Page 40

Нешматлікія сведчанні ў гістарычны час У 1642 годзе галандзкі капітан Абэль Йансзун Тасман праз больш чым тысячу міль марскога падарожжа на ўсход ад толькі што адкрытага ім вострава (які цяпер носіць яго імя), убачыў “вялікую, высокую і лысую зямлю”. Яна атрымала назву Новая Зеландыя – па адной з правінцый тагачаснай Галандыі. Больш чым праз 100 гадоў у гэтыя воды ў 1769 завітаў капітан Джэймс Кук. Пасля распавядалі гісторыю, што велізарная птушка стаяла на беразе падчас таго, як карабель Кука “Endeavour” кідаў катвіцу на рэйдзе, аднак, як толькі з карабля спусцілі на ваду шлюпку, птушка знікла ў бліжэйшых кустах. Невядома, чаму гісторыя не трапіла на старонкі афіцыяльнай справаздачы пра падарожжа. Спатрэбілася яшчэ амаль 70 годоў, каб менавіта Полак першым запісаў расповеды маоры пра гіганцкіх птушак. У 1844 г. губернатар астравоў Робэрт Фітцрой меў размову з

40

вельмі старым маоры, якога звалі Хауматангі і які сказаў, што малым хлопцам бачыў капітана Кука, а яшчэ за два гады да гэтага злапаў моа. Іншы стары маоры, якога звалі Кавана Паіпаі, падрабязна распавёў пра свой удзел у паляванні на моа на раўнінах Уаіматэ ў апошнія гады 18 стагоддзя. Яшчэ нават у 1868 г. на астравах расказвалі гісторыю пра тое, як маоры злапалі і забілі аднаго моа невялікага памеру з групы ў 6 ці 7 птушак. Яшчэ праз 10 год у пячоры каля возера Уакапіту знайшлі засохлыя галаву, шыю і нагу са скурай моа. Гэтыя рэшткі купіў Брытанскі музей, і менавіта па іх Оўэн апісаў новы від моа, невялікіх памераў, які назваў Megalapteryx didinus. Хаця пер’еў на рэштак захавалася не шмат, было бачна, што імі было пакрыта ўсё цела птушкі – ад дзюбы да пальцаў ног. На амаль цэлым шкілеце іншай асобіны, які цяпер захоўваецца ў музеі

“Чорныя” палеантолагі шукаюць косткі моа. 1895 год

№ 1-2(15-16)

Кавана Паіпаі, апошні вядомы паляўнічы на моа

Уэлінгтону, пер’е не захавалася, аднак па яго адзнаках на захаваных кавалках скуры бачна, што галава моа была пакрыта больш дробнымі пёрамі, чым шыя. Некаторыя захаваныя пер’і маюць шэра-карычневы колер, іншыя – з іржавым tinge або з белым канцом.

Profile for Andrey Morozov

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010  

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010, ptushki.org

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010  

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010, ptushki.org

Profile for morbusm
Advertisement