Page 1

НА ФОНЕ БДПУ Стар. 2

У красавіку адбылося размеркаванне пяцікурснікаў. На розных фа& культэтах яно прайшло па&рознаму: так, фізфак змог задаволіць толькі 93 са 150 планавых заявак, прыкладна такая ж сітуацыя склалася з матэматыкамі і прыродазнаўцамі. Каб заахвоціць да па& ступлення ва універсітэт самых лепшых, дэканы трох факультэтаў, спецыялісты ЦРІТ і прадстаўнікі прыёмнай камісіі накіраваліся ў Карэ& лічы на сустрэчу з выпускнікамі школ раёна.

ЗАЎТРА ПАЧЫНАЕЦЦА СЁННЯ Чаму менавіта ў Карэлічы? Таму што яны даслалі заяўку на сямёра матэматыкаў, чатырох інфарматыкаў і фізікаў, а таксама чатырох выпускнікоў факультэта прыро дазнаўства. Ды накіравалі да іх толькі трох маладых спецыялістаў у галіне хіміі і біялогіі. Падчас сустрэчы, якая адбылася ў дзяржаўнай гімназіі № 1, мы пазнаёмілі адзінаццацікласнікаў з нашым універсітэтам, яго факультэтамі, сёлетнімі правіламі прыёму, правялі пробнае тэсціраванне па фізіцы, матэматыцы, хіміі і біялогіі, пры чым больш за 30 школьнікаў паказалі належны ўзровень ведаў. Кіраўніцтва раёна прапанавала нам праводзіць такія ж сустрэчы і ў будучым: вера годнасць таго, што пасля заканчэння універсітэта маладыя спецыялісты вернуцца на працу ў родную мясцовасць, вельмі высокая. Да таго ж нам абяцалі на спрыяльных умовах прадаставіць базы для студэнцкай палявой практыкі. Мы ж у адказ даслалі юнакам і дзяўчатам, што паспяхова прайшлі тэсціраванне, імянныя запрашальнікі паступаць на нашы факультэты. Зроблены першы крок. У планах – арганізацыя аналагічнай сустрэчы ў Клецкім раёне. Відавочна, ёсць толькі адзін правільны шлях: каб забяспечыць вёску або не вялічкі гарадок настаўнікамі патрэбнага профілю, трэба на месцах шукаць патэнцы яльных абітурыентаў і мэтава накіроўваць іх у педагагічны універсітэт.

НЯМА КАЛІ СУМАВАЦЬ

РАДКІ, ПАДКАЗАНЫЯ МУЗАЙ

Стар. 3

Стар. 4

РАМАНТЫКА, ВЯСНА І ХАРАСТВО Таццяна ТАЛЯРОНАК Вясна прыходзіць да нас у дзявочым абліччы, маладая, абаяльная, крыху наіўная, але ад гэтага яшчэ мілейшая. Лёгка і грацыёзна яна ступае па зямлі, шчодрай рукой дорачы людзям радасць жыцця, і пад яе маленькай ножкай расцвітаюць шыкоўныя кветкі, якіх дагэтуль не бачыў свет. Яна не абмінае ніводны куточак Зямлі – яе надыход свят& куе нават самы «восеньскі» раён беларускай сталіцы, ды як святкуе! Знаёмцеся: «Міс Вясна&2007 Кастрычніцкага раёна», першакурсніца факультэта народнай культуры БДПУ Іна АКСЮЦІК!

УУцэнтры Іна цэнтры–— ІнаАксюцік АКСЮЦІК

І. ТАШЛЫКОЎ, дэкан фізічнага факультэта

«ЗАЛАТОЕ ПЯРО» 2007 На якім бы факультэце Вы ні ву& чыліся, Ваш інфармацыйны голад наталяюць не толькі агульнауні& версітэцкія «Настаўнік» са «Шка& ляром», але і свае, «мясцовыя» вы& данні. Людзі, што іх рыхтуюць, кожную раніцу прыходзяць на за& няткі, пішуць канспекты, здаюць іспыты і залікі – а свой вольны час прысвячаюць Газеце. Ім ёсць што сказаць, і яны ведаюць, як гэта зрабіць! Менавіта лепшых студэн& таў&журналістаў БДПУ днямі віншавалі падчас святочнай цыры& «Залатое пяро» ўручана рэд калегіі газеты «РАКУРС» моніі «Залатое пяро». (Заканчэнне на стар. 3)

– Іна, як ты ўпершыню рашылася па змагацца за карону прыгажосці? – Папросту ніколі раней не ўдзельніча ла ў такіх мерапрыемствах, і мне стала цікава, на што я магу разлічваць. Пер шай перамозе ў «Імгненні ўдачы» не вельмі радавалася: на мой погляд, можна было выступіць і лепш. А вось калі трэба было ўдзельнічаць у конкурсе студгарадка, хвалявалася не на жарт, бо ведала, што Таццяне Раткевіч не прывыкаць да сцэны, і бачыла ў ёй сур’ёзную саперніцу. На рэ петыцыі я была ўпэўнена, што займу трэ цяе месца, і калі даведалася пра вынік, ад нечаканасці не здолела стрымаць слёзы. – А як ты рыхтавалася да раённага конкурсу «Міс Вясна2007»? – У нас праходзілі рэпетыцыі ў Палацы культуры чыгуначнікаў, вельмі сур’ёзна

мяне падтрымалі адміністрацыя студ гарадка і сяброўкі. Аднак уся асноўная падрыхтоўка, як звычайна, прыпала на апошні дзень. – Цяпер, калі ўсе хваляванні засталіся ў мінулым, час падумаць пра будучыню… – Вельмі хачу заняцца вакалам, у хуткім часе планую пайсці на праслухоў ванне. У мяне ёсць адна мара: праспя ваць «Je t’aime» для свайго хлопца – толькі ў прыгожай белай сукенцы і на вялікай сцэне. Але пакуль што да гэтага я не «дарасла»... – Ты лічыш, што яшчэ не пасталела? – Так, час ад часу мне падабаецца паду рэць з сябрамі. Але там, дзе трэба быць сур’ ёзнай, я настройваюся на адпаведны лад. – Дзякуй за размову. Шчасця і ўдачы табе, Іна!


Напачатку чэрвеня ў Мінскай ратушы мэр сталіцы М. Паўлаў уру& чыць прэміі Мінгарвыканкома студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, якія дабіліся значных поспехаў у навуковай дзейнасці. «Што ж трэба было зрабіць, каб заслужыць прызнанне на такім высокім узроўні?» – зацікавіўся карэспандэнт «Н» – і накіраваўся да Алега КЛЯЦКО з факультэта прыродазнаўства і Юліі МЯЛЕШКІ з ФНК, якія ўжо дакладна ведаюць адказ на гэтае пытанне...

АД ЭТНАГРАФІІ ДА ПЕДАГОГІКІ

ГЕАГРАФІЯ ВЯТРОЎ І ДАРОГ

– Паколькі я вучылася ў педагагічным класе пры БДПУ, то пытанне выбару наву чальнай установы і факультэта перада мной увогуле не стаяла, – расказвае Юлія. – Я цікавілася краіназнаўствам, музеязнаўствам і этнаграфіяй, незадоўга да закан чэння школы стала лаўрэатам гарадскога конкурсу, на якім выступала з працай «Бе ларускі ручнік», але пазней захапілася педагогікай. На змену прыярытэтаў паўплы вала, папершае, педагагічная практыка, а падругое, мая выкладчыца педагагічных тэхналогій Л.М. Варанецкая. Паступова я стала ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, пісаць даклады па народнай педагогіцы і па сацыяль ных праблемах выхавання. На сённяшні дзень у зборніках і часопісах змешчана каля 20 маіх артыкулаў. Акрамя таго, з’яўляюся сааўтарам пяці вучэбных дапа можнікаў па педагогіцы, адзін з якіх, «Выхаванне асобы старэйшага школьніка срод камі народнай педагогікі», стаў у 2006 годзе лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац сярод студэнтаў ВНУ.

Падчас размовы з Алегам падумалася: «Як добра, што мы, у адрозненне ад Дон Кіхота, не змагаемся з ветракамі, а будуем ветраныя станцыі!» Студэнт выпускнога курса факультэта прыродазнаўства распрацоўвае надзвычай актуальную для Бела русі тэму – альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Яго дыпломная праца прысвечана перспектывам развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь, але малады да следчык не абмінае ўвагай магчымасці вады, сонца і... цвёрдых бытавых адходаў. З дакладамі па гэтай тэматыцы Алег не раз выступаў на канферэнцыях, з якіх яму больш за ўсё запомніліся самая першая – у Бабруйскім філіяле БДЭУ і кіеўская — у Нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі. Яны пакінулі вялікую колькасць яркіх уражанняў і цікавых знаёмстваў. Акрамя ўсяго іншага, Алег займае пасаду навуковага сакратара Міжнароднага форуму «Першы крок у навуку», які право дзіцца ў рамках канферэнцыі «Моладзь у навуцы—2007», арганізаванага НАН Бе ларусі, дзе па яго ініцыятыве была ство рана секцыя «Геаграфія». У будучым ён хацеў бы ўвайсці ў групу навукоўцаў, якія шукаюць прыдатныя месцы для вет раных станцый і робяць неабходныя вы мярэнні. На сённяшні дзень на возеры Нарач ужо дзейнічаюць дзве ветраэнер гетычныя ўстаноўкі, што былі пабуда ваны з дапамогай больш вопытных ня мецкіх калег. Праўда, па словах хлоп ца, галоўныя недахопы ветраэнергетыч ных установак — шум і даволі высокая цана на энергію ў параўнанні з трады цыйнымі крыніцамі. Як сапраўдны географ, Алег не можа не любіць падарожжаў – а як сапраўдны студэнт, ён ездзіць аўтастопам: «Размова з рознымі людзьмі заўжды цікавая». І з гэтым нельга не пагадзіцца!

P. S. Прэмія, якую атрымаюць Алег і Юлія, у грашовым вымярэнні адносна невя лікая, але студэнты адзначаюць, што галоўнае – прызнанне вартасці іх працы. Напрыканцы размовы Алег выказаў асаблівую падзяку тым людзям, якія адкрылі яму шлях у навуку. Гэта яго навуковы кіраўнік — загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды прафесар М. Г. Ясавееў, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання прафесар Л. М. Давыдзенка і выкладчык гэтай жа кафедры Л. С. Кавальчук. А Юлія, у сваю чаргу, папрасіла перадаць праз газету словы любові і пашаны яе маме Алене Мікалаеўне. Не можам гэтага не зрабіць.

НА ФОНЕ БДПУ Вераніка МАНДЗІК

•Алімпійскі марафон Кожны ўдзельнік гэтага гранды ёзнага мерапрыемства мог пра явіць сябе ў той або іншай галіне педагагічнага майстэрства – па спрабаваць сілы ў выкананні тэс таў па дыдактыцы і тэорыі вы хавання, гісторыі адукацыі і пе дагагічнай думкі, напісаць эсэ на педагагічную тэму, «бліснуць» падчас самапрэзентацыі факультэ та. Самыя таленавітыя нават па спелі паўдзельнічаць адразу ў не калькіх конкурсах. Не ведаю, як вам, дарагія калегіалімпійцы, а мне такі вопыт падаецца бясцэн ным. Акрамя таго, незвычайная сяброўская атмасфера, адзіны парыў каманды, вольны палёт фантазіі – усё гэта пакінула глы бокі след у душы кожнага ўдзель ніка алімпіяды. І вось нарэшце гучаць фанфары (а нецярплівыя чытачы, напэўна, ужо ўшчуваюць за доўгі пралог), і я з гонарам хачу прадставіць пераможцаў. Леп

2

•Алімпійскі марафон

шымі ў тэарэтычным конкурсе сталі: В. Таўстая (ФПА, 1 месца), Н. Баранок (гістарычны факультэт, 2 месца), М. Гулевіч (ФДА, 3 месца), Н. Таўгень

(тэставае заданне) заваявалі сту дэнты фізічнага і музычнапеда гагічнага факультэтаў П. Праўдзі& каў і К. Хрулёва. Срэбра журы прысудзіла студэнтцы матэма

•Алімпійскі марафон

факультэт, 1 месца), Н. Семянякі (факультэт пачатковай адукацыі, 2 месца), В. Мандзік (факультэт беларускай філалогіі і культуры, 2 месца), А. Ціхановіч (матэма

ІМЯ НАМ — ПЕДАГОГІ ! Яшчэ з даўніх часоў вядзецца: удзельнікі алімпіяд – гэта ўжо пераможцы, самыя паспяховыя і моцныя. Добрая традыцыя спаборніцтваў за званне Леп& шага сярод Лепшых непарушна захоўваецца і ў нашым родным БДПУ. Праў& да, патрабуецца невялічкая папраўка: агульнауніверсітэцкую алімпіяду па пе& дагогіцы лепей было б назваць Святам таленту і розуму. Яна сабрала надзвы& чай яркіх і неардынарных асоб, светлых, адкрытых, кантактных... Дый уво& гуле: ці магло быць іначай, калі нават само дзейства праходзіла пад дэвізам «Педагагічная творчасць»?

(факультэт рускай філалогіі) і Ю. Чэрняк (факультэт псіхалогіі, 3 месца). Золата ў конкурсе «Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі»

тычнага факультэта М. Бець, а бронзу падзялілі Н. Парфёнчык (ФПА) і К. Капранава (ФСПТ). Высока ацанілі суддзі педага гічныя эсэ В. Смірновай (фізічны

ФСА, 2 месца заняла каманда ФДА, 3 месца падзялілі факуль тэты народнай культуры, пачат ковай адукацыі, прыродазнаў ства, сацыяльнапедагагічных тэхналогій, беларускай філалогіі і культуры. Па выніках усіх чатырох кон курсаў лепшым стаў факультэт пачатковай адукацыі, другое месца — у фізічнага факультэта і факультэта беларускай філа& логіі і культуры, трэцяе заняў факультэт сацыяльна&педагагіч& ных тэхналогій, чацвёртае – гістарычны.

Вось такія цудоўныя сту дэнты вучацца побач з намі! Азірніцеся: магчыма, хтоне будзь дапаможа і вам знайсці тычны факультэт, 3 месца), сваю зорку поспеху ды ад Н. Бернат (факультэт спецыяль пусціць яе ў неба!.. най адукацыі, 3 месца). Поспехаў вам, дарагія сябры! Пераможцам конкурсу «Сама прэзентацыя» стала каманда Вольга НОВІК

7 чэрвеня 2007 г.


НЯМА КАЛІ СУМАВАЦЬ Вольга ПРЫЁМКА

Гавораць, што жанчына і дакладныя навукі – не зусім сумяш& чальныя, а то і супрацьлеглыя паняцці. Аднак прафесар Ірына Аляксандраўна НОВІК мае свой пункт гледжання на гэтае пы& танне: «Ведаеце, зусім не важна, дзе і кім працуе жанчына, га& лоўнае, каб ёй гэта ўдавалася. Памятаеце, як казаў Станіслаўскі: «Няма дробных роляў, ёсць дробныя акцёры». Таксама і ў жыцці: няма нецікавых прафесій, папросту ёсць нецікавыя людзі. Зусім нядаўна адна дама запыталася ў мяне: «А Вы працуеце? Навош& та?» І мне падумалася: «Які няшчасны чалавек! Працаваць – гэта ж так здорава!»... У сумяшчэнні хатніх клопатаў з прафесійнай дзейнасцю Ірына Аляксандраўна не бачыць нічога незвычайнага. «Мне пашанцавала ў тым плане, што першым дысер тацыю абараніў мой муж. Ён ведаў, колькі сіл гэта вымагае, і калі я паступіла ў аспірантуру, дапамагаў чым мог. На сённяшні дзень у нашай сям’і восем кандыдатаў навук і адзін прафесар». Пра сваю працу, такую складаную і важную, Ірына Аляксандраўна гатова гава рыць бясконца. «Я падрыхтавала 6 дактароў і 13 кандыдатаў навук, якія працуюць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, у Вільнюсе, Душанбэ, Познані, нават на Кубе. Не палічыце за нясціпласць, але ў мяне ўжо склалася свая навуковая школа. Мае аспіранты – нібыта мае дзеці: трэба даць ім такую тэму, так наладзіць сумес ную работу, каб распрацоўка праблемы завяршылася абаронай дысертацыі. А наву чыць лавіць рыбу цяжэй, чым падаць яе ў гатаваным выглядзе». А як жа студэнты? «Я іх паважаю. Калі з першай лекцыі ты чымсьці зачапіў аўдыторыю, павёў за сабой – яна твая. Я гавару з маладымі на роўных, і яны гэта цэняць». Многа сіл, энергіі Ірына Аляксандраўна аддае не толькі студэнтам і дысертантам, але і Савету жанчын універсітэта, старшынёй якога з’яўляецца. «Праца ў жансавеце мне вельмі падабаецца. Наогул, я ўсё жыццё займалася грамадскай дзейнасцю: узна чальвала партыйную арганізацыю матэматычнага факультэта, шэсць гадоў працава ла дэпутатам Ленінскага райсавета сталіцы, была старшынёй камісій па справах моладзі і народнай адукацыі... Работа з людзьмі мне імпануе, бо гэта кантакты, гэта цікава. Апошняе мерапрыемства Савета жанчын – гутарка на тэму «Што такое ка ханне» з удзелам старшага выкладчыка кафедры методыкі выкладання фізікі Аляк сандра Альбертавіча Шымбалёва – прайшло проста цудоўна. Былі там і студэнты, яны чыталі вершы, абмяркоўвалі выказванні знакамітасцей пра каханне. Усе даве даліся столькі новага – нават пра таямніцу шлюбу!

На пытанне, ці ёсць жанчына, на якую Ірыне Аляксандраўне хочацца быць падоб най, я атрымала адказ: «Адной – няма, але захапляюся кожнай жанчынай, у якой сумяшчаюцца Розум і Прыгажосць».

P. S. Днямі Ірына Аляксандраўна адзначыла цудоўны юбілей. З гэтай нагоды рэдакцыя «Н» зычыць ёй моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і маладосці духу.

•Алімпійскі марафон •Алімпійскі марафон «ЗАЛАТОЕ ПЯРО» 2007 УСМІХАЙЦЕСЯ НА ЗДАРОЎЕ!

С. ВАРЫВОЦКІ Калі Вам даводзілася выкарыстоўваць методыкі псіхадыягностыкі, напэўна, Вы звярнулі ўвагу на даволі распаўсюджаную фразу: «Шкала «Здароўе» з’яўляецца пробнай і пры апрацоў& цы вынікаў не ўлічваецца»... Палажэнне, дарэчы, надта спрэчнае – сцвярджаюць удзель& нікі нядаўняй алімпіяды па асновах медыцынскіх ведаў. Відавочная зацікаўленасць і дасведча& насць прадстаўнікоў дзевяці «тутэйшых» і трох запрошаных з БДУ каманд нават навяла арганізатараў на думку пра неабходнасць маштабнага міжуніверсітэцкага мерапрыемства. Навуковыя даклады пагражалі стаць надта сур’ёзным выпрабаваннем для выступоўцаў зза неўтаймоўнай дапыт лівасці студэнтак журфака БДУ. Такую б актыўнасць нашым «рахманым» на стаўніцам – цаны б ім не было! Гутарка вялася і пра здароўе нацыі, і пра гісто рыю гемадыялізу, і пра наступствы ка тастрофы на ЧАЭС (выявілася, што старшыня журы прафесар У. Сыты – удзельнік міжведамаснага савета па выяўленні прычыннай сувязі захвор ванняў з аварыяй на ЧАЭС). Закранулі і такія актуальныя тэмы, як аптымаль ны рацыён студэнтаўпершакурснікаў і роля фізічнай актыўнасці ў здаровым ладзе жыцця.

7 чэрвеня 2007 г.

Аднак аздаравіў абстаноўку даклад ад факультэта міжнародных адносін універсітэтаканкурэнта, прысвечаны смехатэрапіі. Аказваецца, з пяці тыпаў смеху самы карысны – на а (хахаха): ён паніжае ўзровень халестэрыну ў крыві, суцішвае болі, дапамагае зма гацца са стрэсам, паляпшае імунітэт. А вось астатнія разнавіднасці (хехе, хі хі, хохо) сведчаць пра злараднасць, скрытнасць, залішнюю самаўпэўне насць. Тлумачыцца гэта псіхалагічнай сублімацыяй. Дарэчы, каб лячыцца смехам, не абавязкова валодаць пачуц цём гумару. Немцы і венгры для больш поўнага адчування радасці жыцця на ват наведваюць спецыяльныя клубы,

амерыканцы маюць сваіх дактароў смехатэрапеўтаў. Вядома, смяяцца трэба вельмі ціхусенька і акуратнень ка пры наяўнасці ў Вас грыжы, цяжар насці, глаўкомы, дыярэі і дыхальных інфекцый. Вынік? Трэба навучыцца ўсміхацца – у тым ліку напярэ дадні сесіі! Думаецца, шырокая здаровая ўсмешка студэнта адра зу настроіць любога выкладчыка на адпаведны лад . P. S. Віншуем з заслужаным пры знаннем каманды факультэтаў рускай філалогіі і прыродазнаўства БДПУ, а таксама журфака БДУ – і чакаем заявак на наступны год!

(Пачатак на стар. 1) Відовішча, трэба прызнацца, было на славу! Узнагароджанне пе раможцаў суправаджалася надзвычай арыгінальнымі відэаролікамі і праходзіла ў наступных намінацыях: ✍ «Дэбют – выбух» – лепшае нованароджанае выданне; ✍ «Жартачкі – не жартачкі» – лепшая публікацыя на тэму КВЗ; ✍ «Я – студэнт» – журналіст, які найлепей раскрыў тэму «Бела рускае студэнцтва паміж мінулым і будучым»; ✍ «Ёсць кантакт!» – лепшае інтэрв’ю; ✍ «Журналісцкі эксперымент» – самы нестандартны матэрыял; ✍ «Аўтарскі стыль» – аўтар пастаяннай рубрыкі; і як апафеоз усяго дзейства – ✍ «Лепшае студэнцкае выданне», якім была прызнана газета «Ракурс» факультэта беларускай філалогіі і культуры. У святочнай праграме прымалі ўдзел лепшыя калектывы БДПУ «Мо дус», «К.У.Б.А», «ЛИЦА», «Вишенки», «Диамант», Таццяна Зяновіч і каманда КВЗ ФСПТ, а таксама госці – бітгрупа «L.O.V.E.I.S». Між іншым, завітаў на цырымонію і былы выпускнік гістарычнага фа культэта Алесь Мухін – зорка «Што? Дзе? Калі?» і генеральны ды рэктар філіяла кампаніі «Евросеть», які вылучыў спецыяльную што гадовую намінацыю «Артыкул пра мабільныя сродкі сувязі». Што можна дадаць? Пачынайце пісаць – і перамагайце! Ухапіўшая адно «Залатое пяро» са сваёй Жарптушкі Вольга ПРЫЁМКА 3


ДАБРЫНЁЮ САГРЭЕМ СВЕТ На здымку — удзельнікі дабрачыннай акцыі

Добрым быть совсемсовсем непросто: Не зависит доброта от роста, Не зависит доброта от цвета – Доброта не пряник, не конфета. Напэўна, кожны з нас памятае словы гэтай песенькі з дзяцінства. Яе ідэя праз рыста немудрагелістая і адначасова гранічна глыбокая: дабрыня – не падарунак, не міласціна, а ўнутраная патрэба падзяліцца цеплынёй душы. Акцыя «Дабры нёю сагрэем свет» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якую пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» праводзіла дзіцячая газета «Зорька», аб’яднала сапраўды сардэчных, адкрытых і чуйных людзей. Прынялі ў ёй удзел і валанцёрскія клубы БДПУ – «Вясёлка» (музычнапедагагічны фа культэт) і «Беражніца» (факультэт беларускай філалогіі і культуры). У кінатэатры «Перамога», дзе праходзіла акцыя, з першых крокаў нас сустрэлі сонечныя дзіцячыя ўсмешкі. Мы апынуліся ў своеасаблівым свеце, дзе гучаць вясё лыя галасы і заўсёды пануе добры настрой. Залу ўпрыгожвала выстава дзіця чых малюнкаў, клоуны і мульцяшныя героі забаўлялі малых, фатаграфавалі ся з імі. Потым усе глядзелі кароткаметражную кінастужку і мультфільмы. І ажно кранулі за сэрца словы хворага хлопчыка: «А я таксама хачу маляваць мульцікі!..» Акцыю завяршыла забаўляльная праграма ў Палацы дзяцей і моладзі. Развіт вацца было цяжка, бо за гэты дзень усе мы, малыя і дарослыя, паспелі стаць сябрамі. І думалася: як жа патрэбны ўсім нам, незалежна ад узросту, такія мерапрыемствы, што даюць магчымасць паглядзець на свет іншымі, прасветле нымі вачыма... К. ШАРГАЕВА, музычнапедагагічны факультэт

АД СЕСІІ, ДА СЕСІІ І ПАДЧАС ЯЕ 2042 год, універсітэт. Выкладчык чытае лекцыю, якую сінхронна перакладае робат. В.: – Спадарства, уявіце сабе рашэцістую канструкцыю, узнятую на монацыклічны агрэгат, які рухаецца з цвінцындэнтным паскарэннем... Р.: – Уявіце сабе павозку... – Што такое конская сіла? – Гэта сіла, якую развівае конь ростам у адзін метр і вагой у адзін кілаграм. – Дзе ж Вы бачылі такога каня?! – А яго так проста не пабачыш: ён захоўваецца ў Парыжы, у Палаце мер і вагаў! Залік па грамадзянскай абароне. Студэнт яўна не ведае матэрыялу, блытаецца, і выкладчык нарэшце не вытрымлівае: – Вось табе апошняе пытанне! Адкажаш – пойдзеш на вакацыі, не адкажаш – на пераздачу! Побач з табой ядзерны выбух... Твае дзеянні? – Ператвараюся ў радыеактыўны пыл і заражаю праціўніка! – Як сказаць панямецку: жаба скача па балоце? – Айн мамэнт! Дэр жаба па балоце дэр шлёп, дэр шлёп, дэр шлёп!

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск&50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226&40&19

http: //www.bspu.unibel.bu/newspaper

•Радкі, падказаныя Музай Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ МАЛІНЫ Вам быць, на жаль, не суджана маім, І хоць пачуцці — вогненная лава, Я вусны, што падобны да малін, Сваімі называць не маю права. Замест мяне хай іншая ў цішы На смак іх пацалункам паспытае, А мне — рабіны гронку ад душы Ўзамен падорыць восень залатая. Я з памяці, як з верша, ў соты раз Цукровыя выкрэсліваю вусны. Старанна забываюся на Вас, На пах малін, настойліваспакусных. Шапчу: «Вам быць не суджана маім», — І рану засыпаю жменяй солі, Бо вусны, што падобны да малін, Сваімі не змагу назваць ніколі. ДЗЯКУЙ Я скажу табе проста — «дзякуй» І спушчуся з нябёс далоў. Больш не трэба ісці ў атаку, Больш не трэба дзяжурных слоў... Проста дзякуй табе, мой мілы, За растоплены ўмела лёд, Хоць з паперы, але за крылы, Хоць і з дзёгцем, але за мёд. Я не буду знаёмым хлусіць, Што не маю для слёз прычын. Так фартуна рашыла, мусіць, Мы ж з табою тут ні пры чым. Хоць кахання твайго не ўкрасці, Наракаць не хачу на лёс. Табе мала мяне для шчасця, Мне — звыш нормы цябе для слёз.

РАМОНАК Для цябе я рамонкам была Сярод соцень прываблівых кветак І сабою, на жаль, не змагла Упрыгожыць твой дзіўны палетак. Ты пялёсткаў маіх не збярог, Хоць я іх ратавала старанна. Ну навошта ты так? Як ты мог Варажбой мяне знішчыць так рана?! Я зрабілася частачкай сноў, Толькі рэха усё паўтарае: “Не кахае, кахае...» — і зноў Ў соты раз: «Не кахае, кахае...» Як імгненна калісь зацвіла, Так і знікла маланкаю хуткай. Для цябе я рамонкам была, А хацелася быць незабудкай.

•Спартыўны навігатар Канстанцін ЯБЛАЧКІН

ВЕСТКІ З міні ПАЛЁЎ Напэўна, кожны аматар спорту з нецярплівасцю чакаў завяршэн& ня Рэспубліканскай універсіяды, перажываў, хваляваўся за СВАЮ каманду і ўначы прачынаўся з крыкам: «Го&о&л!!!» І вось нарэшце спаборніцтвы завяршыліся. Так, мы не першыя... але гэта не падста& ва сумаваць: «пяцёрачка» ва ўсе часы лічылася высокай адзнакай! Мека беларускага студэнцкага мініфутболу ў чарговы раз сабрала шаснаццаць лепшых дружын з усёй рэспублікі, у склад якіх, натуральна, увайшла і каманда БДПУ – пераможца мінулагодніх спаборніцтваў. Наша зборная трапіла ў групу «С» разам з камандамі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта, Беларускага дзяр жаўнага медыцынскага універсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харча вання. МДУХ пад націскам «нашых» саступіў з лікам 2:6, у вароты БДМУ мы здолелі забіць на мяч менш – 5:2 і падышлі да апошняга тура са стопрацэнтным паказчыкам у графе «Набраныя балы». Усё б нічога, ды з такім самым вынікам на поле выйшлі і нашыя галоўныя канкурэнты – ГрДАУ, і нічыя ў трэцім матчы зза лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў была на карысць сапернікам. У вырашальнай схватцы групавога турніру цяжар адказнасці прыгнятаў нашу каманду – і, магчыма, менавіта зза гэтага сапраўднай барацьбы не атрымалася. Фінальны свісток зафіксаваў выні ковыя лічбы на табло не на нашу карысць – 2:5. Такім чынам, каманда БДПУ заняла другое месца ў групе «С» і ў фінале не ўдзельнічала. Аднак яна лёгка ўзнялася на пяты радок выніковага пратакола: перамагла ў пяці гульнях і забіла 29 галоў. І няхай мы не ўтрымалі тытул пераможцы турніру, верыцца, што з такімі паказ чыкамі ў нашай адноўленай каманды (трэнер – С. А. Траско) у наступным годзе ёсць выдатныя шанцы ізноў падняцца на п’едэстал. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 563. Падпісана ў друк 04.06.2007 г. у 10.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1020  
1020  
Advertisement