Page 1

НАВУКА2006: ВЫНІКІ ПАДВЕДЗЕНЫ Стар. 2

МАЙСТРЫ ПАКАЗВАЮЦЬ КЛАС Стар. 3

СМАЧНА ЕСЦІ!

Стар. 4

•Аддзел кадраў ПЕДАГОГ З БАЯВОЙ БІЯГРАФІЯЙ Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска)выкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) тэорыі і гісторыі мовы, культуры маўлення і міжкультурных камунікацый, беларускага мовазнаўства, лага педыі, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, педагогікі (2), новай і найноўшай гісторыі, інфарма тыкі і асноў электронікі, рускай мовы, сацыяльнай педагогікі; старшых выкладчыкаў кафед) раў (19 разр. АТС) тыфлапеда гогікі, замежных моў, методык дашкольнай адукацыі, эканаміч най геаграфіі і аховы прыроды, музыкі і харэаграфіі, эстэтычнай адукацыі (0,75), лагапедыі, ма стацкай і педагагічнай адука цыі, прыкладной псіхалогіі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, вака лу, методыкі выкладання інтэграваных школьных кур саў, замежных моў, псіхалогіі. Да ўдзелу ў конкурсе на за мяшчэнне пасад старшага вык ладчыка, выкладчыка дапус каюцца прэтэндэнты, якія ма юць вучоную ступень, званне або стаж практычнай работы. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюц ца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

20 сакавіка споўнілася б 85 гадоў Аляксандру Цімафеевічу КАРАТКЕВІЧУ – чалавеку дзівоснага лёсу, які прайшоў няпросты шлях ад вясковага на) стаўніка да рэктара Мінскага дзяржаўнага педага) гічнага інстытута імя А. М. Горкага, адной з вяду) чых вышэйшых навучальных устаноў краіны. Нарадзіўся Аляксандр Цімафеевіч на Віцебшчыне, у вёсцы Стры жава Бешанковіцкага раёна, у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут. Праз год яго перавялі на завочнае аддзяленне і накіравалі працаваць за вучам Вішкавіцкай няпоўнай сярэдняй школы. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Аляксандр Караткевіч уступіў у падпольную партыйнакамсамольскую групу, што была ство рана ў Чашніцкім раёне. Яна праводзіла актыўную падрыўную рабо ту супраць акупантаў, здзяйсняла дыверсіі, распаўсюджвала антыфа шысцкія лістоўкі, зрывала мерапрыемствы акупацыйных уладаў. На пачатку верасня 1942 года падпольная група далучылася да парты занскага атрада БлінаУласава. У выніку з гэтага невялікага атрада вырасла буйная партызанская брыгада “За Савецкую Беларусь”, якая дзейнічала ў раёне Мінска – Чэрвеня – Барысава. У атрадзе, а потым у брыгадзе Караткевіч быў на камандных пасадах. У жніўні 1943 года стаў памочнікам камісара брыгады па камсамоле, а ў лютым 1944 года – першым сакратаром Варашылаўскага падпольнага РК ЛКСМБ г. Мінска. Аляксандр Караткевіч двойчы быў паранены. Ён працягнуў вучобу на гістарычным факультэце БДУ, паступіў у аспірантуру, паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю. Многа сіл А.Ц. Караткевіч аддаў партыйнай рабоце. У прыватнасці, з 1960 па 1977 год ён кіраваў аддзелам навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, не раз абіраўся членам ЦК КПБ, а таксама дэпутатам Вярхоў нага Савета БССР, дзе ўзначальваў дэпутацкую камісію па народнай адукацыі і культуры. На працягу 15 гадоў Аляксандр Цімафеевіч узначальваў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага. У апошнія гады жыцця ён быў прафесарам кафедры славянскай гісторыі і метада

логіі гістарычнай навукі. Як чалавек і вучоны ён вызначаўся твор чай энергіяй, працавітасцю, добразычлівасцю, прынцыповасцю, не вычэрпным аптымізмам. Яго баявыя і працоўныя заслугі адзначаны шматлікімі ардэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі. Добрую памяць пра гэтага чалаве ка захоўваюць усе тыя, хто працаваў побач з ім. Пётр КУХАРЧЫК, рэктар БДПУ, членкарэспандэнт НАН Беларусі

•Афіцыйная хроніка На чарговым пася) джэнні Савета БДПУ разглядалася пытанне “Аб стане і шляхах удас) каналення ідэалагічнай і выхаваўчай работы на гістарычным факультэце і факультэце беларускай філалогіі і культуры”.

дацэнта А.І. ЛУГОЎСКАГА, ас новай ідэалагічнага выхаван ня студэнтаўгуманітарыяў з’яўляецца сам працэс наву чання. Гэта тлумачыцца тым, што дысцыпліны літаратура знаўчага і культуралагічнага цыклаў маюць магутны выха ваўчы патэнцыял. На факультэце сістэматычна Па словах дэкана факультэта праводзяцца прафілактычныя беларускай філалогіі і культуры мерапрыемствы па папярэдж

ванні правапарушэнняў сярод моладзі, у першую чаргу ў фор ме сустрэч з супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Што да развіцця валанцёрскага руху, то Аляксандр Іванавіч адзна чыў дзейнасць дабрачыннай суполкі «Афганскі боль» і клуба па дапамозе дзецям сіротам «Беражніца».

Першасная арганізацыя Гра мадскага аб’яднання «Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі» на факультэце даволі шматлі кая: у яе склад уваходзяць 386 чалавек, што складае 41,5 % ад агульнай колькасці студэнтаў дзённага аддзялення. Члены БРСМ з’яўляюцца лідэрамі творчых калектываў, студэнц кага самакіравання. (Заканчэнне на стар. 2)


•Афіцыйная хроніка (Пачатак на стар. 1)

Дэкан гістарычнага факуль) тэта прафесар М.М. ЗАБАЎСКІ акрэсліў наступныя накірункі ідэалагічнай работы на фа культэце падчас вучэбнавыха ваўчага працэсу: ● абгрунтаванне беларускай ма дэлі развіцця грамадства і вы значэнне месца Беларусі сярод су часных цывілізацый;

пазіцыяніраванне беларус кай нацыі як супольнасці ўсіх народаў, што пражываюць на тэрыторыі краіны; ● непарыўнасць гістарычнага развіцця і вызначэнне канцэпту альных пазіцый у вывучэнні мінулага нашай дзяржавы. Удасканаленне сістэмы наву ковай работы, вучэбных пла наў, лекцыйных і практычных ●

курсаў, вывераны падыход да іх структуры і змястоўнага напаўнення дапамагаюць уз няць выхаванне студэнцкай моладзі на якасна новы ўзро вень. На факультэце распра цаваны і выконваецца план ідэалагічнай і выхаваўчай работы, выкладаюцца спец курсы “Асновы ідэалогіі бе ларускай дзяржавы”, “Бела

русь у гады Вялікай Айчын ную свядомасць, высокую духоў насць і культуру паводзінаў. най вайны” і інш. Разам з тым эфектыўнасць Савет універсітэта адзна ідэйнапатрыятычнага выха чыў, што ідэалагічная і выха вання моладзі на факультэтах ваўчая работа на факультэтах можна ўзмацніць за кошт яе ап арганізавана і праводзіцца ў ад тымізацыі праз дзейнасць ка паведнасці з універсітэцкім пла федраў, інстытута куратар нам. Такі падыход дазваляе фар ства і студэнцкіх грамадскіх міраваць у студэнтаў сацыяль арганізацый. ную актыўнасць, патрыятыч Наш кар.

ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ за 2006 год (з выступлення прарэктара па навуковай рабоце В.В. БУШЧЫКА) У план навуковадаследчых работ універ сітэта ў 2006 годзе было ўключана 198 тэм, з якіх 103 маюць мэтавае фінансаванне. Навуковыя даследаванні ва універсітэце субсідзіраваліся ў памеры 1 332 700 тысяч рублёў. У параўнанні з 2005 годам прагрэ сіўная дынаміка росту аб’ёмаў фінансаван ня склала 161 %, а ў параўнанні з 2004 – 233 % (гл. графік 1, дыяграму 1).

НАВУКОВА)ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзены 9 міжнародных, 24 рэспублі канскіх, 7 студэнцкіх канферэнцый. Вя лікая ўвага надавалася развіццю і павы шэнню навуковапедагагічнага патэнцы ялу кафедраў. У 2006 годзе супрацоўнікі БДПУ абаранілі 3 доктарскія і 15 канды дацкіх дысертацый. У дактарантуры ву

Графік 1 За справаздачны перыяд вучоныя БДПУ прымалі ўдзел у выкананні 12ці навуковых праграм, 9 з якіх уключаны ў План найважнейшых на вуковадаследчых прац у галіне пры родазнаўчых, тэхнічных, гуманітар ных і сацыяльных навук па Рэспуб ліцы Беларусь, 1 рэалізуецца ў рам ках Прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі”, 1 – галіновай навукова тэхнічнай праграмы “Адукацыя і зда роўе”, 1 – міжвузаўскай галіновай праграмы “Забеспячэнне якасці аду кацыі ва ўмовах пераходу вышэйшай школы на дыферэнцыраваныя тэр міны навучання”. Па выніках конкурсаў, што право дзіліся Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследа ванняў, у 2006 годзе навукоўцы уні версітэта распрацоўвалі 20 праектаў. Конкурсны адбор у Міністэрстве аду кацыі прайшлі 13 асобных праектаў, гранты ў конкурсе маладых вучоных атрымалі два аспіранты. 2

чацца 10 чалавек, у аспірантуры – 263, у тым ліку вочнай формы навучання – 185. Выдадзены 13 манаграфій; 4 пад ручнікі для вышэйшай і сярэдняй школ з грыфам Міністэрства адукацыі Рэс публікі Беларусь; 332 вучэбныя дапа можнікі, у тым ліку 85 з грыфам МА РБ; 1736 навуковых артыкулаў. Агуль ны аб’ём друкаванай прадукцыі БДПУ склаў 3085,1 друкаванага аркуша.

Вынікі многіх навуковых даследа ванняў укараняюцца ў вучэбнавыха ваўчы працэс нашага універсітэта, іншых педагагічных ВНУ рэспублікі, агульнаадукацыйных школ і да школьных устаноў. НДРС У 2006 годзе ў БДПУ дзейнічалі 153 студэнцкія навуковапраблемныя гру пы, з мэтай развіцця НДРС было пра ведзена 99 навуковаметадычных ме рапрыемстваў, у тым ліку 56 навуко вапрактычных канферэнцый, 22 вы ставы навуковых прац студэнтаў, 21 аглядконкурс. У 2006 годзе 101 студэнт нашага універсітэта прыняў удзел у рэспуб ліканскім конкурсе навуковых прац. Па педагогіцы і методыках выкла дання асобных дысцыплін іх было прадстаўлена 59. Па папярэдняй інфармацыі, 10 удзель нікаў конкурсу атрымалі 1 катэгорыю, з іх 6 разглядаюцца як лаўрэаты; 40 прац аднесены да 2й катэгорыі і 25 – да 3й. МАТЭРЫЯЛЬНА)ТЭХНІЧНАЯ БАЗА За справаздачны перыяд універсітэт набыў унікальнае абсталяванне для фа культэта прыродазнаўства: інфракрас ны Фур’еспектрометр Vertex 70 і сістэ му капілярнага электрафарэзу “Капель 103 Р”. Закупка была зроблена за кошт мэтавых бюджэтных асігнаванняў Міністэрства адукацыі. Кошт абсталя вання склаў 124,9 млн. рублёў. Акрамя таго, праводзілася абнаў ленне мультымедыйнага абсталяван ня і мадэрнізацыя лакальнай камп’ ютэрнай сеткі.

Дыяграма 1

С

АЦЫЯЛЬНАЯ абароне) насць – адна з самых важ) ных умоў існавання чалавека ў грамадстве. Аказваецца, студэн) ты нашага універсітэта (у пры) ватнасці, факультэта сацыяль) на)педагагічных тэхналогій) ма) юць магчымасць працаваць у гэтым накірунку, ствараць пра) екты, атрымліваць гранты – і ў якасці ўзнагароды пашыраць свае веды ў ВНУ Еўропы. А ўсё дзякуючы таму, што наша alma mater уключана ў кансорцыум універсітэтаў у рамках Транс) Еўрапейскай праграмы TEMPUS. Днямі мы прымалі гасцей і партнёраў з Англіі, Гер) маніі, Украіны: на працягу тыд) ня адбывалася навуковая сесія кансорцыума. На адным з па) сяджэнняў круглага стала пры) сутнічаў і карэспандэнт «Н».

TEMPUS: ПРАЦУЕМ РАЗАМ Каб зразумець сутнасць праграмы TEMPUS, трэба звярнуцца да гісто рыі. У 90я гады мінулага стагоддзя, вельмі нестабільны перыяд, калі мно гія людзі адчулі сябе безабароннымі ва ўмовах рыначнай эканомікі, наш уні версітэт першым у Беларусі распачаў падрыхтоўку унікальных спецыялі стаў. На дапамогу нам прыйшлі больш вопытныя замежныя калегі. Дзякую чы праекту REAP (рэгіянальнае ака дэмічнае партнёрства) праграма па са цыяльнай рабоце стала ажыццяўляц ца на больш высокім узроўні – магі стэрскім. TEMPUS – працяг і непас рэдная рэалізацыя гэтага накірунку. Якія ж перспектывы нашага ўзаема дзеяння? Як паведаміла каардынатар праекта з боку БДПУ Аліна Іванаўна ТЭСЛЯ, яно дае магчымасць стажыра вацца за мяжой не толькі выкладчыкам, але і студэнтам. Падругое, распрацоўва юцца новыя адукацыйныя стандарты, вучэбныя планы ў галіне прыкладной са цыяльнай работы. Патрэцяе, у рамках праекта дзейнічаюць міжнародныя шко лы і семінары для маладых выкладчы каў сацыяльнагуманітарных дыцыплін. (Заканчэнне на стар. 4)

29 сакавіка 2007 г.


МАЙСТРЫ ПАКАЗВАЮЦЬ КЛАС Вераніка МАНДЗІК Слова «куратар» вядома кожнаму студэнту. У адных яно не выклі) кае амаль ніякіх эмоцый, іншыя звязваюць з ім самыя цёплыя вы) казванні і ўспаміны. У чым тут справа? Напэўна, стаць для студэнта не проста выкладчыкам, а сябрам, дарадчыкам, цікавым суразмоў) цам – гэта цэлае майстэрства. Каб выявіць лепшых куратараў сту) дэнцкай групы, рэктарат і ўпраўленне выхаваўчай работы з молад) дзю арганізавалі конкурс прафесійнага майстэрства. Мерапрыемства такога кшталту ў нашым універсітэце праводзіцца ўпершыню, але, магчыма, у будучым яно стане традыцыйным. ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ Святлане Валер’еўне САВІНАЙ (музычнапедагагічны факультэт) давялося праводзіць куратарскую гадзіну ў Дзень усіх закаханых, таму ў рамантычных гісторыях і нечаканых прызнаннях недахопу не было! А ці ведаеце вы самую доў гую гісторыю кахання? Яе героі – сямейная пара Онесі (мужу – 101 год, жонцы – 93) на пытанне, у чым сакрэт такіх трывалых адносін, напаўжартамнапаўсур’ёз адказалі: «Мы проста ніколі не святкуем Ва лянцінаў дзень». Між іншым, не ад значаецца такое свята ў Саудаўскай Аравіі. Пра Валянціна гаварылася так многа, што нават захацелася ўбачыць, як ён выглядае. Святла на Валер’еўна прапанавала студэн там стаць мастакамі і паспрабаваць сябе ў партрэтным жанры. Замах нуліся і на паэзію – у лепшым сэн се слова. «У Дзень святога Валянці на бачу дзіўную карціну...» Вары янтаў працягу гэтых радкоў было мноства. А як бы гэта зрабілі вы? РАННІЯ ШЛЮБЫ: ЗА І СУПРАЦЬ Такую сур’ёзную і, на мой по гляд, актуальную тэму абрала Святлана Анатольеўна СЫЧОВА (факультэт беларускай філалогіі і культуры). Сямейныя адносіны ў наш час даволі нетрывалыя і ча ста заканчваюцца разводам. Псіхолагі сцвярджаюць, што най большай гармоніі ў сямейным жыцці дасягаюць тыя пары, дзе муж і жонка маюць розніцу ва ўзросце 10–20 гадоў. А калі абод ва зусім маладыя? Аўдыторыя знайшла і станоўчыя, і адмоўныя бакі ранняга шлюбу. Сярод плю саў – ажыццяўленне імкнення за каханых быць разам, клапаціц ца адзін пра аднаго. Мінусы – ма тэрыяльныя і жыллёвыя прабле мы, неабходнасць браць на сябе адказнасць і інш. А ў цэлым прыйшлі да высновы, што мно гае залежыць ад саміх людзей, іх выхавання і асобасных якасцей. ДЫМ ЦЫГАРЭТ З МЕНТОЛАМ... Тэма старая як свет, але яе прыкрая надзённасць, на жаль, 29 сакавіка 2007 г.

Конкурс праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку дванаццаць удзель) нікаў з розных факультэтаў прадставілі на суд журы свае праекты выхаваўчай работы і відэазапіс куратарскай гадзіны. Далей спаборні) цтва працягвалі восем пераможцаў першага тура. Ім неабходна было правесці куратарскую гадзіну ў незнаёмай групе. Ацэньваліся знач) насць і актуальнасць тэмы, адпаведнасць формы і зместу, наяўнасць зваротнай сувязі, творчы падыход, педагагічная эфектыўнасць. Кры) тэрыі, як бачым, даволі сур’ёзныя, і кожны канкурсант імкнуўся рэа) лізаваць пастаўленыя задачы адмыслова, па)свойму.

меншай не стала. Не выпадкова ад разу два куратары прапанавалі яе для правядзення куратарскіх га дзін: Вікторыя Аляксандраўна ХРЫПТОВІЧ (факультэт сацы яльнапедагагіч ных тэхналогій) і Надзея Юр’еўна СТРЫГА (факуль тэт спецыяльнай адукацыі). Апош няя правяла трэ Куратарскую гадзіну праводзіць Н. М. ГРЫЦКО нінг па прафілак тыцы курэння. Не вялікі экскурс у гісторыю, зроб тунёвыя акцыі, выкарыстоў май традыцыйныя беларускія лены Надзеяй Юр’еўнай, нага ваць Дошку ганьбы, вымо святы і абрады, Наталля Міхай лаўна падышла да справы твор даў прысутным, што тытунь у вы і штрафы. ча, нават апранулася адпаведна: Еўропу ўпершыню прывезлі мат росы Калумба. Спачатку ён ужы ЭКСТРЫМ НА ВЕЛАСІПЕДЗЕ ва ўбор незамужняй дзяўчыны Генадзь Якаўлевіч ЛАБАЧЭ ІХ–Х стагоддзя. Прысутныя мелі ваўся ў якасці лекаў, і нават французская каралева Кацярына НЯ (факультэт пачатковай аду магчымасць прыгадаць свята Вя Медзічы ўмацоўвала з яго дапа кацыі) аказаўся заўзятым веласі лікадня і пазнаёміцца з тэхнікай могай сваё здароўе. Пасля пажа педыстам і прапанаваў аўдыто стварэння пісанак (фарбаваных ру ў Маскве, які адбыўся ў 1634 рыі рушыць у горы на гэтым велікодных яек). Аказваецца, годзе, курэнне ў Расіі было заба транспартным сродку. Памерка маючы пад рукой воск, драўля ронена. Нягледзячы на гэта, сён ваўшы, студэнты вырашылі, што ную палачку і фарбу, можна ства ня, згодна статыстыцы, у нашай ў дарозе не абысціся без палатак, рыць сапраўдныя шэдэўры. краіне курыць 45 % насельніцт ежы, вады і лекаў. Паспрабавалі Шмат гаварылася пра Купалле і ва. На самай жа справе лічба гэ ўсё гэта спакаваць у велізарны пра Багач. Аднак асаблівую ціка заплечнік і прымацаваць яго на васць выклікала вясельная аб тая, відаць, значна большая. Выявіць адносіны аўдыторыі багажнік (сапраўдны спартыўны раднасць. Усё – ад выпечкі кара да курэння дапамагла гульня. веласіпед стаяў тут жа ў якасці вая (давяралася гэта важная На прапанаваныя пытанні сту вучэбнага дапаможніка). Ус справа толькі жанчыне са шчас дэнты давалі адказ “Так” або помнілі і пра спецыяльную аму лівым лёсам) да першай шлюбнай “Не”. З тым, што цыгарэта да ніцыю – пальчаткі, акуляры з ночы – пранізана тут глыбокім памагае пахудзець, амаль адна палярызаваным шклом і шлем сімвалізмам. Быў раскрыты сак галосна не пагадзіліся – і да «аля Фантамас» (каб абараніць рэт ключыка, што вешае сабе на рэмна. Але такі спосаб набыц твар ад ветру). Пасля вызначылі пояс маладая жонка на другі ця стройнай фігуры наўрад ці аптымальны рэжым язды: 50 дзень пасля вяселля і ўжо не рас самы карысны: сярод анкалагіч хвілін круціць педалі, 10 хвілін стаецца з ім ніколі. Ключык гэты ных хворых курцы складаюць – ісці, 5 хвілін – стаяць. Інструк не ад сэрца мужа і не ад клеці з 85 %... Метадам «мазгавога таж праведзены – можна і ў да прысмакамі, а ад куфра з прыве штурму» студэнты высвятлялі рогу. Галоўнае на «асфальта зеным у чужую хату пасагам. прычыны, якія прымушаюць вую хваробу» не захварэць! НА СТО КІТАЙЦАЎ – людзей курыць. Сярод іх былі ... АДЗІН БЕЛАРУС? «СВЯТА ВЯЛІЧКА названы стрэс, жаданне быць Дэмаграфічная праблема для З ЧЫРВОНЫМ ЯЕЧКАМ» «як усе», самасцвярджэнне, Напэўна, па відовішчнасці не нашага народа надзвычай акту звычка, алкагольны і нарка тычны ўплыў... А для таго, было роўных куратарскай гадзі альная. Гэта добра разумее Уладзіміравіч каб паменшыць колькасць ку не, праведзенай Наталляй Міхай Уладзімір рыльшчыкаў, студэнты пра лаўнай ГРЫЦКО (факультэт на НІКІЦІНСКІ (факультэт прыро панавалі праводзіць антыты роднай культуры). Абраўшы тэ дазнаўства). Амаль усе прысут

ныя выказаліся, што для павы шэння нараджальнасці неабход ны дастатковае матэрыяльнае і жыллёвае забеспячэнне, пакет сацыяльных гарантый. Але што дзіўна: у краінах, дзе сацыяль набытавыя ўмовы даволі не спрыяльныя (Індыя, напрыклад), тэмпы росту насельніцтва павя лічваюцца. Парадокс? Таксама закраналася пытанне аб прычы нах нараджэння дзетак з асаблі васцямі развіцця. Прыйшлі да высновы, што многае залежыць ад ладу жыцця будучай маці. НІХТО НЕ ЗАСТРАХАВАНЫ Ад СНІДу. І ад іншых інфек цый сучаснасці (грып, халера, гепатыт, герпес...). І хоць сёння воспа і чума не знішчаюць цэлыя гарады, як гэта было ў Сярэдня веччы, але існуе не менш страш ная ВІЧпагроза, якая дзейнічае непрыкметна. Пра гэта і не толькі вяла гутарку са студэн тамі Ірына Васільеўна ГОРМАШ (факультэт рускай філалогіі). Адно з пытанняў да аўдыторыі гучала так: ці можа ізаляцыя хворых спыніць распаўсюджан не СНІДу? Аказалася, такую практыку выкарыстоўвалі на Кубе, дзе былі пабудаваны спе цыяльныя санаторыі для інфіцы раваных. Але гэта не дапамаг ло... Дзе ж выйсце? Магчыма, у здаровым ладзе жыцця. Ірына Васільеўна паказала некалькі рэкламных ролікаў Канскага кінафестывалю на гэтую тэму, а пасля прапанавала студэнтам прыдумаць свой сцэнарый для рэкламы бяспечных паводзінаў. Нягледзячы на тое, што сло ва «куратар» мае граматыч ную форму мужчынскага роду, часцей імі становяцца ўсё ж прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. Так, у трэці тур конкурсу прайшлі пяць жанчын і адзін мужчына. Арганізатары абяцаюць у канцы красавіка правесці яго на сцэне актавай залы. Што ж, будзем чакаць незвычайнага! 3


•Выдадзена ў БДПУ TEMPUS: ПРАЦУЕМ РАЗАМ

(Пачатак на стар. 2)

Па выніках навучання ўдзельнікі атрымоў ваюць сертыфікаты міжнароднага ўзору. Калі звярнуцца да лічбаў і фактаў, вы яўляецца наступнае. Шаснаццаць нашых студэнтаў удзельнічалі ў міжнародных канферэнцыях. Выпускнікімагістры пра цуюць у крызісных цэнтрах, сацыяльных установах з рознай спецыялізацыяй, рас пачынаюць свой бізнес. Аднаго з іх Ман чэстэрскі універсітэт запрасіў супрацоўні чаць і заключыў з ім кантракт на 3 гады.

Доктар Алекс СОМЕРВІЛ, каардынатар праекта TEMPUS (Брэдфардскі каледж, Вялікабрытанія), выказаў задаволенасць працай нашага універсітэта і спадзяван не, што яе вынікі будуць выкарыстаны іншымі краінамі. Віцэконсул Пасольст ва Вялікабрытаніі Мелані ТАНКАРД за ўважыла, што такія праекты ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва маюць вялікі патэнцыял. Увогуле ж усе пры сутныя сышліся на думцы, што узаема дзеянне ў галіне сацыяльных тэхналогій не павінна спыніцца па заканчэнні пра екта TEMPUS. І з гэтым нельга не па гадзіцца, бо там, дзе справа тычыцца ча лавека і грамадства, без агульных нама ганняў не абысціся. Вераніка МАНДЗІК

Бубен В. П. Тэорыя і прак) тыка навучання ігры на акардэоне: вуч. дапаможнік/ В. П. Бубен. – Мінск : БДПУ, 2005. – 170 с. У дапаможніку разглядаец ца псіхолагапедагагічны ас пект праблем навучання ігры на акардэоне, развіцця му зычнавыканаўчых здольнас цей, музычнага мыслення і г.д. Прапануюцца практыка ванні для развіцця навыкаў чытання нот з ліста, падбору па слыху і імправізацыі. Тугай У. В. Гісторыя сярэдніх вякоў: Старажытныя гер) манцы: вуч. дапаможнік/ У. В. Тугай. – Мінск: БДПУ. – 173 с. Дапаможнік прысвечаны пытанням фарміравання заход нееўрапейскай цывілізацыі, этнічнага складу і эвалюцыі германскіх плямёнаў. Аналізуюц ца тэндэнцыі міграцыйных працэ саў, этнанімія пісьмовай трады цыі, вызначаецца месца германцаў у варварскім свеце.

•Смачна есці!

Асновы права Рэспублікі Беларусь: дапаможнік/ аўт. склад. І. А. Каленчанка [і інш.]; пад рэд. В. А. Зенчанкі – “Свята са святаў, урачыстасць з урачыстасцяў”, – штогод абвяш) Мінск: БДПУ, 2006. – 240 с. чае Царква ў Дзень светлага Хрыстова Уваскрэсення. І сапраўды: У дапаможніку раскрываюцца ключавыя паняцці і катэ няма, напэўна, ва ўсім календары іншай даты, калі так уяўна тры) горыі права Рэспублікі Беларусь. умфуюць Вера, Надзея і Любоў. Распраўляе крылы душа чалаве) Давыдзенка Л. Н., Літвінюк А. І. чая, квітнее зямля і нават птушкі на ўсе галасы праслаўляюць Трансмежнае супрацоўніцтва: эка) Жыццё, новае і радаснае… намічныя і інстытуцыйныя асно) Велікодныя стравы заўсёды гатавалі з малітоўным настроем, вы) вы: дапаможнік / Л.Н. Давыдзен карыстоўвалі для іх толькі найлепшыя прадукты і правераныя ча) ка, А.І. Літвінюк. – Мінск: БДПУ, сам рэцэпты. Адным з іх ахвотна падзялілася з чытачамі “Н” вяду) 2006. – 207 с. чая самай смачнай рубрыкі – дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай Аўтары абгрунтоўваюць стратэ гісторыі Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ. гію ўваходжання Рэспублікі Бела русь у сістэму трансмежных сувя ТОРТ “ТВАРОЖНЫ” зей, вызначаюць напрамкі павы шэння эфектыўнасці трансмежна Вам спатрэбяцца: 1 кг тварагу, 6 яек, 0,5 кг цукру, 2 сталовыя га комплексу, раскрываюць ме лыжкі жэлаціну (без верху), 200 гр. сметанковага масла, ра ханізм інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза ў зынкі, ванілін, 1 пачак жэле “Крыніца”. рамках праграм добрасуседства. Прыгатаванне: Тварог прапусціць праз мясарубку, 6 жаўткоў расцерці з цукрам, паступова дабаўляючы масла, ванілін, узбі тыя бялкі і разынкі. Жэлацін змяшаць з 50 гр. халоднай вады і падаграваць да поўнага растварэння яго зярнят каў, не даводзячы да кіпення. Астудзіць, уліць у прыгатаваную раней тварожную масу. Усё пера мяшаць, перакласці ў форму і на 2 гадзіны пас тавіць у халадзільнік. Гатовы торт заліць жэле “Крыніца”.

Навукова)метадычныя асновы распрацоўкі і ўкаранен) ня сучасных адукацыйных тэхналогій у сістэму прафе) сійнай падрыхтоўкі педагагічных кадраў: вучэб.)метад. дапаможнік / П. Дз. Кухарчык [і інш.]; пад агульн. рэд. Г. В. Торхавай. – Мінск: БДПУ, 2006. — 105 с. У дапаможніку раскрываюцца навуковыя падыходы да тэхналагізацыі адукацыйнага працэсу ў ВНУ, яе парадыг мальны характар, асноўныя праблемы распрацоўкі і ўка ранення адукацыйных тэхналогій у педагогіцы айчыннай і зарубежнай вышэйшай школы.

Савет жанчын БДПУ запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчулекторый па тэме “Што такое каханне”, якая адбудзецца 3 красавіка ў 13.20 у аддзеле рэдкай кнігі (каб. 372, блок Б). У гутар цы прыме ўдзел святар Мінскага кафедральна га СвятаДухава сабора, старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання фізікі Аляксандр Шымбалёў. І. НОВІК, старшыня Савета жанчын

Зелянкевіч В. М., Лысак Н. А. Асноўныя аб’екты і прыёмы кіравання Windows XP: дапаможнік / В.М. Зелянкевіч, Н.А. Лысак. – Мінск: БДПУ, 2006. – 51 с. У дапаможніку разглядаюцца асноўныя пытанні на стройкі аперацыйнай сістэмы Microsoft Windows XP, прадстаўлена аўтарская навучаючая камп’ютэрная праграма, змешчаны новыя элементы інтэрфейсу апе рацыйнай сістэмы. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809 г. Мінск)50, вул. Савецкая, 18 п. 127. 226)40)19

http://www.bspu.unibel.bu/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб`ём 4 паласы фармата А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000. Зак. № 277. Падпісана ў друк 29.03.2007 г. у 16.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1016  
1016  
Advertisement