Bielaruskaja encyklapedyja 06 дадаізм застава part 2

Page 173

тая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэра- або светлажоўтыя. Каласкі двухкветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з кароткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбокай баразёнкай і невял. чубком. Зерне мае 9—13% бялкоў, 55—70 крухмалу, 1—2% тлушчу, вітаміны B,, В2, РР. Самая марозаўстойлівая культура сярод азімых злакаў, пераносіць кароткатэрмшовыя маразы да -20 °С (на глыб. вузла кушчэння). Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сугак. Раянаваныя сарты бел. селекцыі: тэтраплоідныя — Пухаўчанка, Верасень, Ігуменская; дыплоідныя — Радзіма, Калінка. Літ.: М y х і н М.Дз. Азімае жыта. Мн., 1969; К о б ы л я н с к н й В.Д. Рожь. М., 1982. ЖЫТКАВІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДП0ЛЛЕ ў В я л і к у ю А й ч ы н н у ю в а й н у . Дзейнічала з сак. да ліст. 1942 y г.п. Жыткавічы Гомельскай вобл. Аб’ядноўвала 20 чал. (кіраўнік Е.Я.Гораў), мела сувязь з партыз. і дыверсійна-разведвальнай групамі. Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод салдат ворага, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, здабывалі для партызан бланкі ням. дакументаў, медыкаменты, звесткі пра рух воінскіх эшалонаў і ахову чыгункі, размяшчэнне войск праціўніка. Пусцілі пад адхон 9 эшалонаў ворага. Пасля арышту кіраўніка і некалькіх удзельнікаў падполля патрыёты пайшлі да партызан. ЖЫТКАВІЦКАЕ РА Д0ВІШ Ч А БЎРАГА ВЎГАЛЮ, y Ж ыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на П нЗ ад г. Жыткавічы. Выяўлена ў 1969 y адкладах неагену. Аб’ядноўвае 4 збліжаныя самаст. вугальныя паклады. Магутнасць вугальнага пласта 0,3— 15,6 м, глыб. залягання 12,4—44,4 м. Вугалі гумусныя (марка 1Б). Сярэдняя цеплыня згарання 6,2— 7,2 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 18,5%. На пл. 16,9 км2 запасы вугалю 69,1 млн. т. Радовішча не распрацоўваецца. А.П.Шчураў. ЖЫТКАВІЦКІ, біялагічны заказнік на тэр. Жыткавіцкага р-на Гомельскай

вобл. Створаны ў 1978 як бат. заказнік рэсп. значэння для аховы прыродных запасаў лек. раслін. Пл. 15 тыс. га (1997). Займае лясны масіў, y якім пераважаюць чарнічныя хвойнікі, трапляюцца бярэзнікі, зрэдку чорнаалешнікі. Асн. лек. расліны: чабор, талакнянка, рабіна, чарніцы і інш. Ж Ы ТКАВІЦКІ РАЁН, на 3 Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1962). Пл. 2,9 тыс. км2. Нас. 51,2 тыс. чал. (1997), гарадскога 41,5%. Сярэдняя шчыльнасць нас. 17,7 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Жыткавічы', г.п. Тураў, 108 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 13 сельсаветаў: Азяранскі, Браніслаўскі, Верасніцкі, Дзякавіцкі, Ленінскі, Людзяневіцкі, Марохараўскі, Мілевіцкі, Перароўскі, Руднянскі, Рычоўскі, Чырвоненскі, Юркевіцкі. Тэр. раёна ў межах Прыпяцкага Палесся. Паверхня нізінная, плоская, забалочаная, мае нахіл з Пн на Пд да даліны р. Прьшяць. Амаль уся тэр. на выш. 120—145 м. Найвыш. пункт 184,1 м (на У, ва ўрочышчы Бялёва ка-

ж ы т к а в іч ы

473

Вырошчваюць збожжа і бульбу. Прадпрыемствы лясной (лясгас, Тураўскі леспрамгас), тарфяной (Жыткавіцкі торфабрыкетны завод), металаапр. (маторабуд. з-д, «Пратон»), харч. (цэх малочнай прадукцыі і кансервавы з-д y Тураве, масларобчы з-д, рыбазавод «Чырвонапалескі» ў в. Пухавічы), буд. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Брэст— Гомель і аўтадарогі Брэст— Гомель, М інск— Мікашэвічы, Жыткавічы— Столін. Суднаходства па р. Прыпяць. У раёне 20 сярэдніх, 16 базавых, 13 пачатковых школ, прафес.тэхн. вучылішча, 31 дашкольная ўстанова, 67 клубаў, 61 б-ка, 4 бальніцы, 5 паліклінік, 35 фельч.-ак. пунктаў. Тураўскі краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Усясвяцкая царква (1810) і помнік Кірылу Тураўскаму (1993) y г.п. Тураў. С.І. Сідор. Ж Ы ТКАВІЦКІ ТОРФ АБРЫ КЁТНЫ ЗАВ0Д. Пабудаваны ў 1982 ў п. Чырвонае Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. на базе торфапрадпрыемства «Чырвонае» (1971). Спецыялізуецца на выпуску торфабрыкету. 3 1996 разам з ВА «Беларусьнафта» вырабляе сарбенты для утылізацыі разліваў нафты на вадзе і зямлі. Сыравінная база — радовішча торфу Булеў Мох y Салігорскім і Жыткавіцкім р-нах. Пачатковыя прамысл. запасы торфу 46 800 тыс. т, на 1.1.1997 — 2800 тыс. т. Ж Ы ТКАВІЧЫ , горад, цэнтр Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Чыг. ст. на лініі Гомель—Лунінец. За 238 км ад Гомеля. Аўтадарогамі злучаны з Брэстам і Калінкавічамі. 17,7 тыс. ж. (1997). У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1500 як маёнтак Жыдкавічы. У канцы 16 ст. вёска ў Мазырскім пав. ВКЛ. 3 1793 y Рас. імперыі. У 19 ст. цэнтр валасці. 3 буд-вам Палескай чыг. і адкрыццём y 1886 чыг. станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бя-

ля в. Бялёў). Карысныя выкапні: буры вугаль, сапрапель, торф, пяскі, гліны, каалін, пясчана-жвіровыя сумесі, гаручыя сланцы, граніт, гнейсы акварцаваныя. Сярэдняя т-ра студз. -5,9, ліп. 18,4 °С. Ападкаў 584 мм за год. Вегетац. перыяд 197 сут. Гал. рэкі: Прыпяць з прьггокамі Случ, Скрыпіца з Навуццю, Сцвіга, Свінавод. Азёры Чырвонае і Белае. Пераважаюць глебы поймавыя (26,7%), тарфянабалотныя (26%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаньм (20,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (16,7%). Пад лесам 56,3% тэр. Найб. лясістасць на Пн, 3 і У; лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і дубовыя. Балоты займаюць 2,5% тэр. Найб. балотныя масівы Булеў Мох, Межч, Смалярня і інш. Пд раёна заняты Прыпяцкім нацыянальным паркам. Заказній: біялагічныя Жыткавіцкі, «Нізоўе Случы», Ленінскі паляўнічы. Помнік прыроды — Вятчынскае насаджэнне рададэнцрану жоўтага (пантыйская азалія). Агульная плошча с.-г. угоддзяў 69,6 тыс. га, з іх асушана 33,5 тыс. га. На 1.1.1997 y раёне 11 калгасаў, 6 саўгасаў, рыбныя гаспадаркі «Белае» і «Чырвоная зорка». Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля.

Горад Жыткавічы. Вуліца Энгельса. рэжжа пачаў расці рабочы пас. Ж., заснаваны лесапільны з-д. У 1897 — 1200 ж., нар. 2-класнае вучылішча, аптэка, пошта, царква. 3 1924 цэнтр Жыткавіцкага раёна. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 4,3 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 20.8.1941 па 6.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ж. і раёне


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.