Page 1

г.

Чацвер, 21 лютага 2008 года

НАСТАЎНІЦА ЖЫЦЦЯ Стар. 2

•Навіны БДПУ М

ІЖНАРОДНЫ выязны адукацыйны семінарпрактыкум для рэдкалегій студэнцкіх газет «Зімовая школа студэнцкай жур налістыкі», які днямі праходзіў на базе САК «Брыганціна», вызначыў пераможцаў сярод друкаваных СМІ вышэйшых навучальных устаноў. У іх ліку – выданні нашай alma mater. У намінацыі «Лепшая факульA тэцкая газета Беларусі» перамагла «ГАЗЕТА» матэматычнага фа культэта; «Лепшым выданнем студгарадка» названа газета «ПАРА ПЕТУМ», 2е месца за «Лепшы дызайн і вёрстку» атрымаў «АБЗАЦ» факультэта беларуcкай філалогіі і культуры. Студэнцкае выданне «ШКАЛЯР» узяло «срэбра» ў намінацыі «Лепшае адлюстраванне стуA дэнцкага жыцця», а галоўная універсітэцкая газета «НАСТАЎНІК» – на 2Aм месцы ў конкурсе журналісцкага майстэрства сярод друкаваA ных выданняў ВНУ краіны.

№ 4 (1033)

З ПЕРШЫХ РУК

XXXXIII ЗОРНЫ ПАХОД: НЕЗАБЫЎНАЕ

Стар. 3

Стар. 4

Педагог. Вучоны. Чалавек Юбілейная дата для чалавека – перадусім нагода ўзважыць і ацаніць здзейсненае, пэўA ны адпраўны пункт для планавання і ажыццяўлення новых задум. Напярэдадні сустрэчы свайго сямідзесяцігоддзя вядомаму педагогу і вучонаму Леаніду Ніканоравічу ЦІХАНАВУ ёсць чым ганарыцца і ёсць што перадаць паслядоўнікам, сваім вучням і аднадумцам.

М

ОЦНЫЯ сувязі звязваюць факультэт рускай філалогіі наша га універсітэта і Пасольства Рэспублікі Балгарыя ў Рэспуб ліцы Беларусь. Вось і пазаўчора святочны сход, прысвечаны 130годдзю вызвалення Балгарыі ад асманскага прыгнёту, наведаў Надзвычай ны і Паўнамоцны Пасол Петка ГАНЧАЎ. З яго эмацыянальнага вы ступу слухачы даведаліся пра гісторыю нацыянальнага вызвалення Балгарыі. Беларускі паэт Анатоль Вярцінскі сваімі вершамі павін шаваў балгарскі народ з важнай датай і падзяліўся ўражаннямі ад наведвання гэтай славянскай краіны. Атмасферу свята дапоўнілі вы ступы нашых студэнтаў з вершамі, песнямі на балгарскай мове, гітар ная балканская замалёўка Кірылы Успенскага, а таксама беларускія песні ў выкананні вакальнага мужчынскага гурта «Модус» (музыч напедагагічны факультэт) і Анжэлы Арцёмчык (ФНК).

Д

НІ БДПУ 28—29 лютага пройдуць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У праграме мерапрыемства – круглы стол з удзелам вядучых вучоных абедзвюх ВНУ і канцэрт лепшых творчых калектываў нашай alma mater.

•Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскаAвыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) алігафрэнапедагогікі, бе ларускага мовазнаўства; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) рускай і зарубеж най літаратуры, інфарматыкі і асноў электронікі, этналогіі і фаль кларыстыкі, музыкі і харэаграфіі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў (0,75), фізічнага выхавання і спорту. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226@46@59.

Жыццёвы шлях Леаніда Ніка норавіча багаты на знамянальныя падзеі і дасягненні. Дзяцінства і юнацтва будучага вучонага пры палі на гады вайны, якая забрала ў яго бацьку, і цяжкі пасляваен ны час. Народжаны ў невялікім карэльскім гарадку, Леанід Ніка норавіч другой сваёй радзімай лічыць Гародню, куды сям’я пе раехала пасля вайны. Тут юнак атрымаў адукацыю, пачаў працоў ны шлях машыністам цягніка. Прага ведаў прывяла яго на фізіка матэматычны факультэт Гродзен скага педагагічнага інстытута, пас пяхова скончаны ім у 1961 годзе. У 1971 годзе Леанід Ніканоравіч абараніў кандыдацкую дысерта цыю па педагогіцы. З гэтага ж года ён пачынае працаваць вык

ладчыкам, пазней – старшым выкладчыкам і дацэнтам кафед ры педагогікі Мінскага дзяржаў нага педагагічнага інстытута за межных моў, сумяшчае вык ладчыцкую дзейнасць з пасадай прарэктара па навуковай рабоце. Наталля Пятроўна БАРАНАВА, рэктар Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, успамі нае гэты перыяд дзейнасці юбіляра: – Я ведаю Леаніда Ніканоравіча з самага пачатку яго працы ў на шым універсітэце. Упершыню мы з ім пазнаёміліся падчас работы ў камітэце камсамола. Пасля, калі я была яшчэ студэнткай, ён чытаў нам лекцыі па падрыхтоўцы да летняй педагагічнай практыкі. Не прапускала ніводнай – і гэта ня гледзячы на тое, што саму практы (Заканчэнне на с. 2.)

ку я паспела прайсці! Леанід Ніка норавіч праяўляў сябе бліскучым лектарам, тэарэтыкам і чалавекам, які кожным сваім словам перакон ваў студэнтаў у важнасці і неабход насці іх выхаваўчай дзейнасці. Пазней нашы шляхі перасек ліся, калі я была аспіранткай. Мне не хапала матэрыялаў для на пісання дысертацыі, і тут на да памогу прыйшоў Леанід Нікано равіч. Ён парэкамендаваў мяне ў першую ўсесаюзную школу мала дых вучоных, якая ў той час была арганізавана ў РастовеЯрас лаўскім. Мой настаўнік папросту сказаў мне: «Я ў цябе веру», – але гэтыя словы надалі мне ўпэўне насці, дапамаглі і самой паверыць у свае магчымасці. І за гэта я вы казваю яму шчырую ўдзячнасць.


•Стужка Мёбіуса Самавызначэнне кожнай асобы адначасова праходзіць праз адмежаA ванне і паяднанне. Мы шукаем сябе, выяўляем сваю унікальнасць – знаходзім нейкія пункты судакранання з тымі, хто знаходзіцца побач, і з тымі, каго нават ніколі не бачылі. Злучаемся са светам – як члены сям’і і звёны роду; як прадстаўнікі нацыі; як носьбіты культурнай традыцыі... Замкнуцца ў межах асабістай гісторыі і выпасці з сілавога поля гісторыі ўсеагульнай папросту немагчыма! Чалавек – істота гістарычная. Ён не можа існаваць выключна ў мінулым, цяперашнім або будучым. Страціўшы адзін са складнікаў перспектывы часу, ён губляе арыентацыю ў прасторы ўласнага быцA ця. Ці не таму старажытныя філосафы называлі гісторыю «настаўніA цай жыцця» – magistra vitae?

НАСТАЎНІЦА ЖЫЦЦЯ Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Паўлавіч ЖЫТКО вывучае гісторыю дваранства на Беларусі. Аналіз матэрыялаў паказаў, што сярод па меснага дваранства 62 % складалі этнічныя беларусы – іншая справа, што яны называлі сябе «краёўцамі» ці «ліцьвінамі». Фарміраванне нацыяналь най самасвядомасці пачалося толькі з 2й паловы XIX – пачатку XX ст. Мож на ўзгадаць такія шляхецкія прозвішчы, як Скірмунты (Пінскі павет), Вань ковічы, Вайніловічы (Эдвард Вайніловіч з’яўляецца фундатарам Чырвонага касцёла ў Мінску), Чапскія, ДруцкіяЛюбецкія і іншыя. Магдалена Радзівіл, якая матэрыяльна падтрымлівала выданне газеты «Наша Ніва» і фінансава ла БСГ, заўсёды прадстаўлялася як беларусачка. Што немалаважна, у Бела русі працэнт набілітэту (вышэйшага саслоўя) ад агульнай масы насельніцтва быў самым высокім у Расійскай Імперыі. Доктар гістарычных навук, прафесар Ірына Рамуальдаўна ЧЫКАЛАВА займа ецца актуальнымі сёння гендэрнымі праблемамі ў разрэзе новай і найноўшай гісторыі Еўропы і Амерыкі. Пад яе кіраўніцтвам і асабіста ёю выконваюцца роз ныя праекты – напрыклад, выданне міждысцыплінарнага зборніка «Жанчыны ў гісторыі: магчымасць быць убачанымі». Разглядаючы становішча жанчын у гра мадстве ў розныя перыяды, даследчыкі прыйшлі да адзінай высновы: ва ўсе гіста рычныя эпохі інтарэсы жанчын былі падпарадкаваны інтарэсам мужчын. Хоць дзейнічалі яны аднолькава актыўна, але на першы план выстаўляліся поспехі моцнага полу, а жанчыны заўсёды заставаліся ў ценю, іх імёны не траплялі ў хронікі. Сёння сітуацыя змяняецца: прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва нароўні з мужчынамі актыўна ўдзельнічаюць у палітычным, культурным, гра мадскім жыцці. Адной з самых важных тэм, якую разглядае Ірына Рамуальдаўна, з’яўляецца становішча жанчынвучоных Беларусі і Расіі ў постсавецкі перыяд. Гендэрны падыход дазваляе вызна чыць шляхі жанчын у навуку, вывучыць вопыт будавання навуковай кар’еры, уздзеянне патрыярхату на гэтыя працэсы. І ўжо сёння можна зрабіць выснову, што навуковая кар’ера жанчыны складаецца значна цяжэй, чым у мужчыны, прычынамі чаго з’яўляюцца стэрэа тыпы (т.зв. «шкляная столь») і пераважная арыентацыя на сям’ю. Іна Леанідаўна КАЛЕЧЫЦ прысвяціла сваё жыццё эпіграфіцы – дапаможнай гіста рычнай дысцыпліне, якая вывучае надпісы на прадметах, не прызначаных для пісьма. Напрыклад, на камянях людзі пачалі пісаць яшчэ ў Х ст.: сёння мы можам пабачыць у полацкім Сафійскім саборы аўтограф будаўнікоў храма. На плінфе – старажытнай цэгле – захаваўся надзвычай непісьменны надпіс «Я Афоній». У Мінску і Гомелі зной дзены драўляныя місы са словамі «Госпадзі, памазі рабу сваему». На прасліцах (ка менных наканечніках прылады для прадзення) ХІІ—ХІІІ стст. нярэдка сустракаюцца подпісы, што паказваюць на прыналежнасць рэчы пэўнай жанчыне: «Ліла», «На@ стассіна прасліца», «Бабіна прасліца». Мужчынскія прылады працы падпісваліся больш брутальна: напрыклад, у Пінску была знойдзена сякера, на якой тэхнікай выціскання кропак з заліваннем белай фарбай зроблены надпіс «Зрі вор – Кузьмы тапор». На ручцы нажа, які знайшлі ў Драгічыне Надбужным, можна прачытаць яшчэ больш застрашлівае: «Ежков нож, а еже украдёт – проклят будет». Адзнача юцца і алфавітныя надпісы – на прасліцах з раскопак гарадзішча Вішчын, на гра беньчыку з Брэста, на скураных ножнах з Пінска і на алтарнай частцы ў полацкім СпасаЕўфрасіннеўскім саборы. Цікавымі з’яўляюцца графіці; напрыклад, кавалак вапняку з мноствам крыжыкаў быў знойдзены ў Благавешчанскай царкве ў Віцебску. У СпасаПрэабражэнскім храме, што ў Полацку, можна пабачыць вельмі шмат графіці: аб смерці Саламаніды, памінальныя запісы пра смерць жонкі Кузьмы, у Каложскай царкве ў Гародні – святому Сімяону з просьбай аб дапамозе... Мы хоць і са спазненнем, але ад душы віншуем герояў гэтай публікацыі і ўсіх вучоных нашага універсітэта з прайшоўшым Днём беларускай навукі, зычым ім творчых поспехаў і новых знаходак! Вікторыя ЖУК 2

Педагог. Вучоны. Чалавек (Заканчэнне. Пачатак на с. 1.) Леаніда Ніканоравіча я памятаю і як кіраўніка навуковых даследаванняў – творча га, чулага, які заўжды ставіўся з разуменнем да любой сітуацыі. Ён для мяне – самы добры і светлы чалавек, перш за ўсё таму, што заўжды верыў у людзей і многім сапраў ды даў пуцёўку ў жыццё. У 1988 годзе Леанід Ніканоравіч абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі, стаў прафесарам, а ў студзені 1993 года ён становіцца рэктарам Мінскага дзяржаўна га педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Гэтую пачэсную пасаду Л. Н. Ціханаў сумяшчаў з працай у Савеце Рэспублікі 1га склікання, пра што расказаў нам яго былы калега, цяпер – Старшыня Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іванавіч ЧАРГІНЕЦ: – Леанід Ніканоравіч неаднойчы прымаў удзел у міжнародных перамовах, на ладжваў супрацоўніцтва з ВНУ многіх дзяржаў. Яго візітоўкай заўжды была доб рая лагодная ўсмешка, дый характар ён меў мяккі. Але як кіраўнік, што прымае важныя рашэнні, Леанід Ніканоравіч умеў праявіць строгасць і патрабавальнасць. І калегі па Парламенце адносіліся да яго з павагай, бо ён умеў выслухаць, даць параду, пры гэтым стараўся не навязваць сваю думку, а спакойна і разважліва прыводзіў аргументы. Вельмі прыемна, што мы, працуючы ў Камісіі па міжнарод ных сувязях і нацыянальнай бяспецы, знайшлі агульную мову і заўжды пры ходзілі да ўзаемаразумення. Тагачасны міністр адукацыі, а цяпер рэктар БДУ Васіль Іванавіч СТРАЖАЎ успамінае: – Я ведаю юбіляра з сярэдзіны сямідзесятых гадоў, калі ён працаваў у аддзеле навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. Удумлівы і мудры, ён карыстаўся аўта рытэтам сярод вучоных. Праз шмат гадоў, калі Леанід Ніканоравіч узначаліў вядучы педагагічны універсітэт краіны, ён быў адным з тых, хто працаваў над практычным укараненнем шматузроўневай сістэмы адукацыі. Падыходы і нава цыі, якія прымяняў педагагічны універсітэт у распрацоўцы гэтага пытання, выгадна вылучалі яго сярод іншых ВНУ краіны. За гады працы Л. Н. Ціханава на пасадзе рэктара адбылося абнаўленне зместу вучэбнага працэсу, умацаванне вучэбнай базы БДПУ (я маю на ўвазе вучэбныя карпусы па вуліцах Магілёўскай і Ф. Скарыны). У 1993 годзе наша навучальная ўстанова была пераўтворана ў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт, які па выніках дзяржаўнай атэстацыі 1996 года атрымаў ста тус вядучай навучальнай установы ў сістэме педагагічнай адукацыі Рэспублікі Бела русь. Улічваючы асабісты ўклад і ініцыятыву Леаніда Ніканоравіча ў кіраўніцтве уні версітэтам, распрацоўку прыярытэтных кірункаў навукі, стварэнне навуковых школ, яго заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай працы, па хадайніцтве рэктара БДПУ прафе сара П. Дз. Кухарчыка ў 2003 годзе юбіляру было прысуджана званне Ганаровага рэк тара БДПУ.

Па прызнанні Л. Н. Ціханава, педагагічная дзейнасць і сёння дае яму зарад пазітыўA най энергіі, аптымізму, дазваляе тварыць і адкрываць новыя далягляды ў справе адуA кацыі і выхавання. На працягу апошніх гадоў Леанід Ніканоравіч выкладае курс «ПеA дагогіка сучаснай школы». Хочацца пажадаць яму бадзёрасці і творчай энергіі на доўA гія гады, здзяйснення задум, усіх даброт! Вераніка МАНДЗІК 21 лютага 2008 г.


•З першых рук Згодна Працоўнаму Кодэксу Рэспублікі Беларусь, кожA ны грамадзянін нашай краіны мае права на адпачынак. Каму і колькі адмерана вольных дзянькоў? 20 ліпеня 2007 года быў прыняты і 26 студзеня 2008 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і даA паўненняў у Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь», змест якога непасрэдна тычыцца працягласці адпачынку розA ных катэгорый работнікаў. Па каментарыі мы звярнуліся да начальніка аддзела кадраў В. П. АЛАВЯННІКАВА.

АДПАЧНЕМ – ПА НОВЫХ ПРАВІЛАХ! Як патлумачыў Валерый Пятровіч, раней Працоўным кодэксам прадугледжваўся мінімальны адпачынак, роўны 21 дню. Цяпер уво дзяцца паняцці асноўнага адпачынку, які складае 24 дні, і адпачын ку працягласцю больш за 24 дні. Дадатковыя дні (не больш за 7) прадастаўляюцца работнікам, якія маюць ненармаваны працоўны дзень. Аплочвацца яны будуць за кошт Наймальніка. Катэгорыі работнікаў, якія маюць права на адпачынак працяглас цю больш за 24 дні, прапісаны ў Пастанове Савета Міністраў Рэс публікі Беларусь № 100 ад 24 студзеня 2008 года. Так, настаўнікам і выкладчыкам агульнаадукацыйных, сярэдніх спецыяльных і вышэй шых навучальных устаноў ён захоўваецца ў памеры 56 дзён. Выха вальнікі, кіраўнікі гурткоў (клубаў, секцый, студый), канцэртмайст ры, акампаніятары, метадысты будуць адпачываць на працягу 30 дзён. Такі ж тэрмін адпачынку прадугледжаны для работнікаў, прызна ных інвалідамі, а таксама для моладзі ва ўзросце да 18 гадоў. Для абароны дысертацыі, напісання кнігі, у сувязі з сямейнабытавымі абставінамі або па іншых уважлівых прычынах можа быць прадастаўле ны адпачынак без захавання заработнай платы, не большы за 30 дзён, калі іншае не прапісана ў калектыўным дагаворы (так, у БДПУ гэты від адпачынку можа дасягаць 45 дзён). Змяненні ў ПК РБ таксама прадугледжваюць правядзенне на праця гу 2008 года атэстацыі рабочых месцаў з мэтай выяўлення шкодных і небяспечных умоў працы. Па яе выніках будзе перагледжана працяг ласць адпачынку за шкоднасць для адпаведных катэгорый работнікаў. Вераніка МАНДЗІК

ПРЭТЭНДЭНЦТВА: ШТО ЗМЯНІЛАСЯ? Год таму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 516 прэтэндэнцтва як форма падрыхтоўкі спецыялістаў выA шэйшай кваліфікацыі было адменена, але потым гэтая практыка ўзнавілася – зразумела, з некаторымі змяненA нямі. Якімі? Пра гэта мы даведаліся ў загадчыка аспіранA туры і дактарантуры К. У. БАГДАНАВАЙ. Вікторыя ЖУК – Кацярына Уладзіміраўна, якія патрабаванні прад’яўля@ юцца да асоб, што жадаюць прайсці падрыхтоўку для ат@ рымання вучонай ступені кан@ дыдата навук у форме прэтэн@ дэнцтва? – Яны павінны мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (акра мя дыплома бакалаўра) і (або) дыплом магістра, схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца публіка цыямі, удзелам у навуковада следчых праектах, канферэн цыях, семінарах і г.д. ці іншымі матэрыяламі. Стаж работы па профілі, суаднос ным абранай галіне навукі (гру пе спецыяльнасцей), не можа быць меншым за два гады. Трэ ба звярнуць увагу на тое, што згодна новым правілам падрых тоўка прэтэндэнтаў вядзецца выключна на ўмовах аплаты.

– Як адбываецца залічэнне прэ@ тэндэнтаў? – Кандыдаты праходзяць сумоўе з высокакваліфікаванымі спецы ялістамі БДПУ, па выніках яко га, а таксама з улікам заключэн ня адпаведнага структурнага пад раздзялення рэктар універсітэта ў двухмесячны тэрмін з дня па дачы заявы выдае загад аб залі чэнні на навучанне ў форме прэ тэндэнцтва і назначэнні навуко вага кіраўніка. За час навучання прэтэндэнты павінны: 1) здаць кандыдацкія экзаме ны і залікі; 2) выканаць навуковыя дасле даванні па тэме дысертацыі ў адпаведнасці з індывідуальным планам работы; 3) апублікаваць не менш чым тры артыкулы ў айчынных на вуковых выданнях, уключаных у пералік Вышэйшай атэстацый

най камісіі Рэспублікі Беларусь, ці ў замежных рэцэнзаваных на вуковых выданнях, а таксама выступіць з навуковым дакла дам/дакладамі на канферэнцыях, сімпозіумах, з’ездах; 4) прадставіць дысертацыю для папярэдняй экспертызы ў арганізацыі па месцы яе выка нання; 5) прайсці працэдуру папярэд няй экспертызы дысертацыі ў па радку, вызначаным Палажэннем аб прысуджэнні вучоных ступе няў і прысваенні навуковых зван няў у Рэспубліцы Беларусь, зац верджаным Указам Прэзідэнта. – Напэўна, тым, хто жадае аформіць прэтэндэнцтва, ужо трэба рыхтаваць неабходныя дакументы? – Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца з 1 па 30 краса віка 2008 года. Больш падрабяз ную інфармацыю можна атры маць на сайце БДПУ ў раздзеле «Інфармацыйныя рэсурсы» па адрасе: http://new.bspu.unibel.by/ other/asp/prav_pr_soisk.html або патэлефанаваць у аспіран туру і дактарантуру па нумарах 2264664, 2278204. – Дзякуй за размову!

СТУДЭНТЫ І ЗАКОН На працягу апошніх некалькіх месяцаў выйшла шмат нарA матыўных дакументаў, што так або іначай тычацца студэнцA кага жыцця. Нарэшце мы можам атрымаць адказы на такія надзённыя пытанні, як парадак размеркавання, умовы камA пенсацыі праезду ў транспарце!.. Каб не заблукаць у лабіA рынце заканадаўчых актаў, мы звярнуліся па дапамогу да начальніка юрыдычнага аддзела К. В. БАГАМАЗ.

«ГАРАЧАЕ» ПЫТАННЕ На мінулым Дні інфармавання супрацоўнікі Студгарадка за пыталіся: якім катэгорыям студэнтаў і ў які тэрмін універсі тэт кампенсуе праезд у міжгароднім транспарце?

Вераніка МАНДЗІК √ Загадам ад 25 студзеня 2008 года № 10 у Правілы ўнутранага распарадку БДПУ ўнесены змя ненні. Так, адлічэнне студэнтаў з універсітэта за сістэматычнае па рушэнне вучэбнай дысцыпліны, Статута БДПУ, Правілаў унутра нага распарадку БДПУ, правілаў унутранага распарадку ў інтэрна тах БДПУ лічыцца цяпер мерай дысцыплінарнага ўздзеяння. Прымяненне мер дысцыплінарна га ўздзеяння ў адносінах да сту дэнтаў не дапускаецца ў перыяд вакацый, акадэмічнага адпачын ку, вызвалення ад заняткаў па ўважлівай прычыне. √ У адпаведнасці з загадам рэк тара ад 6 лютага 2008 года № 106 арганізацыя бягучай і выніковай атэстацыі для студэнтаў, якія не выканалі вучэбныя планы ва ўста ноўленыя тэрміны, будзе адбывац ца на платнай аснове. √ Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 сту 21 лютага 2008 г.

дзеня 2008 года № 17 вызначаны ўмовы аднаўлення студэнтаў, ад лічаных з ВНУ. Пералічаны кан крэтныя прычыны адмовы ў ад наўленні: 1) адсутнасць вакант ных месцаў у межах колькасці навучэнцаў, прадугледжанай спе цыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, і (або) планаў падрыхтоўкі спецыялістаў (у рамках кантрольных лічбаў); 2) наяўнасць акадэмічнай запазыча насці і (або) разыходжанняў у ву чэбных планах спецыяльнасцей. √ Той жа пастановай зацвер джаны парадак і ўмовы прада стаўлення студэнтам акадэміч нага адпачынку, у прыватнасці, па медыцынскіх паказаннях, фінансавых і іншых прычынах. Агульная працягласць акадэмі чных адпачынкаў па фінансавых і іншых прычынах не павінна пе равышаць аднаго года за ўвесь перыяд атрымання вышэйшай адукацыі.

√ Парадак размеркавання студэн таў ВНУ рэгламентуецца пастановай Савета Міністраў ад 10 снежня 2007 года №1702. Цяпер выпускнікі бу дуць размяркоўвацца ў першую чар гу ў дзяржаўныя арганізацыі. Жон ку (мужа) па магчымасці і пры на яўнасці жадання размяркоўваюць па месцы працы мужа (жонкі), на ват калі апошні не з’яўляецца мала дым спецыялістам. Выключэнне – калі ваша другая палова мае гра мадзянства іншай краіны і паста янна пражывае за мяжой. Адзіны выхад – знайсці прадстаўніцтва бе ларускай арганізацыі ў той краіне, куды выпускнік збіраецца ехаць, і прадаставіць адтуль запыт. І яшчэ: служба ва Узброеных Сілах, як і адпачынак па догля дзе за дзіцем, залічваецца ў тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні.

14 лютага 2008 года рэктар БДПУ падпісаў загад № 181 «Аб аказанні студэнтам матэрыяль най дапамогі на праезд». Атры маць яе можна пры дзвюх умо вах: 1) даход студэнта ніжэй шы за бюджэт пражытачнага мінімуму (што вызначаецца на аснове прадастаўленых даведак аб складзе сям’і і даходзе кож нага з яе членаў); 2) студэнт пас пяхова вучыцца і не мае дыс цыплінарных спагнанняў. Матэрыяльная дапамога кам пенсуе не больш за 50 % кошту: – месячнага праязнога даку мента на адзін від гарадскога па сажырскага транспарту ў г. Мін ску, або – праязных дакументаў на міжгародні транспарт (у абодва бакі) не часцей чым адзін раз у месяц, або – праязных дакументаў на прыгарадны транспарт (у абодва бакі) не часцей чым два разы ў месяц. Матэрыяльная дапамога на праезд можа аказвацца пры наA яўнасці адпаведных грашовых

сродкаў не больш як чатыры разы на працягу навучальнага года як бюджэтнікам (са сты пендыяльных фондаў і сродкаў, накіраваных на аказанне матэ рыяльнай дапамогі), так і плат нікам (з прыбытку ад пазабюд жэтнай дзейнасці універсітэта). Студэнт, які мае неабходнасць у такой падтрымцы, павінен праз дэканат падаць заяву і ары гіналы праязных дакументаў за адпаведны месяц. Пры першым звароце ў бягучым семестры не абходна таксама прадаставіць даведкі аб складзе сям’і і дахо дах кожнага члена сям’і, пра якія гаварылася вышэй. Матэ рыяльная дапамога можа быць аказана ў тым выпадку, калі студэнт звярнуўся па яе не паз ней чым за тры месяцы, пачына ючы ад першага дня месяца, наступнага за тым, за які былі прадастаўлены праязныя даку менты. Напрыклад, калі студэнт набыў праязныя дакументы ў студзені, то падаваць заяву на кампенсацыю ён можа да краса віка ўключна. 3


ХХХХІІІ Зорны паход:

НЕЗАБЫЎНАЕ «Ледзь паспяваеш зрабіць глыбокі ўдых, выходзячы з электрычкі, як усе пяць зорных дзён завяршаюцца, і ты зноў стаіш на пероне правінцыяльнага вакзала. І тады робіш цяжкі выдых, народжаны перажытымі падзеямі, напружання якіх не вытрымаў бы самы надзейны механізм. Але іх вобраз, бы міраж, ужо лунае дзесьці на гарызонце, абяцаючы надыход новага зорнага студзеня», – так апісвае свае пачуцці Аляксей Казадой, адзін з удзельнікаў Зорнага паходуA2008. Перажытое – застанецца. Адгукнецца смехам сяброў, зайграе блікам на фотаздымку, вернецца на імгненне і зноў кудысьці знікне, пакінуўшы на ўспамін лёгкі водар мілай сэрцу рамантыкі. На адным подыху праходзяць дні (вандроўкі, сустрэчы, размовы), а эмоцыі, яркія, жывыя, не сціраюцца і не выцвітаюць з цягам часу, сплятаюцца ў адзіны квяцісты ўзор, імя якому – Жыццё...

НЕПАДЗЕЛЬНАЕ... Багатай гісторыяй і старадаўнімі традыцыямі славіц ца Стаўбцоўшчына, праз якую пралягаў зорны марш рут будучых псіхолагаў. Гасцінныя гаспадары – адміні страцыя школ, педагогі, іх вучні і проста мясцовыя жыхары – дапамаглі нам акунуцца ў атмасферу міну лага і спазнаць сённяшні дзень раёна. Паэтычная экскурсія ў сядзібу Якуба Коласа, неза быўнае знаёмства з арганізацыяй экатурызму на Вы сокім Беразе, асаблівасцямі праваслаўнай і каталіцкай культур, прадуктыўныя сустрэчы з творчымі педагогамі, кранальная гутарка з ветэранамі Другой сусветнай вай ны – вось толькі невялікая частка тых падзей, якія чакалі кожнага з 20 удзельнікаў паходу. Аднак і мы не засталіся ў даўгу перад гаспадарамі. Прафесійна праве дзеныя псіхалагічныя трэнінгі, змястоўныя гутаркі, спартыўныя спаборніцтвы, канцэртныя праграмы сталі сапраўднай візітоўкай студэнтаў ФП. У паходзе як ніколі ярка раскрыліся асобасныя якасці нашых псіхолагаў. У няпростых умовах па ходнага жыцця студэнты паказалі, што яны з’яў ляюцца сапраўднай камандай, арганізаванай і з’яд нанай, дзе «адзін за ўсіх і ўсе за аднаго», дзе няма падзелу праблем на свае і чужыя – ёсць толькі агуль ная справа, у якой нельга абысціся без цярпімасці, разумення і клопату. В. МАКРАЦОВА Стоўбцы – Заямнае – Засулле – Рубяжэвічы

НЕВЫТЛУМАЧАЛЬНАЕ... Сёлета фізікам выпала нагода пазнаёміць жыха роў Навагрудскага раёна са слаўнымі традыцыямі на шага універсітэта. Перад вячэрнім канцэртам у га радскім пасёлку Любча мы па традыцыі сустракалі ся з ветэранамі і ад аднаго з іх пачулі вось такую дзіўную гісторыю: – Гэта было вясной 1943 года на адным з беларускіх хутароў. Наш атрад з васьмі чалавек спыніўся на нач лег у мясцовага жыхара дзеда Філіпа. З гаспадаром быў знаёмы толькі Саша, камандзір атрада. Раніцой ён пайшоў да дзеда па прадукты, а мы засталіся на гарышчы. І раптам аднекуль – ці то па лесвіцы пад няўся, ці то праз дах залез? – з’явіўся стары. Ніхто з нас не ведаў дзеда Філіпа ў твар, і мы падумалі, што гэта ён. – Эх, дзед, калі ўжо вайна скончыцца? – спытаўся я ў яго. – А вы Біблію чытайце, там усё напісана. Яна скон чыцца 5 мая 1945 года. Сказаў так і пайшоў. Праз нейкі час вярнуўся ка мандзір. Мы яму ўсё расказалі. А ён у адказ: – Вы што, хлопцы, дзед Філіп не мог да вас пры ходзіць, ён са мной сняданак гатаваў.

кожнай зорцы ёсць свае плямы, і не палічыце мяне няўдзячным, але не звяртаць на іх увагі нельга. Аляксей КАЗАДОЙ Ярэмічы – Турэц – Карэлічы

НЕЧАКАНАЕ…

Так мы і не зразумелі, што гэта быў за стары, адкуль ён узяўся і куды сышоў… Іван СЯКАЦКІ Навагрудак – Любча – Шчорсы – Нягневічы

НЕСПАДЗЯВАНАЕ... Падчас двух папярэдніх паходаў мяне заўсёды ўраж вала тое, з якой радасцю прымалі нас мясцовыя жы хары. Часам мы не паспявалі зайсці ў школьны бу дынак – а гасцінныя гаспадары, што ва ўсім пера нялі запаветы продкаў, адразу ж ахутвалі нашы «блу каючыя» душы покрывам прыязнасці і клопату. Ці можна перадаць цеплыню слоў, прамяністасць по зіркаў, шчырасць усмешак? Часам у школьнай ста лоўцы на пытанне «Можа, будзеш дабаўку?» хацела ся адказаць: «Дзякуй, мама, я ўжо сыты». Такая гас ціннасць з’яўляецца неад’емнай часткай Зорнага – думаў я да гэтай зімы… У першы дзень паходу мы, поўныя спадзяванняў, выйшлі са школьнага аўтобуса ля невялічкага драў лянага дамка, прызначанага для начоўкі «зорні каў»... Не, сустрэчу, арганізаваную адміністрацы яй мясцовай школы, нельга назваць кепскай або халоднай. Дакладней будзе сказаць, што яе ўвогуле не было! Нам выдалі маты, пакармілі, дазволілі пагутарыць са школьнікамі – прасцей кажучы, выканалі абавяз ковы мінімум, – а потым прадаставілі «зорнікаў» самім сабе. Дырэктар школы сустрэўся з намі толькі рані цай, калі каманда ўжо садзілася ў аўтобус. З цягам часу нічога не змянілася: як у вядомай гульні, нас перакідвалі з рук у рукі накшталт гарачай бульбы. Гаспадары быццам змовіліся зберагаць сваю прыяз насць для кагосьці іншага... Што ж, відаць, джэкпот гасціннасці сарваў нехта іншы. На нашай вуліцы і так хапала святаў. Але ж на

Факультэт сацыяльнаAпедагагічных тэхналогій Не сакрэт, што сталічныя жыхары з пагардай ставяцца да правінцыялаў. Але як жа нам, мінчанам, уцерлі нос, калі другі склад мясцовай каманды (першы быў на спаборніцтвах) лёгка абыграў нас у валейбол! Ды перажывалі мы нядоў га, акурат да таго моманту, пакуль не ўбачылі мноства кубкаў і медалёў, выстаўленых у ма ленькім пакойчыку Уладзіміра Уладзіміравіча – фізрука Лукскай сярэдняй школы... Здзіўляюць і ўражваюць стараннасць, з якой падбіраюцца экспанаты школьных музеяў, трапяткое стаўленне вучняў экскурсаводаў да гісторыі сваёй малой радзімы. Вясковыя на стаўнікі памятаюць кожнага выпускніка і ганарацца поспе хамі сваіх выхаванцаў. У сталіцы такое сустракаецца рэдка. Мір – Лукі – Карэлічы – Краснае Факультэт народнай культуры Вы не паверыце: школа ў Старым Свержані Стаўбцоўскага раёна НІКОЛІ не зачыняецца – у самым прамым сэнсе слова! Стаўбцоўскі раён Факультэт дашкольнай адукацыі Запомнілася экскурсія ў аграсядзібу «Свіцязянка», што ў вёсцы Варонча Карэліцкага раёна Гродзенскай воб ласці. Утульныя хаткі з сенам пад страхой, у якіх ад чуваецца пах свежаскошанай травы, беларускія нацыя нальныя стравы, антыкварная мэбля... Нават ледзяная горка – з такіх нашы прашчуры каталіся на мяшках, набітых саломай. Дарэчы, заснавальнік «Свіцязянкі» спадар Кітун – выпускнік нашага універсітэта! Карэлічы – Мір – Аюцэвічы – Жухавічы – Варонча МузычнаAпедагагічны факультэт Хто б мог падумаць, што музыкантам можа так спадабац ца вайсковая дысцыпліна! Наведаўшы цэнтр патрыятычна га выхавання моладзі «Вектар», мы адразу ж «заразіліся» азартам яго маладых выхаванцаў. Ці ж не дзіва: страляць з пнеўматычнай вінтоўкі, займацца страявой падрыхтоўкай, кожную раніцу вітаць кіраўніка цэнтра Ігара Аляксеевіча Лазарава словамі: «Добрага здароўя, таварыш інструктар!» – і атрымліваць ад усяго гэтага асалоду! Кароткія чатыры дні сталі для нас сапраўдным святам!!! Мінск – Жодзіна – Мінск Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах 226A40A19 БДПУ бясплатна. http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

220809, г. МінскA50, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 120. Падпісана ў друк 20.02.2008 г. у 15.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

nastaunik 4(1033)  
nastaunik 4(1033)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement