Page 97

(генет. перадумовы фіз. і псіхічнага здароўя, разумовых здольнасцей, адоранасць) будучых пакаленняў. Ідэі Е. нярэдка выкарыстоўвалі для апраўдання расізму і генацыду. У сучаснай навуцы многія праблемы Е., асабліва барацьба са спадчыннымі захворваннямі, вырашаюцца ў рамках генетыкі чалавека, яго экалогіі, y т л . мед. генетыкі. Ад ідэі паляпшэння генет. здароўя людзей Е. перайшла пераважна да задач яго захоўвання. Гл. Медыка-генетычнае кансультаванне. ЕЎДАКІМАЎ Уладзімір Мікітавіч (н. 6.5.1939, г. Об Новасібірскай вобл.. Pa­ c k ), бел. архігэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1971). 3 1961 працаваў y Ін-це «Сібакадэмпраект». 3 1971 y ін-це «Гроднаграмадзянпраект». Асн. работы ў Гродне: Дом пкнераў і школьнікаў (1976), будынкі аблвыканкома (1982), упраўлення «Гроднасельбуд» (1981), кардыялагічнага цэнтра (1984), гасцініды «Гродна» (1985), кінатэатра «Кастрычнік» (1987), аэравакзала (1991, усе ў сааўт.) і інш. ЕЎДАКІМАЎ Яраслаў Аляксавдравіч (н. 22.11.1946, в. Карысць Карэцкага

Я.Еўдшімаў. р-на Ровенскай вобл., Украіна), бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980), нар. арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1981). Творчую дзейнасць пачаў y 1975 як саліст Бел. філармоніі, з 1977 саліст Ансамбля песні і танца БВА, y 1980— 90 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае моцным гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкай муэыкальнасцю. Mae вял. канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займаюць песні бел. кампазітараў Я.Глебава, В.іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага і інш., бел., рус. і ўіф. нар. песні, a таксама творы духоўнай музыкі. Дыпламант усесаюзнага конкурсу «3 песняй па жыцді» (1979). Г.М.Загародні. ЕЎІНСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала з 1610 да сярэдзіны 17 ст. ў мяст. Еўе каля Вільні (дяпер г. Вэвіс, Літва). Засн. праваслаўным віленскім Святадухаўскім

брацтвам ва ўладанні шляхціца Б.Агінскага. Кіравалі друкарняй Л . Карповіч (да 1620), потым Гаўрыла Івановіч. Выпусціла больш за 25 выданняў: некалькі кніг на польскай мове (у асноўным панегірыкі), болыпасць на царк.-слав. мове, y т.л. «Новы запавет з Псалтыром» (1611), «Дыёптра» (1612, y перакладзе Віталш), «Казанне двое...» Карповіча (1615) , «Буквар славянскай мовы» і «Кінавіен» (1618), «Граматыка славянская» М.Сматрыцкага (1619), «Ірмалой» (1642) і інш., 4 выданні на бел. мове, y т л . «Евангелле вучыцельнае» Каліста (1616) . Асобныя выданні на бел. мове мелі прадмовы і пасляслоўі, каментарыі на палях. Кнігі, надрукаваныя кірыліцай, вызначаліся высокімі маст.-паліграф. якасцямі, своеасаблівым арнаментам і гравюрамі, ш ырока выкарыстоўваліся бел. і ўкр. брацгвамі ў навуч.-асв. і царк.-рэліг. дзейнасці. У аздобе кніг выкарыстоўвалі дошкі віленскай друкарні Ф .Скарыны (ініцыялы і застаўкі). Выданні распаўсюджваліся на Беларусі, Украіне, часткова ў Расіі. Г.Я.Галенчанка. ЕЎЛАШ 0Ў СКІ Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546, г. Ляхавічы Брэсцкай вобл. — 1-я пал. 1619), бел. грамадскі дзеяч і пісьменнік-мемуарыст. Самаадукацыяй набыў веды ў галіне матэматыкі, справаводства, юрыспрудэнДыі- Ад навагрудскай шляхты быў паслом на Люблінскім (1569) і Варшаўскім (1579) сеймах. Разам з А.Трызнам удзельнічаў y выпрацоўцы дзярж.-прававога дакумента — «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага», y 1592— 1613 падсудак (адвакат) y Навагрудскім земскім судзе. Прытрымліваўся памяркоўна-ліберальных поглядаў. 3 літ. спадчыны пакінуў дыярыуш — самы ранні помнік мемуарнага жанру ў бел. л-ры канца 16 — пач. 17 ст. Мемуары пераважна аўтабкгр. характару, дзе адлюстраваны культ., сац. і паліт. жыццё суайчыннікаў (найперш прадстаўнікоў шляхты), іх погляды і грамадсюя ўзаемаадносіны. Тв.: У кн.: Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983. Літ.: С в я ж ы н с к і У.М. «Гістарычныя запіскі» Ф.Еўлашоўскага. Мн., 1990. ЕЎНУХАІДЬІЗМ (ад грэч. eunuchos кастрат + eidos від), спалучэнне недаразвіцця палавых органаў і другасных палавых прыкмет з дыспрапарцыянальным целаскладам. Абумоўлены гіпафункды яй палавых залоз. Найчасцей бьтае ў мужчын. Адрозніваюць 2 формы Е.: еўнухаідны гігантызм і еўнухаіднае атлусденне; звычайна назіраецца змешаны тып. Прыкметы Е.: парушэнне росту — гігантызм і дыспрапорцыі шкілета (доўгія канечнасці, асабліва н іж н к , пры кароткім тулаве), тонкія косці, вузк к плечы, ш ы рокк памеры таза (у жанчын — вузкі таз), атлусценне, адсутнасць расліннасці на твары, лабку, y падпахавых упадзінах, высокі тэмбр голасу; палавыя пачуцці рэзка зніжаны. Лячэнне: гармонатэрапк. ЕЎП А Т0РЫ Я, горад на Украіне, y Рэспубліды Крым, на беразе мелкаводнага

ЕЎРАЗIЙСТВА___________397 заліва Чорнага м. 110,5 тыс. ж. (1991). Порт, чыг. станцыя. 3-ды: рамонтнамех., вінаробны, малочны, рыбны. Краязнаўчы музей, тэатр. Арх. помнікі: мячэць Джума-Джамі (1552), тур. лазня (16 ст.), 2 караім скк храмы (18 ст.). У 6 — 5 ст. да н.э. на месцы сучаснай Е. грэкі заснавалі калонію Керкінітыда (згадваецца ў Герадота). У 3 ст. да н.э. належала Херсанесу Таўрычаскаму. У 2 ст. да н.э. на месцы б. калоніі раэмяшчаўся рым. ваен. лагер, названы Е. ў гонар Мітрыдата VI Еўпатара. У 4 ст. н.э. горад заняпаў. У 15 ст. рэзідэнцыя крымскіх хапаў, y 16— 17 ст. на месцы Е. тур. крэпасць і горад Гезлёў, адзін з пунктаў гандлю рабамі ў Крыме. 3 1783 y складзе Расіі, y 1784 перайменавана ÿ Е. У час рус.-тур. вайны 1853— 54 захоплена па чарзе франц., англ. і тур. войскамі. Месца ваен. дзеянняў y час грамадэ. вайны (1 9 1 8 — 22). У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням.-фаш. войскамі (1 9 4 1 — 44). Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Развіваецца з канца 19 ст., y сав. час ператварыўся ў дзіцячы курорт. Субтрапічны клімат, пляжы, працяглы купальны сезон і інш. фактары спрыяюць эфектыўнаму аздараўленню і лячэнню дзяцей, хворых на рэўматызм, з парушэннямі функцый органаў дыхання (нетуберкулёзнага паходжання), руху і апоры (у т л . касцёва-сустаўнага туберкулёзу, скаліёзу), нырак, нерв. сістэмы (інфекц. этыялогіі) і інш. У лячэнні выкарыстоўваюць аэра-, гел к - і таласатэрапію, азёрньм і ліманныя гразі, рапу, мінер. і тэрмальныя воды. Дзесяткі санаторыяў, пансшнатаў і баз адпачынку, y т л . для дарослых.

ЕЎРА б Ач АННЕ, міжнародная арганізацыя тэлебачання, заснаваная ў 1954 y рамках Еўрапейскага саюза радыёвяшчання для рэгулярнага абмену перадачамі паміж краінамі-ўдзельнідамі і сумеснай падрыхтоўцы праграм. Аб’ядноўвае 95 тэлекампаній з 80 краін (1997). 3 1996 y Е. ўваходзіць Беларусь. ЕЎРАД0ЛАРЫ (англ. Eurodollar), грашовыя сродкі ў доларах ЗША, размешчаныя іх уладальнікамі за межамі ЗІПА, пераважна ў еўрап. банках. Банкаўсюя рахункі ў доларах даюць магчымасць банкам, y якіх гэтыя рахункі адкрыты, выкарыстоўваць доларавыя грошы для аперацый на міжнар. рынку пазыкавых капіталаў, таму што долар прызнаны ў якасці сусв. валюты. ЕЎРАЗІЙСТВА, ідэйна-палітычная і філас. плынь y рас. эміграцыі 1920— 30-х г. Пачаткам руху стаў выхад зб. «Выйсце да Усходу» (Сафш, 1921) групы маладых рус. вучоных-эмігрантаў. Гіст.-філас. і геапаліт. дакгрына Е., услед за ідэямі позніх славянафілаў, ва ўсім супрацьпастаўляла гіст. лёсы, задачы і інтарэсы Расіі і Захаду і трактавала Расію як «Еўразію». Асн. тэарэтыкі — М .С . Трубяцкой, Г. В.Флароўскі, Л .П . Карсавін, П.М.Савідкі, Г.У .Вярнадскі. Мэта Е. — стварыць новую ідэалогію,

Bielaruskaja encyklapedyja 06 дадаізм застава part 2  
Bielaruskaja encyklapedyja 06 дадаізм застава part 2  
Advertisement