Page 1

•Афіцыйная хроніка Рашэннем Х з’езда Еўразійскай асацыяцыі універ сітэтаў, што адбыўся ў Маскве 19–20 красавіка, Бела рускаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту імя Максіма Танка нададзены статус сапраўднага члена Асацыяцыі з уручэннем адпаведнага дыплома.

СЛОВА ПРА СЛОВЫ

ГІСТОРЫІ З ГЕАГРАФІЯЙ

МАЛЕНЬКАЕ ШЧАСЦЕ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

УСХОД – СПРАВА ТОНКАЯ, БЕЛАРУСЬ – СПРАВА ВЕРНАЯ Вераніка МАНДЗІК

“Н”даведка. Еўразійская асацыяцыя універсітэтаў была створана ў 1992 годзе. Яе заснавальнікамі сталі 19 вядучых ВНУ краін СНД і Расіі, якія абвясцілі сваёй най? важнейшай задачай павышэнне ролі, якасці і прэстыжу кла? січнай універсітэцкай адукацыі. Сёння Еўразійская асацыяцыя аб’ядноўвае 80 навучальных устаноў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Уз? бекістана і Украіны. Яе прэзідэн? там з’яўляецца рэктар Маскоўска? га дзяржаўнага універсітэта імя М.В. Ламаносава акадэмік В. А. Са? доўнічы.

Прэстыж нацыянальнай адукацыі вызначаецца колькасцю замежных студэн таў, і наша рэспубліка ўвогуле і БДПУ ў прыватнасці ў гэтым плане стабільна ўтрымліваюць вядучыя пазіцыі. Дыплом Беларускага дзяржаўнага педагагічна га універсітэта імя Максіма Танка высока каціруецца ў розных краінах свету. Нікога ўжо не здзіўляюць кіпрскія, в’етнамскія, афрыканскія, польскія грама дзяне, якія спецыяльна прыязджаюць паслухаць лекцыі светачаў беларускай на вукі. Нядаўна ў Мінску пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на ват прайшла канферэнцыя “Адукацыя без межаў”, на якой іншаземныя выпускнікі беларускіх ВНУ прынялі рашэнне стварыць сваю арганізацыю.

На чарговым Савеце універсітэта з дакладам “Аб стане фінансавагаспадарчай дзейнасці БДПУ” вы ступіла начальнік УБУіФ Наталля Уладзіміраўна ЛАМАЛАВА. (Чытайце на стар. 4)

ВЯСНА ПРЫЙШЛА З ПРЫЗАМІ АД “Н”! Віншуем уладальнікаў эксклюзіўных су веніраў ад універсітэцкай газеты! ● За лепшы тэкставы жарт фіналу КВЗ 2006–2007 – каманду гістарычнага фа культэта. ● За хуткі і дасканалы адказ на пытанні бліцу падчас чэмпіянату інтэлектуальных гульняў БДПУ “Мудры Гудвін” – каманду матэматычнага факультэта. ● І нарэшце – самую маладую ўдзельніцу фіналу конкурсу “Куратар года” Надзею Стрыгу (факультэт спецыяльнай адукацыі). Пра новыя намінацыі і крытэрыі ўзнагароджвання чытайце ў наступных нумарах “Настаўніка”!

Адна з удзельніц канферэн цыі, выпускніца музычнапе дагагічнага факультэта БДПУ кітаянка ВАН Мэй Мэй, – ча лавек надзвычай цікавага лёсу. З дзяцінства яна грае на фартэпіяна і нават сёння, пра цуючы перакладчыкам у міжнародным аддзеле Джышу універсітэта, паранейшаму не ўяўляе свайго жыцця без му зыкі, а Беларусь застаецца для яе краінай добразычлівых

людзей і дасканалага тэат ральнага мастацтва. Перад паступленнем у наш уні версітэт на працягу двух гадоў дзяўчына наведвала падрыхтоў чыя курсы – галоўным чынам каб вывучыць мову. Канешне, моўны бар’ер усё ж захаваўся, і таму займацца па адной прагра ме са студэнтамібеларусамі кіта янцы было няпроста, што, аднак, не перашкодзіла ёй у мінулым годзе закончыць магістратуру.

Сёлета Ван Мэй Мэй прыехала ў Мінск разам з дэканам музыч натанцавальнага факультэта Джышу універсітэта. Справа ў тым, што гэтая навучальная ўста нова падтрымлівае партнёрскія стасункі з Луганскім педагагічным універсітэтам (Украіна), часта зап рашае на стажыроўку выкладчы каў музычных дысцыплін, а ця пер імкнецца наладзіць аналагіч ныя сувязі з БДПУ імя Максіма Танка. І пачатак пакладзены!


СЛОВА ПРА СЛОВЫ Ганна ВАСІЛЬЕВА

Міжнародныя канферэнцыі праводзяцца даволі часта, але далёка не кожную з іх можна назваць сапраўды экстраардынарнай і знакавай для беларускай навукі па дзеяй. Тым больш важка выглядае работа, якую сумесна правялі філолагі нашай alma mater і Вільнюскага педагагічнага універсітэта. Наўрад ці хто з навукоўцаў можа прыгадаць выпадак, калі канферэнцыя, геаграфія якой ахоплівае ВНУ пяці дзесяці гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Славакіі, Балгарыі, Казахстана, праводзілася на тэрыторыі дзвюх дзяржаў і доўжылася чатыры дні. На пленарных і секцыйных пасяджэннях у Мінску і Вільнюсе прысутнічалі шмат лікія журналісты, ход мерапрыемства асвятляўся беларускім і літоўскім тэлеба чаннем. Свае прывітанні ўдзельнікам канферэнцыі накіравалі саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А. Ламакін, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы У. Дражын. Як прайшлі гэтыя насычаныя падзеямі дні і што ім папя рэднічала, расказвае дэкан факультэта рускай філалогіі Васіль СТАРЫЧОНАК.

– Наша партнёрства з Віль нюскім педагагічным універсітэ там распачалося адначасова з адкрыццём у БДПУ дадатковай спецыяльнасці “Літоўская мова”, аднак большую трыва ласць яно набыло пасля падпі сання Дагавора аб супрацоўніц тве паміж дзвюма ВНУ. На пра цягу шасці гадоў праводзіліся абмены студэнтамі і выкладчы камі, кансультацыі па напісанні дыпломных прац, рэцэнзаванне навуковых і метадычных вы данняў. Нашы выкладчыкі бралі непасрэдны ўдзел у ства рэнні ў Вільнюскім універсітэ це кабінета беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Але, на маю думку, Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова і міжкультурныя камуніка цыі” стала найважнейшым су месным мерапрыемствам фа культэта славістыкі Вільнюска га універсітэта і факультэта рускай філалогіі БДПУ. – Як Вы ацэньваеце вынікі гэтай канферэнцыі? – Атмасфера даверлівых зносін аб’яднала людзей розных нацыянальнасцей і, безумоўна, садзейнічала ўмацаванню друж бы і супрацоўніцтва. Усе ўдзельнікі канферэнцыі адзна чылі важнасць праблемы міжкультурных камунікацый ва ўмовах “свету без межаў”, неаб

дасягненнях лінгвістычнай на вукі. Асабіста я з цікавасцю пра слухаў даклад Ганны Валцэравай, прысвечаны паэтычным перакла дам у Славакіі пасля 1945 года. – Вырашэнне якіх лінгвістыч? ных праблем, на думку ўдзель? нікаў канферэнцыі, з’яўляец? ца першачарговым? – Навукоўцы выказалі зане пакоенасць зніжэннем культу ры маўлення, значным паве лічэннем колькасці запазыча ных слоў, нізкім узроўнем ведаў па граматыцы. – Ці адбілася на філалагічнай навуцы наступленне тэхнаген? най культуры? І якія тэндэн? цыі назіраюцца ў сучаснай лінгвістыцы? – Мова адлюстроўвае ўсе змены ў грамадстве і сама, безумоўна,

Перад пленарным пасяджэннем

алфавіты і граматы, старажыт ныя тэксты, а таксама прапа гандуюць інтэграцыю ўсіх моў у адзіную сімвалічную сістэму знакаў і значэнняў. Прад стаўнікі трэцяй плыні прапану юць гарманічна спалучаць на быткі навукі са старажытнымі традыцыямі.

– Любая канферэнцыя – гэта госці, якія патрабуюць увагі, клопату... – Адкрыццё канферэнцыі супала з Днём факультэта рус кай філалогіі. Госці мелі маг чымасць агледзець выставу кніг нашых выкладчыкаў і музей БДПУ, сустрэцца з ву чоным і пісьменнікам Анато лем Андрэевым, наведаць прэ зентацыю клуба “Достлук”, пабачыць студэнцкі спектакль “Сказ пра Фядотастраль ца”... Кульмінацыяй свята стаў галаканцэрт, дзе на пра цягу амаль дзвюх гадзін выс тупалі лепшыя мастацкія ка лектывы БДПУ і зоркі бела ПРАЦУЕМ РА рускай эстрады. – У рамках канферэнцыі ЗАМ адбылася прэзентацыя Ва? шай новай працы “Метафа? ра ў беларускай мове”. Колькі слоў пра яе… – Гэта першае даследаванне такога кшталту ў беларускай лінгвістычнай навуцы, раз лічанае на шырокае кола чы тачоў. Спадзяюся, мая кніга будзе спрыяць вырашэнню складаных праблем узаема дзеяння лінгвістыкі з логі кай, філасофіяй, сацыялогі яй, псіхалогіяй, кібернеты кай і іншымі навукамі. – Поспехаў Вам, Васіль Дзя нісавіч! Дзякуй за размову!

TEMPUS:

ходнасць выхавання талерант насці і павагі да звычаяў і тра дыцый розных народаў. У пер шы дзень на 12 секцыях было заслухана каля ста дакладаў. Інтэнсіўнасць выступленняў у Вільнюсе была ўжо не такой вы сокай: лінгвісты працавалі ў ме жах праблемнага поля, прысве чанага тэорыі і практыцы перак ладу, асаблівасцям функцыяна

вання моў у білінгвальнай і по лілінгвальнай культурнай пра сторы, а таксама супастаўляль най граматыцы славянскіх моў. – Якія даклады Вы адзначылі б як найбольш цікавыя? Можа, нейкія з іх сталі своеасаблівым адкрыццём асабіста для Вас? – Цяжка адказаць на гэтае пы танне, бо практычна ўсе паведам ленні грунтуюцца на апошніх

змяняецца. Разам з ёю змяняецца і мовазнаўства. На сённяшні дзень можна вызначыць тры ас ноўныя кірункі моўнай прак тыкі. Першы звязаны з трады цыйным навуковым падыхо дам. Другі кірунак – радыкаль ная апазіцыя афіцыйнаму мо вазнаўству, адэпты якой раяць вярнуцца да вытокаў мовы і прыводзяць у прыклад забытыя

•Дошка аб`яў 4 мая адбудзецца

ІІІ Агульнауніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста».

Пачатак а дзесятай гадзіне ў зале пасяджэнняў Савета БДПУ (аўд. 482).

2

З мэтай маральнай падтрымкі беларус? камоўных выкладчыкаў вышэйшай школы і стымулявання выкладання па?беларуску Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) сумесна з шэрагам недзяржаўных аргані? зацый, а таксама дзеячаў культуры і на? вукі засноўваюць тры штогадовыя прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.

Для ўдзелу ў праекце выкладчыкам рэспубліканскіх ВНУ неабходна да 15 мая 2007 года даслаць адпаведную анкету па электроннай пошце (lastouski@gmail.com) або на ад рас: 220029, г. Мінск, а/с 64. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце http://nastaunik.info/ lastouski ці па тэлефоне 80297520821. Прэміяльны камітэт вызначыць лаўрэатаў конкурсу ў тэрмін да 30 чэрвеня 2007 года і ўручыць ім спецыяль ныя дыпломы, рэкамендацыі да друку дапаможнікаў.

3 мая 2007 г.


ГІСТОРЫІ З ГЕАГРАФІЯЙ Вераніка МАНДЗІК Калі б у студэнтаў пятага курса запыталі, якая тэма больш за ўсё хвалявала іх у апошнія некалькі тыдняў, думаю, адказ быў бы адназначным: размер каванне. І гэта лёгка патлумачыць: тая мясцовасць, куды накіроўваюць на працу маладога спецыяліста, часта становіцца і месцам яго пастаяннага жыхар ства. Зразумела, заканадаўства адно для ўсіх – ад нак кожны факультэт, бы чалавек, мае сваё непаў торнае аблічча, якое праяўляецца, акрамя ўсяго інша га, у справе працаўладкавання выпускнікоў. Якім чынам? Карэспандэнт «Н» вырашыла высветліць гэта падчас гутаркі з іх кіраўнікамі. – Запатрабаванасць нашых спецыялістаў у краіне надзвы чай высокая, – адзначае дэкан фізічнага факультэта Ігар Сера фімавіч ТАШЛЫКОЎ. – Са 150 заявак мы змаглі задаволіць толькі 93, прычым трыццаць за пытаў прыйшліся на сталіцу.

Каб ісці ў нагу з часам, факуль тэт актывізаваў праф арыентацыйную работу сярод старшакласнікаў, і цяпер, спадзяюся, восенню пабачым у нашых аўдыторыях новае пакаленне дапытлівых і кем лівых першакурснікаў.

“Філасофія – навука пра агульныя зака намернасці развіцця мыслення, прыроды і грамадства”, – аўтарытэтна паведамляе нам тлумачальны слоўнік. Зачараваныя гучан нем разумных і прыгожых тэрмінаў, мы на ват не адразу заўважаем, што дзевяць слоў гэтага азначэння абдымаюць УСЁ, чым жыве чалавек. Канкрэтнасць абстракцый яўна адчулі студэнты матэматычнага факультэта падчас сустрэчы з выкладчыкамі кафедры філасофіі – тым больш, што размова ішла пра каханне і... дэмаграфічную сітуацыю.

ДЫЯЛЕКТЫКА РЭАЛЬНАСЦІ Максім ЧЭРНІКАЎ, Алег ЛАГУНОЎ Канец ХХ – пачатак ХХІ стагоддзя сталі перыядам імклівага паніжэння колькасці насельніцтва на еў рапейскім кантыненце. І наша краіна, на жаль, – не выключэнне. Лічбы гавораць самі за сябе: калі пера весці статыстычныя паказчыкі ў больш блізкія нам адзінкі, кожны год з карты рэспублікі знікаюць тры раённыя цэнтры. Сёння іх 182... Для таго, каб адзін пажылы чалавек атрымліваў да стойную пенсію, адлічэнні ў пенсійны фонд павінны рабіць як мінімум двое працаздольных грамадзян, але на Беларусі гэты паказчык складае прыкладна 1,3. Выснова напрошваецца сама сабою: калі мы жадаем для сябе забяспечанай старасці, неабходна, каб у кож най сям’і выхоўвалася 2–3 дзіцяці. Ад праблемы нараджальнасці размова натуральна перайшла на тэму кахання. Было вельмі цікава па раўнаць пазіцыі старэйшага і маладога пакаленняў, якія, дарэчы, збольшага супалі: каханне, дзе б яно ні напаткала чалавека, павінна быць сапраўдным – і ў школе, і ва універсітэце, і на працы. Але як дараваць здраду або непастаянства? У чым асаблі васці так званага кахання ў інтэрнаце? Некаторыя разглядаюць яго як магчымасць на нейкі час прыс троіць сябе ў добрыя рукі, а для кагосьці гэта са праўдная рамантыка ў адносінах... Увогуле, такія размовы дапамагаюць студэнтам спыніц ца на хвілінку, задумацца аб каханні, жыцці... прасцей кажучы, пафіласофстваваць. Дык на тое яна і філасофія! 3 мая 2007 г.

Не засталіся без працоўных месц і выпускнікі факультэ та спецыяльнай адукацыі – тым больш, што, па словах дэкана Святланы Яўгенаўны ГАЙДУКЕВІЧ, гэта адзіны ў рэспубліцы факультэт, які рыхтуе унікальных спецыялі стаўдэфектолагаў. Дарэчы, менавіта па асноўнай спецы яльнасці і стараюцца размер кавацца студэнты, бо гэта дае шматлікія прывілеі: надбаў ку да зарплаты, 4гадзінны працоўны дзень... Нярэдка мінчане нават аддаюць пера вагу працы дэфектолагамі на раёне перад магчымасцю пра цаваць у сталіцы па дадатко вай спецыяльнасці. Многія выпускнікі ФСПТ, наадварот, размяркоўваліся не па асноўнай, а па дадатковых спецыяльнасцях, прычым най больш папулярнай аказалася практычная псіхалогія. «На

сённяшні дзень сістэма арга нізацыі запытаў на нашых вы пускнікоў па спецыяльнасці “Сацыяльная работа” яшчэ не адладжана, – тлумачыць дэ кан факультэта Аляксандр Ва лер’евіч КАСОВІЧ, – і гэтае пытанне мы плануем выра шаць сумесна з камітэтам па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкома». – На гістарычным факультэ це вядзецца падрыхтоўка па трох спецыяльнасцях: гісто рыя і замежная мова, гісторыя і сацыяльнапалітычныя дыс цыпліны, гісторыя і рэлігія знаўства,– расказвае Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ. – Вы пускнікі першых дзвюх пра цаўладкаваны амаль поўнас цю. Прычым у параўнанні з мінулым годам, калі ўсе мінчане былі размеркаваны па раёнах прапіскі, сёлета ў сталіцы працаўладкаваць усіх

не атрымалася, і пяцікурсні кам прапанавалі Мінскую воб ласць. Больш складаная сіту ацыя з рэлігіязнаўцамі: гаран тыю працоўнага месца атры малі толькі 9 чалавек. Многія студэнты факультэта беларускай філалогіі і культу ры самі паклапаціліся пра бу дучае месца працы і прынеслі індывідуальныя запыты – у тым ліку, як паведаміў Аляк сандр Іванавіч ЛУГОЎСКІ, з Нацыянальнай тэлерадыёкам паніі, раённых газет, а такса ма з кафедры замежных моў нашага універсітэта. Тое, што ад размеркавання залежыць многае, бясспрэчна. Але нездарма гавораць: добры спецыяліст не застанецца не заўважаным і зможа зрабіць кар’еру незалежна ад месца працы. Так што, паважаныя студэнты, ваш лёс у вашых уласных руках. Поспехаў!

«ХРЭСНІК» ДВУХ ПРАВАДЫРОЎ М. ЛЫСКАВЕЦ Трыццатыя гады ХХ стагоддзя – час грандыёзных бу доўляў. КамсамольскнаАмуры, “Магнітка”, Днепра ГЭС сталі сімвалам адраджэння Краіны Саветаў і па чаткам лепшага жыцця. Новая эпоха несла новыя імёны: на свет з’яўляліся Энергіі, Кімы і Трактарыны. Не прамінула гэтая традыцыя і Глуск, маленькі насе лены пункт на Магілёўшчыне, дзе 7 лістапада 1929 года ў сям’і маладых камуністаў нарадзіўся сын Марлен. Яго імя сімвалізавала яднанне правадыроў пралетары яту К. Маркса і У. Леніна – а як жа яшчэ бацькі маглі назваць свайго першынца, што нарадзіўся ў дзень Кас трычніцкай рэвалюцыі? У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск: бацька стаў студэнтам БДУ, а маці паступіла ў педагагічны інсты тут. Пасля школы юны Марлен калясіў на ровары па старых вуліцах і завулках, удзельнічаў у спартыўных спаборніцтвах, гуляў з равеснікамі... Назаўсёды за помніў ён пачатак Вялікай Айчыннай вайны, бам бёжку Мінска, абстрэлы эшалона, у якім эвакуірава лася сям’я Каўхутаў. Бацька ў хуткім часе пайшоў на фронт, і толькі напрыканцы вайны родныя даве даліся пра яго лёс: Р.З. Каўхута загінуў у 1942 годзе, выконваючы спецзаданне. Жыццё ў эвакуацыі было цяжкім, не хапала самага неабходнага. Сям’я вярнулася ў Мінск адразу пасля яго вызвалення. Неяк падчас адной з вылазак у руіны да Марлена трапілі кнігі па геаграфіі, якія перавярнулі яго светаўспрыманне і дапамаглі вызначыцца з выба рам прафесіі. Пазней ён паказваў іх студэнтам са сло вамі: “Я ганаруся тым, што ў Мінску дзве “Геаграфіі” Страбона, і адна з іх у мяне”. У 1946 годзе сярод першакурснікаў геафака БДУ з’я віўся невысокі хударлявы студэнт, які ў хуткім часе стаў адным з лепшых спартсменаў універсітэта. Ха кей, футбол, матацыклет – вось што вабіла яго ў тыя гады. І калі ў дэканатах геафака і філфака даведалі ся, што прыгажуня і выдатніца Маргарыта Яфімава выходзіць замуж за Марлена Каўхуту, многія нават спрабавалі яе адгаварыць. Але муж і жонка жылі дружна і прайшлі поруч праз усё жыццё, выхаваўшы двух сыноў і дачку.

Пасля заканчэння універсітэта Марлен Рыгоравіч пра цаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута геалагічных навук АН БССР. Тры гады пад кіраўніцт вам вядомага палеантолага не прайшлі для маладога вучонага дарэмна: калі пазней калегі і студэнты здзіўля ліся энцыклапедычнасці ведаў М.Р. Каўхуты, той з го нарам казаў: “Школа Фурсенкі!” Пасля заканчэння аспірантуры жонку накіравалі на працу ў Магілёў, муж не доўга думаючы накіраваўся за ёю. Работу па спецыяльнасці знайсці было цяжка, і Марлен працаваў спачатку лабарантам, потым вык ладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага пед інстытута, пазней вучыўся ў мэтавай аспірантуры Ака дэміі сельскагаспадарчых навук БССР, узначальваў ад дзел глебазнаўства і аграхіміі Магілёўскай абласной вопытнай станцыі. Першага снежня 1969 года ў спісе супрацоўнікаў МДПІ імя А.М. Горкага з’явілася про звішча старшага выкладчыка кафедры геаграфіі СССР, кандыдата геаграфічных навук М.Р. Каўхуты. Не сак рэт, што на гісторыкагеаграфічны факультэт яго “пераманіў” Барыс Мікалаевіч Гурскі, якога ўразілі глыбокая эрудыцыя і адметная навуковая падрыхтоўка маладога вучонага. Акрамя таго, іх паяднала агуль нае захапленне – рыбалка. Першы дэкан факультэта прыродазнаўства не памыліў ся ў сваім выбары: за час працы ў інстытуце Марлен Рыго равіч паказаў сябе ўдумлівым даследчыкам і высокаква ліфікаваным педагогам. Студэнты ахвотна наведвалі лек цыі і семінарскія заняткі М.Р. Каўхуты: значная частка матэрыялу нават не ўзгадвалася ў падручніках. А двухга довая стажыроўка ў Манголіі дазволіла вучонаму пазнаё міцца з асаблівасцямі мясцовай прыроды і падрыхтаваць калекцыю фільмаў і дыяпазітываў. Акрамя таго, Марлен Рыгоравіч вёў вялікую грамадскую работу, часта высту паў з лекцыямі перад настаўнікамі школ. Нават пасля выхаду на пенсію ён не губляў сувязі з факультэтам, абавязкова прыходзіў на кожную су стрэчу выпускнікоў. Аднак на апошняй Марлена Ры горавіча ўжо не было... Разам з яго сям’ёй сумавалі ўсе – вучні, сябры, ка легі. Вечная памяць табе, наш дарагі Марлен!

3


•Афіцыйная хроніка (Пачатак на стар. 1) Агульны аб’ём фінансавых па ступленняў у мінулым годзе склаў 40 725 470,9 млн. руб., прычым 68,8 % гэтай сумы – бюджэтныя і 31,2 % – уласныя сродкі БДПУ. Асноўная ўдзельная вага бюд жэтнага фінансавання была на кіравана на заработную плату з налічэннямі (51,7 %) і стыпен дыяльныя выплаты (31,1 %). Аплата такіх расходных арты кулаў, як “Транспартныя па слугі”, “Паслугі сувязі”, “Ка мандзіроўкі і службовыя раз’ез ды”, стала магчымай толькі дзя куючы асабістым сродкам БДПУ, 92,2 % з якіх склалі да ходы ад платнага навучання. Трэба адзначыць, што ў 2006 годзе найбольш значнымі былі даходы ад платнага навучан ня ў факультэтаў псіхалогіі (2 185 487,9 тыс. руб., або 18,1 % у агульнай структуры даходу), народнай культуры (2 114 122,8 тыс. руб., або 17,5 %) і спецыяль най адукацыі (1 277 893,2 тыс. руб., або 10,6 %). Дзякуючы гэ тым паступленням сярэдняя зар

плата па ВНУ павялічылася на 25,4 % (у прафесарскавыклад чыцкага складу – на 28 %, інша га персаналу – на 21,2 %) і склала 642 064 руб. Памер прэмій сярэд нестатыстычнага работніка павы сіўся на 13 % (у тым ліку ППС – на 12,9 %, іншага персаналу – на 13,1 %) і склаў 1 310 690 руб. Ма тэрыяльная дапамога на аднаго работніка ў год павялічылася на 28,5 % (у тым ліку ППС – на 26,1 %, іншага персаналу – на 30,8 %) і склала 229 971 руб. Сярэднямесячная зарплата ў прафесарскавыкладчыцкага складу БДПУ ў 2006 годзе склада ла: у прафесара – 1 394 860 руб.; дацэнта – 813 170 руб. (58,3 % ад зарплаты прафесара); старшага выкладчыка – 724 710 руб. (89,1 % ад зарплаты дацэнта); выкладчы ка – 550 320 руб. (75,9 % ад зар платы старшага выкладчыка). Як бачым, дыферэнцыяцыя ў аплаце працы розных катэгорый работні каў БДПУ відавочная. Члены Савета прынялі інфармацыю да ведама.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019

http://www.bspu.unibel.bu/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб`ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. Т. А. БАШМАКОВА 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000. Зак. № 453. Падпісана ў друк 03.05.2007 г. у 16.00.

1018  
1018  
Advertisement