Page 1

ПЯСТУЙЦЕ СВАЕ МАРЫ!

КВЕТКІ ВЯСНЫ

ЧЫТАЕМ РАЗАМ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

У гэтае ўрачыстае, сапраўды вясновае свята я звяртаюся да прыгожай паловы нашага універсітэта. Жанчына бясцэнна. Яе наканаванне – найвышэйшае на зямлі. Яна – клапатлівая матуля, каханая жонка, захавальніца дамашняга ачага, сямейнай утульнасці, дабрыні і душэўнай цеплыні. Немагчыма пераацаніць ролю нашых жанчын ва універсітэцкім жыцці. Вы знаходзіцеся на перадавых рубяжах навукова&даследчай дзейнасці, выступаеце ў ролі ўважлівых і чуйных куратараў, здзіўляеце нас арыгінальнымі падыходамі ў выкладанні, дэманструеце ўзоры выдатнай адміністрацыйнай рабо& ты, з бляскам абараняеце магістэрскія, кандыдацкія і доктарскія дысертацыі. Нашы студэнткі выдат& на спалучаюць у сабе хараство маладосці, грацыю, элегантнасць з мэтанакіраванасцю, імкненнем да поспеху ў вучобе і кар’еры. Усе вы – сапраўдная краса універсітэта і нашага горада. Схіляюся перад тым, з якой мужнасцю і стойкасцю нашы пяшчотныя і мілыя жынчыны пераадольваюць усе жыццёвыя нягоды, як часам падтрымліваюць нас, мужчын, у цяжкія хвіліны. У гэтыя сонечныя дні жадаю вам і вашым блізкім добрага здароўя, светлай радасці, цеплыні, клопату і ўвагі дарагіх вам людзей. Няхай пакінуць вас трывогі і засмучэнні, няхай заўсёды ў вашых сем’ях пануюць дабрабыт і згода. Заставайцеся здаровымі, прыгожымі, каханымі – і няхай побач з вамі заўсёды будуць добрыя і надзейныя мужчыны! Рэктар БДПУ П.Дз. КУХАРЧЫК Загадчык музея Леанід Пепік і экскурсавод Алена Скуратовіч

графіі вучоных, у большасці сваёй вы кладчыкаўнавукоўцаў, што сёння ўзгадваюцца як “пачынальнікі”. Гана ровыя граматы таксама выклікаюць цікавасць. Нават памеры нязвыклыя – удваяўтрая большыя за сучасныя!

стаўнікамі гарадской грамадскасці суст ракаюць Мікалая ІІ. (Забаўная падрабяз насць: так склалася, што адкрыццё но вай навучальнай установы і прыезд апош няга расійскага імператара ў Мінск адбы ліся з зусім нязначнай разбежкай па часе,

“ХТО НЕ ВЕДАЕ МІНУЛАГА, ТОЙ НЕ МАЕ БУДУЧАГА” –

Р

ЭЧЫ “тых часоў” выклікаюць асаб лівую цікавасць. Канспект па ана томіі... Сёння яго ўладальніку было б (а мо і ёсць?) добра за дзевяноста. Выцвіла чарніла ў старым пажаўце лым сшытачку, акуратны дробны по чырк ужо не назавеш іначай як “ста расвецкім”. Куды занёс вецер гісторыі студэнта мінулых дзён? Ніхто не ад кажа – надта шмат вады ўцякло... Кнігі, выдадзеныя напачатку мінула га стагоддзя (шчодры дар Таварыства беларускай мовы), выглядаюць у параўнанні з шэдэўрамі сучаснай палі графіі, шчыра кажучы, сціплавата, ад нак усё гэта – рарытэты. Тут і пад ручнікі, па якіх вучыліся равеснікі аўтара ўзгаданага канспекта, і мана

бясспрэчнасць гэтых слоў усведамлялі ўсе прысутныя на ўрачыс( тым адкрыцці НОВАЙ экспазіцыі ў НОВЫМ памяшканні музея універсітэта. Адрэзкі сімвалічна перарэзанай чырвонай стужкі, нібыта масткі, звязалі пакаленні розных часоў... Праца па абнаўленні музея БДПУ ў складзе гістарычнага фа( культэта закіпела адразу пасля адпаведнага рашэння рэктара( та. Распачаўся карпатлівы збор і апрацоўка матэрыялаў, пачы( наючы з 1914 – года адкрыцця Настаўніцкага інстытута ў Мінску.

І – фотаздымкі, дзесяткі фотаздымкаў! Вось усім вядомы дом Бярковіча, у якім распачаў сваю дзейнасць толькі што ство раны Настаўніцкі інстытут. Здаўшы сваю камяніцу ў арэнду, вопытны гандляр, да рэчы, зарабіў на гэтым немалыя грошы – 4 100 рублёў за год (і гэта ў тыя часы, калі цялушка каштавала 3 рублі!). Вось выкладчыкі і студэнты мінскага Настаў ніцкага інстытута разам з іншымі прад

што пазней стала падставай для сцвяр джэнняў, быццам Мікалай ІІ прыязджаў спецыяльна на ўрачыстасць). Сустракаеш і даўніх знаёмцаў. Сярод іх – Усевалад Ігнатоўскі, які ў свой час чытаў у На стаўніцкім інстытуце курс лекцый па ра сійскай і сусветнай гісторыі. Кажаце, студэнт не змяніўся? Але са старых фотаздымкаў паглядаюць не “зя лёныя” юнакі і дзяўчаты, а даволі ста

Музей чакае гасцей! лыя людзі. Да рэвалюцыі ўступныя іспы ты ў педагагічную навучальную ўстанову ўвогуле маглі трымаць толькі мужчыны, ды й патрабаванне наяўнасці не менш чым двухгадовага педагагічнага стажу захоўвалася яшчэ доўгі час пасля Каст рычніка. А вось студэнцкія білеты, залі коўкі і дыпломы значных змен не пера цярпелі – аднадзве фразы, не болей. Першыя наведвальнікі

(Заканчэнне на стар. 4)


Дзесьці ў патаемным куточку кожнага сэрца квітнее запаветная Мара&мроя, надзвычай далікатная і капрызная. Яе чароўны водар дорыць ні з чым не параўнальную асалоду, вылечвае ад суму&самоты, гоіць душэўныя раны... Наяўнасць высокай мары родніць гераінь гэтага святочнага нумара, падобных і адначасова непадобных. Адна з іх – чалавек волі, другая – чалавек сэрца; адна будуе дом – другая спрабуе пабудаваць свет... і абедзве яны, кожная па&свойму, імкнуцца да таго, каб “душа спраўдзілася”! Беларусь, была ў Расіі, Украіне, краінах Балтыі; гэта крыху суці шыла маю тугу па кар’еры акт рысы. Да таго ж прыкладна ў той жа час я сустрэла сваё каханне, і перспектыва кінуць усё – дара гога чалавека, тэатр, універсітэт, зноў паехаць у немаведама куды адпала сама сабой. Вучоба ішла як па накатанай, і ў выніку пры родазнаўчы факультэт я скончы ла з адзнакай. Мне вельмі пада балася вучыцца: такія навукі, як генетыка і геатэктоніка, цалкам змянілі маё светаўспрыманне. Тым больш, мяне захапіла да следчыцкая праца, у чым бачу не малую заслугу Міхаіла Сямёнаві ча Кляўчэні, майго навуковага кіраўніка, і Тамары Рыгораўны Шаронавай, якія фактычна далі мне пуцёўку ў навуку. А крыху пазней, напачатку 90х, грамад ская свядомасць змянілася літа ральна на вачах: на вуліцах з’явіліся дзеці, якія мылі ма шыны, паспяховыя людзі кідалі ўсё і распачыналі свой бізнес... І яшчэ раз я зрабіла выбар на карысць новага напрамку – эка намічнай псіхалогіі.

– Вы шмат падарожнічалі, як кажуць, пабачылі свет. Што найбольш уразіла падчас замеж? ных стажыровак? – Першая з іх праходзіла ў пе дагагічным універсітэце Turku University ў Фінляндыі. Гумані стычная псіхалогія, псіхалогія супрацоўніцтва ў дзеянні і наву чанне без адзнак, адсутнасць да машняга задання, свабоднае пе рамяшчэнне вучняў па класе... Педагогі ў фінскіх школах не ча калі рэформ “зверху”, яны самі разам з дзецьмі творча пады ходзілі да арганізацыі адукацый нага працэсу. Пасля аўтарытар най савецкай школы гэта пада валася нам чымсьці незвычай ным... Потым былі стажыроўкі ў бізнесшколе горада Блэд у Сла веніі (Bled School Management), паездка ў Італію (Turin University). Наведала я і амеры канскі Central Connecticut State University, але мне там не спадабалася. Пасля гэтай ста жыроўкі я ў поўнай меры адчу ла, што мае веды патрэбныя маёй Бацькаўшчыне, краіне, дзе я нарадзілася і жыву.

«ПЯСТУЙЦЕ

СВАЕ

школе, ад сяброў і з іншых крыніц, не была супярэчлівай: у больш сталым узросце скарэкці раваць светаўспрыманне і, адпа ведна, паводзіны чалавека будзе значна цяжэй... Сур’ёзную зак лапочанасць вучонагапсіхолага выклікала і дэманізацыя свядо масці маладых людзей – вынік уплыву сучаснай маскультуры з яе размытасцю мяжы паміж “добра – кепска”, “можна – нельга”. Трэба было шукаць ней кія шляхі барацьбы за духоўнае здароўе нацыі, звярнуцца, на рэшце, да вопыту папярэдніх пакаленняў... Так больш за 5 гадоў таму ў рамках дамовы аб супрацоўніц тве паміж Міністэрствам адука цыі і Праваслаўнай Царквой быў сфарміраваны навуковатворчы калектыў «Духоўнасць», які ўзначаліла Л.У. Фінькевіч. За гэты час на некалькіх эксперы ментальных пляцоўках прайшлі апрабацыю арыгінальныя пра грамы па духоўнамаральным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксама курс «Асно вы праваслаўнай культуры» для пачатковай школы. Праграмы гэтыя – свецкія па самой сваёй

сутнасці: іх задачай з’яўляецца не фарміраванне рэлігійнага све тапогляду, але азнаямленне дзя цей з асновамі веравучэння ты тульнай для Беларусі канфесіі, выкарыстанне лепшых здабыт каў народнай педагогікі. А ня даўна дзейнасць творчага калек тыву была адзначана высокай узнагародай – дыпломам з пры( суджэннем каляднай прэміі «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі». Міжволі прыходзіш да высно вы: традыцыя – гэта нейкі асвечаны часам спосаб быцця ча лавека ў свеце. Менавіта з яе да памогай людзі выпрацоўваюць сваё стаўленне да тых або іншых з’яў рэчаіснасці, сістэму ацэнак, мэтавыя ўстаноўкі. А праз стагоддзі трывае толькі са праўды значнае, высокае і пры гожае – нібыта палёт белых га лубоў, адпушчаных малышамі на волю падчас свята гукання вясны, што год таму праводзіла ся ў адным з эксперыменталь ных дзіцячых садкоў... ...У размове з цікавым чалаве кам час увогуле ляціць непрык метна. Што ж да гутаркі на та кую “жыццёвую” тэму, як выха

LADY BOSS Наша гераіня – чалавек валявы і рашучы. На яе шляху да вышынь было шмат перашкод і непаразу( менняў, ды ўсе яны толькі падагравалі прагу пера( могі. Не баючыся праблем, чуйна рэагуючы на ўсе перамены, яна і сёння ўпэўнена пераадольвае бар’е( ры. Кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафед( ры псіхалогіі, вядучы беларускі эксперт у галіне эка( намічнай псіхалогіі, кіраўнік Цэнтра сістэмных бізнес(тэхналогій «Satio»... Жанна Уладзіміраўна ГРЫНЮК усім сваім жыццём сцвярджае: мара, на( ват самая смелая, стане рэальнасцю, калі дзеля гэ( тага працаваць, працаваць і працаваць.

– Чытачам “Н” было б ціка? ва даведацца, як усё пачалося? – Нарадзілася я ў гарадскім пасёлку Урэчча Любаньскага ра ёна ў сям’і медсястры і вадзіце ля. Дзяцінства ў бацькоў выда лася вельмі цяжкім: мама ў гады вайны была вывезена ў Герма нію, тата рана асірацеў. З юнац тва яны вымушаны былі праца ваць і, канешне, як прынята ў

славян, жадалі лепшай долі сваім дачкам, намагаліся даць нам добрую адукацыю. Як і мно гія дзяўчаты, з маленства мары ла стаць актрысай, пасля закан чэння школы два гады ездзіла па ступаць у Маскву, але, дабраў шыся да трэцяга адборачнага тура, правальвалася – і пачына ла ўсё нанова. Нарэшце ўладка валася піянерважатай, а на на

ступны год дзеля матчынага су пакою падала дакументы ў БДПУ: педагогіка стаяла другім нумарам у маім спісе вартых увагі прафесій. – А што ж сталася з дзіця? чай марай? – Ад мары не адмаўлялася – з першых дзён увайшла ў склад на роднага студэнцкага тэатра “Жы вое слова”, з якім аб’ездзіла ўсю

Людміла

Фінькевіч:

Ёсць жанчыны, якім з усіх слоў чалавечай мовы най( больш пасуе пяшчотнае “Мама”. Яны падтрымаюць і навучаць, пашкадаваць умеюць і дакарыць – лагод( на, па(мацярынску. У іх по( зірку – усё нашае жыццё, мы самі ўчора, сёння, заўт( ра. Побач з імі знікаюць тры( вога і непакой, сэрца вызва( ляецца з палону сумненняў, і верыцца: усё будзе добра. Людміла Уладзіміраўна ФІНЬКЕВІЧ, безумоўна, ад( носіцца да ліку такіх жанчын.

Дзетак Людміла Уладзіміраў на любіла заўсёды – асабліва ма лышоў, шчырых, наіўных, што яшчэ не навучыліся крывадуш насці і хлусні. Пасля заканчэн ня педагагічнага вучылішча не каторы час яна працавала на стаўніцай пачатковых класаў на Пухаўшчыне, скончыла факуль тэт дашкольнага выхавання МДПІ імя А.М. Горкага. Атры маўшы дыплом з даволі даўгім запісам «Выкладчык псіхалогіі і дашкольнай педагогікі. Мета? 2

дыст па дашкольным выха? ванні», уладкавалася ў мінскі дзіцячы садок № 13. А потым было выкладанне псіхалогіі ў пе дагагічных класах, аспірантура і абарона кандыдацкай дысерта цыі, праца асістэнтам, выклад чыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры сацыяльнай псіхалогіі – і нарэш це дэканам ФП... З цягам часу яе інтарэс да праблем выхавання толькі ўзра стаў – роўна як і ўпэўненасць у

тым, што ўсё пачынаецца... не, нават не з калыскі, а яшчэ тады, калі дзіцятка, утульна прыгрэў шыся ў матуліным жывоціку, нават не збіраецца выходзіць на свет. А маленства – найлепшы перыяд для закладвання асноў маралі. Малому можна проста сказаць: красці – нельга, хлусіць – непрыгожа, пакрыўдзіць сла бейшага – блага. Галоўнае, каб гэтыя ісціны зыходзілі ад вартай даверу асобы і каб інфармацыя, якую дзіця атрымлівае дома, у

7 сакавіка 2007 г.


– Раскажыце, калі ласка, пра свой шлях па прыступках кар’? ернай лесвіцы. – Мае веды ў галіне эканаміч най псіхалогіі аказаліся запатра баванымі з боку айчынных прад прыемстваў. Так пачалося супра цоўніцтва з Інстытутам прываты зацыі і менеджменту (ІПМ). Тэма брэндынгу мяне зацікавіла невы падкова: гэта – рэальная свабода выбару. У хуткім часе наш праект “Брэнд года” стаў папулярным. Аднак ён патрабаваў інвестыцый, і ў выніку было прынята рашэнне стварыць незалежную структуру. Праўда, свой жа праект мне прый шлося выкупіць. Вось так упершы ню ў нашай краіне адбыўся про даж інтэлектуальнай уласнасці. Час пацвердзіў правільнасць гэта га выбару: на сённяшні дзень мы з’яўляемся лідэрамі кансалтынгу. – Чым займаецца Ваша арга? нізацыя? – У «Satio» знаходзіцца штаб конкурсу “Брэнд года”, я з’яўля юся старшынёй аргкамітэта. Мы запрашаем удзельнікаў, афарм ляем дагаворы, кантралюем за хаванне стандартаў. Так, на “Брэнд года”2006 падалі заяўкі больш за 60 арганізацый. – Як Вам падаецца: у чым кры? ецца сакрэт Вашых поспехаў? – Я – Конь па гараскопе і ў жыцці і не баюся ў гэтым прыз

нацца. У працы цаню сістэмнасць і мэтанакіраванасць, прычым патрабую гэтага і ад сваіх супра цоўнікаў. Хоць шчыра прымаю дэмакратычныя каштоўнасці, нярэдка выкарыстоўваю аўтары тарныя метады кіравання. – Не за гарамі дваццацігоддзе заканчэння універсітэта... – Мне пашанцавала: з alma mater я, можна сказаць, і не раз вітвалася надоўга – выкладала, вяла дыпломныя працы, у апош нія гады чытала некалькі кур саў, а сёння вяду спецкурс “Эка намічная псіхалогія” для сацы яльных псіхолагаў. Актыўна кантактавала з маім куратарам М.Г. Каўхутам, прафесарам Б.М. Гурскім – светлая ім па мяць... Дзесяцігоддзе заканчэння святкавалі ўсім курсам. На 15годдзе, праўда, прыйсці не ат рымалася: я чакала дзіця. А што тычыцца дваццатай гадавіны, то абавязкова завітаю на факультэт! – Што Вы пажадаеце сён? няшнім студэнтам, факультэ? ту, універсітэту? – Перш за ўсё – абапірацца на ўнутраны патэнцыял. І не трэба спасылацца на знешнія перашко ды: напрамак ветру не мае зна чэння, калі ведаеш, куды плывеш. Канстанцін ЯБЛАЧКІН

МАРЫ!» ванне дзяцей, тым больш з пры знаным спецыялістам у гэтай сферы, дык яна можа доўжыцца бясконца. Аддаваць ці не адда ваць, напрыклад, малое ў дзіця чы садок, калі ў матулі ёсць маг чымасць не спяшацца з выхадам на працу? Аддаваць, лічыць Людміла Уладзіміраўна, па колькі вопыт кантактаў з равес нікамі прынцыпова адрозніваец ца ад вопыту ўзаемін з бацькамі і ўвогуле членамі сям’і. Яна на ват прыгадала словы маленька га хлопчыка: “Мама, мне не тебя нужно, а ребёнков”. Як па дабраць кніжку для сына або дачкі? А гэта, дарэчы, справа не самая простая: дзеці надзвычай чуйна рэагуюць на слова, асаблі ва – на друкаванае. Таму і баць кам трэба перш за ўсё пераканац ца ў тым, што кніга не ўтрымлі вае дэструктыўных ідэй, якія мо гуць быць успрыняты дзіцячым розумам без крытычнай ацэнкі. Вельмі ўсхвалявала нашу сураз моўцу тое, што толькі за дзесяць месяцаў 2006 года (больш позніх дадзеных у нас, на жаль, няма) ажно 74 студэнткі і супрацоўні цы БДПУ спазналі шчасце маця рынства. “А ў мяне на факуль 7 сакавіка 2007 г.

тэце таксама многа хто чакае дзіця!” – з нейкай асаблівай ра дасцю паведаміла яна. Зразуме ла, мы не маглі не запытацца: што б яна параіла маладым ма тулям? Павышаць узровень сва ёй псіхалагічнай падрыхтоўкі – пачулі ў адказ, прычым з асаблі вай увагай Людміла Уладзіміраў на раіла аднесціся да кніг класі каў узроставай і педагагічнай псіхалогіі, у прыватнасці, В. Мухінай, Я. Каламінскага, А. Люблінскай. Традыцыйнае завяршэнне ледзь не кожнага інтэрв’ю, тым больш напярэдадні свя? таў, – пажаданні чытачам газеты. Яны былі кароткімі, аднак надзвычай ёмістымі – да такой ступені, што нават не патрабавалі ўдакладнен? няў. “Пястуйце свае мары, – заклікала Людміла Уладзімі? раўна на развітанне. – Адмо? віцца ад іх адно што напало? ву загінуць. Пакуль ёсць мара – ёсць да чаго імкнуцца, а зна? чыць, ёсць паўнавартасная падстава жыць”.

•Сямейны ачаг ПАЧАТАК ПАЧАТКАЎ А. ГАРБУНОВА, В. РУТКОЎСКАЯ Сям’я – аснова грамадства, першы свяшчэнны саюз, заснаваны на любові, веры і свабодзе. Менавіта тут фарміруюцца асновы светапогляду чалавека, яго стаўленне да сябе, свету і людзей. Як стварыць добрую, надзейную, трывалую сям’ю, дзе муж і жонка, бацькі і дзеці любяць і шануюць адзін аднаго – і як не запытацца пра гэта ў тых, хто ўжо напэўна ведае адказ? Нядаўна на пасяджэнні жаночага клуба “La femme” ва універсітэцкім студгарадку адбылася сустрэча са шчаслівымі людзьмі, якія на працягу дзесяцігоддзяў захоўваюць узаемапаразуменне і цеплыню дамаш( няга ачага. Да таго ж і нашыя госці, і ўсе члены іх сем’яў маюць самае непасрэднае дачыненне да БДПУ: хтосьці працуе, хтосьці атрымаў тут адукацыю, а хтосьці яшчэ працягвае навучанне. Сціплае студэнцкае вяселле Дзмітрыя Уладзіміравіча і Дзія ны Мікалаеўны ДУБІНІНЫХ ад былося яшчэ падчас іх вучобы, тры дзесяцігоддзі таму. Дзесяць гадоў пражылі ў інтэрнаце, вы хавалі выдатнага сына. Усе ра шэнні прымаюць калегіяльна, дома пра работу прынцыпова не гавораць, а залогам поспеху ў выкладчыцкай дзейнасці лічаць правіла: да студэнтаў трэба ста віцца, як да сваіх дзяцей. Са май знамянальнай падзеяй у жыцці Дзіяна Мікалаеўна лічыць нараджэнне ўнука, а гла ва сям’і – сваё знаёмства з цудоўнай дзяўчы най, якая, на яго шчасце, стала жонкай. Другая пара – Анатоль Паўлавіч і Ірына Уладзі міраўна ЖЫТКО – пражылі разам 27 гадоў. Ся м’я творчых інтэлігентаў: ён загадвае кафедрай на гістарычным факультэце, яна – дэкан факультэта дашкольнай адукацыі. У іх двое горача любімых дзяцей: дачка – мастацтвазнаўца, сын – праграміст. У сям’і ўсе яны цэняць стабільнасць і надзейнасць, рэальную магчымасць атрымаць неабходную пад трымку. Лічаць, што кожная сям’я, дзе любяць і паважаюць адзін аднаго, – ідэальная. Маршрут сямейнага карабля вызначае мужчына, а жонка прытрымліваецца пазіцыі: “Куды ён, туды і я”. Аляксандр Іванавіч і Вольга Сцяпанаўна ЛУ ГОЎСКІЯ пазнаёміліся ў 1969 годзе ў студэнцкім інтэрнаце, калі ён быў на трэцім курсе, а яна – на першым. Потым, па словах шчаслівых супру гаў, 5 гадоў сябравалі, а ўвогуле не разлучаюцца вось ужо 33 гады. Спачатку працавалі ў школе, там жа і жылі, позна клаліся і рана падымалі ся. Пазней 12 гадоў правялі ў інтэрнаце. Лічаць, што будучым выпускнікампедагогам не трэба па лохацца працы ў сельскай мясцовасці: “Жыццё

вялікае – паспееце і ў горадзе пажыць”. Выха валі двух дзяцей: дачкафілолаг любіць ванд раваць, а трыццацігадовы сын – вельмі сур’ёзны малады чалавек, матэматык. Яны ўпэўнены, што ў сям’і “Як Гаспадар скажа – так і будзе”. За хапленне Лугоўскіх – дача, дзе яны нярэдка ба вяць час разам з сябрамі. На пытанне: “Хто гла ва сям’і?” – адказваюць – “Хто прыносіць гро шы ў дом – той і галоўны (а жонка заўсёды лепш ведае, як іх траціць)”. Гэтая сустрэча пераканала ўсіх нас: калі сям’я будуецца на спрадвечных хрысціянскіх каштоў насцях – такі моцны сямейны карабель дастойна пройдзе праз буры і штармы надзённых праблем і нарэшце кіне якар у ціхай гавані сямейнага шчас ця. А каб яго спазнаць, на думку нашых гасцей, неабходна: 1. Змагацца з тым, што можна пераадолець, і не губляць сілы і час на барацьбу з тым, з чым змагацца бессэнсоўна. 2. Ніколі не рабіць спешных учынкаў: збіраешся прыняць важнае рашэнне – сто разоў падумай. 3. І галоўнае – цярплівасць, цярплівасць і яшчэ раз цярплівасць!

УТУЛЬНАСЦЬ У ДОМЕ І НА ПРАЦЫ Т. НІКІЦІНА, член Савета жанчын БДПУ, старшыня журы

Не толькі прыгажосць і кам форт ствараюць у жыллёвых і службовых памяшканнях жы выя расліны – аказваецца, яны аддана служаць сваім клапатлі вым гаспадарам яшчэ і ў якасці лекараў, санітараў, псіхолагаў. У Савеце жанчын нашага уні Вераніка МАНДЗІК версітэта ўжо стала традыцыяй

напярэдадні 8 сакавіка праводзіць выставыконкурсы хатніх раслін, падчас якіх кампетэнтнае журы вызначае пераможцаў у некалькіх цікавых намінацыях. Так, сёле та мы даведаліся, што “Самая квітнеючая расліна” радуе супра цоўнікаў кафедры замежных моў № 1; “Самая дэкаратыўналістот

ная” знаходзіцца ў аддзеле галоў нага механіка; “Самай буйной” га нарыцца факультэт прыродазнаў ства; “Самая дзіўная” пражывае ў бібліятэцы; “Самая капрызная” гадуецца ў бухгалтэрыі... Сапраў ды, дасканаласць не мае межаў, і прыгожая палова нашага універ сітэта яшчэ раз гэта даказала. 3


“ХТО НЕ ВЕДАЕ МІНУЛАГА, ТОЙ НЕ МАЕ БУДУЧАГА”

•Літаратурны рэліз Даўно вядома: ёсць літаратура мужчынская і літаратура жаночая. Яны розняцца ўяўна – перш за ўсё тэматыкай і падыходамі да выра( шэння праблем. Не станем спрачац( ца: безумоўна, разглядаць глабаль( ныя пытанні – прэрагатыва прад( стаўнікоў моцнага полу. Але хто сказаў, што жанчыны(пісьменніцы здольныя ствараць хіба што сляз( лівыя love&story або ў вольны час керпаць вершыкі на тэму “Я яго кахала, а ён мяне не кахаў”?

(Пачатак на стар. 1)

Кожнае прадстаўленае “ў асобах” дзесяці годдзе мае сваё непаўторнае аблічча. Трыц цатыя – “памаладзелае” студэнцтва, дзяў чаты, якія старанна вывучаюць зброю на занятках кулямётнага гуртка, і... зацертыя твары “ворагаў народа” на групавых фота здымках. Увогуле рэпрэсіраваным прысве чаны асобны стэнд са сваім адметным афар мленнем. Пяцідзесятыя – аднаўленне народ най гаспадаркі. Шасцідзесятыя – сацыялі стычнае будаўніцтва, цаліна, зорныя пахо ды... Сямідзесятыя і нават васьмідзесятыя праходзяць пад знакам будатрадаўскага руху. Дзевяностыя – асаблівая старонка ў гісторыі нашай alma mater. У гэты час яна набыла статус універсітэта; атрымала імя ў гонар Народнага паэта Беларусі Максіма Танка; выпрацавала новыя канцэптуальныя падыходы да педагагічнай адукацыі ў адпа веднасці з патрабаваннямі часу. А памятае це, якую вышэйшую навучальную ўстанову ў 1994м, адразу пасля свайго абрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду, Прэзідэнт краіны наведаў першай? Восьвось! Сучас насць універсітэта таксама выглядае прад стаўніча. Гэта ўжо не толькі асобны стэнд, але і калекцыя відовішчных мультымедый ных прэзентацый кожнага факультэта, якая папаўняецца і дагэтуль.

Не пакідае прыкрае пачуццё: не пра ўсё сказала, не так распавяла, не змагла пе радаць тое хваляванне, якое адчувае, на пэўна, кожны чалавек, калі сустракаец ца з гісторыяй “вочы ў вочы”. Прыгадаць хочацца і калекцыю кубкаў, што здабылі на спаборніцтвах рознага ўзроўню збор ныя каманды БДПУ, і падарункі ад вы пускнікоў, і цэлы стэнд, прысвечаны таму, чыё імя носіць наша навучальная ўстанова. Супакойвае адно: кожны з чы тачоў “Н” можа сам наведаць пакой 52 вучэбнага корпуса № 1 – і папросту адзін раз пабачыць. Ганна ВАСІЛЬЕВА

Кацярына ШЧАСНАЯ

ТАІСА БОНДАР «ГУЛЬНЯ Ў ПАДКІДНОГА» Гэта пасмяротнае выданне твораў вядомай беларускай пісьменніцы, якая заўчасна пайшла з жыцця ў снежні 2005 года. У аднайменным рамане спляліся ў павуцінне палітычныя інтарэсы вялікай дзяржавы і міжасобасныя інтрыгі адной з тэатраль ных груп; праўда, у большай ступені твор разлічаны на старэйшае пакаленне, якое ўсё яшчэ не можа пазбавіцца ад настальгіі па СССР. А маладым чытачам я параіла б звярнуцца да пранізліва чуллівай аповесці «Матылькі». 16гадовая Ната, якую згвалціў уласны бацькап’яніца, імкнецца зноў паверыць у чалавечую дабрыню. Прыгожыя P.S. Кіраўніцтва музея запрашае матылькі, якіх увесь час малюе дзяўчынка, не даюць ёй забыцца на існаванне вы прыняць актыўны ўдзел у папаўненні шэйшых сіл і гаючае хараство мастацтва. фонду і стварэнні новых экспазіцый. ВАЛЕРЫЯ КУСТАВА «ТАМСАМА» Калі вы засумавалі па класічных формах вершаскладання і ўзнёслых паэтычных ЁСЦЬ ПАДСТАВЫ ВЕДАЦЬ ПРАВА! словазлучэннях, адкрыйце для сябе зборнічак маладой паэтэсы В. Куставай. Пра тое, што гэтыя вершы пісала юная дзяўчына, вельмі цяжка здагадацца зза густога налё ту патэтыкі: «Ён з нябыту прыйшоў сюды – мой званар, мой паэт, мой праклён». С. НОВІКАВА, выкладчыца кафедры паліталогіі і права Тут знойдзеце і шмат фальклорных матываў: «Разышліся ў рэчаньцы два чаўна,/ на самоце крычыць, крычыць жаўна…», і згадкі пра міфічных персанажаў Аіда і Арфея, “Усё пра нямногае” або “Галоўнае пра ўсё” – дзве розныя пазіцыі ў адносі( паэта Вярлена, і творы, прысвечаныя нашым класікам – Багдановічу і Купалу. Гэ нах да ведаў. Аднак практыка паказвае: той, хто прытрымліваецца першай з тыя імёны блізкія і вам? Тады вы паразумеецеся з паэтэсай! Зрэшты, калі вам не іх і не звяртае ўвагі на тое, што не ўпісваецца ў вузкія прафесійныя рамкі, у хапае лірыкі, пачытайце «Дазвольце з вамі слухаць цішыню». нестандартнай сітуацыі звычайна аказваецца зусім бездапаможным... Універсітэцкая адукацыя – гэта высокі ўзровень не толькі прафесійнай, але і палі тычнаправавой дасведчанасці. У ідэале выпускнік ВНУ не толькі знаёмы з асноў нымі палажэннямі заканадаўства сваёй дзяржавы, але і выкарыстоўвае гэтыя веды на практыцы; мае ўяўленне аб шляхах развіцця грамадства; адстойвае інтарэсы дзяр В. ЗАЙЦАЎ, адказны сакратар прыёмнай камісіі жавы, свае правы і правы іншых асоб. І пакрысе мы набліжаемся да гэтага ідэалу: падчас алімпіяды па асновах права, што прайшла ў нашым універсітэце, студэнты Набліжаецца час прыёмнай кампаніі. факультэтаў народнай культуры, дашкольнай адукацыі, гістарычнага, матэматычна Нам хочацца, каб сёлета да нас прыйшлі га і фізічнага парадавалі сваёй актыўнасцю, уменнем арыентавацца ў прававой праб лематыцы і абгрунтоўваць свае думкі. Не сумняваемся, што ў будучым яны будуць вучыцца разумныя і творчыя маладыя паслядоўна рэалізоўваць асноўныя палажэнні беларускага заканадаўства ў сваёй пра людзі, схільныя да педагагічнай дзей насці. Менавіта для іх прыёмная камісія фесійнай і грамадскай дзейнасці! БДПУ арганізуе Дні адчыненых дзвярэй. Факультэты прыродазнаўства, спецыяль Пайшла з жыцця дацэнт кафедры тыфлапедагогікі З.Р. ЕРМАЛОВІЧ. най адукацыі, матэматычны і фізічны Памяць пра Зою Рыгораўну – цудоўнага педагога, таленавітага вучонага, вопыт правядуць іх 7 красавіка; факультэты нага кіраўніка, прыгожую і абаяльную жанчыну, якая вельмі любіла жыццё, на дашкольнай і пачатковай адукацыі, са заўсёды застанецца ў сэрцах калег, вучняў і ўсіх тых, хто яе ведаў. цыяльнапедагагічных тэхналогій і гіста рычны – 14 красавіка; факультэты псіха Спецыяльная адукацыя і вышэйшая школа страцілі выдатнага вучонага і педагога Акрамя таго, прыёмная камісія аргані логіі, рускай філалогіі, беларускай філа – дацэнта кафедры алігафрэнапедагогікі Т.А. ПРАЦКО. Сціплая, патрабавальная да логіі і культуры, народнай культуры, а зуе пробнае тэсціраванне па дысцыплінах сябе, інтэлігентная – такой Таццяну Аляксандраўну будуць памятаць яе калегі і вучні. таксама музычнапедагагічны – 21 краса уступных экзаменаў у зручны для абіту віка. Усе сустрэчы распачнуцца апоўдні ў рыентаў час. Запісацца на яго можна па На 76м годзе жыцця спынілася сэрца Г.А. ВАЛОШАНКІ – кандыдата педагагіч актавай зале БДПУ (вучэбны корпус № 3). тэлефонах 2009417, 2264447. ных навук, дацэнта кафедры сучаснай рускай мовы. Калектыў факультэта рускай філалогіі выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім Ганны Антонаўны. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

АБІТУРЫЕНТУ 2007

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809 г. Мінск(50, вул. Савецкая, 18 п. 127. 226(40(19

http://www.bspu.unibel.bu/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб`ём 4 паласы фармата А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000. Зак. № 256. Падпісана ў друк 7.03.2007 г. у 16.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1015  
1015  
Advertisement