Page 1

СТУДЭНТКА, СПЯВАЧКА, ПРЫГАЖУНЯ

РАЗАМ!

У ЗАЧАРА@ ВАНЫМ ЦАРСТВЕ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Аддзел кадраў Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) музыкі і харэаграфіі, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, псіхалогіі; прафесара кафедры (д.н. 22 разр. АТС) матэматыкі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) матэматыкі, тэорыі і мето дыкі выкладання мастацтва, педагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, сурдапедагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізвыхавання і спорту (2), методыкі выкладання фізікі, эстэтычнай адукацыі, замежных моў (3), замежных моў № 2. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г.Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226@46@59.

Алімпійскі марафон На Агульнаўкраінскай студэнцкай алімпіядзе па спецыяльнасці “Дэфекталогія”, што праходзіла 4–5 красавіка ў Нацыянальным педагагічным універсі тэце імя М.П. Драгаманава, Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена ўпершыню. І тым больш пры емна, што гэта былі студэнты БДПУ!

Днямі дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам П.Дз. Кухарчыкам наведала Нацыянальны педагагіч ны універсітэт імя М.П. Драгаманава (Украіна). Выні кам візіту стала падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і НПУ, які дазволіць выкладчыкам і сту дэнтам абодвух універсітэтаў ажыццяўляць сумесныя навуковадаследчыя праекты, разам праводзіць кан ферэнцыі і семінары, прымаць удзел у культурных, спартыўных мерапрыемствах, абменьвацца вопытам арганізацыі студэнцкага самакіравання і г.д.

Першае месца ў конкурсе студэнцкіх навуковых прац заняла работа пяцікурсніцы ФСА Юліі Мінько (“Асаблівасці фарміравання відавочных форм мыслення ў дзяцей з парушэннямі слыху”; навуковы кіраўнік – дацэнт Т.І. Обухава), а “бронзу” заваявала Зебанісо Вахабжонава (“Фар міраванне гукавога аналізу і сінтэзу ў дзяцей з агульным недаразвіццём слыху”; навуковы кіраўнік – дацэнт С.П. Хабарава). Выкладчыкі і сту дэнты ВНУ Украіны з цікавасцю аднесліся не толькі да навуковых паве дамленняў нашых студэнтак, але і да вопыту падрыхтоўкі спецыялістаў дэфектолагаў. Тым больш сімвалічна, што перамога беларусак па часе Кіеў зачараваў прыгажосцю супала з падпісаннем Дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і НПУ. сваіх раскошных паркаў і скве раў, старажытных вуліц і велі чных храмаў – а яшчэ гасцін насцю і цеплынёй сустрэчы. На першы погляд падавалася, што на ўрачыстай цырымоніі падпі сання Дагавора прысутнічала

Крайняя злева – З. ВАХАБЖОНАВА, крайняя справа – Ю. МІНЬКО

адміністрацыя і прафесура НПУ ў поўным складзе. Рэктар Віктар Пятровіч Андрушчанка расказаў гасцям пра свой універ сітэт, яго багатую гісторыю, ста ражытныя традыцыі і плённыя міжнародныя сувязі. Дарэчы, нас аб’ядноўвае вельмі многае:

статус вядучай ВНУ краіны ў га ліне педагагічнай адукацыі, агульныя партнёры і нават... Максім Горкі, імя якога ў свой час насілі і кіеўскі, і мінскі пе дагагічныя інстытуты. Высокі ўзровень адукацыі, якую дае Нацыянальны педа гагічны універсітэт, аўтарытэт яго прафесараў, моцная наву коватэхнічная база выкліка юць захапленне і павагу. За гэты кароткі візіт нам удало ся не толькі ўсталяваць пра фесійныя стасункі, але і знайсці новых сяброў – і мы спадзяемся, што з цягам часу такія карысныя кантакты бу дуць толькі множыцца. Вікторыя ДРЫК

«Н»даведка. Нацыянальны педагагічны універсітэт імя М.П. Драгаманава – адна з вядучых педагагічных ВНУ Украіны. Тут працуюць звыш 1 200 выкладчыкаў, сярод якіх 160 прафесараў, дактароў навук, каля 500 кандыдатаў навук; вучацца 16 тысяч студэнтаў і аспірантаў. У структуры універсітэта 14 інстытутаў, 8 факультэтаў і 88 кафедраў. У НПУ працуюць 14 спецыялізаваных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, існуе 17 навуковых школ.


У чым розніца паміж старымі і но Паважаная рэдакцыя! Не аднойчы даво@ дзілася чуць ад выкладчыкаў розных дыс@ вымі стандартамі? Калі АС1, што быў цыплінпраабнаўленнеадукацыйныхстан@ заснаваны на інфармацыйнаведавым саў, 16 з якіх вернута аўтарам на да дартаў. Чым гэта выклікана і ў якім на@ падыходзе, арыентаваў студэнтаў у боль працоўку, а 10 увогуле адхілена. кірунку вядзецца праца? (Ірына, матфак) шай ступені на запамінанне матэрыя лу, то ў аснове АС2 ляжыць кампетэнт Звыш 20 % літаратуры, якая выдаецца Адказвае начальнік вучэбнаметадычнага насны падыход. У новых стандартах па ў ВВЦ, – навуковая. Яе выпуск ажыццяў ляецца як на ўласныя сродкі універсітэта, ўпраўлення Віктар Анатольевіч ЗАЙЦАЎ: кожнай спецыяльнасці вылучаюцца – Адукацыйныя стандарты (АС1) па спе тры групы кампетэнцый: так і за кошт фінансавання з іншых крыніц. акадэмічныя, якія ўключаюць Увогуле, у параўнанні з 2005 годам гра цыяльнасцях вышэйшай адукацыі ў Рэс шовыя паступленні ад гаспадарчай дзей публіцы Беларусь былі распрацаваны веды і ўменні па вывучаемых дыс насці цэнтра павялічыліся на 15 %. Ад яшчэ ў 1998 годзе, аднак з цягам часу цыплінах, а таксама вучэбныя здоль насці і навыкі; нак не ўсе напрамкі дзейнасці ВВЦ пры выспела неабходнасць іх абнаўлення. носяць прыбытак. Адзін з самых страт ных – рэалізацыя кніжнай прадукцыі. НАША КРЭДА – АКТУАЛЬНАСЦЬ! У завяршэнне В.Я. Навагродскі звярнуў увагу членаў рэктарата на неабходнасць сацыяльнаасобасныя, што праду Папершае, змяніўся абітурыент: праз мадэрнізацыі паліграфічнага абсталяван ня, 70 % якога вычарпала свае рэсурсы. дватры гады на ўступныя іспыты ў ВНУ гледжваюць тэарэтычнае і практычнае прыйдуць у асноўным выпускнікі 12га засвойванне культурнакаштоўнасных ДЗЕЙНАСЦЬ ВВЦ за 2006 год таксама довай школы. Яшчэ адна акалічнасць – арыентацый сучаснага беларускага гра прааналізавала начальнік упраўлення бух паступовая інтэграцыя нашай краіны ў мадства і дзяржавы; прафесійныя – уменне фармуляваць галтарскага ўліку і фінансаў Н.У. Ламалава. агульнаеўрапейскую адукацыйную прас Яна адзначыла, што ў параўнанні з 2004 тору, што прадугледжвае уніфікацыю за праблемы, вырашаць задачы, распрацоў годам аб’ём выпуску прадукцыі павялічыў ліковых адзінак (крэдытаў). Падставай ваць планы і забяспечваць іх выкананне ў ся ў 1,78 раза. Аднак пры такім значным для стварэння адпаведных нарматыўных канкрэтнай сферы прафесійнай дзейнасці. Згодна з новымі стандартамі першакурс росце вытворчасці агульная рэнтабель дакументаў стаў і пераход вышэйшых на насць па дзяржразліковай дзейнасці скла вучальных устаноў на двухступеньчатую нікам2007 не прыйдзецца вывучаць шмат ла 1 % пры плане 11,8 %. Як і раней, падрыхтоўку спецыялістаў. Таму па ра дробных дысцыплін (яны ўвойдуць у гэта выклікана стратамі пры рэалізацыі шэнні Міністэрства адукацыі з 2006 года склад фундаментальных), а на самастой кніжнай прадукацыі (38,4 % па выніках ў 53 ВНУ рэспублікі пачалася распрацоў ную працу будзе адводзіцца значна больш года). Пры такім становішчы спраў пры ка новых адукацыйных стандартаў (АС2) часу. Гэта дазволіць за 5 гадоў навучання бытак за ксеракапіравальныя паслугі ў па 350 спецыяльнасцях, прычым за іх скараціць агульную колькасць аўдытор суме 24,2 млн. рублёў фактычна толькі падрыхтоўку амаль па 100 спецыяльнас ных заняткаў прыкладна на 500 вучэб кампенсаваў страты ад рэалізацыі кніг цях і спецыялізацыях адказваюць вяду ных гадзін. У стандартах новага пакалення праду чыя навукоўцы нашага універсітэта пад (22,2 млн. рублёў). Н.У. Ламалава прапанавала кіраўніцт кіраўніцтвам рэктара БДПУ прафесара гледжваецца дыферэнцыяцыя тэрмінаў пад ву ВВЦ унесці адпаведныя карэктывы ў П.Дз. Кухарчыка – старшыні Вучэбнаме рыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай аду механізм планавання аб’ёму выданняў. тадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі кацыяй. Калі ў АС1 іх было толькі 2 (ча Члены рэктарата прынялі да ведама Беларусь па педагагічнай адукацыі. Сён тырох і пяцігадовы), то ў АС2 – ужо ўдвая больш: 4, 41/2, 5 і 6 гадоў навучання. ня іх работа ўжо завершана. інфармацыю выступоўцаў.

Афіцыйная хроніка

З

АВЯРШЫЎСЯ візіт рэктара універ сітэта П.Дз. Кухарчыка ў Бакінскі славянскі універсітэт (Азербайджан) у складзе дэлегацыі беларускага ўраду. Пад час сустрэчы быў падпісаны дагавор, які, акрамя іншага, прадугледжвае абмен сту дэнтамі (па 5 чалавек з кожнага боку), што спецыялізуюцца ў галіне краіназнаўства. Згодна з дамоўленасцю тры універсітэты – Стамбульскі, Бакінскі і наш БДПУ будуць распрацоўваць сумесны праект па лініі Еў расаюза, тэма якога – узаемаўплыў цюркскіх і славянскіх культур.

Н

А СВАІМ чарговым пасяджэнні чле ны рэктарата азнаёміліся з выні камі дзейнасці вучэбнавыдавецкага цэн тра БДПУ. Па словах начальніка ВВЦ В.Я. Навагродскага, у 2006 годзе назіра лася станоўчая дынаміка выпуску кніжнай прадукцыі, якую цэнтр па сабе кошце перадае бібліятэцы універсітэта. Так, у параўнанні з 2004 годам яе аб’ём павялічыўся на 34 %. Каб задаволіць патрэбы кафедраў у спецыяльнай літара туры, былі перавыдадзены 12 найменняў кніг, у асноўным прызначаных для сту дэнтаў завочнай формы навучання. Ак рамя таго, наспела патрэба ў павелічэнні аб’ёмаў выдання літаратуры, якая ка рыстаецца павышаным попытам, – на прыклад, курсаў лекцый і іншых выдан няў для самастойнай працы. Кантроль за навуковым узроўнем зме сту публікацый ажыццяўляе рэдакцый навыдавецкі савет. Так, у 2006 годзе на пасяджэннях яго навуковаметадыч ных секцый разглядалася 106 рукапі

TEMPUS:

Ведай нашых!

ПРАЦУЕМ РАЗАМ

СТУДЭНТКА, СПЯВАЧКА І ПРОСТА ПРЫГАЖУНЯ «Прощай, моя последняя лю бовь, прощай...» У свой час, калі я перажывала чарговую асабістую драму, гэтая песня гучала ва унісон з сумнымі акордамі музыкі маёй душы. Цяпер на сардэчным фронце ўсё нармальна, а песні Ані ШАРКУНОВАЙ, папулярнай бела8 рускай спявачкі, па8ранейшаму і хвалююць, і радуюць, і проста па8 ляпшаюць настрой. Сёлета Аня заканчвае музычна8педагагічны факультэт нашага універсітэта. Нягледзячы на даволі напружаны графік, надзвычай абаяльная дзяў8 чына не адмовілася даць інтэрв’ю для «Н». – Аня, нашым чытачам, напэўна, хочацца даведацца, з чаго ўсё пачыналася. – Відаць, з нараджэння: мама расказвала, што немаўляткам я дужа голасна крыча ла (усміхаецца). Ну а калі ўсур’ёз, то ў 6 гадоў мяне аддалі ў музычную школу па класе фартэпіяна. Дзесьці з гэтага часу паходзяць і мае ўспаміны пра першае выступленне: я ў зялёных туфліках і сукенцы такога ж колеру спяваю са сцэны... Прафесійныя за няткі спевамі звязаны з вучобай ва універсітэце, а менавіта з ансамблем «Непонятная любовь», якім кіраваў наш выкладчык Уладзімір Іванавіч Бранкоўскі. Былі запісы ў студыі, выступленні, былі і планы на далейшае, якія, на жаль, не здзейсніліся. 2

– Раскажы, калі ласка, як ты трапіла на «Зорны дыліжанс». – Пасля распаду «Непонятной любви» я ўжо не бачыла сябе ў шоубізнесе. Заяўку на ўдзел у праекце адаслаў тата. Адборачны тур пакінуў непрыемнае ўражанне: агромністы натоўп народу, праслухоўвалі толькі некалькі тактаў з песні... Адсеялася шмат сапраўды таленавітых. Многае вырашаў яго вялікасць Выпадак. Мне вось пашанцавала! Праект даў мне сапраўды многае: цудоўных педагогаў, добрых сяброў, а самае галоўнае – прафесійнае майстэрства выканаўцы. Пераможцай «Зорнага дыліжанса» я не стала, дый гэта не галоў нае. Пра астатніх удзельнікаў цяпер не чуваць – я ж запісваю ўсё новыя песні і ўдзячна лёсу за тое, што маю магчымасць займацца любімай справай. – Ці камфортна ты адчуваеш сябе ў свеце шоу@бізнесу? – Навічкоў заўжды ўспрымаюць насцярожана: гэта – патэнцыяльныя канкурэнты. Але я тры маюся, як кажуць, «на ўзроўні» – у асноўным дзякуючы таму, што аўтары чамусьці давяраюць мне свае лепшыя песні, якія гадамі не маглі знайсці «свайго» выканаўцу. Асабліва хочацца па дзякаваць паэту Уладзіміру Кубышкіну, а таксама Віталю Пензіну і Максу Алейнікаву за цудоў ную музыку. Што тычыцца майго асабістага адчування, то я задаволена вынікамі сваёй працы і асабліва радуюся аддачы слухачоў. Калі б сольная кар’ера ў мяне не склалася, я б усё роўна займалася музыкай: адкрыла б вакальную студыю і вучыла дзетак спяваць. – Паклоннікі надакучаюць? – Раней, калі нумар майго мабільнага быў зарэгістраваны на маё імя, было шмат праб лем з нечаканымі тэлефоннымі званкамі. Цяпер я змяніла нумар, ведаюць яго толькі блізкія людзі, і зарэгістраваны ён на чужога чалавека. Таму ў пэўным сэнсе я застрахава на ад надакучлівых фанатаў. – Падзяліся, калі ласка, планамі на будучае. – Першачарговая задача – здаць дзяржаўныя экзамены ва універсітэце. А ў прафесійным жыцці мяне чакае адказнае мерапрыемства: прэзентацыя сольнага альбома, якая адбу дзецца ў канцы вясны. – Удачы табе, Аня, і веснавога настрою круглы год! Вераніка МАНДЗІК 12 красавіка 2007 г.


ПАМЯТАЕМ ПРА МІНУЛАЕ, КЛАПОЦІМСЯ ПРА БУДУЧЫНЮ! Ганна ЛАЎРОВІЧ, кіраўнік валанцёрскай групы 11 красавіка – Міжнародны дзень ахвяр нацыянал сацыялізму, дата для нашай краіны надзвычай акту альная: падчас вайны з тэрыторыі Беларусі ў Германію было вывезена каля 440 000 чалавек, з якіх вярнуліся толькі 270 000. Сёння па рэспубліцы налічваецца каля 100 000 былых вязняў фашызму. Толькі ў Партызанскім раёне сталіцы жывуць 340 чалавек, якія пад прымусам працавалі на тэрыторыі Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Францыі або прайшлі жудасныя нацысцкія канцлагеры: Бухенвальд, Асвенцім, Майданак, Трасцянец... Так, яны не ваявалі са зброяй у руках і не працавалі ў тыле, аддаючы сілы і жыцці дзеля Вялікай Перамогі, аднак зрабілі нешта не менш значнае – выстаялі, не здаліся, з годнасцю прайшлі вызначаны лёсам шлях, паказалі нам, іх нашчадкам, узор таго, як заставацца Чалавекам. І тым не менш мала каму з іх давялося спа знаць шчасце. У большасці сваёй гэта малазабяспеча ныя адзінокія людзі, якім жыццёвыя абставіны не да

зволілі атрымаць належную адукацыю, стварыць сям’ю, вярнуць здароўе. Яны не ведаюць сваіх правоў або не ўмеюць іх адстойваць. Далікатнасць не дазваляе ім лішні раз папрасіць суседзяў схадзіць у магазін, і ў выніку яны застаюцца без самага неабходнага. Хранічныя хва робы, цяжкія ўспаміны нярэдка абарочваюцца для ста рых глыбокай дэпрэсіяй. Здавалася б, усе гэтыя прабле мы павінны класціся ў першую чаргу на плечы дзяцей, але ў тым і бяда, што дзяцей у многіх з іх няма... І надыходзіць нясцерпная адзінота... Нельга забываць пра мінулае, нельга адварочвацца ад слабых – пра гэта павінен памятаць кожны з нас. На працягу вось ужо двух гадоў студэнты ФСПТ – валанцё ры грамадскага аб’яднання былых вязняў дапамагаюць старым па гаспадарцы, арганізоўваюць іх вольны час, прыносяць гуманітарную дапамогу тым, хто не можа самастойна выйсці на вуліцу. У рамках праекта яны працавалі сумесна з нямецкай валанцёрскай арганіза цыяй “Акцыя збавення”, летам разам са сваімі падапечнымі вы язджалі ў Германію, знаёміліся з вопытам работы аналагічных ар ганізацый Сімферопаля і Масквы. Напрыканцы 2005 года на Га радскім конкурсе маладзёжных сацыяльных праектаў БРСМ наша валанцёрская група заняла трэцяе месца. Я думаю, што ўдзел у гэтым пра екце быў надзвычай карысным для ўсіх яго ўдзельнікаў. А ця пер – слова самім валанцёрам.

ЛІЧБЫ НА СЭРЦЫ Андрэй БАРАДЗІН Калі толькі бярэшся за новую справу, заўсёды паў стаюць два пытанні: “Ці змагу я?” і “Навошта мне гэта патрэбна?” Сёння ў мяне ёсць адказы і на пер шае, і на другое. Два гады, якія мне давялося пры свяціць валанцёрскай дзейнасці, безумоўна, сталі для мяне аднымі з самых цікавых і змястоўных не толькі падчас вучобы ва універсітэце, але, можна сказаць, за ўсё жыццё. Я зразумеў, што міласэрнасць не бывае абстрактнай. Тыя, каму мы дапамагаем, – гэта канк рэтныя людзі з вельмі цяжкімі лёсамі. Пасля размоў з імі задумваешся над многім. Як гэта – зімою без ежы і вады ехаць у забітых вагонахцяплушках, пра пускаючы на перагонах доўгія армейскія эшалоны? Як гэта – голым стаяць у газавай камеры Асвенціма і ведаць, што менш чым праз гадзіну ты ператворыш ся ў попел, які потым прададуць сялянам на ўгнаен не? Як гэта – быць матэрыялам для нейкіх жахлі вых эксперыментаў, падчас якіх табе могуць без нар козу адрэзаць здаровую руку або абліць вадой і вы кінуць на мароз, каб паназіраць, як хутка ты памрэш? Як гэта – працуючы з ранку да вечара ля вялізнай печы, у шаснаццаць гадоў страціць зрок? Як гэта – крычаць ад радасці, крычаць з апошніх сіл, бачачы танкі саюзнікаў, што змінаюць лагерную агароджу? Як гэта – вярнуцца дамоў і замест разумення і спачу вання... трапіць цяпер ужо ў савецкі лагер?.. Не менш значным вынікам маёй валанцёрскай дзей насці стала знаёмства з цікавымі, неабыякавымі людзьмі, якіх заўсёды шмат у валанцёрскім руху і якія, напэўна, 12 красавіка 2007 г.

лепш за ўсё захоўваюць яго дух. “Самая вялікая раскоша на зямлі – гэта раскоша чалавечых адносін”, – сказаў, здаецца, Антуан дэ СентЭкзюперы. Сапраўды, з цягам часу мы часцей і ярчэй за ўсё прыгадваем не мясціны, дзе давялося пабываць, а людзей, з якімі зводзіла жыццё. Усё праходзіць і ўсё забываецца – усё, акрамя жывых чалавечых эмоцый, шчырых слоў, а то і проста ўсмешкі незнаёмага чалавека. Менавіта кантактаў было за гэтыя гады асабліва шмат: з падапечнымі, з калегамі па валан цёрскай дзейнасці з Германіі, Украіны, Расіі і проста з людзьмі, добрымі, чулымі, вясёлымі, сумнымі, чуллівымі, шчаслівымі і няшчаснымі – адным словам, рознымі. І за гэтыя сустрэчы я асабліва ўдзячны. Кажуць, няма гісторыі – ёсць чалавечыя лёсы. Гэта, на мой погляд, вельмі правільна. Нельга з падручнікаў спаз наць дух эпохі, яе радасць і яе боль. За лічбамі не відаць людзей, а калі знаёмішся з імі, то ўжо няма патрэбы ў лічбах. Натуральна: усе, хто не бачыў вайны, прывыклі ўспрымаць яе праз прызму парадаў і салютаў. Але нам да вялося паглядзець на вайну вачыма тых, хто не вызваляў сталіц і не браў у палон маршалаў, а папросту стараўся выжыць сярод бессэнсоўнага кровапраліцця, што завецца Другой сусветнай.

ЧАЛАВЕК У ГІСТОРЫІ Лёс Вольгі Міхайлаўны Су рунтовіч унікаль ны і непаўторны. Яна нарадзілася ў 1923 годзе ў г. Ла гойску, падчас вайны трапіла ў Германію і доўгі час знаходзілася ў лагеры. Пасля вызвалення тры гады працавала ў ня мецкім шпіталі, дапамагала ў пахаванні загінуўшых, а ў Мінск вярнулася толькі напрыканцы 1948га. Жыццё на радзіме таксама было няпростым. 25 гадоў жанчына працавала на Мінскім станкабудаўнічым заводзе, удзель нічала ў аднаўленні Мінска. Аднак здароўе – не зруйна ваны горад, які можна адбудаваць нанова... Усё сваё жыццё Вольга Міхайлаўна пражыла адна. Як і многім іншым ахвярам нацызму, ёй асабліва патрабуюцца ча лавечая дабрыня і душэўнае цяпло. На здымку: В.М. Сурунтовіч і студэнтка 5 курса ФСПТ Ала Амбражэвіч.

“ДОЛЯ” – АДНА НА ЎСІХ Кацярына ГЛАЗКОВА Усе мы аддаем шмат сіл і часу рабоце ў арганізацыі “ДОЛЯ”, але і яна дае нам шмат: магчымасць непасрэд нага кантакту з людзьмі, якія перажылі вайну, жыц цёвы вопыт і радасць чалавечых зносін. Кіраўнік арга нізацыі Рэгіна Аляксандраўна Лаўровіч і яе памочнік Георгій Іванавіч Кавальчук уражваюць сваёй сучаснас цю, арганізатарскімі здольнасцямі, невычэрпным энту зіязмам. Сапраўдным падарункам лёсу для нас з’яўля ецца магчымасць удзелу ў міжнародным праекце сумес на з нямецкай валанцёрскай арганізацыяй “Auslanshilfe” (г. Альдэнбург). На працягу ўсяго жыцця былыя ахвяры нацыянал сацыялізму адчуваюць цяжар даўняй вайны. Памяць пра жорсткія пакуты суправаджае іх усё жыццё, але, аслабелыя фізічна, яны ўсё ж не страцілі моц духу. Мы, валанцёры, павінны прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы гэтым людзям пераадолець жыццёвыя цяж касці. Хочацца пажадаць “ДОЛІ” поспехаў у працы, а ўсім яе членам – здароўя і даўгалецця.

АГЕНЬЧЫК ЛЮБОВІ Святлана ДОЎБАШ Для нас, валанцёраў, галоўнае – асэнсаванне таго, што мы патрэбныя іншым людзям. У дабрачынным праек це арганізацыі “ДОЛЯ” я прымаю ўдзел ужо 2 гады: кожны тыдзень наведваю маіх падапечных, прыношу ім прадукты, медыкаменты... Аднак старыя, да якіх мы прыходзім, маюць патрэбу не толькі ў дапамозе, а і ў суразмоўцах, з якімі можна падзяліцца радасцю ці, наадварот, паскардзіцца на жыццёвыя цяжкасці. Так, змяніць свет нельга, але можна зрабіць яго больш доб рым і прыгожым, калі кожны з нас запаліць свой агень чык любові і цеплыні. Было б не зусім правільна казаць, што ўдзел у праекце змяніў маё жыццё, але ён насамрэч паўплываў на стаў ленне да свету і людзей, дапамог знайсці сябе ў будучай прафесіі, даведацца, што такое сацыяльная работа і ў чым яе спецыфіка. І я магу з упэўненасцю сказаць: ва ланцёрства дапамагае атрымаць той бясцэнны вопыт, якога не дасць ніводзін тэарэтычны курс. 3


З чаго пачынаецца творчасць? Магчыма, з першых малюнкаў, зробленых ня ўмелай дзіцячай рукой, або з нечаканай прагі выказацца. Можа, яна пры ходзіць разам з навальніцай, а можа, нараджаецца з любові. Але, відаць, у рэшце рэшт творчасць пачынаецца з натхнення. Пра гэта добра ведаюць сту дэнты факультэта народнай культуры і выкладчыкі кафедры мастацкай і педа гагічнай адукацыі. Зразумела гэта і я, наведаўшы галерэювыставу прац студэн таў факультэта. Персанальную экскурсію для мяне правяла намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце В.Л. ЗАЛУЦКАЯ.

У ЗАЧАРАВАНЫМ ЦАРСТВЕ Вераніка МАНДЗІК – У гэтым невялікім пакоі вы можаце ўбачыць лепшыя дыплом ныя і курсавыя праекты нашых студэнтаў, якія прадстаўляюць асноўныя накірункі падрыхтоўкі спецыялістаў факультэта. Усе пра цы выкананы ўручную па зако нах традыцыйнага народнага ма стацтва, з захаваннем яго тэхнікі і тэхналогіі. Асаблівасць экспана таў у тым, што для іх стварэння неабходна ведаць і ўмець вельмі многае. Лялькі, напрыклад, – праца надзвычай сінкрэтычная. Папершае, неабходна прадумаць вобраз. Так, у нас ёсць цэлыя тэ матычныя лялечныя кампазі цыі, такія, як «Палескае вясел ле», «Музыкі», «Дзікае паляван не караля Стаха», «Еўрапейскае сярэднявечча» і інш. Падругое, трэба ведаць гісторыю касцюма, валодаць тэхнікай шыцця і пля цення. Твар лепіцца з гліны, а гэта – пластычная анатомія са сваімі законамі... Але такая карпатлі вая праца сябе апраўдвае: нашы лялькі – удзельніцы дзесяткаў рэспубліканскіх выстаў. Шырока прадстаўлены і такі накірунак, як роспіс. Адзін з са мых вядомых спецыялістаў у гэ тай галіне – старшы выкладчык нашай кафедры Ніна Вячасла ваўна Пачынава. Яна дасканала

ведае традыцыйны беларускі роспіс, пад яе кіраўніцтвам сту дэнты робяць пано па матывах агоўскага і давыдгарадоцкага роспісу, маляваных дываноў...

музычныя інструменты, распаў сюджаныя амаль па ўсёй Еўропе. Ствараліся яны пад кіраўніцт вам лідэра этнагурта «Троіца», выкладчыка ФНК Івана Кірчука.

ічныя фігуркі... птушак. Аказ ваецца, памылковае ўяўленне пра русалку як дзяўчынурыбу мы перанялі ад скандынаваў. У славянскай жа міфалогіі русал ка – птушка. Нездарма А.С. Пушкін пака заў нам гэтую міфічную істо ту «на ветвях»: відаць, добра ведаў міфало гію. Між іншым, з гэтай кампазіцыяй звязана амаль містычная гісторыя. У той год, калі яна стваралася, вясною доўга не было дажджу.

Вось і не вер пасля гэтага ў народ ную магію! Шчыра прызнаюся табе, па важаны чытач: цяжка апіс ваць тое, што проста неабход на бачыць на ўласныя вочы. Вышываныя ручнікі і пано, аплікацыі з саломы, тканыя паясы і габелены, дзіўны ры цар з металу, які чамусьці на гадаў мне ДонКіхота... Неве рагодна прыгожыя і даскана лыя рэчы! Зрэшты, трапіць сюды – задача не такая ўжо і цяжкая. Адзіная ўмова: група не павінна перавышаць 15 ча лавек. Дамовіцца пра экскур сію можна, патэлефанаваўшы ў дэканат ФНК (2274974) або на кафедру мастацкай і педа гагічнай адукацыі. Прыемныя ўражанні гарантаваны!

Справа — Н. В. Пачынава Асаблівую цікавасць асабіста ў мяне выклікалі прадметы незра зумелага прызначэння, круглыя, полыя і з дзірачкамі. Яны ляжалі на асобным століку і нагадвалі ка мяні розных памераў. Вольга Ле анідаўна растлумачыла недасвед чанаму карэспандэнту, што гэта акарыны – гліняныя духавыя

Я паспрабавала падзьмуць у адну з акарын – нічога меладычнага не атрымалася, бо тут неабход на мець асаблівае ўмельства. Кераміка таксама прадстаўлена тэматычнымі кампазіцыямі. Адна з іх мае назву «Спадчына» і пры свечана Русальнаму тыдню. У цэн тры – Дажбог, а вакол яго сімвал

І як толькі аўтар ка праекту закон чыла працу і вы несла фігуркі на двор для пра сушкі, расставіў шы іх адпавед ным чынам, – ударыў гром...

ЧЫСТЫ ГОРАД без траўматызму Адна з прыкмет вясны – месячнік па ўборцы і добраўпарад каванні гарадскіх тэрыторый. Разам з іншымі працоўнымі ка лектывамі выкладчыкі і студэнты БДПУ выходзяць на суботнік, і каб гэтае карыснае мерапрыемства не абярнулася трагеды яй, неабходна прытрымлівацца шэрагу рэкамендацый. ✔ Праезджую дарогу ўбірайце супраць руху транспарту. Калі ў час працы ўзнікне небяспека для жыцця або здароўя, трэба тэрмінова спыніць работу і праінфармаваць кіраўніка групы. ✔ Калі вам даручылі пераносіць грузы, прытрымлівайцеся наступных норм: адлег ласць – 25 м; грузападымальнасць для жан чын – 7 кг, мужчын – 50 кг. Груз масай больш як 50 кг павінны падымаць не менш

за два мужчыны. Пераносіць цяжкасці па лесвіцы на насілках забараняецца. ✔ Пры мыцці падлог і лесвіц не пакі дайце вёдры на праходах, прытрымлівай цеся правілаў карыстання мыйнымі срод камі і не забывайцеся пра гумавыя паль чаткі. Мыццё падлог, сцен, вокнаў лёг каўзгаральнымі сродкамі (бензін, ацэтон і г.д.) забараняецца.

✔ Перад мыццём вокнаў праверце, ці надзей на трымаюцца шыбы і шкло. Забараняецца аба піраць прыстаўныя лесвіцы на аконныя шыбы. Працаваць дазваляецца толькі на спецыяль ных мастках або лесвіцыдрабінах. ✔ Не адчыняйце дзверцы электрашчытоў! Забараняецца мыццё электраабсталявання. ✔ Прытрымлівайцеся правілаў пажар най бяспекі. Смецце, сухую траву і г.д. дазваляецца паліць толькі ў спецыяль на адведзеных месцах. Мініінструктаж праводзіў нач. аддзела аховы працы Ю.М. КАЛЕСНІКАЎ

“БЕЛАРУСБАНК” ПРАПАНУЕ новы від тэрміновага ўкладу ў бела рускіх рублях “Зручны” з фіксіраванай працэнтнай стаўкай 14,5 % гадавых і тэрмінам захавання грашовых сродкаў 25 каляндарных дзён. Мінімальная сума ўкладу 100 000 рублёў. Тэл. для даведак 226@44@89. Мы рады супрацоўнічаць з вамі! Аддзяленне 527/333 (вучэбны корпус БДПУ №2).

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 http://www.bspu.unibel.bu/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб`ём 4 паласы фармата А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000. Зак. № 376. Падпісана ў друк 12.04.2007 г. у 16.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1017  
1017  
Advertisement