Page 28

Н АТАТ К І Н АТ У РА Л І С ТА

Зімовая казка - самае галоўнае заўважыць гэтую прыгажосць. Фота: Андрэя Абрамчука

Птушкі ў дарозе Андрэй Абрамчук

|

Заходне-Палесскае аддзяленне АПБ

Назіраць за птушкамі можна паўсюль - у праўдзівасці гэтага сцверджання я ўпэўніўся сам. У мітусне дзён, на жаль, не заўсёды можна знайсці час, каб аддацца любімаму занятку і пайсці куды на прыроду паназіраць за птушкамі. Хуткасць сёняшняга жыцця захоплівае і паглынае. Аўтамабілі, цягнікі, аўтобусы, трамваі, метро, самалёты, камп’ютары, офісы, супермаркеты, інтэрнет - усё гэта не спрыяе яднанню з прыродай...

З

28

ранку мы, яшчэ не прачнуўшыся добра, спяшаемся на працу ў аўтобусе ці тралейбусе, на аўтамабілі ці метро. Даехаўшы, цэлы дзень знаходзімся ў памяшканні - офісе ці канторы. Пасля працы ў магазін і зноў у аўто, дадому. Асабліва зімой, калі сонейка позна ўзыходзіць і рана спяшаецца схавацца за гарызонтам, амаль няма часу спыніцца, зірнуцца навокал. І вось мінулай зімой у адзін з такіх суматошных дзён, калі

№ 1-2(15-16)

на працягу 6-7 светавых гадзін патрэбна было трапіць з маёй роднай вёскі Олтуш у Берасце (праз Чэрск, Дамачава, Тамашоўку, Ляплёўку, Медна) ды яшчэ паспець у Берасці наведаць некалькі крам, устаноў і банкаў, я вырашыў паспрабаваць паназіраць за птушкамі праз вокны аўтамабіля. Вельмі ўжо хацелася, як кажуць, “на прыроду”, а часу не было. Старт а 10 гадзіны раніцы з роднай вёскі. Першае спатканне – дразды-піскуны. Пара птушак у суседскім садзе асцярожна і

ўважліва дзяўблі яблык. Праязжаючы побач (недзе ў 7-8 метрах), вельмі добра разгледзеў іх. І ўжо ў шкло задняга віду заўважыў, што былі яны не ўдвух. І ўжо ў шкло задняга віду заўважыў, што былі птушкі не ўдвух: цэлая чародка, штук можа з даваццаць, узнялася наўздагон з іншага боку вуліцы і далучылася да сваіх «калегаў». Няспешна рухаючыся па вёсцы, заўважыў дзятла, які вынырнуў з саду леваруч ад дарогі і= характэрным хвалепадобным палётам перасёк мой шлях па дыяганалі наперадзе. Дзяцел спыніўся на ствале-калоне адной з вялікіх таполяў, што растуць, параскіданыя па вёсцы, сям-там. Дакладна разгледзець афарбоўку альбо пачуць голас дзятла не ўдалося. Але мяркуючы па некаторых паводзінах, памерах і ведаючы, якія дзятлы часцей за ўсё сустракаюцца ў маёй вёсцы, з вялікай доляй верагоднасці

Profile for Andrey Morozov

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010  

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010, ptushki.org

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010  

Часопіс “Птушкі і мы” № 1-2 (15-16) 2010, ptushki.org

Profile for morbusm
Advertisement