказала некаторыя жэсты, якія выкарыстоўваюцца людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Нямецкія калегі абяцалі прыехаць да нас яшчэ – і мы раім усім, каго зацікавіла гэтая тэматыка, не ўпусціць магчымасці і наведаць займальныя, насычаныя заняткі! Вы атрымаеце неацэнныя веды і сапраўднае задавальненне! Алена КІКА, Людміла ШЧАРБУК

20 сакавіка 2008 г.


•2 красавіка – Дзень паяднання народаў Беларусі і Расіі МЫ ВЫБІРАЕМ ЧАС? ЧАС ВЫБІРАЕ НАС!

дэманстравалі, як рэалізуецца на практыцы так званы «Курс лідэра». Наша каманда падрыхтавала прэзентацыі па такіх тэмах, як структура Студэнцкага савета БДПУ, праца камісій

У сценах нашага універсітэта вышэйшую адукацыю атрымліваюць 82 грамадзяніны Расійскай Федэрацыі. Сярод іх – прыродазнаў" цы, студэнты ФП, ФСА, гістарычнага, са" цыяльна"педагагічнага і іншых факультэтаў.

па прафілактыцы правапарушэнняў, размеркаванні стыпендыяльных срод& каў – і прысутныя былі сапраўды здзіўлены шырокімі паўнамоцтвамі нашых студэнцкіх структур, іх сама& стойнасцю і ўзроўнем даверу да іх з боку кіраўніцтва універсітэта. Бадай, яшчэ больш цікавымі аказаліся нефармальныя зносіны ўдзельнікаў праекта, кожны з якіх атрымаў магчымасць расказаць пра сваю краіну.

Каманды сышліся на думцы, што такія форумы варта праводзіць кожныя паўгода на базе ВНУ краін&удзельніц. Быў прыдуманы і пераходны сімвал праекта – варона Зося. Без залішняй сціпласці магу сказаць, што наша дэлегацыя і дзяўчаты з Даге& стана сталі самымі папулярнымі ўдзель& нікамі мерапрыемства. Склаўся нават своеасаблівы слоган – «Максіма Танка і дагестанкі». А за магчымасць атрымаць футболку з надпісам «Я ганаруся БДПУ!» барацьба вялася не на жарт! Што да найбліжэйшых перспектыў узаемадзеяння, то ў красавіку адбудзецца конкурс дызайнерскага майстэрства «ДзіКаВаТа», куды плануецца запрасіць гасцей з Масквы і Вільнюса. Вераніка МАНДЗІК P. S. На заканчэнне размовы Анатоль Алегавіч прасіў выказаць шчырую падзяку рэктарату БДПУ, без падтрымкі якога гэтая паездка не адбылася б.

ГРАФІК РАБОТЫ КАМІСІІ ПА РАЗМЕРКАВАННІ 15 красавіка – магістратура; матэматычны факультэт. 16 красавіка – факультэт пачатковай адукацыі; факультэт прыродазнаўства. 17 красавіка – факультэт дашкольнай адукацыі; факультэт спецыяльнай адукацыі. 18 красавіка – музычна&педагагічны факультэт; фізічны факультэт. 22 красавіка – факультэт народнай культуры; факультэт сацыяльна& педагагічных тэхналогій. 23 красавіка – факультэт псіхалогіі; факультэт беларускай філалогіі і культуры. 24 красавіка – факультэт рускай філалогіі; гістарычны факультэт. 29 красавіка – размеркаванне выпускнікоў, якія адсутнічалі на папярэдніх пасяджэннях камісіі па ўважлівых прычынах.

з некаторымі топ&менеджэрамі; іх выказванні – найлепшая рэклама нашай сістэме адукацыі. Вучыцца мне давялося многа і сур’ёзна, але сапраўдную вагу сваіх ведаў я адчуў пасля таго, як улад& каваўся ў адну з найбуйнейшых расійскіх горна&металургічных кампаній. Усё, чаму я навучыўся на гістарычным факультэце БДПУ, спатрэбілася, як кажуць, «па поўнай праграме», а асаб& ліва – шырокі кругагляд, вало& данне «заморскімі» мовамі, аналітычныя навыкі, без якіх у сучасным свеце ўвогуле не пражыць, ужо не кажучы пра атрыманне прэстыжнай работы.

Масква – Мінск

МАСКОЎСКІЯ ВАКАЦЫІ Сяброўства – вельмі складаная рэч! Перапляценне слоў і сустрэч, роднасць душ, падабенства надзей, радасць знаходкі новых ідэй, адчуванне таго, што ты вельмі патрэбны (гэта значыць, жывеш на зямлі не дарэмна)... Радкі, канешне, больш чым немудрагелістыя, але за імі хаваецца багатая гама небанальных пачуццяў. І ёсць з чаго! Не так даўно нашы студэнты вярнуліся з вельмі цікавага мерапрыемства, якое праводзілася на базе Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта. Пра новы фармат міжнароднага супрацоўніцтва вышэйшых навучальных устаноў карэспандэнту «Н» расказвае кіраўнік дэлегацыі, начальнік упраўлення інфармацыйна> масавых камунікацый і маладзёжных праектаў Анатоль ЖАЛЯЗНОЎ. – У мерапрыемстве акрамя нас і гаспадароў прымалі ўдзел Нацыянальны педагагічны універсітэт імя М. П. Драга& манава (Украіна), Бакінскі славянскі універсітэт (Рэспубліка Азербайджан), Дагестанскі дзяржаўны педагагічны універсітэт. Мы прыехалі з праграмай «Мост дружбы. Маскоўскія вакацыі». Формы работы былі вельмі разнастайнымі – сустрэчы на афіцыйным узроўні, форумы па пы& таннях узаемадзеяння сту& дэнцкага актыву, круглыя сталы, дзе абмяркоўваліся асаблівасці дзейнасці валан& цёрскіх клубаў, супрацоў& ніцтва студэнтаў з адміністрацыяй ВНУ і г. д. Акрамя таго, прадстаўнікі кожнай краіны праводзілі майстар&класы – масквічы, у прыватнасці, пра& БДПУ мае дагаворы аб супрацоўніцтве з дзевяццю ВНУ Расійскай Федэрацыі; самае ак" тыўнае ўзаемадзеянне вядзецца з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам, Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным уні" версітэтам імя К. Дз. Ушынскага. 20 сакавіка 2008 г.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.) іскі аб кампенсацыі бюджэтных сродкаў, выдаткаваных на атрыманне адукацыі. Новае Палажэнне дае магчымасць размяр& коўваць выпускнікоў у арганізацыі і ўстановы недзяржаўнай формы ўласнасці – але толькі пасля задавальнення заявак ад дзяржаўных арганізацый. Камісіі па размеркаванні будуць уліч& ваць фізічныя магчымасці і сямейныя абставіны выпускнікоў у большай сту& пені, чым гэта практыкавалася раней. Так, асобам, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да практычнай дзей& насці па спецыяльнасці, працоўнае месца будзе прадастаўляцца з улікам стану здароўя. Па жаданні і пры наяўнасці вакансій выпускнік можа быць размеркаваны па месцы працы або жыхарства жонкі (мужа); раней гэтае права прадастаўлялася толькі ў тых выпадках, калі жонка (муж) таксама з’яўляліся маладымі спецыялістамі. Адпаведныя дакументы, пералік якіх устаноўлены ў п. 19 Палажэння, трэба загадзя падаць на разгляд. Акрамя таго, на камісіі па размеркаванні, якія ў адпаведнасці з новым заканадаўствам сталі пастаянна дзеючымі, ускладзены функцыі пераразмеркавання, прычым сфера прымянення гэтай працэдуры значна пашырылася. Мяне як начальніка аддзела кадраў асабліва радуе тое, што цяпер дазваляецца пераразмяркоўваць маладога спецыяліста (з яго згоды) ад аднаго Наймальніка да іншага па ўзгадненні паміж імі: раней у такой просьбе нам даводзілася адмаўляць, хоць у шэрагу сітуацый гэта было абсалютна нелагічна. Размеркаванне – гэта значная для кожнага студэнта падзея, першы крок у самастойную працоўную дзейнасць. Я жадаю ўсім выпускнікам>2008 зрабіць гэты крок упэўнена і гэтаксама ўпэўнена ісці далей па жыцці.

Апошнім часам слова «інтэграцыя» гучыць усё часцей. І на гэта ёсць падставы! Жыццёвая практыка сведчыць: трывалыя кантакты паміж Расіяй і Беларуссю ідуць толькі на карысць грамадзянам абедзвюх дзяржаў. Найлепшы аргумент «за» – чалавечыя лёсы, вопыт нашых суайчыннікаў, якім дыплом беларускай ВНУ дапамог знайсці сваё месца ў жыцці. Сёння працоўная міграцыя – з’ява дастаткова распаўсюджаная, і ў гэтым няма нічога заганнага: разнастайны вопыт прафесійнай дзейнасці ўжо стаў жыццёвай неабходнасцю. Расійская Федэрацыя ў гэтым плане выглядае для беларусаў найбольш прывабна, паколькі ад грамадзян Саюзнай дзяржавы не патрабуюць атрымання дазволу на работу (дастаткова толькі рэгістрацыі па месцы пражывання). Практыка паказвае: падрыхтаваны спецыяліст у Маскве не застанецца незапатрабаваным. Многія з нашых землякоў працуюць на добрых пасадах у расійскіх і замежных кампаніях, і кіраўніцтва вельмі высока ацэньвае іх веды і прафесіяналізм. Асабіста гаварыў

Грунтоўная адукацыя – без залішняй пахвальбы – разам з выдатнай высока& аплочваемай працай прынесла мне ўпэўненасць у будучым. Я шчыра дзякую сваім выкладчыкам – і раю студэнтам роднага універсітэта імкнуцца атрымаць як мага больш глыбокія веды па розных прадметах. Яны вельмі спатрэбяцца падчас праца& ўладкавання – дома ці за мяжой! Ігар МЕЛЬНІКАЎ, выпускнік БДПУ 2002 г., вядучы спецыяліст Адміністрацыйнага ўпраўлення горна>металургічнай кампаніі «Нарыльскі нікель»

ПЕРШЫ КРОК У САМАСТОЙНАЕ ЖЫЦЦЁ

3


НЕ ЗА ВОЧЫ, А ЎВАЧАВІДКІ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 2.) «Старажытнае Заслаўе». Безумоўна, пра многае мы ведалі з кніг, але ніколі не бачылі ўвачавідкі (і гэта зразумела: большасць завочнікаў жыве далёка ад сталіцы). Мае аднакурснікі таксама наведалі краязнаўчы музей мінскай СШ № 90; яго стварылі настаўнікі і вучні – энтузіясты, актыўныя ўдзельнікі раскопак і этнаграфічных экспедыцый (па словах студэнтаў, экспазіцыя сапраўды ўзорная!). Натуральна, шмат часу ўсе мы праводзілі ў музеі БДПУ: паступова спазнавалі, якой была наша alma mater раней, якія славутыя людзі тут працавалі і вучыліся. Сёння нават цяжка сабе ўявіць: ці ж гэта можна – вучыцца ва універсітэце і не ведаць яго мінулага?.. Шчыры дзякуй нашым выкладчыкам за іх імкненне даць нам як мага больш, дапамагчы зведаць новае. Цяпер на сваіх уроках гісторыі мы зможам абапірацца не толькі на літаратуру, але і на ўласныя ўражанні. Не сумняваюся: вучні гэта ацэняць!

•Ведай нашых! Сярод выпускнікоў факультэта псіхалогіі нямала адметных асоб, дый факультэцкая каманда КВЗ ужо колькі гадоў ходзіць у лідэрах. Яе «зоркі» ззяюць не толькі ў сценах роднага БДПУ, але і на ТБ – варта прыгадаць хоць Зміцера Танковича («ЧП»). А нядаўна ў эфіры гумарыстычнай праграмы «Вось дык шоу!» (БТ) «засвяціўся» яшчэ адзін вясёлы і знаходлівы – студэнт ІІІ курса ФП Іван ВЯЛІЧКА. Можа, у псіхолагаў ёсць асабісты сакрэт поспеху? – запыталіся мы ў героя дня.

Вось дык КВЗшнік! – Насамрэч уся справа ў добразычлівай атмасферы ва універсітэце: у нас няма канкурэнцыі без правілаў, ніхто нікога не заціскае – наадварот, падтрымліваюць, падказваюць цікавыя ідэі. Мне, напрыклад, на пачатковым этапе вельмі дапамаглі парады капітана «Розных людзей» Арцёма Чалея. А потым, калі я выступаў у камандзе КВЗ «Хорошо» ад Мінскага палаца дзяцей і моладзі, мяне заўважылі і прапанавалі паўдзельнічаць у «Вось дык шоу!». Некаторы час я, шчыра сказаць, раздумваў: выступаць на сцэне, калі ёсць жывы кантакт з аўдыторыяй, – гэта адно, а калі ты застаешся з камерай сам&насам, адчуваеш сябе як пад прыцэлам. Нічога, потым прызвычаіўся, нават спадабалася! – А гэта праўда, што дзеля перамогі ты нават перафар& баваў валасы ў белы колер? – Быў такі эпізод – але падчас фіналу Вышэйшай лігі КВЗ! Мы ўсёй камандай пафарбаваліся, прыклеілі вусы і зрабілі пародыю на Мукавозчыка. Зала легла! Праўда, занялі толькі другое месца... – У Інтэрнеце твае калегі па шоу называюць цябе Казановай. На гэта ёсць прычыны?

– Няхай гавораць што хочуць, абы гаварылі! Але на самай справе я б не параіў дзяўчатам сустракацца з КВЗшнікамі – гэта сапраўднае выпрабаванне, мы ж дома амаль не бываем! – А на ўласную гумарыстычную перадачу сіл хапіла б? – О, у мяне ёсць ідэя шоу «Зорныя цімураўцы». Напрыклад, у нейкай знакамітасці банкет, а мы прыходзім раніцай і пачынаем прыбіраць у кватэры, суправаджаючы гэта жартамі, музыкай... – Думаеш, «зоркам» такая ідэя спадабаецца? – Яны ў большасці сваёй нармальныя, вясёлыя людзі і разумеюць гумар! А ўвогуле, хочацца, каб нашы шоумены адышлі ад стэрэа& тыпаў, практы& кавалі нешта нестан& дартнае. – Любімы жарт на заканчэнне? – Па вуліцы ідзе чалавек з бананам у вуху. Яму крычаць: «Мужчына, у вас банан у вуху!» – а ён адказвае: «Га? Гаварыце грамчэй, у мяне банан у вуху!» – Што б ты пажадаў чытачам «Н»? – Цёплых вясны і лета, якія спраўдзяць усе надзеі! Кацярына ШЧАСНАЯ

•Выдадзена ў БДПУ Капранава, В. А. Адукацыйныя рэформы: айчынны і зарубежны вопыт / В. А. Капранава: манаграфія. – Мінск: БДПУ, 2007. – 183 с. У манаграфіі сістэматызаваны падыходы, назапашаныя сусветнай практыкай падчас рэфармавання сістэм адукацыі канца XX — пачатку XXI ст. Адрасуецца студэнтам ВНУ педагагічных спецыяльнасцей, аспірантам, выкладчыкам вышэйшай школы, слухачам сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў. Гурская, Ю. А. Старажытныя прозвішчы беларускага арэала на славянскім і балтыйскім фоне: манаграфія / Ю. А. Гурская. — Мінск: БДПУ, 2007. – 360 с. У манаграфіі ўпершыню разглядаюцца праблемы моўнай і культурна&гістарычнай эвалюцыі старажытных беларускіх прозвішчаў. Прызначана выкладчыкам гуманітарных дысцыплін ВНУ і школ, аспірантам, студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі параўнальнага мовазнаўства, лінгвакультуралогіі. Камунікатыўная граматыка англійскай мовы = Communicative English Grammar: вуч.>метад. дапам. У 2 ч. Ч. 1 / аўт.&склад. Н. Г. Алоўнікава [і інш.]. – Мінск: БДПУ, 2007. – 192 с. У дапаможніку прапануецца тэарэтычнае абгрунтаванне раздзелаў граматыкі, комплекс практыкаванняў і заданняў па камунікатыўнай граматыцы англійскай мовы. Адрасуецца студэнтам 1—2 курсаў педагагічных ВНУ, а таксама выкладчыкам у якасці дапаможнага метадычнага матэрыялу. Эканамічная тэорыя: вучэб.>метад. дапам. / Л. М. Давыдзенка [і інш.]; пад рэд. Л. М. Давыдзенкі, Г. І. Базылевай. – Мінск: БДПУ, 2007. – 339 с. У дапаможніку асвятляюцца пытанні агульнай эканамічнай тэорыі, асновы тэорыі рыначнай і пераходнай эканомікі. Аналізуюцца катэгорыі і законы развіцця эканомікі на мікра&, макраўзроўні і сусветнай гаспадаркі. Прызначаецца студэнтам БДПУ, усім, хто цікавіцца пытаннямі эканамічнай тэорыі. Куніцкі, В. В. Гісторыя краін Усходу (XVI — пачатак XX ст.): дапам. /В. В. Куніцкі. – Мінск: БДПУ, 2008. – 187 с. У дапаможніку выкладзена гісторыя найбольш развітых азіяцкіх краін – Індыі, Цынскага Кітая, Японіі і Ірана. Адрасуецца студэнтам гістарычных спецыяльнасцей. Азарка, В. У. [і інш.] Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.>метад. дапам. / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – 3&е выд., перапрац. – Мінск: БДПУ, 2007. – 207 с. У дапаможніку прыводзяцца тэарэтычныя звесткі па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)». Прапануецца сістэма практыкаванняў і заданняў. Ясавееў М. Г. і інш. Асновы геаэкалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання: дапаможнік / М. Г. Ясавееў, Н. С. Шаўцова, Е. І. Галай. – Мінск: БДПУ, 2008. – 256 с. У дапаможніку разгледжаны геаэкалагічныя асновы рацыянальнага прыродакарыстання, гістарычныя этапы ўзаемадзеяння грамадства і прыроды. Прызначаецца студэнтам ВНУ, а таксама спецыялістам у галіне экалогіі і экалагічнага менеджменту. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск>50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226>40>19 http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА ў вучэбных карпусах і інтэрнатах Тыраж 1000 экз. Зак. № 276. БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 20.03.2008 г. у 9.00.

nastaunik 6(1035)  
nastaunik 6(1035)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement