Page 1

ХРОНІКА СВЯТА

ТАЯМНІЦЫ МІНУЛАГА

КУРАТАР ГОДА

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 3

БДПУ: учора, сёння, заўтра Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Шчыра віншую вас са святам Перамогі. У гэтыя майскія дні мы ўзгадваем усіх, хто, ахвяруючы сваім жыццём, прынёс доўгачаканы мір на абпаленую вайной родную зямлю. Ваша нязломная воля, прага жыцця, імкненне выста4 яць і перамагчы ў ваенным ліхалецці сталі залогам Вялікай Перамогі. У наш час усё часцей гучаць заклікі перагледзець гісторыю Другой сусвет4 най вайны, прынізіць унёсак савецкага народа ў перамогу над фашызмам. Наша задача – супрацьпаставіць гэтаму ўсебаковае навуковае пераасэнсаванне па4 дзей мінулай вайны, пазбегнуць неаб’ектыўнасці, не дапусціць фальсіфікацыі гісторыі. Сённяшнім пакаленням важна зберагчы і шанаваць памяць пра подзвіг савецкіх салдат, партызанаў, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія адстаялі свободу і незалежнасць Айчыны. Жадаю вам, дарагія ветэраны, моцнага здароў’я, бадзёрасці духу, жыццёвага аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Я веру, што ваш подзвіг будзе яшчэ доўга натхняць будучыя пакаленні на плённую працу, вучыць вернасці і сама4 адданасці. Нізкі вам паклон за вашу мужнасць і гераізм. Няхай мір, згода і дабрабыт заўсёды пануюць на нашай зямлі!

Рэктар БДПУ

П. Дз. Кухарчык

Р В З

ашэннем рэктарата Ганаровай граматай БДПУ ўзнагароджана дэкан факультэта дашкольнай адукацыі дацэнт І. У. Жытко ў сувязі з даўгачаснай плённай работай у сістэме адукацыі. ІНШУЕМ з атрыманнем прэміі Мінгарвыканкома пяцікурсні каў нашага універсітэта Юлію Мялешку (ФНК) і Алега Кляцко (факультэт прыродазнаўства). Малайцы! БЛІСКУЧАЙ перамогай вярнуліся дадому студэнты музычна педагагічнага факультэта Ірына Хамянтоўская і Дзмітрый Новік. Яны сталі лаўрэатамі Першага міжнароднага конкурсу баяні стаў і акардэаністаў, што праходзіў у г. Луцку (Украіна).

С С А

АМАЙ прыгожай дзяўчынай Кастрычніцкага раёна сталіцы прызнана Іна Аксюцік. «Міс Вясна2007» – студэнтка першага курса факультэта народнай культуры нашага універсітэта. ёння – Дзень інфармавання. Яго тэма – «Харчовая бяспека і сацыяльнаэканамічнае развіццё рэгіёнаў краіны».

браць «Лэдзі Дасканаласць» з вялікай колькасці прэтэндэн так належыць кампетэнтнаму журы 24 мая. Агульнаунівер сітэцкі конкурс пачнецца а 18й гадзіне ў студгарадку.

БЕЗ АДРЫВУ АД ВЫТВОРЧАСЦІ Ганна ВАСІЛЬЕВА

Знакаміты Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі калісьці сказаў: «Хто не рухаецца наперад – той крочыць назад; прамежкавага становішча не існуе». Напэўна, цяжка будзе знайсці больш дакладную дэфініцыю ідэі бесперапыннай адукацыі! Аднак жорстка памыляюцца тыя, хто звязвае павышэнне кваліфікацыі толькі з наведваннем спецыялізаваных курсаў і семінараў. Усе спецыяльнасці, якія дае наш універсітэт, так або іначай маюць дачыненне да інфармавання і аналітыкі, прадугледжваюць актыўныя кантакты з рознапланавай аўдыторыяй, выкарыстанне PR-тэхналогій. Калі ў дадатак да гэтага Вас хаця б папросту цікавіць, як ствараюцца Навіны, Падзеі, Куміры, раю ў будучым не абмінаць выставу «СМІ ў Беларусі»: яна штогод праводзіцца напачатку мая ў памяшканні НВЦ «БелЭКСПА».

Пункт першы. Аналіз, сінтэз, практыка Візіт на спецыялізаваную вы ставу міжнароднага ўзроўню можна параўнаць з кароткатэр міновай камандзіроўкай за межы абжытай прасторы, якая дапа магае пераадолець пэўную «мес тачковасць» поглядаў. Гэта шматгалоссе, дзе кожны голас непаўторны. Трапны загаловак, удалы слоган, прыгожа аздобле ны стэнд, арыгінальная рэклама,

нестандартны падыход у падачы інфармацыі... Памылкай будзе лічыць, што набыткі медыцын скага або ваеннага выдання ніколі Вам не спатрэбяцца. Практычныя рэкамендацыі. Глядзім пільным вокам, запамі наем, па магчымасці фатаграфу ем. На кожным стэндзе ёсць пэў ная колькасць раздатачнага ма тэрыялу – зносім дадому і грун тоўна аналізуем, надаючы асаб лівую ўвагу роднасным выдан

(Заканчэнне на стар. 4)


Па дарозе на Алімп Вольга НОВІК Дваццаць першае стагоддзе распачалося пад дэвізам паскоранасці. Здаецца, спыніўся ўсяго толькі на хвілінку, але колькі сіл потым трэба прыкласці, каб дагнаць нястомны час! У доўгатэрміновым марафоне на прызы Прагрэсу перамагаюць толькі тыя, хто кіруецца выключна словамі «хачу», «магу», «трэба». І Тыдзень студэнцкай навукі, што прайшоў у рамках Дзён факультэта спецыяльнай адукацыі, паказаў: ФСА трымаецца «на ўзроўні»! Так, напрыклад, упер шыню ў гісторыі факуль тэта быў рэалізаваны пра ект Студэнцкага навуко вага таварыства «Іх імёны – у гісторыі дэфек талогіі», які ўяўляў сабой мультымедыйную прэзен тацыю дзейнасці вядо мых вучоных. Пазней на канферэнцыі члены праб лемных груп падзяліліся вынікамі праведзеных даследаванняў у сферы навучання і выхавання дзяцей з асаблівымі аду кацыйнымі патрабаван нямі. А падчас майстар класа «Ступень прафесій

нага росту» кожны атры маў магчымасць задаць магістрам, аспірантам, вя дучым айчынным спецыя лістамдэфектолагам свае пытанні пра сістэму пас лядыпломнай адукацыі, пра плюсы і мінусы наву ковай дзейнасці. Увесь тыдзень на ФСА панавала атмасфера над< звычайнай інтэлігент< насці і адукаванасці. Не< магчыма было не адчуць сябе маладым паспяхо< вым чалавекам, які ведае цану свайму таленту і розуму. Мы ж такія і ёсць, дарагія калегі?

Крохкая існасць чалавечай душы не выносіць нячуласці і жорсткасці, яна прагне, каб яе нехта спасцігнуў, і адначасова баіцца гэтага. Так, дасканалы дар слухаць – і чуць, глядзець – і бачыць даецца камусьці Богам, ды развіваць трэба нават яго. Конкурс прафесійнага майстэрства «Студэнт-псіхолаг года» праходзіць на ФП штогод, аднак сёлета ўпершыню студэнты сталі не толькі ўдзельнікамі, але і арганізатарамі мерапрыемства. І выдатна справіліся з гэтай задачай! Праект пераддыпломнай практыкі пяцікурсніц Алы СЁМУХІ і Таццяны ЛЯМЕШКІ атрымаўся надзвычай маштабным: акрамя псіхолагаў у ім прымалі ўдзел музыканты і прыродазнаўцы (канешне, толькі тыя, хто атрымае дыплом з дадатковай спецыяльнасцю «Практычная псіхалогія»).

РАЗУМНІКІ І РАЗУМНІЦЫ Т. АЗАРЫНА, А. СЁМУХА Са ста пяцідзесяці васьмі студэнтаў, якія адказвалі на пытанні першага, адборачнага туру конкурсу «Віктары на па педагагічнай псіхалогіі», да фіналу дайшла толькі дзесятка лепшых. Фіналісты павінны былі прадэманст раваць свае веды і кампетэнтнасць у намінацыях «Псіхо лагтэарэтык» і «Псіхолагпрактык». Што цікава, балель шчыкі мелі магчымасць аказаць канкурсантам рэальную падтрымку: цукеркі – прызы за ўдзел у конкурсах для гледачоў можна было выкарыстаць для галасавання за «свайго» іграка. Пасля яркага і эмацыянальнага прадстаўлення «Візітнай карткі педагагічнага псіхолага» (дарэчы, кож ны фіналіст падрыхтаваў мультымедыйную самапрэ зентацыю) удзельнікі конкурсу прапаноўвалі свае вы рашэнні складаных педагагічных сітуацый у сістэмах «Педагог – Вучань» і «Педагог – Кіраўнік установы адукацыі» (напрыклад, шукалі падыход да школьні ка, які лузгаў семкі на ўроку і акуратна клаў шалу пінне ў мяшэчак на вачах настаўніка). Сутнасць яшчэ

аднаго цікавага конкурснага задання «Увага, памыл ка!» заключалася ў выяўленні недакладнасцей ужыван ня навуковых тэрмінаў у тэксце пад назвай... «Спроба індывідуальнага падыходу ў навучанні, або Сацыяліза цыя Бураціна». Месцы ў фінале размеркаваліся наступ ным чынам: першае і другое адпаведна занялі студэнты-псіхолагі Віталь Мелеш і Святлана Барташэвіч, а трэцяе і чацвёртае – прыродазнаўцы Людміла Барысава і Варвара Чувашова. Кожнае мерапрыемства заўсёды багатае на чаканыя і нечаканыя падзеі. Конкурс прафесійнага майстэрства студэнтаўпсіхолагаў, насычаны цікавымі сустрэчамі, прафесійнымі кантактамі і творчымі адкрыццямі, не стаў выключэннем. А галоўнае – ён АДБЫЎСЯ, прычым і як свята Псіхалогіі, і як майстарклас «Навучанне з ціка васцю» па методыцы выкладання псіхалогіі. Гэты кон курс яшчэ раз даказаў: студэнтыпсіхолагі неабыякавыя да сваёй будучай прафесіі, яны – камунікабельныя, та ленавітыя і перспектыўныя!

са школы і марыць, каб людзі навучыліся бачыць незвычай нае ў звычайным, на радасць (хроніка свята) усім арганізаваў асабістую фо тавыставу. Увогуле, гэты дзень Марыя ШЫРОКАВА паказаў, што прыродазнаўцы не толькі добра вучацца, але і доб «Самы самастойны дзень». борніцтвы «Што? Дзе? Калі?», снікам былі прапанаваны разна ра адпачываюць. Студэнты акупіравалі дэканат. якія праводзіў галоўны ра стайныя конкурсы, прысвечаныя «Самы натуралістычны дзень» «Дэканам» стала Таццяна Зя зумнік факультэта запомніўся новіч (якую ў хуткім часе пас Уладзімір Усцін. Факультэт прыродазнаўства адлічвае сваю гісторыю ад ўсім, хто, ня ля гэтага абралі старшынёй Гульня была з 1 лютага 1971 года. Геаграфія вытворчай практыкі нашых гледзячы на студсавета – такое вось супа іскрынкай, бо ў ёй студэнтаў у свой час ахоплівала прастору ад Карпатаў і дрэннае над дзенне!). «Мы сапраўды адчулі удзельнічалі не Хібінаў да Байкала і Камчаткі. За гэтыя гады факультэт вор’е, не пале ўсю адказнасць, што ляжыць на толькі студэнты, даў пуцёўку ў жыццё сотням кваліфікаваных спецыялістаў, наваўся ра плячах адміністрацыі факультэ але і выкладчыкі! якія рыхтуюць дастойную змену старэйшаму пакаленню. ніцой прые Назаўтра на аг Сярод нашых выпускнікоў – першы прарэктар універсітэ< хаць у Зялё та», – дзеліцца ўражаннямі Таня. Пасля бурных дыскусій рабіястанцыі «Зя та А. І. Андарала, прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай нае на турыс на пасяджэнні круглага стала лёнае» прайшоў і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, начальнік УВРзМ тычны злёт. «Студэнцкае самакіраванне: во ужо традыцыйны С. М. Маліноўская, начальнік ВМУ В. А. Зайцаў, дырэктар У спаборніцт пыт і перспектывы» ўсе накіра Дзень птушак, пад Інстытута гісторыі НАН Беларусі А. А. Каваленя. вах прымалі валіся на інтэлектуальныя спа час якога другакур ўдзел 4 каман

Незабыўны свет прыроДАзнаўства

«Самы натуралістычны дзень»

2

«птушынай» тэме. Студэнцкая навуковапрактычная канферэн цыя «Сучасныя праблемы прыродазнаўства», што адбыла ся крыху пазней, сабрала каля двухсот маладых людзей. Надышоў «Самы творчы дзень» – і факультэт ператва рыўся ў вясёлы балаган. Забаў ныя гульні, вясёлыя конкурсы, сучасная музыка – тут было прадстаўлена ўсё, без чаго не можа адбыцца сапраўднае свя та. Пяцікурснік Павел Міхал ка, які займаецца фатаграфіяй

ды, прычым не толькі прыродаз наўцаў, але і духоўна блізкіх нам фізікаў. «Словамі ўсяго не расказаць, гэта трэба было бачьщь», – прызнаўся галоўны арганізатар мерапрыемства Кан станцін Калядка. Завяршыў святочны тыдзень грандыёзны канцэрт, на якім свае таленты прадэманстравалі не толькі прыродазнаўцы, але і госці з ФНК, музычнапедагагіч нага факультэта, факультэта бе ларускай філалогіі і культуры. 36 – не маленькая, але і не та

кая вялікая дата. Мы знахо

дзімся «ў самым росквіце сіл», як гаварыў вядомы мульцяшны ге

рой. За плячыма шмат падзей – а наперадзе наш факультэт ча

кае вялікая дарога, поўная ад

крыццяў. З днём нараджэння!!! Свята птушак

17 мая 2007 г.


ТАЯМНІЦЫ АБМЕЖАВАНАГА ДОСТУПУ Вераніка МАНДЗІК

Слова «гісторыя», як мне падаецца, выклікае ў кожнага прыкладна ад

нолькавыя асацыяцыі: сівая даўніна, партрэты велічных магнатаў, што глядзяць на нас праз смугу стагод

дзяў, архіўны пыл старажытных фа

ліянтаў... Прызнаюся, нешта ў гэтым родзе я чакала пачуць і ад Кацярыны ДРАЗДОВАЙ, пяцікурсніцы гістарыч

нага факультэта, аўтара больш чым 20 навуковых артыкулаў на гістарыч

ную тэматыку і стыпендыяткі Спе

цыяльнага фонду Прэзідэнта Рэс

публікі Беларусь. Але размова атры

малася крыху пра іншае... і, зрэшты, лепш паслухаць саму Кацярыну.

– Мой тата – літаратурны ра ботнік, а яшчэ вялікі знаўца гісторыі, таму перад сном у ма ленстве я слухала не казкі, а раз настайныя гістарычныя аповеды і легенды. Падчас вучобы ў 11 класе ўдзельнічала ў гарадскім конкурсе эсэ, атрымала падзяку.

Гэта канчаткова вызначыла мой выбар прафесіі: я падала даку менты на гістарычны факультэт з дадатковай спецыяльнасцю «Англійская мова». Першай маёй навуковай працай стаў артыкул па гісторыі эканомікі «Пра што расказала ашчадная кніжка»,

які быў надрукаваны ў «Банков< ском вестнике». З таго часу я не абмінала, бадай, ніводную з фа культэцкіх канферэнцый, потым выйшла і на рэспубліканскі, і на міжнародны ўзровень. Мае да следаванні можна аб’яднаць пад агульнай тэмай «Станаўленне

банкаўскай сістэмы Беларусі (2я пал. ХІХ – пач. ХХ ст.): гіста рычны аспект». – Можа, табе выпадала знайсці якія<небудзь малавядо< мыя першакрыніцы па гэтай тэматыцы? – Я шмат працавала ў Нацыя нальным гістарычным архіве Беларусі. Іншым разам удавала ся натрапіць на дакументы ХІХ стагоддзя, якія ніхто, акрамя супрацоўнікаў архіва, не чытаў (ліст уліку быў пусты). Так, я адшукала звесткі пра фінансавае махлярства, факты распаўсюдж вання фіктыўных пакетаў ак цый. Вось у гэткія моманты і радуешся, што доступ да такіх дакументаў абмежаваны... Ціка вая інфармацыя пра першае казі но на тэрыторыі Беларусі. Яно было адкрыта ў Слуцку ў 1827 годзе з дабрачыннымі (!) мэтамі. Увесь прыбытак аддаваўся на пад трымку вайскоўцаў у адстаўцы. Часам неразборлівы почырк амаль не паддаваўся прачытанню, і тут мне вельмі дапамог спецкурс па працы з архіўнымі рукапісамі.

– У тваім жыцці, напэўна, ёсць штосьці акрамя вучобы і навуковай дзейнасці? – Так – мая работа. Ужо паўго да я працую выкладчыцай англій скай мовы ў СШ № 51, і шчыра скажу: гэта мне падабаецца. Я зра зумела, што магу стаць неблагім педагогам, яшчэ падчас практыкі ў 11 класе сталічнай гімназіі № 12 (дарэчы, у ёй вучыўся ў свой час знакаміты сёння Дзмітрый Кал дун). І няўдачы, і поспехі сваіх выхаванцаў я перажываю разам з імі. Зусім нядаўна мая вучаніца Насця Гуцікава заняла 1е месца на дзіцячым конкурсе «Міс Свету», што праходзіў у Польшчы. Гэта была наша агульная радасць! – Чым плануеш займацца па< сля заканчэння універсітэта? – Па індывідуальным запыце я размеркавалася метадыстам выкладчыкам у Рэспубліканскі вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, па вышэння кваліфікацыі і пера падрыхтоўкі ў галіне аховы на вакольнага асяроддзя, адначасо ва хачу вучыцца ў завочнай ма гістратуры БДПУ. А яшчэ ў пла нах выданне манаграфіі на асно ве тых прац, што ўжо напісаны, і новых даследаванняў. – Што ж, поспехаў і плёну табе, Кацярына!

ЗАКЛЮЧНЫ АКОРД У МАЖОРНАЙ ТАНАЛЬНАСЦІ Вераніка МАНДЗІК У цэнтры – С. В. Савіна Вы гэтага чакалі. Спадзяваліся. Хваляваліся. І вось нарэшце фінал конкурсу прафесійнага майстэрства «Куратар года» адбыўся! Вам не давялося гэтага ўбачыць? Лічыце, што дзень прапаў дарэмна!

Сапраўды, першы блін атрымаўся гладзенькі і без камякоў. Так што ме рапрыемства, відаць, стане добрай тра дыцыяй нашага універсітэта. Тым больш, што, як выявілася са слоў саміх студэнтаў, куратарства – не фармаль насць, а неабходнасць. Прычым не толькі для нядаўніх школьнікаў, а на ўсе пяць гадоў навучання! Хай бы стар шакурснікі замест выхаваўчай прак тыкі ў школе курыравалі групы пер шага і другога курсаў. Цікавае атры малася б супрацоўніцтва! А страсці між тым разгараліся не на жарт, прычым як на сцэне, так і ў зале. Увогуле балельшчыкі былі над звычай актыўнымі і з усіх сіл пад трымлівалі сваіх педагогаў. Усталя валася нават своеасаблівае саперніц тва: хто грамчэй пракрычыць імя лю бімага куратара. Калі б давалі прыз сімпатый гледачоў, то яго, безумоў на, атрымаў бы Генадзь Лабачэня, 17 мая 2007 г.

чыя група падтрымкі была самая га ласістая і апантаная. Усім запомні ліся вакальныя эцюды на розныя жыццёвыя сітуацыі ў выкананні Ге надзя Якаўлевіча. Спявалі і іншыя канкурсанты, а вось Святлана Валер’ еўна Савіна парадавала танцавальным нумарам. Агульны ж настрой візітак канкурсантаў укладваецца ў словы Ірыны Васільеўны Гормаш: «Лепш за паліць адну маленькую свечку, чым сядзець і глядзець у цемру». Не ведаю, як наконт свечкі, але агеньчык у ва чах прысутных запаліць удалося. А гэта ўжо нямала! Другі этап спаборніцтва быў раз лічаны на педагагічную інтуіцыю і імправізацыю. Конкурс «Педагагіч ныя сітуацыі» паказаў, наколькі ку ратары здольныя вырашыць непрад бачаны канфлікт у студэнцкай гру пе. Фіналісты чэмпіянату КВЗ 2006– 2007 года аказаліся не самымі бес

канфліктнымі студэнтамі, але кан курсанты і словам, і справай змаглі наладзіць кантакт і знайсці выйсце з праблемнай сітуацыі. Для аб’яўлення пераможцаў на сцэ ну падняліся рэктар нашага універсі тэта П. Дз. Кухарчык і кампетэнтнае журы на чале з прарэктарам па вучэб най, выхаваўчай і сацыяльнай рабо це С. І. Копцевай. Рашэнне суддзяў многім падалося нечаканым, але яно

ўлічвала і вынікі двух папярэдніх тураў конкурсу. Пераможцамі сталі: Г. Я. Лабачэня, Н. М. Грыцко – 3-е месца; В. А. Хрыптовіч – 2-е месца; С. В. Савіна – 1-е месца.

Нам застаецца толькі павіншаваць усіх удзельнікаў і ўсклікнуць: «Віват, куратар года 2007!» 3


БЕЗ АДРЫВУ АД ВЫТВОРЧАСЦІ •Літаратурны рэліз (Пачатак на стар. 1) ням, але не пагарджаючы і зусім «нетэма тычнымі». Адзначаем для сябе кожную дробязь, якую можна будзе выкарыстаць ва ўласнай дзейнасці. Калі потым узга даць і творча пераасэнсаваць яе – поспех гарантаваны! Аб’ектыўна параўноўваем чужыя набыткі са сваімі, пазбягаючы крайнасцяў, адна з якіх завецца «У нас усё як у іх», а другая – «У іх усё як у нас». Пункт другі. Птушка шчасця... і гэтак далей Вельмі верагодна, што ўсё пазначанае ў першым пункце з’яўляецца для Вас нор май жыцця, бо Вы ўжо вырашылі тры вала звязаць сваю будучыню са СМІ. У такім выпадку бясцэннай будзе кожная магчымасць усталявання новых прафе сійна значных кантактаў. Выстава – гэта не толькі выданні, гэта яшчэ і людзі, якія прадстаўляюць сваю прадукцыю (верагод на, вашы будучыя калегі). Пазнаёмцеся, пагаварыце, распытайце! Даю сто супраць аднаго, што пачуеце шмат карыснага. Ка нешне, лепей, каб такія размовы вяліся больш прадметна, і Вы ўжо нешта ведалі пра спецыфіку выдання і яго патрэбы, мелі пэўныя напрацоўкі. Практычныя рэкамендацыі. Верагод насць таго, што Вы адразу ж напаткаеце патрэбнага чалавека (які да таго ж праз хвіліну прапануе Вам работу), вельмі нізкая. Таму даведайцеся ў свайго сураз

моўцы, да каго, куды і калі трэба звяртац ца. Абавязкова запішыце прозвішча, імя, імя па бацьку і кантактны тэлефон адказ най асобы, паспрабуйце высветліць, чаго гэты чалавек чакае ад прэтэндэнтаў. Не за будзьцеся запытацца і імя таго, з кім раз маўлялі: рэдакцыя, у якой працуе хаця б адзін знаёмы, – ужо не terra incognita. Да стосу газет і часопісаў далучыце яшчэ і візітоўкі – колькі зможаце сабраць. Жыццё такое пераменлівае! Пункт трэці. Зусім кароткі, але вельмі прыемны Незалежна ад таго, разглядаеце Вы «СМІ ў Беларусі» як павышэнне кваліфікацыі без адрыву ад вытворчасці або пошук месца працы, агульны святочны настрой не пра міне і Вас. Будзе каго паслухаць, на што падзівіцца, што потым абмеркаваць з сяб рамі майскім надвячоркам. Да таго ж і прэсай Вы будзеце забяспечаны на доўгі час! Мабыць, у Вашым фотаальбоме з’я віцца эксклюзіўны фотаздымак на ваен ным матацыкле або з зоркамі экрана ці хаця б з сабачкамі «АіФ» (іх, дарэчы, можна было падсілкаваць дробнымі ку пюрамі). А дзеткі, калі яны ў Вас ёсць, атрымаюць у падарунак маляванку ці выпуск «Каламбура». Практычныя рэкамендацыі. Don’t worry – be happy!

СКРОЗЬ ХВАЛІ ДА ЗОРАК..., ці Водны экстрым пабеларуску Вікторыя ЖУК Ніколі не думала, што ў такую пару года ходзяць у водныя паходы – аднак жыццё пераканала мяне ў адваротным. Не трапіла на мае вочы і аб’ява пра набор на курсы «Школа воднага турызму», якія праводзіць майстар спорту Іван Церпялоўскі – а шкада, шкада! Калі хтосьці з нашай кампаніі не ведаў, напрыклад, які шпангоўт куды паставіць і як замацаваць фальшборты ў байдарцы, Іван адказваў: «Дастань канспект і паглядзі». Канспекта ў мяне не было – аднак, на шчасце, былі побач добрыя людзі, якія і дапамагалі, і падказвалі! Наш маршрут быў адным з самых цікавых у Беларусі: Іслач – Заходняя Бярэзіна – Нё ман. Паход атрымаўся сапраўды экс трэмальным: папершае, было яшчэ холад на, падругое, адрэналіну ў кроў падбаўлялі шматлікія завалы на Іслачы, парог «Жах лівы» і штармавыя хвалі Нёмана, магутныя, нібыта на моры. Надвор’е таксама «максі мальна набліжалася да рэальнасці», як казаў вопытны Іван, – у сэнсе, было і пякучае сон ца і лагоднае сонейка, і калючы дождж і мяккі дожджычак, і штармавы вецер і лёгкі вет рык. Карацей кажучы, адчулі на сабе ўсе выб рыкі прыроды. Аднак на тое мы і турысты, каб не пужацца цяжкасцей. Сапраўдныя туры

сты заўсёды імкнуцца наблізіцца да МаціЗямлі, нават зліцца з ёю, бо гэта правіла выжывання. І як прыемна разбіць лагер на чыстай палянцы, дзе нехта ўжо пабываў, але старанна пры браў за сабою смецце, абпаліў банкі ад тушонкі, каб паскорыць працэс іх рас паду! Тады ў думках дзякуеш людзям, што дбаюць пра экалогію, і сам імкнеш ся быць не горшым за іх. Увогуле, пасля паходу вяртанне ў го рад – сапраўдны стрэс: машыны снуюць тудысюды, людзей як мурашак, шум, няма чым дыхаць. І дапамагаюць толькі ўспаміны аб перажытым тыдні – шчаслі вым, насычаным, яркім.

Яркай і незвычайнай кветкай распускаючыся на зломках нядаўніх канонаў, літаратура пачатку ХХІ стагоддзя голасна заяўляе: «НЕ!» аджыўшым, на думку яе прыхільнікаў, формам і прыёмам творчасці, маркіруючы іх замежным словам «эрзац». У рашучым напоры яна разбурае такія дарагія нам міфы пра ўпарадкаванасць і лагічнасць Сусвету, яго гарманічнасць і пазнавальнасць і прапануе замест гэтых ісцін... новы міф або новую рэчаіснасць? Прадстаўнікі беларускай авангарднай суполкі «БУМ-БАМ-ЛІТ», напрыклад, вось ужо больш за 10 гадоў эпаціруюць публіку сваімі постмадэрновымі «тэксцікамі» і перфомансамі-жахліўчыкамі. Як ахарактарызаваць іх творчасць? Праўда для кожнага свая. І прыхільнасці – таксама.

САКРАМЕНТАЛЬНЫ СКРУТАК Кацярына ШЧАСНАЯ ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ. «ФАРАОН У ЗААПАРКУ» Пятая кніга распачынальніка беларускага постмадэрнісцкага руху складаецца з шасці раздзелаў вершаў і прозы... Ды не, гэтыя шматкі ўражанняў і назіранняў цяжка назваць вершамі – так, штосьці сярэдняе паміж Маякоўскім і «Мумі Тро лем». Цяжка падагнаць пад класічныя каноны дзіўныя пакручастыя радкі тыпу «Пусці зубатую кулю ў рот / Яна раскрышыць замок / Твайго механічнага сэрца» ці «Капілярныя сцяжынкі бягуць хутчэй / цягніка ў іх колы нібы сняжынкі / а вокны, зробленыя з хустак і чыпсаў…». Асноўныя пастулаты кнігі: у нас злыя чыноўнікі, затое вельмі прыгожыя дзяўчаты, раніцай пасля святаў бывае дрэнна і... любіце сябе. Творы папросту прыціскаюць да зямлі сваёй бязмежнай вобраз насцю, яны шыпяць, хрумсцяць і звіняць («Вусень – гэта згубленыя вусны/ я марыную свой сум праз мус…»). Нешта можа падавацца перабольшаным, надума ным, закручаным у абгортку ўласнага «Я», але некаторыя рэчы сапраўды бяруць за жывое – напрыклад, вось гэтае: Мажліва адно і тое трымае мяне на гэтым свеце Што не важнае і простае чыстае дзесьці па<за маёй свядомасцю разам з табой <…> мажліва адно і тое.

ІЛЛЯ СІН. «САПСАВАНЫЯ ЛЯЛЬКІ» Сваю кнігу яркі і неардынарны стваральнік перфоманстэатра «Псіхічнае неўраў наважанасці» прадставіў… у выглядзе старога канверта ад фотаздымкаў. Тут месцяц ца чатыры кніжачкіапавяданні «New Babylon forever?», «Попел», «Фільмы» і «Сап саваныя лялькі». Зборнічак – для тых, у каго жалезныя нервы і здаровы чорны гумар, хто спакойна хрумсціць кірыешкамі пад «жахліўчык»: іншы папросту не зможа чытаць, як «гараць гумовыя валасы і пальчыкі з манікюрам на пазногцях чыесьці сьпіцы ўсё яшчэ працінаюць расплаўленую падгарэлую сьлізкасьць з шыпеньнем пла< вяцца нашы чыгуновыя сьлёзы мэталь тут перастае быць…» Хто кіруе людзьмі – сапсаванымі лялькамі? Хто сцэнарыст гэтага пачварнапошлага жыцця? Дзе зна ходзіцца Новы Вавілон – асноўнае месца дзеяння фільма? За што горад быў пракля ты і спапялёны Апакаліпсісам? Шакіруе не толькі сам змест, але і дызайн кнігі: эпатажныя фотаздымкі, шматкі філасофскіх тэкстаў і… пакецік з попелам паміж старонкамі. «Мы настолькі мала ведаем пра небыццё, што кожнага разу рызыкуем памыліцца, ужываючы гэтае слова. Адно можна сказаць напэўна – яно цалкам пры< годнае для таго, каб адкусваць вушы ў жоўтых парцалянавых вожыкаў, што стаяць на начным століку маёй бабулі». Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск-50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 226-40-19

http://www.bspu.unibel.bu/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб`ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. Т. А. БАШМАКОВА 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000. Зак. № 526. Падпісана ў друк 17.05.2007 г. у 16.00.

1019  
1019  
Advertisement