Page 29

палку Ігаравым» y літаратуры, мастацтве, навуцы» (1989). БУЛАХАЎ Пётр Пятровіч (1822, Масква — 2.12.1885), рускі кампазігар і вакальны педагог. Сын Пятра Аляксандравіча (каля 1793— 1835) і брат Паўла Пятровіча (1824— 1875) Б., вядомых y свой час оперных спевакоў-тэнараў. Аўтар папулярных рамансаў і песень, блізкіх да гар. фальклору -(«Тройка», «Не, не цябе так палка я люблю», «Спатканне», «I няма ў свеце вачэй», «Гары, ra­ pid, мая зорка» і інш.). БУЛАХОЎСКІ Леанід Арсенавіч (26.4.1888, г. Харкаў, Украіна — 4.4.1961), украінскі мовазнавец. Акад. АН Украіны (1939), чл.-кар. AH СССР (1946). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Праф. Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943—44) ун-таў. У 1944—61 дырэкгар Ін-та мовазнаўства АН Украіны. Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гіст., слав., укр. і рус. мовазнаўства. Шматлікія працы Б. прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрап. моў, узаемаадносінам балт. і слав. моў, слав., y т.л. бел., акцэнталогіі. Аўтар даследаванняў «3 гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946—52), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш. Тв.: Нзбр. труды. T. 1—5. Кнев, 1975—83. Літ:. Б у л а х о в М.Г. Восточнославянскне языховеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 61—78; Л.А Булаховскнй н современное языкознанне: К 100-летюо со дня рождення: Сб. науч. тр. Клев, 1987. БУЛАЦКІ Рыгор Васілевіч (н. 5.5.1921, в. Мачулкі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл), бел. гісторык, журналіст. Д-р гіст. н. (1971), праф. (1972). Пасля заканчэння БДУ (1951) працаваў y ім (з 1961 заг. кафедры, адначасова з 1963 дэкан філал. ф-та, y 1967—81 дэкан ф-та журналістыкі). Даследаваў гісторыю бел. журналістыкі, публіцыст. дзейнасць некаторых бел. пісьменнікаў, рабселькораўскі рух на Беларусі і інш. Тв.: Первые рабселькоры Белорусснн. Мн., 1969; Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972 (разам з І.І.Сачанкам); Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973 (разам з Э.АКарніловічам); Гісторыя беларусхай журналістыкі. Мн., 1979 (разам э І.І.Сачанкам, СВ.Говіным). БУЛГАК Ігнацій Іасафат [20.4.1758, Слонімскі пав. — 25.2(9.3).1838], грэкакаталіцкі царк. дзеяч. Д-р тэалогіі і кананічнага права (1785). Вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры (1763— 74) і ў Рыме (1782—85). Чл. ордэна базшьян з 1774. Выкладаў y манастырскіх школах y Беразвеччы (цяпер Глыбоцкі р-н) і Жыровічах. У 1790—95 епіскап тураўскі, каад’ютар Пінскай епархіі. У час царавання Паўла I садзейнічаў вяртанню ў унію прыходаў, якія былі пераведзены ў праваслаўе. У 1798—1828 епіскап брэсцкі. Мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы (1817—38), з 1818 і старшыня 2-га (уніяцкага) дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, з 1828 старшыня асобнай Грэка-каталідкай калегіі, з 1833 архі-

епіскап полацкі. У канцы жыцця яго акружалі епіскапы — прыхільнікі збліжэння, a потым і аб’яднання з правасл. царквой (І.Сямашка, А.Зубко, В.Лужынскі і інш.), што вяло да змяншэння яго ўплыву. Смерць Б. зняла апошнюю перашкоду для скасавання Брэсцкай уніі 1596. В.В.Антонаў, А.М.Філатава. БЎЛГАК Тамаш Іосіфавіч (падп. мянушка Г у л і ч ; 1801, б. фальварак Міцкевічы Навагрудскага ваяв. — 16.2.1895), бел. рэв. дзеяч, мемуарыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Падзяляў погляды філарэтаў і філаматаў. Удзельнік паўстання 1830—31. 3 1836 выконваў даручэнні Ш .Канарскага. Пасля правалу тайнай арг-цыі арыштаваны ў Вільні і ў 1839 сасланы ў Зах. Сібір. Адтуль дасылаў матэрыялы ў «Rocznik Literacki» («Літаратурны штогоднік», 1843—49). У 1857 вярнуўся на радзіму ў Міцкевічы. Удзельнічаў y падрыхтоўцы паўстання 1863—64, уваходзіў y склад віленскіх рэв. арг-цый, за што сасланы на катаргу ў Томскую губ., y 1869 пераведзены ў Цывільск (Чувашыя), потым y Казань. У 1871 па амністыі вярнуўся дамоў. Аўтар успамінаў і філас. трактатаў. БУЛГАК Ян (6.10.1876, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.2.1950), бел. і польскі майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, этнограф, фалькларыст. Скончыў рус. класічную гімназію ў Вільні (1897). Вучыўся ў Ягелонскім ун-це (Кракаў; 1897—99). 3 1905 займаўся фатаграфіяй. У 1910 пазнаёміўся з мастаком Ф Рушчыцам. 3 1912 y Вільні. У 1919—39 кіраўнік лабараторыі маст. фатаграфіі пры Віленскім ун-це. Заснавальнік і старшыня фотаклуба Польшчы, Віленскага фотаклуба, саюза пальскіх мастакоў-фатографаў, польск. фатаграфічнага т-ва. Апубл. шмат здымкаў бел. нар. тыпаў, краявідаў, вёсак, гасп. пабудоў бел. сялян («Беларус з-пад Клецка», «Бабулька-беларуска з маёнтка Перасека пад Мінскам», «Жабракі беларусы пад Мінскам», «Беларус з Міншчыны», «Вечар (Міншчына)», «Краявід з Ашмянскага павета», «Месячнае неба. Багданаў», «Ціша. Возера Нарач», «Белавежская пушча» і інш.). Аўтар прац пра Рушчыца (у кн. «Фердынанд Рушчыц», Вільня, 1939), артыкулаў пра бел. фальклор і краязнаўства, даследаванняў і падручнікаў па эстэтыцы і тэхніды фатаграфіі. Фотатэка і калекцыя яго здымкаў (каля 10 тыс.) згарэла ў 1944. Многія яго фота захоўваюцца ў архівах і б-ках Вільнюса і Варшавы. Тв.\ Fotograflka Warszawa, 1931; Wqdrôwki fotografa... Cz. 1—9. Wilno, 1931—36; Technika bromowa. Wilno, 1933; Bromogralika czyli metoda wtàmika. Wilno, 1934; Estetyka éwiatla. Wilno, 1936; Fotogralla ojczysta. Wroclaw, 1951. Him:. G r a b o w s k i L. Jan Buthak. Warszawa, 1961; Z d z a r s k i W. Jan Bufliak // Kronika Warszawy. 1978. № 1. І.У.Саламевіч. БУЛГАКАВА Мая Рыгораўна (19.5.1932, г. Краматорск, Украіна — 7.10.1994), руская кінаактрыса. Нар. арт. Расіі (1977). Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1955).

БУЛГАКАЎ

329

Здымалася ў фільмах: «Аповесць палымяных гадоў», «Крылы», «У агні броду няма», «Цыган», «Развітанне», «Балада пра доблеснага рыцара Айвенга», «Юнадтва Пятра», «У пачатку слаўных спраў», «Васіль і Васіліса» і інш. Выконвала камедыйныя і харакгарныя ролі. Стварала вобразы, поўныя драматызму, тэмпераменту і сілы.

М .А Булгакаў

БУЛГАКАЎ Міхаіл Афанасьевіч (15.5.1891, Кіеў — 10.3.1940), рускі пісьменнік. Скончыў мед. ф-т Кіеўскага ун-та (1916). Працаваў земскім доктарам y Смаленскай губ. У 1919 пачаў прафесійна займацца л-рай. Супрацоўнічаў y газ. «Гудок» (1922—26). У 1925—26 апубл. «Запіскі маладога ўрача». Першы зб. сатыр. апавяданняў «Д’ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—27), п’есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага рамана, паст. 1926), «Беі> (1926—28, паст. 1957) настроі старой рус. інтэлігендыі, еднасць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расіі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высмейвае быт і норавы нэпманскага асяроддзя, парадзіруе звычкі абмежаванага тэатр. свету. Літ. крытыка канца 1920-х г. адмоўна ацэньвала творчасць Б., яго творы не друкаваліся, п’есы былі зняты са сцэны. 3 пач. 1930-х г. працаваў рэжысёрам-асістэнтам МХАТа, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» Гогаля (1932). У сатыр.-фантастычных аповесцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925, апубл. 1987) сцвярджэнне этычнай адказнасці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага эксперыменту. «Майстар і Маргарыта» (1929—40, апубл. 1966—67) своеасаблівая форма філас. рамана, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны планы дзеяння. У ім складанасць жыцця, вечная барацьба сіл стварэння і разбурэння. У гіст. драмах «Кабала святош» («Мальер», 1930—36, паст. 1943) і «Апошнія дні» («Пушкін», 1934—35, паст. 1943), y біяграфічнай аповесці «Жыццё спадара Мальера» (1932—33, апубл. 1962) паказвае несумяшчальнасць сапраўднага мастаіггва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка»,

Profile for Movazbor

Bielaruskaja encyklapedyja 03 беларусы варанец part 2  

Bielaruskaja encyklapedyja 03 беларусы варанец part 2  

Profile for movazbor
Advertisement