Толькі не гавары маёй маме. Адам Глобус

Page 105

— Адам, няўжо нельга выйсцi з дому на дзесяць хвiлiн раней? Няўжо трэба сто разоў паўтараць, што спазняцца на ўрокi — гэта хамства i непавага да ўсiх нас? Хiба я змог бы задушыць гэтую сытую цётку са складчатай шыяй? — Сядай i ведай, што ў наступны раз... — Не зма­ гу я задушыць... —... пойдзеш да дырэктара! —... яе, i нiхто не зможа, гэтую гаспадыню бiялагiчнага кабiнета, дзе ў шклянках скурчылiся заспiртаваныя гадзюкi i вужы, а на палiцах распасцерлi пыльныя крылы шклавокiя пудзiлы качак i соваў, дзе ў кут­ ку шчэрыцца штучны шкiлет, а на сценах выставiлi вантробы бясскурыя людзi. Якi непрыемны гук на­ раджае пастукванне ўказкi па вялiзным жоўтым муляжы кветкi, што ўзвышаецца на стале маёй ня­ любай настаўнiцы паталогii. Круп-круп-круп-круп-тр-руп... «Разгаворчы-кi!» Яна дужая, жорсткая, зможа схапiць мяне за горла, прыцiснуць да свайго пукатага жывата i задавiць. Ёй варта толькi захацець. А я нiчога зрабiць не змагу. Трэба купiць нож! I калi яна паспрабуе... Але спачатку... Навучыцца, пераадолець сполах, стаць мужным, стаць мужчынам i ваяром... Па шчырасцi, я нiколi не думаў, што табе за­ хочацца слухаць пра чыста мужчынскiя справы, пра забойствы i вайну, пра Шэкспiрава «Быць цi не быць?», якое для мужчыны гучыць iнакш... Забiваць альбо не забiваць? А для жанчыны... На­ раджаць цi не нараджаць? Пытанне! Асаблiва жорстка мужчынскае пытанне паўста­ ла для мяне ўвосень на трэцiм курсе вучэльнi, калi [104]


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.