Page 1


Калекцыя заснаваная ў 1998 г. Куратар калекцыі Ігар Бабкоў

ISBN 978-985-562-046-5


1.

mondo-verses

/


/ мантра калі сэрца трымціць, быццам бомж пад кардонкай і трывога ніяк не выходзіць вонкі уяві, што ты мёртвы, ты мёртвы, ты мёртвы у труне, у новым касьцюме і ботах уяві, што ты труп, жаўнер тагасьветнае роты сам-насам з сабой, зь зямлёю засыпаным ротам бо ўява твая, бы рэфлекс запаволенай дзеі мо й не адразу, але ад яе лягчэе шторанку па тратуарах і пляцах робаты смутку імчаць на працу запіваючы печыва каваю ці кампотам уяві сябе кожным зь іх, то бок — мёртвым гуляючы ў мачо, у прадажнага патрыёта пералятаючы атлантыку самалётам ля станка выціраючы лоб ад поту замры на імгненьне, пачуйся мёртвым уяві, засынаючы п’яным Васем пад плотам што цябе не было — нарадзіўся мёртвым у чаканьні найгоршага, на вяршынях адчаю гледзячы ворагу ў вочы, стоячы перад зграяй адолей страх, ня будзь ідыётам не забывайся, памятай — мёртвы, мёртвы

5


/

6

сьмерць-дзіця пакуль уладкоўваеш жыцьцё яна сядзіць на дыване пасярод пакоя — істота з тваімі рысамі і вачыма забаўляецца кубікамі тваёй будучыні выкладаючы “дом” “цягнік” або “нож” перакручвае словы і плача цэлы час плача а потым аднойчы кажа “тата” ці “мама” і вядзе іх за руку ў свой невідочны садок дзе бабуля зь дзядулем гуляюць у хованкі стрыечны дзядзька ў альтанцы п’е з прывідамі і ніхто ня ведае ня помніць што насамрэч сталася а яна стаіць адстаронена пад высокімі дрэвамі у цёмнай куртачцы й сьветлых боціках і ўсьміхаецца ўсьмешкай у якую немагчыма не закахацца


17

/ Далакоп Віславе Шымборскай

яшчэ адзін дзень яшчэ адно намаганьне сабраць сябе ў адно цэлае стварыць зь нішто пераканаўчую ілюзію таго што завецца homo sapiens хто ты? падымайся, адказвай невідочнаму экзамінатару цар прыроды (з бетоннай пляцоўкай пад акном)? набор малекул (ад якога тхне перагарам)? ці малпа (што вышуквае вошай у сраках суродзічаў)? адказ відавочны адказу няма а цяпер вытры смаркі бяры рыдлёўку і марш за працу хто ты пазьней апіша патолагаанатам


2.

пацаны

/


/ ‘ ‘ ‘ Як цудоўна ня мець абсалютна нічога, пасярэдзіне шляху зямнога крывога у пустых кішэнях трымаючы рукі. І любіць усіх, хоць палова — сукі. Па раённых парках хаваецца морак. Гапата засяліла тут кожны дворык, дзе лахам ламае рэбры і лёсы, мімаходзь страляючы папіросы. Я вас помню ўсіх, гарадзскія вар’яты, маладыя наяды, старыя камрады, безграшовыя панкі й каханкі… Зрэшты я вярнуся й будзе усім нам нешта. Бо ўгары плывуць эскадрыльлі ночы — нам махае адтуль наш Нябёсны Лётчык. І лунае месяц да самага раньня — быццам камера відэаназіраньня. Ён фіксуе бязжарсна ўсе нашыя скаргі, рэцыдывы злосьці й мілоснай смагі. І спадае сьнег на бязьлюдны Падол, нібы душы памерлых пчол. А навокал — абрысы прывідных кранаў. Алкашы ў каматозе, бамжы ў нірване. Іхні смутак глыбокі й густы, як рака, і халодны, нібы шчака: ён усіх правядзе празь віры і празь мелі, праз усе кабакі і ўсе бардэлі і скіруе нас на сьвятло, заадно апусьціўшы на самае дно.

21


/

24

‘ ‘ ‘ героі фільма з паскоранаю перамоткаю мы жылі ў тым месьце, бы птахі ў кроне дубу мілосьць разьлівалася ў целе гулкай паводкаю і сэрцаў джаз-бэнд іграў на анёльскіх трубах той час быў найлепшым, подых — ня надта сьвежым будучыня — сумніўнай, якой, зрэшты, быць і павінная несучы кантрабандай свой драйв паўзь мянтоўкі і межы паклаўшы на сьвет і закон, мы плылі, наіўныя па-над пляцамі золкімі, волкімі столікамі мінаючы пасткі двароў, лабірынты прысадаў сузор’ямі юных дзеваў, нябёснымі алкаголікамі і хто нам паверыць, што гэта было напраўду


29

/ Будучыня здарыцца з усімі У акне насупраць распранаецца школьніца, у кватэры побач суседзі сьпяваюць шансон. Учора была палучка на заводзе “Электрон”. Сёньня — вялікае сьвята Троіца. Гэта вельмі істотнае ўдакладненьне, бо наперадзе тры сьвяточных выходных дні. У горадзе ўрубілі дадатковыя агні, у моргах чакаюць дадатковых паступленьняў.

Мае суседзі вартыя, каб разглядаць іх пад мікраскопам: адзін — вайсковых і хірургічных аперацый інвалід, другі — прафесійны барыга, трэці — хіпі і сібарыт — працуе настаўнікам, падпрацоўвае далакопам. Грошай ім хапае на два тыдні (максімум — тры). Тады пераходзяць на хлеб і ралтоны зь мівінамі, па начах разгружаюць таварнякі з цаглінамі (ажно лопаюцца цягліцы і кроў шуміць унутры). Наслухаўшыся шансону, яны вырубаюць магнітафон і пераходзяць на “акапэла”: два тэнары, адзін бас. Пад сталом іхні бязродны сабака Джульбарс дажоўвае сьцягнуты з пакету батон. Сьпевы тым часам сягаюць катарсісу і апафеозу — з балькону ляцяць пляшкі і мацюкі. У доме насупраць да школьніцы прыйшлі дзецюкі і таксама схіляюць яе да суворай прозы.


/

30

Нібы ў кіно: трое хлопцаў на адну дзяўчыну, у акне без фіранак, у яркім стокілаватным сьвятле. У кватэры зьнізу фанаты равуць “Оле! Оле!”, заўважыўшы перад сабой такую карціну. Але хутка моладзь канчае й разыходзіцца па дамах. Алкашы засынаюць, наклаўшыся ў каматоз. І раптам здаецца, што сьвет — гэта ліфт, дзе трос абарваўся і ты ляціш далавах паўз алькагольныя хмары школьных разборак, пралёты мілосных прыгодаў і штольні сьлёз… Стаіш ля акна, на шкле выводзячы SOS, быццам сентыментальны пярдун, якому пад сорак. І ня ведаеш, што рабіць далей, куды падацца: зьехаць дахам ці ў іншы горад, кінуцца ўніз на пахучы бэз або проста паставіць гадзіньнік на безь дзесяці восьмую і тупа пайсьці на працу. У такія хвілі звычайна ідуць трахацца альбо бухаць — ад іншых методык карысьці звычайна менш. Альбо проста глядзяць, не знайшоўшы нічога лепш, на прыгожае неба і зоркі, такія ж прыгожыя, бляць.


/ Эсмеральда вы бачылі яе самі: гадоў 19 максімум танная хустка якой звычайна націраеш боты апухлы твар ад алькаголю хваробаў удараў мужа або цыганскае мамкі на джынсах жоўтыя плямы цёмныя падцёкі ўніз па сьцёгнах яна храпіць у праходзе пускаючы зялёную сьліну раскінуўшы ногі й рукі нібы дзеўкі ў хатняй парнусе але краса не здаецца так проста яе паўднёвыя скулы вабяць мужчынаў нават таго эстэта ў класічнай тройцы (пераблытай яе ў радзільні хто ведае была б тваёй жонкай)

43


/

44

яе ногі пругкія і жаданыя вушы і вусны мініятурныя брамкі чужых палахлівых позіркаў хочацца плакаць і цалаваць (то бок — штурхаць ботам і пафасна апеляваць да сумленьня) на яе правым плячы — анёл з залатымі зубамі на яе левым плячы — анёл з выбітымі зубамі адзін налівае другі таксама ўжо ня верыць у цуды


3.

чатыры пляшкі піва і твой фотаздымак

/


/ чатыры пляшкі піва і твой фотаздымак цвыркун сьпяваў, нібы кушэтка пад каханкамі мы сядзелі на даўгабудзе, аблюбаваным панкамі пілі віно, забаўляліся траўкаю матлялі нагамі, слухалі вецер то бок, былі як дзеці дзівачылі, не жадаючы станавіцца дарослымі былі перад сьветам то голымі, то проста босымі вандравалі псіхадэлічнымі аўтобусамі а потым вярталіся да пачатку спустошаныя даастатку я вяртаўся з працы, ты ўцякала зь лекцыяў мы рабілі адно над адным мілосную вівісекцыю і невядома куды глядзела міліцыя ня тая, што з бэджыкамі і пантамі а што ўнутры і над намі колькі часу прайшло, магчыма, ты стала іншай актывісткай, сукай, багемнай гейшай і табе наагул не да вершаў але мне хапае аднае згадкі пра твае лапаткі пра каметы, якія лічылі, цыгарэта за цыгарэтай пра тваіх радзімак інтымную абэцэду каб дажыць да наступнага лета і перажыць гістэрычны запой проста ведай, я твой

47


/

50

посткалядны сіндром засыпала сьнегам аўтастаянкі і пляжы так пуста навокал што позірк калі і ляжа дык толькі на неба ў каторым нікога няма прабавіўшы содні ў штучным неонавым раі пад ранак выходзіш — над дахамі зорныя зграі і вязьне між рэбраў шаленства бы ў роце хурма мае сунасельнікі вязьні ашчадных скарбонак часткова медыйных часткова біблійных скарынак сядзяць па кватэрах са страху альбо проста так чакаюць месію каб нейкі клінічны батанік прамовіў “за мною!” і ўсіх зацягнуў на тытанік а той хто ня з намі — той падла казёл і мудак і я ўсё блукаю па месьце разгубленым магам шукаючы шлях да цябе ад мілоснае смагі губляючы глузд але ведаеш добра сама: чужое каханьне — пячора там цёмна і страшна усё бессэнсоўна цяпер і наогул ня важна бо ў сэрцы-калысцы нічога й нікога няма


/ Гатэль мілосьці у выніку ты пераехала ў іншы горад мы абодва пра гэта ведалі і чакалі зрэшты сьвет — адзін вялікі гатэль і няважна ў чыім нумары або спальні глушыцьмем партвейн і шукацьмем рэшткі любові бо рэштак па ёй ніколі не застаецца я ўсё яшчэ помню цела твайго раскошныя залі але цяпер мы нібы два вандроўныя сюжэты з адкрытым фіналам дзьве аднолькавыя кнігі ў розных мілосных архівах адцяпер час плыве паўз нашыя сны быццам вялікая іржавая баржа і ніхто ня ведае што рабіць з гэтай тлустай нафтай страхаў і мёртвай флорай словаў самагубцы скачуць з мастоў пакідаючы блізкім замест разьвітальных лістоў нясплачаныя крэдыты рэшта спасьцігае даўняе майстэрства дольчэ віты і толькі мы між імі — пасярэдзіне — быццам шруб у нажніцах

53


/

54

і тысячы каханкаў ляжаць у тысячах ложкаў іхнія абдымкі — перадсьмяротныя сутаргі іхнія сьлёзы — вада ў лёгкіх каханьня бо каханьне кажуць жыве тры гады але нават іх ня хопіць каб вычуць твой стогн таму застаецца адно лавіць дыханьне цалаваць чужыя валасы чужыя сьцёгны каб прачнуцца назаўтра сам-насам з водарам чужога цела які таксама хутка сплыве ляткі й бязыменны


59

/ Балада пра мілосьць і барыкады

краме “Рыба”

Яна працавала кандуктарам, ён працаваў кіроўцам. У яе — 9 класаў школы. У яго — 2 гады ў хабзе. Але абодва верылі сваёй пуцяводнай зорцы, якая, куды — невядома, але некуды ўсё ж завязе. Ня раз пасьля зьмены купляў ёй букеты люпінаў. Да дому па цёмным раёне заўжды праважаў. Яна ўсхвалявана чакала, калі ўрэшце стане жанчынай — ён тыя чаканьні ня раз і ня два апраўдаў. А потым яна паступіла ў тэхнікум на прадаўшчыцу. А ён пасьля доўгіх ваганьняў пайшоў у мянты. Заўсёды на сьвяты дарыў ёй набор “Мілавіцы”, і ахалі ўголас сяброўкі: “Якая шчасьлівая ты!” Надзейны, разумны — ну проста геройскі мужчына! Ахоўваў уночы і ўдзень наш народны спакой. Яна ж, азіраючы пакупнікоў вачыма, усім разьлівала піва пяшчотнай рукой. О, гэтая крама — нібы алькагольная Мекка! Прыпынак асьмяглым, самотным усім астравок, дзе душу напоўніш ляшчом, путасу або хекам. Але неўзабаве закрылі той рай на замок. Яна так схуднела ад гэткае метафізічнае траўмы, што проста ў ніякую браму. Што проста хана. А алкашы і студэнты ішлі бараніць сваю краму. Узводзіліся барыкады. Раскручвалася вайна.


/

60

І як патрыётка, жанчына і, ў рэшце рэшт, прадаўшчыца, яна не магла пакінуць свой нецьвярозы народ. А муж яе хмыкаў, сьмяяўся. Потым пачаў злавацца. Тады й зразумела, які ён усё-ткі ўрод. Распаўся сямейны саюз, як картачны домік. Яе — на 15 содняў. Яму — адпачынак 15 дзён. А дзе была крама — зробяць підарскі бар “Гномік”. Альбо нейкі іншы гламурна-багемны прытон.


/ Джаз Яны пазнаёміліся ў інтэрнэце: яна западала на По й Ферлінгеці, любіла кароткія стрыжкі й спагеці — і ён павёўся на гэты мікс. Іх лёгкі флірт перарос у нешта, што апісаў яшчэ Байран і рэшта. Ні на каго не зважалі й, канешне ж, клалі на тое, што будзе пасьля. Жыцьцё пралятала даўгім лімузінам па трасе іх лёсаў, чорным бензінам палала каханьне ў душы, што бяз спыну імчала за прывідны небакрай. Няраз уцякалі з бацькоўскае клеткі, пакуль іх школьныя адналеткі стваралі ілюзію шчасьця ды зрэдку глядзелі зайздросьліва ў іхні бок. Яны былі парай, гарачаю парай у паравозе адчаю, дзе мары — найлепшае паліва й сьвет ва ўгары лабае імкліва-шалёны біт. Адзін аднаго вывучалі, як карту на геаграфіі, каардынаты важнейшых мясьцінаў шукаючы ўпарта, калі ў адпачынак зьяжджалі бацькі. Былі быццам музыка “Радыёхэду”. Ўбіралі ў сябе адмысловыя веды, у Білі Бероўза і Кастанеды спраўджаючы свой сінтэтычны рай.

61


/

62

Да ранку сядзелі на ўскрайках дахаў, лічылі, бы пацеркі, ўласныя страхі, і вецер прыносіў няісныя пахі з краінаў, якіх не было і няма. І вось аднойчы прыйшла паштоўка ад сябра з Рыму, пісаў: “Сяброўка, ад суму дохну! Зьбірай тусоўку і аўтаспынам кіруй сюды!” Вандроўка выйшла суцэльным трыпам: іх падабрала сямейка хіпі. Пранесьліся зь імі па ўсёй Еўропе, дрэйфуючы з сквоту ў сквот. Чужыя краіны — суцэльны лас-вегас: там граеш ва-банк, закладаючы эпас уласных афэр і дзівацтваў, каб херэс жыцьця не зрабіўся вадой. Спачатку ішло ўсё, нібы па сцэнары: абчысьціўшы касу ва ўроцлаўскім бары, рванулі ў нутро кантыненту, дзе ў стараімперскай сталіцы ўзялі Гранд Палас. А потым былі скандынаўскія ф’ёрды. Купіўшы пад Осла старэнькага “Форда”, ў рыбарскай правінцыі некалькі содняў жылі, як ніколі яшчэ не жылі. Ім сонца блішчэла халоднаю рыбай. Ўзьбярэжжам хадзілі анёлы — іх німбы сьвяціліся ў мяккім сутоньні, нібы малыя рухомыя маякі. Яны толькі ў Рыме ўвайшлі ў фазу напраўду дзікага трансу й джазу — іх сябра адкінуўся ад перадозу і ўсе наклаліся, хто як мог.


/ Нон-стоп ужывалі таблеткі й траўку, штодня распадаючыся на кавалкі, забіўшы на ночы, на дні і на ранкі, бо смутак хвалямі біў цераз край. Калі не трымае на сьвеце нічога, ты дзёрзка гуляеш у д’ябла і бога. Яны разумелі, што кайф ненадоўга, ды хуткая лепш за павольную сьмерць. Узыход раскрываў свой чырвоны веер, калі на сустрэчнай ўляцелі ў трэйлер. Напэўна, і іхні нябёсны геймер стаміўся ад гэтай гульні.

63


/

64


4.

Пралятаючы­ над гняздом краіны

/


67

/ ‘ ‘ ‘ Там, дзе я нарадзіўся, насталі вясёлыя часы. Зрэшты, яны і не сканчаліся. Ідэолагі скачуць у гаўно, прадукуючы хвалі, сілавікі пад шансон кружацца ў вальсе. Літаратары ў пошуку сюжэтаў ходзяць па заводах, суюць нос і пальцы пад прэс — народ вымірае, але сьмяецца. Збоку ўсё гэта выклікае здаровы, але больш — нездаровы інтарэс.

Адначасна навокал каласяцца палі і, як ня дзіўна, надоі са сьвіньнямі плюс каларадзкія жукі. Гэта адзінае, што стабільна паказваюць у навінах. “Бляць!” — разьліваючы, меланхалічна рэзюмуюць мужыкі. Жанчыны ж — хто варыць боршч, хто гандлюе пухавікамі, больш сьмелыя і адчайныя ідуць у кантрабандысты. І тыя, і тыя трымаюць язык за крэпкімі зубамі — як-ніяк, у краіне працуюць выдатныя дантысты. А яшчэ там працуюць над пародай прыстойнага чалавека, але выходзяць чамусьці нейкія мудакі. “Праца — выхоўвае!” — кажуць газеты і транспарант на ЖЭКу. Ня ведаю як каго, а мяне ня выхавалі нават бацькі.


/

68

герой эпохі стабільнасьці Беларусь а давай выгадуем табе нацыянальнага супергероя Дзед-Барадзед будзе хросным Паца-Ваца нябёсным патронам а сам ён стане снайперам на перадавой чарговае пяцігодкі напярэдадні абвесьцім прыйсьце а потым глядзіш і другое дамо яму ў памочнікі амапаўцаў чалавек дванаццаць каб разганялі ў нашых сэрцах роспач а ў жылах кроў мая нямая беларусь ты ляжыш між усходам і захадам як прастытутка між двума заклапочанымі кліентамі твае ногі як шлагбаўмы твой гімн як штучны аргазм твая галава — вялікая аграрная кунсткамера — адгнівае і крышыцца быццам зубы гераіншчыка папусьціся мая алькаголія і марш на аналізы бо магчыма твой 007 ужо тут у тваім міжчасьсі недзе ў глыбінях тваіх чорных правінцыяў сядзіць і нясьпешна шмаруе заржавелы затвор гісторыі


69

/ Пакуты юнага Вертэра

Сёньня ў парнаграфіі няма канону. Не, вядома, структура жорсткая: аматары, групавуха і г.д. Але хто зь лёту назаве шэдэўр апошняга 10-годдзя? Дзе Гётэ падлеткавай садаміі ? Дзе Сафо аргазьмічых ускрыкаў? Дарма напружвацца. Вэб-камера разьбіла мастацтва. Сітуацыя тут падобная да літаратурнай. Адзін падсеў на Сашу Грэй, Асоль нашых дзён. Іншы прэцца ад БДСМа і дзядзькі Хэма. Трэці зачытваецца падручнікам па “заалогіі”. Нічога сьвятога. Нічога новага. Нямецкае порна, разам з экспрэсіянізмам, захірэла. Амерыка нават найтаемнейшае ператварыла ў элемент інтэр’еру. Румынскія стужкі выклікаюць адно паблажлівую ўсьмешку. Расея традыцыйна гоніць трэш і брутал. У Фінляндыі сэксу так і няма. Беларусь з Украінай адкрываюць класіку, адначасна знаходзячы ў рымэйках знаёмыя твары. Праўда, парнаграфія шукае і новыя арыенціры, напрыклад, засвойвае новыя тэхналагічныя далягляды: 3D-некрафілія з элементамі дакументальнай фантастыкі, сьвінг-клаўнада ў батыскафе на глыбіні 2000 метраў, залаты дождж у стратасферы.


/

70

Але няма катарсісу. Няма любові да матэрыялу. Хіба што ў вачах час ад часу прамільгне сусьветная туга па страчанай цноце і вялікім кінематографе.


71

/ Памятка для бойска¢та Лепш сумнявацца, чымсьці прымаць за факты: што зажываюць раны, што кроў зьвінаецца; што нечага вартыя тыя кадры і даты з хронік тваіх вар’яцтваў. Лепш сумнявацца, што лёгкія выдзімаюць хранічны джаз (напраўду яны наагул не трапляюць у ноты), што шчасьце заўжды — аглушальнае, як фугас (напраўду яно перарывістае, як чарга кулямёта), што б ні казалі, лепш не трапляць на сьвятло, лепей наогул не забываць пра цемру, чым улівацца ў лайно, лепей зьліцца з тлом, стаць матыльком на падзёртых часам шпалерах. Ведай: чужыя сьляды завядуць да сваіх, нават уласны голас здрадзіць (і не аднойчы), вучыся хадзіць навобмацак і на слых, наогул — забудзь, што маеш вочы.

Усё, што кахаеш, заўсёды трымай здалёк (побач нават яно стае невыносным), навёўшы на прышласьць халоднага сэрца бінокль, зрабі перапынак і выпалі папіросу.


/

80

караткевіч гэты лёд занадта тонкі, каб не прабіць яго зьнізу ўдарамі кулакоў у гэтых азёрах занадта мала вады, каб заліць лёгкія да краёў ды й птушкі тут — недарэчныя, дурнаватыя хіба што мёртвых закалыхаюць нечым накшталт сьпеву

вось сядзіш, напрыклад, у кухні, лісьце вулічных пахаў залятае праз фортку, чытаеш Караткевіча, думаеш, як добра было б пацешыць дзядзьку, напісаць яму туды, у невідочную райскую пушчу: “Перачытваў вашыя “Каласы пад сярпом тваім” — было херова ад суцэльнай няўцямнасьці нашых каардынатаў, нават сабакі больш ня хочуць нас разумець”, — хоць якая там радасьць ад падобных навінаў, ён бы запаліў нервова “Астру”, усчаў дыскусію з чарговым мёртвым класікам, паступова зь ім жа запіўшыся самагонам — нават па сьмерці цяжка захоўваць вытрымку і аптымізм гэтая краіна, як хатняе відэа — маленькі пакой, фота на сьцяне, як дэкарацыі восем стагодзьдзяў прэлюдый і рытмічных рухаў без чаканае кульмінацыі штопраўда, акторы месцамі выкладаліся напоўніцу пераходзячы часам то на рускую, то на польскую


81

/

за акном дзевятнаццатае стагоддзе: чыноўнікі культывуюць здароўе — гуляюць у хакей, бегаюць кросы; папы набіраюць вагу і пякельныя бонусы; народ мацуе біцэпсы, злосьць, гемарой — частка ідзе ў сілавыя структуры, частка проста маецца хернёй, сябры працуюць у падпольным цэху, выдаюць нумаркі ў гардэробе, ампутуюць нагу, вартуюць фабрычныя прахадныя, трахаюць малалетак, капітулююць пад націскам шкодных клетак мы ўцякаем у гэтыя лясы, кідаемся ў іхнія прыцемкі не падвышаем голасу, каб не наклікаць зьвера мы быццам 10-мільённы хабар, набор прыладаў які заперлі ў патаемную шуфляду

правінцыйны горад, у якім я вырас, правінцыйная рэчка з кустамі, дзе ходзяць на нераст, нават крык тут прысвоены, як мясцовы лебедзь, калі ў маіх ебянях залезьці на дах — відаць бераг: дзеці, нібы сабачкі, бегаюць вакол дрэваў, старыя мойры цікуюць у вокны кватэраў, як супакойліва — прайсьціся ўвечары перад сном: дарослыя пары водзяць адно аднаго: мужчыны жанчын, жанчыны мужчынаў, чые рукі пахнуць мазутам і брагай, чые вусы пахнуць баршчом і страхам


/

82

Пераможанаму беларускаму лузеру вось ты нарэшце і сузіраеш свае татальныя прыцемкі першыя зрывы апошнія нясьмелыя прыхапкі з удачаю што з табою была ня ноч і нават ня дзьве адцяпер твая роспач быццам галодны зьвер слабее шалёны сардэчны біт не сягае вуха гарачы прыбой жыцьця ягоныя завірухі бо няма ні любові ні колішніх ідэалаў ты зьбіраў гэты скарб але раптам усё прапала няхай розум — руіны бязьлюднага мегаполісу і змрок пакрысе наступае на яго ваколіцы няхай сэрца хрыпіць сапсаваным прыёмнікам і нікому не зразумець гэты хрып бяз слоўніка сьцісьні зубы пераможаны беларускі лузер твая муза ляжыць непатрэбным друзам згарні анучу каханьня й складзі ў кішэню тваё месца цяпер ля парашы ў ценю вось ты цяпер сядзіш у офісе стаіш за прылаўкам камбайнёр дэпутат журналіст кранаўшчыца даярка назіраеш як рэчы губляюць свой сэнс і значэньне як зьнікае за вежаю вежа твайго пясочнага карфагену і пакуль навакольны сьвет плыве ў цябе пад нагамі нібы мёртвае лісьце бы крохкае арыгамі не зважай на паразы хай будуць тваім талісманам толькі ўява сапраўдная — рэшта ёсьць самападманам


131

/ А¢тобус паэзіі (замест пасьлямовы)

Кожны аднойчы (а нехта, магчыма, і пастаянна) трап­ ляў ці трапляе ў сітуацыю, калі “ну, няма словаў”. І ня важна, якімі прычынамі абумоўленая іх адсутнасьць. Або проста цяжка знайсьці патрэбныя, або ўсе патрэбныя даў­ но прамоўленыя. Часам гэта спалучаецца з адсутнасьцю­ эмоцыяў, сілы волі і іншых фактараў, якія павінныя сьведчыць, што арганізм жывы і гатовы да подзьвігаў. Уся гэтая нестыкоўка жаданага і наяўнага можа мець нейкую глыбокую асабістую прычыну. Альбо ня мець яе. У рэшце рэшт, чалавек не машына, і адпачынак для ягонага розуму, калі той прысутнічае, ніколі ня лішні. Дык вось. Адныя ў гэтай сітуацыі ўпадаюць у дэпрэсію, ідуць у запой, загул, пачынаюць займацца самакапаньнем і яшчэ шмат якімі народнымі промысламі. Другія ўспрымаюць гэта як цалкам законны перапынак. Здымаюць робу. Адкладаюць убок працоўныя інструманты. І займаюцца кожны сваімі маленькімі і вялікімі радасьцямі. Пакуль зноў не паклічуць багі. Здаецца, напачатку 2000-х праходзіла ў Менску дыскусія на тэму “маўчаньня паэтаў”11. Гаворка ішла пра тое, што цэлае пакаленьне паэтаў раптам выпала зь літаратуры ўласна як паэты. Нехта перайшоў на прозу, нехта на алькаголь, нехта і не сыходзіў, а проста перастаў пісаць вершы. Тады ў мяне ўзьнікла адчуваньне (якое не зьнікае і дацяпер), што гэтая самая “немата” надта дэманізуецца. Паэзія ніколі не была раўнамернай і роўнай. Яна заўсёды подзіў, шок, нечаканы хук з боку непрадказальных жыцьцёвых рэаліяў. Таму ўпадаць у ступар (і тым больш выпа- Канфэрэнцыя “Маўчаньне інтэлектуалаў”, якая ладзілася ўвосень 2002 г. (заўв. рэд.). 1


/

132

даць у акно) ад таго, што “словы скончыліся”, не зусім адэкватна. Хаця адэкватнасьць і ня тая катэгорыя, у якой разважаюць пра паэзію. Страх “маўчаньня” натуральны і нават карысны. Калі баісься нешта страціць — пачынаеш эксплюатаваць гэтае самае на ўсю катушку. Для сёньняшняй беларускай паэзіі, на мой глыбока суб’ектыўны і безабаронна прыватны погляд, праблемы маўчаньня няма. Існуе іншая: як яе навучыць размаўляць. Дык да чаго гэта я. “Канец словаў”, як і наогул “канец літаратуры”, — спадкаемца “канца гісторыі”, які ўсё ніяк не наступіць. І які так стаміліся чакаць, што, ад няма чым заняцца, вырашылі гэтую самую гісторыю працягнуць, а яе хаўтуры перанесьці на потым. Адпаведна і “канец словаў” больш чым надуманы. Ніякі гэта не канец. А чарговая перасадка на іншы аўтобус. А аўтобус паэзіі, як вядома, ніколі па раскладзе не хадзіў. І ў перспектыве хадзіць не зьбіраецца. Таму, калі нехта ў дадзены момант апынуўся на раздарожжы, магу параіць не скакаць пад колы грузавіка. А дачакацца свайго транспарту. І нават калі ехаць няма куды, дык прынамсі само падарожжа – штука ня менш захапляльная.


/

133

Зьмест 1. mondo-verses

мантра сьмерць-дзіця сьмерць-атракцыён сьмерць-трамплін гігіена сьмерці кухня сьмерці Клюб Мёртвых «Першы памёр дзед Мікола...» універсам “Universum” Курортная гісторыя Далакоп

3 6 7 8 9 10 11 13 14 15 17

2. пацаны

«Як цудоўна ня мець абсалютна нічога...» 21 Юра 22 «героі фільма з паскоранаю перамоткаю...» 24 ППРБ (Першыя Прастытуткі Рэспублікі Беларусь) 25 Восень блатных патрыярха¢ 26 пацаны 27 Будучыня здарыцца з усімі 29 Варыяцыі на тэму заняпаду 31 Радыё няспра¢джаных сно¢ 34 «Жоўты будынак колеру сьпелай мачы...Ц 35 Лакальныя ¢нутраныя канфлікты 37 Сізіф 39 Музыка для старых 40 Дэпо радасьці 42 Эсмеральда 43 3. чатыры пляшкі піва і твой фотаздымак

чатыры пляшкі піва Контурная карта памяці

47 48


/

134

«Гістэрыка — гэта калі ў галаве...» посткалядны сіндром Prada Хмельны нактурн Гатэль мілосьці «я паеду адсюль я паеду адсюль неадменна...» просты выпадак, простыя людзі казанова шлюб Балада пра мілосьць і барыкады Джаз

49 50 51 52 53 55 56 57 58 59 61

4. Пралятаючы­над гняздом краіны

«Там, дзе я нарадзіўся, насталі...» 67 герой эпохі стабільнасьці 68 Пакуты юнага Вертэра 69 Памятка для бойска¢та 71 1918 72 1939 73 1946 74 «мы добра ведаем гэтую абэцэду...» 75 Палескі містычны фальклор 76 Зомбі 77 гісторыі звычайных параза¢ 79 караткевіч 80 Пераможанаму беларускаму лузеру 82 Пралятаючы над гняздом краіны 83 Зь “Лісто¢ на по¢нач” 84 краіна 86 урокі дабрыні 87 Пад знакам сабакі 88 І. Мама п’е ацэтон 88 Палата сьвятых хулігана¢ 90 ІІ. Ідыёты 91


/ 5. Лены, магды, прарокі, каляды

Навагодняе настальжы шакаладны ісус У чаканьні Гамону New Age Апакрыфічны жыцьцяпіс Магамета

95 96 98 100 101

6. portfolio

portfolio 107 калі кубікі былі маладыя 108 «калі ты жыў з бацькамі і сьвет завяршаўся...» 110 начныя м’юзік-холы 111 «Ноч адчыняе свае аўтазакі...» 112 дзэн 113 брэйгель 114 «зранку ідзеш на кухню...» 115 паленьне выклікае незалежнасьць, рак, імпатэнцыю і нездаровую рэакцыю мараліста¢ 116 Цудо¢ны дзень 118 Фуга лета 121 На сьмерць Андрэя Адамовіча 122 На ¢васкрашэньне Андрэя Адамовіча 123 7. Ars poetica

Ars poetica 127 Перапіска паміж Ду Фу, Лі Бо, Басё і Імператарам 128 А¢тобус паэзіі 131

135


Падпісана да друку 14.02.2013 г. Фармат 84х108/32. Ум. друк. арк. 7,14. Друк лічбавы. Наклад 200. Замова 440.

Герой эпохі стабільнасьці. Сяргей Прылуцкі  
Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you