Page 1

ТАКОЕ БАГАТАЕ ЖЫЦЦЁ! Стар. 2

•Навіны БДПУ √ «САЦЫЯЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ – прыярытэт дзейнасці дзяржавы» – такая тэма чарговага Дня інфармавання, які адбудзецца 18 кастрычніка. √ НА З’ЕЗДЗЕ ВУЧОНЫХ БЕЛАРУСІ наш універсітэт прадставяць 38 дэлегатаў і 3 запрошаных госці. √ ЗА ШМАТГАДОВУЮ ПЛЁННУЮ ПРАЦУ па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём настаўніка ўзнагароджаны: ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ: В.В. Бушчык, прарэктар па навуковай рабоце; М.М. Забаўскі, дэкан гістарычнага факультэта; Т.П. Каралёва, загадчыца кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва; Н.І. Кунгурава, прафесар кафедры сацыяльнай работы; М.Дз. Лісаў, дацэнт кафедры біялогіі; У.У. Шлыкаў, дэкан матэматычнага факультэта; В.П. Алавяннікаў, начальнік аддзела кадраў. ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ: В.А. Аўсянкін, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту. ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА: Андарала А.І., першы прарэктар. АБ’ЯЎЛЕНА ПАДЗЯКА МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА: Н.Г. Алоўнікавай, загадчыцы кафедры замежных моў. ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ: Бондар В.А., прафесар кафедры агульнай фізікі. ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ БДПУ: Г.І. Базылева, дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання; І.В. Варывончык, дацэнт кафедры новай і найноўшай гісторыі; С.С. Ганчарова, дацэнт кафедры прыкладной псіхалогіі; А.Дз. Грыгор’еў, прафесар кафедры сацыяльнай работы; Дз.В. Дзятко, выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства; А.Я. Корсак, начальнік аддзела забеспячэння; І.П. Кудраватых, загадчыца кафедры культуры мовы і міжкультурных камунікацый; Н.Г. Мазурына, дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі; М.І. Мініцкі, дацэнт кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча; А.М. Цясевіч, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства; С.М. Фяклістава, загадчыца кафедры сурдапедагогікі; В.У. Чэчат, прафесар кафедры прыватных методык; В.В. Шынкароў, прафесар кафедры паліталогіі і права; Л.Л. Шкуцько, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі. ГРАМАТАЙ БДПУ: В.М. Анцыпіровіч, старшы выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі; Г.Р. Бялоўскі, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі; Ю.У. Емяльяненка, старшы выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі; Л.А. Казінец, дацэнт кафедры педагогікі; А.У. Кузняцоў, дацэнт кафедры філасофіі; А.С. Кузьміна, выкладчык кафедры замежных моў № 2; Л.Л. Лазарчук, старшы выкладчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваў! чых тэхналогій; В.І. Масальцава, старшы выкладчык кафедры замежных моў; Л.У. Міхайлоўская, старшы выкладчык кафедры сурдапедагогікі; А.В. Музычэнка, дацэнт кафедры псіхалогіі; У.А. Пармон, вадзіцель; В.М. Пірутка, дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі; М.Т. Стэльмашук, прафесар кафедры матэматычнага аналізу; Т.В. Фаміна, старшы выкладчык кафедры рускай мовы; В.У. Юдзіна, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту. ПАДЗЯКА АБ’ЯЎЛЕНА : І.М. Аўрамчык, старшаму выкладчыку кафедры замежных моў; І.М. Віткоўскай, дацэнту кафедры філасофіі; І.А. Свірыдовіч, дацэнту кафедры алігафрэнапедагогікі; І.А. Чэпікавай, выкладчыку кафедры замежных моў № 2; Н.Я. Яўсаевай, выкладчыку кафедры замежных моў.

ФПА – 50! Стар. 3

ТРЭЦІ СЕМЕСТР Стар. 4

14 кастрычніка – Дзень маці

Фота М. Пучка У кожным нацыянальным календары ёсць адзін асаблівы дзень, калі ўсенародна ўшаноўваецца Жанчына, што дала нам жыццё і якую мы завём самым мілагучным у свеце імем – Мама. На Беларусі Дзень маці адзначаецца 14 кастрычніка, і ў гэтым ёсць свая сімволіка: у свята Пакроваў Праваслаўная Царква ўслаўляе Прачыстую Багародзіцу, якая ахінае сваёй пяшчотай і любоўю ўсё жывое на зямлі. Наш універсітэт таксама не застаецца ўбаку ад цудоўнай урачыстасці і ладзіць розныя мерапрыемствы. Але самую высокую справу робяць валанцёры – людзі, што самааддана ахвяруюць свой вольны час на тое, каб хоць крыху суцішыць душэўны боль дзетак, якія воляй лёсу страцілі самага роднага чалавека. З усмешкамі і доб! рымі словамі, забаўкамі і гульнямі, канцэртамі і падарункамі яны прыходзяць у дзіцячыя дамы, інтэрнаты, бальніцы, рэабілітацыйныя цэнтры. Да Дня маці былі прымеркаваны шматлікія акцыі валанцёрскага клуба «Міласэр! насць» (наведванне 1!га Дома дзіцяці, канцэртная праграма ў адаптацыйна!аздараў! ленчым цэнтры «Востраў надзеі» з удзелам каманды КВЗ матфака, танцавальнай групы факультэта беларускай філалогіі і культуры, вакальнай групы «Юнацтва»), а таксама іншых дабрачынных аб’яднанняў БДПУ. І што паказальна, гэта не адзінка! выя мерапрыемствы, якія праводзяцца толькі падчас святаў! Не шукаючы простых шляхоў, людзі з чыстым сэрцам і прыгожымі памкненнямі кожны дзень усёй сваёй дзейнасцю сцвярджаюць вечныя ісціны Сяброўства, Дабрыні, Роўнасці. Наш кар.

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскаAвыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) культуры маўлення і міжкультурных камунікацый, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, фізічнай геаграфіі, педагогікі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) матэматыкі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) айчыннай і сусветнай гісторыі, германа! раманскага мовазнаўства, фартэпіяна (2), тэорыі і методыкі выкладання мастацт! ва, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, эстэтычнай адукацыі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры і аздараўленча!прафілактычнай работы, педагагічнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.


DO YOU UNDERSTAND ME, КАМП’ЮТЭР?

ЧалавекAэпоха, сведка гістарычных падзей, адзін з тых, чыя жыцA цёвая і прафесійная біяграфія чытаецца, быццам займальная кніга... Усё гэта без перабольшання можна сказаць пра Фёдара Рыгоравіча КІТУНОВІЧА – прафесара кафедры інфарматыкі і асноў электA ронікі, якому 16 кастрычніка споўнілася 90 гадоў.

Вікторыя ЖУК Ужо другі раз прайшоў у сценах нашага універсітэта метадалагічA ны семінар па тэхналогіях выкладання замежнай мовы: адведзеных на мінулую сустрэчу гадзін яўна не хапіла для таго, каб падзяліцца ўсімі ідэямі і напрацоўкамі, абмеркаваць дасягненні, поспехі і прабA лемы. Арганізатары ставілі сваёй мэтай сінтэзаваць вопыт усіх пяці кафедраў замежнай мовы БДПУ і скаардынаваць іх дзеянні ў адным напрамку. «Тэмай дня» стала выкарыстанне інфармацыйных камуA нікатыўных тэхналогій з улікам спецыфікі прадмета.

ТАКІ ВЯЛІКІ ЮБІЛЕЙ, ТАКОЕ БАГАТАЕ ЖЫЦЦЁ! Павел МАЦЮШ

Маладыя выкладчыкі – учарашнія ма! гістранты і аспіранты – актыўна шука! юць пункты перасячэння вучэбных праг! рам і студэнцкіх інтарэсаў. Але педагогі больш сталага пакалення з іх вялікім вопытам і творчым мысленнем ні ў якім разе не саступаюць моладзі! У БДПУ шыро! ка выкарыстоўваюцца такія формы пра! цы, як пераклад з дапамогай мультыме! дыйнага слоўніка Лонгмана, выкарыстан! не Інтэрнет!рэсурсаў, прагляд фільмаў, спяванне сучасных хітоў і шлягераў 60— 80!х гадоў, тэставы кантроль. Вельмі цікавым і сапраўды крэатыўным з’яўляецца метад праектаў. Перад студэн! тамі ставіцца пэўная праблема – напрык! лад, арыентаванне ў нашым універсітэце, асаблівасці нацыянальнай беларускай кухні і г.д. Яны ж, у сваю чаргу, прахо! дзяць шляхам першакурсніка па калідо!

рах і бібліятэках alma mater, вывучаюць кулінарныя кнігі і цікавяцца рэцэптамі адмысловых страў, а потым прадстаўля! юць вынікі сваёй працы ў выглядзе муль! тымедыйных прэзентацый. Такая форма садзейнічае развіццю вуснага маўлення і маналагічна!дыялагічных навыкаў. Ак! рамя таго, тэхнічная падтрымка занят! каў па замежнай мове забяспечвае даступ! насць выкладання, высокую матывацыю навучання, індывідуалізацыю і ўлік роз! най моўнай кампетэнцыі студэнтаў. Што характэрна, нашы выкладчыкі ах! вотна дзеляцца інавацыйнымі напрацоў! камі, перадаюць свой вопыт будучым на! стаўнікам. Вось вам і прыклад пераемнасці «універсітэт!школа»! Так што пажадаем да! лейшых поспехаў і плённай працы кафед! рам замежных моў, а ўсіх астатніх заах! вочваем да падобных ініцыятыў!

У гады ваеннага ліхалецця Фёдар Рыгоравіч, як і большасць яго равеснікаў, стаў на абарону Айчыны: удзельнічаў у партызанскім руху на Случчыне, вызваляў Вар! шаву і Берлін. У 1947 годзе малады спецыяліст быў накіраваны ў МДПІ імя А.М. Горкага і ўжо на працягу 60 гадоў захоўвае яму вернасць! Гэта сапраўды універ! сітэцкі чалавек, пры непасрэдным удзеле якога наша alma mater набывала сваё сучас! нае аблічча. Яму давялося працаваць намеснікам дэкана фізіка!матэматычнага фа! культэта, кіраваць кафедрай методыкі выкладання фізікі, стаяць ля вытокаў ства! рэння кафедры ТСН. Акрамя таго, ужо амаль дваццаць гадоў Фёдар Рыгоравіч спалу! чае выкладанне з грамадскай дзейнасцю: ён – старшыня Савета ветэранаў універсітэта. Прафесар Кітуновіч – духоўны Настаўнік для многіх пакаленняў выкладчыкаў і студэнтаў. Ён падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук, асабіста і ў сааўтарстве напісаў больш за 20 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Бясспрэчная прафесійная кампе! тэнтнасць Фёдара Рыгоравіча адзначана высокімі званнямі: ён – Заслужаны на! стаўнік БССР, Заслужаны работнік БДПУ. Свой юбілей прафесар Кітуновіч сустракае, як заўсёды, «на перадавой». Ён і сёння малады душой, поўны ідэй і планаў. Калектыў БДПУ віншуе Фёдара РыгоA равіча з 90Aгоддзем з Дня нараджэння, 60Aгоддзем працоўнай дзейнасці і аднаA душна жадае яму моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а таксама далейшых прафесійных дасягненняў! Падчас заняткаў у кабінеце мультымедыйных тэхналогій

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР слухачоў НА ПЕРАПАДРЫХТОЎКУ з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў дзённых аддзяленняў ВНУ Беларусі па спецыяльнасцях:

√ практычная псіхалогія; √ сацыяльная педагогіка; √ лагапедыя; √ тыфлапедагогіка; √ сурдапедагогіка; √ алігафрэнапедагогіка; √ інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі; √ матэматыка; √ інфарматыка;

√ менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання; √ замежная (англійская, нямецкая, французская, італьянская, іспанская) мова (тэл. 206!63!07); √ педагагічная дзейнасць спецыялістаў (тэл. 271!57!10); √ псіхолага!педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці; √ жэставая мова.

Тэрміны навучання: 18 і 24 месяцы. Формы навучання: завочная, вячэрняя, дзённая. Прыём дакументаў з 15 кастрычніка па 1 снежня 2007 года. Заняткі пачынаюцца ў студзені 2008 года. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору.

2

АРГАНІЗУЕ КУРСЫ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ: √ педагагічныя і псіхалагічныя дысцыпліны (тэл. 271!57!10); √ спецыяльныя музычныя дысцыпліны (тэл. 271!57!10); √ замежныя мовы (206!63!07); √ інфармацыйныя тэхналогіі (206!63!07). Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.

Даведкі: 267!14!41 (факс), 263!98!16. http://ipk.bspu.unibel.by

18 кастрычніка 2007 г.


Факультэту пачатковай адукацыі – 50! ПРЫЗВАНЫЯ ДА ВЫСОКАЙ МІСІІ

Аляксандра Канстанцінаўна ЯНУЛІС, дэкан з 1957 па 1961 г.

Кожная новая эпоха паAсвойму расстаўляе прыярытэты і вызначае арыенціры, але ў бурлівым моры гісторыі заўсёA ды застаюцца «астраўкі» вечных каштоўнасцей, значнасць якіх не выклікае сумненняў, а значэнне не падвяргаецца зменам. Велічная прыгажосць добрых учынкаў; радасць творчасці і пазнання; высокае шчасце свядомага служэння ў імя Будучыні... Вось ужо палову стагоддзя факультэт паA чатковай адукацыі аб’ядноўвае людзей, якія прагнуць адA крыць усё багацце і разнастайнасць свету перад тымі, хто будзе лепш за нас. ВЕХІ ГІСТОРЫІ

Фядот Акімавіч КАЛІНІН, дэкан з 1961 па 1963 г.

Анатоль Іванавіч САЛАДУХА, дэкан з 1963 па 1971 г.

1957 – У МДПІ імя А.М. Горкага з’яўляецца спецыяльнасць «Пачат! ковая адукацыя» з 4!гадовым тэр! мінам падрыхтоўкі. Пакуль што сфар! міраваны толькі 2 групы (50 чала! век), але ўжо праз год будзе аб’яў! лены набор на завочную форму на! вучання, а яшчэ праз два гады – і на вячэрнюю. У той жа час ствараецца кафедра педагогікі і методыкі па! чатковага навучання. 1959 – Распачынаецца падрых! тоўка спецыялістаў на аддзяленні дашкольнай педагогікі і псіха! логіі (дзённая і завочная форма навучання). 1961 – Адбываюцца адразу дзве значныя падзеі – першы выпуск факультэта падрыхтоўкі настаўні!

каў пачатковых класаў і стварэн! не дэфекталагічнага аддзялення. 1976 – На базе дэфекталагічнага аддзялення ўтвараецца самастойная структурная адзінка – дэфекталагі! чны факультэт. 1978 – Аддзяленне дашкольнай педагогікі і псіхалогіі вылучаецца ў факультэт дашкольнага выхавання. 1981 – З гэтага года на ФПА прак! тыкуецца набор на падвоеныя спецы! яльнасці, першай з якіх стала «Па! чатковая адукацыя. Музычнае мас! тацтва» (1981). Пазней да яе далучац! ца «Пачатковая адукацыя. Выяўлен! чае мастацтва» (1994), «Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літара! тура» (1996), «Пачатковая адукацыя. Замежная мова» (2000).

ДОЎГАЯ ДАРОГА ДА ІДЭАЛУ Виноградную косточку в тёплую землю зарою, И лозу поцелую, и спелые гроздья сорву, И друзей позову, на любовь своё сердце настрою. А иначе – зачем на земле этой вечной живу? Б. Окуджава

Васіль Іванавіч НЯФЁДАЎ, дэкан з 1971 па 1977 г.

Аляксей Уладзіміравіч ТАЎЛАЙ, дэкан з 1977 па 2002 г.

Мікалай Іванавіч МІЦКЕВІЧ, дэкан з 2002 па 2006 г. 18 кастрычніка 2007 г.

Самае простае – гэта пасадзіць вінаградную костку ў цёплую зямлю. Значна цяжэй узрасціць і выпеставаць тую лазу, што потым аддзячыць за клапатлівы дагляд спелымі гронкамі сакавітых ягад! Нашым дзецям, бы капрызнай расліне, для належнага фарміравання асобы неабходна шмат цеплыні і святла. Значная роля ў гэтым працэсе належыць школе, асабліва яе першай ступені, на якой закладваюцца асновы светаўспрымання. Дэканам факультэта педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі я працаваў дваццаць пяць гадоў – ці ж гэта не своеасаблівы рэкорд? На маіх вачах паступова складвалася сучасная канцэпцыя падрыхтоўкі «пачаткоўцаў». Ад першага на! стаўніка, адначасова філолага і ма! тэматыка, гісторыка і мастака, гео! графа і музыказнаўцы, цяпер па! трабавалася адметная эрудыцыя. І калектыў прафесіяналаў, з якім мне пашчасціла працаваць, рабіў і робіць усё магчымае, каб зада! воліць патрэбу грамадства ў педа! гогах новай фармацыі. Мы заўсёды імкнуліся да таго, каб нашы выпускнікі былі сапраў! ды інтэлігентнымі людзьмі, якім ёсць што сказаць дзецям. Экалагі! чная дасведчанасць, годная матэ! матычная падрыхтоўка, належны ўзровень культуры маўлення дзя! куючы намаганням адпаведных кафедраў сталі яскравымі прыме!

тамі настаўніка ХХІ стагоддзя. Рэаліі сучаснасці запатрабавалі больш шырокай моўнай кампетэн! цыі – у 2000 годзе з’явілася новая падвоеная спецыяльнасць «Пачат! ковая адукацыя. Замежная мова». Мастацтва ва ўсіх яго праявах як нішто іншае садзейнічае духоўна! му ўзбагачэнню чалавека, і наву! чыць дзяцей адчуваць усё багацце нюансаў – задача кожнага настаў! ніка. Спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Музычнае мастацтва», «Пачатковая адукацыя. Выяўлен! чае мастацтва» адразу ж сталі па! пулярнымі ў абітурыентаў – і не выпадкова! З нагоды юбілею я хачу пажаA даць калектыву роднага факульA тэта, яго выпускнікам і студэнтам далейшых творчых поспехаў на няпростым шляху да ідэалу! НяA хай у вас усё атрымаецца! Аляксей ТАЎЛАЙ

Сёння на факультэ! це пачатковай адука! цыі па пяці спецыяль! насцях навучаюцца каля 1300 студэнтаў дзённага і завочнага аддзяленняў. Падрых! тоўку настаўнікаў ажыццяўляюць 5 ка! федраў, педагагічны калектыў факультэта складае 69 чалавек, ся! род якіх 2 доктары і 27 кандыдатаў навук. Многія з выкладчы! каў ФПА з’яўляюцца аўтарамі школьных праграм, падручні! каў, дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў. Своеасаблівая візітоўка факуль! тэта – яго творчыя калектывы: на! родны ансамбль вакальна!інстру! ментальнай музыкі «Спадчына», лабараторыя «Дыдактыка мастацт! ва», студэнцкі тэатр «Надзея». На працягу многіх гадоў ня! зменным дэвізам факультэта па! чатковай адукацыі застаюцца сло! вы В.А. Сухамлінскага: «Сэрца ад! даю дзецям!» Свае сэрцы аддаюць

дзецям і ўдзельнікі валанцёрскай групы «Крылы», якія дапамага! юць выхаванцам SOS!дзіцячай вёскі «Бараўляны» і дзіцячых дамоў г. Мінска. Шчыра віншую ўсіх супрацоўніA каў, студэнтаў і выпускнікоў фаA культэта пачатковай адукацыі з юбілеем. Жадаю шчасця, дабраA быту, аптымізму, натхнення і ноA вых творчых поспехаў! Наталля ЖДАНОВІЧ, дэкан факультэта

Кажуць, што студэнцкія гады – самыя запамінальныя ў жыцці кожнага чалавека. Галіна Іванаўна НІКАЛАЕНКА, прарэктар па навуковаAметадычнай рабоце Акадэміі пасляA дыпломнай адукацыі, цалкам з гэтым згодна. Факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання МДПІ імя А.М. Горкага яна скончыла ў 1971 годзе, але і сёння расA казвае пра тыя часы настолькі ярка і захапляльна, быццам гэта было ўчора...

ЗГАДКІ ПРА БЫЛОЕ – На выбар факультэта паўплывала перш за ўсё мая мама (яна загад! вала лабараторыяй пачатковай адукацыі). Праўда, мяне, выпускніцу сталічнай школы, такая перспектыва не вельмі ўзрадавала: былі ж і больш прэстыжныя спецыяльнасці! Але з цягам часу я зразумела, што трапіла ў сваю стыхію, і цяпер магу з упэўненасцю сказаць, што мена! віта ФПА абавязана не толькі трывалай навуковай базай, але і фар! міраваннем сапраўднай настаўніцкай душы. Пры паступленні я вытрымала даволі высокі конкурс – больш за 10 (!) чалавек на месца. Сярод маіх аднагрупнікаў было шмат людзей з магутным патэнцыялам, многія з іх сталі добрымі педагогамі, ка! госьці мне нават даводзілася сустракаць у нас на курсах. Разам са мною вучыліся прафесар кафедры методык дашкольнай адукацыі БДПУ Наталля Сцяпанаўна Старжынская і член!карэспандэнт Міжна! роднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі, загадчыца кафедры прыватных методык ІПКіПК Алена Савельеўна Шылава. Дагэтуль прыгадваю нашых выкладчыкаў. Ларыса Дзмітрыеўна Гла! зырына была для нас эталонам жаноцкасці, прыгажосці, а таксама дэмакратычнага стаўлення да студэнтаў. Дэкан факультэта Анатоль Іванавіч Саладуха выкладаў беларускую мову і здолеў падняць нас з «нулёвага» ўзроўню на даволі высокі. Так, майму будучаму мужу (мы вучыліся ў адной групе) ён паставіў чацвёрку, але казаў, што трэба ставіць дзесятку – такі відавочны быў прагрэс. У мяне часта пытаюцца, ці стала цяжэй вучыцца ў параўнанні з гадамі майго студэнцтва. Адназначна тут адказаць нельга: сёння аду! кацыя грунтуецца на іншых прынцыпах. У мае часы навучанне было падобным да школьнага, і сярод выкладчыкаў не так часта сустрака! ліся дактары навук. Цяпер узровень падрыхтоўкі прафесарска!вы! кладчыцкіх кадраў стаў значна вышэйшым, узраслі і патрабаванні да студэнтаў. З кожным годам да нас прыходзяць усё больш дасвед! чаныя выпускнікі – а значыць, якасць адукацыі павышаецца. І гэта не можа мяне не радаваць. Гутарыла Вераніка МАНДЗІК 3


ТРЭЦІ СЕМЕСТР

НА СОНЕЧНЫМ БЕРАЗЕ МІНСКАГА МОРА

○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○

У нашым універсітэце выслоўе «Адпачынак – гэта змена відаў дзейнасці» даўно стала прынцыпам жыцця. Нямала студэнA таўAпедагогаў, якія па ўласным жаданні да двух вучэбных семестраў далучаюць яшчэ адзін – практычны. І гэта пераканаўча даказвае работа універсітэцкіх педагагічных атрадаў. Пакуль што іх толькі тры, але з кожным годам цікавая і карысная ініцыятыва набірае размах! Сёння мы знаёмім чытачоў «Н» з уражаннямі ўдзельнікаў педатрадаў – і спадзяемся, што для многіх гэтыя матэрыялы стануць своеасаблівым адкрыццём або нават «білетам у прафесію».

Дваццаць адзін сонечны дзень, дваццаць адна сонечная ноч, сорак пяць сонечных і пяць сур’ёзных пар вачэй – вось тая нескладаная матэматыка, якая дапамагла паяднаць у адно цэлае гарэзлівасць дзяцей і адказнасць педагогаў, маленькую даA лоньку і моцную руку. Гэтая ж матэматыка перамнажала дзіцячыя слёзы і важацA кія перажыванні, шчодра дзяліла на ўсіх цеплыню сэрцаў і шчыры смех, прыбаўляA ла і прыбаўляла радасць… прадэманстраваць такое, што арга! дваццаць адзін сонечны дзень і нізатары «Ночы пажыральнікаў сорак пяць сонечных мордачак рэкламы» будуць наперабой прапа! назаўсёды застануцца ў памяці ноўваць супрацоўніцтва? Самыя пяці сур’ёзных, а ў душы такA кранальныя і камічныя, «старыя сама сонечных важатых?.. Марыя КАПІТАН добрыя» і «новыя модныя» – усё гэта пра фільмы лепшых рэжысё! раў з удзелам вялікіх акцёраў «Спа! Ужо другі год мая дачка Маргарыта дарожніка»! Шылі сукенку з папе! ахвотна ездзіць у «Спадарожнік», дзе «Спадарожнік»… Гэта асаблі! ры? А як вам касцюмы з цвікоў, працуюць важатыя педагагічнага ат вы свет, у якім дзейнічаюць за! кампакт!дыскаў, запалак, абаран! рада «Ветразь» з БДПУ. Мне пашчас коны чацвёртага вымярэння! Ад’! каў, пафарбаванай прасціны? Кон! ціла пабываць на некаторых мерапры емствах. Фінальны важацкі канцэрт ехаўшы ў горад на выхадныя, курс юных дызайнераў і топ!мадэ! – увогуле незабыўная падзея, прычым ужо праз 10 хвілін адчуваеш: не лей «Подыум ART» уражвае раз! як для дзяцей, так і для бацькоў. На стае чагосьці вельмі значнага. настайнасцю і матэрыялаў, і ідэй! ват мяне, дарослага дзядзьку, праняло Дзе чырвоныя майкі і яркія галь! Каб усё гэта зразумець, трэба про! да слёз, а што ўжо казаць пра нашых штукі? Дзе іскрыстыя дзіцячыя ста жыць у «Ветразі» і «Ветразем», дзяцей! Яны ўвогуле не хацелі вяртац вочы? Дзе кругаварот падзей і у «Спадарожніку» і «Спадарожні! ца дамоў. Не магу адмовіць сабе ў задаваль кам», акунуцца ў гэтую хвалю з ненні пералічыць хаця б некалькі ПАЧУЦЦЯЎ?!! Слабо на ART!кросе «заваліць галавой і вынырнуць іншым чала! імёнаў маладых педагогаў. Гэта Тац маманта» або пад дружныя «а!ка! векам – з новым вопытам, новымі цяна Воласава, Настасся Шчуцкая, Ксенія Вершына, Кацярына Маслоў пэла» атрада «Такіх не бяруць у сябрамі і ўражаннямі. ская, Таццяна Галубовіч, Вікторыя …Напрыканцы змены – ізноў касманаўты…» адной рукой ад! правіць у космас лятаючую плас! матэматыка: адымаем і дзелім. Аладка. На жаль, не ведаю прозвішчаў некаторых важатых, што падчас тыкавую талерку з вадой, не пра! Усё ў жыцці мае завяршэнне, 2й і 3й змен працавалі ў атрадзе № 7. ліўшы ні кроплі? А слабо на таму момант развітання нельга У. К. РОБАЦЕНЬ «Канскіх ільвах» Мінскага мора адмяніць. Ды й навошта, калі

○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○ ○

КАЛІ РАБОТА – АДПАЧЫНАК

Студэнты, як вядома, народ вясёлы, і лета сваё яны заўсёды праводзяць цікава. ЭкA скурсіі, турыстычныя паходы… Будучыя педагогі да таго ж практыкуюць яшчэ і даA волі спецыфічны від адпачынку ў студэнцкіх педагагічных атрадах. Cёлета да «ветэA ранаў» далучылася зусім маладая «Беларусачка», у склад якой пашчасціла ўвайсці мне і яшчэ 23 студэнткам нашай ВНУ. Уражанняў ад работы новага педатрада, ка! пакаленням педатрадаўцаў скажу: дзейнічайце! нечне ж, шмат. Што й казаць: працаваць «нашы» Вядома, будуць і цяжкасці, але чаго яны вартыя ўмеюць і любяць, з любой задачай спраўляюц! ў параўнанні з перажытымі радасцямі! Вікторыя ТКАЧЭНЯ ца на «10» – ужо будзьце ўпэўнены! Да кожнай справы яны ўмеюць падысці па!свойму, з Рэктару БДПУ натуральным для студэнцтва энтузіязмам. прафесару П.Дз. Кухарчыку Таму і ладзілася ўсё ў нас, «першапраход! Адміністрацыя дзіцячай базы адпачынку і аздараўлення цаў»: і з дзеткамі кантакт усталяваўся ад! «Вяззе» выказвае шчырую падзяку рэктарату і ўпраўленню вы разу, і кіраўніцтва летніка не пашкадава! хаваўчай работы з моладдзю Вашага універсітэта за дзейнасць ла, што аддало перавагу менавіта «Белару! студэнцкага педагагічнага атрада «Беларусачка». Студэнты сачцы», а не студэнтам Магілёўскага дзяр! БДПУ наглядна прадэманстравалі, што ўзровень падрыхтоўкі жаўнага універсітэта. А галоўнае – кожны педагагічных кадраў у адной з вядучых ВНУ рэспублікі адпавя дае самым высокім патрабаванням. Мы спадзяемся на далей з нас можа з упэўненасцю сказаць: лета шае плённае супрацоўніцтва са студэнцкім педагагічным ат прайшло недарэмна. Вопыт, пазітыўны радам «Беларусачка». настрой і мора ўражанняў – вось той ба! З павагай – дырэктар В. П. ЧЫГІЛЕЙЧЫК гаж, што мы прывезлі з летніка. А новым

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах 226A40A19 БДПУ бясплатна. http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

220809, г. МінскA50, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Ліпень, спякота, і мы, валанцёры праекта «Дзеці стаA ліцы», дэсантуемся ў Маскоўскім раёне Мінска з высаA кароднай місіяй – расквеціць яркімі фарбамі будні дзяA цей, якія на лета засталіся ў горадзе, стварыць для іх свет, поўны таямніц і прыгод, сцерці мяжу паміж звыA чайным і нестандартным. Нашы базы дыслакацыі – дзесяць сярэдніх школ. У нас пры сабе зброя накіраA ванага ўздзеяння: веды, якія мы атрымалі на лекцыях і спецыяльных трэнінгах, а таксама нястрымнае жаA данне несці добрае, вечнае…

ЛЕТА – ГЭТА МАЛЕНЬКАЕ ЖЫЦЦЁ! Кожны дзень праходзіў, як сакрэтная аперацыя, пад сваёй кодавай назвай: «Форт “Малінаўка”», «Востраў скарбаў», «Школа выжыван! ня, або Апошні герой» і іншыя, не менш цікавыя і пазнавальныя для ўсіх удзельнікаў. Вось вам замалёўка з натуры. У малога звоніць тэлефон, і адбываецца наступная гутарка: «Мама, я не магу зараз прыйсці дадому. Не, зусім не магу: мы яшчэ не знайшлі скарб Старога Пірата, а потым трэба ляцець на Альтаір і ратаваць яго жыхароў ад злой чараўніцы. Бывай, я патэлефаную пазней». У такія хвіліны мы адчувалі сябе самымі шчаслівымі на свеце людзьмі, бо няма нічога лепшага, чым бачыць шчаслівыя вочы і ведаць, што гэта ты падара! ваў маленькаму чалавечку часцінку радасці… «Н»Aдаведка. З 2004 года Сацыяльнапсіхалагічны цэнтр БДПУ пры пад трымцы аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкома і адміністрацыі Мас коўскага раёна г. Мінска ажыццяўляе валанцёрскі праект «Дзеці Сталіцы», мэта якога – стварэнне аптымальных сацыяльнапедагагічных умоў для сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў. Сёлета ў праекце прынялі ўдзел 79 сту дэнтаўваланцёраў (у 2004 годзе – 16) і 361 дзіця; колькасць падшэфных школ за тры гады ўзрасла з 4 да 10.

На цэлы месяц дзеці сталіцы забыліся пра існаванне тэлевізара і камп’ютэра. Бабулям і дзядулям рознымі ўгаворамі і хітрыкамі ледзь удавалася вяртаць сваіх любімых унукаў з ненаселеных астравоў і далёкіх міжпланетных падарожжаў назад, дадому… Кожны дзень мы чулі: «Давайце пагуляем яшчэ!», «Мы не хочам, каб вы пакідалі нас!», «Заставайцеся з намі назаўсёды!» Але, на жаль, прыходзіць апошні дзень… Так, развітвацца заўсёды сум! на, аднак ёсць і суцяшэнне: наперадзе – новае лета, поўнае даб! рыні і фантазіі! Вольга КУЗНЯЦОВА, Вольга ХАМЕНКА Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1047. Падпісана ў друк 18.10.2007 г. у 14.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1025  
1025  
Advertisement